Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Гомельскі дзяржаўны універсітэт
імя Францыска Скарыны”
А.В. БРАДЗІХІНА
СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІРЫКІ
КУРС ЛЕКЦЫЙ ПА СПЕЦКУРСЕ
для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці
І – 21 05 01 – “Беларуская філалогія”
спецыялізацыі І – 21 05 01 02 – “Літаратуразнаўства”
і І – 21 05 02 – “Руская філалогія”
са спецыялізацыяй І – 21 05 02 07 – “Беларуская мова і літаратура”
Гомель 2006
УДК 821.161.3 – 1.09“19”(075.8)
ББК 83.3(4беі)6 – 453я73
З-691
Рэцэнзенты:
І.М. Афанасьеў, дацэнт, кандыдат філалагічных навук;
кафедра беларускай літаратуры ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
Брадзіхіна А.В.
Сучасная беларуская інтымная лірыка: тэндэнцыі і перспектывы развіцця / А.В. Брадзіхіна: Мін-ва адук. РБ. – Гомель: УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2009. – 204 с.
У манаграфіі вырашаюцца важныя тэарэтычныя праблемы, звязаныя з такой мастацкай з’явай, як інтымнай лірыка, і акрэсліваюцца спецыфічныя яе адметнасці; выяўляюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця, заканамернасці і комплекс дыферэнцыяльных рыс, якія фарміруюць аблічча сённяшняй айчыннай любоўнай лiрыкі. Праз разгляд творчасці асобных прадстаўнікоў сённяшняга вербальнага мастацтва (Р.Баравіковай, Л.Дранько-Майсюка, А.Барскага, Я.Чыквіна, У.Арлова і інш.) вызначаецца мастацкая спецыфіка ўвасаблення кахання ў сучаснай беларускай паэзii ў еўрапейскім культурным кантэксце з улікам маральна-філасофскіх і iдэйна-эстэтычных арыентацый творцаў, веравызнання, і нацыянальнага характару.
Кніга адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам вну.
УДК 821.161.3 – 1.09“19”(075.8)
© А.В. Брадзіхіна, 2009
© УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2009
ЗМЕСТ
Уводзіны
|
3
|
Тэма 1 Сучасная беларуская паэзія: стан, тэндэнцыі развіцця, перспектывы
|
5
|
Тэма 2 Філасофска-інтэлектуальны кірунак у сучаснай беларускай лірыцы
|
14
|
Тэма 3 Сучасная пейзажная лірыка
|
30
|
Тэма 4 Інтымная лірыка на мяжы тысячагоддзяў
|
46
|
Тэма 5 Кампаратывістыка: паняцце, прынцыпы,законы
Лекцыя 1
Лекцыя 2
|
64
81
|
Тэма 6 Міфалагічныя і біблейскія матывы ў сучаснай паэзіі
|
106
|
Тэма 7 Эксперыментальныя з’явы ў маладой паэзіі мяжы тысячагоддзяў
|
120
|
УВОДЗІНЫ
Сучасная беларуская паэзія, як і літаратура ў цэлым, – новы, прынцыпова адрозны ад папярэдняга, палітычна заангажаванага, перыяду этап развіцця прыгожага пісьменства. Сённяшнюю лірыку найперш характарызуе зварот да адвечных чалавечых каштоўнасцей, што ў час паступовай маральнай дэградацыі грамадства выглядае надзвычай актуальным. Аблічча сучаснай паэзіі вызначаюць такія адметнасці, як узмацненне асобаснага пачатку, эстэтычная арыгінальнасць, інтэлектуалізацыя і філасафічнасць, трагедыйна-драматычнае светаадчуванне, прытчавасць, цяга да мініяцюрных, лаканічных форм, полістылістычнасць і жанравы сінкрэтызм, што сведчыць пра яе арыгінальнасць і патэнцыйную запатрабаванасць грамадствам. Пры гэтым вершаваная мастацкая прадукцыя, да таго ж беларускамоўная, не карыстаецца ў масавага чытача павышаным попытам. Папулярызаваць айчынную літаратуру, і паэзію ў прыватнасці, закліканы сённяшнія студэнты-філолагі – будучыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.
Беларуская лірыка на мяжы тысячагоддзяў – неаднародная і разнастайная як у ідэйна-тэматычных, так і ў жанрава-стылёвых аспектах сістэма. Рухомасць і адкрытасць літаратурнага працэсу на сучасным этапе прыводзіць да таго, што грунтоўныя працы, прысвечаныя яго асэнсаванню (Гніламёдаў У. Сучасная беларуская паэзія. – Мн., 1983; Бельскі А. Сучасная беларуская літаратура. – Мн., 1997), надзвычай хутка становяцца з’явамі мінулага і ўжо не адлюстроўваюць культурнай сітуацыі ў яе цэласнасці.
Курс лекцый, што прадстаўлены ў гэтым выданні, змяшчае ў сабе матэрыял аб асноўных заканамернасцях літаратурнага працэсу к. 20 – пач. 21 стст. праз разгляд дзейнасці найбольш значных і ўплывовых постацей перыяду. Пры гэтым найбольшая ўвага надаецца вершатворчасці паэтаў так званага “сярэдняга” пакалення і маладой беларускай лірыцы па прычыне недастатковай іх асветленасці ў школьным курсе роднай літаратуры.
У межах адведзенай вучэбным планам колькасці гадзін курс лекцый уключае ў сябе шэраг пытанняў па наступных накірунках:
- дамінантныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай лірыкі;
- вядучыя кірункі ў абнаўленні тэматыкі і жанрава-стылёвыя эксперыменты сённяшняй паэзіі;
- ідэйна-мастацкія пошукі найбольш значных аўтараў эпохі і асноўныя адметнасці канкрэтных мастацкiх твораў i лiтаратурных з’яў к. 20 – пач. 21 стст.;
- асноўныя паралелi (уплывы і традыцыі) у развiццi нацыянальнай лiтаратуры i iншых славянскiх i заходнееўрапейскiх лiтаратур;
- агляд найбольш значных літаратуразнаўчых і крытычных даследаванняў, прысвечаных сучаснай лірыцы.
Адрасаваны студэнтам філалагічных спецыяльнасцей.
|