МIНIСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
15 красакавiка 1994 года N 84/108
Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб прадстаўленнi
акадэмiчных адпачынкаў студэнтам ВНУ,
навучэнцам ССНУ i ПТНУ па медыцынскiх
паказаннях.
У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi навучальных устаноў
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб прадстаўленнi акадэмiчных адпачынкаў студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў па медыцынскiх паказаннях.
2. Лiчыць страцiўшым сiлу iнструкцыйныя лiсты Мiнiстэрства аховы здароўя СССР ад 17 жнiўня 1964 г. i Мiнiстэрства вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР ад 9 верасня 1964 г.; Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 11.10.93 г. N 02-3-10/4885 i Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 11.10.93 г. N 08-12/88.
Мiнiстр аховы здароўя Мiнiстр адукацыi
В.С.Казакоў В.А.Гайсёнак
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загадам Мiнiстра аховы здароўя i
Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь
ад 15 красавiка 1994 г. N 84/108
IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПРАДСТАЎЛЕННI АКАДЭМIЧНЫХ АДПАЧЫНКАЎ
СТУДЭНТАМ ВЫШЭЙШЫХ (ВНУ), НАВУЧЭНЦАМ
СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ (ССНУ) I
ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫХ (ПТНУ) НАВУЧАЛЬНЫХ
УСТАНОЎ ПА МЕДЫЦЫНСКIХ ПАКАЗАННЯХ
Студэнты ВНУ i навучэнцы ССНУ, ПТНУ маюць права на акадэмiчны адпачынак па медыцынскiх паказаннях, падставай для прадстаўлення якога з'яўляецца панiжэнне працаздольнасцi ў вынiку парушэнняў функцый арганiзма, абумоўленых абвастрэннем хранiчных хвароб, працяглымi цi частымi вострымi захворваннямi, траўмамi, а таксама нармальна працякаючая цяжарнасць з 24 тыдняў (па жаданню цяжарнай) i паталагiчна працякаючая цяжарнасць любога тэрмiну.
Пытанне аб прадстаўленнi акадэмiчнага адпачынка студэнтам, навучэнцам па медыцынскiх паказаннях вырашаецца рэктарам ВНУ, дырэктарамi ССНУ цi ПТНУ на падставе заключэння ўрачэбна-кансультатыўнай камiсii (УКК), а там дзе яе няма, галоўнага ўрача лячэбна-прафiлактычнай установы, якая займаецца медыцынскiм абслугоўваннем студэнтаў, навучэнцаў навучальных устаноў.
1. Для вынясення экспертнага рашэння УКК аб магчымасцi прадстаўлення акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях студэнт, навучэнец прад'яўляе ў лячэбна-прафiлактычную ўстанову, якая абслугоўвае ВНУ, ССНУ, ПТНУ, сваю падрабязную выпiску з медыцынскай карты лячэбна-прафiлактычнай установы, пад назiраннем якой ен знаходзiцца, а таксама запыт навучальнай установы.
2. Урачэбна-кансультатыўная камiсiя, у тым выпадку, калi яе няма, галоўны ўрач, выносiць заключэнне аб неабходнасцi прадастаўлення хвораму /цяжарнай/ акадэмiчнага адпачынку або рэкамендацыi аб пераводзе па стану здароўя на вучобу на iншы факультэт /аддзяленне/ або другую навучальную ўстанову.
3. Заключэнне ўрачоў ведамасных i тэрытарыяльных лячэбна-прафiлактычных устаноў без рашэння УКК або заключэння галоўнага ўрача /загадчыка/ лячэбна-прафiлактычнай установы (у тым выпадку, калi няма УКК) аб неабходнасцi прадстаўлення студэнтам, навучэнцам акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях, вызваленнi ад фiзiчнай работы, або пераводу на iншы факультэт /аддзяленне/ цi ў другую навучальную ўстанову, лiчацца несапраўднымi.
4. Пытаннi аб прадстаўленнi акадэмiчных адпачынкаў па медыцынскiх паказаннях студэнтам I-га курса вырашаецца адмiнiстрацыяй навучальнай установы ў строга iндывiдуальным парадку.
5. Ва ўсiх выпадках абвастрэння хранiчных або вострых, псiхiчных захворванняў, асаблiва на малодшых курсах, рэктарат, дырэкцыя на падставе заключэння УКК псiханеўралагiчнага дыспансера павiнны разгледзець i вырашыць пытанне аб адлiчэннi студэнта, навучэнца з навучальнай установы або аб прадастаўленнi акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях цi аб пераводзе на другi факультэт (аддзяленне) цi ў другую навучальную ўстанову.
6. Студэнтам, навучэнцам хворым на туберкулез, прадастаўляецца акадэмiчны адпачынак тэрмiнам на 1 год. У выпадку прагрэсiравання туберкулезнага працэсу пасля працяглага лячэння пытанне аб працягу навучання або пераводзе ў iншую навучальную ўстанову вырашаецца ў iндывiдуальным парадку.
7. Пры аднаўленнi на вучобу студэнты, навучэнцы, якiя вярнулiся з акадэмiчных адпачынкаў, павiнны праходзiць медыцынскае абследаванне па захворванню, якое з'явiлася прычынай прадастаўлення адпачынку i прадстаўляюць даведку ў навучальную ўстанову аб стане здароўя ад лячэбнай установы, якая назiрала хворага.
8. Пры пераводзе студэнтаў, навучэнцаў вячэрнiх i завочных факультэтаў на дзенныя неабходна прадстаўляць у лячэбна-прафiлактычную ўстанову, якая абслугоўвае студэнтаў, навучэнцаў, медыцынскую даведку аб стане здароўя па ўстаноўленай форме.
-----------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 329/12.
Дата: 20.04.94 г. |