Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт




старонка7/15
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.81 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   15

ТЭСТ 6




МАРФЕМІКА І СЛОВАЎТВАРЭННЕ

ВАРЫЯНТ 1



Ч а с т к а А
А 1 Адзначце словы, якія адпавядаюць схеме “корань + канчатак:

1) пісьмо;

4) глядзець;

2) стралок;

5) зялёны.

3) лес;





А 2 Адзначце словы, якія адпавядаюць схеме “корань + суфікс

+канчатак:

1) ручка;

4) касіць;

2) паштоўка;

5) сельскі.

3) прадзед;





А 3 Адзначце словы, якія адпавядаюць схеме “прыстаўка + корань

+ суфікс + канчатак:

1) пасівелы;

4) намалююць;

2) памыцца;

5) прыморскі.

3) вырашаючы;





А 4 Адзначце словы, якія адпавядаюць схеме “прыстаўка + корань

+ суфікс + канчатак”:

1) парыжэлы;

4) падслухоўваюць;

2) высушыцца;

5) амаральны.

3) аглядзеўшы;





А 5 Адзначце словы, якія не маюць канчатка:

1) прыходзіць;

4) узлесак;

2) жыццяпіс;

5) гаварыў.

3) далёка;





А 6 Адзначце словы, якія маюць нулявы канчатак:

1) матчын;

4) чытаць;

2) атамаход;

5) прыгажэй.

3) узгадаваўшы;




А 7 Адзначце рад(ы), у якія ўсе словы з’яўляюцца аднакаранёвымі:

1) даносчык, паднос, носік;

4) вадаём, вадалаз, падводны;

2) падушка, завушніцы, вушанка;

5) хваля, хваляванне, пахвала.

3) радасць, радасны, узрадаваны;





А 8 Адзначце словы са складанай асновай:

1) траваполле;

4) жаўцейшы;

2) асушыць;

5) новабудоўля.

3) ляснік;





А 9 Адзначце, як называецца марфема, якая знаходзіцца ў слове пасля канчатка або формаўтваральнага суфікса:

1) прэфік;с

4) інтэрфікс;

2) суфікс;

5) канчатак.

3) постфікс;





А 10 Адзначце, як называецца марфема, якая знаходзіцца ў аснове пасля кораня:

1) прэфікс;

4) інтэрфікс;

2) суфікс;

5) канчатак.

3) постфікс;





А 11 Адзначце словы, утвораныя прыставачным спосабам:

1) антыфашыст;

4) падаконнік;

2) абмежаваць;

5) нічый.

3) амаральны;





А 12 Адзначце словы, утвораныя суфіксальным спосабам:

1) сямёра;

4) зайцаў;

2) зацемна;

5) абілеціць.

3) бессістэмнасць;





А 13 Адзначце словы, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам:

1) абедаць;

4) антынародны;

2) акраек;

5) дыскамфорт.

3) безбілетны;






А 14 Адзначце словы, утвораныя прыставачна-нульсуфіксальным спосабам:

1) бяззубы;

4) абмераць;

2) збоку;

5) двойчы.

3) безлюдзь;






А 15 Адзначце словы, утвораныя постфіксальным спосабам:

1) прыпазніцца;

4) адстраляцца;

2) кіньце;

5) хтосьці.

3) гарбаціцца;





А 16 Адзначце словы, утвораныя нульсуфіксальным (бяссуфіксным) спосабам:

1) сінь;

4) дэмантаж;

2) назаўтра;

5) вылет.

3) больш;





А 17 Адзначце словы, утвораныя складана-суфіксальным спосабам:

1) саломарэзка;

4) тагачасны;

2) доўгайграючы;

5) законапарушальнік.

3) штовечар;





А 18 Адзначце словы, утвораныя спосабам зрашчэння:

1) самаакупіцца;

4) шырокавядомы;

2) санцапёк;

5) самаходам.

3) той-сёй;





А 19 Адзначце словы, утвораныя спосабам складання:

1) вечназялёны;

4) ветрарухавік;

2) вагон-рэстаран;

5) сельмаг.

3) жалезабетон;





А 20 Адзначце словы, утвораныя спосабам абрэвіяцыі:

1) камбат;

4) велік (разм.);

2) торфабрыкет;

5) ЛіМ.

3) першаразрадны;





Ч а с т к а В





Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

раздзел моваўнаўства, у якім вывучаюцца значымыя часткі слова (марфемы), іх структура, тыпы, заканамернасці размяшчэння ў словах




В 2

найменшая частка слова з пэўным значэннем;




В 3

частка слова без канчатка, якая выражае яго лексічнае значэнне




В 4

аснова, значэнне якой немагчыма растлумачыць з дапамогай другога аднакаранёвага слова




В 5

карані, якія могуць ужывацца ў мове як самастойна, так і ў спалучэнні з афіксамі




В 6

марфемы, якія выкарыстоўваюцца пры ўтварэнні формаў слова або новых слоў




В 7

афікс, які знаходзіцца ў аснове перад коранем;




В 8

афікс, які знаходзіцца ў слове пасля канчатка або формаўтваральнага суфікса




В 9

афіксы, якія ўтвараюць словы з новым лексічным значэннем




В 10

раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, сродкі і спосабы іх ўтварэння




В 11

спосаб утварэння слоў пры дапамозе прыстаўкі




В 12

складанне ў спалучэнні з суфіксальным спосабам




В 13

спосаб утварэння складана-скарочаных слоў




В 14

утварэнне новых слоў шляхам рашчаплення значэнняў мнагазначнага слова




В 15

зліянне некалькіх слоў у адно ў працэсе іх гістарычнага развіцця, напрыклад: сёння, нельга







Вызначце




В 16

спосаб словаўтварэння назоўніка інструктаж




В 17

спосаб словаўтварэння прыметніка бяскрайні




В 18

спосаб словаўтварэння займенніка нейкі




В 19

спосаб словаўтварэння дзеяслова абжыцца




В 20

спосаб словаўтварэння прыслоўя як-ніяк



ВАРЫЯНТ 2



Ч а с т к а А
А 2 Адзначце словы, якія адпавядаюць схеме “корань + канчатак”:

1) гняздо;

4) купіць;

2) жаўток;

5) сіні.

3) двор;





А 2 Адзначце словы, якія адпавядаюць схеме “корань + суфікс

+ канчатак”:

1) сценка;

4) чытаць;

2) найдаражэй;

5) вясковы.

3) прыгарад;





А 3 Адзначце словы, якія адпавядаюць схеме “прыстаўка + корань + суфікс + канчатак”:

1) абганяць;

4) запісваюць;

2) пагнацца;

5) падземны.

3) узлятаючы;





А 4 Адзначце словы, якія адпавядаюць схеме “прыстаўка + корань + суфікс + канчатак”:

1) пажаўцелы;

4) вывучыць;

2) высушваюць;

5) прыбрэжны.

3) прачытаўшы;





А 5 Адзначце словы, якія не маюць канчатка:

1) заходзіць;

4) узгорак;

2) аднакурснік;

5) маўчаў.

3) блізка;





А 6 Адзначце словы, якія маюць нулявы канчатак:

1) сястрын;

4) пісаць;

2) часопіс;

5) мацней.

3) напісаўшы;





А 7 Адзначце рад(ы), у якія ўсе словы з’яўляюцца аднакаранёвымі:

1) зімаваць, зіма, зімоўка;

2) водаправод, вадзяністы, падводка;

3) гара, загар, гарыстасць;

4) горад, прыгарад, гарадскі;

5) электразварка, заварка, зварот.


А 8 Адзначце словы са складанай асновай:

1) шматкроп’е;

4) бялейшы;

2) падняць;

5) асноваскладанне.

3) трава;





А 9 Адзначце, як называецца марфема, якая знаходзіцца ў аснове перад коранем:

1) прэфікс;

4) інтэрфікс;

2) суфікс;

5) канчатак.

3) постфікс;





А 10 Адзначце, як называецца марфема, якая злучае простыя асновы ў складанай:

1) прэфікс;

4) інтэрфікс;

2) суфікс;

5) канчатак.

3) постфікс;





А 11 Адзначце словы, утвораныя прыставачным спосабам:

1) архіепіскап;

4) падбярозавік;

2) аднавіць;

5) ніякі.

3) асіметрычны;





А 12 Адзначце словы, утвораныя суфіксальным спосабам:

1) васьмёра;

4) буслаў;

2) задоўга;

5) агучыць.

3) бяздзейнасць;





А 13 Адзначце словы, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам:

1) праракаць;

4) архірэакцыйны;

2) антыгрыпін;

5) дысбаланс.

3) бясхітрасны;





А 14 Адзначце словы, утвораныя прыставачна-нульсуфіксальным спосабам:

1) бязрогі;

4) абламаць;

2) зверху;

5) тройчы.

3) бессань;





А 15 Адзначце словы, утвораныя постфіксальным спосабам:

1) атаварыцца;

4) адляжацца;

2) памыйце;

5) штосьці.

3) слязіцца;





А 16 Адзначце словы, утвораныя нульсуфіксальным (бяссуфіксным) спосабам:

1) недалёка;

4) дэзарыентацыя;

2) глуш;

5) прыход.

3) менш;





А 17 Адзначце словы, утвораныя складана-суфіксальным спосабам:

1) мышалоўка;

4) левабярэжны;

2) усепаглынальны;

5) хуткасшывальнік.

3) штоноч;





А 18 Адзначце словы, утвораныя спосабам зрашчэння:

1) водаправод;

4) глыбокапаважаны;

2) самаўхіліцца;

5) самавукам.

3) сёе-тое;





А 19 Адзначце словы, утвораныя спосабам складання:

1) высокашаноўны;

4) электрарухавік;

2) шкаф-купэ;

5) лясгаз.

3) лесатундра;





А 20 Адзначце словы, утвораныя спосабам абрэвіяцыі:

1) педсавет;

4) мульцік (разм.);

2) шкловалакно;

5) БелАЗ.

3) пяцізначны;





Ч а с т к а В





Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца марфемы




В 2

марфема, якая выражае агульнае лексічнае значэнне роднасных (аднакаранёвых) слоў




В 3

карані, якія ўжываюцца толькі ў спалучэнні з афіксамі ў складзе вытворнай марфемы




В 4

аснова, значэнне якой можна растлумачыць (матываваць)




В 5

агульная назва для ўсіх некаранёвых марфем




В 6

афікс, які знаходзіцца ў аснове пасля кораня




В 7

афікс, які злучае простыя асновы ў складанай;




В 8

афіксы, якія служаць для ўтварэння формаў слова




В 9

слова, да асновы якога далучаецца словаўтваральны сродак (прыстаўка, суфікс і інш.)




В 10

спосаб утварэння слоў пры дапамозе суфіксаў;




В 11

спосаб утварэння слоў пры дапамозе прыстаўкі і суфікса




В 12

спосаб утварэння слоў шляхам аб’яднання дзвюх ці больш асноў або цэлых слоў




В 13

спосаб словаўтварэння, пры якім два словы, звязаныя падпарадкавальнай сувяззю, аб’ядноўваюцца ў адно




В 14

утварэнне новых слоў шляхам пераходу адной часціны мовы ў другую




В 15

складанаскарочанае слова, утворанае з назваў пачатковых літар, гукаў ці з частак слоў зыходнага словазлучэння







Вызначце




В 16

спосаб словаўтварэння назоўніка снопавязалка




В 17

спосаб словаўтварэння прыметніка амаральны




В 18

спосаб словаўтварэння лічэбніка васьмёра




В 19

спосаб словаўтварэння дзеяслова бялецца




В 20

спосаб словаўтварэння прыслоўя ўчатырох






ТЭСТ 6
МАРФАЛОГІЯ І ПРАВАПІС ЧАСЦІН МОВЫ
ВАРЫЯНТ 1
Ч а с т к а А
А 1 Адзначце правільныя сцверджанні:

  1. у сучаснай беларускай мове 12 часцін мовы (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, часціцы, выклічнік);

  2. рознаскланяльныя назоўнікі маюць канчаткі розных тыпаў скланення;

  3. паводле значэння і граматычных асаблівасцей лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя;

  4. займеннікі ў сказе выступаюць толькі ў ролі дзейніка;

  5. інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоў – неспрагальныя формы дзеяслова.


А 2 Адзначце рады, у якіх ўсе словы адносяцца да іменных часцін мовы:

1) ты, весела, маці;

4) лета, зялёны, бегчы;

2) наш, прыемны, два;

5) ластаўка, усміхнуўшыся, я.

3) першы, сумны, пяцёрка;





А 3 Адзначце абстрактныя назоўнікі:

1) сорам;

4) акраек;

2) селянства;

5) рызыка.

3) гонар;





А 4 Адзначце рады, у якіх ўсе назоўнікі мужчынскага роду:

1) меню, шынель, рэгбі;

4) піяніна, ЗАГС, джунглі;

2) цень, Капры, фрау;

5) шымпанзэ, медаль, Таіці.

3) паліто, кацяня, Батумі;





А 5 Адзначце назоўнікі, якія не змяняюцца па ліках:

1) крупы, імя;

4) карункі, кіно;

2) лісты, хованкі;

5) бярэзнік, студэнт.

3) Альпы, каноплі;




А 6 Адзначце рады, у якіх усе назоўнікі пішуцца разам:

1) (контр)ідэя, (мед)санбат;

4) (што)месяц, (вагон)рэстаран;

2) (кіна)аматар, (унтэр)афіцэр;

5) (норд)вест, (паў)лімона.

3) (Слаў)гарад, (чатырох)кутнік;





А 7 Адзначце рады, у якім усе назоўнікі ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –а (-я):

1) верабей, камбайн, бакалаўр;

4) водгук, стол, крык;

2) поўдзень, матэрыялізм, кефір;

5) яблык, пасёлак, багацей.

3) лясочак, вальс, бакал;





А 8 Адзначце назоўнікі з канчаткам -ы ў месным склоне:

1) дзеяч;

4) шчака;

2) дачка;

5) гушчар.

3) Багдановіч;





А 9 Адзначце рады, у якіх усе словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі:

1) дубовы ліст, новая сукенка;

2) Міхасёў сшытак, малады чалавек;

3) працавіты хлопец, цікавая кніга;

4) жалезная логіка, мядзведжая паслуга;

5) бетонны мост, свінцовыя хмары.


А 10 Адзначце прыметнікі, якія не ўтвараюць формаў ступеней параўнання:

1) нявольны, траскучы;

4) вясёлы, добры;

2) вішнёвы, буланы;

5) моцны, яркі.

3) ганарлівы, каляровы;





А 11 Адзначце рады, у словазлучэннях якіх усе прыметнікі пішуцца праз злучок:

1) (анты)ваеннае выступленне, (садова)агародны інвентар;

2) (паўночна)заходні вецер, (буда)кашалёўскія вуліцы;

3) (свое)асаблівы настрой, (малочна)шакаладны напой;

4) (паў)дзённая перадача, (трох)літровая склянка;

5) (сацыял)дэмакратычныя адносіны, (леў)талстоўскі стыль.




А 12 Адзначце рады, у якіх усе словы з’яўляюцца лічэбнікамі:

1) адзін, адзіны, адзінства;

4) пяцёра, сёмы, двое;

2) чацвёрты, двойка, трайны;

5) восьмы, двайняты, дзесяць;

3) дзевяць дзесятых, мноства, сто;





А 13 Адзначце лічэбнікі, якія напісаны правільна:

1) дзьве;

4) восем;

2) пяцьдзесят;

5) сямнаццаць.

3) міллён;





А 14 Адзначце рад, у якім усе займеннікі азначальныя:

1) сам, мой, усе;

4) усялякая, цябе, нехта;

2) самыя, хто, мяне;

5) кожнае, хто-небудзь, я

3) сама, іншы, усё.





А 15 Адзначце рады, у якіх усе дзеясловы І спражэння:

1) ведаць, плысці;

4) есці, біць;

2) касіць, гнаць;

5) крычаць, несці.

3) вазіць, стрыгчы;



1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка