Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт




старонка9/15
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.81 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   15

А 16 Адзначце дзеясловы, якія ў форме 1 асобы множнага ліку цяперашняга або простага будучагаг часу маюць канчатак -ым/-ім:


1) рыхту…мся;

4) працу…м;

2) скін…м;

5) далуч…мся.

3) прыгледз…мся;



А 17 Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2 асобы адзіночнага ліку цяперашняга або простага будучагаг часу маюць канчатак -аш:


1) акруж…ш;

4) цеш…шся;

2) упрыгож…ш;

5) вуч…шся.

3) скаж…ш;





А 18 Адзначце дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу:

1) прыляцеўшы, узмужнелы;

4) прынёсшы, пачырванелы;

2) апáлае, квітнеючы;

5) нязжаты, зачараваны.

3) пасівелы, кіруемая;




А 19 Адзначце дзеясловы, ад якіх утвараюцца дзеепрыметнікі пры дапамозе суфікса –л-:

1) насыціць;

4) пасівець;

2) акрапіць;

5) пачуць.

3) пацяжэць;





А 20 Адзначце дзеепрыслоўі незакончанага трывання:

1) абыходзячы;

4) пераплёўшы;

2) сустрэўшы;

5) трымаючы.

3) даючы;





А 21 Адзначце дзеепрыслоўі, утвораныя ад дзеясловаў І спражэння:

1) звужаючыся;

4) зграбаючы;

2) гаворачы;

5) тоячы.

3) спісваючы;






А 22 Адзначце прыслоўі спосабу дзеяння:

1) весела;

4) па-брацку;

2) вярхом;

5) раптам.

3) хораша;





А 23 Адзначце словазлучэнні у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца прыслоўямі:

1) сядзець зверху;

4) у ночы зімовыя;

2) з верху гары;

5) ішоў насустрач.

3) прыехаў уночы;





А 24 Адзначце рады, у якіх усе прыслоўі пішуцца праз злучок:

1) (па)майстэрску, (на)гара, (па)другое;

2) (па)горла, (па)ціху, (па)пятае;

3) (па)твойму, (сюды)туды, крыж(накрыж);

4) дзе(сьці), (калі)небудзь, (па)беларуску;

5) (там)сама, (у)вечары, (з)верху.


А 25 Адзначце рады, у якіх усе словы пішуцца разам:

1) (з)даўна, (што)тыдня, (па)меры;

2) (без)упынку, (на)памяць,(з)размаху;

3) (на)пракат, (у)брод, (з)большага;

4) (на)відавоку, (у)семярых), (па)святочнаму;

5) (у)ранні, (не)хаця, (да)чыста.



А 26 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца прыназоўнікамі:

1) Скрозь стаяла вада і са стрэх капала.

2) Сын сядзеў, не гледзячы маці ў вочы.

3) Спраўляючы свой карагод, Зямля вакол Сонца імчыцца.

4) Вакол было ціха і глуха.

5) Дрэва ляжала упоперак дарогі.


А 27 Адзначце рады, у якіх усе злучнікі злучальныя:

1) але, хоць, так што;

4) ды (= і), ні…ні, затое;

2) калі, што, па прычыне таго што;

5) як…так і, аднак, і.

3) не толькі...але, бо, куды;





А 28 Адзначце словы, з якімі часціцы пішуцца асобна:

1) толькі(што);

4) хто(сьці);

2) прыйшоў(такі) ;

5) ён(такі).

3) паглядзеў(бы);





А 29 Адзначце сказы, у якіх не(ня) пішацца асобна:

  1. (Не/ня)кружыцца ад славы галава, у вокладкі вядомых (не/ня)спяшаю.

  2. Адна трава, зялёная трава мне (не/ня)ўміручасць ціха абяцае.

  3. Свой радок на паперы (не/ня)чакаў я спаткаць, проста сэрца без меры захацела спяваць.

  4. А лягу-прылягу край гасцінца старога на духмяным пракосе (не/ня)даспелай травы.

  5. Пакуль паэты будуць пець – (не/ня)быць Радзіме безыменнай, зямлі бацькоў – (не(ня))анямець.


А 30 Адзначце пропускі, дзе пішацца ні:

Бацькаўшчына? Колькі б мы н1… хадзілі па тваіх дарогах, колькі б вёснаў н2… сустракалі пад дахам тваіх нябёсаў, н3… колі н4… здасца чэрствым твой хлеб, н5… будзе скупою твая рука.



Ч а с т к а В





Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

навука пра лад мовы, яго законы, раздзеламі якой з’яўляюцца марфалогія і сінтаксіс




В 2

часціны мовы, словы якіх выконваюць намінатыўную функцыю і з’яўляюцца членамі сказа




В 3

назоўнікі – індывідуальныя назвы прадметаў, з’яў, паняццяў




В 4

прыметнікі, якія абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў




В 5

лічэбнікі, якія абазначаюць частку адзінкі або цэлы лік і частку адзінкі




В 6

дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, што не накіравана на аб’ект




В 7

граматычная катэгорыя дзеяслова, якая абазначае адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці




В 8

нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае выніковае дзеянне пры галоўным, выражаным дзеясловам-выказнікам




В 9

разрад прыслоўяў, якія абазначаюць якасць дзеяння і ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў, адказваюць на пытанне як?




В 10

службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам






ТЭСТ 7
СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ ПРОСТАГА СКАЗА
ВАРЫЯНТ 1
Ч а с т к а А
А 1 Адзначце словазлучэнні:

1) недалёка ад нас;

4) луг і поле;

2) давайце пазнаёмімся;

5) змагацца з абставінамі.

3) нягледзячы на надвор’е;





А 2 Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу дапасавання:

1) прыходзіць увечары;

4) дзяжурства ў аптэцы;

2) сустрэцца выпадкова;

5) іншыя каштоўнасці.

3) ясная раніца;





А 3 Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу кіравання:

1) размаўлялі па-сяброўску;

4) парада ўрача;

2) узаранае поле;

5) схілілася над крыніцай.

3) ехаць па дровы;





А 4 Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу прымыкання:

1) вясенняе сонейка;

4) прыходзіць на заняткі;

2) добра адчуваць;

5) бачыць аблокі.

3) вельмі асцярожна;





А 5 Адзначце сказы са складаным дзейнікам:

  1. Дзве бярозы шумяць над акном.

  2. Рабочыя ўсталі з месца, стаўпіліся каля насыпу і чакалі.

  3. Кожны з нас прыпасае Радзімы куток.

  4. Жыццё пражыць – не поле перайсці.

  5. У лесе гаспадарыла бабіна лета.


А 6 Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам:

  1. Цудоўнаю красою здзіўляе Мінск мяне.

  2. Няхай жыве Беларусь!

  3. Вучыцца ў народа – задача кожнага пісьменніка.

  4. Вечарам пачалі збірацца ў школьным будынку.

  5. Я буду пець і танцаваць.


А 7 Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам:

  1. Жыццё ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар.

  2. Без буслоў бяздоннае неба становіцца пустое і нецікавае.

  3. Перастала каліна ў цвяточкі ўбірацца; перастала дзяўчына з ненаглядным страчацца.

  4. Лета ўбіраецца ў сілу.

  5. На нейкі момант кроплі дажджу перасталі падаць.


А 8 Адзначце сказы з састаўным іменным выказнікам:

  1. Вада ў рэчцы была чыстая і халодная.

  2. Хлеб, напэўна, нікому не горкі, горкая праўда зямлі.

  3. Над мястэчкам, над полем, над балотам пачынае непадзельна гаспадарыць сонца.

  4. Дзень прыйшоў ціхі і светлы.

  5. І месяц бляск струменіць белы з бяздоннай цьмянай глыбіні.


А 9 Адзначце няпоўныя сказы:

  1. Наступіла раніца.

  2. Світае.

  3. Збажына нізка клоніцца буйным зернем да зямлі.

  4. Зямля запахла цёплым хлебам, бярвенні — мірам і жыццём.

  5. Зноўку пара хараства.


А 10 Адзначце ўскладненыя сказы:

  1. Здаецца, увесь поплаў звініць, спявае.

  2. Добра было ранняй восенню у лесе.

  3. Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы!

  4. Я збірала росы ў зорныя ночы.

  5. Над люстрамі ракі запляці свае косы, бярозка-красуня.

А 11 Адзначце аднасастаўныя пэўна-асабовыя сказы:

  1. Шлю падзяку вёскам і сябрам, жытнім копам на шырокім полі.

  2. Горы тут называюць сопкамі.

  3. Сем разоў адмерай – адзін адрэж.

  4. Усе лужыны ўночы зацягнула шклістым лёдам.

  5. Колькі перадумаў тут, на гэтай дарозе, колькі мар выспеліў, колькі радкоў знайшоў.


А 12 Адзначце аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы:

  1. Цішыня і вячэрняе сонца.

  2. Пад узмахі касы нават і пра непрыемнае думалася лёгка.

  3. У гэты вечар сцямнела раней, чым звычайна.

  4. Мову пачалі адрываць ад роднай для яе зямлі, уводзіць у яе лексічны запас чужародныя словы і выразы.

  5. У дзверы пазванілі.


А 13 Адзначце аднасастаўныя безасабовыя сказы:

  1. Зранку парыла, пякло.

  2. За багацце розуму не купіш.

  3. Белая паласа прыбою.

  4. Брату дазволена было з’яўляцца тут толкі ў выпадку самай пільнай патрэбы.

  5. Не хачу нават планы складаць на далёкую будучыню.


А 14 Адзначце аднасастаўныя назыўныя сказы:

  1. Ноч. Халодная зямлянка.

  2. Нельга злічыць у небе зор.

  3. Вось і рэчка.

  4. Шыла ў мяшку не схаваеш.

  5. Уваходзіць толькі па аднаму.


А 15 Адзначце аднасастаўныя абагульнена-асабовыя сказы:

  1. Жыві і думай пра будучыню.

  2. Згодаю двор збудуеш, а нязгодаю – гатовае разбурыш.

  3. Не сядзіцца Алесі ў хаце.

  4. Сонечны вераснёўскі дзень.

  5. Сем разоў адмерай – адзін раз адрэж.



А 16 Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік ставіцца:

  1. Менск гэта значыць месца, дзе мяняюць тавары.

  2. Стракозы быццам верталёцікі.

  3. Маланка з-за хмары блісь.

  4. Дарога роўная і светлая.

  5. Анютка хоць сёння замуж аддавай.


А 17 Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік не ставіцца:

  1. Маленькае кацяня прыг на стул.

  2. Антось часамі як дзіця.

  3. Прачытаць кнігу у(ў)збагаціцца словам.

  4. Жнівень месяц зарніц, лясной цішыні.

  5. Ты маё шчасце, мая радасць.


А 18 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя сінтаксічныя канструкцыі (азначэнні і інш.) адасабляюцца:

  1. З-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца.

  2. Ноч стаяла светлая, сухая і ветраная.

  3. Ахопленыя пажарам вайны стаялі нерухома рэдкія кучаравыя воблакі.

  4. Радасная і шчаслівая яна кінулася на шыю маці.

  5. У яго вачах было штосьці трывожнае і сумнае.


А 19 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя прыдаткі адасабляюцца:

  1. Сын лесніка я сам з маленства любіў паліць касцёр, пасядзець ля вогнішча.

  2. Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй, тонкім разуменнем і пачуццём паэзіі.

  3. Флора або расліннасць Белавежскай пушчы зацікавіла вучоных іншых краін.

  4. Як не славіць песняй сакалінай Беларусь рэспубліку маю.

  5. Сабака Амур упэўнена ішоў па следу.


А 20 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:

  1. Сонца яшчэ не ўзышло хаваючыся недзе за небасхілам.

  2. Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця.

  3. Злева над абшарамі балота плыў лёгкі туман.

  4. Хутка праз дзень ці праз тыдзень восень дажджлівая прыйдзе яблыкі ў садзе атрэсці.

  5. Аздоблен квас быў і грыбамі выключна ўсё баравічкамі.


А 21 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя дапаўненні адасабляюцца:

  1. Апроч той зямлі і зямное арбіты былі ў ім яшчэ і сузор’і адбіты.

  2. Расцівітуць заместа пушчы зеленакосыя сады.

  3. Зімой рэкі Заходняй Еўропы за выключэннем Одэра і Віслы амаль не пакрываюцца лёдам.

  4. Звыш плана выпушчаны два бульдозеры.

  5. Акрамя мяне у(ў) школьнай майстэрні працавала шмат вучняў.


А 22 Адзначце, чым дасоблены дадзены сказ:

Дзве ялінкі, кучаравыя, з доўгімі і густымі лапкамі, ганарліва выглядалі з бярэзніку.



  1. адасобленым дапаўненнем;

  2. адасобленым недапасаваным азначэннем;

  3. абасобленым дапасаваным азначэннем;

  4. адасобленай акалічнасцю;

  5. адасобленым прыдаткам.


А 23 Адзначце сказы, у якіх коска перад параўнальнымі злучнікамі ставіцца:

    1. Дубы як вежы вартавыя.

    2. Хвост андатры не што іншае як вясло і руль.

    3. Адзінокія бярозкі жаўцелі між зелені сосен, і былі яны самотныя як сіроты.

    4. Зямлі як старой бабе сесці.

    5. Захад стаяў як дым.


А 24 Адзначце сказы, у якіх коска перад параўнальнымі злучнікамі не ставіцца:

  1. Ноч была як казка.

  2. Вышкі нібы людзі шырока і крэпка расставіўшы ногі, трымаюць цяжкія правіслыя правады.

  3. Старая кніга як бы злучае сённяшняе з даўно мінулым.

  4. І толькі так як роўная між роўных жыць можа мова родная мая.

  5. Антось як сонца засвяціўся: даўно аб чоўне ён смуціўся.


А 25 Адзначце сказы з пабочнымі канструкцыямі:

  1. Дарога з узгорка была добра відаць.

  2. Дождж відаць зацягнуў надоўга.

  3. У цябе мо шнур які знойдзецца?

  4. Садок быў праўда невялікі.

  5. Праўда даражэйшая за грошы.


А 26 Адзначце, чым ускладнены дадзены сказ (улічыце, што знакі прыпынку не расстаўлены):

Мужайся ж мая непакорная мацуйся ідзі працавітая да новых здабыткаў краіна!



1) адасобленым азначэннем;

4) параўнальным зваротам;

2) звароткамі;

5) выклічнікам.

3) аднароднымі членамі сказа;





А 27 Адзначце, чым з’яўляюцца выдзеленыя словы ў сказе:

Ад дарогі – дарога нібы мяжой была – пачынаецца заліўны луг.



1) пабочнай канструкцыяй;

2) удакладняльнымі членамі;

3) адасобленымі даданымі членамі;

4) устаўной канструкцыяй;

5) параўнальным зваротам.


А 28 Адзначце, у якіх сказах на месцы пропускаў ставяцца коскі:

  1. О__шчырасць матчына! Яна нас асвятляе і гартуе.

  2. Ой__ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі.

  3. Не__не знайсці свяцей святога, чым ты__бацькоўская зямля.

  4. Павязло нам — надвор’е стаіць __як па заказу.

  5. Так__жыццё кіруецца толькі да лепшага ва ўсім сваім глыбокім і шырокім сэнсе.


А 29 Вызначце колькасць косак у дадзеным сказе:

Табе мой родны край жыццё ўсё аддаю свае і думкі і песні і ўсю любоў маю.




1) 1;

2) 2;

3) 3;

4) 4;

5) 5.





А 30 Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх характарыстыкамі:

А Марозны снег пад нагамі парыпвае гучна і бадзёра.

1 Просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, пэўна-асабовы, развіты, поўны, ускладнены звароткам.

Б На дварэ змяркаецца.

2 Просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты, поўны, ускладнены аднароднымі акалічнасцямі.

В Возера цёплае, малочнае.

3 Просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, неразвіты, ускладнены аднароднымі выказнікамі.

Г Пад партрэтамі – нізкія шырокія шафы, поўныя беларускіх кніжак.

4 Просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, безасабовы, развіты, поўны, няўскладнены.

Д Над ракою быстрай не шумі, чарот.

5 Просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, няпоўны, развіты, ускладнены абасобленым азначэннем.




1) А2 Б 4 В 5 Г 3Д 1;

4) А1 Б 3 В 5 Г 2 Д 4;




2) А 1 Б 2 В 3 Г 4 Д 5;

5) А2 Б4 В3 Г5 Д1.




3) А 5 Б 4 В 3 Г2 Д 1;





Ч а с т к а В




Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

раздзел мовазнаўства, мінімальнымі адзінкамі якога з’яўляюцца словазлучэнне і сказ




В 2

від падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях, пры якой залежнае слова стаіць у той жа самай граматычнай форме, што і галоўнае




В 3

сказы, у якіх дзве і больш граматычныя асновы




В 4

сказы, у якіх няма даданых членаў сказа




В 5

аднасастаўны сказ, у якім выказнік выражаны дзеясловам 3 асобы множнага ліку




В 6

састаўны выказнік, які складаецца з дапаможнага дзеяслова-звязкі і інфінітыва




В 7

дапаўненне, выражанае назоўнікам вінавальнага склону без прыназоўніка




В 8

азначэнні, якія прыпадабняюцца да слова, якое яно паясняюць, у родзе, ліку, склоне




В 9

акалічнасць, якая адказвае на пытанне нягледзяча на што? насуперак чаму?




В 10

слова, якое адносіцца да аднародных членаў сказа і з’яўляецца тым жа членам сказа, што і яны




ВАРЫЯНТ 2
Ч а с т к а А
А 1 Адзначце словазлучэнні:

1) далёка ад вас;

4) лес і рака;

2) давайце маляваць;

5) кіраваць калектывам.

3) дзякуючы дапамозе;





А 2 Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу дапасавання:

1) блакітнае неба;

4) першы клас;

2) прыехаць да таварыша;

5) нашае дзіця.

3) прабачыць сябру;





А 3 Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу кіравання:

1) есці не спяшаючыся;

4) надыход свята;

2) партрэт маці;

5) імкненне да навукі.

3) выдатны дзеяч;





А 4 Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу прымыкання :

1) пайсці па ваду;

4) хацець вучыцца;

2) вядомыя сцежкі;

5) спяваюць бадзёра.

3) свой чалавек;




А 5 Адзначце сказы са складаным дзейнікам:

  1. Алесь з аўтаматчыкам падаліся на хутарок.

  2. Будаваць – вялікае шчасце для чалавека.

  3. Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад.

  4. З шумам над намі пралятае чарада гусей.

  5. Вузкай сцяжынкай цераз поле ішоў незнаёмы.


А 6 Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам:

  1. Няхай родным словам загаворыць наш народ.

  2. Творчасць – найбагацейшая крыніца радасці.

  3. Сцелецца, сцелецца ў полі мяцеліца косамі светлымі па-над палеткамі.

  4. Начаваць ён меўся пайсці да Андрэя.

  5. Потым – гоп яна з калёс.

А 7 Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам:

  1. Нашу працу і нашых сяброў мы ўмелі любіць.

  2. Гатова ад веснавой красы сэрца жаваранка разарвацца.

  3. Мастак быў дзядзька і на гэта, ён ладзіў многа кос за лета.

  4. Жучкі і конікі трашчалі і ў стройны звон свой зык злівалі.

  5. Буду ў далёкім краі я нудзіцца, у сэрцы любоў затаіўшы сваю.


А 8 Адзначце сказы з састаўным іменным выказнікам:

  1. З нас кожны быў чацвёрты.

  2. Стаў барвовым дол зімовы.

  3. Ва ўсіх сферах дзейнасці чалавек не можа абысціся без слова.

  4. Квадрат ёсць роўнастаронні прамавугольнік.

  5. Старанна працаваць – краіну мацаваць.


А 9 Адзначце няпоўныя сказы:

  1. Надышла вясна.

  2. Змяркаецца.

  3. Ля акна – звычайны пісьмовы стол.

  4. Куды ні ступі – баравікі!

  5. Празрыстыя воблакі гоніць бясконца Балтыкі вецер.


А 10 Адзначце ўскладненыя сказы:

  1. Дзічэюць агароды, дрэвы, хаты без чалавечай ласкі і рукі.

  2. Неба, зацягнутае шэрымі хмарамі, нізка павісла над зямлёй.

  3. Хмаркі, хмаркі дарагія, напаіце дожджыкам зямлю.

  4. Як чорны парасон, вісела цемра над зямлёю.

  5. Па старой замшэлай пушчы ходзіць вецер невідушчы.


А 11 Адзначце аднасастаўныя пэўна-асабовыя сказы:

  1. Углядайся, мой сыне, пільней углядайся ў святыя абрысы бацькоўскай зямлі.

  2. На другі дзень у полі не працавалі.

  3. Рэшатам вады не наносіш.

  4. З лесу пацягнула халадком.

  5. Скажу на развітанне шчырыя словы ўдзячнасці за хлеб-соль.


А 12 Адзначце аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы:

  1. Птушыныя бесклапотныя галасы і кветкі дзікіх руж.

  2. Ёй сніцца неба сіняе.

  3. Мне кажуць пра прарокаў.

  4. На нягоды жыцця не жальцеся.

  5. Мне вечную ручку з пяром залатым прыслалі з усходняй краіны.

А 13 Адзначце аднасастаўныя безасабовыя сказы:

  1. Надвячоркам пачало хмарыцца паволі.

  2. Мне па-дзіцячы бясхітрасна захацелася казачна-песеннай дабраты.

  3. Гары, душа мая, гары, твары высокае бяссмерце!

  4. Хваробы лечаць і атрутамі.

  5. Хочацца бегчы па лузе босаму, па халоднай мяккай траве.


А 14 Адзначце аднасастаўныя назыўныя сказы:

  1. Мароз. Завея. Снежань.

  2. Бацьку не спіцца.

  3. Чужыя людзі.

  4. Ад роднай мовы, ад роднай нацыі не адцураюся, не адракуся.

  5. Вам раскажуць шмат цікавага пра гэты край.


А 15 Адзначце аднасастаўныя абагульнена-асабовыя сказы:

  1. Ідзём у лес.

  2. Прыяцеля пазнаеш у няшчасці.

  3. На вуліцы пацямнела.

  4. Люблю мой край, старонку гэту.

  5. Гуляючы, розуму не прыдбаеш.


А 16 Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік ставіцца:

  1. Маўленчая культура чалавека гэта люстэрка яго духоўнага жыцця.

  2. Госць як госць, а валакіты дасць.

  3. Там звяроў ого-го-го!

  4. Прачытаць “Новую зямлю” у(ў)збагаціцца родным словам.

  5. Цемра хоць вока выкалі.


А 17 Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік не ставіцца:

  1. Выйсці замуж не дожджык перачакаць.

  2. Хлопец відаць добры памочнік.

  3. Крывічы-палачане, дрыгавічы і радзімічы непасрэдныя продкі беларусаў.

  4. Кот мышы не таварыш.

  5. Воблакі нібы залачоныя чаўны.



А 18 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя сінтаксічныя канструкцыі (азначэнні і інш.) адасабляюцца:

  1. У лесе змярцвелым і суровым было зацішна і нават цёпла.

  2. Дзень быў ціхі, цёплы.

  3. Змарнелая ад гора маці Марысі ляжала на ложку.

  4. Сядзіць ён глухі, скамянелы нібы лесавік той кашлаты.

  5. Усе прысутныя на сходзе абмяркоўвалі пытанне аб добраўпарадкаванні дарог.


А 19 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя прыдаткі адасабляюцца:

  1. Ганна маці Лабановіча была жанчына добрая, працавітая, руплівая.

  2. Найвыдатнейшы беларускі паэт Максім Багдановіч большую частку жыцця правеў далёка ад Радзімы.

  3. Светлыя хмаркі дзеці прастору ціха па небе плывуць.

  4. Шырокай светлай паласою нясе свае воды Дняпро любімая рака ўсходніх славян.

  5. У Полацку жыў і славуты майстар-ювелір Лазар Богша.


А 20 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:

  1. Там далёка за дамамі разляглося поле.

  2. Воўк авечак бярэ не выбіраючы.

  3. Па полі пабеглі палахлівыя цені змяняючы і блытаючы колеры.

  4. Ён ішоў усміхаючыся сваім думкам.

  5. Нягледзячы на ранні час тут пульсавала жыццё.


А 21 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя дапаўненні адасабляюцца:

  1. На голых дрэвах замест лісця паклалі шэрань маразы.

  2. Акрамя “зайцавага” хлеба у(ў) бацькавай скрынцы бывае шмат якіх цікавых рэчаў.

  3. Апрача аднастайнага шуму сосен у(ў) лесе нічога не чуваць.

  4. Усё лета за выключэннем некалькіх дзён было цёплае надвор’е.

  5. Звыш плана было выраблена мноства карысных рэчаў.



    А 22 Адзначце, чым адасоблены дадзены сказ:

Дубовы ліст, у жылках і расе, мне нагадаў абрысы Беларусі.

  1. адасобленым дапаўненнем;

  2. адасобленай акалічнасцю;

  3. абасобленым дапасаваным азначэннем;

  4. адасобленым недапасаваным азначэннем;

  5. адасобленым прыдаткам;

А 23 Адзначце сказы, у якіх коска перад параўнальнымі злучнікамі ставіцца:

  1. Мора як неба блакітнае.

  2. Начамі з неба падаюць не што іншае як бліскучыя зоркі.

  3. Старыя дрэвы як і старыя людзі спяць трывожна і мала.

  4. Відаць усё як на далоні.

  5. Ноч была як казка.


А 24 Адзначце сказы, у якіх коска перад параўнальнымі злучнікамі не ставіцца:

  1. На дварэ ўжо не так хмурна як раніцай.

  2. Вёска знаходзілася больш як за вярсту адгэтуль.

  3. Навокал нібы дываны раскінуты цёмна-зялёныя сенажаці.

  4. Дзень выдаўся гарачы як ніколі.

  5. Гэты палкоўнік быў падобны на мяне як дзве кроплі вады.


А 25 Адзначце сказы з пабочнымі канструкцыямі (улічыце, што знакі прыпынку не расстаўлены):

  1. Тут здавалася нікога не было.

  2. Алена нам здавалася самай прыгожай.

  3. Мо лепш пачакаць, калі вернецца маці?

  4. Заўтра напэўна будзе дождж.

  5. Бадай кожны дзень я хадзіў у лес.


А 26 Адзначце, чым ускладнены дадзены сказ (улічыце, што знакі прыпынку не расстаўлены):

Ты красуй наш сад красуй і шумі зялёны.



1) адасобленым азначэннем;

4) параўнальным зваротам;

2) аднароднымі членамі сказа;

5) звароткамі.

3) выклічнікам;





А 27 Адзначце, чым з’яўляюцца выдзеленыя словы ў сказе:

Абвяшчае генерал – у ім пазнаў ён сына – байцам дывізіі прывал.



  1. пабочнай канструкцыяй;

  2. удакладняльнымі членамі;

  3. адасобленымі даданымі членамі сказа;

  4. устаўной канструкцыяй;

  5. параўнальным зваротам.



А 28 Адзначце, у якіх сказах на месцы пропускаў ставяцца коскі:

  1. О__светлае сонца! Усім ты нясеш цяпло і красу.

  2. Эй вы__дарогі жыцця, што там за вамі ўдалі?

  3. О так__жыць трэба з розумам.

  4. Ішлі мы дадому __як мыла з’еўшы.

  5. Не__не забывае Алёша сваіх сяброў.


А 29 Вызначце колькасць косак у дадзеным сказе:

Дзе б я ні быў сябры перад вачыма нібы жывая у(ў)стае мая Радзіма дарагая.



1) 1;

2) 2;

3) 3;

4) 4;

5) 5.


А 30 Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх характарыстыкамі:

А Матчынай зямлі карэнні ніколі не адпусцяць нас.

1 Просты, апавядальны, няклічны, двух-састаўны, развіты, поўны, ускладнены аднароднымі выказнікамі і параўнальным зваротам.

Б Будуць коні сніць лугі мядовыя і, як людзі, цяжка ўздыхаць.

2 Просты, апавядальны, няклічны, двух-састаўны, развіты, поўны, няўскладнены.

В Спакойнага шчасця не зычу нікому.

3 Просты, апавядальны, няклічны, развіты, няпоўны з апушчаным выказнікам, няўскладнены.

Г Гуляючы, розуму не прыдбаеш.

4 Просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, абагульнена-асабовы, развіты, поўны, ускладнены адасобленай акалічнасцю, выражанай адзіночным дзеепрыслоўем.

Д Ля акна – звычайны пісьмовы стол.

5 Просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, пэўна-асабовы, развіты, поўны, няўскладнены.




1) А2 Б 4 В 5 Г 3Д 1;

4) А1 Б 3 В 5 Г 2 Д 4;




2) А 1 Б 2 В 3 Г 4 Д 5;

5) А2 Б1 В 5 Г4 Д3.




3) А 5 Б 4 В 3 Г2 Д 1;




Ч а с т к а В





Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

мінімальная адзінка сінтаксісу




В 2

від падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе




В 3

сказы, у якіх адна граматычная аснова




В 4

сказы, якія, акрамя галоўных, змяшчаюць даданыя члены сказа




В 5

аднасастаўны сказ, у якім выказнік выражаны дзеясловам 1 ці 2-ой асобы адзіночнага ці множага ліку




В 6

састаўны выказнік, які складаецца з дапаможнага дзеяслова-звязкі і іменнай часткі




В 7

дапаўненне, выражанае назоўнікам творнага склону




В 8

азначэнні, якія выражаюцца назоўнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі ці без іх, інфінітывамі і прыналежнымі займеннікамі яе, яго, іх, прыслоўямі, выклічнікамі і гукайпераймальнымі словамі




В 9

акалічнасць, якая адказвае на пытанне навошта?




В 10

члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго агульнага для іх члена сказа і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння






1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка