Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт




старонка4/15
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.81 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

ВАРЫЯНТ 1



Ч а с т к а А
А 1 Адзначце словазлучэнні, ужытыя ў прамым значэнні:

1) гарачы прыхільнік;

4) свежая страва;

2) лёгкая каляска;

5) клубы дыму.

3) цвёрдыя веды;





А 2 Адзначце словы, якія з’яўляюцца матываванымі:

1) чарніцы;

4) бяроза;

2) лета;

5) бегчы.

3) падбярозавік;





А 3 Адзначце словы-амонімы:

  1. мяккі ‘які ўгінаецца пры націсканні, няцвёрды, эластычны’ і мяккі ‘плаўны, павольны”;

  2. лава ‘прыстасаванне для сядзення’ і лава ‘расплаўленая маса, якая выкідаецца вулканам’;

  3. тур ‘дзікая жывёла’ і тур ‘частка падарожжа’;

  4. глыбіня ‘адлегласць ад паверхні да дна’ і глыбіня ‘сіла, ступень праяўлення чаго-небудзь; змястоўнасць’;

  5. рэйд ‘водная прастора ля берага або блізка каля порта для стаянкі судна на якары’ і рэйд ‘пранікненне рухомай вайсковай адзінкі ў тыл ворага’.


А 4 Адзначце радкі, у якіх усе словы з’яўляюцца сінанімічныя:

1) шасэ, магістраль, дарога;

4) педагог, рэжысёр, выхавальнік;

2) закон, правіла, вопыт;

5) уважліва, неадрыўна, пільна.

3) ісці, шыбаваць, плысці;





А 5 Адзначце нумары радкоў, у якіх пары з’яўляюцца антанімічнымі:

1) мірыць – сварка;

4) дзіця – старац;

2) добры – шкодны;

5) праўда – казка.

3) добраахвотна – прымусова;




А 6 Адзначце радкі слоў з правільна ўжытымі паронімамі:

1) адыходлівая душа;

4) акраек хлеба;

2) адборнае жыта;

5) вуглавы дом.

3) адукаваны стандарт;





А 7 Адзначце, у якім з радоў усе словы з’яўляюцца запазычанымі з лацінскай мовы:

1) фае, сінтаксіс, акварыум;

4) штатыў, валейбол, Марына;

2) суфікс, дэдукцыя, аўдыторыя;

5) Віктар, экскурсія, шпіг.

3) сервіз, юрыст, Фёдар;





А 8 Адзначце, у якім з радоў усе словы з’яўляюцца запазычанымі з грэчаскай мовы:

1) кашнэ, жэле, салют;

4) тратуар, багаж, жакет;

2) псіхалогія, Аляксандр, дыск;

5) баран, кавалерыя, партэр.

3) экскурсія, біфштэкс, пудінг;





А 9 Адзначце, у якім з радоў усе словы запазычаны з французскай мовы:

1) суфлёр, байкот, спартсмен;

4) вуаль, журы, тыраж;

2) батальён, сяржант, шалаш;

5) джаз, кіль, каюта.

3) чэмпіён, манцёр, жанр;





А 10 Адзначце, у якім з радоў усе словы запазычаны з англійскай мовы:

1) мундштук, лоцман, танкер;

4) трумо, макароны, кантата;

2) дэкрэт, халва, чай;

5) хакей, спінінг, джэмпер.

3) камісар, арыя, трамвай;





А 11 Адзначце, у якім з радоў усе словы запазычаны з нямецкай мовы:

1) эміграцыя, Юлія, плед;

4) мітынг, футбол, катэдж;

2) цынк, конус, бліндаж;

5) катлета, шахта, барабан.

3) шуфляда, бутэрброд, ліхтар;





А 12 Адзначце, у якім з радоў усе словы з’яўляюцца запазычанымі:

1) майстар, рот, чалавек;

4) смокінг, жабо, снежань;

2) арол, кінжал, матэматыка;

5) верацяно, манітор, піва.

3) жанр, суфікс, трактар;





А 13 Адзначце, у якім з радоў усе словы з’яўляюцца славянскімі:

1) партызан, палена, капучына;

4) дрэва, вароты, малако;

2) рака, ліпень, лікёр;

5) галава, бенефіс, долар.

3) сын, карова, сюжэт;





А 14 Адзначце стылістычна нейтральныя словы:

1) зенкі;

4) сонца;

2) твар;

5) валындацца.

3) блакітны;





А 15 Адзначце стылістычна афарбаваныя словы:

1) жыта;

4) веснавей;

2) тупацець;

5) маляваць.

3) бельмы;





А 16 Адзначце, у якім з радоў першым запісаны гістарызм, а архаізм – другім:

1) воласць, ліўрэя;

4) ратнік, астрог;

2) галіцызмы, пралка;

5) лікбез, перст.

3) акалотачны, аканом;





А 17 Адзначце, у якім з радоў першым запісана ўстарэлае слова, а запазычанае другім:

1) рэкрут, бабслей;

4) джакузі, каморнік;

2) чай, скарбнік;

5) роўмінг, асаднік.

3) гарадавы, шпроты;





А 18 Адзначце пары слоў, якія называюць адзін прадмет (паняцце), адно з якіх з’яўляецца дыялектным:

1) беднасць – галота;

4) чай – гарбата;

2) абоі – шпалеры;

5) ашыйнік – аброжак.

3) чамадан – валізка;





А 19 Адзначце слова, якое з’яўляецца сінонімам да фразеалагізма хварэць на пана:

1) весяліцца;

3) хварэць.

2) гультаяваць;






А 20 Адзначце рады, у якіх усе фразеалагізмы з’яўляюцца сінанімічнымі:

1) зуб на зуб не пападае, ні жывы ні мёртвы, труса задаваць;

2) абы з рук, адкуль вецер дзьме, з пятага на дзесятае;

3) што мець духу, ва ўсе лапаткі, аж пыл курэў;

4) цапам-лапам, туманіць вочы, браць на арапа;

5) як мокрае гарыць, нага за нагу, як назаўтра трэба.


Ч а с т к а В





Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

сукупнасць слоў той ці іншай мовы




В 2

фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы, што мае пэўнае значэнне і выступае сродкам моўных зносін




В 3

асноўнае значэнне слова




В 4

наяўнасць у слове аднаго лексічнага значэння




В 5

значэнне слова, якое ўзнікае на аснове пэўнага падабенства, пераносу




В 6

разнавіднасць мнагазначнасці (від пераносу), заснаваная на падабенстве формы, функцыі, колеру, унутраных асаблівасцей




В 7

словы, якія гучаць і пішуцца па-рознаму, але маюць блізкае або аднолькавае значэнне




В 8

галоўнае слова ў сінанімічным радзе





В 9

словы з супрацьлеглым значэннем





В 10

лексіка, якая складаецца са слоў, што ўзніклі ў перыяд моўнага адзінства славян, захаваліся і ўжываюцца амаль ва ўсіх славянскіх мовах




В 11

словы і выразы, запазычаныя з французскай мовы




В 12

лексіка, якая выкарыстоўваецца ў размоўным стылі і мае афарбоўку неафіцыйнасці і бытавізму, часта выражае зніжаныя адценні неадабрэння, зневажальнасці




В 13

словы, якія выкарыстоўваюцца прадстаўнікамі пэўнай прафесіі, спецыяльнасці




В 14

штучныя, часам умоўныя словы або выразы, якімі карыстаюцца людзі, аб’яднаныя сацыяльнымі, прафесійнымі, бытавымі інтарэсамі




В15

словы або спалучэнні слоў, якія абазначаюць пэўныя паняцці з галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і інш.




В 16

словы, якія абазначаюць прадметы, з’явы і паняцці мінулых эпох




В17

устойлівыя спалучэнні слоў, якія ўжываюцца як гатовыя моўныя адзінкі з непадзельным, цэласным значэннем




В 18

лексіка, якая шырока выкарыстоўваецца ў штодзённай гутарцы;




В 19

раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца пытанні складання слоўнікаў рознага тыпу;




В 20

слоўнік, у якім падаюцца словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй.





1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка