Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “ Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка5/12
Дата канвертавання18.03.2016
Памер1.84 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

ВАРЫЯНТ 2


Заданні А

А 1 Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжываюцца ў прамым значэнні:

1) гняздо паэтаў;

4) корань дрэва;

2) салодкі мёд;

5) мора кветак.

3) цвёрдае рашэнне;





А 2 Адзначце словы, якія з’яўляюцца матываванымі:

1) настольнік;

4) клён;

2) зіма;

5) ісці.

3) паравоз;





А 3 Адзначце словы-амонімы:

  1. навярстаць ‘шляхам вёрсткі зрабіць у нейкай колькасці’ і навярстаць ‘выканаць тое, што не было зроблена ў свой час’;

  2. кулон ‘адзінка вымярэння электрычнасці’ і кулон ‘жаночае ўпрыгожванне’;

  3. вяселле ‘абрад шлюбу і ўрачыстасць, святкаванне, звязаныя з гэтым’ і вяселле ‘вясёлае правядзенне часу; гульні, забавы’;

  4. праспект ‘вялікая шырокая вуліца ў горадзе’ і праспект ‘план, змест якога-небудзь выдання: кнігі, альбома і пад.’;

  5. родны ‘які знаходзіцца ў кроўнай сувязі’ і родны ‘дарагі, блізкі’.


А 4 Адзначце радкі, у якіх усе словы з’яўляюцца сінанімічнымі:

1) абыякава, настойліва, упарта;

4) малы, дробны, мініяцюрны;

2) задума, намер, планаванне;

5) упэўнена, уважліва, правільна.

3) крочыць, ехаць, бегчы;





А 5 Адзначце нумары радкоў, у якіх пары з’яўляюцца антанімічнымі:

1) добрае – ліхое;

4) перамога – паражэнне;

2) новы – былы;

5) ганьба – бясслаўе.

3) максімальна – сярэдне;





А 6 Адзначце радкі слоў з правільна ўжытымі паронімамі:

1) абанент у тэатр;

4) абрыдлівая прапанова;

2) аб’ёмны рукапіс;

5) абыходак з людзьмі.

3) абмежаваны чалавек;





А 7 Адзначце, у якім з радоў усе словы запазычаны з лацінскай мовы:

1) дэкан, гальштук, рэпертуар;

4) шнур, мармелад, экспедытар;

2) экзамен, Павел, студэнт;

5) аспірантура, таршэр, косінус.

3) рэктар, вахта, пламбір;





А 8 Адзначце, у якім з радоў усе словы запазычаны з грэчаскай мовы:

1) пюрэ, рэгрэс, шрам;

4) біялогія, дырыжор, гравюра;

2) Аксана, філалогія, ксілафон;

5) артылерыя, партэр, касцюм.

3) экватар, суфле, камюніке;





А 9 Адзначце, у якім з радоў усе словы запазычаны з французскай мовы:

1) сіньёр, кашнэ, салют;

4) валанцёр, абажур, аташэ;

2) віраж, арда, бастыён;

5) гавань, гузік, халат.

3) акварыум, эстрада, вельвет;





А 10 Адзначце, у якім з радоў усе словы запазычаны з англійскай мовы:

1) эміграція, джэм, капрычыо;

4) мітынг, футбол, катэдж;

2) цыркуль, конус, сабатаж;

5) каньяк, шахта, сарай.

3) атэлье, таракан, рагу;





А 11 Адзначце, у якім з радоў усе словы запазычаны з нямецкай мовы:

1) шпроты, фехтаванне, слесар;

4) бокс, жабо, брашура;

2) сарай, тлушч, боінг;

5) экскаватар, жэле, ланцуг.

3) спартсмэн, фанетыка, прэфікс;





А 12 Адзначце, у якім з радоў усе словы з’яўляюцца запазычанымі:

1) мароз, пчала, картрыдж;

4) джэм, парашут, аўтсайдэр;

2) дзядзька, лімфадэніт, караван;

5) джынсы, возера, фарватэр.

3) мічман, джунглі, канферансье;





А 13 Адзначце, у якім з радоў усе словы з’яўляюцца славянскімі:

1) тангенс, акцёр, швабра;

4) траўлер, катэр, верацяно;

  1. соус, дачка, хлеб;

5) вясна, пляменнік, мука.

3) аргумент, пляж, браслет;





А 14 Адзначце стылістычна нейтральныя словы:

1) лік;

4) дзіця;

2) ісці;

5) лайдак.

3) Айчына;






А 15 Адзначце стылістычна афарбаваныя словы:

1) зараначка;

4) загад;

2) вецер;

5) плявузгаць.

3) дрыхнуць;




А 16 Адзначце, у якім з радоў першым запісаны гістарызм, а архаізм другім:

1) каліта, уезд;

4) ланіты, рэўком;

2) бірыла, манарх;

5) рабфак, бортнік.

3) паліцмейстар, длань;





А 17 Адзначце, у якім з радоў першым запісана ўстарэлае слова, а запазычанае другім:

1) сервіз, прыгонны;

4) цынк, рэпертуар;

2) эміграцыя, джаз;

5) нэпман, каледж.

3) аршын, камп’ютэр;





А 18 Адзначце пары слоў, якія называюць адзін прадмет (паняцце), адно з якіх з’яўляецца дыялектным:

1) бусел – бацян;

4) май – травень;

2) сябар –дружбак;

5) бацвінне – гічаны.

3) сажа – сόпуха;





А 19 Адзначце слова, якое з’яўляецца сінонімам да фразеалагізма

У СВІНЫЯ ГАЛАСЫ:

1) прыйсці з вялікім спазненнем;

3) вярнуцца загадзя.

2) гучна спяваць;





А 20 Адзначце рады, у якіх усе фразеалагізмы з’яўляюцца сінанімічнымі:

1) лахі пад пахі, аж пяткі блішчаць, даць цягу;

2) садзіцца на галаву, абіваць бакі, распускаць язык;

3) на адзін капыл, абое рабое, і кропелькі падабраў;

4) аслаблі гайкі, даваць маху, валяць дурня;

5) з розуму сысці, з глузду з’ехаць, блёкату аб’еўся.




Заданні В





Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца словы і іх лексічнае значэнне;




В 2

унутраны, рэальны змест слова, суадноснасць яго гукавой абалонкі з адпаведнымі прадметамі ці з’явамі аб’ектыўнай рэчаіснасці;




В 3

наяўнасць у слове некалькіх лексічных значэнняў;




В 4

значэнне слова, якое ўзнікае на аснове пэўнага падабенства, пераносу;




В 5

словы, якія маюць аднолькавае гучанне і напісанне, але рознае значэнне;




В 6

разнавіднасць мнагазначнасці (від пераносу), заснаваная на сумежнасці прадметаў і з’яў;




В 7

група слоў, аб’яднаная сінанімічнымі адносінамі;




В 8

словы з розным лексічным значэннем, якія маюць падабенства ў вымаўленні і напісанні;




В 9

лексіка, якая складаецца са слоў, што ўзніклі ў перыяд усходнеславянскага адзінства, захаваліся і ўжываюцца ў рускай, беларускай і ўкраінскай мовах;




В 10

словы і выразы, запазычаныя з польскай мовы;




В 11

лексіка, якая выкарыстоўваецца ў любым стылі ў аднолькавай ступені;




В 12

словы, якія не толькі называюць што-небудзь, але адначасова выражаюць дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні;




В 13

словы, якія бытуюць на тэрыторыі ўсёй Беларусі; агульнанародныя словы, зразумелыя ўсім носьбітам мовы;




В 14

словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй, мясцовасцю;




В15

словы або выразы, якія ўжываюцца ў мове прадстаўнікоў розных прафесій, спецыяльнасцей;




В 16

новыя словы, што ўзнікаюць у мове для абазначэння новых паняццяў, якасцей, працэсаў;




В 17

лексіка, якая складаецца з нейтральных слоў, а таксама слоў-тэрмінаў, якія абазначаюць разнастайныя навуковыя паняцці;




В 18

раздзел мовазнаўства, які вывучае ўстойлівыя выразы;




В 19

раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў;




В 20

слоўнік, у якім пададзены лексічныя значэнні слоў.





ТЭСТ 3
ФАНЕТЫКА, АРФАЭПІЯ, АКЦЭНТАЛОГІЯ, ГРАФІКА
ВАРЫЯНТ 1
Заданні А
А 1 Адзначце рад(ы), у якіх усе гукі глухія:

1) [к’], [ч], [л];

4) [т], [ц’], [к];

2) [с], [з’], [м];

5) [х], [ф], [дж].

3) [дз’], [п], [ш];





А 2 Адзначце рады, у якіх усе гукі санорныя:

1) [л’], [т], [ж];

4) [н’], [с], [х];

2) [в’], [м’], [н];

5) [ц’], [г], [л].

3) [р], [й], [в];





А 3 Адзначце рады, у якіх ўсе гукі зацвярдзелыя:

1) [ц], [п], [к];

4) [р], [м], [з];

2) [дж], [ч], [ш];

5) [ж], [дз], [ф].

3) [ф], [л], [д];





А 4 Адзначце словы, у якіх усе зычныя гукі глухія:

1) іншасказанне;

4) падчэпка;

2) пешаход;

5) абтрэсці.

3) каўчук;





А 5 Адзначце словы, у якіх усе зычныя гукі мяккія:

1) ездзіць;

4) з’яднанне;

2) зямля;

5) ельнік.

3) дзевяць;





А 6 Адзначце словы, у якіх ёсць свісцячыя зычныя гукі:

1) сшытак;

4) езжу;

2) развіццё;

5) дзьме.

3) падарожжа;





А 7 Адзначце словы, у якіх ёсць шыпячыя зычныя гукі:

1) шыпшына;

4) на рэчцы;

2) асіна;

5) завіхаешся.

3) вучыцца;





А 8 Вызначце, у якіх словах правільна вызначана колькасць гукаў:

1) аб’ява (6);

4) дзядуля (6);

2) добрушскі (9);

5) янот (4).

3) дожджык (7);





А 9 Адзначце словы, у якіх гукаў больш, чым літар:

1) авіяцыя;

4) бацька;

2) гарадскі;

5) гаючы.

3) спяваць;





А 10 Адзначце словы, у якіх літары Е, Ё абазначаюць два гукі:

1) радыё;

4) галлё;

2) булён;

5) мёд.

3) калье;





А 11 Адзначце словы, у якіх літара Ю абазначае два гукі:

1) спяваюць;

4) юнга

2) дзюшэз;

5) дзюны.

3) налью;





А 12 Адзначце словы, у якіх літара Я абазначае два гукі:

1) перыяд;

4) капялюш;

2) вясна;

5) аб’ява.

3) явар;





А 13 Адзначце словы, у якіх літара І абазначае два гукі:

1) імгла;

4) над ільнозаводам;

2) на ігрышчы;

5) салаўі.

3) Ірына;





А 14 Адзначце словы, у якіх вымаўленне зычных не адпавядае напісанню:

1) казка;

4) размова;

2) стол;

5) кніжны.

3) песня;





А 15 Адзначце словы, у якіх вымаўленне зычных адпавядае напісанню:

1) гарадскі;

4) брацкі;

2) сцежка;

5) талент.

3) кніга;






А 16 Адзначце словы, у якіх вымаўляецца падоўжаны гук [Ч]:

1) ламачча;

4) вадаправодчык;

2) чайнік;

5) разведчык.

3) лётчык;





А 17 Адзначце словы, у якіх спалучэнне літар ДЗ, ДЖ абазначае адзін гук:

1) джала;

4) аджаць;

2) джынсы;

5) паджылкі.

3) дажджы;





А 18 Адзначце словы, у якіх гукі, абазначаныя падкрэсленымі літарамі, вымаўляюцца мякка:

1) змена;

4) згінуць;

2) звер;

5) звіць.

3) свята;





А 19 Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1) мысленне, нікуды;

4) замчышча, перапіс;

2) тузаць, каўчук;

5) пасланец, алфавіт.

3) маленькі, непагадзь;




1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка