А 16 Адзначце дзеясловы, якія ў форме 1 асобы множнага ліку цяперашняга або простага будучагаг часу маюць канчатак -ЫМ/-ІМ:
1) рыхту…мся;
|
4) працу…м;
|
2) скін…м;
|
5) далуч…мся.
|
3) прыгледз…мся;
|
| А 17 Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2 асобы адзіночнага ліку цяперашняга або простага будучагаг часу маюць канчатак -АШ:
1) акруж…ш;
|
4) цеш…шся;
|
2) упрыгож…ш;
|
5) вуч…шся.
|
3) скаж…ш;
|
|
А 18 Адзначце дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу:
1) прыляцеўшы, узмужнелы;
|
4) прынёсшы, пачырванелы;
|
2) апáлае, квітнеючы;
|
5) нязжаты, зачараваны.
|
3) пасівелы, кіруемая;
|
|
А 19 Адзначце дзеясловы, ад якіх утвараюцца дзеепрыметнікі пры дапамозе суфікса –Л-:
1) насыціць;
|
4) пасівець;
|
2) акрапіць;
|
5) пачуць.
|
3) пацяжэць;
|
|
А 20 Адзначце дзеепрыслоўі незакончанага трывання:
1) абыходзячы;
|
4) пераплёўшы;
|
2) сустрэўшы;
|
5) трымаючы.
|
3) даючы;
|
|
А 21 Адзначце дзеепрыслоўі, утвораныя ад дзеясловаў І спражэння:
1) звужаючыся;
|
4) зграбаючы;
|
2) гаворачы;
|
5) тоячы.
|
3) спісваючы;
|
|
А 22 Адзначце прыслоўі спосабу дзеяння:
1) весела;
|
4) па-брацку;
|
2) вярхом;
|
5) раптам.
|
3) хораша;
|
|
А 23 Адзначце словазлучэнні у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца прыслоўямі:
1) сядзець зверху;
|
4) у ночы зімовыя;
|
2) з верху гары;
|
5) ішоў насустрач.
|
3) прыехаў уночы;
|
|
А 24 Адзначце рады, у якіх усе прыслоўі пішуцца праз злучок:
1) (па)майстэрску, (на)гара, (па)другое;
2) (па)горла, (па)ціху, (па)пятае;
3) (па)твойму, (сюды)туды, крыж(накрыж);
4) дзе(сьці), (калі)небудзь, (па)беларуску;
5) (там)сама, (у)вечары, (з)верху.
А 25 Адзначце рады, у якіх усе словы пішуцца разам:
1) (з)даўна, (што)тыдня, (па)меры;
2) (без)упынку, (на)памяць,(з)размаху;
3) (на)пракат, (у)брод, (з)большага;
4) (на)відавоку, (у)семярых), (па)святочнаму;
5) (у)ранні, (не)хаця, (да)чыста
А 26 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца прыназоўнікамі:
1) Скрозь стаяла вада і са стрэх капала.
2) Сын сядзеў, не гледзячы маці ў вочы.
3) Спраўляючы свой карагод, Зямля вакол Сонца імчыцца.
4) Вакол было ціха і глуха.
5) Дрэва ляжала упоперак дарогі.
А 27 Адзначце рады, у якіх усе злучнікі злучальныя:
1) але, хоць, так што;
|
4) ды (= і), ні…ні, затое;
|
2) калі, што, па прычыне таго што;
|
5) як…так і, аднак, і.
|
3) не толькі...але, бо, куды;
|
|
А 28 Адзначце словы, з якімі часціцы пішуцца асобна:
1) толькі(што);
|
4) хто(сьці);
|
2) прыйшоў(такі) ;
|
5) ён(такі).
|
3) паглядзеў(бы);
|
|
А 29 Адзначце сказы, у якіх не(ня) пішацца асобна:
-
(Не/ня)кружыцца ад славы галава, у вокладкі вядомых (не/ня)спяшаю.
-
Адна трава, зялёная трава мне (не/ня)ўміручасць ціха абяцае.
-
Свой радок на паперы (не/ня)чакаў я спаткаць, проста сэрца без меры захацела спяваць.
-
А лягу-прылягу край гасцінца старога на духмяным пракосе (не/ня)даспелай травы.
-
Пакуль паэты будуць пець – (не/ня)быць Радзіме безыменнай, зямлі бацькоў – (не(ня))анямець.
А 30 Адзначце пропускі, дзе пішацца НІ:
Бацькаўшчына? Колькі б мы н1… хадзілі па тваіх дарогах, колькі б вёснаў н2… сустракалі пад дахам тваіх нябёсаў, н3… колі н4… здасца чэрствым твой хлеб, н5… будзе скупою твая рука.
Заданні В
|
Пытанні
Як называе(ю)цца:
|
Адказы
|
В 1
|
навука пра лад мовы, яго законы, раздзеламі якой з’яўляюцца марфалогія і сінтаксіс;
|
|
В 2
|
часціны мовы, словы якіх выконваюць намінатыўную функцыю і з’яўляюцца членамі сказа;
|
|
В 3
|
назоўнікі – індывідуальныя назвы прадметаў, з’яў, паняццяў;
|
|
В 4
|
прыметнікі, якія абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў;
|
|
В 5
|
лічэбнікі, якія абазначаюць частку адзінкі або цэлы лік і частку адзінкі;
|
|
В 6
|
дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, што не накіравана на аб’ект;
|
|
В 7
|
граматычная катэгорыя дзеяслова, якая абазначае адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці;
|
|
В 8
|
нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае выніковае дзеянне пры галоўным, выражаным дзеясловам-выказнікам;
|
|
В 9
|
разрад прыслоўяў, якія абазначаюць якасць дзеяння і ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў, адказваюць на пытанне як?
|
|
В 10
|
службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
|
|
ТЭСТ 7
СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ ПРОСТАГА СКАЗА
ВАРЫЯНТ 1
Заданні А
А 1 Адзначце словазлучэнні:
1) недалёка ад нас;
|
4) луг і поле;
|
2) давайце пазнаёмімся;
|
5) змагацца з абставінамі.
|
3) нягледзячы на надвор’е;
|
|
А 2 Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу дапасавання:
1) прыходзіць увечары;
|
4) дзяжурства ў аптэцы;
|
2) сустрэцца выпадкова;
|
5) іншыя каштоўнасці.
|
3) ясная раніца;
|
|
А 3 Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу кіравання:
1) размаўлялі па-сяброўску;
|
4) парада ўрача;
|
2) узаранае поле;
|
5) схілілася над крыніцай.
|
3) ехаць па дровы;
|
|
А 4 Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу прымыкання:
1) вясенняе сонейка;
|
4) прыходзіць на заняткі;
|
2) добра адчуваць;
|
5) бачыць аблокі.
|
3) вельмі асцярожна;
|
|
А 5 Адзначце сказы са складаным дзейнікам:
-
Дзве бярозы шумяць над акном.
-
Рабочыя ўсталі з месца, стаўпіліся каля насыпу і чакалі.
-
Кожны з нас прыпасае Радзімы куток.
-
Жыццё пражыць – не поле перайсці.
-
У лесе гаспадарыла бабіна лета.
А 6 Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам:
-
Цудоўнаю красою здзіўляе Мінск мяне.
-
Няхай жыве Беларусь!
-
Вучыцца ў народа – задача кожнага пісьменніка.
-
Вечарам пачалі збірацца ў школьным будынку.
-
Я буду пець і танцаваць.
А 7 Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам:
-
Жыццё ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар.
-
Без буслоў бяздоннае неба становіцца пустое і нецікавае.
-
Перастала каліна ў цвяточкі ўбірацца; перастала дзяўчына з ненаглядным страчацца.
-
Лета ўбіраецца ў сілу.
-
На нейкі момант кроплі дажджу перасталі падаць.
А 8 Адзначце сказы з састаўным іменным выказнікам:
-
Вада ў рэчцы была чыстая і халодная.
-
Хлеб, напэўна, нікому не горкі, горкая праўда зямлі.
-
Над мястэчкам, над полем, над балотам пачынае непадзельна гаспадарыць сонца.
-
Дзень прыйшоў ціхі і светлы.
-
І месяц бляск струменіць белы з бяздоннай цьмянай глыбіні.
А 9 Адзначце няпоўныя сказы:
-
Наступіла раніца.
-
Світае.
-
Збажына нізка клоніцца буйным зернем да зямлі.
-
Зямля запахла цёплым хлебам, бярвенні — мірам і жыццём.
-
Зноўку пара хараства.
А 10 Адзначце ўскладненыя сказы:
-
Здаецца, увесь поплаў звініць, спявае.
-
Добра было ранняй восенню у лесе.
-
Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы!
-
Я збірала росы ў зорныя ночы.
-
Над люстрамі ракі запляці свае косы, бярозка-красуня.
А 11 Адзначце аднасастаўныя пэўна-асабовыя сказы:
-
Шлю падзяку вёскам і сябрам, жытнім копам на шырокім полі.
-
Горы тут называюць сопкамі.
-
Сем разоў адмерай – адзін адрэж.
-
Усе лужыны ўночы зацягнула шклістым лёдам.
-
Колькі перадумаў тут, на гэтай дарозе, колькі мар выспеліў, колькі радкоў знайшоў.
А 12 Адзначце аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы:
-
Цішыня і вячэрняе сонца.
-
Пад узмахі касы нават і пра непрыемнае думалася лёгка.
-
У гэты вечар сцямнела раней, чым звычайна.
-
Мову пачалі адрываць ад роднай для яе зямлі, уводзіць у яе лексічны запас чужародныя словы і выразы.
-
У дзверы пазванілі.
А 13 Адзначце аднасастаўныя безасабовыя сказы:
-
Зранку парыла, пякло.
-
За багацце розуму не купіш.
-
Белая паласа прыбою.
-
Брату дазволена было з’яўляцца тут толкі ў выпадку самай пільнай патрэбы.
-
Не хачу нават планы складаць на далёкую будучыню.
А 14 Адзначце аднасастаўныя назыўныя сказы:
-
Ноч. Халодная зямлянка.
-
Нельга злічыць у небе зор.
-
Вось і рэчка.
-
Шыла ў мяшку не схаваеш.
-
Уваходзіць толькі па аднаму.
А 15 Адзначце аднасастаўныя абагульнена-асабовыя сказы:
-
Жыві і думай пра будучыню.
-
Згодаю двор збудуеш, а нязгодаю – гатовае разбурыш.
-
Не сядзіцца Алесі ў хаце.
-
Сонечны вераснёўскі дзень.
-
Сем разоў адмерай – адзін раз адрэж.
А 16 Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік ставіцца:
-
Менск гэта значыць месца, дзе мяняюць тавары.
-
Стракозы быццам верталёцікі.
-
Маланка з-за хмары блісь.
-
Дарога роўная і светлая.
-
Анютка хоць сёння замуж аддавай.
А 17 Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік не ставіцца:
-
Маленькае кацяня прыг на стул.
-
Антось часамі як дзіця.
-
Прачытаць кнігу у(ў)збагаціцца словам.
-
Жнівень месяц зарніц, лясной цішыні.
-
Ты маё шчасце, мая радасць.
А 18 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя сінтаксічныя канструкцыі (азначэнні і інш.) адасабляюцца:
-
З-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца.
-
Ноч стаяла светлая, сухая і ветраная.
-
Ахопленыя пажарам вайны стаялі нерухома рэдкія кучаравыя воблакі.
-
Радасная і шчаслівая яна кінулася на шыю маці.
-
У яго вачах было штосьці трывожнае і сумнае.
А 19 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя прыдаткі адасабляюцца:
-
Сын лесніка я сам з маленства любіў паліць касцёр, пасядзець ля вогнішча.
-
Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй, тонкім разуменнем і пачуццём паэзіі.
-
Флора або расліннасць Белавежскай пушчы зацікавіла вучоных іншых краін.
-
Як не славіць песняй сакалінай Беларусь рэспубліку маю.
-
Сабака Амур упэўнена ішоў па следу.
А 20 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:
-
Сонца яшчэ не ўзышло хаваючыся недзе за небасхілам.
-
Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця.
-
Злева над абшарамі балота плыў лёгкі туман.
-
Хутка праз дзень ці праз тыдзень восень дажджлівая прыйдзе яблыкі ў садзе атрэсці.
-
Аздоблен квас быў і грыбамі выключна ўсё баравічкамі.
А 21 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя дапаўненні адасабляюцца:
-
Апроч той зямлі і зямное арбіты былі ў ім яшчэ і сузор’і адбіты.
-
Расцівітуць заместа пушчы зеленакосыя сады.
-
Зімой рэкі Заходняй Еўропы за выключэннем Одэра і Віслы амаль не пакрываюцца лёдам.
-
Звыш плана выпушчаны два бульдозеры.
-
Акрамя мяне у(ў) школьнай майстэрні працавала шмат вучняў.
А 22 Адзначце, чым дасоблены дадзены сказ:
Дзве ялінкі, кучаравыя, з доўгімі і густымі лапкамі, ганарліва выглядалі з бярэзніку.
-
адасобленым дапаўненнем;
-
адасобленым недапасаваным азначэннем;
-
абасобленым дапасаваным азначэннем;
-
адасобленай акалічнасцю;
-
адасобленым прыдаткам.
А 23 Адзначце сказы, у якіх коска перад параўнальнымі злучнікамі ставіцца:
-
Дубы як вежы вартавыя.
-
Хвост андатры не што іншае як вясло і руль.
-
Адзінокія бярозкі жаўцелі між зелені сосен, і былі яны самотныя як сіроты.
-
Зямлі як старой бабе сесці.
-
Захад стаяў як дым.
А 24 Адзначце сказы, у якіх коска перад параўнальнымі злучнікамі не ставіцца:
-
Ноч была як казка.
-
Вышкі нібы людзі шырока і крэпка расставіўшы ногі, трымаюць цяжкія правіслыя правады.
-
Старая кніга як бы злучае сённяшняе з даўно мінулым.
-
І толькі так як роўная між роўных жыць можа мова родная мая.
-
Антось як сонца засвяціўся: даўно аб чоўне ён смуціўся.
А 25 Адзначце сказы з пабочнымі канструкцыямі:
-
Дарога з узгорка была добра відаць.
-
Дождж відаць зацягнуў надоўга.
-
У цябе мо шнур які знойдзецца?
-
Садок быў праўда невялікі.
-
Праўда даражэйшая за грошы.
А 26 Адзначце, чым ускладнены дадзены сказ (улічыце, што знакі прыпынку не расстаўлены):
Мужайся ж мая непакорная мацуйся ідзі працавітая да новых здабыткаў краіна!
1) адасобленым азначэннем;
|
4) параўнальным зваротам;
|
2) звароткамі;
|
5) выклічнікам.
|
3) аднароднымі членамі сказа;
|
|
А 27 Адзначце, чым з’яўляюцца выдзеленыя словы ў сказе:
Ад дарогі – дарога нібы мяжой была – пачынаецца заліўны луг.
А 28 Адзначце, у якіх сказах на месцы пропускаў ставяцца коскі:
-
О__шчырасць матчына! Яна нас асвятляе і гартуе.
-
Ой__ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі.
-
Не__не знайсці свяцей святога, чым ты__бацькоўская зямля.
-
Павязло нам — надвор’е стаіць __як па заказу.
-
Так__жыццё кіруецца толькі да лепшага ва ўсім сваім глыбокім і шырокім сэнсе.
А 29 Вызначце колькасць косак у дадзеным сказе:
Табе мой родны край жыццё ўсё аддаю свае і думкі і песні і ўсю любоў маю.
1) 1;
|
2) 2;
|
3) 3;
|
4) 4;
|
5) 5.
|
А 30 Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх характарыстыкамі:
А Марозны снег пад нагамі парыпвае гучна і бадзёра.
|
1) просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, пэўна-асабовы, развіты, поўны, ускладнены звароткам;
|
Б На дварэ змяркаецца.
|
2) просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты, поўны, ускладнены аднароднымі акалічнасцямі;
|
В Возера цёплае, малочнае.
|
3) просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, неразвіты, ускладнены аднароднымі выказнікамі;
|
Г Пад партрэтамі – нізкія шырокія шафы, поўныя беларускіх кніжак.
|
4) просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, безасабовы, развіты, поўны, няўскладнены;
|
Д Над ракою быстрай не шумі, чарот.
|
5) просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, няпоўны, развіты, ускладнены абасобленым азначэннем.
|
|
1) А2 Б 4 В 5 Г 3Д 1;
|
4) А1 Б 3 В 5 Г 2 Д 4;
|
|
2) А 1 Б 2 В 3 Г 4 Д 5;
|
5) А2 Б4 В3 Г5 Д1.
|
|
3) А 5 Б 4 В 3 Г2 Д 1;
|
|
Заданні В
|
Пытанні
Як называе(ю)цца:
|
Адказы
|
В 1
|
раздзел мовазнаўства, мінімальнымі адзінкамі якога з’яўляюцца словазлучэнне і сказ;
|
|
В 2
|
від падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях, пры якой залежнае слова стаіць у той жа самай граматычнай форме, што і галоўнае;
|
|
В 3
|
сказы, у якіх дзве і больш граматычныя асновы;
|
|
В 4
|
сказы, у якіх няма даданых членаў сказа;
|
|
В 5
|
аднасастаўны сказ, у якім выказнік выражаны дзеясловам 3 асобы множнага ліку;
|
|
В 6
|
састаўны выказнік, які складаецца з дапаможнага дзеяслова-звязкі і інфінітыва;
|
|
В 7
|
дапаўненне, выражанае назоўнікам вінавальнага склону без прыназоўніка;
|
|
В 8
|
азначэнні, якія прыпадабняюцца да слова, якое яно паясняюць, у родзе, ліку, склоне;
|
|
В 9
|
акалічнасць, якая адказвае на пытанне нягледзяча на што? насуперак чаму?
|
|
В 10
|
слова, якое адносіцца да аднародных членаў сказа і з’яўляецца тым жа членам сказа, што і яны.
|
|
ВАРЫЯНТ 2
Заданні А
А 1 Адзначце словазлучэнні:
1) далёка ад вас;
|
4) лес і рака;
|
2) давайце маляваць;
|
5) кіраваць калектывам.
|
3) дзякуючы дапамозе;
|
|
А 2 Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу дапасавання:
1) блакітнае неба;
|
4) першы клас;
|
2) прыехаць да таварыша;
|
5) нашае дзіця.
|
3) прабачыць сябру;
|
|
А 3 Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу кіравання:
1) есці не спяшаючыся;
|
4) надыход свята;
|
2) партрэт маці;
|
5) імкненне да навукі.
|
3) выдатны дзеяч;
|
|
А 4 Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу прымыкання :
1) пайсці па ваду;
|
4) хацець вучыцца;
|
2) вядомыя сцежкі;
|
5) спяваюць бадзёра.
|
3) свой чалавек;
|
|
А 5 Адзначце сказы са складаным дзейнікам:
-
Алесь з аўтаматчыкам падаліся на хутарок.
-
Будаваць – вялікае шчасце для чалавека.
-
Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад.
-
З шумам над намі пралятае чарада гусей.
-
Вузкай сцяжынкай цераз поле ішоў незнаёмы.
А 6 Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам:
-
Няхай родным словам загаворыць наш народ.
-
Творчасць – найбагацейшая крыніца радасці.
-
Сцелецца, сцелецца ў полі мяцеліца косамі светлымі па-над палеткамі.
-
Начаваць ён меўся пайсці да Андрэя.
-
Потым – гоп яна з калёс.
А 7 Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам:
-
Нашу працу і нашых сяброў мы ўмелі любіць.
-
Гатова ад веснавой красы сэрца жаваранка разарвацца.
-
Мастак быў дзядзька і на гэта, ён ладзіў многа кос за лета.
-
Жучкі і конікі трашчалі і ў стройны звон свой зык злівалі.
-
Буду ў далёкім краі я нудзіцца, у сэрцы любоў затаіўшы сваю.
А 8 Адзначце сказы з састаўным іменным выказнікам:
-
З нас кожны быў чацвёрты.
-
Стаў барвовым дол зімовы.
-
Ва ўсіх сферах дзейнасці чалавек не можа абысціся без слова.
-
Квадрат ёсць роўнастаронні прамавугольнік.
-
Старанна працаваць – краіну мацаваць.
А 9 Адзначце няпоўныя сказы:
-
Надышла вясна.
-
Змяркаецца.
-
Ля акна – звычайны пісьмовы стол.
-
Куды ні ступі – баравікі!
-
Празрыстыя воблакі гоніць бясконца Балтыкі вецер.
А 10 Адзначце ўскладненыя сказы:
-
Дзічэюць агароды, дрэвы, хаты без чалавечай ласкі і рукі.
-
Неба, зацягнутае шэрымі хмарамі, нізка павісла над зямлёй.
-
Хмаркі, хмаркі дарагія, напаіце дожджыкам зямлю.
-
Як чорны парасон, вісела цемра над зямлёю.
-
Па старой замшэлай пушчы ходзіць вецер невідушчы.
А 11 Адзначце аднасастаўныя пэўна-асабовыя сказы:
-
Углядайся, мой сыне, пільней углядайся ў святыя абрысы бацькоўскай зямлі.
-
На другі дзень у полі не працавалі.
-
Рэшатам вады не наносіш.
-
З лесу пацягнула халадком.
-
Скажу на развітанне шчырыя словы ўдзячнасці за хлеб-соль.
А 12 Адзначце аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы:
-
Птушыныя бесклапотныя галасы і кветкі дзікіх руж.
-
Ёй сніцца неба сіняе.
-
Мне кажуць пра прарокаў.
-
На нягоды жыцця не жальцеся.
-
Мне вечную ручку з пяром залатым прыслалі з усходняй краіны.
А 13 Адзначце аднасастаўныя безасабовыя сказы:
-
Надвячоркам пачало хмарыцца паволі.
-
Мне па-дзіцячы бясхітрасна захацелася казачна-песеннай дабраты.
-
Гары, душа мая, гары, твары высокае бяссмерце!
-
Хваробы лечаць і атрутамі.
-
Хочацца бегчы па лузе босаму, па халоднай мяккай траве.
А 14 Адзначце аднасастаўныя назыўныя сказы:
-
Мароз. Завея. Снежань.
-
Бацьку не спіцца.
-
Чужыя людзі.
-
Шануй бацьку і маці.
-
Вам раскажуць шмат цікавага пра гэты край.
А 15 Адзначце аднасастаўныя абагульнена-асабовыя сказы:
-
Ідзём у лес.
-
Прыяцеля пазнаеш у няшчасці.
-
На вуліцы пацямнела.
-
Люблю мой край, старонку гэту.
-
Гуляючы, розуму не прыдбаеш.
А 16 Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік ставіцца:
-
Маўленчая культура чалавека гэта люстэрка яго духоўнага жыцця.
-
Госць як госць, а валакіты дасць.
-
Там звяроў ого-го-го!
-
Прачытаць “Новую зямлю” у(ў)збагаціцца родным словам.
-
Цемра хоць вока выкалі.
А 17 Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік не ставіцца:
-
Выйсці замуж не дожджык перачакаць.
-
Хлопец відаць добры памочнік.
-
Крывічы-палачане, дрыгавічы і радзімічы непасрэдныя продкі беларусаў.
-
Кот мышы не таварыш.
-
Воблакі нібы залачоныя чаўны.
А 18 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя сінтаксічныя канструкцыі (азначэнні і інш.) адасабляюцца:
-
У лесе змярцвелым і суровым было зацішна і нават цёпла.
-
Дзень быў ціхі, цёплы.
-
Змарнелая ад гора маці Марысі ляжала на ложку.
-
Сядзіць ён глухі, скамянелы нібы лесавік той кашлаты.
-
Усе прысутныя на сходзе абмяркоўвалі пытанне аб добраўпарадкаванні дарог.
А 19 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя прыдаткі адасабляюцца:
-
Ганна маці Лабановіча была жанчына добрая, працавітая, руплівая.
-
Найвыдатнейшы беларускі паэт Максім Багдановіч большую частку жыцця правеў далёка ад Радзімы.
-
Светлыя хмаркі дзеці прастору ціха па небе плывуць.
-
Шырокай светлай паласою нясе свае воды Дняпро любімая рака ўсходніх славян.
-
У Полацку жыў і славуты майстар-ювелір Лазар Богша.
А 20 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:
-
Там далёка за дамамі разляглося поле.
-
Воўк авечак бярэ не выбіраючы.
-
Па полі пабеглі палахлівыя цені змяняючы і блытаючы колеры.
-
Ён ішоў усміхаючыся сваім думкам.
-
Нягледзячы на ранні час тут пульсавала жыццё.
А 21 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя дапаўненні адасабляюцца:
-
На голых дрэвах замест лісця паклалі шэрань маразы.
-
Акрамя “зайцавага” хлеба у(ў) бацькавай скрынцы бывае шмат якіх цікавых рэчаў.
-
Апрача аднастайнага шуму сосен у(ў) лесе нічога не чуваць.
-
Усё лета за выключэннем некалькіх дзён было цёплае надвор’е.
-
Звыш плана было выраблена мноства карысных рэчаў.
А 22 Адзначце, чым адасоблены дадзены сказ:
Дубовы ліст, у жылках і расе, мне нагадаў абрысы Беларусі.
-
адасобленым дапаўненнем;
-
адасобленай акалічнасцю;
-
абасобленым дапасаваным азначэннем;
-
адасобленым недапасаваным азначэннем;
-
адасобленым прыдаткам;
А 23 Адзначце сказы, у якіх коска перад параўнальнымі злучнікамі ставіцца:
-
Мора як неба блакітнае.
-
Начамі з неба падаюць не што іншае як бліскучыя зоркі.
-
Старыя дрэвы як і старыя людзі спяць трывожна і мала.
-
Відаць усё як на далоні.
-
Ноч была як казка.
А 24 Адзначце сказы, у якіх коска перад параўнальнымі злучнікамі не ставіцца:
-
На дварэ ўжо не так хмурна як раніцай.
-
Вёска знаходзілася больш як за вярсту адгэтуль.
-
Навокал нібы дываны раскінуты цёмна-зялёныя сенажаці.
-
Дзень выдаўся гарачы як ніколі.
-
Гэты палкоўнік быў падобны на мяне як дзве кроплі вады.
А 25 Адзначце сказы з пабочнымі канструкцыямі (улічыце, што знакі прыпынку не расстаўлены):
-
Тут здавалася нікога не было.
-
Алена нам здавалася самай прыгожай.
-
Мо лепш пачакаць, калі вернецца маці?
-
Заўтра напэўна будзе дождж.
-
Бадай кожны дзень я хадзіў у лес.
А 26 Адзначце, чым ускладнены дадзены сказ (улічыце, што знакі прыпынку не расстаўлены):
Ты красуй наш сад красуй і шумі зялёны.
1) адасобленым азначэннем;
|
4) параўнальным зваротам;
|
2) аднароднымі членамі сказа;
|
5) звароткамі.
|
3) выклічнікам;
|
|
А 27 Адзначце, чым з’яўляюцца выдзеленыя словы ў сказе:
Абвяшчае генерал – у ім пазнаў ён сына – байцам дывізіі прывал.
-
пабочнай канструкцыяй;
-
удакладняльнымі членамі;
-
адасобленымі даданымі членамі сказа;
-
устаўной канструкцыяй;
-
параўнальным зваротам.
А 28 Адзначце, у якіх сказах на месцы пропускаў ставяцца коскі:
-
О__светлае сонца! Усім ты нясеш цяпло і красу.
-
Эй вы__дарогі жыцця, што там за вамі ўдалі?
-
О так__жыць трэба з розумам.
-
Ішлі мы дадому __як мыла з’еўшы.
-
Не__не забывае Алёша сваіх сяброў.
А 29 Вызначце колькасць косак у дадзеным сказе:
Дзе б я ні быў сябры перад вачыма нібы жывая у(ў)стае мая Радзіма дарагая.
1) 1;
|
2) 2;
|
3) 3;
|
4) 4;
|
5) 5.
|
А 30. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх характарыстыкамі:
А Матчынай зямлі карэнні ніколі не адпусцяць нас.
|
1) просты, апавядальны, няклічны, двух-састаўны, развіты, поўны, ускладнены аднароднымі выказнікамі і параўнальным зваротам;
|
Б Будуць коні сніць лугі мядовыя і, як людзі, цяжка ўздыхаць.
|
2) просты, апавядальны, няклічны, двух-састаўны, развіты, поўны, няўскладнены;
|
В Спакойнага шчасця не зычу нікому.
|
3) просты, апавядальны, няклічны, развіты, няпоўны з апушчаным выказнікам, няўскладнены;
|
Г Гуляючы, розуму не прыдбаеш.
|
4) просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, абагульнена-асабовы, развіты, поўны, ускладнены адасобленай акалічнасцю, выражанай адзіночным дзеепрыслоўем;
|
Д Ля акна – звычайны пісьмовы стол.
|
5) просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, пэўна-асабовы, развіты, поўны, няўскладнены.
|
|
1) А2 Б 4 В 5 Г 3Д 1;
|
4) А1 Б 3 В 5 Г 2 Д 4;
|
|
2) А 1 Б 2 В 3 Г 4 Д 5;
|
5) А2 Б1 В 5 Г4 Д3.
|
|
3) А 5 Б 4 В 3 Г2 Д 1;
|
|
Заданні В
|
Пытанні
Як называе(ю)цца:
|
Адказы
|
В 1
|
мінімальная адзінка сінтаксісу;
|
|
В 2
|
від падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе;
|
|
В 3
|
сказы, у якіх адна граматычная аснова;
|
|
В 4
|
сказы, якія, акрамя галоўных, змяшчаюць даданыя члены сказа;
|
|
В 5
|
аднасастаўны сказ, у якім выказнік выражаны дзеясловам 1 ці 2-ой асобы адзіночнага ці множага ліку;
|
|
В 6
|
састаўны выказнік, які складаецца з дапаможнага дзеяслова-звязкі і іменнай часткі;
|
|
В 7
|
дапаўненне, выражанае назоўнікам творнага склону;
|
|
В 8
|
азначэнні, якія выражаюцца назоўнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі ці без іх, інфінітывамі і прыналежнымі займеннікамі яе, яго, іх, прыслоўямі, выклічнікамі і гукайпераймальнымі словамі;
|
|
В 9
|
акалічнасць, якая адказвае на пытанне навошта?
|
|
В 10
|
члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго агульнага для іх члена сказа і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння.
|
|
|