Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “ Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка6/12
Дата канвертавання18.03.2016
Памер1.84 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

А 20 Адзначце словы, у якіх націск пастаўлены правільна:

1) адзінаццаць;

4) украінцы;

2) выпадак;

5) крыху.

3) рэмень;





А 21 Адзначце рады слоў з першым націскным складам:

1) мармур, кухар;

4) агрэст, дакумент;

2) памятаць, агент;

5) сівы, статут.

3) нафтавы, прыняць;





А 22 Адзначце словы з другім націскным складам:

1) найміт;

4) ільняны;

2) статуя;

5) дасыта.

3) рубель;





А 23 Адзначце словы з трэцім націскным складам:

1) жаласліва;

4) садавіна;

2) дыспансер;

5) крупяны.

3) навіна;





А 24 Адзначце, якія прыметы адпавядаюць падкрэсленаму гуку ў слове жыццё?

  1. зычны, санорны, мяккі, падоўжаны, шыпячы;

  2. зычны, шумны, глухі, цвёрды, свісцячы;

  3. зычны, глухі, мяккі, падоўжаны, свісцячы;

  4. зычны, звонкі, мяккі, санорны, свісцячы;

  5. зычны, санорны, зацвярдзелы, падоўжаны, шыпячы.


А 25 Адзначце, якія фанетычныя працэсы (агульныя для ўсяго раду слоў) адбываюцца ў словах ЗАГАДКА, ДАРОЖКА, КАЗКА, РЭЗКІ, СВЕДКА:

  1. азванчэнне глухога гука;

  2. асіміляцыя па глухасці;

  3. змякчэнне цвёрдага гука;

  4. прыпадабненне свісцячага да шыпячага;

  5. аглушэнне і змякчэнне гукаў (адначасова ў кожным слове).


А 26 Адзначце, якія фанетычныя працэсы (агульныя для ўсяго раду слоў) адбываюцца ў словах ПЕСНЯ, ЗМЕНА, СМЕЛАСЦЬ, ЦВЁРДЫ, ЛАЗНЯ:

  1. азванчэнне глухога гука;

  2. аглушэнне звонкага гука;

  3. прыпадабненне свісцячага да шыпячага;

  4. асіміляцыя па мяккасці;

  5. аглушэнне і змякчэнне гукаў (адначасова ў кожным слове).


А 27 Адзначце словы, у якіх правільна прадстаўлена транскрыпцыя слова:

1) не хоча – [н’эхόча];

4) схема – [с’х’эма];

2) дождж – [дόшч];

5) бездакорна – [б’эздакόрна].

3) на дарожцы – [надарόсцы];





А 28 Адзначце словы, у якіх няправільна прадстаўлена транскрыпцыя слова:

1) суседскі – [сус’эцк’і];

4) спадчына – [спáтчына];

2) чацвёрты – [чац’в’όрты];

5) футбол – [фудбόл].

3) поспех – [пόсп’эх].





А 29 Знайдзіце правільныя сцвярджэнні:

  1. гукі мовы, якія служаць сродкам адрознення слоў, называюцца фанемамі;

  2. паводле ўдзелу ў вымаўленні губ галосныя бываюць лабіялізаваныя і нелабіялізаваныя;

  3. пераход галосных [о] і [э] у першым складзе перад націскам у [а] адбываецца як у словах славянскага паходжання, так і запазычаных;

  4. у беларускай мове націск у словах заўсёды падае на апошні склад;

  5. падоўжаныя зычныя перадаюцца падвойным напісаннем літар.


А 30 Знайдзіце няправільныя сцвярджэнні:

  1. фанетыка – гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы склад мовы;

  2. зычныя гукі паводле ўдзелу голасу і шуму падзяляюцца на звонкія і шумныя;

  3. літары е, ё, ю, я абазначаюць два гукі ў пачатку слова, у канцы слова, пасля раздзяляльных мяккага знака і апострафа, пасля ў, пасля галоснага;

  4. фанетычная транскрыпцыя – гэта спецыяльны спосаб запісу, які дакладна перадае вымаўленне;

  5. складаныя словы могуць мець адзін націск або два – асноўны і пабочны.


Заданні В




Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

навука аб гукавым складзе мовы;




В 2

раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму націску ў мовах;




В 3

гукі, якія вымаўляюцца пры дапамозе голасу;




В 4

становішча гука ў дачыненні да тых гукаў, што стаяць побач з ім, а таксама да націску і месца ў слове;




В 5

гукі [з,], [з’], [с,], [с’], [ц], [ц’], [дз’];




В 6

закон змянення націскных гукаў [о], [э] на [а] у першым складзе перад націскам пасля мяккіх зычных;




В 7

змена зычнага [д] пры яго памякчэнні на мяккі [дз’] у роднасных словах;




В 8

вымаўленне аднаго са складоў у слове з большай сілай і працягласцю;




В 9

найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая складаецца з галоснага гука або спалучэння галоснага з зычнымі і вымаўляецца адным штуршком паветра;




В 10

сукупнасць літар, размешчаных у традыцыйна ўстаноўленым парадку.




ВАРЫЯНТ 2
Заданні А
А 1 Адзначце рады, у якіх усе гукі глухія:

1) [п’], [с], [х’];

4) [дж], [д], [р];

2) [ш], [ч], [б];

5) [ў], [п], [н].

3) [р], [л], [в’];





А 2 Адзначце рады, у якіх усе гукі санорныя:

1) [п], [р], [д];

4) [ч], [б’], [ш]

2) [й], [л], [м’];

5) [ф], [с’], [ў].

3) [ж], [в’], [з];





А 3Адзначце рады, у якіх ўсе гукі зацвярдзелыя:

1) [дж], [ф], [д];

4) [ў], [з], [к];

2) [ш], [ч], [в];

5) [й], [п], [г].

3) [р], [ж], [ц];





А 4 Адзначце словы, у якіх усе зычныя гукі глухія:

1) дзяцел;

4) шчупак;

2) снег;

5) печка.

3) спайка;





А 5 Адзначце словы, у якіх усе зычныя гукі мяккія:

1) звесці;

4) мяняешся;

2) скеміць;

5) хіндзі.

3) здзяйсненне;





А 6 Адзначце словы, у якіх ёсць свісцячыя зычныя гукі:

1) самалёт;

4) зжаты;

2) зжую;

5) жыхар.

3) званок;





А 7 Адзначце словы, у якіх ёсць шыпячыя зычныя гукі:

1) смяешся;

4) калоссе;

2) расшчодрыцца;

5) вучыцца.

3) спеў;





А 8 Вызначце, у якіх словах правільна вызначана колькасць гукаў:

1) заінець (7);

4) медзь (4);

2) павільён (8);

5) дзве (3).

3) юнак (4);





А 9 Адзначце словы, у якіх гукаў больш, чым літар:

1) калодзеж;

4) мазаіка;

2) мядзведзь;

5) салаўі.

3) пераплётчык;





А 10 Адзначце словы, у якіх літары Е, Ё абазначаюць два гукі:

1) сёлы;

4) паштальён;

2) ёд;

5) прыёмная.

3) пад’езд;





А 11 Адзначце словы, у якіх літара Ю абазначае два гукі:

1) цюль

4) пюрэ;

2) раз’юшаны

5) Юлія.

3) цюльпан





А 12 Адзначце словы, у якіх літара Я абазначае два гукі:

1) праязны;

4) янот;

2) гняздо;

5) зямля.

3) яны;





А 13 Адзначце словы, у якіх літара І абазначае два гукі:

1) кіт;

4) Іван;

2) вераб’і;

5) брат і сястра.

3) над іржышчам;





А 14 Адзначце словы, у якіх вымаўленне зычных не адпавядае напісанню:

1) жаніцьба;

4) снег;

2) грыб;

5) сшытак.

3) маска;





А 15 Адзначце словы, у якіх вымаўленне зычных адпавядае напісанню:

1) сцэна;

4) купаешся;

2) збор;

5) малацьба.

3) поўнач;





А 16 Адзначце словы, у якіх вымаўляецца падоўжаны гук [Ч]:

1) чайка;

4) часовы

2) адчапіць;

5) Чукотка.

3) Зарэчча;





А 17 Адзначце словы, у якіх спалучэнне літар ДЗ, ДЖ абазначае адзін гук:

1) адзвінець;

4) дзянёк;

2) падзяка;

5) падземны.

3) дзядзька;




А 18 Адзначце словы, у якіх гукі, абазначаныя падкрэсленымі літарамі, вымаўляюцца мякка:

1) разгінаць;

4) снедаць;

2) расхіліць;

5) расцвітаць.

3) сківіца;





А 19 Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1) аберуч, фурманка;

4) жардзіна, вэлюм;

2) грабар, цыганы;

5) заінець, запечак.

3) барыш, блукаць;





А 20 Адзначце словы, у якіх націск пастаўлены правільна:

1) квартал;

4) крапіва;

2) каменны;

5) вусы.

3) спіна;





А 21 Адзначце рады слоў з першым націскным складам:

1) сапраўды, наледзь;

4) пакутаваць, мезенец;

2) жальба, статус;

5) засланка, дзеяч.

3) фартух, цяжар;





А 22 Адзначце словы з другім націскным складам:

1) існую;

4) каўчук;

2) крупяны;

5) абагульніць.

3) дзеяч;





А23 Адзначце словы з трэцім націскным сладам:

1) арахіс;

4) індустрыя;

2) збажына;

5) ярына.

3) непісьменнасць;





А 24 Адзначце, якія прыметы адпавядаюць падкрэсленаму гуку ў слове КАЛОССЕ?

  1. зычны, санорны, мяккі, падоўжаны, шыпячы;

  2. зычны, шумны, глухі, цвёрды, свісцячы;

  3. зычны, глухі, мяккі, падоўжаны, свісцячы;

  4. зычны, звонкі, мяккі, санорны, свісцячы;

  5. зычны, санорны, зацвярдзелы, падоўжаны, шыпячы.


А 25 Адзначце, якія фанетычныя працэсы (агульныя для ўсяго раду слоў) адбываюцца ў словах КАСЬБА, ПРОСЬБА, ЖАНІЦЬБА, МАЛАЦЬБА, БАРАЦЬБА:

  1. асіміляцыя па звонкасці;

  2. аглушэнне звонкага гука;

  3. змякчэнне цвёрдага гука;

  4. прыпадабненне свісцячага да шыпячага;

  5. аглушэнне і змякчэнне гукаў (адначасова ў кожным слове).


А 26 Адзначце, якія фанетычныя працэсы (агульныя для ўсяго раду слоў) адбываюцца ў словах СНЕГ, СЛЕД, СЦЯГ, ЗЛЁГ, УСЛЕД:

  1. азванчэнне глухога гука;

  2. аглушэнне звонкага гука;

  3. змякчэнне цвёрдага гука;

  4. прыпадабненне свісцячага да шыпячага;

  5. аглушэнне і змякчэнне гукаў (адначасова ў кожным слове).


А 27 Адзначце словы, у якіх правільна прадстаўлена транскрыпцыя слова:

1) не просіць – [н’апрόсіц’];

4) ёд – [йόд];

2) расчоска – [рашчόска];

5) у куртцы – [укуртцы].

3) без ласкі – [б’эслáскі];





А 28 Адзначце словы, у якіх няправільна прадстаўлена транскрыпцыя слова:

1) людскі – [л’уцк’і];

4) адчуваць – [атчувáц’];

2) цвёрды – [ц’в’όрды];

5) носьбіт [нόз’б’іт].

3) на вокладцы – [навόклатцы];





А 29 Знайдзіце правільныя сцвярджэнні:

  1. усе зычныя гукі ўтвараюцца толькі пры дапамозе шуму;

  2. націскныя галосныя ў беларускай мове маюць выразнае гучанне;

  3. дзеканне і цеканне адбываецца як у словах славянскага паходжання, так і запазычаных;

  4. многія аднолькавыя беларускія і рускія словы адрозніваюцца месцам націску;

  5. беларускае пісьмо – літарна-гукавое.


А 30 Знайдзіце няправільныя сцвярджэнні:

  1. сучасны беларускі алфавіт складаецца з 34 літар;

  2. націск маюць як самастойныя, так і службовыя часціны мовы;

  3. у слове столькі складоў, колькі галосных гукаў;

  4. колькасць галосных гукаў адпавядае колькасці літар, якія іх перадаюць на пісьме;

  5. сучаснае беларускае пісьмо бярэ свае вытокі са стараславянскай кірыліцы.

Заданні В





Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўлення;




В 2

раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца сукупнасць ўсіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме;




В 3

найменшая (непадзельная) адзінка мовы, якую мы можам вымавіць і пачуць;




В 4

гукі, якія ўтвараюць склады;




В 5

гукі, якія вымаўляюцца пры дапамозе голасу і шуму або толькі шуму;




В 6

закон змянення націскных гукаў [о], [э] на [а] у ненаціскным становішчы;




В 7

змена зычнага [т] пры яго памякчэнні на мяккі [ц’] у роднасных словах;




В 8

націск, які перамяшчаецца пры змене формы слова;




В 9

славянскі сінонім да слова, якое называе сукупнасць літар, размешчаных у строгім, традыцыйна ўстаноўленым парадку;




В 10

адна з першых славянскіх азбук, якая атрымала назву ў гонар выдатнага асветніка Канстанціна (у манастве насіў іншае імя).





ТЭСТ 4
АРФАГРАФІЯ
ВАРЫЯНТ 1
Заданні А
А 1 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара А:

1) р…ка, ч…рапіца;

4) ш…птаць, ч…канка;

2) ч…чэнец, ац…ніць;

5) Токі…, с…рдэчны.

3) лід…р, ч…хол;





А 2 Адзначце словы, у якіх пішацца літара О:

1) рады…;

4) піянін…;

2) Антары…;

5) т…рты.

3) д…гляд;





А 3 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Э:

1) ч…мпіён, ж…стыкуляцыя;

4) ч…рнаваты, бяспр…чна;

2) ц…нтральны, інж…нер;

5) ш…разём, р…корд.

3) інт…лігенцыя, ж…леза;





А 4 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Е:

1) дзес…ць, гал…рэя;

4) с…кунда, п…даль;

2) кал…ктыў, …нот;

5) з…ленаваты, б…з слоў.

3) н… хацеў, вас…мнаццаць;





А 5 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Я:

1) тыс…ча, ц…жкаваты;

4) по…с, …ўропа;

2) в…сковы, дз…журны;

5) …ўген, вец...р.

3) пле…да, с…ло;





А 6 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара І:

1) ня…начай, за…скрыцца;

4) су…скальнік, за…нтрыгаваць;

2) за…кацца, пера…маць;

5) транс…арданскі, гука…заляцыя.

3) аб…мшэлы, дэз…нфармацыя;





А 7 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Ы:

1) бл…ха, др…ўляны;

4) тр…вога, кр…шыць;

2) спад…лба, ч… рвонец;

5) мед…нстытут, без…менны.

3) ябл…ня, кр…вавы;





А 8 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Й:

1) пры…шоў, непры…мальны;

4) ады…сці, вы…сці;

2) за…мець, па…менна;

5) аб…граць, пера…начаны.

3) за…сці, пера…маць;





А 9 Адзначце рады, ва ўсіх складаных словах якіх пішацца літара А:

1) п…ўметра, ч…рнабароды;

4) ф…таздымак, п…літэхнічны;

2) гр…смайстар, р...знавіднасць;

5) с…нцапёк, м…тацыкл.

3) в…даправод, шыр….катвары;





А 10 Адзначце рады, ва ўсіх складаных словах якіх пішацца літара О:

1) х…ладаўстойлівы, час…піс;

4) сл…ваўтварэнне, д…браякасны;

2) р…знакаляровы, м…вазнаўства;

5) св…ечасова, п…ліклініка.

3) пр…цілеглы, шт…сілы;





А 11 Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне літар ЕА(ЭА):

1) пал…літ;

4) акард…ніст;

2) мемар…л;

5) ф…далізм.

3) б…тлон;





А 12 Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне літар ІЁ(ЫЁ):

1) глад…лус;

4) кард…лаг;

2) мет…р;

5) рад…эфір.

3) пант…н;





А 13 Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне літар ІЯ(ЫЯ):

1) зад…к;

4) ф…лка;

2) г…графія;

5) ід…л.

3) р…льны;





А 14 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца прыстаўны галосны:

1) пад …льдом, …мшара;

4) за…рдзецца, …ржавы;

2) …мгла, над …льнозаводам;

5) …мгненне, па…мчаць.

3) вока…мгненна, …льготы;





А 15 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца прыстаўны зычны:

1) на…ука, за…улак;

4) …озера, …О(о)льга;

2) …ордэн, …опратка;

5) …одзыў, …угор.

3) …асенні, Рады…он;





А 16 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх прыстаўны зычны не пішацца:

1) …узор, …учоба;

4) …остры, …офіс;

2) …оканне, у…огуле;

5) …аблокі, на…огул.

3) …О(о)рша, …ужытак;




А 17 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара У:

1) рады…с, па…за;

4) еса…л, тры…мф;

2) шэдэ…р, нака…т;

5) дыназа…р, калгаснікі-…дарнікі.

3) а…торак, Далёкі …сход;





А 18 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Ў (нескладовае):

1) ла…рэат, жанчына-…рач;

4) па…за, со…с;

2) во…к, за ….ралам;

5) ва …ніверсітэце, а…тамат.

3) Люблінская …нія, мане…р;





А 19 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх адбываецца падаўжэнне зычных:

1) зацішша, соллю;

4) ноччу, жыццё;

2) разводдзе, туманны;

5) Ганна, вяселле.

3) ванна, багацце;





А 20 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх адбываецца падваенне зычных:

1) бязлюддзе, лімонны;

4) аддае, каменны;

2) галлё, рассаднік;

5) вясенні, раззлавацца.

3) Зарэчча, аббіты;





А 21 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх прапушчаны зычны гук:

1) балас…ны, поз…ні;

4) выяз…ны, сэр…ца;

3) аблас…ны, пэн…заль;

5) фарпос…ны, лан…шафт.

3) помс…лівы, карыс…ны;





А 22 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца апостраф:

1) надвор…е, трох…ярусны;

4) сям…я, аб…ём;

2) здароў…е, сур…ёзны;

5) кур…ёзны, рэл…еф.

3) камп…ютэрны, недал…ю;





А 23 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца мяккі знак:

1) мен…ш, кал…е;

4) Лавуаз…е, ліпен…скі;

2) голуб…, п…еса;

5) н…юанс, міл…ён.

3) вос…мы, парц…е;





А 24 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца спалучэнне літар ДЗ:

1) д…ень, каманд…ір;

4) д…экан, Д…яніс;

2) д…юшэз, д…ядзька;

5) д…эсант, д…веры.

3) д…юны, д…ве;




А 25 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Ц:

1) …ень, …элефон;

4) ман…ёр, …элевізар;

2) …вёрды, оп…ыка;

5) каран…ін, увер…юра.

3) рэпар…ёр, канвер…ік;





А 26 Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ш:

1) у дзе…цы;

4) …чарствелы;

2) ра…чуліць;

5) хавае…ся.

3) пя…чотны;





А 27 Адзначце рады з правільным напісаннем слоў:

  1. блыха, клеймо;

4) мядуза, тунэль;

  1. дыпеша, агрыгат;

5) спецоўка, рысора.

  1. дрымучы, веялка;





А 28 Адзначце словы, у якіх дапушчана памылка:

1) львяня;

4) дзірэктар;

2) дзьве;

5) баластны.

3) вушанка;





А 29 Адзначце словазлучэнні, у якіх ёсць словы, што пішуцца з вялікай літары:

1) (В, в)ялікая (М, м)ядзведзіца;

4) (Д, д)ом (А, а)дпачынку;

2) (В, в)еткаўскі (Р, р)аён;

5) (С, с)таражытная (Г, г)рэцыя.

3) (С, с )ізіфава (П, п) раца;





А 30 Адзначце словазлучэнні, у якіх усе словы пішуцца з малой літары:

1) (О, о)рдэн (П, п)перамогі;

2) (Ч, ч)асопіс “(П, п)олымя”;

3) (К, к)андыдат (Ф, ф)ілалагічных (Н, н)авук;

4) (К, к)оласаўскія (В, в)ершы;

5) (Ч, ч)орнае (М, м)ора.


А 31Адзначце словы, напісанне якіх заснавана на фанетычным прынцыпе:

1) мядзведзь;

4) надпіс;

2) мыешся;

5) бессаромны.

3) зайграць;





А 31 Адзначце словы, напісанне якіх заснавана на марфалагічным прынцыпе:

  1. уезджаны;

4) любуешся;

2) дзяцел;

5) бясшумна.

3) контрідэя;




А 33 Адзначце словы, напісанне якіх традыцыйнае:

1) дзевяты;

4) рошчына;

2) мяцеліца;

5) узвар.

3) смяешся;





А 34 Адзначце правільныя сцвярджэнні:

  1. асноўныя прынцыпы беларускага правапісу – фанетычны і марфалагічны;

  2. не пад націскам галосны [о] змяняецца на [а];

  3. ва ўсіх словах іншамоўнага паходжання ў першым складзе перад націскам пішацца літара я;

  4. прыстаўныя гукі [а] і [і] перад пачатковымі р, л, і м пішуцца пасля прыставак, якія заканчаюцца на галосны гук;

  5. прыстаўны [в] не пішацца перад пачатковымі [о] і [у] у іншамоўных словах і ўласных назвах.


А 35 Адзначце няправільныя сцвярджэнні:

  1. у словах іншамоўнага паходжання літары д, т захоўваюцца нязменна;

  2. апостраф ставіцца ў сярэдзіне слоў пасля літар, якія абазначаюць мяккія зычныя гукі;

  3. апостраф пішацца перад галоснымі і, е, ё, ю, я і пасля ў (нескладовага);

  4. аглушэнне звонкіх зычных у канцы слова адлюстроўваецца на пісьме;

  5. перад галоснымі, звонкімі і санорнымі зычнымі прыставачная літара з захоўваецца.


Заданні В





Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме;




В 2

прынцып беларускага правапісу, сутнасць якога заключаецца ў тым, што правілы, заснаваныя на ім, патрабуюць аднолькавага напісання пэўнай марфемы слова ва ўсіх яго формах і роднасных словах незалежна ад вымаўлення;




В 3

напісанні, якія перадаюцца па традыцыі і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма;




В 4

спалучэнне двух аднолькавых зычных на стыку марфем;




В 5

мяккі знак, які пішацца пасля літар дз, з, л, н, с, ц для перадачы мяккасці абазначаных імі гукаў.





ВАРЫЯНТ 2
Заданні А
А 1 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара А:

1) ч….мадан, бр…зент;

4) Ч…чня, адр…с;

2) сальфеджы…, ц…на;

5) характ…рыстыка, кр…пасны.

3) Антоні…, ч…рчэнне;





А 2 Адзначце словы, у якіх пішацца літара О:

1) кака…;

4) у кр...ві;

2) капрычы…;

5) Ватэрло….

3) фартэпіян…;





А 3 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Э:

1) р…дактар, ч…ранок;

4) р…гіён, д…фект;

2) ш…дэўр, пераас…нсаваць;

5) р…зьба, пар…заць.

3) т…мпература, ар…штаваць;





А 4 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Е:

1) м…даль, б…рэт;

4) дзев…ць, с…зон;

2) л…генда, …фрэйтар;

5) н… ведаў, г…рой.

3) с…мнаццаць, б…сконца;





А 5 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Я:

1) выгл…д, зел…нь;

4) дал…чынь, в…ршыня;

2) с…зон, м…док;

5) ц…гнік, г…рбарый.

3) …фрэмаў, м…ккаваты;





А 6 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара І:

1) аб’…нець, спорт…нвентар;

4) без…ніцыятыўны, пера…начаць;

2) за…скрыцца, пан…сламізм;

5) паліт…нфармацыя, раз…грацца.

3) фін…нспектар, звыш…мклівы;





А 7 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Ы:

1) інж…нер, контр…дэя;

4) пад…сці, др…жаць;

2) гор…ч, звыш…ндустрыяльны;

5) пл…тагон, пед…нстытут.

3) ябл…к, ад…менны;





А 8 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Й:

1) над…шоў, за…сці;

4) сы…сціся, вы…граць;

2) про…грыш, пры…дзе;

5) па…сці, пра…гравальнік.

3) абы…ду, пра…нфармаваць;




А 9 Адзначце рады, ва ўсіх складаных словах якіх пішацца літара А:

1) п…ўгорада, Н…ваполацк;

4) шт…сутачна, кін…студыя;

2) ф…таатэлье, ст…годдзе;

5) м…вазнаўца, асн…васкладанне.

3) ваг…нарамонтны, гр…маадвод;





А 10 Адзначце рады, ва ўсіх складаных словах якіх пішацца літара О:

1) зб…жжаўборка, шт…дзень;

4) св…еасаблівы, п…ўнаўладна;

2) р…знастайны, т…рфаўборачны;

5) ст…гадовы, Чарн…быль.

3) д…брасумленны, пр…цілегласць;





А 11 Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне літар ЕА(ЭА):

1) Л…нід;

4) в…ланчэль;

2) алімп…да;

5) р…лізм.

3) д…пазон;





А 12 Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне літар ІЁ(ЫЁ):

1) п…н;

4) р…кцыя;

2) рад…антэна;

5) хар...графія.

3) т…рыя;





А 13 Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне літар ІЯ(ЫЯ):

1) д…дэма;

4) л…пард;

2) к…скёр;

5) ак…н.

3) ід…логія;





А 14 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца прыстаўны галосны:

1) за …льнозаводам, …лгаць;

4) алей …льняны, …мкненне;

2) дрот …ржавы, …мхі;

5) хлеб…ржаны, …мчацца.

3) чарга …льготная, …мжэць;





А 15 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца прыстаўны зычны:

1) ….осень, …улачка;

4) па…уцінне, Лары…он;

2) …азёрны, …оптам;

5) …абласны, …урна.

3) …ушанка, …оптыка;





А 16 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх прыстаўны зычны не пішацца:

1) …О(о)зераў, за…ушніцы;

4) … У(у)ладзімір, …опіум;

2) за…астрыць, …універсальны;

5) …узкі, Тадэ…уш.

3)…оспа, …охкаць;





А 17 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара У:

1) фра…, до…га;

4) шлагба…м, но…-ха…;

2) ма…зер, хлопец-…далец;

5) мане…р, ...краіна.

3) аквары…м, стра…с;




А 18 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Ў (нескладовае):

1) а…дыторыя, жанчына-…рач;

4) а…тар, па…ночна-….сходні;

2) ва …збекістане, …звод;

5) натары…с, на ...злессі.

3) а…кцыён, ба…л;





А 19 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх адбываецца падаўжэнне зычных:

1) узвышша, печчу;

4) паўнагалоссе, мадонна;

2) манна, асяроддзе;

5) мышшу, палоззе.

3) Жанна, паўстанне;





А 20 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх адбываецца падваенне зычных:

1) карэнне, чыгунны;

4) асенні, дзённы;

2) узіраецца, кішэнны;

5) падарожжа, суддзя.

3) збожжа, бяссонніца;





А 21 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх прапушчаны зычны гук:

1) дэсан….ны, браз…нуць;

4) жалас…лівы, міласэр…ны;

2) праяз…ны, шчас…лівы;

5) мнагамес…ны, капус…ны.

3) бух...алтар, аванпос…ны;





А 22 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх апостраф:

1) п…яніца, двух…ярусны;

4) б…ю, аб…езд;

2) салаў…і, п…едэстал;

5) аб…ектыўны, павіл…ён.

3) медал…ён, кар…ера;





А 23 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца мяккі знак:

1) бул…ён, дас…е;

4) бол…ш, паштал…ён;

2) пяц…сот, кап…ё;

5) восен…скі, сып….

3) бац…ка, канферанс…е;





А 24 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца спалучэнне літар ДЗ:

1) д…яцел, д…ырэктар;

4) д…ыктант, д…іця;

2) д…ывізія, д…ёгаць;

5) д…юралевы, д…ік.

3) Д…ягілеў, гвард…ейскі;





А 25 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Ц:

1) …эатр, …ёмны;

4) біле…ік, …юрых;

2) …ё…я, э…юд;

5) інс…ытут, кас…ёл.

3) на…юрморт, ап…эка;




А 26 Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ш:

1) пя…чаны;

4) ра…чыніць дзверы;

2) рыхтуе….ся;

5) вера…чаць.

3) во…чык;





А 27 Адзначце рады з правільным напісаннем слоў:

1) шніцаль, кватарант;

4) выкрэслены, рэцэдыў;

2) выгляд, інтылегент;

5) пельмені, кардыбалет.

3) дырыжабль, драўляны;





А 28 Адзначце словы, у якіх дапушчана памылка:

1) вокаімгненна;

4) цюрма;

2) дзьверы;

5) кантрастны.

3) воблачны;





А 29 Адзначце словазлучэнні, у якіх ёсць словы, што пішуцца з вялікай літары:

1) (Н, н)ясвіжскі (З, з)амак;

4) (С, с)афійскі (С, с)абор;

2) (П, п)аўночны (П, п)олюс;

5) (Н, н)авагоднія (П, п)адарункі.

3) (Т, т)анталавы (П, п)акуты;





А 30 Адзначце словазлучэнні, у якіх усе словы пішуцца з малой літары:

  1. (А, а)хілесава (П, п)ята;

  2. (І, і)ндыйскі (А, а)кіян;

  3. (К, к)араткевічаў (Р, р)аман;

  4. (Д, д)октар (Т, т)эхнічных (Н, н)авук;

  5. (В, в)ялікае (К, к)няства (Л, л)ітоўскае.


А 31 Адзначце словы, напісанне якіх заснавана на фанетычным прынцыпе:

1) лічба;

4) бездакорны;

2) разбіць;

5) цяпло.

3) усплыць;





А 32 Адзначце словы, напісанне якіх заснавана на марфалагічным прынцыпе:

1) бездань;

4) дзеці;

2) падарожжа;

5) медінстытут.

3) зямля;





А 33 Адзначце словы, напісанне якіх традыцыйныя:

1) дзесяты;

4) ростань

2) лебядзіны;

5) уздым.

3) купаешся;




А 34 Адзначце правільныя сцвярджэнні:

  1. літара ё пішацца толькі пад націскам (акрамя слоў радыё, аўдыё і вытворных ад іх);

  2. у спрадвечна беларускіх словах, а таксама ў словах іншамоўнага паходжання галосны [о] вымаўляецца толькі пад націскам і на пісьме абазначаецца літарай о;

  3. каранёвае, а таксама пачатковае я ў імёнах і прозвішчах людзей пішацца заўсёды нязменна, незалежна ад месца націску ў слове;

  4. прыстаўны [в] не пішацца перад пачатковымі [у], які абазначае галосны, што ўзнік на месцы [в] і перад [у] прыставачным;

  5. на канцы слоў іншамоўнага паходжання спалучэнне [дт] перадаецца літарай т.


А 35 Адзначце няправільныя сцвярджэнні:

  1. мяккі знак ставіцца пасля літар, што абазначаюць цвёрдыя зычныя гукі;

  2. калі [о] не пад націскам змяняецца на [а], прыстаўны [в] не вымаўляецца і не абазначаецца на пісьме;

  3. незалежна ад вымаўлення нязменна перадаецца на пісьме каранёвы [д] у спалучэнні з суфіксальным [с];

  4. перад глухімі зычнымі ў прыстаўках пішацца літара з (а не с);

  5. у пачатку ўласных назваў ў (нескладовае) пішацца, калі гэтыя назвы стаяць пасля слоў, якія заканчваюцца на галосны.


Заданні В





Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

мовазнаўчая дысцыпліна практычнага характару, збор агульнапрынятых, абавязковых для ўсіх правіл перадачы вуснай мовы на пісьме;




В 2

прынцып беларускага правапісу, сутнасць якога заключаецца ў тым, што напісанне адпавядае літаратурнаму вымаўленню слова і дакладна перадае яго гукавы склад;




В 3

напісанні, якія адрозніваюць сугучныя словы або іх формы, якія супадаюць у вымаўленні;




В 4

мяккі знак, які ўжываецца паміж мяккімі зычнымі і ётавамі галоснымі;




В 5

гукі [і], [а], якія ўзнікаюць у пачатку слова перад групай зычных, першым гукам у якой выступаюць [м], [р] або [л].





1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка