Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі




старонка4/5
Дата канвертавання19.03.2016
Памер0.6 Mb.
1   2   3   4   5

Дадатак № 3

Прыкладная схема аналізу ўрока


Агульныя звесткі аб ўроку

Дата. Школа. Клас. Колькасць вучняў. Урок па парадку. Час яго правядзення. Абсталяванне ўрока. Чыстата і парадак у класе. Падрыхтаванасць урока. Прадмет, тэма ўрока. Мэта ўрока і яго тып. Настаўнік (прозвішча, імя, імя па бацьку).

Характарыстыка ўрока з боку яго тыпу і структуры

Месца дадзенага ўрока ў сістэме ўрокаў па тэме:

а) сувязь з папярэднім і наступным, як гэта сувязь ажыццявілася на дадзеным ўроку;

б) мэтазгоднасць выбранага тыпу ўрока з пункту гледжання тэмы ў цэлым.

Структура ўрока:

а) адпаведнасць дадзенай структуры намечанаму тыпу ўрока;

б) стройнасць і паслядоўнасць размяшчэння асобных элементаў ўрока;

в) мэтазгоднасць выкарыстання часу паміж асобнымі элементамі ўрока.

Змест ўрока

Адпаведнасць праграме. Паўната, навуковасць і сістэматычнасць выкладаемага матэрыялу. Гуманістычна-патрыятычная накіраванасць. Сувязь з сучаснасцю. Краязнаўчы матэрыял. Прынцып гістарызму. Цэласнасць і адзінства, наяўнасць асноўнага ядра ў змесце ўрока. Даступнасць матэрыялу. Валоданне настаўнікам зместам праграмнага матэрыялу.

Метады выкладання

Адпаведнасць метадаў выкладання зместу і тыпу ўрока, узроставым асаблівасцям вучняў, забяспечванне прынцыпаў свядомасці, нагляднасці і актыўнасці навучання. Віды самастойных работ вучняў, іх метадычная каштоўнасць. Выкарыстанне індывідуальных і калектыўных форм арганізацыі вучняў на ўроку. Спосабы праверкі і ацэнкі ведаў вучняў. Выдзяленне спосабаў праверкі дамашніх заданняў, выяўленне дапушчаных памылак і недахопаў, своечасовага тлумачэння іх вучням.

Заданне на дом: калі яно давалася, якім чынам, як тлумачыліся спосаб і парадак выканання?

Паводзіны вучняў на ўроку

Удзел вучняў у разумовым працэсе пазнання і засваення, іх уважлівасць, зацікаўленасць, дысцыплінаванасць. Што ўяўляе сабой класны калектыў у цэлым (дружны, нядружны). Паводзіны калектыва на ўроку, чым яны ў асноўным вызначаюцца (вывучаемым матэрыялам, інтэнсіўнасцю работы, мікракліматам, настроем настаўніка і г. д.). Выпадкі парушэння дысцыпліны на ўроку (калі яны наглядаюцца), чым выкліканы. Адносіны вучняў да дэзарганізатараў, да настаўніка.

Паводзіны настаўніка на ўроку

Уменне валодаць класам, арганізоўваць яго для работы, павышаць яго актыўнасць, інтарэс і ўвагу, уменне ствараць добрую дысцыпліну. Адносіны да асобных вучняў з улікам індывідуальных асаблівасцей кожнага. Стыль, тып у рабоце (жвавасць, бадзёрасць, рашучасць ці наадварот, маруднасць, вяласць, безуважлівасць). Педагагічны такт. Удумлівасць, акуратнасць, знаходлівасць. Эмацыянальная ўзнятасць. Знешні выгляд. Культура мовы, голас, поза. Аўтарытэт настаўніка ў вучняў.

Вынікі ўрока

Выкананне плана. Дасягненне мэты. Аб’ём і якасць ведаў вучняў (свядомасць, глыбіня і трываласць).

Выхаваўчае і адукацыйнае значэнне ўрока.

Вывады і прапановы

Станоўчыя і адмоўныя бакі ўрока. Замацаванне і ўдасканаленне станоўчых якасцей урока; як пазбегнуць адмоўных яго якасцей.





Дадатак № 4
Кластар аналізу паводзін настаўніка на ўроку




  1. Уменне валодаць класам, арганізоўваць яго для работы, павышаць яго актыўнасць, інтарэс і ўвагу, уменне ствараць добразычлівую атмасферу і дысцыпліну.

  2. Адносіны да асобных вучняў з улікам індывідуальных асаблівасцей кожнага.

  3. Стыль, тып у рабоце (жвавасць, бадзёрасць, рашучасць ці наадварот, маруднасць, вяласць, безуважлівасць).

  4. Педагагічны такт.

  5. Удумлівасць, акуратнасць, знаходлівасць. Эмацыянальная ўзнятасць. Знешні выгляд.

  6. Культура мовы, голас, поза, знешні выгляд. Аўтарытэт настаўніка ў вучняў.

Дадатак № 5


Узор афармлення тытульнага ліста плана-канспекта ўрока

План-канспект урока

па беларускай мове (літаратуры), праведзенага ў 5 класе

СШ № 15 г. Мазыра студэнтам(кай) 4 курса 3групы

філалагічнага факультэта УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П. Шамякіна”

_______Пятровай Галінай Максімаўнай_____

(празвішча, імя, імя па бацьку)

Настаўнік _________________ (Прозвішча, імя, імя па бацьку)



(подпіс)
Метадыст _________________ (Прозвішча, імя, імя па бацьку)

(подпіс)

Адзнака _____________________

Дадатак № 6

Прыкладныя планы-канспекты ўрокаў па беларускай мовe і літаратуры
Тэма: Гістарычныя мясціны майго краю: абагульняльны ўрок па тэме “Складаны сказ” (X клас)
Мэты: – сістэматызаваць веды вучняў па вывучанай тэме;

– удасканальваць уменне знаходзіць у тэкстах складаныя сказы розных тыпаў, ставіць знакі прыпынку на мяжы частак складаных сказаў, тлумачыць іх, рабіць сінтаксічны разбор складанага сказа;

– вучыць ужываць складаныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні;

– выпрацоўваць арфаграфічныя навыкі, навыкі звязнага маўлення і работы над тэкстам;

– удасканальваць навыкі перакладу тэксту з рускай на беларускую мову;

– выхоўваць патрыятычныя пачуцці, любоў да Радзімы і яе слаўных мясцін;

– фарміраваць гістарычную памяць школьнікаў.
Абсталяванне: карткі, схемы сказаў размешчаны на дошцы, кадаскоп, слайды з тэкстам.
Тып урока: абагульняльны
Форма ўрока: завочная экскурсія
План урока

І. Арганізацыйна-матывацыйны этап

1. Арганізацыйны момант.

2. Уступнае слова настаўніка.

3. Праверка дамашняга задання. Ушчыльненае апытанне.

4. Работа па картках.

5. Работа каля дошкі.



ІІПазнавальны этап

1. Вуснае паведамленне вучня.

2. Гутарка адносна зместу паведамлення.

ІІІ. Карэкцыйны этап

1. Сістэматызацыя і замацаванне раней вывучанага матэрыялу.

2. Выкананне практычных заданняў.

3. Работа ў групах.



ІУ. Кантрольна-рэфлексійны этап

1. Падвядзенне вынікаў урока.

2. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

3. Рэфлексія.

4. Тлумачэнне дамашняга задання.
Ход урока
І. Арганізацыйна-матывацыйны этап

1. Арганізацыйны момант

Н.:Добры дзень! Сядайце. Хто сёння адсутнічае? Падрыхтуйцеся да ўрока: пакладзіце на парты кніжкі, ручкі, сшыткі і дзённікі. Сёння мы правядзём абагульняльны ўрок па тэме “Складаны сказ” у форме завочнай экскурсіі па родных і вельмі блізкіх нам гістарычных мясцінах нашай краіны.



2. Уступнае слова настаўніка
Н.: Бацькаўшчына. Радзіма. Родны край… Такімі шчырымі, лагоднымі словамі называем мы родную зямлю, дзе нарадзіліся, выраслі, грамадзянамі якой сталі. І ўсім нам хочацца ведаць гісторыю сваёй краіны, арыентавацца ў стагоддзях, шанаваць імены і подзвігі продкаў. На ўроку мы ў думках пабываем у славутых мясцінах Беларусі, паспрабуем перанесціся ў мінулае і ўбачыць нашу краіну вачыма чалавека папярэдніх стагоддзяў, каб яшчэ раз адчуць сапраўдны гонар за тое, што мы-беларусы. Але перш чым перайсці да нашай завочнай экскурсіі, падагулім веды па тэме “Складаны сказ”.
3. Праверка дамашняга задання. (Ушчыльненае апытанне)


  1. У якім раздзеле аб мове вывучаюцца будова і значэнне словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў?

  2. Які сказ называецца складаным?

  3. На якія групы падзяляюцца складаныя сказы паводле іх структуры, значэння і сродкаў сувязі?

  4. Якія адносіны могуць выражацца паміж часткамі складаназлучанага сказа?

  5. Раскажыце пра ўжыванне знакаў прыпынку ў складаназлучаным сказе?

  6. Што выступае сродкам сувязі ў складаназалежным сказе?

  7. Назавіце віды даданых сказаў паводле значэння.

  8. Якія знакі прыпынку могуць ужывацца ў бяззлучнікавым складаным сказе?

  9. Якія віды сувязі могуць спалучацца ў складаных сказах? Як называюцца такія сказы?

  10. Назавіце 2 варыянты пабудовы схемы сказа.

4. Работа па картках

У час франтальнага апытання трое вучняў працуе па картках.





Картка № 1 (з павышанай цяжкасцю)
Перакладзіце тэкст на беларускую мову, дайце яму назву. Выразна прачытайце тэкст перад вучнямі класа. Скажыце, што адчулі вы, калі перакладалі тэкст? Якімі пачуццямі напоўнілася ваша душа? Хто такія дрыгавічы? Зрабіце сінтаксічны разбор першага сказа.
Есть на Полесье уголок, который постоянно привлекает к себе внимание археологов, историков, просто туристов. Это туровская земля. Основан был Туров на земле дреговичей. Со временем суждено было стать ему сердцем Полесья. В древнерусский период город был центром Туровского княжества и, по мнению ученых, в ІХ-ХІ веках был в Древней Руси вторым по значению после Киева. В состав Туровского княжества входили Пинск, Гродно, Мозырь и другие населенные пункты.

Более тысячи лет стоит этот город на Припяти, первые упоминания о нём на страницах Лаврентьевской летописи уносят нас к 980 году. Город занимал около 2,5 га земли, жителей, по мнению ученых, было всего лишь 5-7 тысяч человек.

В Турове жили и творили добро священники Кирилл, Мартин и Лаврентий, позже причисленные к лику святых.

Епискап Кирылл Туровский был философом, литератором, автором многих проповедей, поучений, молитв. Современники назвали его “Златоустом, просиявшим паче всех на Руси”. Его имя известно далеко за пределами Беларуси, а любая библиотека мира сочла бы за великую честь быть обладательницей творений К.Туровского.






Картка № 2
Перакладзіце тэкст на беларускую мову, дайце яму загаловак. Зрабіце сінтаксічны разбор першага сказа. Патлумачце правапіс усіх слоў, якія напісаны з вялікай літары.
На сороковом километре от областного центра шоссе Брест – Каменец с крутого поворота устремляется в гору, и путешественник, нетерпеливо ожидающий встречи с волшебным миром Беловежской пущи, на некоторое время забывает о цели своего путешествия. Его внимание переключается на утопающие в зелени белые глыбы новых домов, живописно расположившихся на пологих холмах. Это – одна из окраин городского посёлка Каменец. Чуть в стороне, за краем буйной зелени, словно часовой столетий, возвышается монолит Каменецкой вежи. За ней иглой вонзается в небо тонкий шпиль колокольни. А несколько левее разноцветной гурьбой к прозрачной ленте реки Лесной подступают одноэтажные дома.





Картка № 3
Напішыце невялікі тэкст пра любую гістарычную мясціну нашага краю. У тэксце вызначце складаныя сказы, зрабіце сінтаксічны разбор іх, пабудуйце схемы гэтых сказаў.




Картка № 4
Прачытайце выразна верш Васіля Жуковіча. Вызначце складаныя сказы, якія супадаюць з паэтычнай страфой. Зрабіце сінтаксічны разбор іх. Чаму ў канцы трэцяй страфы няма знаку прыпынку? Скажыце, якімі пачуццямі напоўнены гэты верш?
Я родам з тых мясцін, Загляне ў вокны цішыня,

Дзе і раку завуць Лясною, Абрусам маці стол засцеле.

Дзе у бярозы і сасны Пра князя ратных валынян,

Аблокаў пух над галавою. Пра Камянец і Берасцею


Пад месяцам прыціхне бор, Пачне расказваць дзед. І шум

І лягуць казачныя цені, Сівых вякоў дыхне над пушчай…

І да стажка у светлы двор Май толькі чуйную душу

Падыдуць лёгкія алені. І сэрцам, сэрцам будзь відушчы.




5. Работа каля дошкі

(Каля дошкі працуюць 2 вучні з дэфармаванымі сказамі)



Н: Запішыце сказы на дошку, выпраўце ў іх памылкі, расстаўце знакі прыпынку, назавіце сродкі сувязі паміж часткамі сказа, зрабіце схему.
1. Наваградак быў першай сталіцай магутнай дзержавы Велікага княства Літоўскага якое падчас свайго росквіту разкінулася ад берагоў балтыйскага мора да чорнага ад буга да акі.
2. Гомельскі парк помнік садова паркавага мастацтва які быў заснаваны у першай палове ХІХ стагоддзя і размешчаны уздоўж ракі сож.
ІІПазнавальны этап
1. Вуснае паведамленне вучня

Н.: Навумчык Дзіма дома павінен быў падрыхтаваць вуснае паведамленне пра гістарычныя мясціны горада Мазыра. Уважліва паслухаем, як Дзіма справіўся з гэтай задачай. Вам патрэбна на слых вызначыць: ужывае ён у сваім маўленні складаныя сказы ці не.

В.: Гістарычным цэнтрам старажытнага Мазыра з’яўляецца Замкавая гара, дзе ў ХІ-ХІІ стагоддзях размяшчаўся дзядзінец, найбольш старажытная ўмацаваная частка горада. У больш пазнейшы час тут быў узведзены драўляна-каменны замак, які існаваў у ХІУ-ХУІІ стагоддзях, а ў ХУІІІ стагоддзі быў перабудаваны ў дварцова-замкавы комплекс – рэзідэнцыю Мазырскага старасты.

Мазырскі замак не раз быў сведкам і ўдзельнікам гістарычных падзей. Як сведчаць гісторыкі, у розныя часы Мазыр належаў і кіеўскім, і чарнігаўскім, і турава-пінскім князям. У ХІІІ-ХУІ стагоддзях горад неаднаразова падвяргаўся набегам татар. У 1240 годзе татары прарваліся на Беларусь, але літоўска-беларускія дружыны разбілі іх недалёка ад Мазыра, каля Скрыгалава. Аднак, у наступным годзе татары прыйшлі з большым войскам і разбілі беларуска-літоўскую дружыну. Мазыр зноў быў разграблены і спалены. Да сярэдзіны ХУІ стагоддзя Мазырскі замак не адзін раз бачыў каля сваіх сцен ворагаў, у тым ліку і крымскіх татар, і магутныя войскі маскоўскіх вялікіх князёў.

У ХУІ-ХУІІІ стагоддзях Мазыр з’яўляўся цэнтрам стараства і адначасова павета. У розныя часы на пасадзе Мазырскага старасты з’яўляліся прадстаўнікі самых магутных магнацкіх прозвішчаў Беларусі: Гаштольды, Нарбуты, Радзівілы, Тышкевічы, Хадкевічы і інш.

У 1655 годзе горад быў захоплены рускімі войскамі, якія зноў поўнасцю разбурылі яго, а насельніцтва знішчылі, амаль што ўсё. Нягледзячы на ўсе сатрасенні, мазыране кожны раз падымалі разбураны і спалены горад з руін і попелу, аднаўлялі, а іншы раз будавалі нанава.


2. Гутарка адносна зместу паведамлення

Н: Ці былі вы на адноўленай у 2005 годзе Замкавай гары?

Чым захапілі вас архітэктурныя пабудовы?

Якія пачуцці вы адчулі, калі знаходзіліся на тэрыторыі Замкавай гары?

Як вы лічыце, для чаго чалавеку патрэбна ведаць гісторыю мясцін, дзе ён нарадзіўся і жыве?

Ці заўважылі вы, як часта Дзіма выкарыстоўваў складаныя сказы ў сваім паведамленні?
ІІІ. Карэкцыйны этап
1. Сістэматызацыя і замацаванне раней вывучанага матэрыялу; 2. Выкананне практычных заданняў
Н: А цяпер наведаем славуты Наваградак. Успомніце, хто з беларускіх паэтаў нарадзіўся тут, на Наваградчыне?

В: Адам Міцкевіч.

Н: Пра сваю маленькую радзіму паэт пісаў так: “Маленства край! Ты з намі да сканання, чысты, святы, як першае каханне” [2, с.80] Звярніце ўвагу на тэкст, што змешчаны на дошцы. (Тэкст праецыруецца праз кадаскоп).
Заданне 1. Спішыце тэкст, раскрыйце дужкі і расстаўце прапушчаныя знакі прыпынку. Зрабіце лінейныя схемы складаных сказаў.
Наваградак. Менавіта так прычым з націскам на другім складзе называюць свой гора(т, д) яго жыхары. Можа і сапраўды маюць рацыю.

Так сталася што пачуў я аб Наваградк(у, е) ў часы далёкага дзяцінства. Суседка бабуля Шура якая ведала проц(?)му старадаўніх пада(н, нн)яў казак жахлівых гісторый аднойчы распавяла аб тым як даўным(даўно) ворагі (не)маглі ўзяць магутны (н, Н)авагра(дск, цк)і замак што стаяў на высокім узгорку. І (не)захапілі б яго каб не выпадак. Ваявода які кіраваў абаронай быў даўно закаханы ў іншаземную каралеўну і (не)аднойчы сватаўся да яе але прыгажуня кожны раз адмаўляла. І раптам яму перадалі ліст у якім каралеўна казала што згодна выйсці за яго замуж калі ён здасць замак. І аслеплены сваім пачуццём, ваявода ра(с, сс)чыніў перад ворагамі браму [1, с.8-9].


В: Наваградак. Менавіта так, прычым з націскам на другім складзе, называюць свой горад яго жыхары. Можа, і сапраўды маюць рацыю.

Так сталася, што пачуў я аб Наваградку ў часы далёкага дзяцінства. Суседка, бабуля Шура, якая ведала процьму старадаўніх паданняў, казак, жахлівых гісторый, аднойчы распавяла аб тым, як даўным-даўно ворагі не маглі ўзяць магутны Наваградскі замак, што стаяў на высокім узгорку. І не захапілі б яго, каб не выпадак. Ваявода, які кіраваў абаронай, быў даўно закаханы ў іншаземную каралеўну і неаднойчы сватаўся да яе, але прыгажуня кожны раз адмаўляла. І раптам яму перадалі ліст, у якім каралеўна казала, што згодна выйсці за яго замуж, калі ён здасць замак. І аслеплены сваім пачуццём, ваявода расчыніў перад ворагамі браму [1, с.8-9].









3. Работа ў групах

Н: А цяпер вы будзеце “падарожнічаць” па знакамітых мясцінах Беларусі. (Клас дзеліцца на групы). 1-я група наведае маленькія і ўтульныя Пружаны, дзе ад часоў княжання Сапегаў стаіць велічны, хоць і разбураны, палацавы комплекс. 2-я група пазнаёміцца з Радзівілаўскім заапаркам у Нясвіжы, пра які Уладзіслаў Сыракомля ў вершы “Альба” пісаў так:
Як тут цудоўна і цяніста і зелена,

Зайдзі ў алею ліп і ў беразняк бялёсы,

Прадзедаўскаю мысляй падбадзёрвай лона

І ў час даўнейшы памяццю сваёй заносся [8, с.9].


А 3-я група наведае Мірскі замак.
I група. Прачытайце тэкст і дайце яму загаловак. Выпішыце ўсе складаныя сказы, ў іх расстаўце знакі прыпынку. Зрабіце сінтаксічны разбор выдзеленага сказа. Падкрэсліце дзвюма рыскамі літары, якія абазначаюць 2 гукі.
Рэчка Ружанка тонкі блакітны паясок. Таму лічаць некаторыя і навакольцы пачалі называць свае селішча Ружанай, Ружаначкай, а цяпер Ружанамі.

Упершыню Ружаны ўзгадваюцца летапісцамі ў 1552 годзе. Калі ж мястэчка займела права на ўласны герб, дык жыхары выбралі за свой знак чырвоныя ружы на срэбраным полі а ў цэнтры шчыта яны змясцілі мужчынскую постаць з крыжам і лілеяй у руках. Адбылося гэта ў далёкім ужо 1637 годзе. Напрыканцы XVI стагоддзя Пружаны прылічыліся да шматлікіх “Сапежанскіх земляў”. Тады з’явіўся двухпавярховы крыжападобны мураваны палац з трыма вежамі. З птушынага палёту гэтыя пабудовы нагадвалі вялікую каменную ружу.

Але падчас “дзікіх паляванняў” за ўладай і Паўночнай вайны Ружаны былі амаль цалкам знішчаны. І вось у канцы XVIII стагоддзя знайшоўся архітэктар, які падараваў ружанам Казачнае адраджэнне. Гэта быў Ян Бекер. За няпоўныя два дзесяцігоддзі (1779-1792) дойлідамі былі пабудаваны Петрапаўлаўская царква ды кляштар уніяцкага ордэна базыльянаў а затым і каталіцкі касцёл у імя святога Казіміра. [3, с.20-21].
В: Рэчка Ружанка – тонкі блакітны паясок. Таму, лічаць некаторыя, і навакольцы пачалі называць сваё селішча Ружанай, Ружаначкай, а цяпер – Ружанамі.

Упершыню Ружаны ўзгадваюцца летапісцамі ў 1552 годзе. Калі ж мястэчка займела права на ўласны герб, дык жыхары выбралі за свой знак чырвоныя ружы на срэбраным полі, а ў цэнтры шчыта яны змясцілі мужчынскую постаць з крыжам і лілеяй у руках. Адбылося гэта ў далёкім ужо 1637 годзе. Напрыканцы XVI стагоддзя Пружаны прылічыліся да шматлікіх “Сапежанскіх земляў”. Тады з’явіўся двухпавярховы крыжападобны мураваны палац з трыма вежамі. З птушынага палёту гэтыя пабудовы нагадвалі вялікую каменную ружу.

Але падчас “дзікіх паляванняў” за ўладай і Паўночнай вайны Ружаны былі амаль цалкам знішчаны. І вось у канцы XVIII стагоддзя знайшоўся архітэктар, які падараваў ружанам Казачнае адраджэнне. Гэта быў Ян Бекер. За няпоўныя два дзесяцігоддзі (1779 –1792) дойлідам былі пабудаваны Петрапаўлаўская царква ды кляштар уніяцкага ордэна базыльянаў, а затым і каталіцкі касцёл у імя святога Казіміра. [3, с.20-21].

Складаны сказ з рознымі відамі сувязі – падпарадкавальнай і злучальнай, складаецца з трох частак.

Сказ складаецца з дзвюх логіка-структурных частак: 1-я частка – складаназалежны сказ з даданай акалічнаснай часткай, звязанай з галоўнай падпарадкавальным злучнікам калі. Галоўны сказ – апавядальны, двухсастаўны, развіты, поўны; даданы сказ – апавядальны, двухсастаўны, развіты, поўны.

2-я частка – просты сказ, звязаны з першай часткай злучальнай сувяззю з дапамогай супраціўнага злучніка а; сказ апавядальны, двухсастаўны, развіты, поўны, ускладнены аднароднымі дапаўненнямі.
II група. Спішыце, раскрыйце дужкі, пастаўце знакі прыпынку. Дайце назву тэксту. Зрабіце схему першых трох складаных сказаў і сінтаксічны разбор падкрэсленага сказа.
У прыгарадзе Нясвіжа (а, А)льбе ёсць закінуты і з(?)дзічэлы стары парк. Паркам цяпер назваць яго цяжка бо гэта хучэй лясны ма(с, сс)іў (не)утульны і змрочны але разгарнуўшы кнігі ды пажоўклыя ад часу рукапісы можна ўявіць што адбывалася ў (а, А)льбе ў даўнейшыя часы ...

Самая першая з(?)вестка пра (а, А)льбу гэта план палаца збудаванага ў 1604 годзе князем Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткай. Палац быў вельмі сціплы, драўляны, (два)павярховы але (не)далёка ад яго Сіротка зрабіў звярынец для якога спецыяльна прыве(з, с) э(к, г)затычных жывел з Афрыкі, Італіі, Палесціны. Да пачатку XVIII стаго(дз, ддз)я звестак пра (а, А)льбу на жаль (не) захавалася але можна сцвяр(дж, ж)аць што да гэтага часу усе (с, С)іроткавы пабудовы добра ўтрымліваліся і пашыраліся наступнымі нясвіжскімі князямі бо згадкі пра тыя (ж) палац і звярынец сустракаюцца і ў канцы XVIII стаго(дз, ддз)я якое стала для (а, А)льбы сапраўднай залатой парой.

Але ў 1790 годзе пасля смерці бяздзетнага Пана Каханка вялізнае (н, Н)ясвіжскае княства засталося яго (пяць)гадоваму пляменніку Дамініку Гераніму Радзівілу апекунам якога было не да (а, А)льбы бо яны больш клапаціліся аб асабістым узбагачэнні. Таму маленькі (В, в)ерсаль паступова занепадае: (не)дагледжаныя палацы пачынаюць разбурацца шляхтай ды сялянамі. [4. с.20].
В: У прыгарадзе Нясвіжа – Альбе – ёсць закінуты і здзічэлы стары парк. Паркам цяпер назваць яго цяжка, бо гэта, хутчэй, лясны масіў, няўтульны і змрочны, але, разгарнуўшы кнігі ды пажоўклыя ад часу рукапісы, можна ўявіць, што адбывалася ў Альбе ў даўнейшыя часы ...

Самая першая звестка пра Альбу – гэта план палаца, збудаванага ў 1604 годзе князем Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткай. Палац быў вельмі сціплы, драўляны, двухпавярховы, але недалёка ад яго Сіротка зрабіў звярынец, для якога спецыяльна прывёз экзатычных жывёл з Афрыкі, Італіі, Палесціны. Да пачатку XVIII стагоддзя звестак пра Альбу, на жаль, не захавалася, але можна сцвярджаць, што да гэтага часу ўсе сіроткавы пабудовы добра ўтрымліваліся і пашыраліся наступнымі нясвіжскімі князямі, бо згадкі пра тыя ж палац і звярынец сустракаюцца і ў канцы XVIII стагоддзя, якое стала для Альбы сапраўднай залатой парой.

Але ў 1790 годзе пасля смерці бяздзетнага Пана Каханка вялізнае Нясвіжскае княства засталося яго пяцігадоваму пляменніку Дамініку Гераніму Радзівілу, апекунам якога было не да Альбы, бо яны больш клапаціліся аб асабістым узбагачэнні. Таму маленькі Версаль паступова занепадае: недагледжаныя палацы пачынаюць разбурацца шляхтай ды сялянамі. [4, с.20].



Складаны сказ з рознымі відамі сувязі, складаецца з 5 частак, якія звязваюцца злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю.

Сказ складаецца з дзвюх логіка-структурных частак: 1-я частка: просты сказ, апавядальны, аднасастаўны, выказнікавы, безасабовы, развіты, поўны, ускладнены пабочным словазлучэннем.

2-я частка: складаназалежны сказ з некалькімі даданымі; паслядоўнае падпарадкаванне; галоўны сказ – апавядальны, аднасастаўны, выказнікавы безасабовы, неразвіты, поўны; даданы дапаўняльны – апавядальны, двухсастаўны, развіты, поўны, ускладнены аднароднымі выказнікамі; даданы акалічнасны прычыны – апавядальны, двухсастаўны, развіты, поўны, ускладнены аднароднымі дапаўненнямі; даданы азначальны – апавядальны, двухсастаўны, развіты, поўны.
III група. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, дайце яму назву. Зрабіце сінтаксічны разбор выдзеленага сказа і схемы ўсіх складаных сказаў.
Замок в местечке Мир Гродненской области был возведен на правом берегу речушки Мирянки. На каждом углу, выступая за периметр стен, возвышается мощная башня, а в глубине двора стоит трехэтажный дворец, пристроенный к северной и восточной стенам замка.

Башни возведены с таким расчетом, чтобы удобно было вести фланговый огонь, а большинство бойниц предназначалось для стрельбы из пушек. Все башни спланированы как самостоятельные углы обороны: если бы противник прорвался внутрь двора или пошел на штурм, из них можно было вести круговой обстрел. Каждая башня имела по пять ярусов боя с большим количеством бойниц и сложную систему внутренних переходов. Завершались башни бойницами, которые позволяли защищать подступы к стенам и через которые можно было сбрасывать на врага камни, гранаты, лить кипяток и смолу. Внутри башня разделена на пять ярусов. [9. с.135].

1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка