Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя Францыска Скарыны”
Кафедра давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі
С.В. ЧАЙКОВА
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
ЗБОРНІК ТЭСТАЎ
для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення,
падрыхтоўчых курсаў і абітурыентаў
Гомель
УА “ГДУ імя Францыска Скарыны”, 2010
МиМИМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
УДК 811.161.3 (079.1) (075.9)
ББК 81.411.3В 644 – 922
Б 43
Рэцэнзент:
кафедра давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Беларуская мова : зборнік тэстаў для слухачоў
падрыхтоўчага аддзялення, падрыхтоўчых курсаў і
Б 43 абітурыентаў / склад. С.В.Чайкова; М-ва адук. РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф.Скарыны, 2010.– 160 с.
Зборнік тэкстаў па беларускай мове складзены ў адпаведнасці з праграмай уступных іспытаў па беларускай мове для паступаючых ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе, і ставіць на мэце праверку ведаў па беларускай мове.
Адрасаваны слухачам падрыхтоўчага аддзялення, падрыхтоўчых курсаў і абітурыентам.
УДК 811.161.3 (079.1) (075.9)
ББК 81.411.3В 644 – 922
© Чайкова С.В., 2010
© УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя Ф. Скарыны”, 2010
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ……………………………………………………..............4
ТЭСТ 1 ДЫЯГНАСТЫЧНЫ
ВАРЫЯНТ 1……………………………………………...…………5
ВАРЫЯНТ 2………………………………………..……...............13
ТЭСТ 2 СТЫЛІСТЫКА
ВАРЫЯНТ 1………………………..……………..…….................21
ВАРЫЯНТ 2……………………………………………………….29
ТЭСТ 3 ЛЕКСІКАЛОГІЯ, ЛЕКСІКАГРАФІЯ, ФРАЗЕАЛОГІЯ
ВАРЫЯНТ 1……………………………………………………….37
ВАРЫЯНТ 2……………………………………………………….42
ТЭСТ 4 ФАНЕТЫКА, АРФАЭПІЯ, АКЦЭНТАЛОГІЯ, ГРАФІКА.
ВАРЫЯНТ 1……………………………………………………….46
ВАРЫЯНТ 2……………………………………………………….52
ТЭСТ 5 АРФАГРАФІЯ
ВАРЫЯНТ 1………………………………………………..……...57
ВАРЫЯНТ 2……………………………………………………….63
ТЭСТ 6 МАРФЕМІКА І СЛОВАЎТВАРЭННЕ
ВАРЫЯНТ 1……………………………………………………….69
ВАРЫЯНТ 2……………………………………………………….73
ТЭСТ 7 МАРФАЛОГІЯ І ПРАВАПІС ЧАСЦІН МОВЫ
ВАРЫЯНТ 1……………………………………………………….77
ВАРЫЯНТ 2……………………………………………………….83
ТЭСТ 8 СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ ПРОСТАГА СКАЗА
ВАРЫЯНТ 1……………………………………………………….89
ВАРЫЯНТ 2……………………………………………………….96
ТЭСТ 9 СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ СКЛАДАНАГА СКАЗА
ВАРЫЯНТ 1……………………………………………….……..103
ВАРЫЯНТ 2……………………………………………………...112
ТЭСТ 10 АБАГУЛЬНЯЮЧЫ
ВАРЫЯНТ 1……………………………………………………...121
ВАРЫЯНТ 2……………………………………………………...134
АДКАЗЫ……………………………………………………………...147
ЛІТАРАТУРА…......………………………………………................158
УВОДЗІНЫ
Абавязковае цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове, уведзенае ў Рэспубліцы Беларусь як від ўступнага экзамену ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны, патрабуе сур’ёзнай і сістэмнай працы слухачоў падрыхтоўчага аддзялення, падрыхтоўчых курсаў, абітурыентаў. Аб’ектыўная ацэнка вучэбных дасягненняў пры дапамозе тэсціравання з’яўляецца найважнейшым паказчыкам якасці адукацыі, значным як для ўсёй сістэмы адукацыі, так і для кожнага асобнага навучэнца.
Актуальнасць і неабходнасць падрыхтоўки зборніка тэстаў па беларускай мове абумоўлена недастатковай колькасцю публікацый дадзенага роду, а таксама тым, што з новага 2010-2011 навучальнага года згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года ўводзяцца ў дзеянне новыя правілы арфаграфіі і пунктуацыі.
Мэтай зборніка тэстаў з’яўляецца практычная праверка ведаў слухачоў падрыхтоўчага аддзялення, падрыхтоўчых курсаў і абітурыентаў па беларускай мове.
Тэставыя заданні ў дадзеным зборніку тэстаў прызначаны для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання і ахопліваюць усе віды пытанняў, з якімі абітурыент можа сутыкнуцца на тэсціраванні. У зборнік уключаны заданні рознай ступені цяжкасці, у тым ліку і павышанай складанасці. Зборнік складаецца з 10 тэстаў у двух варыянтах, кожны з якіх мае заданні часткі А і часткі В. Частка А – заданні закрытага тыпу (з выбарам адказаў з пяці прапануемых варыянтаў), частка В – адкрытага тыпу (без выбару адказаў). Тэст 1 з’яўляецца дыягнастычным, тэст 2 правярае веды па раздзеле «Стылістыка», тэст 3 ахоплівае праверку ведаў па такіх раздзелах мовазнаўства як «Лексікалогія, лексікаграфія, фразеалогія», тэст 4 – «Фанетыка, арфаэпія, акцэнталогія, графіка», тэст 5 – «Арфаграфія», тэст 6 – «Марфеміка і словаўтварэнне», тэст 7 – «Марфалогія і правапіс часцін мовы», тэст 8 – «Сінтаксіс і пунктуацыя простага сказа», тэст 9 – «Сінтаксіс і пунктуацыя складанага сказа», тэст 10 – “Абагульняючы” – уключае ў сябе заданні па ўсяму курсу беларускай мовы і з’яўляецца заліковым.
Прапануемы зборнік тэстаў складзены ў адпаведнасці з дзеючай праграмай па беларускай мове для агульнаадукацыйных навучальных устаноў і праграмай уступных іспытаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанай Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 15.12.2009 №1193.
ТЭСТ 1
ДЫЯГНАСТЫЧНЫ
ВАРЫЯНТ 1
Ч а с т к а А
А 1 Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару а:
1) пад_браны;
|
4) выс_капробны;
|
2) с_званы;
|
5) н_ванароджаны.
|
3) т_матыка;
|
|
А 2 Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:
1) вым_рзнуць;
|
4) вы_зд;
|
2) кам_нь;
|
5) ап_кун.
|
3) л_сніцтва;
|
|
А 3 Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара ў (нескладовае):
1) прыйшоў да _ладзіміра;
|
4) мой _зрост;
|
2) па- _збецку;
|
5) а_тавакзал.
|
3) спяваць “Рэчаньку” _ цішы;
|
|
А 4 Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:
1) Мац _вей;
|
4) карэн_чык;
|
2) штос_ці;
|
5) прэм_ер-міністр;
|
3) вагон_чык;
|
|
А 5 Адзначце правільна напісаныя словы:
1) гамма;
|
4) склеенныя;
|
2) (марознай) ноччу;
|
5) пяцігоддзе.
|
3) мільярд;
|
|
А 6 Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару д:
1) выкла_чык;
|
4) у зага_цы;
|
2) трына_цаць;
|
5) паз_навата.
|
3) крыгахо_;
|
|
А 7 Устанавіце адпаведнасць паміж марфемнай будовай слоў і прапанаванымі схемамі. Адзначце нумар правільнага адказу:
А Даслоўна
|
1 Корань + суфікс+ канчатак
|
|
Б Прыгарадны
|
2 Прыстаўка + корань + суфікс+ суфікс
|
|
В Сынаў
|
3 Прыстаўка+ корань + суфікс+ канчатак
|
|
Г Глытнуўшы
|
4 Корань + суфікс+ суфікс
|
|
|
5 Корань + суфікс+ суфікс +канчатак
|
|
1) А2 Б1 В5 Г3;
|
4) А2 Б1 В4 Г3;
|
2) А4 Б3 В5 Г2;
|
5) А2 Б3 В1 Г4.
|
3) А1 Б5 В4 Г3;
|
|
А 8 Адзначце назоўнік, якія трэба пісаць пра злучок:
1) (Дунін)Марцінкевіч;
|
4) (генерал)лейтэнант;
|
2) (фота)рэпартаж;
|
5) (паў)аркуша.
|
3) (леса)стэп;
|
|
А 9 Адзначце назоўнікі, ад якіх утвараюцца прыналежныя прыметнікі пры дапамозе суфікса -ін- (-ын-):
1) Ганна;
|
4) Алесь;
|
2) ляснік;
|
5) інжынер.
|
3) зязюля;
|
|
А 10 Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы пішуцца праз злучок:
1) (лячэбна)аздараўленчы комплекс;
2) (шмат)значнае слова;
|
3) (заходне)славянскі дыялект;
4) (бела)ружовы зефір;
|
5) (паўднёва)афрыканскія саванны.
|
А 11 Адзначце дзеясловы, якія не маюць формы цяперашняга часу:
1) чараваць;
|
4) збіраць;
|
2) узгадніць;
|
5) вывернуць.
|
3) раскладваць;
|
|
А 12 Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу напісаны правільна:
1) кіруяце;
|
4) рыхтуеце;
|
2) жывяце;
|
5) застываяце.
|
3) шукаеце;
|
|
А 13 Адзначце прыслоўі. якія трэба пісаць разам:
1) (па)бацькоўску;
|
4) (з)размаху;
|
2) (што)месяц;
|
5) (па)доўгу.
|
3) (у)прысядкі;
|
|
А 14 Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы з не, ні напісаны правільна:
1) хата непабелена;
|
4) невызначаны тэрмін;
|
2) нікуды не паспеў;
|
5) ісці неспяшаючыся.
|
3) непастаўлены выкладчыкам залік;
|
А 15 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ужываецца ні:
1) Сэрца ніколі _ забудзе тых мясцін, дзе юнацтва прайшло.
2) Дзе б ты _ жыў, пра бацькоў не забывай ніколі.
|
3) У садзе не цвілі яшчэ _ яблыні, _ грушы.
4).Каля помніку Максіму Багдановічу нельга было _ спыніцца.
|
5) _ пуха, _ пер’я пажадалі мне сябры перад экзаменам.
|
А 16 Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўнае слова кіруе залежным:
1) смех дзіцяці;
|
4) жаданне вучыцца;
|
2) птушыныя спевы;
|
5) ісці учатырох.
|
3) будаваць метро;
|
|
А 17 Вызначце сінтаксічную ролю падкрэсленых у сказах слоў і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адзначце нумар правільнага адказу:
А Звонка стракочуць нябесныя конікі.
|
1 Дзейнік
|
|
Б Усе з радасцю падстаўлялі твары кроплям дажджу.
|
2 Выказнік
|
|
В Маланкі паласавалі неба над морам.
|
3 Дапаўненне
|
|
Г Няхай любоў і мудрасць атуляць твой жыццёвы шлях.
|
4 Азначэнне
|
|
|
5 Акалічнасць
|
|
1) А4 Б3 В1 Г2;
|
4) А5 Б1 В3 Г4;
|
2) А4 Б3 В2 Г1;
|
5) А5 Б4 В1 Г3.
|
3) А2 Б4 В1 Г5;
|
|
|
А 18 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:
1) Паэзія __ нібы агонь і лёд, сто раз згараць ёй і падымацца.
2) Вясёлыя, бесклапотныя сініцы __ гаспадыні лесу.
|
3) Спеў салаўёў вясною __. залівісты, дзіўны.
4) Лясы, вы __ роднай зямлі галасы.
|
5) Сеяць хлеб __ сапраўдная паэзія.
|
А 19 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
1) Не магноліі люблю я, не камею __а балотную лілею.
2) Усё праходзіць, мінаецца __ смутак і радасць, дні і гады.
|
3) Белым пухам сцелецца, кружыцца __ і пеніцца на дварэ мяцеліца.
4) То звонка песні спявала зямля __то словы твямнічыя шаптала.
|
5) Бярозкі свае вочы раскрываюць __ і на вясну жаданую глядзяць.
|
А 20 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску (коскі):
1) Балотныя купіны __ як зялёныя падушачкі.
2) Рыпіць пд нагамі __ як крухмал __ снег, прыхоплены марозікам.
|
3) Справы ішлі __ як па масле.
4) Уздымаў высока свае белыя вежы __ як дзве белыя свечкі __ касцёл.
|
5) Вясною беларускія азёры такія сінія __ як неба.
|
А 21 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць знакі прыпынку:
1) У шубу цёплую адзетая __ стаіць у садзе яблыня.
2) Над усыпаным рознымі кветкамі __ лугам гулі пчолы.
|
3) Зноў верасень __ запаслівы грыбнік __ шчыруе па імшыстых баравінах.
4) Не захацела Вера ісці __ заплюшчыўшы вочы__ за багатага, але нялюбага.
|
5) Расчасаўшы пышныя кроны __ лес па пояс убраўся ў туман.
|
А 22 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску (коскі):
1) Ты першы радок, ты __ нават __ першае слова маёй светлай песні.
2) Збіраў я цябе __ дзяўчына __ зоры і краскі лугавыя.
|
3) Усім __ вядома, што адклад не ідзе ў лад.
4) У дзяцінстве __ помню __ у(ў)сё смачнейшае было.
|
5) Касьба – нялёгкая і __ відаць __ самая мужчынская справа.
|
А 23 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
1) Пярун не раз цаляў у вяз __ ды шанцавала вязу.
2) Аерам пахне Сёмуха __а яблыкамі – Спас.
|
3) Ах, які лягодны і духмяны цянёк __ і які ў зязюлечуі звонкі галасок!
4) Колькі птушак розных __ і колькі песень звонкіх!
|
5) У снежні быў моцны мароз __ і снегу нападала да самых акон.
|
А 24 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
1) Я ведаю, што __ калі хата поўная ласкі і дабра, то яе ніколі не абмінуць сябры.
2) Вада чыстая, як сляза, і сцюдзёная __ аж сківіцы зводзіць.
|
3) Каб не было ніякага здарэння __ выходзіць месяц звечара на пост.
4) Калі калоссем жытнім трызне глеба __ ступаеш па зямлі гаспадаром.
|
5) Рыбы ажывіліся, калі лёд сышоў __ і вада пацяплела.
|
А 25 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:
1) Я ведаю __ скрыпка мае і сэрца, і душу.
2) Зіма зажурыць __ развесяліць лета.
|
3) Мне з дзяцінства вядома прымаўка __ адзін хоць з’еш вала – адна хвала.
4) Беларусам я радзіўся, беларусам буду жыць __ беларускую зямельку буду шчыра я любіць.
|
5) Стаяць я буду доўга каля жыта __ яно ўмее душу мне лячыць.
|
А 26 Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх прапушчаны знакі прыпынку паміж іх часткамі:
1) Шумяць бары, шэпчуць травы, ды гнуцца ў полі каласы.
2) Твар чырванее, жывот таўсцее і ёсць надзея стаць каралём.
|
3) Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста.
4) Не скажу што твае вочы – зоры, але як вобліск яны.
|
5) Слухаю і разумею: песні, якія спяваюць у нас, звонкія, раздольныя,
мудрыя.
|
А 27 Адзначце схему, якой адпавядае сказ з простай мовай:
Пара госцікі дадому засмяялася гаспадыня бо паелі конікі салому
1) “П, – а: – П”.
|
4) “П, – а: – п”.
|
2) “П”, – а.
|
5) “П, – а, – П”.
|
3) “П, – а, – п”.
|
|
А 28 Адзначце правільныя сцверджанні:
-
Кожнае слова-кампанент фразеалагізма з’яўляецца асобным членам сказа.
-
У беларускай мове гукі [т] – [ц’] парныя па цвёрдасці – мяккасці.
| -
Парад слоў у сказе можа быць прамым і адваротным.
-
Выклічнікі адносяцца да службовых часцін мовы.
| -
Антанімічнымі марфемы быць не могуць.
|
А 29 Адзначце словы, якія ў беларускай і рускай мовах адрозніваюцца месцам пастаноўкі націску:
1) латаць;
|
4) пасланец;
|
2) шквалісты;
|
5) наспех.
|
3) арахіс;
|
|
Тэкст да заданняў А 30-32, В 3, В5, В 7, В8
(1) У старажытных грэкаў было цікавае міфічнае паданне пра тытанаў, герояў незвычайнай сілы і розуму, якія аднойчы паўсталі супраць саміх алімпійскіх багоў. (2) Адзін з тытанаў, па імені Праметэй, украў з Алімпа агонь і перадаў людзям, каб палегчыць ім жыццё. (3) За гэты самаахвярны ўчынак багі сурова пакаралі Праметэя. (4) Прыкавалі яго да скалы, прыгавараўшы на вечныя пакуты.
(5) З кагорты сапраўдных тытанаў быў і беларускі асветнік і гуманіст стагоддзя, першадрукар Францыск Скарына. (6) Ён паказаў прыклад незвычайнай 1працавітасці, творчай 2адвагі і духоўнай сілы, калі першы закладваў глыбокі падмурак 3кнігадрукавання ва Усходняй Еўропе, калі самааддана 4працаваў над перакладам і 5выданнем шматлікіх кніг на роднай мове. (7) Ён, бы міфічны Праметэй, даў свайму народу друкаваныя кнігі. (8) Скарына ўсяго сябе аддаў людзям, імкнучыся асвятліць ім шлях у будучыню, вывесці іх на дарогу навукі і асветы, далучыць да самых выдатных здабыткаў агульначалавечай культуры. (9) Як запавет нашчадкам гучаць яго пранікнёныя словы: любіце кнігу, бо яна крыніца мудрасці, ведаў і навукі, любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, любіце бацькоўскую зямлю, дзе вы былі ўскормлены і ўзгадаваны. (10) Ён з тых, хто кінуў выклік духоўнай манаполіі ўсёмагутнай царквы, мужна пракладаючы шлях да вызвалення чалавека ад цяжкіх путаў Сярэднявечча, шлях да яго духоўнага адраджэння.
(11) Так, Францыск Скарына – тытан па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці.
А 30 Адзначце фанетычную з’яву, характэрную для падкрэсленага ў 11-м сказе слова:
-
прыпадабненне свісцяга гука да шыпячага;
-
прыпадабненне шыпячага гука да свісцяга;
-
азванчэнне парнага глухога зычнага гука;
-
спалучэнне двух зычных гукаў вымаўляецца як адзін падоўжаны шыпячы;
-
спалучэнне двух зычных гукаў вымаўляецца як адзін падоўжаны свісцячы.
|
А 31 Вызначце, якія з пранумараваных у 6-м сказе слоў мнагазначныя. Адзначце нумары гэтых слоў.
А 32 Адзначце лексіка-граматычныя характарыстыкі, якія адпавядаюць падкрэсленаму ў 3-м сказе назоўніку.
1) канкрэтны;
2) 2-га скланення;
|
3) абстрактны;
4) у форме роднага склону адзіночнага ліку мае канчатак -а;
|
5) у форме меснага склону адзіночнага ліку мае канчатак –у.
|
Ч а с т к а В
В 1 Да назоўніка цень дапасуйце прыметнік начны. Словазлучэнне запішыце ў форме творнага склону.
В 2 Устанавіце адпаведнасць паміж часцінамі мовы ў першым слупку і іх характарыстыкай ў другім. Адказ запішыце.
А Сямёра
|
1 Агульны назоўнік
|
Б Шасцісоты
|
2 Зборны лічэбнік
|
В Тройка
|
3 Дробавы лічэбнік
|
Г Паўтары
|
4 Колькасны складаны лічэбнік
|
|
5 Парадкавы складаны лічэбнік
|
В 3 Знайдзіце ў 5-м сказе слова, утворанае прыставачна-суфіксальным спосабам. Запішыце гэта слова ў той форме, у якой яно ўжыта ў сказе.
В 4 Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем. Адказ запішыце.
А Матаць на вус.
|
1 Неадступна, настойліва ўзнікаць, з’яўляцца ў свядомасці.
|
Б Пішы прапала.
|
2 Раскрыць свае якасці, здольнасці, магчымасці.
|
В Лезці ў галаву.
|
3 Пра што-небудзь безнадзейнае, сапсаванае, згубленае.
|
Г Паказаць сябе.
|
4 Рызыкаваць жыццём, рабіць што-небудзь рызыкоўнае, небяспечнае.
|
|
5 Браць пад увагу, прыкмячаць, запамінаць што-небудзь.
|
В 5 Вызначце часцінамоўную прыналежнасць падкрэсленага ў 5-м сказе слова. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.
В 6 Знайдзіце няпэўна-асабовы сказ і выпішыце яго граматычную аснову:
1) На свеце жывучы, усяго нажывеш.
2) Ва ўспамінах сваіх неўпрыкмет я зноў вярнулася ў дзяцінства.
|
3) За ракой спявалі.
4) Добрага чалавека не перахваліш.
|
5) У пояс жыту пакланюся і любай дзедаўскай зямлі.
|
В 7 Вызначце, пры дапамозе якіх сродкаў звязаны 3-і і 4-і сказы тэксту. Адказ запішыце лічбамі ў парадку ўзрастання.
1) сінонімы;
|
4) лексічны паўтор;
|
2) злучнік;
|
5) займеннік.
|
3) няпоўны сказ;
|
|
В 8 Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.
ВАРЫЯНТ 2
Ч а с т к а А
А 1 Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару а:
1) загат_ваны;
|
4) шыр_кагабарытны;
|
2) раз_браны;
|
5) нагат_ваны.
|
3) т_кстыль;
|
|
А 2 Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:
1) выб_гчы;
|
4) кра_від;
|
2) м_дзведжы;
|
5) чэрв_нь.
|
3) мац_рынства;
|
|
А 3 Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску пішацца літара ў (нескладовае):
1) падышла да _льяны
|
4) мой _нук;
|
2) па- _краінску;
|
5) а_тапартрэт.
|
3) выпісваю “Роднае слова” _ жо год;
|
А 4 Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:
1) Дз_мітрый;
|
4) аген_чык;
|
2) хтос_ці;
|
5) бязрыб_е.
|
3) балон_чык;
|
|
А 5 Адзначце правільна напісаныя словы:
1) каллектыў;
|
4) засеянныя;
|
2) (моцнай) далонню;
|
5) дваццацігоддзе.
|
3) більярд;
|
|
А 6 Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару д:
1) укла_чык;
|
4) пры зара_цы батарэі;
|
2) чатырна_цаць;
|
5) выяз_ны.
|
3) галалё_;
|
|
А 7 Устанавіце адпаведнасць паміж марфемнай будовай слоў і прапанаванымі схемамі. Адзначце нумар правільнага адказу:
А Падземны
|
1 Корань + суфікс+ канчатак
|
|
Б Матчын
|
2 Прыстаўка + корань + суфікс+ суфікс
|
|
В Грукнуўшы
|
3 Прыстаўка+ корань + суфікс+ канчатак
|
|
Г Навечна
|
4 Корань + суфікс+ суфікс
|
|
|
5 Корань + суфікс+ суфікс +канчатак
|
|
1) А3 Б1 В4 Г2;
|
4) А3 Б1 В5 Г2;
|
2) А5 Б3 В1 Г2;
|
5) А3 Б2 В5 Г1.
|
3) А5 Б3 В2 Г1;
|
|
А 8 Адзначце назоўнік, якія трэба пісаць праз злучок:
1) (Дранько)Майсюк;
|
4) (віцэ)спікер;
|
2) (авія)пошта;
|
5) (паў)склянкі.
|
3) (леса)тундра;
|
|
А 9 Адзначце назоўнікі, ад якіх утвараюцца прыналежныя прыметнікі пры дапамозе суфікса -ін- (-ын-):
1) Аленка;
|
4) Рыгор;
|
2) бацька;
|
5) дырэктар.
|
3) сініца;
|
|
А 10 Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы пішуцца праз злучок:
1) (прафесійна)тэхнічны каледж;
2) (шмат)мільённы мегаполіс;
|
3) (усходне)славянскія мовы;
4) (сінявата)чорныколер;
|
5) (паўночна)амерыканскія прэрыі.
|
А 11 Адзначце дзеясловы, якія не маюць формы цяперашняга часу:
1) слухаць;
|
4) працаваць;
|
2) скокнуць;
|
5) пазнаёміць.
|
3) чакаць;
|
|
А 12 Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу напісаны правільна:
1) адчыняяце;
|
4) даяце;
|
2) лунаяце;
|
5) ведаяце.
|
3) звязваеце;
|
|
А 13 Адзначце прыслоўі. якія трэба пісаць разам:
1) (па)мацярынскі;
|
4) (без)разбору;
|
2) (што)тыдзень;
|
5) (па)малу.
|
3) (у)плаў;
|
|
А 14 Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы з не, ні напісаны правільна:
1) работа незалічана;
|
4) непадрыхтаваны рукапіс;
|
2) нідзе не быў;
|
5) пайсці неразвітаўшыся.
|
3) ненапісаны аўтарам верш;
|
|
А 15 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ужываецца ні:
1) Нельга _ цікавіцца гісторыяй свайго народу.
2) Як бы мяне _ захаплялі чужыя краіны, а свая ўсё ж мілей.
|
3) _ суніцы, _ маліны не заменяць мне чарніц.
4).У дом-музей Якуба Коласа нельга было _ зайсці.
|
5) Другі баран _ “бэ”, _ “мя”, а любіць гучнае імя.
|
А 16 Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўнае слова кіруе залежным:
1) бляск маланкі;
|
4) магчымасць адпачнуць;
|
2) жывёльны свет;
|
5) спяваць удваіх.
|
3) глядзець кіно;
|
|
А 17 Вызначце сінтаксічную ролю падкрэсленых у сказах слоў і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адзначце нумар правільнага адказу:
А Пад шэрай навіссю лазы ляніва дрэмлюць ментузы.
|
1 Дзейнік
|
|
Б Жаўруковыя мелодыі каваль выкоўвае ў кузні.
|
2 Выказнік
|
|
В Дома заўсёды быў поўны парадак.
|
3 Дапаўненне
|
|
Г Усе выйшлі на вуліцу палюбавацца на нявесту.
|
4 Азначэнне
|
|
|
5 Акалічнасць
|
|
1) А3 Б3 В1 Г5;
|
4) А5 Б1 В2 Г4;
|
2) А4 Б3 В5 Г1;
|
5) А4 Б2 В1 Г5.
|
3) А4 Б3 В1 Г5;
|
|
|
А 18 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:
1) Паэзія __ нібы расінкі зіхаценне.
2) Першае каханне __ асаблівае, кранальнае.
|
3) Зямля наша __ святы запаведнік, і трэба, як маці, яе берагчы.
4) Песня бларуская, ты __ скарб неўміручы народнай душы!
|
5) Не забываць дабра __ мудрая парада.
|
А 19 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
1) Пасыцелі на агародзе бульба __ і рэдзька, і часнок.
2) Мы сёння помнім __ і заўтра не забудзем пра вас, Браслаўскія азёры.
|
3) То ціха бруіцца крыніца __то звініць на ўсе лады.
4) З далёкіх __ і блізкіх дарог лёгкім крокам ступаем на матчын парог..
|
5) Не сілай браць трэба __ а розумам.
|
А 20 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску (коскі):
1) Ільны такія белыя __ як лебядзіны пух.
2) Па небе хмары __ як палотны __ паўночны вецер рассцілае.
|
3) Калі паяўляліся грыбы, мяне __ як магнітам цягнула ў лес.
4) Гурба снегу __ як белая гара.
|
5) Лісты гарлачыкаў __ як сподачкі.
|
А 21 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць знакі прыпынку:
1) Пасярод ракі ўзвышаўся __ парослы чырвонаю лазою __ астравок.
2) Прыемна пахне __ абмыты даждом __ луг.
|
3) Спечаны мною з любоўю ___ лёг чорны хлеб на стол.
4) Сярод незнаёмых людзей я сядзеў __ як вады ў рот набраўшы.
|
5) Сарокі __ вестуны зімы __ выдзяляюцца сваёй стракатасцю на рабінах.
|
А 22 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску (коскі):
1) Люба __ мы даўно з ёй не сустракаліся __ падрасла, вылюднела.
2) Сэрца __ можа __ жыць толькі дабром.
|
3) Ячмень наліўся __ нават __у нізкіх мясцінах.
4) На цябе __ мой сад__ гляджу з любоўю..
|
5) Часам __ успамінаю кросны, што ткала бабуля аж да ночы.
|
А 23 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
1) Не сейце, людзі, зла __ а сейце, людзі, зерне.
2) Колькі вытрымкі ў сосен __ і колькі ў іх спакойнай сілы!
|
3) Ля хат высокія сумёты __ і пад снежнай коўдрай спяць палі.
4) Дарожак пратаптаных многа __ ды кожны сваю выбірае.
|
5) Над Белай Руссю іграюць гуслі __ і песні-лебедзі ляцяць.
|
А 24 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
-
Ведаю, што __ калі зямлю добра дагледзець, то яна ў даўгу не застанецца.
-
Бег штосілы, без аглядкі __ аж блішчалі ў хлопца пяткі.
| -
Хоць гараджанін я каторы год __ у вёсцы карані мае, мой род.
-
Калі свае гады на плён памножыш __ бяздонне небыцця адолець зможаш.
| -
Няпроста зазірнуць у глыбіню душы і дазнацца, што хвалюе __ і што трывожыць.
|
А 25 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:
-
Я ўпэўнены __ няма на свеце прыгажэйшага за слуцкі кужаль палатна.
-
Адплыло павуцінне __ пажаўцелі бярозы.
| -
Ведаюць людзі ў свеце пра тое __ смех памагае знішчыць нам ліхое.
-
Твой погляд запаўняе сіняву __ твой голас напаўняе наваколле.
| -
Мураш нястомна ведае адно __ цягне ён ігліцу, быццам бервяно.
|
А 26 Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх прапушчаны знакі прыпынку паміж іх часткамі:
-
Не бойся што баліць часамі сэрца: яно на тое і сэрца, каб балець.
-
Крылы славяць палёт, цягнікі – сваю хуткасць, а рэкі – разгон сваіх хваль.
| -
Дзень скончыўся і сонца пайшло туды, дзе ўчора начавала.
-
4) Я веру ў маладосць: яе калі паклічаш – адгукнецца.
| -
Жыццё як лета без спякоты, жыццё як восень без дажджоў, калі няма ў душы пяшчоты.
|
А 27 Адзначце схему, якой адпавядае сказ з простай мовай:
Дзякуй лёсу дзякуй лёсу паўтараем часта мы за мяцеліцы за вёсны і за май сярод зімы.
1) “П, – а: – П”.
|
4) “П, – а, – п”.
|
2) “П”, – а.
|
5) “П, – а, – П”..
|
3) “П, – а: – п”.
|
|
А 28 Адзначце правільныя сцверджанні:
1) Тэрміны часцей маюць некалькі значэнняў, г.зн. яны мнагазначныя.
2) Дапасаваныя азначэнні заўсёды аднародныя.
|
3) У беларускай мове гукі [д] – [дз’] парныя па цвёрдасці – мяккасці.
4) Прыстаўкі могуць мець і граматычнае, і лексічнае значэнне
|
5) У беларускай мове чатыры службовыя часціны мовы.
|
А 29 Адзначце словы, якія ў беларускай і рускай мовах адрозніваюцца месцам пастаноўкі націску:
1) берагавы;
|
4) перапіс;
|
2) кірка;
|
5) упрысядкі.
|
3) везці;
|
|
Тэкст да заданняў А 30-32, В 3, В5, В 7, В8
(1) Хто першым аб’явіўся ў славян: бондар ці каваль?
(2) Па простай логіцы – бондар. (3) Бо чалавек са свайго зародку жыў сярод дзікай прыроды, у акружэнні лясоў ці ў лесе, а драўніна ж і ёсць рабочы матэрыял для бондара.
(4) Але для таго, каб зрабіць бочку, дзежку, цэбар, трэба спілаваць ці ссекчы дрэва, настругаць з яго клёпак. (5) Патрэбен востры, з жалеза інструмент, які рабіў каваль. (6) Не будзем гадаць, хто першы з’явіўся. (7) 1Прызнаем як ісціну, што 2каваль і 3бондар – 4галоўныя 5прафесіі нашых продкаў.
(8) Бондары ў нас звычайна былі самавучкамі-самародкамі і лічыліся сапраўднымі, як кажуць, на ўсе рукі майстрамі. (9) Увесь драўляны посуд, які быў патрэбен для чалавека і для жывёлы, майстравалі ўмелыя рукі бондара.
(10) Прафесія бондара ўвайшла ў фамільную спадчыну. (11) Людзей з такімі прозвішчамі, як Бондар, Бондараў, Бандарэнка, Бандарчук, можна сустрэць і ў вёсцы, і ў горадзе.
(12) Бондары маглі быць і цеслярамі, і сталярамі, і дойлідамі. (13) Гэта ад іх пайшлі прозвішчы Цесля, Цяслюк, Цясленка, Плотнікаў, Сталярэнка, Сталяроў, Сталярук, Дайлід, Далідовіч.
(14) Некаторыя прымаўкі пра хлеб маглі прыдумаць бондары, бо мелі яшчэ і хлебную прафесію. (15) Відаць, нездарма ў старабеларускім лексіконе ўжывалася слова ‘бонда’, што азначала ‘маёмасць’, ‘грошы’,’збожжа’.
А 30 Адзначце фанетычную з’яву, характэрную для падкрэсленага ў 11-м сказе слова:
1) прыпадабненне свісцяга гука да шыпячага;
2) прыпадабненне шыпячага гука да свісцяга;
3) аглушэнне парнага звонкага зычнага гука;
4) спалучэнне двух зычных гукаў вымаўляецца як адзін падоўжаны свісцячы;
5) спалучэнне двух зычных гукаў вымаўляецца як адзін падоўжаны шыпячы.
А 31 Вызначце, якія з пранумараваных у 6-м сказе слоў мнагазначныя. Адзначце нумары гэтых слоў.
А 32 Адзначце лексіка-граматычныя характарыстыкі, якія адпавядаюць падкрэсленаму ў 3-м сказе назоўніку.
1) абстрактны;
2) канкрэтны;
|
3) 2-га скланення;
4) у форме роднага склону адзіночнага ліку мае канчатак -у;
|
5) у форме меснага склону адзіночнага ліку мае канчатак –у.
|
Ч а с т к а В
В 1 Да назоўніка стэп дапасуйце прыметнік прыгожы. Словазлучэнне запішыце ў форме творнага склону.
В 2 Устанавіце адпаведнасць паміж часцінамі мовы ў першым слупку і іх характарыстыкай ў другім. Адказ запішыце.
А Пяцёра
|
1 Дробавы лічэбнік
|
Б Сямісоты
|
2 Зборны лічэбнік
|
В Двойка
|
3 Парадкавы складаны лічэбнік
|
Г Паўтара
|
4 Колькасны складаны лічэбнік
|
|
5 Агульны назоўнік
|
В 3 Знайдзіце ў 8-м сказе слова, утворанае прыставачна-суфіксальным спосабам. Запішыце гэта слова ў той форме, у якой яно ўжыта ў сказе.
В 4 Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем. Адказ запішыце.
А На сёмым небе.
|
1 Не такі, як ты, непадобны.
|
Б За мілую душу.
|
2 Напалохаць каго-небудзь.
|
В Не лыкам шыты.
|
3 Моцна перабольшыць.
|
Г Згусціць фарбы.
|
4 Бязмерна шчаслівы, вельмі задаволены чым-небудзь.
|
|
5 З вялікім задавальненнем, з ахвотаю.
|
В 5 Вызначце часцінамоўную прыналежнасць падкрэсленага ў 3-м сказе слова. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.
В 6 Знайдзіце няпэўна-асабовы сказ і выпішыце яго граматычную аснову:
1) З хараства вады не нап’ешся.
2) Па нітачцы і клубочак знойдзеш.
|
3) Пахла спелай збажыной і вішнёвым сокам.
4) Дарогу рашчысцілі ад снегу.
|
5) Я, бывае, доўга і пакутліва шукаю патрэбныя для рыфмы словы.
|
В 7 Вызначце, пры дапамозе якіх сродкаў звязаны 1-ы і 2-і сказы тэксту. Адказ запішыце лічбамі ў парадку ўзрастання.
В 8 Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.
|