Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт




старонка2/15
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.81 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

ТЭСТ 2




СТЫЛІСТЫКА



ВАРЫЯНТ 1
Ч а с т к а А

А 1 Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст:


    1. Дзякуючы гэтаму, яна заснавала жаночы манастыр, якім і кіравала.

    2. Еўфрасіння Полацкая была не проста манашкаю.

    3. Як князёўна, яна мела шмат грошай.

    4. Яе родная сястра Гарыслава таксама пастрыглася ў манашкі.

    5. Яны разам перапісвалі кнігі дзеля асветы народа.

1) 3, 2, 5, 4, 1;

4) 4, 3, 5, 1, 2;

2) 2, 3, 1, 4, 5;

5) 1, 4, 2, 3, 5.

3) 5, 1, 4, 2, 3;



А 2 Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст:


  1. Затое начной парою даў сабе волю.

  2. Янка не спяваў на людзях, лічыў, што не мае голасу.

  3. У адным месцы начному падарожніку перабег дарогу заяц.

  4. Ідучы па лесе, пачаў спяваць спачатку паціху, потым на ўвесь голас.

  5. Песня патроху адганяла страх.

1) 5, 3, 2, 1, 4;

4) 4, 3, 5, 2, 1;

2) 3, 4, 2, 1, 5;

5) 1, 3, 4, 5, 2.

3) 2, 1, 4, 3, 5;



А 3 Адзначце правільны адказ лагічна-сэнсавага падзелу тэксту на абзацы:

1. Ці даводзілася вам праязджаць ў канцы лета, калі нітачкі прыгожага засмучэння ўжо існуюць нявідна і незлавіма ў цёплым прасторы? 2. Ціха ўсё і бязлюдна. 3. Шэрым ціхамірным пылам пасцелена пустая вуліца. 4. На гародзе, за абціснутым плятнём схіліў на сонца жоўтую, з махрамі кружэлачку высокі сланечнік. 5. Абсыпае чырвона-чорныя пялёстачкі добры мак. 6. Дзеці за доўгі дзень насеклі з макрыцы і крапівы сечкі свінням; споўзалі ў чужую рэпу і ў яблыкі; пакачалі кацёлку і няўмысля пабілі ёю шыбу ў кутнікавым акне; паскрыгаталі, аглушаючы, калёсікамі па вуліцы.



1) 1, 3, 5;

4) 1, 4, 6;

2) 1, 2, 6;

5) 1, 2, 5.

3) 1, 3, 6;





А 4 Адзначце асноўны сродак сувязі сказаў у тэксце:

Вёска Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне добра вядома ў нашай рэспубліцы. Яе ваколіцы – гэта надзвычай прыгожыя куткі Панямоння, чароўныя і маляўнічыя мясціны. Яны з высокім майстэрствам і любоўю апеты ў многіх творах Якуба Коласа. Тут будучы паэт адчуў веліч і прыгажосць прыроды, навучыўся разумець яе мову.


1) сінонімы;

4) пабочныя каструкцыі;

2) займеннікі і прыслоўе;

5) лексічныя паўторы.

3) злучнікі;





А 5 Адзначце асноўны сродак тэкставай сувязі:

На лагу і далёка за ракой кожны вечар ляжаў сівы туман. Праяўляўся адразу на захадзе сонца, спачатку ля самай ракі, пасля вышэй, на лагу. Слаўся вузкімі сінімі палосамі, адна на адну, высока над зямлёй, упоравень з платамі.


1) непаўната асобных сказаў;

4) пабочныя каструкцыі;

2) займеннікі і прыслоўе;

5) сінтаксічны паралелізм.

3) часціцы;





А 6 Вызначце стыль і тып тэксту:

У адну з такіх вясновых раніц партызаны прабіраліся балотам праз лес. Узмакрэлыя коні асцярожна пераступалі кутымі капытамі па адталым лёдзе, прыслухоўваючыся да шорхату леташніх чаратоў, шолаху вербалозаў, да журчання вады, якая часам фантанам вырывалася з-пад капыта. Пярэдні конь раптам захроп, нерашуча затупаў на месцы, намагаючыся падацца назад. Коннік занукаў на яго, але, не дабіўшыся выніку, лёгка саскочыў на лёд.


1) мастацкі, апісанне;

4) гутарковы, апісанне;

2) публіцыстычны, апавяданне;

5) мастацкі, апавяданне.

3) навуковы, апісанне;






А 7 Вызначце стыль і тып тэксту:

Вёска была досыць вялікая, цягнулася ў адну лінію, і толькі каля цэркаўкі, на ўзгорку, хаты гуртаваліся гусцей і шырэй. Злева, пры канцы вёскі, стаяў дом валаснога ўпраўлення з двума высокімі чырвонымі комінамі над пачарнелым дахам. Насупраць, на другі бок вуліцы, выглядала школа з белымі аканіцамі і двума ці трыма развіслымі вязамі каля яе.

1) мастацкі, апісанне;

4) навуковы, разважанне;

2) публіцыстычны, апісанне;

5) мастацкі, апавяданне.

3) навуковы, апісанне;





А 8 Вызначце стыль і тып тэксту:

Раз улетку, напрацаваўшыся, што аж пот з мяне цурком каціў, губы пасмяглі, босыя ногі да крыві патрэскаліся, – зацягнуўся я на гару да свайго дзядулі аддыхнуць. Толькі прылажыўся я, пачынаю драмаць... Ажно чую: нехта побач уздыхае...

1) мастацкі, апісанне;

4) гутарковы, апавяданне;

2) гутарковы, апісанне;

5) публіцыстычны, разважанне.

3) навуковы, апісанне;





А 9 Вызначце стыль і тып тэксту:

Археалогія – навука, якая вывучае гісторыю грамадства па матэрыялах – рэштках жыццядзейнасці людзей. Тэрмін “археалогія” ўпершыню быў ужыты Платонам (V–ІV ст. да н.э.) у значэнні “навука аб старажытнасці”. Як навука археалогія зарадзілася ў ХVІІІ–пачатку ХІХ стагоддзя.

1) мастацкі, апісанне;

4) гутарковы, апавяданне;

2) гутарковы, апісанне;

5) навуковы, апісанне.

3) публіцыстычны, разважанне;





А 10 Вызначце стыль і тып тэксту:

Баравік, белы грыб. Шапка дыяметрам 4–15(20) см, таўшчынёй 2–6(9) см, паўшарападобная, пазней пуката-распасцёртая, сухая, гладкая або крыху лямцаватая, іншы раз злёгку маршчакаватая. Колер яе ад белага да фіялета-карычневага. Скурка не знімаецца. Ножка даўжынёй 5–15 см, таўшчынёй 2–6 (8) см, з тонкім белым або злёгку бураватым, светлым, сеткаватым малюнкам. Мякаць тоўстая, шчыльная, белая, з арэхавым прыемным смакам і слабым грыбным пахам, на зломе не мяняе колеру.


1) мастацкі, апісанне;

4) гутарковы, апавяданне;

2) гутарковы, апісанне;

5) публіцыстычны, разважанне;

3) навуковы, апісанне.





А 11 Вызначце стыль, тып і жанр тэксту:

Разам з марозным паветрам у хату ўскочыла дзяўчынка і, хукаючы на далоні, сказала.

Добры дзень. Маці і тата казалі, каб вы прыходзілі сёння ўвечары да нас у госці.

Дзякуем, шчыра дзякуем, – адказала гаспадыня, – а мо яшчэ што казалі?

Казалі.

Што?

Запрасі, кажа, цётку да нас у госці, ды ці хіба ліха яе панясе ў такое надвор’е.



1) мастацкі, апавяданне, казка;

4) мастацкі, апісанне, замалёўка;

2) гутарковы, апавяданне, размова;

5) мастацкі, разважанне, байка;

3) гутарковы, разважанне, гутарка;





А 12 Вызначце, у якім стылі мовы ўжываюцца наступныя словы і спалучэнні слоў:

тэрмін; удзельная вага; паняцце; эксперымент; касмічная хуткасць; прэфікс; флексія, субстантывацыя, асіміляцыя; асіміляцыя; імпрэсіянізм



1) мастацкім;

4) навуковым;

2) гутарковым;

5) публіцыстычным.

3) афіцыйна-дзелавым;





А 13 Вызначце, у якіх жанрах рэалізуецца навуковы стыль:

    1. у законах, статутах, пастановах, указах, паведамленнях, дагаворах, рэзалюцыях;

    2. у газетах, часопісах, лекцыях, замалёўках, рэпартажах;

    3. у дакладах, водгуках, рэцэнзіях, анатацыях, манаграфіях;

    4. у вершах, апавяданнях, раманах, камедыях, казках;

    5. у размовах, гутарках, лістах, запісках, СМС.


А 14 Вызначце стыль па яго характэрных асаблівасцях:

дакументалізм, факталагічная дакладнасць, афіцыйнасць, адкрытасць аўтарскай пазіцыі, выкарыстанне агітацыйна-прапагандысцкіх сродкаў, уласна-ацэначнай лексікі і фразеалогіі, эпітэтаў, метафар, рытарычных зваротаў



1) мастацкі;

4) навуковы;

2) гутарковы;

5) публіцыстычны.

3) афіцыйна-дзелавы;





А 15 Вызначце стыль па яго характэрных асаблівасцях:

натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці, выкарыстанне агульнаўжывальных слоў, бытавой лексікі, фразеалагізмаў, экспрэсіўна-эмацыянальнай лексікі, няпоўных, пытальных, пытальна-пабуджальных і клічных сказаў



1) мастацкі;

4) навуковы;

2) гутарковы;

5) публіцыстычны.

3) афіцыйна-дзелавы;





А 16 Адзначце групу слоў і выразаў афіцыйна-дзелавога стылю:

  1. эксперымент, тангенс, дысіміляцыя, рэфрэн, нуклеін;

  2. сокал ясны, разгулялася мяцеліца, буйныя вятры, рэкрут;

  3. грамадзянін, баявітасць, баявыя і працоўныя традыцыі, другі хлеб, эстафета пакаленняў;

  4. лайдак, апраставалосіцца, даражэнькі, іхні, мае любыя.

  5. прыняць да ведама, у адпаведнасці з, пералічанае вышэй, дакумент, загад;


А 17 Вызначце, якому стылю характэрны наступныя віды (жанры) тэкстаў:

выступленні, лекцыі, паведамленні, дыспуты на грамадска-палітычныя тэмы; газетныя і часопісныя артыкулы; інфармацыя, рэпартаж.



1) навуковаму;

4) гутарковаму;

2) мастацкаму;

5) афіцыйна-дзелавому.

3) публіцыстычнаму;




А 18 Вызначце, якому стылю характэрны наступныя жанры:

даклад, паведамленне, тэзісы, артыкул, анатацыя, рэферат, курсавая і дыпломныя работы, дысертацыя



1) навуковаму;

4) гутарковаму;

2) мастацкаму;

5) афіцыйна-дзелавому.

3) публіцыстычнаму;





А 19 Адзначце назвы жанраў маўлення:

1) рэферат;

4) загадка;

2) цытата;

5) эпіграф.

3) маналагічнае маўленне;





А 20 Адзначце, якія жанры могуць выкарыстоўвацца ў мастацкім стылі мовы:

1) трагедыя;

4) загад;

2) дысертацыя;

5) рэцэнзія.

3) санет;





А 21 У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” зафіксаваны ніжэй пададзеныя значэнні слова “характарыстыка”. Адзначце, у якім з іх слова сустракаецца ў афіцыйна-дзелавым стылі:

  1. апісанне, вызначэнне істотных, адметных рыс, асаблівасцей, якасцей каго-небудзь // Апісанне характару, учынкаў і пад., якое даецца дзеючай асобе ў мастацкім творы;

  2. афіцыйны дакумент, у якім змяшчаецца водзыў, заключэнне аб чыёй-небудзь працоўнай і грамадскай дзейнасці;

  3. у матэматыцы – цэлая частка дзесятковага лагарыфма;

  4. спец. графічны паказ уласцівасцей чаго-небудзь праз крывую; асноўны паказчык чаго-небудзь.


А 22 Адзначце правільныя меркаванні:

      1. маналагічнае маўленне скіравана да самога сябе ці да гледача і разлічана на пасіўнае, апасродкаванае ўспрыманне інфармацыі;

      2. у стылістыцы вылучаецца сем асноўных функцыянальных стыляў;

      3. разважанне – выклад думкі, для якога найбольш характэрна лагічнасць і аргументаванасць;

      4. для выражэння думак або перадачы пэўнага паведамлення мы выбіраем толькі тыя моўныя сродкі, якія адпавядаюць абставінам, мэце і задачам паведамлення;

      5. унутранае маўленне можа быць вусным ці пісьмовым, маналагічным ці дыялагічным.

А 23 Адзначце няправільныя меркаванні:

  1. мастацкі стыль абслугоўвае сферу бытавых моўных зносін;

  2. апісанне ўжываецца для характарыстыкі прадметаў, з’яў, асобы;

  3. афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае патрэбы людзей, звязаных з іх дзейнасцю ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі;

  4. дыялог – форма маўлення, якая ўтвараецца ў выніку актыўнай маўленчай дзейнасці, разлічанай на пасіўнае і апасродкаванае ўспрыманне.

  5. у залежнасці ад спосабу перадачы зместу і арганізацыі тэксту адрозніваюць такія тыпы маўлення (тэкстаў), як апавяданне, апісанне, разважанне.


А 24 Адзначце, які від тропу выкарыстаны ў сказе:

Ідзе вясна ў шумлівых водах, у звонкім срэбры ручаёў.



1) метафара;

4) параўнанне;

2) метанімія;

5) сінекдаха.

3) эпітэт;





А 25 Адзначце, які від тропу выкарыстаны ў сказе:

А побач юныя бароды размовы тонкія вядуць.



1) метафара;

4) параўнанне;

2) метанімія;

5) сінекдаха.

3) эпітэт;





Ч а с т к а В





Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

раздзел мовазнаўства, які вывучае стылі мовы




В 2

камунікатыўная дзейнасць чалавека, выкарыс-танне мовы ў працэсе зносін з іншымі людзьмі




В 3

сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад характару, мэт і зместу выказвання;




В 4

звязнае выказванне, якое складаецца з некалькіх сказаў, аб’яднаных агульнай тэмай і звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна




В 5

разгорнутае выказванне асобы, звернутае да субяседніка, але фармальна не звязанае з ім рэплікамі




В 6

гукавая форма маўлення, якой людзі карыстаюцца ў вусных зносінах паміж сабой




В 7

адзінка маўлення, якая заключаецца ў абмене выказванняў-рэплік, што звязаны па сэнсе і будове, але характарызуюцца непасрэднасцю, непадрыхтаванасцю




В 8

від маўлення, пры якім інфармацыя ўспрымаецца зрокава




В 9

тып маўлення, у якім абмалёўваюцца асобы, прадметы, прыметы, дзеянні, падзеі




В 10

тып маўлення, у якім дзеянні, падзеі адбываюцца адна за другой




В 11

тып маўлення, у якім для абгрунтавання выказанай думкі прыводзяцца доказы (агрументы) і робяцца вывады




В 12

стыль, які абслугоўвае патрэбы людзей, звязаных з іх дзейнасцю ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі




В 13

стыль штодзённай неафіцыйнай размовы людзей




В 14

кароткая характарыстыка кнігі, твора, артыкула і пад., якая ў асноўным перадае іх змест і дае ацэнку (ад лац. слова заўвага)




В 15

кароткі запіс зместу лекцыі, прамовы, твора (ад лац. агляд)





ВАРЫЯНТ 2
Ч а с т к а А

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка