Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі




старонка2/9
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.7 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Раздзел 5. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
Падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы палітычных рэформаў. Дысідэнцкае пытанне. Барская канфедэрацыя і першы падзел Рэчы Паспалітай. Дзейнасць Чатырохгадовага сейма і Канстытуцыя 3 Мая 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі і яго ход на Беларусі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай і ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Змены ў сістэме мясцовага дзяржаўнага кіравання і суда. Насельніцтва (дынаміка колькасці насельніцтва, саслоўная структура, этнаканфесіянальны склад). Саслоўная палітыка. Канфесіянальна-нацыянальнальная палітыка царскага ўрада. Вайна 1812 г. і яе наступствы для Беларусі. Узмацненне палітычнай рэакцыі пасля Венскага кангрэса. Тайныя палітычныя таварыствы ў Беларусі. Паўстанне 1830–1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Шляхецкая абмежаванасць праграмы яго кіраўнікоў. Змены ў палітыцы царызму ў 30-я гады ХІХ ст. Ліквідацыя уніяцкай царквы. Грамадскі рух у 30-я–50-я гады ХІХ ст. (кансерватыўная плынь, ліберальны рух).

Сацыяльна–эканамічнае развіццё. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Землеўладанне і гаспадарка памешчыкаў. Рост фальваркаў і павіннасцей сялян. Развіццё буйнапамеснай прадпрымальніцкай гаспадаркі. Вотчынная прамысловасць. Пачатак прамысловай рэвалюцыі і яе асблівасці ў Беларусі. Суадносіны дробнай, мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці ў канцы 50-х гадоў. Змены ў галіновай структуры прамысловасці ў 1796–1860 гг. Водныя і сухапутныя шляхі зносін. Унутраны і знешні гандаль. Гарады і мястэчкі. Дынаміка колькасці гарадскога насельніцтва ў канцы XVIII–50-х гадах ХІХ ст. Прычыны рэформаў Кісялёва, іх сутнасць і значэнне. Асноўныя праявы крызісу фальварачна-паншчыннай сістэмы. Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права.

Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Адукацыя ў канцы ХVІІІ – пач. ХІХ ст. Школьная рэформа 1803–1804 гг. Пачатковая і сярэдняя адукацыя. Школьны статут 1828 г. Вышэйшыя навучальныя ўстановы. Развіццё славяназнаўства. Станаўленне беларусазнаўства. Гістарычныя, этнаграфічныя і краязнаўчыя даследаванні. Публікацыі беларускага фальклору ў польскім і расійскім друку. Кнігадрукаванне і перыядычныя выданні. Бібліятэкі. Віды і жанры фальклору. Польскамоўная “краёвая” літаратура. Вытокі і станаўленне новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Польскі і расійскі тэатр. Жывапіс. Архітэктура. Прыкладное мастацтва.

Буржуазныя рэформы і контррэформы. Асаблівасці палітыкі царызму ў Беларусі. Аграрныя рэформы другой паловы ХІХ ст. Ацэнка “Палажэнняў” 19 лютага 1861 г. Асаблівасці рэформы ва ўсходняй і цэнтральна-заходняй Беларусі. Рэалізацыя рэформы 1861 г. Уплыў на яе паўстання 1863 г. Рэформа 1867 г. у дзяржаўнай вёсцы. Вынікі і значэнне аграрна-сялянскіх рэформаў. Феадальныя перажыткі. Рэформы інстытутаў дзяржаўнай улады. Новыя органы ў сістэме мясцовага дзяржаўнага кіравання і суда. Гарадское і сельскае самакіраванне. Асаблівасці палітыкі царызму ў заходніх губернях. Контррэформы. Рэжым выключных законаў у Беларусі.

Развіццё капіталізму і фарміраванне класаў буржуазнага грамадства. Распад дваранскага і рост буржуазнага землеўладанняў. Асаблівасці гэтага працэсу ў Беларусі і іх прычыны. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі. Прамысловая рэвалюцыя. Дынаміка дробнатаварнай, мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці. Галіновая структура і размяшчэнне прамысловасці. Развіццё транспарту і сродкаў сувязі. Крэдытныя ўстановы. Уплыў адмены прыгоннага права і прамысловай рэвалюцыі на развіццё гарадоў. Прамысловыя мястэчкі. Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства пад уплывам развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі ў вёсцы і ў горадзе. Іх нацыянальны склад. Дынаміка колькасці рабочых у дробнатаварнай, мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці. Галінова-прафесійны склад прамысловых рабочых. Рабочыя адыходнікі. Становішча рабочых і сялян.

Вызваленчыя рухі. Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. “Чырвоныя” і “белыя”, рэвалюцыйныя дэмакраты і шляхецкія рэвалюцыянеры. Пазіцыя К. Каліноўскага. Барацьба за кіраўніцтва паўстаннем. Тактыка паўстанцаў. Прычыны паражэння і значэнне паўстання. Дынаміка, віды і формы, характар сялянскага руху. Народнікі як выразнікі інтарэсаў дробных вытворцаў. Ідэйна-арганізацыйны крызіс народніцтва. Хваляванні і стачкі рабочых. Пачатак прапаганды марксізму. Пераход сацыял–дэмакратаў да масавай агітацыі і ўздым рабочага руху ў другой палове 90–х гадоў. Утварэнне агульнагарадскіх і рэгіянальных рабочых арганізацый сацыял-дэмакратычнага кірунку. І з’езд РСДРП і яго рашэнні.

Культура Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Змены ў сістэме пачатковай і сярэдняй адукацыі паводле школьнай рэформы 1864 г. Тыпы і колькасць школ. Іх праграмы. Падрыхтоўка настаўнікаў. Удзельная вага пісьменнага насельніцтва ў гарадах і сельскай мясцовасці ў канцы ХІХ ст. Вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, фальклору, мовы, матэрыяльнай культуры беларусаў. Краязнаўчыя даследаванні. “Заходнерусізм”. Кнігадрукаванне. Перыядычныя выданні. Беларуская літаратура. Стан беларускамоўнага друку. Мастацтва. Архітэктура.

Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі. Этнічная тэрыторыя беларусаў у ХІХ ст. паводле звестак тагачаснай навуковай літаратуры, картаграфічных матэрыялаў і перапісу насельніцтва 1897 г. Уплыў прыродна-геаграфічных і кліматычных умоў на традыцыйную матэрыяльную і духоўную культуру беларускага народа. Асаблівасці рассялення, заняткаў, саслоўна-класавай структуры і канфесійнага складу беларускага насельніцтва ў параўнанні з мясцовым рускім, польскім і яўрэйскім насельніцтвам. Узмацненне агульнасці гаспадарчага жыцця ў беларускім рэгіёне ў 60–90-я гады. Унутраныя і знешнія міграцыі насельніцтва краю. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Праявы этнічнай самасвядомасці. Нацыянальна-культурны рух у ХІХ ст. і зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху. Уплыў палітыкі царызму, рэлігійнага фактару на працэс фарміравання сучаснай беларускай нацыі. Эвалюцыя поглядаў на праблему фарміравання нацыі.

Ключавыя словы, паняцці: губерні, генарал-губернатарствы, Паўночна-Заходні край, станы, Дзяржаўная дума, трэцечэрвеньская манархія, земствы, нацыя, менталітэт, нацыянальнае пытанне, шавінізм, нацыяналізм, сіанізм, заходнерусізм, саслоўі, пралетарыят, буржуазія, прамысловая рэвалюцыя, аграрнае пытанне, спецыялізацыя, інкарпарацыя, кансерватары, лібералы, палітычныя партыі, рэвалюцыйныя дэмакраты, прапаганда, агітацыя, народніцтва, марксізм, маніфест, сацыял-дэмакратыя, бальшавікі, меншавікі, рэвалюцыя, контррэвалюцыя, нацыянальны рух, рэвалюцыйная сітуацыя, стачка, забастоўка.
Раздзел 6. Беларусь на мяжы XIX–XX ст.
Сацыяльны і нацыянальны склад насельніцтва Беларусі ў пачатку XX ст.; эканамічная і нацыянальная палітыка царызму ў Беларусі. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Стан і развіццё прамысловасці, яе структура і спецыялізацыя. Прамысловы крызіс у Беларусі 1900–1903 гг. Грамадска–палітычнае жыццё Беларусі. Актывізацыя рабочага руху. З'яўленне палітычных партый і арганізацый. Паліцэйскі сацыялізм. Першыя крокі беларускага нацыянальнага руху. Утварэнне і дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады. Канфесіі на Беларусі азначанага часу.

Рэвалюцыя 1905–1907 гг. Абвастрэнне аграрна-сялянскага, нацыянальнага і рабочага пытанняў на пераломе ХІХ – пачатку ХХ ст. і наспяванне ў 1901–1904 гг. рэвалюцыйнай сітуацыі. Ваганні ў палітыцы царызму. “Паліцэйскі сацыялізм”. Разгортванне сіянісцкага руху ў Беларусі. Мясцовыя арганізацыі рэвалюцыйных партый. Рабочы і сялянскі рух. Пачатак рэвалюцыі. Вызваленчы рух у студзені – верасні 1905 г. Кастрычніцкая і снежаньская палітычныя стачкі. Кааліцыйныя саветы і камітэты. Завяршэнне партыйнага афармлення трох палітычных лагераў. Наступленне контррэвалюцыі ў канцы 1905 – пачатку 1906 г. Прадстаўнікі ад беларускіх губерняў у Дзяржаўнай думе. Вяснова-летні ўздым рэвалюцыйнага руху ў 1906 г. і роспуск Думы. Актывізацыя дзейнасці ў Беларусі расійскіх і польскіх нацыяналістычных груповак і перамога іх на выбарах у ІІ Дзяржаўную думу. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі. Трэцечэрвеньскі дзяржаўны пераварот. Вынікі і значэнне рэвалюцыі для Беларусі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Рэформы Сталыпіна. Развіццё прамысловасці ў 1900–1913 гг. Пачатак індустрыялізацыі. Структурная і тэхнічная перабудова, паглыбленне спецыялізацыі ў прамысловасці. Акцыянерны капітал і монакапіталістычныя аб’яднанні. Банкаўская справа і крэдытна-фінансавая сістэма. Знешні і ўнутраны гандаль. Транспарт і шляхі зносін. Урбанізацыйныя працэсы. Прычыны, мэты і сутнасць аграрнай рэформы Сталыпіна. Яе вынікі і значэнне. Рост сельскагаспадарчай вытворчасці. Земская рэформа Сталыпіна.

Грамадскі рух у перыяд трэцечэрвеньскага рэжыму. Асаблівасці трэцечэрвеньскага выбарчага закона. Вынікі выбараў у ІІІ Дзяржаўную думу ў беларускіх губернях. Вялікадзяржаўны шавінізм у рангу афіцыйнай палітыкі. Становішча ў рэвалюцыйным лагеры. Барацьба ”заходнярускіх” і польскіх нацыяналістычных груповак з беларускім нацыянальным рухам. Рабочы і сялянскі рух. Газета “Наша ніва” – ідэйна-арганізацыйны цэнтр беларускага нацыянальнага руху.

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны і лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Увядзенне ваенна-паліцэйскага рэжыму. Мабілізацыя. Адносіны да вайны насельніцтва, палітычных партый і рухаў. Адступленне расійскай арміі. Свянцянскі прарыў. Мілітарызацыя прамысловасці і транспарту. Ваенныя павіннасці насельніцтва. Эвакуацыя і бежанства з Беларусі. Заходняя Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Эканамічная і нацыянальна-культурная палітыка акупацыйных уладаў. Беларускі нацыянальны рух у зоне акупацыі. Асаблівасці рабочага і сялянскага руху ў перыяд вайны. Пачатак разлажэння арміі. Стан беларускага нацыянальнага руху на расійскай тэрыторыі. Перамога рэвалюцыі ў Петраградзе і яе ўплыў на ўсходнюю Беларусь. Утварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і новых органаў улады. Двоеўладдзе ў войску. Губернскія з’езды сялян і іх рашэнні. З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Адносіны да беларускага нацыянальнага руху расійскіх партый.

Культура Беларусі ў пачатку ХХ ст. Змены ў сістэме пачатковай і сярэдняй адукацыі. Адкрыццё настаўніцкіх інстытутаў у Віцебску, Магілёве і Мінску і пашырэнне сеткі настаўніцкіх семінарый. Прафесійна-тэхнічнае навучанне. Фарміраванне інтэлігенцыі Беларусі. Даследаванні духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў, гісторыі Беларусі. Дзейнасць медыцынскіх і сельскагаспадарчых таварыстваў. Перыядычны друк і кнігадрукаванне. Поспехі ў развіцці беларускай літаратуры. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. Музыка. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура.



Ключавыя словы, паняцці: менталітэт, нацыянальнае пытанне, шавінізм, нацыяналізм, сіанізм, заходнерусізм, саслоўі, пралетарыят, буржуазія, прамысловая рэвалюцыя, мануфактуры, картэль, сіндыкат, трэст, акцыя, манапалізм, аграрнае пытанне, спецыялізацыя, інкарпарацыя, кансерватары, лібералы, палітычныя партыі, рэвалюцыйныя дэмакраты, прапаганда, агітацыя, народніцтва, марксізм, маніфест, сацыял-дэмакратыя, бальшавікі, меншавікі, рэвалюцыя, контррэвалюцыя, нацыянальны рух, рэвалюцыйная сітуацыя, паліцэйскі сацыялізм, стачка, забастоўка, мілітарызацыя, эвакуацыя, бежанства, двоеўладдзе.
Раздзел 7. Беларусь у часы станаўлення беларускай дзяржаўнасці і міжваенны перыяд (1917–1939 гг.)
Палітычная сітуацыя на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Устанаўленне Савецкай улады (сакавік 1917 – сакавік 1918 гг.). Абвастрэнне палітычнай сітуацыі летам 1917 г. Барацьба з карнілаўшчынай. Бальшавізацыя Саветаў. Утварэнне бальшавіцкага ВРК Паўночна-Заходняй вобласці і Заходняга фронту і яго задачы. Нарастанне рэвалюцыйнага крызісу. Ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Стварэнне Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзаха), яго функцыі і дзейнасць. Асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Актывізацыя дзейнасці палітычных арганізацый і партый, ажыўленне нацыянальнага руху на Беларусі, яго асаблівасці. Адносіны нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першы Усебеларускі з’езд і яго разгон. Выступленне Доўбар-Мусніцкага супраць Савецкай улады. Разрыў Германіяй дагавора аб перамір’і і пераход у наступленне. Брэсцкі мірны дагавор.

Беларусь у гады замежнай інтэрвеніцыі і грамадзянскай вайны (сакавік 1918–1921 гг.). Самавызначэнне беларускага народа. Стварэнне БНР. Стаўленне Германіі да факта абвяшчэння БНР. Галоўная задача, якую ставіла Рада БНР, і немагчымасць яе вырашэння. Палітычны крызіс Рады БНР, прыняцце рашэння аб яе самароспуску. Барацьба з германскімі акупантамі. Ануляванне Брэсцкага міранага дагавора. Беларускае пытанне ў палітыцы бальшавікоў. I з’езд КП(б)Б і ўтварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБел). Польска–савецкая вайна. Акупацыя Польшчай часткі Беларусі. Змаганне супраць польскіх акупантаў. Другое абвяшчэнне ССРБ і дэкларацыя аб яе незалежнасці. Заключэнне Рыжскага мірнага дагавора і падзел Беларусі. Трагічныя вынікі вайны.

Савецкая Беларусь у 20-я гады ХХ ст. Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў Беларусі. Абвастрэнне гаспадарчага крызісу. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі. Аднаўленне сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Развіццё кааперацыі і гандлю. Адносіны да прыватніка. Вынікі аднаўленчага перыяду. Непаслядоўнасць у ажыццяўленні НЭПа і перадумовы яго згортвання. Грамадска-палітычнае жыццё, яго адносная дэмакратызацыя. Вяртанне ўсходніх тэрыторый. Ажыўленне работы Саветаў. Дзейнасць рабоча-сялянскай інспекцыі. Партыя і прафсаюзы. Пагадненні паміж БССР, РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Удзел БССР ва ўтварэнні Саюза ССР. Дагавор аб правах саюзных рэспублік. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. Палітыка беларусізацыі. Станаўленне нацыянальнай сістэмы адукацыі. Інстытут беларускай культуры. Палітызацыя культасветнай работы. Станаўленне вышэйшай і сярэдняй спецяльнай школы. Развіццё навукі, літаратуры і мастацтва. Распрацоўка беларускай навуковай тэрміналогіі. Кадравая палітыка.

БССР у канцы 20-х – 30-я гады ХХ ст. Усталявнне адзінай дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці. Згортванне НЭПа і пашырэнне каманднага кіравання гаспадаркай. Ажыццяўленне індустрыялізацыі: характар, дасягненні, выдаткі. Пачатак калектывізацыі. 1929 г. – “год вялікага пералому”. Наступленне на сялянства. Палітаддзелы МТС. Вынікі калектывізацыі. Грамадска-палітычнае жыццё, яго бюракратызацыя. Палітычныя працэсы. Рэпрэсіі. Культурныя пераўтварэнні. Ліквідацыя масавай непісьменнасці. Пашырэнне школьнай адукацыі. Рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук. Згортванне беларусізацыі. Рэформа беларускага правапісу. Барацьба з “нацдэмамі”. Першы з’езд пісьменнікаў БССР. Творчасць беларускіх пісьменнікаў у 30-я гады. Вядучыя тэмы выяўленчага мастацтва. Сацыяльная палітыка савецкай улады. Жыццё насельніцтва. Змены ў абліччы гарадоў.

Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Становішча Заходняй Беларусі. Барацьба за нацыянальнае вызваленне і паляпшэнне ўмоў жыцця. Насаджэнне асадніцтва і паланізацыя. Стан сельскай гаспадаркі. Заняпад прамысловасці. Матэрыяльнае становішча працоўных мас. Партызанскі рух у першыя гады польскага панавання. Нацыянальна-вызваленчы рух. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый. Беларуская сялянска-работніцкая грамада. КПЗБ. Супраціўленне наступленню польскай рэакцыі. Праблема стварэння адзінага антыфашсцкага фронту.

Ключавыя словы, паняцці: сацыялістычная рэвалюцыя, савецкая улада, саветы дэпутатаў, карнілаўшчына, рэвалюцыйны крызіс, Аблвыканкамзах, Брэсцкі мір, інтэрвенцыя, акупацыя, грамадзянская вайна, БНР, БССР, ЛітБел, СССР, Заходняя Беларусь, ваенны камунізм, новая эканамічная палітыка (НЭП), камандна-адміністрацыйная сістэма, кааперацыя, электрыфікацыя, калектывізацыя, індустрыялізацыя, машынатрактарныя станцыі, дваццаціпяцітысячнікі, культурная рэвалюцыя, беларусізацыя, Інбелькульт, рэпрэсіі, нацдэмы, санацыя, парцэляцыя, камасацыя, асадніцтва, Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, Таварыства Беларускай школы, Пасольскі клуб, Беларуская сялянска-работніцкая грамада.
Раздзел 8. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Пачатак Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР. Пакт Молатава-Рыбентропа і лёс Заходняй Беларусі. Пачатак Другой сусветнай вайны. Агрэсія нацысцкай Германіі супраць Польшчы. Уступленне савецкіх войскаў на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Новы дагавор СССР з Германіяй. Перадача Вільні Літве. Устанаўленне савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Гаспадарчыя і культурныя пераўтварэнні.

Акупацыя Беларусі. Нападзенне Германіі на СССР. Абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі. Будаўніцтва абарончых аб’ектаў на ўсходзе Беларусі. Народнае апалчэнне. Вынікі двухмесячных баёў савецкіх войскаў у Беларусі. Акупацыйны апарат кіравання. Палітыка генацыду. Рэалізацыя плана “ОСТ”. Карныя экспедыцыі. Канцэнтрацыйныя лагеры і турмы. Гета. Вываз насельніцтва на работу ў Германію. Калабарацыяністы.

Беларусь у барацьбе з нацысцкай Германіяй. Першыя падпольныя камітэты і партызанскія атрады. Наладжванне дзейнасці арганізацый КП(б)Б ва ўмовах акупацыі. Развіццё партызанскага руху. Баявая дзейнасць партызанскіх фарміраванняў. Развіццё падпольнага руху. Антыфашысцкія патрыятычныя арганізацыі ў заходніх абласцях рэспублікі. Супраціўленне ў гета. Стварэнне і дзейнасць Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР). Характар дзейнасці польскай Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі, яе ўзаемаадносіны з савецкімі партызанамі. Дапамога савецкага тылу і мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам. Інтэрнацыянальны характар барацьбы з захопнікамі. Страты, нанесеныя акупантам.

Вызваленне Беларусі, заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Пачатак вызвалення Беларусі. Сумесныя дзеянні партызан з часцямі Чырвонай Арміі. Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”. Вызваленне Мінска. Поўнае выгнанне нямецкіх войскаў з тэрыторыі БССР. Беларусы-франтавікі. Аднаўленчыя работы ў народнай гаспадарцы і культуры. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Уклад беларусаў у агульную барацьбу супраць германскіх захопнікаў. Страты Беларусі ў вайне.



Ключавыя словы, паняцці: пакт Молатава-Рыбентропа, Другая сусветная вайна, Вялікая айчынная вайна, фашызм, нацызм, абарончыя баі, народнае апалчэнне, генацыд, канцэнтрацыйны лагер, гета, калабарацыянізм, Генеральная акруга, Рух Супраціўлення, партызанскі рух, падпольная барацьба, антыфацысцкія патрыятычныя арганізацыі, Цэнтральны штаб партызанскага руху, Беларускі штаб, рэйкавая вайна, Армія Краёва, нацыяналістычнае падполле, аперацыя “Баграціён”.
Раздзел 9. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – 80-я гг. XX ст.)
Пераход да мірнага жыцця (І945–1953 гг.). Пасляваеннае аднаўленне і развіццё Беларусі. Аднаўленне эканомікі і даваеннай мадэлі эканамічнага развіцця. Становішча народнай гаспадаркі ў першыя пасляваенныя гады. Прамысловасць, транспарт, сувязь. Асаблівасці аднаўленчага працэсу. Стварэнне ў рэспубліцы новых галін прамысловасці. Аднаўленне сельскагаспадарчай вытворчасці. Прымусовая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Калгасна-саўгасная сістэма. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё. Развіццё літаратуры, друку. Рэпрэсіі ў адносінах да рэпатрыяваных, былых ваеннапалонных, а таксама дзеячаў навукі і культуры, іншых грамадзян. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Гандлёва-эканамічныя і культурныя сувязі рэспублікі з іншымі краінамі.

Беларусь у перыяд спробаў палітычных і эканамічных рэформаў і іх згортвання (І953–1985 гг.). Спробы лібералізацыі палітычнай сістэмы. Спыненне масавых рэпрэсій і пачатак рэабілітацыі іх ахвяраў. Змяненні ў жыццядзейнасці партыйнай арганізацыі, Саветаў, прафсаюзаў, камсамола рэспублікі. Асноўныя напрамкі і вынікі рэарганізацыі палітычнай сістэмы. Адноснасць, непаслядоўнасць і незавершанасць рэформаў. Формы праяўлення сацыяльнай актыўнасці працоўных. Рэформы ў эканоміцы і іх вынікі. Новы этап індустрыялізацыі рэспублікі. Рост прамысловай вытворчасці. Змены ў структуры прамысловасці. Павышэнне ўзроўню механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці. Пагаршэнне экалагічнага становішча. Развіццё сельскай гаспадаркі. Стварэнне сістэмы дапамогі калгасам і саўгасам, умацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы. Павелічэнне валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі. Змены ў сацыяльнай структуры грамадства. Павышэнне прафесійнага і адукацыйнага ўзроўню працоўных. Паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва. Рост нацыянальнага даходу і даходаў грамадзян – заработнай платы, выплат і льгот з грамадскіх фондаў спажывання. Змены ў аплаце працы калгаснікаў. Увядзенне пенсійнага забеспячэння калгаснікаў. Паляпшэнне жыллёвых умоў, бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Крызіс адміністрацыйна-каманднай сістэмы і спробы яе рэфарміравання. Дасягненні і распаўсюджанне застойных з’яў у гаспадарцы. Прамысловае развіццё: здабыткі і цяжкасці. Поспехі і супярэчнасці аграрнай вытворчасці. Сацыяльнае становішча народа: планы і рэчаіснасць. Спробы новых падыходаў да сацыяльнай палітыкі. Нарастанне цяжкасцей у сацыяльнай сферы. Праблемы экалагічнага становішча. Здабыткі і праблемы ў развіцці адукацыі, навукі і культуры. Рэформы ў сферы адукацыі, іх непаслядоўны характар. Курс на абнаўленне грамадства. Адсутнасць канцэпцыі пераўтварэнняў. Супярэчнасці індустрыяльнага развіцця. Праблемы аграпрамысловага комплексу. Чарнобыльская катастрофа. Жахлівыя вынікі аварыі. Пазіцыя ўладаў у рабоце па іх ліквідацыі. Рэзкае абвастрэнне экалагічнага становішча. Заняпад сацыяльнай сферы. Крызіснае становішча спажывецкага рынку. Праблемы жылля і сферы паслуг. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця. Рост апазіцыйных рухаў. Вяртанне да шматпартыйнасці.

Культурнае жыццё рэспублікі. Формы і метады кіраўніцтва культурай. Увядзенне абавязковай 8-гадовай адукацыі. Развіццё сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Курс на ўмацаванне сувязі школы з жыццём. Важнейшыя дасягненні ў галіне навукі. Рост творчых саюзаў. Дасягненні ў развіцці беларускай літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Масавая культура і самасвядомасць.



Ключавыя словы, паняцці: аднаўленчы перыяд, калгасна-саўгасная сістэма, рэпатрыяцыя, Арганізацыя аб’яднаных нацый, лібералізацыя, рэабілітацыя, палітычная сістэма, эканамічныя і палітычныя рэформы, механізацыя, матэрыяльна-тэхнічная база, аўтаматызацыя, экалагічнае становішча, нацыянальны даход, грамадскія фонды, творчыя саюзы, застойны перыяд.
Раздзел 10. Беларусь на сучасным этапе развіцця.
Развіццё Рэспублікі Беларусь як незалежнай дзяржавы. Узмацненне руху за нацыянальнае адраджэнне і суверэнітэт Беларусі. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Заканадаўчае афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пагадненне ад 8 снежня 1991 г. аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Міжнароднае прызнанне Рэспублікі Беларусь. Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання краінай. Выбранне першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рэферэндумы 1995, 1996, 2004 гг. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.

Навука і культура. Уплыў дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця на актывізацыю духоўнага патэнцыялу рэспублікі. Прыняцце Закона аб адукацыі і Закона аб культуры 1991 г. Рэформа агульна-адукацыйнай школы, змены ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў у ВНУ. Інтэграцыя ў міжнародную навуковую супольнасць. Развіццё навукі ў вышэйшай школе. Новы этап у развіцці літаратуры, мастацтва: дасягненні, цяжкасці. Правядзенне музычных фестываляў. Праблемы і перспектывы беларускага культурнага адраджэння.



Ключавыя словы, паняцці: крызіс камандна-адміністрацыйнай сістэмы, сацыяльная палітыка, перабудова, Чарнобыльская катастрофа, спажывецкі рынак, дэмакратызацыя, апазіцыя, шматпартыйнасць, суверэнітэт, незалежнасць, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, саюзная дзяржава, прэзідэнцкая форма кіравання, нацыянальная сімволіка, рэферэндум, беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, рыначныя адносіны, канфесіі, дэструктыўныя секты.

ПЛАНЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ
Тэма 1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі (2 гадзіны)

1. Асаблівасці і перыядызацыя каменнага веку.

2. Палееліт.

3. Мезаліт.

4. Неаліт.

5. Гаспадарчыя заняткі і духоўная культура насельніцтва.


Паняцці: Алтахтоннае насельніцтва, анімізм, археалагічная культура, аўтахтоннае насельніцтва, краманьёнцы, ледавіковы перыяд,неандэртальцы, племя, радавая абшчына, род, стаянка, татэмізм, фетышызм, экспансія.
Персаналіі: І. Арцёменка, У. Будзько, М. Гурын, Э. Загарульскі, У. Ісаенка, А. Калечыц, У. Ксяндзоў, Л. Мітрафанаў, Л. Побаль, К. Палікарповіч, Ю. Попель, М. Чарняўскі.
Абсталяванне: карта “Каменны век на тэрыторыі Беларусі”.
Запоўніце табліцу: “Археалагічныя культуры неаліту”.


Назва

Лакалізацыя

Характэрныя элементы











Літаратура:

  1. Археалогія Беларусі : у 4 т. – Мінск : Бел. навука, 1997 – Т. 1 : Каменны і бронзавы вякі / Э.М. Зайхоўскі [і інш.]. – 424 с.

  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыкл. / Беларус. энцыкл. ; рэдкал.: В.В. Гетаў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1993. – 702 с.

  3. Гісторыя Беларусі : у 6 т. – Мінск : Экаперспектыва, 2000. – Т. 1 : Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – 351 с.

  4. Гісторыя Беларусі. Курс лекцый : у 2 ч. / І.П. Крэнь [і інш.]. – Мінск : РІВШ БДУ, 2000. – Ч. 1. – 656 с.

  5. Загорульский, Э.М. Древняя история Белоруссии: Очерки этнич. истории и материальной культуры (до ІХ в.) / Э.М. Загорульский. – Минск : Изд-во БГУ, 1977. – 136 с.

  6. Исаенко, В.Ф. Неолит Припятского Полесья / В.Ф. Исаенко. – Минск : Наука и техника, 1976. – 128 с.

  7. Калечиц, Е.Г. Памятники каменного и бронзового веков Восточной Белоруссии / Е.Г. Калечиц. – Минск : Наука и техника, 1987. – 155 с.

  8. Калечиц, Е.Г. Первоначальное заселение территории Белоруссии / Е.Г. Калечиц. – Минск : Наука и техника, 1984. – 159 с.

  9. Ксензов, В.П. Палеолит и мезолит Белорусского Поднепровья / В.П. Ксензов. – Минск : Наука и техника, 1988. – 131 с.

  10. Нарысы гісторыі Беларусі : у 2 ч. / М.П. Касцюк [і інш.]. – Мінск : Беларусь, 1994. – Ч. 1. – 527 с.

  11. Поликарпович, К.М. Палеолит Верхнего Поднепровья / К.М. Поликарпович. – Минск, 1968.

  12. Чарняўскі, М.М. Неаліт беларускага Панямоння / М.М. Чарняўскі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1979. – 143 с.


Тэма 2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі (2 гадзіны)

1. Асаблівасці і перыядызацыя бронзавага веку.

2. Плямёны бронзавага веку.

3. Гаспадарчыя заняткі.

4. Духоўная культура.
Паняцці: Абрад, амулет, вытворчая гаспадарка, індаеўрапейцы, курган, культ, металургія, міграцыя, энеаліт, правадыр.
Персаналіі: І. Арцёменка, Э. Зайкоўскі, А. Калечыц, М. Чарняўскі.
Абсталяванне: карта “Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі”.
Запоўніце табліцу: “Археалагічныя культуры бронзавага веку”.


Назва

Лакалізацыя

Характэрныя элементы











Літаратура:


  1. Археалогія Беларусі : у 4 т. – Мінск : Бел.навука, 1997 – Т. 1 : Каменны і бронзавы вякі / Э.М. Зайкоўскі [і інш.]. – 424 с.

  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыкл. / Беларус. энцыкл. ; рэдкал.: В.В. Гетаў [і інш.]. – Мінск : БелЭН, 1993. – 702 с.

  3. Гістрыя Беларусі : у 6 т. – Мінск : Экаперспектыва, 2000. – Т.1 : Старажытная Беларусь : Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. / рэдкал. М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – 351 с.

  4. Гісторыя Беларусі. Курс лекцый : у 2 ч. / І.П. Крэнь [і інш.]. – Мінск : РІВШ БДУ, 2000. – Ч. 1. – 656 с.

  5. Загорульский, Э.М. Древняя история Белоруссии: Очерки этнич. истории и материальной культуры (до ІХ в.) / Э.М. Загорульский. – Минск : Изд–во БГУ, 1977. – 136 с.

  6. Исаенко, В.Ф. Неолит Припятского Полесья / В.Ф. Исаенко. – Минск : Наука и техника, 1976. – 128 с.

  7. Калечиц, Е.Г. Памятники каменного и бронзового веков Восточной Белоруссии / Е.Г Калечиц. – Минск : Наука и техника, 1987. – 155 с.

  8. Калечиц, Е.Г. Первоначальное заселение территории Белоруссии / Е.Г. Калечиц. – Минск : Наука и техника, 1984. – 159 с.

  9. Нарысы гісторыі Беларусі : у 2 ч. / М.П. Касцюк [і інш.]. – Мінск : Беларусь, 1994. – Ч. 1. – 527 с.

  10. Артёменко, И.И. Культура раннего бронзового века южной полосы лесов Европейской части СССР / И.И. Артёменко // Эпоха бронзы лесной полосы СССР. – М., 1987.

  11. Артёменко, И.И. Культура шнуровой керамики / И.И. Артёменко // Эпоха бронзы лесной полосы СССР. – М., 1987.

  12. Артёменко, И.И. Племена Верхнего и Среднего Поднепровья в эпоху бронзы / И.И. Артёменко. – М., 1967.

  13. Зайковский, Э.М. Неолит и бронзовый век белорусского Подвинья / Э.М. Зайковский. – Минск, 1985.

  14. Чарняўскі, М. М. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі / М.М. Чарняўскі. – Мінск : Народная асвета, 1981. – 64 с.


Тэма 3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі (2 гадзіны)

1. Агульная характарыстыка і перыядызацыя жалезнага веку.

2. Супольнасці жалезнага веку.

3. Гаспадарчыя заняткі.

4. Духоўная культура.
Паняцці: Вялікае перасяленне народаў, вялікая патрыярхальная сям’я, ваенная дэмакратыя, гарадзішча, падсечнае земляробства, селішча, пантэон багоў, салярныя знакі, суседская абшчына, старэйшына.
Персаналіі: В. Вяргей, Э. Зайкоўскі, Ю. Кухарэнка, М. Лашанкоў, А. Мядзведзеў, В. Шадыра.
Абсталяванне: карта “Пашырэнне археалагічных культур на тэрыторыі Беларусі”.

Запоўніце табліцу: “Археалагічныя культуры жалезнага веку”.

Назва

Лакалізацыя

Характэрныя элементы










Літаратура:


  1. Археалогія Беларусі : у 4 т. – Мінск : Бел. навука, 1999. – Т. 2 : Жалезны век і ранняе сярэднявечча / А.А. Егарэйчанка [і інш.] ; пад рэд. В.І. Шадыры, В.С. Вяргей. – 502 с.

  2. Археалогія Беларусі : у. 4 т. – Мінск : Бел. навука, 1997 – Т. 1 : Каменны і бронзавы вякі / Э.М. Зайкоўскі [і інш.]. – 424 с.

  3. Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыкл. / Беларус. энцыкл. ; рэдкал.: В.В. Гетаў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1993. – 702 с.

  4. Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Экаперспектыва, 2000. – Т. 1 : Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. – 351 с.

  5. Гісторыя Беларусі. Курс лекцый : у 2 ч. / І.П. Крэнь [і інш.]. – Мінск : РІВШ БДУ, 2000. – Ч. 1.– 656 с.

  6. Загорульский, Э.М. Древняя история Белоруссии: Очерки этнич. истории и материальной культуры (до ІХ в.) / Э.М. Загорульский. – Минск : Изд-во БГУ, 1977. – 136 с.

  7. Исаенко, В.Ф. Неолит Припятского Полесья / В.Ф. Исаенко. – Минск : Наука и техника, 1976. – 128 с.

  8. Нарысы гісторыі Беларусі : у 2 ч. / М.П. Касцюк [і інш.]. – Мінск : Беларусь, 1994. – Ч. 1. – 527 с.

  9. Мельниковская, О.Н. Племена южной Белоруссии в раннем железном веке / О.Н. Мельниковская. – М. : Наука, 1967. – 195 с.

  10. Кухаренко, Ю.В. Памятники железного века на территории Полесья / Ю.В.  Кухаренко. – М., 1961.

  11. Кухаренко, Ю.В. Могильник Брест – Тришин / Ю.В. Кухаренко. – М. : Наука, 1980. – 128 с.


Тэма 4. Этнічная сітуацыя на землях Беларусі ў раннім сярэднявеччы (2 гадзіны)

1. Балты і славяне.

2. Зараджэнне дзяржаўнасці ў славян.

3. Усходнеславянскія саюзы плямён.



4. Вытокі беларускага этнасу.
Паняцці: абарыгены, асіміляцыя, балты, варагі, канцэпцыя, князь, каланізацыя, княжанне, летапіс, народнасць, прарадзіма, протадзяржава, протанароднасць, “славінія”, славяне, цывілізацыя, этнагенэз, этнонім.

Персаналіі: Алег, Дрэгавіт, М. Доўнар-Запольскі, М. Ермаловіч, Ігар, Я. Карскі, Я. Карнейчык, П. Кесарыйскі, Крыў, І. Ласкоў, В. Ластоўскі, М. Піліпенка, У. Пічэта, А. Рогалёў, Рурык, В. Сядоў, Г. Штыхаў.

Абсталяванне: карты “Важнейшыя плямёны славян”, “Крывічы”, “Дрыгавічы”, “Радзімічы”.
Крыніцы: Повесць временных лет.
Літаратура:

  1. Археалогія Беларусі : у 4 т. – Мінск : Бел.навука, 1999. – Т. 2 : Жалезны век і ранняе сярэднявечча / А.А. Егарэйчанка [і інш.] ; пад рэд. В.І. Шадыры, В. С. Вяргей. – 502 с.

  2. Археалогія Беларусі : у 4 т. – Мінск : Бел. навука, 1997 – Т. 1 : Каменны і бронзавы вякі / Э.М. Зайкоўскі [і інш.]. – 424 с.

  3. Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыкл. / Беларус. энцыкл. ; рэдкал.: В.В. Гетаў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1993. – 702 с.

  4. Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов в трёх томах. – Минск : Изд-во Академия наук БССР, 1959. – Т. 1. – 516 с.

  5. Вяргей, В.С. Актуальныя праблемы археалогіі славян V–Xстст. у Беларускім Палессі // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён : зб. артыкулаў. – Мінск : БДУ, 1992. – С. 13–24.

  6. Гісторыя Беларусі. Курс лекцый : у 2 ч. / І.П. Крэнь [і інш.]. – Мінск : РІВШ БДУ, 2000. Ч.1.– 656 с.

  7. Гістрыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Экаперспектыва, 2000. – Т. 1 : Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. – 351 с.

  8. Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 366 с.

  9. Загарульскі, Э.М. Заходняя Русь: ІХ–ХІІІ стст. / Э.М. Загарульскі. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – 240 с.

  10. Зверуго, Я.Г. Верхнее Понемонье в ІХ–ХІІІ вв. / Я.Г. Зверуго. – Минск : Наука и техника, 1989. – 207 с.

  11. Лысенко, П.Ф. Древний Туров / П.Ф. Лысенко. – Минск : Беларусская навука, 2004. – 180 с.

  12. Лысенко, П.Ф. Дреговичи / П.Ф. Лысенко ; под ред. В.В. Седова. – Минск : Наука и техника, 1991. – 242 с.

  13. Нарысы гісторыі Беларусі : у 2 ч. / М.П. Касцюк [і інш.]. – Мінск : Беларусь, 1994. – Ч. 1. – 527 с.

  14. Перхавко, В.Б. Связи Древней Руси со славянскими странами / В.Б. Перхавко. – М. : Знание, 1987. – 62 с.

  15. Рогалёў, А.Ф. Да пытання аб паходжанні крывічоў / А.Ф. Рогалёў // Весці АНБ. Серыя грамадскіх навук. – 1992. – № 1. – С. 116–118.

  16. Рыер, Я.Г. Цивилизации средневековья и начало нового времени : опыт структурного анализа : монография / Я.Г. Рыер. – Могилёв : МГУ, 2003. – 154 с.

  17. Седов, В.В. Восточные славяне в VI–XIII вв. / В.В. Седов. – М. : Наука, 1982. – 327 с.

  18. Седов, В.В. Происхождение и ранняя история славян / В.В. Седов. – М. : Наука, 1979. – 156 с.

  19. Седов, В.В. Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья / В.В. Седов. – М. : Наука, 1970. – 200 с.

  20. Штыхаў, Г.В. Крывічы / Г.В. Штыхаў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – 191 с.

  21. Этнаграфія беларусаў. Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985. – 215 с.

  22. Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. – Мінск : БелСЭ, 1999. – 575 с.


Тэма 5. Узнікненне дзяржаўнасці на беларускіх землях (4 гадзіны)
1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка