Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі




старонка1/5
Дата канвертавання19.03.2016
Памер0.6 Mb.
  1   2   3   4   5


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

МАЗЫРСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ імя І.П. ШАМЯКІНА”



МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАКТЫЦЫ
для студэнтаў па спецыяльнасцях 1-02 03 03-01 Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура, 1-02 03 03-03 Беларуская мова і літаратура. Сусветная і айчынная культура філалагічнага факультэта дзённай і завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі

Мазыр, 2013


УДК 378.147.88

ББК 74.58я73




Аўтары-складальнікі:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт М.М. Шаўчэнка


старшы выкладчык В.П. Шаўчэнка


Шаўчэнка М.М., Шаўчэнка В.П.

Метадычныя рэкамендацыі па педагагічнай практыцы для студэнтаў па спецыяльнасцях 1-02 03 03-01 Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура, 1-02 03 03-03 Беларуская мова і літаратура. Сусветная і айчынная культура філалагічнага факультэта дзённай і завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі. – Мазыр: УА МДПУ імя І.П.Шамякіна, 2013. – 50 с.

У дапаможніку змешчаны патрабаванні, якія прад’яўляюцца да студэнтаў, групавых кіраўнікоў, метадыстаў. Уключаны схемы аналізу ўрока, пададзены прыкладныя распрацоўкі ўрокаў, асноўная метадычная літаратура, якая спатрэбіцца студэнту пад час практыкі.

Адрасуецца студэнтам філалагічнага факультэта.

УДК 378.147.88

ББК 74.58я73

@ М.М.Шаўчэнка, В.П.Шаўчэнка, 2013

@ УА МДПУ імя І.П.Шамякіна, 2013

Уводзіны
Важным этапам у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў з’яўляецца педагагічная практыка студэнтаў, у ходзе якой яны папаўняюць і абагульняюць свае веды, вучацца практычна прымяняць іх, набываюць навыкі самастойнай арганізацыі вучэбнай і выхаваўчай работы ў школе, далучаюцца да сакрэтаў педагагічнага майстэрства, да практычнай рэалізацыі сучасных школьных тэхналогій навучання на ўроках беларускай (рускай) мовы і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры, праблема ўкаранення якіх з’яўляецца сёння адной з важнейшых у адукацыі і выхаванні. Іх асноўная задача не толькі вучыць школьнікаў, але і навучыць іх вучыцца, не толькі даваць веды, але і развіваць асобу. Інакш кажучы, педагагічная практыка становіцца сувязным звяном паміж тэарэтычнай падрыхтоўкай студэнтаў і іх будучай самастойнай работай, важнейшым этапам фарміравання асобы настаўніка і мае на мэце праверку і ўдасканаленне прафесіянальна-педагагічнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў.

Асноўнымі аспектамі педагагічнай практыкі з’яўляюцца вучэбны, выхаваўчы і даследчы. У ходзе іх рэалізацыі вызначаюцца і фарміруюцца педагагічныя ўменні і навыкі студэнтаў, ідзе настойлівае вывучэнне і пошук найбольш эфектыўных метадаў выкладання беларускай (рускай) мовы і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры.

Педагагічная практыка прадугледжвае павышэнне агульнаадукацыйнага ўзроўню студэнтаў, развіццё іх пазнавальнай і творчай актыўнасці, выхаванне даследчыцкай культуры па прыватных методыках.
МЭТА І ЗАДАЧЫ ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАКТЫКІ
Мэта педагагічнай практыкі: Паглыбіць і замацаваць тэарэтычныя веды, атрыманыя на занятках ва ўніверсітэце для ўсебаковага выкарыстання іх у працэсе педагагічнай дзейнасці; вучыцца выконваць усе функцыі настаўніка-прадметніка і класнага кіраўніка; апрабіраваць сучасныя тэхналогіі навучання і выхавання сродкамі беларускай (рускай) мовы і літаратуры, сучветнай і айчыннай культуры ва ўмовах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Задачы практыкі:

– развіваць педагагічнае мысленне студэнтаў у працэсе авалодання сучаснымі тэхналогіямі навучання і выхавання школьнікаў на ўроках беларускай (рускай) мовы і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры;

– набываць трывалыя веды аб асобасна арыентаваным і камунікатыўна-дзейнасным падыходзе, які неабходна пакласці ў аснову ўрокаў беларускай (рускай) мовы і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры;

– знаёміць з сістэмай вучэбнай і выхаваўчай работы па беларускай (рускай) мове і літаратуры, сучветнай і айчыннай культуры;

– вучыць планаваць урокі ў адпаведнасці са школьнымі праграмамі;

– працягваць работу па адборы вучэбнага матэрыялу, метадаў і прыёмаў выкладання пры распрацоўцы паўрочных планаў-канспектаў;

– набываць навыкі самастойнага вядзення вучэбнай і выхаваўчай работы з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей вучняў;

– творча засвойваць педагагічны вопыт настаўнікаў-славеснікаў;

– прывіваць любоў да педагагічнай прафесіі, вывучаць спецыяльныя і педагагічныя дысцыпліны з мэтай падрыхтоўкі студэнтаў да творчага рашэння задач навучання і выхавання.


ЗМЕСТ ПРАКТЫКІ


У адпаведнасці з вучэбным планам, педагагічная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта дзённай і завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі праводзіцца на 4 і 5 курсах.

Першая вучэбна-выхаваўчая практыка ў школе праводзіцца на 4 курсе (8 семестр) у студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання пад кіраўніцтвам факультэцкага і кафедральных метадыстаў. Працягласць педагагічнай практыкі на дзённым аддзяленні – 6 тыдняў, на завочным – 4 тыдні.

Другая вучэбна-выхаваўчая практыка ў школе праводзіцца на 5 курсе (9 семестр). Працягласць педагагічнай практыкі на дзённым аддзяленні – 7 тыдняў, на завочным – 4 тыдні.

Адказнасць за арганізацыю і кіраўніцтва педагагічнай практыкі ўсяго курса ўскладваецца на факультэцкага кіраўніка, а групы – на кафедральнага метадыста.

Першы тыдзень практыкі на дзённым і завочным аддзяленнях (пасіўная практыка) адводзіцца на азнаямленне са школай, абавязкамі і арганізацыяй работы дырэктара школы, яго намеснікаў па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, з унутраным распарадкам і рэжымам школы, з асаблівасцямі школьнага вучэбна-выхаваўчага працэсу, з органамі кіравання школай, іх структурай, зместам і арганізацыяй работы (педагагічны савет, метадычныя аб’яднанні, бацькоўскі камітэт, са школьнай дакументацыяй, раскладам урокаў, асабістымі справамі вучняў, класнымі журналамі, з вучэбна-матэрыяльнай базай школы і кабінета беларускай (рускай) мовы і літаратуры).

Студэнты-практыканты наведваюць урокі па беларускай (рускай) мове і літаратуры, прымаюць удзел у іх абмеркаванні, вывучаюць формы і віды планавання вучэбнага матэрыялу і выхаваўчай работы, індывідуальныя асаблівасці вучняў класа, за якім замацаваны, працуюць над матэрыялам для правядзення пробных урокаў па беларускай (рускай) мове і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры

У перыяд пасіўнай практыкі студэнты абавязаны наведваць урокі ўсіх настаўнікаў і выхаваўчыя мерапрыемствы ў класе, за якім яны замацаваны.

У наступныя тыдні (актыўная практыка) студэнты самастойна сістэматычна даюць урокі па беларускай (рускай) мове і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры, вядуць пазакласную работу пад кіраўніцтвам настаўнікаў і метадыстаў.

У час педагагічнай практыкі студэнты павінны правесці наступную колькасць заліковых урокаў, выканаць заданні па педагогіцы і псіхалогіі, здаць справаздачную дакументацыю:
дзённая форма атрымання вышэйшай адукацыі

4 курс:

спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура” – 3 урокі па беларускай мове, 1 урок па беларускай літаратуры; 1 урок па рускай мове, 1 урок па рускай літаратуры;

спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Сусветная і айчынная культура” – 3 урокі па беларускай мове, 2 урокі па беларускай літаратуры, 1 урок па сусветнай і айчыннай культуры;

5 курс:

спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура” – 3 урокі па беларускай літаратуры, 2 урокі па беларускай мове, 1 урок па рускай літаратуры, 1урок па рускай мове;

спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Сусветная і айчынная культура” – 3 урокі па беларускай літаратуры, 2 урокі па беларускай мове, 2 урокі па сусветнай і айчыннай культуры.
завочная форма атрымання вышэйшай адукацыі

4 курс: 1 урок па беларускай мове, 1 урок па беларускай літаратуры, 1 урок па рускай мове, 1 урок па рускай літаратуры;

5 курс: 1 урок па беларускай літаратуры, 1 урок па беларускай мове, 1 урок па рускай мове, 1 урок па рускай літаратуры.

За час праходжання педагагічнай практыкі студэнты стацыянара і завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі павінны падрыхтаваць і правесці выхаваўчыя мерапрыемствы: на 4 курсе – па беларускай мове, на 5 курсе – па беларускай літаратуры.


Заданне па педагогіцы выконваецца студэнтамі дзённай і завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі ў дзённіку педагагічнай практыкі студэнта перадвыпускнога (выпускнога) курса.
Заданне па псіхалогіі:

4 курс

По окончании практики студенты дневной формы получения высшего образования представляют методисту по психологии следующую отчетную документацию:



    1. психологический дневник наблюдений за учащимся класса (ведется в свободной форме, содержит конкретные факты поведения и деятельности учащегося на уроках и во внеурочное время);

    2. материалы психодиагностического исследования личности учащегося (описание не менее пяти методик, протоколы исследований, обработку результатов, выводы по каждой методике);

    3. психолого-педагогическую характеристику личности учащегося.

Студенты предвыпускного курса заочной формы получения высшего образования по окончании педагогической практики предоставляют методисту по психологии следующую отчетную документацию:

  1. материалы психодиагностического исследования личности учащегося (описание не менее пяти методик, протоколы исследований, обработка результатов, выводы по каждой методике);

  2. психолого-педагогическую характеристику личности учащегося.


5 курс

По окончании педагогической практики студенты дневной формы получения высшего образования представляют методисту по психологии следующую отчетную документацию:



  1. психологический дневник наблюдений за классом;

  2. материалы психодиагностического исследования учебного класса, включающие не менее пяти проведенных методик (описание методик, протоколы исследований, обработка результатов, выводы по каждой методике);

  3. психолого-педагогическую характеристику ученического коллектива.

Студенты выпускного курса заочной формы получения высшего образования по окончании педагогической практики предоставляют методисту по психологии следующую отчетную документацию:

  1. материалы психодиагностического исследования учебного класса, включающие не менее трех методик (описание проведенных с учащимися класса методик, протоколы исследований, обработка результатов, выводы по каждой методике);

  2. психолого-педагогическую характеристику ученического коллектива.


Справаздачная дакументацыя па педагагічнай практыцы
Дзённая форма атрымання вышэйшай адукацыі

- дзённік педагагічнай практыкі студэнта;

- справаздачная дакументацыя па псіхалогіі;

- планы-канспекты заліковых урокаў;

- план-канспект выхаваўчага мерапрыемства на 4 курсе па беларускай мове, на 5 курсе па беларускай літаратуры;

- пісьмовы падрабязны аналіз аднаго з наведаных заліковых урокаў іншых студэнтаў або настаўніка (на 4 курсе па беларускай мове, на 5 курсе па беларускай літаратуры);


Завочная форма атрымання вышэйшай адукацыі

- дзённік педагагічнай практыкі студэнта;

- справаздачная дакументацыя па псіхалогіі;

- планы-канспекты заліковых урокаў па беларускай (рускай) мове і літатаруры;

- план-канспект выхаваўчага мерапрыемства на 4 курсе па беларускай мове, на 5 курсе па беларускай літаратуры;

Па заканчэнні практыкі праводзіцца дыферэнцыраваны залік. Вынікі педагагічнай практыкі абмяркоўваюцца на заключнай канферэнцыі, якая праводзіцца ва ўніверсітэце. На ўстановачнай і заключнай канферэнцыях павінны прысутнічаць усе студэнты-практыканты, метадысты, факультэцкі кіраўнік практыкі.


Практыка прадугледжвае:

  • арганізацыю і правядзенне ўстановачнай канференцыі па педагагічнай практыцы;

  • устанаўленне неабходных сувязей з кіраўнікамі школ, настаўнікамі па прадмету, класнымі кіраўнікамі;

  • вывучэнне метадычнага вопыту і сістэмы вучэбнай работы настаўніка па беларускай (рускай) мове і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры;

  • падрыхтоўку да ўрока (вызначэнне мэты і зместу ўрока, падбор метадаў і прыёмаў правядзення ўрока, складанне тэматычнага і паўрочнага планавання і планаў-канспектаў урокаў, падрыхтоўку наглядных дапаможнікаў, тэхнічных сродкаў навучання);

  • правядзенне ўрокаў (авалоданне методыкай выкладання вучэбнага матэрыялу, арганізацыя самастойнай работы вучняў, кантроль за засваеннем ведаў, вывучэнне псіхалагічных асаблівасцей кожнага вучня, выхаванне вучняў у працэсе навучання);

  • пазакласную вучэбную і выхаваўчую работу (стымулюючыя заняткі, праверка сшыткаў, заняткі гурткоў, факультатываў, арганізацыя алімпіяд, падрыхтоўка наглядных дапаможнікаў, правядзенне гутарак, выхаваўчых мерапрыемстваў па беларускай (рускай) мове і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры);

  • правядзенне ўрокаў розных тыпаў, а таксама іншых форм вучэбных заняткаў з прымяненнем эфектыўных метадаў навучання;

  • далучэнне да педагагічных пошукаў у час вучэбнай і пазакласнай работы ў школе, да творчай лабараторыі настаўніка-філолага;

  • падрыхтоўку пробных і заліковых урокаў і іх правядзенне ў перыяд педагагічнай практыкі на 4 і 5 курсах ажыццяўляць пад кіраўніцтвам настаўнікаў і метадыстаў па беларускай (рускай) мове і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры.

У ходзе педагагічнай практыкі студэнты павінны набыць наступныя ўменні і навыкі:

- адбіраць педагагічную, крытычную і метадычную літаратуру для падрыхтоўкі ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і іншых відаў вучэбна-выхаваўчай работы;

- самастойна і калектыўна праводзіць псіхолага-педагагічны і метадычны аналіз урокаў беларускай (рускай) мовы і літаратуры, сусветнай іайчыннай культуры, пазакласных мерапрыемстваў;

- правільна, аб’ектыўна ацэньваць веды, уменні і навыкі вучняў на ўроку і ў пазакласнай рабоце;

- весці назіранне за ходам урока настаўніка і аналізаваць яго ў дыдактычным, псіхалагічным, метадычным, мовазнаўчым і літаратуразнаўчым аспектах;

- вывучаць, аналізаваць і выкарыстоўваць у асабістай практыцы перадавы вопыт настаўнікаў беларускай (рускай) мовы і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры;

- аналізаваць і абагульняць навукова-педагагічныя і метадычныя крыніцы па розных праблемах вучэбна-выхаваўчай работы;

- адбіраць матэрыял для напісання курсавых і дыпломных работ па методыцы выкладання беларускай (рускай) мове і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры;

- аказваць навукова-метадычную і практычную дапамогу школе;

- умець аналізаваць асабістую прафесійна-практычную дзейнасць;

- навучыцца самастойна і творча прымяняць на практыцы тэарэтычныя веды, атрыманыя пры вывучэнні методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры;

- навучыцца назіраць за ходам педагагічнага працэсу па дысцыплінах мовазнаўчага і літаратуразнаўчага цыклаў шляхам азнаямлення з праграмамі, каляндарнымі і паўрочнымі планамі настаўнікаў, сшыткамі вучняў, запісамі класных журналаў;

- навучыцца самастойна планаваць і праводзіць урокі і выхаваўчыя мерапрыемствы па беларускай (рускай) мове і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры, выкарыстоўваючы розныя метады і прыёмы выкладання, аб’ядноўваць іх для дасягнення высокай эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу;



- вывучаць метады і прыёмы выкарыстання міжпрадметных сувязей на ўроках беларускай (рускай) мовы і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры.
Абавязкі студэнтаў-практыкантаў:

  • студэнты ў час усёй педагагічнай практыкі павінны кожны дзень з’яўляцца ў школу да пачатку заняткаў і выконваць свой індывідуальны план работы ў школе на працягу 6 гадзін;

  • у перыяд педагагічнай практыкі студэнты абавязаны прытрымлівацца правіл унутранага распарадку школы, выконваць распараджэнні дырэктара, намеснікаў дырэктара і кіраўніка педагагічнай практыкі;

  • студэнты абавязаны добрасумленна рыхтавацца да кожнага ўрока і пазакласнага мерапрыемства. Быць уважлівымі і добразычлівымі ў адносінах да школьнікаў, праяўляць пачуццё педагагічнага такту, клапаціцца пра свой знешні выгляд;

  • на час педагагічнай практыкі студэнт павінен скласці індывідуальны план работы, які зацвярджаецца метадыстам;

  • у працэсе падрыхтоўкі да ўрокаў студэнт абавязаны звяртацца за кансультацыяй да настаўніка, метадыста і скласці план-канспект урока за два дні да яго правядзення. Канспект урока правяраецца і падпісваецца настаўнікам-прадметнікам і метадыстам;

  • на працягу практыкі студэнты павінны праводзіць усе ўрокі на беларускай (рускай) мове і літаратуры адносна школьнага раскладу заняткаў;

  • з іх ліку, адпаведна складзенаму графіку, правесці заліковыя ўрокі па беларускай (рускай) мове і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры;

  • праводзіць урокі па развіцці маўлення школьнікаў, кантрольныя ўрокі;

  • правяраць сшыткі па беларускай (рускай) мове і літаратуры, сшыткі для кантрольных работ, карыстаючыся “Дзесяцібальнай сістэмай ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў”;

  • абавязкова прысутнічаць на заліковых уроках па беларускай (рускай) мове і літаратуры, сусветнай і айчынай культуры іншых студэнтаў групы;

  • прымаць удзел у абмеркаванні і метадычным аналізе заліковых урокаў, што абавязкова ўлічваецца метадыстам пры выстаўленні агульнай адзнакі за педпрактыку;

  • арганізаваць і правесці адно заліковае выхаваўчае мерапрыемства па беларускай мове (на 4 курсе) і беларускай літаратуры (на 5 курсе);

  • весці сумесную дзейнасць з настаўнікамі-прадметнікамі і класнымі кіраўнікамі ў адпаведнасці з планамі работы.

  • кожны студэнт за час педагагічнай практыкі павінен падрыхтаваць для кабінета беларускай (рускай) мовы і літаратуры наглядныя дапаможнікі.

  • студэнты, якія назначаюцца старастамі на перыяд праходжання педагагічнай практыкі, павінны пастаянна падтрымліваць сувязь з групавым метадыстам, настаўнікамі беларускай (рускай) мовы і літаратуры, адміністрацыяй школы, дэканам факультэта, метадыстамі; весці ўлік наведвання студэнтамі школы; скласці графік правядзення заліковых урокаў; сабраць дакументацыю студэнтаў па педагагічнай практыцы і перадаць іх групавому кіраўніку педпрактыкі;

  • пасля заканчэння педагагічнай практыкі студэнты дзённай і завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі за тыдзень павінны аформіць і здаць групавому кіраўніку ўсю справаздачную дакументацыю па педагагічнай практыцы;

  • студэнты завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі абавязкова праходзяць педагагічную практыку ў аб’ёме, вызначаным вучэбнымі планамі, у вучэбна-выхаваўчых установах па месцы жыхарства, даводзяць да ведама кіраўніка педагагічнай практыкі, у якой школе будуць праходзіць педпрактыку, прадстаўляюць хадайніцтва дырэктара школы (глядзі дадатак № 7);


Абавязкі метадыстаў:

  • пастаянна праводзіць кансультацыі, аказваць метадычную дапамогу студэнтам-практыкантам;

  • дапамагаць распрацоўваць планы канспекты ўрокаў, выбіраць аптымальныя формы і метады правядзення вучэбных заняткаў;

  • наведваць заліковыя ўрокі і выхаваўчыя мерапрыемствы па прадмету;

  • разам з настаўнікам і іншымі студэнтамі зрабіць аналіз наведаных урокаў і выхаваўчага мерапрыемства па прадмету;

  • падвесці вынікі педагагічнай практыкі ў школе на метадычнай нарадзе;

  • на заліку выставіць дыферэнцыраваную адзнаку за педагагічную практыку студэнтам сваёй групы, напісаць характарыстыку на кожнага з іх;

  • запоўніць адпаведную дакументацыю ў дзённіку студэнта-практыканта па педагагічнай практыцы;

  • абавязкова прыняць удзел ва ўстановачнай і заключнай канферэнцыях па педагагічнай практыцы.


Абавязкі кіраўніка практыкі:

  • арганізаваць сустрэчу ў першы дзень практыкі з адміністрацыяй школы і настаўнікамі-прадметнікамі;

  • размеркаваць студэнтаў па класах;

  • праверыць і зацвердзіць індывідуальныя планы работы студэнтаў, кантраляваць іх выкананне;

  • сістэматычна сачыць за ходам педпрактыкі студэнтаў у школе;

  • арганізаваць падвядзенне вынікаў практыкі па месцы яе праходжання;

  • своечасова напісаць справаздачу аб рабоце сваёй групы студэнтаў і здаць факультэцкаму кіраўніку;

  • здаць звесткі пра настаўнікаў універсітэцкаму кіраўніку практыкі для забеспячэння налічэння аплаты за практыку.



  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка