Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт




старонка11/15
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.81 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15

ТЭСТ 10



АБАГУЛЬНЯЮЧЫ ТЭСТ
ВАРЫЯНТ 1
Ч а с т к а А
А 1 Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся звязны тэкст:

  1. На ім працавітыя насякомыя разводзяць грыбы.

  2. У трапічным лесе часам сустракаюцца працэсіі мурашоў-лістарэзаў, якія нясуць на сябе дадому акуратна настрыжанае лісце.

  3. Вучоныя даўно заўважылі, што на гэтым лісці, як правіла, “едуць” іншыя мурашы, значна меншыя.

  4. Гэта іх асноўны харч.

1) 2, 1, 4, 3;

4) 2, 3, 1, 4;

2) 4, 3, 1, 2;

5) 3, 4, 2, 1.

3) 3, 2, 4, 1;




А 2 Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

1) цвёрды грунт;

4 ) жалезны дах;

2) бура пачуццяў;

5) круглы сірата.

3) цяжкі сон;




А 3 Адзначце радкі слоў з няправільна ўжытымі паронімамі:

1) адзінарная кватэра;

4) аптэкарскі кіёск;

2) арэшнікавы зараснік;

5) асабістая справа.

3) бронь танка;




А 4 Адзначце рады, у якіх усе словы з’яўляюцца іншамоўнымі:

1) вока, волат, поспех;

4) карчма, фермер, восень;

2) фунт, імпарт, школа;

5) свёкар, тэатр, піва.

3) свіння, плуг, апарат;




А 5 Адзначце, у якім з радоў першым напісана ўстарэлае слова, а запазычанаедругім:

1) спінінг, катэр;

4) цырульнік, канцэрт;

2) тарыф, піраміда;

5) гарадавы, асамблея.

3) біфштэкс, вецер;






А 6 Адзначце слова, якое з’яўляецца сінонімам да фразеалагізма біць у хамут:

1) рабаваць коней;

2) празмерна хваліцца нечым;

3) рашуча не пагаджацца, упарціцца.



А 7 Устанавіце адпаведнасць паміж парамі слоў і іх сэнсавай характарыстыкай і адзначце нумар правільнага адказу:

А дыпламат – дыпламант;

1) амонімы;

Б дарожка – сцежка;

2) амаформы;

В дзень – ноч;

3) паронімы;

Г ручка дзіцяці – ручка дзвярэй;

4) антонімы;

Д вусны пераказ – вусны шэпчуць.

5) сінонімы.

1) А2Б4В5Г3Д1;

4) А1Б2В5Г4Д3;

2) А2Б5В1Г4Д3;

5) А3Б5В4Г1Д2.

3) А3Б4В2Г5Д1;




А 8 Адзначце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае:

1) кап’ё;

4) жменя;

2) ехаць;

5) дзянёк.

3) паўзці;




А 9 Адзначце словы, у якіх літара я абазначае два гукі:

1) старая;

4) Янка;

2) алімпіяда;

5) выганяць.

3) мядок;




А 10 Адзначце словы, напісанне якіх не супадае з вымаўленнем:

1) лісце;

4) зжаць;

2) скінуць;

5) красамоўства.

3) узвышша;




А 11 Адзначце словы, у якіх правільна пастаўлены націск:

1) павéдаміць;

4) цыгáны;

2) зáняць;

5) камбалá.

3) пурпу׳р;




А 12 Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя літары абазначаюць націскныя гукі:

1) аб’інелы, грамадзянін;

4) бульбяны, дэфіс;

2) ціхенечка, апрануты;

5) імя, жальба.

3) беларусы, тытунь;






А 13 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара а:

1) гл...таць, р...чны, р...парцёр;

4) сол..., лод...р, ц...гельня;

2) ч...снок, др...васек, ч...ромха;

5) ж...ніцьба, ч...цвер, д...лікатэс.

3) лат...рэя, вод...р, д...лікатны;




А 14 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара о:

1) выс...кагорны, р...значасовы;

4) ч...рнавокі, мн...гавугольны;

2) г...рналыжны, ст...тысячны;

5) п...лімер, п...ўкіламетра.

  1. с...кавыціскалка, сл…вазмяненне;




А 15 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара э:

1) Ц...йлон, пр...зідэнт;

4) фламаст…р, хр...шчэнне;

2) майст...р, барт…р;

5) гард...роб, ч...кавы.

3) п’ед...стал, ц...рымонія;




А 16 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара я:

1) зн...вага, п...чатка;

4) м...даль, н...добра;

2) п...шчотны, б...тон;

5) Св...тлана, дроб...зь.

3) в...сна, персп...ктыва;




А 17 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара і:

1) су…скальнік, аб…ржавець;

4) за...нтрыгаваць, за…сці;

2) тра...няты, над…шоў;

5) пры...сці, адна…менны.

3) пабо...шча, за…ка;




А 18 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара ў (нескладовае):

1) паўднёва-...сходні, бра…нінг;

4) тры...мф, на ...краіне;

2) пажа...целы, тэрары ...м;

5) Ма...рытанія, ска...тызм.

3) джо...ль, ліноле...м;




А 19 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца апостраф:

1) раўнапраў...е, ман...як;

4) мыш...як, узмор...е;

2) лас...ён, пад...ёмны;

5) пад...езд, з...яднанне.

3) за верф...ю, раз...юшаны;




А 20 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара ь (мяккі знак):

1) ас...вяціць, грыл…яж;

4) будз...це, кан…як;

2) Мал...ер, шас...цю;

5) дз...ме, Яўціх…еў.

3) хтос...ці, гіл…ятына;




А 21 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх дапушчаны памылкі:

1) юнат, птаства;

4) добрушскі, Ефрасіння;

2) бястрашны, аванпостны;

5) расстраляць, меца.

3) фашыстскі, манна;





А 22 Адзначце рады слоў з падваеннем зычных:

1) коннік, Аўдоцця;

4) насценны, аддаць;

2) узлессе, замежжа;

5) каменне, рассыпаць.

3) аддзяліць, бяззбройны;




А 23 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара в:

1) на...одшыбе, ...озера;

4) за...улак, На...уменка;

2) ...аконны, …(О, о)рша;

5) ...угор, ...(О, о)льга.

3) па...учок, ...улада;




А 24 Адзначце словы, якія маюць прыстаўкі:

1) ажына;

4) акула;

2) акідаць;

5) ажыць.

3) акварыум;




А 25 Адзначце словы, якія маюць нулявы канчатак:

1) добра;

4) сынаў;

2) дошка;

5) санаторый.

3) зацікаўлены;




А 26 Адзначце словы, якія маюць формаўтваральныя афіксы:

1) садовы;

4) маляваць;

2) устаньце;

5) несучы.

3) прыдарожны;




А 27 Адзначце словы з аднолькавай марфемнай будовай:

1) подбегам;

4) ускочыць;

2) тройка;

5) абараняцца.

3) дубовы;




А 28 Адзначце словы, утвораныя аднолькавым спосабам:

1) завоблачны;

4) безгалосы;

2) тагачасны;

5) непарыўнасць.

3) даверху;




А 29 Адзначце неадушаўлёныя назоўнікі:

1) моладзь;

4) натоўп;

2) нябожчык;

5) Марс (планета).

3) валет;




А 30 Адзначце канкрэтныя назоўнікі:

1) цяжар;

4) гонар;

2) мяцеліца;

5) навальніца.

3) смеласць;




А 31 Адзначце назоўнікі, якія не маюць формы множнага ліку:

1) каменне;

4) зямля;

2) клён;

5) золата.

3) ціш;




А 32 Адзначце назоўнікі агульнага роду:

1) дырыжор;

4) выкладчык;

2) задавака;

5) манюка.

3) заіка;




А 33 Адзначце, лік якіх назоўнікаў не супадае ў беларускай і рускай мовах:

1) грудзі;

4) каноплі;

2) бацька;

5) суткі.

3) арэлі;




А 34 Адзначце да якіх назоўнікаў правільна дапасаваны прыметнікі:

1) прыгожая подпіс;

4) злая сабака;

2) залаты медаль;

5) вялікая гусь.

3) цёплае Сочы;




А 35 Адзначце назоўнікі І скланення:

1) краіна;

4) дзядуля;

2) выскачка прыйшоў;

5) возера.

3) хваля;




А 36 Адзначце назоўнікі ІІ скланення:

1) семя;

4) паліто;

2) горад;

5) дзяжурны.

3) поле;




А 37 Адзначце назоўнікі ІІІ скланення:

1) плюшч;

4) радасць;

2) рукапіс;

5) шынель.

3) верф;




А 38 Адзначце рознаскланяльныя назоўнікі:

1) імя;

4) полымя;

2) качаня;

5) племя.

3) старшыня;




А 39 Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -а:

1) кампрэс;

4) спартсмен;

2) крос;

5) твар.

3) табар;




А 40 Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у:

1) дах;

4) экскаватар;

2) рэцэпт;

5) агняцвет.

3) гукапіс;





А 41 Адзначце словазлучэнні з граматычнымі памылкамі:

1) з няўмекай Антонам;

4) сумчатае кенгуру;

2) крывавая мазоль;

5) раённы ЗАГС.

3) двухмеснае купэ;




А 42 Адзначце словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі:

1) жанаты чалавек;

4) залаты характар;

2) разумнае дзіця;

5) буслава гняздо.

3) студэнцкі інтэрнат;




А 43 Адзначце словазлучэнні з адноснымі прыметнікамі:

1) воўчы след;

4) жалезны характар;

2) сонечная ўсмешка;

5) карысныя рэчы.

3) пяцітонны самазвал;




А 44 Адзначце словазлучэнні з прыналежнымі прыметнікамі:

1) Кацін сшытак;

4) леснікова пасада;

2) нутрыевае футра;

5) салаўіная песня.

3) беларускі пераклад;




А 45 Адзначце прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання:

1) малады;

4) буланы;

2) каляровы;

5) васільковы.

3) малы;




А 46 Адзначце прыметнікі, якія пішуцца праз злучок:

1) будаўніча(мантажны);

4) агніста(чырвоны);

2) трох(зменны);

5) мала(спрыяльны).

3) вода(напорны);




А 47 Адзначце прыметнікі, якія пішуцца разам:

1) сацыял(шавінісцкі);

4) контр(адміральскі);

2) усе(баковы);

5) напаў(разбураны).

3) рыба(гандлёвы);




А 48 Адзначце адносныя займеннікі:

1) чый;

4) каторы;

2) ніякі;

5) уся.

3) некалькі;




А 49 Адзначце лічэбнікі, пры скланенні якіх дапушчаны памылкі:

1) трымястамі кнігамі;

4) сямісот чалавек;

2) у дзвюх тысячах восьмым годзе;

5) з абедзюма хлапчукамі;

3) у паўтара літрах;




А 50 Адзначце дзеясловы ІІ спражэння:

1) піць;

4) сядзець;

2) разрэзаць;

5) плесці.

3) запрэгчы;




А 51 Адзначце словазлучэнні з пераходнымі дзеясловамі:

1) глядзець кіно;

4) завалодаць сэрцам;

2) працаваць на заводзе;

5) выпіць квасу.

3) жаць жыта;




А 52 Адзначце сказы з дзеясловамі незалежнага стану:

1) Вучань прачытаў кнігу;

4) Лясы высякалі, выпальвалі;

2) Пісьмы разносяцца паштальёнам;

5) Сінеецца бор.

3) Лісце гналася ветрыкам;




А 53 Адзначце дзеясловы, якія не ўтвараюць трывальнай пары:

1) стаяць;

4) важнічаць;

2) бяліць;

5) разысціся.

3) перашэптвацца;




А 54 Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі:

1) чытаючы твор;

4) пясчаны курган;

2) парэзаны хлеб;

5) квітнеючы сад.

3) праштудзіраванае правіла;



1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка