Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт




старонка12/15
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.81 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15

А 55 Адзначце словазлучэнні з няправільна ўжытымі дзеепрыметнікамі:

1) растаяўшы снег;

4) дагледжаны сад;

2) бастуючы рабочы;

5) пажоўклая трава.

3) расколаннае палена;




А 56 Адзначце словазлучэнні з дзеепрыслоўямі:

1) сустрэўшыся вечарам;

4) пазіраючы на хлопца;

2) бягучыя справы;

5) носячы ваду.

3) неасветленая вуліца;




А57 Адзначце прыслоўі, якія пішуцца праз злучок:

1) па(мойму);

4) калі(нікалі);

2) на(перакор);

5) па(дзіцячы).

3) (з)размаху;




А 58 Адзначце прыслоўі, якія пішуцца разам:

1) (да)смаку;

4) што(тыдзень);

2) (паў)сядзённа;

5) раз(пораз).

3) (у)адзіночку;




А 59 Адзначце словазлучэнні з правільна ўжытымі прыназоўнікамі:

1) смяяцца над сястрой;

4) пайсці ў суніцы;

2) хварэць на сухоты;

5) клапаціцца пра маці.

3) больш за сотню чалавек;






А 60 Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, у якіх не-(ня-) са словамі пішуцца разам:

  1. (не)ахайны, (не)дзе, (не)даядаць, (ня)зробленае заданне;

  2. (не)сустрэць, (ня)шчыра, (не)хта, (не)трэба;

  3. (не)праздольнасць, (не)цікава, (ня)ўклюда, (не)далёт;

  4. (не)людзімы, (не)зроблена, (не)шкада, (не)мінуча;

  5. (не)ўпапад, (не)ўжываючы, (не)надта, (не)як.

А 61 Адзначце сказы, у якіх не(ня) пішацца асобна:

  1. Як сцягі, вынімаюць кашулі – напамінкі (не/ня)сцерпных страт.

  2. Сакавітыя пожні мурожныя (не/ня)заменіш нічым і нідзе.

  3. Шлях да цябе – аблогай (не/ня)ходжанай.

  4. Мяняецца толькі адзенне – (не/ня)мяняецца сутнасць мая.

  5. Калі паразважаеш, (не/ня)цяжка дазнацца, бо сведчаць на ўсю (не/ня)абсяжную шыр, што продкі любілі спакойную працу, – Шклоў, Клецк, Мір.

А 62 Адзначце сказы, у якіх часціца ні надае выказванню сцвярджальнае значэнне:

  1. Куды ні глянь – людзі, людзі…

  2. Трэція суткі яна не спала ні часіны і ўсё ішла.

  3. Ён прачнуўся ні свет ні зара.

  4. Ні з месца!

  5. Людзі вартыя шчасця, дзе б яны ні жылі.

А 63 Адзначце пропускі, дзе пішацца ні:

Калі б і ў якім настроі н1…ішоў, залюбуешся, н2… можаш, каб н3… залюбавацца, спынішся, н4… ў сілах адвесці вачэй, зачараваны н5… бывалай прыгажосцю.



А 64 Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:

1) хлопцы і дзяўчаты;

4) адпачнуць на поўдні;

2) вакол хаты;

5) буду ад’язджаць.

3) дзякаваць сябру;




А 65 Адзначце сказы з састаўнымі іменнымі выказнікамі:

1) Васілю стала добра, хораша.

2) Лось – вялікі майстар прабірацца па балоце.

3) Лілася, лілася песня і гэта было падобна на дзіва.

4) Раніца выдалася ў той дзень на дзіва сонечная, ласкавая.

5) Хата затраслася ад смеху.




А 66 Адзначце сказы з простымі дзейнікамі:

1) Напэўна, сядзяць закаханыя дзесьці і вершы чытаюць аб роднай зямлі.

2) Працавала на прычале брыгада грузчыкаў.

3) Кожны з гвардыі вайсковай выглядае маладым.

4) Неўзабаве зайшлі ў хату яшчэ два мужчыны.

5) “Дзе я чуў гэты выкрык?” – мільганула ў галаве.



А 67 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца азначэннямі:

  1. Начальнік выдаў загад – працаваць усім без выключэння.

  2. Паплылі Дняпровы хвалі ажно ў сіне мора.

  3. Падводчыкам быў пажылы селянін гадоў пад шэсцьдзесят.

  4. Цяплом агорнутае поле цвіце, красуецца, шуміць.

  5. Дзень ішоў пагодны.

А 68 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:

  1. Стараючыся не рабіць многа шуму ў гэты ранні час імшыстай сцежкай паміж балотам і лесам ішло многа людзей расцягнуўшыяся доўгім ланцугом.

  2. Па праходзе не спяшаючы ідзе Купала і хаваецца за дзвярыма.

  3. Уздымаючы горы ўсё больш і больш затулялі неба, здавалася, падпіралі яго.

  4. Дамоў я ішоў падскокваючы.

  5. Чэсь апусціў галаву ў знак свае віны і стаяў панурыўшыся.

А 69 Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы (словазлучэнні, сказы) трэба выдзеліць коскамі:

  1. Зямля вільготная і мяккая дыхала на поўныя грудзі.

  2. Ты ж каханне маё стань пакутным агнём, стань вялікім акіянам без дна.

  3. Трэба быць аптымістам і жыць не апускаючы рук.

  4. Дрэвы у(ў) прыватнасці вольхі і асіны зімой вельмі крохкія.

  5. Поўдзень або Палессе дарэмна лічыць адной суцэльнай нізінай.

А 70 Адзначце сказы, у якіх коска перад параўнальнымі злучнікамі ставіцца:

  1. Ён адчуў, як шурпаты быццам тарка язык звера лізнуў яго шыю.

  2. Восень адышла, а зіма не бралася як след.

  3. На гарызонце віднеецца не што іншае як старажытны Нясвіжскі замак.

  4. Хворая як хворая. Такіх ён бачыў сотні.

  5. Пасля канцэрта ён спаў як пшаніцу прадаўшы.



А 71 Адзначце тып сказа па структуры:

Зачыняйце шчыльна хату, каб не дзьмулі халады, на акно пляціце мату, каб не клаў мароз сляды.



1) просты;

2) складаназлучаны;

3) складаназалежны;

4) складаны бяззлучнікавы;

5) складаны з рознымі відамі сувязі.

А 72 Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў ставяцца коскі:

    1. Нягледзячы на шматлікія перашкоды__Максім Іванавіч Гарэцкі працаваў___не пакладаючы рук.

    2. Праз заснежаныя лапкі ён добра бачыў лісіцу__асветленую сонцам__зграбную__прывабную ў сваім рыжым уборы__далікатную і прыгожую.

    3. Хмурынкі белыя ў сіняве __нібыта гусі-лебедзі__плывуць.

    4. Ігнась вярнуўся дадому праз два тыдні__схуднелы__абарваны.

    5. Глушэц пачынае такаваць на досвітку__калі вакол цёмна __ і лес яшчэ не абудзіўся.

А 73 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставяцца працяжнікі:

  1. Чалавек па натуры сваёй __шукальнік.

  2. Квадрат __ёсць роўнастаронні прамавугольнік.

  3. Зямля на Случчыне__багатая, урадлівая.

  4. Сэрца __не камень.

  5. Песня __ гэта крыніца, яна будзе сачыцца, покуль сэрца жыве.

А 74 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:

  1. На шыбе ўсё __снапкі ржаныя, чароты хвацкія, буйныя, і розных красак траў нямала.

  2. Адчуванне дакладнасці слова, уменне карыстацца ім, культура мовы і пісьменнасць__усё залежыць ад таго, як загучала слова, пачутае ў маленстве.

  3. То не снег __то чаромха цвіце.

  4. Буду стаяць на сваім___паэзія – гэта ўздым, паэзія – гэта падзенне, малітва і ачышчэнне, неба твайго непазбежнасць.

  5. Адразу ж я заўважыў__вецер пачаў дзьмуць нам у бок, потым і зусім у твар.


А 75 Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

  1. У гэту журботную восень, здаецца, зямля ўся галосіць, і вецер праклёны разносіць, і пушча трывожна гудзе.

  2. Да спаткання ж, рэчка, да другога лета, дарагія пушчы, нівы і лугі.

  3. Хутка, праз дзень ці праз тыдзень, восень дажджлівая прыйдзе яблыкі ў садзе атрэсці.

  4. Цудоўны бор, сасна ў сасну, абступіў невялікую паляну.

  5. Жывой паэзіі крыніца напоіць смагу маладых і будзе, светлая бруіцца праз незлічоныя гады.

А 76 Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць тры коскі:

  1. І шугнуў дождж налётам смелым павіс абрусам густа-белым над гэтым лугам над палямі і льецца коса ручаямі бы невад цягнецца грымотны і б’юцца кроплі ў пыл вільготны

  2. Я глядзеў у неба і бачыў як у вышыні над лесам адзінока кружыў коршак і толькі яго тонкі адрывісты крык даносіўся да зямлі і абуджаў гэты лясны спакой.

  3. Калі апускаецца над ракой глухая палеская ноч і тады заціхае Пінск маўклівымі робяцца вуліцы і завулкі і рэдкія крокі прахожых рэхам аддаюцца ў каменных сценах.

  4. Гэта была яшчэ раніца ранняя раніца калі толькі пачынала брацца на дзень калі яшчэ сонца недзе далёка за лясамі.

5) Нарэшце дзённыя і начныя турботы змарылі хлопцаў і яны заснулі так моцна што мусціць цяпер іх не разбудзіў бы ні гром ні мароз.

А 77 Азначце віды сувязі ў складаным сказе:

А хлопец гаварыў, і голас яго зрываўся на дзіцячы ўскрык, у якім чулася нечалавечая крыўда, крывавы боль растаптаных мар, спадзяванняў…



  1. злучальная;

  2. бяззлучнікавая;

  3. злучальная і падпарадкавальная;

  4. бяззлучнікавая і падпарадкавальная;

  5. бяззлучнікавая і злучальная.

А 78 Адзначце, колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе:

А ліст-хітрэц выжыга хуткі па снезе цягне шнур раўнюткі слядок з слядочкам супадае бы лапка тут адна ступае.



1) 2 коскі, 1 працяжнік;

4) 2 коскі, 1 двукроп’е;

2) 3 коскі, 1 працяжнік;

5) 2 коскі, 2 працяжніка.

3) 3 коскі, 1 двукроп’е;




А 79 Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў дадзеным сказе з простай мовай:

Генерал выйшаў у завіруху і крыкнуў (П, п)а конях хоць усе былі іменна на конях.



1) А: “П”, – а.

4) А – “П!” – а.

2) А: “П!” – а.

5) А – “П…” – а.

3) А: “П!” – А.




А 80 Адзначце правільныя сцверджанні:

  1. прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета асобе ці іншай жывой істоце;

  2. паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на вытворныя і невытворныя;

  3. словазлучэнне – гэта аб’яднанне двух слоў, у тым ліку самастойнай і службовай часцін мовы;

  4. выклічнікі ў адрозненне ад паўназначных слоў не маюць лексічнага значэння.

  5. састаўны дзеяслоўны выказнік складаецца з асабовай формы дапаможнага дзеяслова-звязкі і інфінітыва дзеяслова.



Ч а с т к а В






Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

асноўная мінімальная адзінка мовы, якая называе прадметы і з’явы і служыць для зносін паміж людзьмі




В 2

разнавіднасць амонімаў – словы, якія маюць аднолькавае напісанне, але рознае гучанне і значэнне




В 3

сінонімы, якія збліжаюцца сэнсава толькі ў пэўным кантэксце




В 4

словы і выразы, запазычаныя з нямецкай мовы




В 5

народны выраз, які мае выразнае іншасказальнае значэнне, не з’яўляецца закончаным суджэннем і не мае павучальнага зместу





В 6

назоўнікі, якія абазначаюць розныя адцягненыя паняцці, пачуцці, працэссы, дзеянні, уласцівасці, якасці







Вызначце:





В 7

разрад займеннікаў па значэнні: ніхто, нішто, ніякі, нічый




В 8

разрад прыслоўяў па значэнні: высока, далёка, зверху, сюды, дома




В 9

разрад часціц па значэнні: што за, ну і, вось дык, ажно, такі




В 10

тып словазлучэння ў залежнасці ад спосабу выражэння галоўнага слова: мурожная трава




В 11

тып аднасастаўнага сказа: У гэты вечар сцямнела раней, чым звычайна







Запішыце:




В 12

назоўнік неба ў назоўным склоне множнага ліку




В 13

назоўнік верф у творным склоне адзіночнага ліку




В 14

назоўнік герой у месным склоне адзіночнага ліку







Замяніце сінтаксічную канструкцыю адным іншамоўным словам:




В 15

пункт найвышэйшага напружання, пад’ёму, развіцця чаго-небудзь




В 16

непрымірымыя супярэчнасці




В 17

усе словы, якія ўваходзяць у склад якой-небудзь мовы.







Перакладзіце рускія словы на беларускую мову:





В 18

лапша




В 19

уксус




В 20

охрана




ВАРЫЯНТ 2
Ч а с т к а А
А 1 Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся звязны тэкст:

  1. Толькі як гэта зрабіць?Хто пакажа, хто навучыць?

  2. Янка палез на покуць, дастаў з-за абраза кніжку, якую прывёз бацька, і схаваў яе за пазуху.

  3. Бацька? Да яго лепш не звяртацца: яму сваіх клопатаў хапае...

  4. Маці? Добрая, ласкавая маці, яна ахвотна спявала яму песні, але не ўмела чытаць і не магла дапамагчы…

  5. Як хацелася яму навучыцца чытаць па-руску!

1) 2, 1, 5, 4, 3;

4) 2, 5, 1, 4, 3;

2) 5, 4, 3, 1, 2;

5) 3, 4, 2, 1, 5.

3) 3, 2, 5, 4, 1;




А 2 Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

1) гняздо ластаўкі;

4) корань слова;

2) гарачая спрэчка;

5) чорная фарба.

3) востры розум;




А 3 Адзначце радкі слоў з няправільна ўжытымі паронімамі:

1) абанемент МТС;

4) дыпламант конкурса;

2) вязальны апарат;

5) аднарукі збанок.

3) выносныя сосны;




А 4 Адзначце рады, у якіх усе словы з’яўляюцца іншамоўнымі:

1) аўтамат, сеанс, ксеракс;

4) намеснік, зіма, баран;

2) аўца, пшаніца, фермер;

5) абеліск, трумо, джаз.

3) дваранін, гегемон, штанга;




А 5 Адзначце, у якім з радоў першым напісана ўстарэлае слова, а запазычанаедругім:

1) парасон, фанетыка;

4) каліта, пюрэ;

2) катлета, маркер;

5) бірыла, мітынг.

3) нэпман, танцмайстар;




А 6 Адзначце слова, якое з’яўляецца сінонімам да фразеалагізма

У сабакі вачэй пазычыць:

1) пільна ўглядвацца;

3) надакучліва.

2) набрацца нахабнасці;





А 7 Устанавіце адпаведнасць паміж парамі слоў і іх сэнсавай характарыстыкай. Адзначце нумар правільнага адказу:

А абанент – абанемент;

1) амонімы;

Б мужны – смелы;

2) амаформы;

В чорны – белы;

3) паронімы;

Г нота пратэсту – музычная нота;

4) антонімы;

Д лячу ўвысь – лячу людзей.

5) сінонімы.

1) А1Б2В5Г4Д3;

4) А3Б5В4Г1Д2;

2) А2Б5В1Г4Д3;

5) А3Б4В2Г5Д1.

3) А2Б4В5Г3Д1;




А 8 Адзначце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае:

1) дзіця;

4) бяроза;

2) семестр;

5) паўшар’е.

3) каменне;




А 9 Адзначце словы, у якіх літара я абазначае два гукі:

1) сяло;

4) Якуб;

2) радыяцыя;

5) каляндар.

3) галерэя;




А 10 Адзначце словы, напісанне якіх не супадае з вымаўленнем:

1) шчасце;

4) кніжны;

2) падарожжа;

5) сшытак.

3) стрыгчы;




А 11 Адзначце словы, у якіх правільна пастаўлены націск:

1) хáбар;

4) кулінáрыя;

2) кáмень;

5) зáнятасць.

3) вáга;




А 12 Адзначце рады, у якіх усе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1) ліставы, мезенец;

4) абапал, рубель;

2) надзвычай, металургія;

5) цагляны, прасціна.

3) грамадзянін, мізэрнасць;




А 13 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара а:

1) літ...ратура, р...льеф, адажы...;

4) с...крэт, ч...рніла, бухгалт…р;

2) ц...гляны, ябл...к, Ч…лябінск;

5) ж...ўток, р...монт, ч…рэшня.

3) характ...р, ш...сцісот, ч…рпак;




А 14 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара о:

1) др...бналессе, д...макіраўніцтва;

4) Н...васібірск, п...ўнапраўны;

2) к...негадоўля, чырв...наармейскі;

5) н...вабудоўля, в...гнетрывалы.

3) п...ўнагалоссе, зб...жжаздача;




А 15 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара э:

1) ...тыкет, шніц...ль;

4) вет...ран, лібр...та;

2) прынт…р, ц...рква;

5) світ…р, ігр…к.

3) эпіт...т, р...сора;




А 16 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара я:

1) сув...зь, ...хідна, ц…цярук;

4) ...нот, в…ранда, нев...сёлы;

2) Вал...нціна, дроб…зь, кул...мёт;

5) з...лёны, к...фір, м...ханік.

3) л...снік, п…сняры, с...лянін;




А 17 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара і:

1) дэз…нтэгратар, за…нець;

4) пад...граць, за…граць;

2) борт…нжынер, без...дэйнасць;

5) сан...нструктар, між…нстытуцкі.

3) пра...граваць, с…ходзіць;




А 18 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара ў (нескладовае):

1) здаро…е, во…к;

4) кла…нада, стаяў …ваччу;

2) да …краіны, ла…р;

5) тра…ка, Яна …ладзіміраўна.

3) а...т, не…роз;




А 19 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца апостраф:

1) аб...ездчык, пагалоў...е;

4) кап...ё, падз...ячы;

2) Амудар...я, аб...ёмны;

5) з...ява, інтэрв...ю.

3) аб...едзены, малакроў...е;




А 20 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца ь (мяккі знак):

1) рамен...чык, Вікенц...евіч;

4) мякен...кі, кал...е;

2) ц...мяны, ад...ютант;

5) пайс...ці, л...е.

3) казан...скі, разал...ю;




А 21 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх дапушчаны памылкі:

1) растанне, рассада;

4) волжскі, Жана;

2) таварышскі, Вініца;

5) рассыпаць, мадонна.

3) салдатскі, Мека;




А 22 Адзначце рады слоў з падваеннем зычных:

1) каменны, Таццяна;

4) аббіць, аддаляцца;

2) Палессе, аббегчы;

5) галлё, стагоддзе.

3) раззлавацца, расстанне;




А 23 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара в:

1) ...охра, ...опера;

4) ...обад, ...(У, у)рал;

2) ...унія, Тадэ....уш;

5) ...одмель, ...устрыца.

3) ...усце, …унісон;




А 24 Адзначце словы, якія маюць прыстаўкі:

1) адукацыя;

4) адужаць;

2) акоп;

5) акуратна.

3) акіян;




А 25 Адзначце словы, якія маюць нулявы канчатак:

1) глыб;

4) сцяна;

2) хόраша;

5) бацькаў.

3) заінелы;




А 26 Адзначце словы, якія маюць формаўтваральныя афіксы:

1) гарадскі;

4) абедаць;

2) сядзьце;

5) гаворачы.

3) прыморскі;




А 27 Адзначце словы з аднолькавай марфемнай будовай:

1) правамерны;

4) унучка;

2) прагон;

5) лячыць.

3) ляснік;




А 28 Адзначце словы, якія ўтвораны аднолькавым спосабам:

1) міжгародні;

4) бясхвосты;

2) сярэдневяковы;

5) бяздарнасць.

3) данізу;




А 29 Адзначце неадушаўлёныя назоўнікі:

1) студэнцтва;

4) народ;

2) сазан;

5) Юпітэр (планета).

3) кароль;




А 30 Адзначце абстрактныя назоўнікі:

1) садавіна;

4) жаль;

2) валакіта;

5) чырвань.

3) дождж;




А 31 Адзначце назоўнікі, якія не маюць формы множнага ліку:

1) галлё;

4) сінь;

2) бацька;

5) воцат.

3) зубр;




А 32 Адзначце назоўнікі агульнага роду:

1) рэжысёр;

4) інжынер;

2) непаседа;

5) сірата.

3) доктар;




А 33 Адзначце, лік якіх назоўнікаў не супадае ў беларускай і рускай мовах:

1) паводзіны;

4) чарніцы;

2) шчаўе;

5) выбары.

3) санкі;




А 34 Адзначце да якіх назоўнікаў правільна дапасаваны прыметнікі:

1) земляны насып;

4) круглае яблыка;

2) міжнародная журы;

5) восеньскі распродаж.

3) прыгожыя Карпаты;




А 35 Адзначце назоўнікі І скланення:

1) неба;

4) дзядзька;

2) суддзя;

5) дзяўчына.

3) плакса прыйшла;




А 36 Адзначце назоўнікі ІІ скланення:

1) стол;

4) кіно;

2) цемя;

5) хворы.

3) акно;




А 37 Адзначце назоўнікі ІІІ скланення:

1) лебедзь;

4) фальш;

2) запіс;

5) любоў.

3) шыр;




А 38 Адзначце рознаскланяльныя назоўнікі:

1) гумно;

4) парася;

2) бярэмя;

5) цемя.

3) бацька;




А 39 Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –а:

1) кантракт;

4) суботнік;

2) адварот;

5) лік.

3) статут;




А 40 Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у:

1) веласіпед;

4) бэз;

2) націск;

5) салон.

3) фрэгат;




А 41 Адзначце словазлучэнні з граматычнымі памылкамі:

1) з задзірай Алёшай;

4) афрыканскае какаду;

2) белы гусь;

5) гарадская ТЭЦ.

3) коцікавае манто;




А 42 Адзначце словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі:

1) мядзведжая бярлога;

4) каменны будынак;

2) зялёная трава;

5) матчына ласка.

3) чытальная зала;




А 43 Адзначце словазлучэнні з адноснымі прыметнікамі:

1) лісіная нара;

4) драўляны слуп;

2) каменнае сэрца;

5) бацькаў капялюш.

3) гарадская вуліца;




А 44 Адзначце прыметнікі з прыналежнымі прыметнікамі:

1) Алесеў парасон;

4) дзядзькава хата;

2) норкавае манто;

5) гусінае пер’е.

3) руская мова;




А 45 Адзначце прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання:

1) цікавы;

4) рабы;

2) стараваты;

5) вішнёвы.

3) вялікі;




А 46 Адзначце прыметнікі, якія пішуцца праз злучок:

1) асенне(зімовы);

4) светла(зялёны);

2) адна(баковы);

5) мала(актыўны).

3) леса(нарыхтоўчы);




А 47 Адзначце прыметнікі, якія пішуцца разам:

1) магнітна(механічны);

4) лячэбна(санаторны);

2) усе(славянскі);

5) паў(афіцыйны).

3) каротка(часовы);




А 48 Адзначце адносныя займеннікі:

1) колькі;

4) якія;

2) нічога;

5) увесь.

3) штось;




А 49 Адзначце лічэбнікі, пры скланенні якіх дапушчаны памылкі:

1) пяцью вучнямі;

4) шасцюстамі рублямі;

2) у двух тысячах сёмым годзе;

5) з двума дзяўчынкамі.

3) у паўтары тонах;




А 50 Адзначце дзеясловы І спражэння:

1) крыць;

4) глядзець;

2) выехаць;

5) везці.

3) залегчы;




А 51 Адзначце словазлучэнні з пераходнымі дзеясловамі:

1) чытаць кнігу;

4) сумаваць па радзіме;

2) ехаць лесам;

5) нарэзаць хлеба.

3) радаваць сяброў;




А 52 Адзначце сказы з дзеясловамі незалежнага стану:

1) Паштальён разносіць пісьмы;

4) Лясы высякаліся, выпальваліся;

2) Ветрык гнаў лісце;

5) Хутка змяркаецца.

3) Кніга прачытана вучнем;




А 53 Адзначце дзеясловы, якія не ўтвараюць трывальнай пары:

1) ляжаць;

4) дабрадзейнічаць;

2) мыць;

5) уваходзіць.

3) перастуквацца;




А 54 Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі:

1) вяжучы світар;

4) калючы дрот;

2) прышыты гузік;

5) плакучая іва.

3) абгароджаны двор;




А 55 Адзначце словазлучэнні з няправільна ўжытымі дзеепрыметнікамі:

1) прыціхшая вярба;

4) запрошаны госць;

2) рухаючая сіла;

5) загоеная рана.

3) паколанныя пальцы;




А 56 Адзначце словазлучэнні з дзеепрыслоўямі:

1) праросшая бульба;

4) беручы за руку;

2) стоячы ля акна;

5) нягледзячы на абставіны.

3) неўзаранае поле;




А 57 Адзначце прыслоўі, якія пішуцца праз злучок:

1) па(ранейшаму);

4) на(ўздагон);

2) па(асобку);

5) дзе(нідзе).

3) на(перад);




А 58 Адзначце прыслоўі, якія пішуцца разам:

1) пер(наперш);

4) усё(роўна);

2) (у)рассыпную;

5) (за)цемна.

3) на(ўцёкі);




А 59 Адзначце словазлучэнні з правільна ўжытымі прыназоўнікамі:

1) ажаніцца на дзяўчыне;

4) цешыцца з малога;

2) пайсці па хлеб ;

5) хварэць грыпам.

3) дзякаваць настаўніку;




А 60 Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, у якіх не-(ня-) са словамі пішацца разам:

  1. (ня)шчыра, (не)навідзець, (ня)якасны, (не)далёка;

  2. (не)ціхае, а ветранае надвор’е, (не)трэба, (не)жыў, (не)ты;

  3. (не)па-летняму, (не)замужам, (яшчэ)не выканана,(не)раз;

  4. (не)чакаў, (не)выпітае малако, (не)купіла, (не)адзін;

  5. (ня)добразычлівы,(не)пагадзь, (ня)шчасце,(ня)лёгка.

А 61 Адзначце сказы, у якіх не (ня) пішацца асобна:

  1. Часам, калі сустракалі гасцей выходзіў ледзь (не/ня)увесь штабны атрад…

  2. Я ведаю цану хвіліны і гаркату (не/ня)збытных мар.

  3. Я (не/ня)мог (не/ня)згадзіцца з ёй.

  4. Ніхто мяне са шляху (не/ня)саб’е.

  5. (Не/ня)нармальны? Блажэнны? Дзівак? Я адказваю весела: “Так!”


А 62 Адзначце сказы, у якіх часціца ні надае выказванню сцвярджальнае значэнне:

  1. Дзе б ён ні быў, што б ні рабіў, ён адчуваў, бачыў адну Ганну.

  2. На вуліцы ні душы не было.

  3. Іван сядзеў ні жывы ні мёртвы.

  4. Ні кроку назад!

  5. Летам, куды ні кінеш вокам, зачароўвае зялёны прастор і прыгажосць.

А 63 Адзначце пропускі, дзе пішацца ні:

Н1… чуваць было н2… ляскату машын, н3… грукату матораў, н4… людскіх галасоў, н5… шолаху дрэў.



А 64 Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:

1) браты і сёстры;

4) лес шумеў;

2) няхай прыедзе;

5) добра маляваць.

3) вітаю вас;




А 65 Адзначце сказы з састаўнымі іменнымі выказнікамі:

1) Вада ў канале цёмная і глыбокая.

2) Бор стары за сцяной усё шуміць ды шуміць.

3) Кусты лазы, як стада на папасе, раскіданы прыгожа за ракой.

4) Маці тупала каля стала і не зводзіла з сына вачэй.

5) Праспект – найпрыгажэйшая магістраль беларускай сталіцы.



А 66 Адзначце сказы з простымі дзейнікамі:

1) Белымі крыламі сцюжа білася ноччу між хат.

2) Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад.

3) Абодва неслі ў сумках яблыкі.

4) Алесь з аўтаматчыкам падаліся на хутарок.

5) “Што яны зараз робяць?” – падумалася Федзю.



А 67 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца азначэннямі:

  1. Партызанам быў дадзены загад – выступаць.

  2. Закаханы я сэрцам ў сцежкі над Бугам і Сожам.

  3. Ночы стаяць цёплыя, зорныя.

  4. Трэці полк з боем перапраўляўся цераз балота.

  5. Танкісты заўсёды першыя.

А 68 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:

  1. Гуляючы розуму не прыдбаеш.

  2. Сонца было яшчэ высока і свяціла не спяшаючы на сустрэчу з ноччу.

  3. Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы.

  4. Пільна пазіраючы лёгка ўбачыць, як зачыняюць мурашкі свае дзверы.

  5. Сёмка-матрос жартуючы назваў параход браняносцам.

А 69 Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы (словазлучэнні, сказы) трэба выдзеліць коскамі:

  1. Пранікніцеся любоўю да маёй роднай Беларусі людзі.

  2. Раніца выдалася ў той дзень на дзіва сонечная, ласкавая.

  3. У летнюю спёку ручай бадай можа перасохнуць.

  4. Цяпер стаіць тут светлы дом музей славутага паэта.

  5. Воўк авечак бярэ не выбіраючы.

А 70 Адзначце сказы, у якіх коска перад параўнальнымі злучнікамі ставіцца:

  1. Як з вядра лінуў дождж.

  2. Голас звініць так гучна як ручаёк.

  3. Дарога як дарога. Ехаць можна.

  4. Мабыць, нідзе так хораша не адчуваў сябе Якуб Колас як у родных беларускіх вёсках, сярод родных людзей.

  5. Няйначай як Марыя вярнулася ў хату.

А 71 Адзначце тып сказа па структуры:

Калі сонца не ўзыходзіць – над сусветам цьма, калі мілы не прыходзіць – радасці няма.



  1. просты;

  2. складаназлучаны;

  3. складаназалежны;

  4. складаны бяззлучнікавы;

  5. складаны з рознымі відамі сувязі.

А 72 Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў ставяцца коскі:

  1. У кожнага партызана была вінтоўка__або аўтамат__ці пісталет.

  2. Праз заснежаныя лапкі ён добра бачыў лісіцу__асветленую сонцам__зграбную__прывабную ў сваім рыжым уборы__далікатную і прыгожую.

  3. У поўдзень поезд выйшаў у бяскрайнія__стэпавыя прасторы.

  4. Трэба ведаць__чым быў славен наш край__і што было на нашай роднай зямлі да нас.

  5. Ведаў здаўна__яблыні__як і кветкі__без чалавечай любові расці не могуць.


А 73 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца працяжнік:

  1. Паэзія Коласа __такая ж натуральная, простая і такая ж складаная, як і сама прырода.

  2. Аблокі __нібы воўна.

  3. Няма народаў малых __ бываюць малыя паэты.

  4. Абодва __гарадскія жыхары.

  5. Двор без мамы __народ без мовы.

А 74 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:

  1. Як цуд чужы вачэй ні цешыў, душа шаптала мне адно__ёсць край цяплейшы, багацейшы, але раднейшага няма.

  2. Разуцца і пайсці сцяжынкай___то травяністай, лугавой, то гладка ўбітай, палявой.

  3. То не снег__то чаромха цвіце.

  4. Буду стаяць на сваім__паэзія – гэта ўздым, паэзія – гэта падзенне, малітва і ачышчэнне, неба твайго непазбежнасць.

  5. Ціха булькала вада ў канаве, сыпалася лісце, чырыкалі недзе вераб’і__усё гэта здавалася такім звыклым, добрым, прыгожым.

А 75 Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

  1. За вокнамі шумяць у садзе слівы і месяц стаў над стрэхамі сяла.

  2. Цудоўны бор, сасна ў сасну, абступіў невялікую паляну.

  3. Жывой паэзіі крыніца напоіць смагу маладых і будзе, светлая, бруіцца праз незлічоныя гады.

  4. Для цябе, маё сонейка, высь любую вазьму, скажаш толькі ты слованька зорку з неба здыму.

  5. Спазнаў Купала і знявагу і нягоду, і матчыны песні прыгадаў, і ў спадчыну пакутніку-народу ўсё, што бурліла ў сэрцы, перадаў.

А 76 Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць тры коскі:

  1. Быў той слаўны вечар якія бываюць у пачатку жніўня калі яшчэ цёпла калі нават ноччу не адчуваеш яшчэ восеньскай стыні калі на бярозах яшчэ рэдка-рэдка патрапіш на жоўты лісток.

  2. Бацька яшчэ хвіліну-другую спадзяецца што сын перадумае але той глядзіць толькі на спакойную шырокую раку у якой вада чамусьці здаецца зялёнай.

  3. Калі над Ушачай лятуць журавы і поўня спакойна барвее запахне трывогаю мох баравы жывіцай заплачуць бярвенні.

  4. У ноч наступную ледзь на дварэ сцямнела і прыціснула ноч да шыбаў свой твар нехта ў ніжнія дзверы пастукаў нясмела і ў пакоі святло пагасіў гаспадар.

  5. Амаль нідзе не адчувае чалавек сябе больш вольным як у дарозе і асабліва сярод шырокага поля калі ўсё відаць навокал і ты ўпэўнены што ніхто не чуе тваіх думак.

А 77 Азначце віды сувязі ў складаным сказе:

За Глускам у глухіх барах яшчэ маё блукае рэха, і дзень суніцамі прапах, даспелі першыя арэхі.



  1. злучальная;

  2. бяззлучнікавая;

  3. злучальная і падпарадкавальная;

  4. бяззлучнікавая і падпарадкавальная;

  5. бяззлучнікавая і злучальная.

А 78 Адзначце, колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе:

Прыпадзі да зямлі цёплай ніцма да ўзоранай плугам раллі ты пачуеш як б’ецца крыніцай сэрца вечна жывое зямлі.



1) 4 коскі, 1 працяжнік;

4) 3 коскі, 1 працяжнік;

2) 6 косак, 1 двукроп’е;

5) 2 коскі, 2 працяжніка.

3) 5 косак, 1 двукроп’е;




А 79 Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў дадзеным сказе з простай мовай:

Усю дарогу ён пакрыкваў на шафёра (Ц, ц)ішэй, Ціма, цішэй быццам Вера была нейкай дарагой цацкай.



1) А: “П”, – а.

4) А – “П!” – а.

2) А: “П!” – а.

5) А – “П…” – а.

3) А: “П!” – А.



1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка