Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі




старонка3/5
Дата канвертавання19.03.2016
Памер0.6 Mb.
1   2   3   4   5


Каляндарны графік педагагічнай практыкі на 4 і 5 курсах завочнай формы навучання




п/п



Змест работы


Колькасць дзён (тыдняў)

1.

2.


3.


4.

5.


6.

Установачная канферэнцыя ва ўніверсітэце.

Сустрэча з адміністрацыяй школы.

Гутарка з настаўнікамі-прадметнікамі і класнымі кіраўнікамі.


Вывучэнне работы педкалектыву, наведванне ўрокаў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з мэтай вывучэння вучнёўскага калектыву. Знаёмства з паўрочным, тэматычным і каляндарным планаваннем настаўнікаў па прадмету.

Распрацоўка плана-графіка правядзення заліковых урокаў па беларускай мове і літаратуры, выхаваўчага мерапрыемства па беларускай мове (на 4 курсе) і беларускай літаратуры (на 5 курсе). Знаёмства з правіламі афармлення класнага журнала. Наведванне і аналіз урокаў настаўнікаў-філолагаў.


Самастойнае правядзенне ўрокаў па беларускай мове і літаратуры. Распрацоўка разгорнутых планаў-канспектаў урокаў па прадметах. Праверка рабочых сшыткаў вучняў.
Правядзенне заліковых урокаў па беларускай мове і літаратуры, выхаваўчага мерапрыемства па беларускай мове на 4 курсе і беларускай літаратуры на 5 курсе. Наведванне і аналіз урокаў настаўніка-прадметніка.

Самастойная распрацоўка і правядзенне ўрокаў па беларускай мове і літаратуры.

Удзел у педагагічнай нарадзе ў школе па падвядзенню вынікаў педагагічнай практыкі.

Афармленне справаздачнай дакументацыі і матэрыялаў па выніках педагагічнай практыкі.


Згодна вучэб. плану


Першы дзень практыкі

1 тыдзень

2 тыдзень

3 тыдзень



4 тыдзень



Крытэрыі ацэнкі ўрокаў студэнтаў-практыкантаў
10, 9 балаў выстаўляюцца студэнту за праведзены ўрок, калі ён пры падрыхтоўцы да ўрока выявіў уменне падбіраць метадычную і тэарэтычную літаратуру, выкарыстаў парады настаўнікаў і метадыстаў, самастойна творча распрацаваў план-канспект урока, своечасова прадставіў якасна напісаны і аформлены план-канспект урока метадысту, на высокім навукова-метадычным узроўні правёў урок, умела выкарыстаў эфектыўныя для пэўнай тэмы метады і прыёмы работы, перадавыя тэхналогіі навучання, сродкі нагляднасці, міжпрадметныя сувязі, дыферэнцыраваны падыход, паказаў грунтоўныя веды не толькі па вывучаемай тэме, але і праводзіў індывідуальную работу з вучнямі, свабодна і ўпэўнена трымаўся на ўроку, у працэсе камунікатыўнай дзейнасці не дапусціў ніводнай моўнай памылкі.

8, 7, 6 балаў выстаўляюцца студэнту за праведзены ўрок, калі ён выканаў патрабаванні на 10, 9 балаў, але зрабіў нязначныя памылкі: няўмела рэалізаваў дыферэнцыраваны падыход і міжпрадметныя сувязі, не праводзіў індывідуальную работу з вучнямі, не выкарыстаў сродкі нагляднасці, дапускаў моўныя памылкі.

5, 4 балы выстаўляюцца ў тым выпадку, калі пры падрыхтоўцы да ўрока студэнт не праяўляў самастойнасці, план-канспект урока рыхтаваў са значнай дапамогай настаўніка ці метадыста, слаба валодаў матэрыялам вывучаемай тэмы, губляўся і няўпэўнена вёў сябе на ўроку, мала выкарыстоўваў нагляднага матэрыялу, не ўмеў актывізаваць работу вучняў, не пашыраў лексічны запас школьнікаў, рабіў многа моўных памылак.

3, 2 балы выстаўляюцца тады, калі студэнт здавальняюча падрыхтаваўся да ўрока, неахайна аформіў план-канспект урока, не своечасова прадаставіў план-канспект урока метадысту, не з’яўляўся на кансультацыі да метадыста, правёў урок на нізкім навуковым і метадычным узроўні, паказаў слабыя веды фактычнага матэрыялу па вывучаемай тэме, на ўроку дапускаў грубыя метадычныя памылкі, у выніку чаго вучні не засвоілі новы матэрыял, мова студэнта была невыразная, са шматлікімі моўнымі памылкамі, дысцыпліна на ўроку была дрэннай, а студэнт не мог яе наладзіць.
Пры выстаўленні адзнакі студэнтам-завочнікам за праведзены заліковы ўрок улічваюцца ўсе названыя крытэрыі і адзнака выстаўляецца метадыстам на аснове распрацаванага плана-канспекта ўрока, які абавязкова павінен быць падпісаны настаўнікам-прадметнікам той школы, у якой студэнт-завочнік праходзіў педагагічную практыку.


Ацэнка педагагічнай практыкі студэнтаў па беларускай мове і літаратуры



10-9 балаў выстаўляюцца, калі студэнт выявіў выдатную агульную і метадычную падрыхтоўку па спецыяльнасці; праявіў здольнасць самастойна падбіраць, сістэматызаваць навуковую і метадычную літаратуру па неабходных тэмах, творчую ініцыятыву пры распрацоўцы ўрокаў і пошуках найбольш эфектыўных шляхоў, метадаў і прыёмаў іх правядзення; атрымаў за заліковыя ўрокі (усе ці большасць з іх) выдатную ацэнку; наведаў належную колькасць урокаў настаўнікаў, практыкантаў і выявіў уменне іх аналізаваць; сістэматычна і якасна правяраў сшыткі вучняў; выканаў усе запланаваныя пазакласныя мерапрыемствы; выдатна правёў заліковае мерапрыемтсва па прадмету; усю неабходную дакументацыю падрыхтаваў на высокім узроўні і прадставіў у тэрмін.

8, 7, 6 балаў выстаўляюцца, калі студэнт выявіў добрую агульную і метадычную падрыхтоўку па спецыяльных прадметах; самастойна ці з дапамогай настаўніка, метадыста падбіраў метадычную літаратуру да ўрока, распрацоўваў план-канспект; за заліковыя ўрокі атрымаў добрую ацэнку; наведаў належную колькасць урокаў, але не праявіў здольнасцей да іх грунтоўнага аналізу; правяраў сістэматычна і якасна сшыткі вучняў; выканаў усе запланаваныя пазакласныя мерапрыемствы па беларускай мове і літаратуры; быў дысцыплінаваным, адказным, старанным; аформіў усю дакументацыю правільна, своечасова здаў яе метадысту.

5, 4 балы выстаўляюцца, калі студэнт выявіў добрую агульную і метадычную падрыхтоўку па спецыяльных прадметах; выкарыстоўваў прапанаваную яму метадычную літаратуру, але не праявіў ініцыятывы, творчых пошукаў пры распрацоўцы канспектаў урокаў; атрымаў за заліковыя ўрокі здавальняючую ацэнку; наведаў належную колькасць урокаў, але не праявіў здольнасцей да іх аналізу; выканаў усе запланаваныя пазакласныя мерапрыемтсвы пасрэдна; правяраў сшыткі вучняў сістэматычна, але не заўсёды якасна; не выконваў часта ўсе патрабаванні, якія прад’яўляліся да яго; недакладна аформіў справаздачную дакументацыю.

3, 2 балы выстаўляюцца, калі работа студэнта не адпавядае пералічаным вышэй патрабаванням. Напрыклад, студэнт-практыкант сістэматычна парушаў рэжым наведвання школы, не праводзіў пробныя ўрокі, не з’яўляўся на заліковыя ўрокі студэнтаў-аднакурснікаў, не наведваў урокі настаўнікаў-прадметнікаў, не правёў запланаваную колькасць заліковых урокаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры, не выявіў схільнасцей і жадання да працы настаўніка, дрэнна, або зусім не аформіў неабходную справаздачную дакументацыю.

Дадаткі
Дадатак № 1
Агульная схема плана ўрока


  1. Клас, дата ўрока.

  2. Тэма ўрока.

  3. Мэта ўрока (адукацыйная, развіваючая, выхаваўчая).

  4. Абсталяванне ўрока.

  5. Асноўныя этапы ўрока.

  6. Ход урока:

  • праверка засваення вывучанага матэрыялу вучнямі;

  • план(тэзісы) слова настаўніка;

  • віды работы па ходу ўрока;

  • праверка асэнсавання і засваення новага матэрыялу;

  • дамашняе заданне (тлумачэнне).

Дадатак № 2


Кластар педагагічнага назірання на ўроку


  1. Вызначце месца ўрока ў пэўным раздзеле праграмы, яго сувязь з папярэднімі і наступнымі тэмамі.

  2. Сфармулюйце мэты ўрока, прасачыце, як настаўнік дасягае іх.

  3. Адзначце, як былі рэалізаваны на ўроку выхаваўчыя мажлівасці, закладзеныя ў яго тэме.

  4. Выявіце, ці адпавядаюць шляхі, метады і прыёмы навучання, эмацыянальны тон урока прыродзе вывучаемага матэрыялу.

  5. Акрэсліце адметнасць структуры ўрока.

  6. Прааналізуйце, як настаўнік дабіваўся актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроку, развіваў іх пачуцці, вучыў логіцы разважанняў і аргументацыі, фарміраваў усе віды камунікатыўнай дзейнасці.



1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка