Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі




старонка5/5
Дата канвертавання19.03.2016
Памер0.6 Mb.
1   2   3   4   5

В: Мірскі замак

Замак у мястэчку Мір Гродзенскай вобласці быў пабудаваны на правым беразе невялікай рэчкі Міранкі. На кожным вуглу, выступаючы за перыметр сцен, узвышаецца магутная башня, а ў глыбіні двара стаіць трохпавярховы палац, прыбудаваны да паўночнай і ўсходняй сцен замка.

Башні ўзведзены з такім разлікам, каб зручна было весці флангавы агонь, а большасць байніц прызначаліся для стральбы з пушак. Усе башні спланаваны як самастойныя вуглы абароны: калі б вораг прарваўся ў двор або пайшоў на штурм, з іх можна было весці кругавы абстрэл. Кожная башня мела па пяць ярусаў для бою з вялікай колькасцю байніц і складаную сістэму ўнутраных пераходаў. Завяршаліся башні байніцамі, якія дазвалялі абараняць подступы да сцен і праз якія можна было скідваць на ворага камяні, гранаты, ліць кіпень і смалу. Унутры башня падзелена на пяць ярусаў.

(Праводзіцца праверка работы, якую выканалі вучні ў групах: чытаюцца выразна тэксты, правяраюцца выкананыя заданні).
ІУ. Кантрольна-рэфлексійны этап
1. Падвядзенне вынікаў урока

Н: Калі вы працавалі над тэкстамі, якія пачуцці і ўяўленні ўзнікалі ў вас?

Аб чым даведаліся вы, прачытаўшы гэтыя тэксты?



Н: Звярніце ўвагу на дошку. (Праз кадаскоп праецыруюцца сказы) На ёй запісаны сказы, змест якіх дапаможа нам асэнсаваць гісторыю і культуру такіх гарадоў, як Маладзечна, Магілёў, Нясвіж, а таксама пабудаваны схемы гэтых сказаў у хаатычным парадку. Вам неабходна выканаць заданне: у сказах паставіць знакі прыпынку, суаднесці схемы і сказы ў правільным парадку.


  1. Гасцінныя маладзечанцы запрашаюць наведаць свой утульны горад прайсці па прыгожым цяністым парку спыніцца ля помніка М.К. Агінскаму удыхнуць паветра стагоддзяў наталіцца музыкай [5].

  2. Кожны магілёвец ведае што над Буйніцкім полем месцам суровых баёў 1941 года развеяны прах Канстанціна Сіманава і што менавіта з Магілёва ў гады вайны знік славуты крыж Еўфрасінні Полацкай зроблены першым вядомым беларускім мастаком-ювелірам Лазарам Богшам [6].

  3. І ўсё ж у Нясвіж з’ездзіць варта каб у прагматычны век душа не развучылася адгукацца на хараство каб у старым парку разгаварыці амаль анямелыя постаці каб адчуць сябе пілігрымам на вышараваных да бляску за сотні гадоў камянях пад вечнымі нясвіжскімі брамамі [7, с.19].

  4. Філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея сягоння знаходзіцца ў Камянецкай вежы што была пабудавана ў XVIII стагоддзі дойлідам Алексам і мела назначэнне парубежнага апорнага пункта [9, с.6].

  5. Ёсць на Беларусі мясціны якія захапляюць архітэктурнымі помнікамі гістарычнымі падзеямі загадкавымі сітуацыямі ў далёкім мінулым [7, с.18].









В:

  1. Гасцінныя маладзечанцы запрашаюць наведаць свой утульны горад: прайсці па прыгожым цяністым парку, спыніцца ля помніка М.К. Агінскаму, удыхнуць паветра стагоддзяў, наталіцца музыкай.

  2. Кожны магілёвец ведае, што над Буйніцкім полем, месцам суровых баёў 1941 года, развеяны прах Канстанціна Сіманава і што менавіта з Магілёва ў гады вайны знік славуты крыж Еўфрасінні Полацкай, зроблены першым вядомым беларускім мастаком-ювелірам Лазарам Богшам.

  3. І ўсё ж у Нясвіж з’ездзіць варта, каб у прагматычны век душа не развучылася адгукацца на хараство, каб у старым парку разгаварыць амаль анямелыя постаці, каб адчуць сябе пілігрымам на вышараваных да бляску за сотні гадоў камянях пад вечнымі нясвіжскімі брамамі.

  4. Філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея сягоння знаходзіцца ў Камянецкай вежы, што была пабудавана ў XVIII стагоддзі дойлідам Алексам і мела назначэнне парубежнага апорнага пункта.

  5. Ёсць на Беларусі мясціны, якія захапляюць архітэктурнымі помнікамі, гістарычнымі падзеямі, загадкавымі сітуацыямі ў далёкім мінулым.

(Вусна правяраецца выкананне задання)
Правільныя адказы:
Сказы Схемы

  1. 4

  2. 3

  3. 1

  4. 5

  5. 2


Н: Вось і закончылася наша завочная экскурсія па славутых мясцінах Беларусі. Мы пазнаёміліся з гісторыяй Наваградка і Ружанаў, падзівіліся архітэктурай Мірскага замка, судакрануліся з таямнічай прыгажосцю радзівілаўскага Нясвіжа. Напэўна, вы адчулі, што кожная гістарыка-архітэктурная пабудова пэўнага беларускага паселішча мае свай лёс, сваю гісторыю. Усе яны – нашы святыні, “золата” чалавечых рук, цеплыня людскіх сэрцаў і душ.

Мы працавалі з публіцыстычнымі тэкстамі і вучыліся знаходзіць у іх складаныя сказы, расстаўлялі знакі прыпынку, тлумачылі іх пастаноўку, рабілі сінтаксічны разбор сказаў і будавалі іх схемы.


2. Выстаўленне і каменціраванне адзнак

На ўроку старанна працавалі… (Выстаўляюцца і каменціруюцца адзнакі вучням)



3. Рэфлексія

1. Ці атрымалі вы задавальненне ад сённяшняга ўрока?

2. Які настрой выклікаў у вас сённяшні ўрок?

3. Якія моманты ўрока вам больш спадабаліся? Чаму?



4. Тлумачэнне дамашняга задання

Паўтарыць § 21-25 – публіцыстычны стыль: функцыя, сфера ўжывання, моўныя сродкі. (Падручнік для 8 класа). Адказаць на кантрольныя пытанні і выканаць заданні на старонцы 68. Падрыхтавацца да перакладу тэксту публіцыстычнага стылю з рускай на беларускую мову.


Літаратура


    1. Багадзяж, М. Былая сталіца дзяржавы / М.Багадзяж // Бярозка. – 1998. – № 12.

    2. Беларуская мова: зборнік дыктантаў / склад. Адамовіч Я.М. [і інш.] – Мінск, 1998.

    3. Бензярук, А. Пра мястэчка-ружу / А.Бензярук // Бярозка // – 2000. – № 4.

    4. Куваеў, А. Маленькі Версаль пад Нясвіжам / А.Куваеў // Бярозка // – 2000. – № 2.

    5. Роднае слова. – 2003. – № 3. – Вокладка.

    6. Роднае слова. – 2003. – № 8. – Вокладка.

    7. Скобла, М. Вечныя брамы Нясвіжа / М.Скобла // Бярозка – 1998. – № 7.

    8. Сыракомля, У. Вершы / У.Сыракомля // Роднае слова. – 2003. – № 6.

    9. Ткачев, М.А. Замкі Беларусі. / М.А.Ткачев. – Мінск. 2002.



Тэма: “Зямля з блакітнымі вачыма”: заключны ўрок па нарысе У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі” (7 клас)
Мэты:

– паглыбляць веды вучняў аб культуры, традыцыях, абрадах, песнях беларускага народа, удасканавальваць уменне чытаць і пераказваць тэксты навукова-публіцыстычнага характару;

– дапамагчы вучням уявіць побыт вясковых людзей, іх звычаі, традыцыі, развіваць музычны і мастацкі густ;

– выхоўваць нацыянальную самасвядомасць вучняў, пачуццё годнасці і гонару за сваіх продкаў і сучаснікаў.


Форма правядзення ўрока: інтэграваны ўрок
Абсталяванне: карта Беларусі; сноп ільну; салома; куфар з рэчамі; выстава кніг, у якіх расказваецца пра побыт і культуру беларускага народа; плакаты з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў; схема “Рысы беларусаў”, верш Сцяпана Гаўрусёва “Ручнікі”.
Плакаты:
1) Заўсёды жыла і жыць будзе

Беларуская зямля!

Заўсёды жыў і жыць будзе

Вялікі Беларускі народ!

Жыў і жыць будзе

на сваёй зямлі як гаспадар!



Кузьма Чорны [1]
2) Люблю наш край – старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першы раз пазнала шчасце,

Слязу нядолі праліла...



Канстанцыя Буйло[2]

3) Вазьмі ў звычай, сын герояў і багоў,

Не пагарджаць святым сваім мінулым,

А заслужыць яшчэ,

і вартым быць яго.



Уладзімір Караткевіч[3]
План урока

І. Арганізацыйна-матывацыйны этап

1. Арганізацыйны момант.

2. Уступнае слова настаўніка.

3. Праверка дамашняга задання.


ІІПазнавальны этап

  1. Праца над зместам твора.

  2. Паведамленне вучня.


ІІІ. Карэкцыйны этап

  1. Работа са схемаю “Рысы беларусаў”.


ІУ. Кантрольна-рэфлексійны этап

1. Падвядзенне вынікаў урока.

2. Рэфлексія.

3. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

4. Дамашняе заданне.

Ход урока
І. Арганізацыйна-матывацыйны этап
1. Арганізацыйны момант.
2. Уступнае слова настаўніка.

Н: Сёння мы яшчэ раз заглянем у мінулае народа, успомнім легенды, вершы, рамёствы нашых продкаў.

Зямля з блакітнымі вачыма. Ці чулі вы дзе-небудзь такі выраз? Якія ж вочы могуць быць у зямлі?

А між тым, менавіта так часта называлі нашу Радзіму. Як вы думаеце, чаму?

Паглядзіце на неба. Якога яно колеру? А вочы многіх вашых сяброў і сябровак якога колеру?

Ці згодны вы, што неба можна параўнаць з жытнёвым полем? Чаму?

Я вам падкажу, загадаўшы загадку:

Цвіту ўсё лета я,

Жыву звычайна ў жыце.

Нашу хлапечае імя.

Як зваць мяне, скажыце? (Васілёк)

У час, калі ветрык хістае гэтыя цудоўныя кветачкі, поле ператвараецца ў сіні акіян. Гэты акіян, гэты цуд утвараюць сінегаловыя валошкі. Поле дорыць нам яшчэ адну радасць – сустрэчу з блакітнай кветкай – кветкай ільну ў час красавання.

Вы ведаеце, што ў кожнага народа ёсць свае казкі, паданні, легенды. Як многія казкі пачынаюцца зачынам, зачынам-запевам нашага ўрока хай будзе вядомая ўсяму народу песня “Люблю наш край”. (Спяваюць песню)


3. Праверка дамашняга задання.

Н: Прачытайце словы, што змешчаны на плакаце № 2. Так прызнавалася ў любові сваёй Радзіме К.Буйло. Шмат шчырых прызнанняў роднаму краю мы знайшлі і ў творы У.Караткевіча. Зачытайце радкі, якія вы выпісалі дома. (Праверка дамашняга задання, 1-2 узровень)

Н: На працягу некалькіх урокаў мы разглядалі нарыс “Зямля пад белымі крыламі”.

Чаму менавіта такую назву даў аўтар свайму твору? (Праверка дамашняга задання. Зачытваецца сачыненне-разважанне, 3-4 узровень)


ІІ. Пазнавальны этап
1. Праца над зместам твора.

Н: Паглядзіце, які цудоўны куфар стаіць у класе. Менавіта пра яго расказвае ў адным са сваіх раздзелаў У.Караткевіч.

Успомніце, пра якія рэчы расказваў пісьменнік і знайдзіце, якіх не хапае ў куфры. (Два вучні перабіраюць рэчы ў куфры)

Пакуль вашы сябры працуюць, мы пагрузімся ў цудоўную і незвычайную краіну легенды. А прысвечана яна кветачцы, пра якую мы гаварылі ў пачатку ўрока.

Нагадайце, пра якую кветачку пойдзе гаворка?

Можа хто ведае, чаму так называецца гэтая кветка?

Калі не ведаеце, то ўважліва паслухайце легенду.

Жыў на свеце прыгожы і вясёлы хлопец Васіль. Любіў ён блакітнае неба і ласкавае сонца, кахаў дзяўчыну Васіліну. Вось ішоў ён аднойчы надвячоркам дамоў. А ноч была ясная, месячная. Убачыў Васіль, як пасярод ільнянога поля водзяць русалкі карагод. (Дзяўчаты выконваюць карагод)

Цікава стала яму, паколькі чуў ён яшчэ і пра гульню русалак. Схаваўся і стаў чакаць.

А русалкі ўсё бліжэй і бліжэй, адна за другую прыгажэйшыя. Захацеў і Васіль з русалачкамі ў карагодзе пакружыцца. Устаў ён ва ўвесь рост. Русалкі перапалохаліся. Разгневалася старэйшая з іх ды кажа:

– Што, Васіль, доўга ты праседзеў у льне, на нас гледзячы, вось і заставайся там назаўсёды.

З той пары ніхто Васіля ў вёсцы не бачыў, а па ільняным полі ўсюды васількі. А калі мы бачым гэтую кветку – кветку Васіля, яна натхняе нас на высокія пачуцці.

Пакуль мы слухалі легенду, вадзілі карагод, вашыя сябры разгледзелі рэчы з куфра і ўспомнілі, чаго там не хапае.



В: (Адказы вучняў)

Н: Успомніце, якімі рысамі надзяліў У.Караткевіч у сваім нарысе беларускі народ?

В: (Сціпласць, дабрыня, гасціннасць, кемлівасць і іншыя)

Н: А жылі людзі раней ў асноўным у вёсках. Менавіта туды мы і здзейснім падарожжа.

Раскажыце, як раней выглядала беларуская вёска?



В: (Вучні перадаюць змест раздзела “Вёска, о родная вёска мая!”)

Н: Раней у вёсцы налічвалася каля 1500 двароў. Цяпер 20-30 двароў – гэта ўжо вёска. Амаль у кожнай вёсцы ёсць што паглядзець. Уявіце сабе, што мы зайшлі ў адну з вясковых хат.

Што вы можаце пра яе расказаць?



В: (Адказы вучняў)

Н: Звярніце ўвагу на словы, напісаныя на куфры: “Праз куфар відаць жыццё чалавечае.”

Як вы разумееце гэтыя словы?



В: (Рэчы, якія захоўваліся ў куфры, сведчылі аб тым, як жылі беларусы: якое адзенне насілі, якія гульні, танцы любілі. Якіх абрадаў прытрымліваліся)

Н: Скажыце, з чаго раней рабілі вопратку?

(Адказы дзяцей. Калі няма правільнага, раблю падказку)


Урадзіўся ён высокі,

Шаўкавісты, сінявокі,

Апранае нас здавён...

Здагадайцеся, хто ён? (Лён)


Так, сапраўды, гэта – лён. І колькі працы трэба было прыкласці для таго, каб з гэтых кволых раслінак атрымалася палатно.

Якія песні пра лён вы ведаеце?

Давайце разам праспяваем вядомую ўсім песню “Вось і сеяла Ульяніца лянок.”

Н: Паглядзіце, якімі прыгожымі ручнікамі ўпрыгожаны наш клас.

Хто ведае, аб якіх момантах жыцця беларусаў гавораць ручнікі?



В: (Нараджэнне дзіцяці, праводзіны ў армію, заручыны, вяселле)

Н: Некаторыя з названых абрадаў захаваліся і сёння, можа троху ў іншым выглядзе.

Хто падрыхтаваў абрад, які вас больш за іншыя ўразіў?

(Дамашняе заданне – 5 узровень)

Паглядзіце ўважліва ў правы бок.

Што вы бачыце?

В: (Сноп саломы)

Н: Як жа салому можна звязаць з жыццём беларускіх сялян?

А што ўвогуле вы ведаеце пра салому?

(Адказы вучняў і паведамленне падрыхтаванага вучня)
2. Паведамленне вучня.

В: Жыццё нашага далёкага продка-земляроба было знітавана з прыродаю. Прырода давала яму ўсё неабходнае – ежу, жытло, цяпло, адзенне, лекі. І яшчэ яна дарыла яму прыгажосць. Блакіт неба, ранішняя і вечаровая зара, вясёлка пасля навальніцы, сакавітая зялёная трава, палявыя кветкі, дрэвы, сонца, зоры, месяц. У прыродзе не было нічога крыклівага і занадта стракатага. Нічога лішняга і несуразмернага. Мастак-прырода вызначалася дасканалым густам. У яе браў першыя свае ўрокі народны майстар. Майстар саломапляцення.

Салома – матэрыял сялянскі. Як і хлеб, салома – дар прыроды і матэрыялізаваны прадукт працы чалавека. Жытняя, пшанічная, ячменная салома здаўна знаходзіла самае шырокае, універсальнае прымяненне ў гаспадарцы, побыце і абрадах земляробаў.

Салома мае своеасаблівыя прыродныя якасці. Лёгкасць, пластычнасць у вільготным стане, чысты залацісты колер з мноствам адценняў, глянцавы бляск, а таксама таннасць і даступнасць матэрыялу абумовілі яго выкарыстанне для пляцення.

Майстры саломапляцення лічаць, што самы лепшы тэрмін для яе нарыхтоўкі – час васковай спеласці коласа. Калі сцябло “перастаіць”, яно становіцца цвёрдым, ломкім, непаслухмяным, з яго амаль нічога нельга зрабіць. Трэба памятаць аб тым, што зразаць салому неабходна вострым нажом ці сярпом, зберагаючы сцябло ад зломаў, перакрутаў.

Лепшай лічыцца жытняя саломка, як больш паслухмяная і трывалая, але пшанічная прыгажэйшая па колеры, яна быццам гарыць сонечным святлом. Таксама падыдуць сцябліны іншых раслін: лёну, аўса, балотнай травы. Пры ўмелым спалучэнні гэтых матэрыялаў можна дасягнуць прыгажосці ў гатовай рабоце.

Калі саломка рассартавана, яе трэба запарыць. Для гэтага салому змяшчаюць у якую-небудзь ёмкасць і заліваюць гарачай вадой. Чым гарачэйшая вада, тым хутчэй салома будзе гатова да работы.



Н: Існуе шмат відаў пляцення: двухканцоўка, тройкі, чатырохканцоўка, пляценне зубчаткі, вінтавы і круглы шнур.

Ёсць шмат абрадаў, прысвечаных коласу, полю, ураджаю. Складзена мноства песень, вершаў, легенд.

Уважліва паглядзіце на вырабы, зробленыя з саломы. Якімі яны вам падаліся? Што вы можаце пра іх сказаць?

В: (Прыгожыя, непаўторныя, сонечныя, пераліваюцца, блішчаць)

Н: Нездарма кажуць, што наша салома – золата. Давайце разам будзем рабіць кветачку з саломы. (Кожны вучань самастойна робіць сваю кветку, а настаўнік паказвае, як гэта патрэбна рабіць). Для гэтага бяром доўгую салому – гэта будзе яе сцябло. Потым прымацуем тычынкі і пялёсткі. З дапамогай клею і пацярухі аформім кветачку. Наша кветачка гатова!

Паглядзіце, якія непаўторныя, адметныя кветкі ў вас атрымаліся! Менавіта такім адметным і непаўторным было жыццё народа.

У наш час хата, выгляд пакояў, двор робяцца ўсё больш аднолькавымі. Даўно ўжо сталі звыклымі халадзільнікі, тэлевізары, аўтамашыны і многае іншае. Усё гэта добра, але давайце ўспомнім, да чаго нас заклікае Уладзімір Караткевіч?

(Чытаем плакаты № 1, 3.)

Як вы разумееце гэтыя радкі?

В: (Паэт звяртаецца да нас з просьбай любіць сваё мінулае, жыць так, каб быць вартымі звання беларуса)

А што сказалі пра сябе самі беларусы?

(Вучні сцісла перадаюць змест раздзела “Людзі зямлі беларускай”)
ІІІ. Карэкцыйны этап
1. Работа са схемаю “Рысы Беларусаў”

Н: Зараз я прапаную разгледзець схему,у якой пазначаны рысы беларусаў. Вы павінны пацвердзіць названыя рысы ўрыўкамі з тэксту нарыса.

ІУ. Кантрольна-рэфлексійны этап
1. Падвядзенне вынікаў урока

Н: Многае мы сёння пачулі пра саміх сябе, пра абрады і звычаі нашых дзядоў, пабылі на льняным і жытнёвым полі, пахадзілі ў карагодзе і зразумелі, чаму нашу Беларусь называюць блакітнавокай.

Мы ўсе жывём на планеце Зямля. Яна – дом для ўсіх нас, у якім замест даху – блакітнае неба. Каб дом быў трывалым і прыгожым, неабходна берагчы і любіць яго, клапаціцца аб ім, быць уважлівым да звычак, традыцый і культуры свайго народа. Не цурайцеся сваёй нацыі! Будзьце чыстымі, добрымі, пяшчотнымі, такімі, якімі павінны быць сапраўдныя беларусы.

(Сем вучняў чытаюць верш Сцяпана Гаўрусёва”Ручнікі”. Апошні радок чытаецца ўсімі разам.)

На ручніках, расшытых пеўнямі,

Хлеб-соль падносім да гасцей,

Вядзём за стол, каўшамі пеннымі

Частуем брагай пагусцей.

І не хаваем – дзе падзенешся? –

Сваіх пачэсных мазалёў.

А трэба – крошкаю падзелішся:

Лепш сто сяброў, чым сто рублёў.

Наш дом з адкрытымі варотамі

На скрыжаванні ўсіх дарог.

Але з нявыцертымі ботамі

Не запрашаем на парог.

Хто з каменем ішоў за пазухай,

Збіраўся сесці за наш стол

(Мо, пабалюю ўволю раз няхай?),

І сёння корміць цвёрды дол.

Рукамі, ад спякоты чорнымі,

Што выціраць не любяць слёз,

Мы перамолвалі, як жорнамі,

Не раз, не два свой горкі лёс.
Але з пакорнымі далонямі

Мы не хадзілі на паклон,

Калі ўсходамі зялёнымі

Ад хцівых рук наш гінуў плён.

Спіной не гнуліся жабрацкаю...

І хоць шануем свой мазоль,

Мы дзелім хлеб рукою брацкаю,

І любяць нас,

І ў гэтым – соль! [5]
2. Рэфлексія.

Н: На ўроку кожны з вас зрабіў прыгожую саламяную кветачку. Калі вы лічыце, што мы працавалі калектыўна, што вас вучылі любіць Радзіму, паважаць свой народ і яго мінуўшчыну, калі ўрок прынёс вам асалоду і завальненне, пастаўце сваю кветачку ў гэтую вазу.

Які прыгожы букет атрымаўся! Ён будзе нам нагадваць, што мы – беларусы: сціплы, сяброўскі, добры і гасцінны народ.



3. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

4. Дамашняе заданне.

Дома вы павінны будзеце папрацаваць творча – напісаць сачыненне “Людзі зямлі беларускай.”


Літаратура


  1. Роднае слова. – 2006. – № 5. – Вокладка.

  2. Буйло, К. Курганная кветка: зб. вершаў / К.Буйло. – Вільня: Друкарня Марціна Кухты, 1914.

  3. Караткевіч, У . Збор твораў: у 8 т. / У.Караткевіч. – Мінск: Маст. літ. – 1987. – 1 т.

  4. Лазарук, М.А. Беларуская літаратура: падручнік для 7 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання / М.А.Лазарук, Т.У.Логінава. – 2-е выд. – Мінск: Маст. літ., 2004.

  5. Гаўрусёў, С. Збор твораў: у 2 т. / С. Гаўрусёў / укладальнік А. Дракахруста. – Мінск: Маст. літ. 1993. – 2 т.

Дадатак № 7
Дэкану філалагічнага факультэта УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна” Ісмайлавай Л.В.

ХАДАЙНІЦТВА

___________________

дата


г.п. Лельчыцы

Адміністрацыя ДУА “Лельчыцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 1” просіць накіраваць для праходжання практыкі з __________ па ___________ студэнта(ку) ___курса ___групы завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі філалагічнага факультэта ____________________________

прозвішча, імя, імя па-бацьку студэнта

Умовы для праходжання педагагічнай практыкі гарантуем.

Дырэктар школы _______________________

прозвішча, імя, імя па-бацьку


М.П.
Метадычная літаратура, якую можна выкарыстаць у час праходжання практыкі


  1. Адзінства навучання і выхавання на ўроках літаратуры: зб. навук. прац / пад рэд. М.А.Лазарука. – Мінск, 1982.

  2. Айзерман, Л.С. Сочинение о сочинениях / Л.С.Айзерман. – М., 1986.

  3. Алгазина, Н.Н. Формирование орфографических навыков / Н.Н.Алгазина. – М., 1987.

  4. Альшэўская, Н.У. Развіццё пачуцця самасвядомасці грамадзяніна-беларуса на ўроках роднай мовы і літаратуры ў вучняў старэйшых класаў / Н.У.Альшэўская. – Мінск, 1998.

  5. Амяльковіч, А.А. Урокі беларускай мовы ў 5 класе / А.А.Амяльковіч. – Мінск, 1992.

  6. Аналіз мастацкага твора ў школе / пад рэд. В.У.Івашына. – Мінск, 1976.

  7. Анисимов, В.И. Методика интегративного обучения студентов-филологов дисциплинам литературоведческого цикла и ее результативность / В.И.Анисимов. – Мозырь, 2001.

  8. Анисимов, В.И. Теория и технология интегративного образования / В.И.Анисимов. – Мозырь, 2003. – Вып. 1.

  9. Анисимов, В.И. Теория и технология интегративного образования / В.И.Анисимов. – Мозырь, 2005. – Вып. 2.

  10. Бабанский, Ю.К. Методы обучения в современной общеобразовательной школе / Ю.К.Бабанский. – М., 1985.

  11. Баранов, М.Т.Методика лексики и фразеологии в средней школе / М.Т.Баранов. – М., 1988.

  12. Беларуская літаратура ў школьным выкладанні: вучэб. -метад. дапам. / А.В. Руцкая, М.У. Грынько, М.Г. Бубешка. – Гродна, 2006. – 106 с.

  13. Беленький, Г.И. Изучение теории литературы в средней школе: ІV–Х класс: пособие для учителя / Г.И.Беленький, М.А.Снежневская. – М., 1983.

  14. Беспалько, В.П. Слагаемое педагогической технологии / В.П.Беспалько. – М., 1989.

  15. Блинов, Г.И. Методика изучения пунктуации в школе / Г.И.Блинов. – М., 1990.

  16. Валочка, Г.М. Навучанне перакладу ў школе / Г.М.Валочка. – Мн., 1999.

  17. Валочка, Г.М. Беларуская мова ў табліцах і схемах / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск, 2005, 2007.

  18. Варановіч, З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы / З.Б.Варановіч. – Мінск, 1995.

  19. Васюковіч, Л.С. Методыка выкладання беларускай мовы ў сярэдняй школе: практыкум / Л.С.Васюковіч, М.Г.Яленскі. – Мінск, 1999.

  20. Воінаў, М.М. Вучыць і выхоўваць словам: метад. рэкаменд. да падручніка “Родная літаратура”. 5 клас / М.М.Воінаў, В.І.Смыкоўская. – Гомель, 1996.

  21. Волкаў, І.П. Далучэнне да творчасці: з вопыту работы / І.П.Волкаў. – Мінск, 1992.

  22. Вывучэнне беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай: зб. артыкулаў / пад рэд. М.А.Лазарука. – Мінск, 1994.

  23. Вывучэнне літаратуры: пытанні методыкі: зб. артыкулаў / пад рэд. В.У.Івашына. – Мінск, 1980.

  24. Выгонная Л.Ц. Фанетыка беларускай мовы ў школе / Л.Ц.Выгонная. – Мінск, 1995.

  25. Выкладанне беларускай мовы ў школе / М.Г.Яленкі [і інш.]; пад агул. рэд. М.Г.Яленскага. – Мінск, 1994.

  26. Гамеза, Л.М. Спадзяванні на родную мову. Функцыянальна-камунікатыўны аспект ўрокаў па лексіцы ў 5-6 класах / Л.М.Гамеза. – Мінск, 1993.

  27. Гамеза, Л.М. Лінгваметадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў 5–7 класаў / Л.М. Гамеза. – Мінск, 2002.

  28. Грымаць, А.А. Фарміраванне маральных ідэалаў вучняў: На матэрыяле беларускай літаратуры / А.А.Грымаць. – Мінск, 1978.

  29. Ермаловіч, А.В. Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання / А.В. Ермаловіч. – Мінск, 2005.

  30. Даніловіч, М.А. Вывучэнне фразеалогіі на ўроках мовы / М.А.Даніловіч. – Мінск, 1991.

  31. Жуковіч, Н.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры / Н.В. Жуковіч. – Мінск, 2007.

  32. Жуковская, О.А. Изучение словообразования в восьмилетней школе / О.А.Жуковская, Т.А.Шаповалова. – М., 1983.

  33. Зельманова, Л.М. Наглядность в преподавании русского языка / Л.М.Зельманова. – М. 1984.

  34. Зепалова, Т.С. Уроки литературы и театр: пособие для учителей / Т.С.Зепалова. – М., 1982.

  35. Ивашин, В.В. Изучение русской литературы во взаимосвязи с белорусской: пособие для учителя / В.В.Ивашин, М.А.Лазарук, Е.Я.Ленсу. – Минск, 1988.

  36. Ильин, Е.Н. Рождение урока / Е.Н.Ильин. – М., 1986.

  37. Ипполитова, Н.А. Текст в системе обучения русскому языку в школе / Н.А.Ипполитова.– М., 1998.

  38. Кавалевіч, З.М. Вывучэнне лічэбніка ў школе / З.М. Кавалевіч. – Мінск, 2000.

  39. Казбярук, У.М. Якуб Колас у школе / У.М.Казбярук. – Мінск, 1975.

  40. Каляда, А.А. Выразнае чытанне сатырычных вершаў, баек і драматычных твораў / А.А.Каляда. – Мінск, 1973.

  41. Каляда, А.А. Выразнае чытанне: ІV– VП класы / А.А.Каляда. – Мінск, 1982.

  42. Капинос, В.И. Развитие речи: теория и практика обучения. 5-7 классы / В.И.Капинос, Н.Н.Сергеева, М.С.Соловейчик. – М., 1991.

  43. Кечык, С.Я., Моўны разбор у ВНУ і ў школе / С.Я.Кечык, В.І.Рагаўцоў. – Мінск, 1988.

  44. Кішковіч, Р.М. Развіццё мовы вучняў: 4 клас / Р.М.Кішковіч. – Мінск, 1994.

  45. Коряушкина, В.А. Урок литературы в средней школе / В.А.Коряушкина. – Минск, 1985.

  46. Красней, В.П. Грані слова: факультатыўны курс "Лексіка і фразеалогія беларускай мовы" / В.П.Красней. – Мінск, 1986.

  47. Красней, В.П. Беларуская мова ў табліцах і схемах / В.П. Красней. – Мінск, 2008.

  48. Кудряшёв, Н.И. Взаимосвязь методов обучения на уроках литературы: пособие для учителя / Н.И.Кудряшёв. – М., 1981.

  49. Кулагин, П.Г. Межпредметные связи в процессе обучения / П.Г.Кулагин. – М., 1981.

  50. Лазарук, М.А. Навучанне і выхаванне творчасцю: педагагічныя роздумы і пошукі / М.А.Лазарук. – Мінск, 1994.

  51. Лазарук, М.А. Тэорыя літаратуры ў школе / М.А.Лазарук. – Мінск, 1967.

  52. Лаўрэль, Я.М. Вывучэнне марфалогіі ў школе / Я.М. Лаўрэль, Т.Р. Новікава, С.А. Язерская. – Мінск, 1991.

  53. Ленсу, А.Я. Вывучэнне тэорыі літаратуры ў школе: ІV – VП класы / А.Я.Ленсу. – Мінск, 1985.

  54. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора / І.Я.Лепешаў. – Мінск, 1981.

  55. Лецка, Я.Р. Выхаваўчая роля літаратуры / Я.Р.Лецка. – Мінск, 1980.

  56. Львов, М.Р. Словарь-справочник по методике русского языка / М.Р.Львов. – М., 1997.

  57. Лявонава, П.І. Беларуская літаратура ў 5 класе: метад. дапаможнік да падручніка-хрэстаматыі / П.І.Лявонава. – Мінск, 1981.

  58. Ляшук, В.Я. Матэрыялы для пазакласнай работы па літаратуры / В.Я.Ляшук, Л.П.Смальянава. – Мінск, 1971.

  59. Ляшук, В.Я. Вывучэнне эпічных твораў: V – VШ класы: дапаможнік для настаўніка / В.Я.Ляшук. – Мінск, 1987.

  60. Ляшук, В.Я. Краязнаўчы матэрыял на ўроках літаратуры / В.Я.Ляшук. – Мінск, 1980.

  61. Ляшук, В.Я. Літаратурнае краязнаўства ў школе / В.Я.Ляшук. – Мінск, 1991.

  62. Ляшук, В.Я. Урокі пазакласнага чытання: ІV – VП класы / В.Я.Ляшук. – Мінск, 1984.

  63. Ляшук, В.Я. Лабараторныя заняткі па методыцы выкладання беларускай літаратуры / В.Я.Ляшук. – Мінск, 1988.

  64. Ляшук, В.Я. Вывучэнне беларускай літаратуры ў школе: гіст.-метад. нарыс (даваенны перыяд) / В.Я.Ляшук. – Мінск, 1994.

  65. Ляшчынская, В.А. Методыка выкладання беларускай мовы: задачы і практыкаванні / В.А.Ляшчынская. – Мінск, 1998.

  66. Малажай, Г.М. Пазакласная праца па беларускай мове / Г.М.Малажай, С.Р.Рачэўскі. – Мінск, 1990.

  67. Малажай, Г.М. Лінгвістычны аналіз тэкста / Г.М.Малажай. – Мінск, 1982.

  68. Методика преподавания литературы: учебник для студентов пед. вузов / под ред. О.Ю.Богдановой. – М., 1999.

  69. Методика преподавания литературы: учебник для студентов пед. ин-тов / под ред. З.Я. Рез. – 2-е изд. – М., 1985.

  70. Методика преподавания русского языка в школе / под ред. М.Т.Баранова. – М., 2000.

  71. Методика преподавания русской литературы в национальной школе / под ред. М.В.Черкизова, А.Д.Жижиной. – М., 1992.

  72. Методика развития речи на уроках русского языка /под ред. Т.А.Ладыженской. – М., 1984.

  73. Методыка аналізу літаратурнага твора ў школе: зб. навук. прац / пад рэд. М.А.Лазарука. – Мінск, 1985.

  74. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапаможнік / пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск, 1999.

  75. Методыка выкладання беларускай мовы: бібліяграфічны паказальнік. 1969-1990 / Склад. М.С.Лукошус; Пад рэд. В.У.Протчанкі. – Мінск, 1993.

  76. Міхайлаў, М.Р. Практыкум па методыцы выкладання беларускай літаратуры: дапаможнік для студэнтаў / М.Р.Міхайлаў. – Мінск, 1987.

  77. Мішчанчук, М.І. Настаўніку пра настаўнікаў М.І.Мішчанчук. – Мінск, 1989.

  78. Морозова, Н.П. Учимся писать сочинение / Н.П.Морозова. – М., 1987.

  79. Мурина, Л.А. Методика русского языка в школах Белоруссии / Л.А.Мурина. – Минск, 1990.

  80. Мушинская, Т.Ф. Художественная литература и самореализация личности / Т.Ф.Мушинская. – Минск, 1991.

  81. Мушынская, Т.Ф. Беларуская літаратура 20–30-х гадоў / Т.Ф.Мушинская. – Минск, 1994.

  82. Озерская, В.П. Изучение морфологии на синтаксической основе / В.П.Озерская. – М., 1989.

  83. Пазакласная праца па беларускай мове і літаратуры: у 2 кн. – Мінск, 2007. – Кн. 1: Калі закончыўся ўрок / В.А. Мяжэвіч; Кн. 2: Ад свята да свята / В.А. Буланда.

  84. Панов, Б.Т. Типы и структура уроков русского языка / Б.Т.Панов. – М., 1986.

  85. Пичугов, Ю.С. Обучение сочинениям на свободную тему / Ю.С.Пичугов. – М., 1986.

  86. Пленкин, Н.А. Изложения с языковым разбором текста / Н.А.Пленкин. – М., 1987.

  87. Прессман, Л.П. Кабинет литературы в школе: пособие для учителя / Л.П.Прессман. – М., 1983.

  88. Протчанка, В.У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В.У.Протчанка. – Мінск, 2001.

  89. Протчанка, В.У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Складаны сказ / В.У.Протчанка. – Мінск, 1989.

  90. Протчанка, В.У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Словазлучэнне. Просты сказ / В.У.Протчанка. – Мінск, 1984.

  91. Протчанка, В.У. Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы / В.У.Протчанка. – Мінск, 1987.

  92. Пути анализа литературного произведения: пособие для учителя / под ред. Б.Ф.Егорова. – М., 1981.

  93. Пятрэнка, М.М. Практыкаванні з выбарачным адказам / М.М.Пятрэнка. – Мінск, 1990.

  94. Рагойша, В.П. Гутаркі пра верш / В.П.Рагойша. – Мінск, 1979.

  95. Рагуля, А.У. Беларуская літаратура ў 4 класе: метад. парады да падручніка / А.У.Рагуля. – Мінск, 1980.

  96. Разумовская, М.М. Методика обучения орфографии в школе / М.М.Разумовская. – М., 1996.

  97. Русецкий, В.Ф. Коммуникативная компетенция учителя-филолога: теория и практика формирования / В.Ф.Русецкий. – Минск, 2001.

  98. Русецкий, В.Ф. Культура речи учителя. Практикум: учеб. Пособие / В.Ф.Русецкий. – Мінск, 1999.

  99. Русецкий, В.Ф. Основы культуры речи: учеб.-метод. пособие / В.Ф.Русецкий. – Минск, 1990.

  100. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. -метад. дапам. / А.В. Руцкая, М.У. Грынько. – Гродна, 2004. –85 с.

  101. Саўко, У.П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі / У.П. Саўко. – Мінск, 2000.

  102. Селевко, Г.К. Современные образовательные технологии / Г.К.Селевко. – М., 1998.

  103. Смыкоўская, В.І. Развіццё мовы вучняў на ўроках літаратуры / В.І.Смыкоўская. – Мн., 1988.

  104. Строк, Л.І. Апорныя канспекты па беларускай мове: 5-9 клас / Л.І.Строк. – Мінск, 1993.

  105. Тамашова, Л.Ф. Вывучэнне паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” ў школе / Л.Ф.Тамашова. – Мінск, 1974.

  106. Текучев, А.В. Методика русского языка в средней школе / А.В.Текучев. – М., 1980.

  107. Тростенцова, Л.А. Современный урок русского языка / Л.А.Тростенцова. – М., 1984.

  108. Туркевіч, В.М. Творчасці зярняты залатыя...: метад. эцюды настаўніка / В.М.Туркевіч. – Мінск, 1988.

  109. Туркевіч, В.М. Урокі роднай мовы / В.М.Туркевіч. – Мінск, 1992.

  110. Фадеев, С.В. ЭВМ в преподавании русского языка / С.В.Фадеев. – М., 1990.

  111. Художественная литература в формировании всесторонне развитой личности школьника: сб. науч. тр. / отв. ред. Н.А.Кушаев. – М., 1985.

  112. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту / М.Я. Цікоцкі. – Мінск, 2002.

  113. Шчыракоў, М.Н. Творы выяўленчага мастацтва на ўроках беларускай літаратуры: ІV – VП класы / М.Н.Шчыракоў. – Мінск, 1978.

  114. Язерская, С.А. Асновы культуры маўлення / С.А. Язерская. – Мінск, 2004.

  115. Яленскі, М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы. Сучасная лінгвадыдактыка: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спец. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі / М.Г. Яленскі. – Мінск, 2005.

  116. Яленскі, М.Г. Развіццё вуснай мовы вучняў: 4-6 класы / М.Г. Яленскі. – Мінск, 1985.

  117. Яленскі, М.Г. Асобасны падыход у методыцы навучання беларускай мове: тэарэтыка-эксперыментальнае даследаванне / М.Г. Яленскі. – Мінск, 1997.

  118. Яфімава, М.Б. Гучыць жывое слова: гурток выразнага чытання М.Б.Яфімава. – Мінск, 1983.

  119. Яфімава, М.Б. Літаратурныя вечары ў школе / М.Б.Яфімава. – Мінск, 1977.

Вучэбнае выданне



Шаўчэнка Міхаіл Мікалаевіч

Шаўчэнка Валянціна Паўлаўна

Метадычныя рэкамендацыі па педагагічнай практыцы

Адказны за выданне

Тэхнічны рэдактар

Карэктар

Арыгінал-макет

Падпісана ў друк 00.00.2013. Фармат 60х90 1/16. Папера Xerox.

Гарнітура Times New Roman. Рызаграфія. Ум. друк. арк. 3, 125.

Тыраж экз. Заказ .

Выдавец і паліграфічнае выкананне

Установа адукацыі

“Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І. П. Шамякіна”

ЛВ № 02330/0131885 ад 4 снежня 2006 г.

247760, г. Мазыр, Гомельская вобл., вул. Студэнцкая, 28

Тэл. (02351) 2-46-29




1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка