Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “ Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка12/12
Дата канвертавання18.03.2016
Памер1.84 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

ВАРЫЯНТ 2

Заданні А
А 1 Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся звязны тэкст:

  1. Толькі як гэта зрабіць?Хто пакажа, хто навучыць?

  2. Янка палез на покуць, дастаў з-за абраза кніжку, якую прывёз бацька, і схаваў яе за пазуху.

  3. Бацька? Да яго лепш не звяртацца: яму сваіх клопатаў хапае...

  4. Маці? Добрая, ласкавая маці, яна ахвотна спявала яму песні, але не ўмела чытаць і не магла дапамагчы…

  5. Як хацелася яму навучыцца чытаць па-руску!

1) 2, 1, 5, 4, 3;

4) 2, 5, 1, 4, 3;

2) 5, 4, 3, 1, 2;

5) 3, 4, 2, 1, 5.

3) 3, 2, 5, 4, 1;





А 2 Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

1) гняздо ластаўкі;

4) корань слова;

2) гарачая спрэчка;

5) чорная фарба.

3) востры розум;





А 3 Адзначце радкі слоў з няправільна ўжытымі паронімамі:

1) абанемент МТС;

4) дыпламант конкурса;

2) вязальны апарат;

5) аднарукі збанок.

3) выносныя сосны;





А 4 Адзначце рады, у якіх усе словы з’яўляюцца іншамоўнымі (запазычанымі):

1) аўтамат, сеанс, ксеракс;

4) намеснік, зіма, баран;

2) аўца, пшаніца, фермер;

5) абеліск, трумо, джаз.

3) дваранін, гегемон, штанга;





А 5 Адзначце, у якім з радоў першым напісана ўстарэлае слова, а запазычанаедругім:

1) парасон, фанетыка;

4) каліта, пюрэ;

2) катлета, маркер;

5) бірыла, мітынг.

3) нэпман, танцмайстар;





А 6 Адзначце слова, якое з’яўляецца сінонімам да фразеалагізма

У САБАКІ ВАЧЭЙ ПАЗЫЧЫЦЬ:

1) пільна ўглядвацца;

3) надакучліва.

2) набрацца нахабнасці;




А 7 Устанавіце адпаведнасць паміж парамі слоў і іх сэнсавай характарыстыкай. Адзначце нумар правільнага адказу:

А абанент – абанемент;

1) амонімы;

Б мужны – смелы;

2) амаформы;

В чорны – белы;

3) паронімы;

Г нота пратэсту – музычная нота;

4) антонімы;

Д лячу ўвысь – лячу людзей.

5) сінонімы.

1) А1Б2В5Г4Д3;

4) А3Б5В4Г1Д2;

2) А2Б5В1Г4Д3;

5) А3Б4В2Г5Д1.

3) А2Б4В5Г3Д1;





А 8 Адзначце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае:

1) дзіця;

4) бяроза;

2) семестр;

5) паўшар’е.

3) каменне;





А 9 Адзначце словы, у якіх літара Я абазначае два гукі:

1) сяло;

4) Якуб;

2) радыяцыя;

5) каляндар.

3) галерэя;





А 10 Адзначце словы, напісанне якіх не супадае з вымаўленнем:

1) шчасце;

4) кніжны;

2) падарожжа;

5) сшытак.

3) стрыгчы;





А 11 Адзначце словы, у якіх правільна пастаўлены націск:

1) хáбар;

4) кулінáрыя;

2) кáмень;

5) зáнятасць.

3) вáга;





А 12 Адзначце рады, у якіх усе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1) ліставы, мезенец;

4) абапал, рубель;

2) надзвычай, металургія;

5) цагляны, прасціна.

3) грамадзянін, мізэрнасць;





А 13 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара А:

1) літ...ратура, р...льеф, адажы...;

4) с...крэт, ч...рніла, бухгалт…р;

2) ц...гляны, ябл...к, Ч…лябінск;

5) ж...ўток, р...монт, ч…рэшня.

3) характ...р, ш...сцісот, ч…рпак;






А 14 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара О:

1) др...бналессе, д...макіраўніцтва;

4) Н...васібірск, п...ўнапраўны;

2) к...негадоўля, чырв...наармейскі;

5) н...вабудоўля, в...гнетрывалы.

3) п...ўнагалоссе, зб...жжаздача;





А 15 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Э:

1) ...тыкет, шніц...ль;

4) вет...ран, лібр...та;

2) прынт…р, ц...рква;

5) світ…р, ігр…к.

3) эпіт...т, р...сора;





А 16 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Я:

1) сув...зь, ...хідна, ц…цярук;

4) ...нот, в…ранда, нев...сёлы;

2) Вал...нціна, дроб…зь, кул...мёт;

5) з...лёны, к...фір, м...ханік.

3) л...снік, п…сняры, с...лянін;





А 17 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара І:

1) дэз…нтэгратар, за…нець;

4) пад...граць, за…граць;

2) борт…нжынер, без...дэйнасць;

5) сан...нструктар, між…нстытуцкі.

3) пра...граваць, с…ходзіць;





А 18 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Ў:

1) здаро…е, во…к;

4) кла…нада, стаяў …ваччу;

2) да …краіны, ла…р;

5) а...т, не…роз.

3) тра…ка, Яна …ладзіміраўна;





А 19 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца апостраф:

1) аб...ездчык, пагалоў...е;

4) Амудар...я, аб...ёмны;

2) кап...ё, пад...ячы;

5) з...ява, інтэрв...ю.

3) аб...едзены, малакроў...е;





А 20 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца Ь (мяккі знак):

1) рамен...чык, Вікенц...евіч;

4) мякен...кі, кал...е;

2) ц...мяны, ад...ютант;

5) пайс...ці, л...е.

3) казан...скі, разал...ю;





А 21 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх дапушчаны памылкі:

1) растанне, рассада;

4) волжскі, Жана;

2) таварышскі, Вініца;

5) рассыпаць, мадонна.

3) салдатскі, Мека;





А 22 Адзначце рады слоў з падваеннем зычных:

1) каменны, Таццяна;

4) аббіць, аддаляцца;

2) Палессе, аббегчы;

5) галлё, стагоддзе.

3) раззлавацца, расстанне;




А 23 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца В:

1) ...охра, ...опера;

4) ...обад, ...(У, у)рал;

2) ...унія, Тадэ....уш;

5) ...одмель, ...устрыца.

3) ...усце, …унісон;





А 24 Адзначце словы, якія маюць прыстаўкі:

1) адукацыя;

4) адужаць;

2) акоп;

5) акуратна.

3) акіян;





А 25 Нулявы канчатак маюць словы:

1) глыб;

4) сцяна;

2) хόраша;

5) бацькаў.

3) заінелы;





А 26 Адзначце словы, якія маюць формаўтваральныя афіксы:

1) гарадскі;

4) абедаць;

2) сядзьце;

5) гаворачы.

3) прыморскі;





А 27 Адзначце словы з аднолькавай марфемнай будовай:

1) правамерны;

4) унучка;

2) прагон;

5) лячыць.

3) ляснік;





А 28 Адзначце словы, якія ўтвораны аднолькавым спосабам:

1) міжгародні;

4) бясхвосты;

2) сярэдневяковы;

5) бяздарнасць.

3) данізу;





А 29 Адзначце неадушаўлёныя назоўнікі:

1) студэнцтва;

4) народ;

2) сазан;

5) Юпітэр (планета).

3) кароль;





А 30 Адзначце абстрактныя назоўнікі:

1) садавіна;

4) жаль;

2) валакіта;

5) чырвань.

3) дождж;





А 31 Адзначце назоўнікі, якія не маюць формы множнага ліку:

1) галлё;

4) сінь;

2) бацька;

5) воцат.

3) зубр;




А 32 Адзначце назоўнікі агульнага роду:

1) рэжысёр;

4) інжынер;

2) непаседа;

5) сірата.

3) доктар;





А 33 Адзначце, лік якіх назоўнікаў не супадае ў беларускай і рускай мовах:

1) паводзіны;

4) чарніцы;

2) шчаўе;

5) выбары.

3) санкі;





А 34 Адзначце да якіх назоўнікаў правільна дапасаваны прыметнікі:

1) земляны насып;

4) круглае яблыка;

2) міжнародная журы;

5) восеньскі распродаж.

3) прыгожыя Карпаты;





А 35 Адзначце назоўнікі І скланення:

1) неба;

4) дзядзька;

2) суддзя;

5) дзяўчына.

3) плакса прыйшла;





А 36 Адзначце назоўнікі ІІ скланення:

1) стол;

4) кіно;

2) цемя;

5) хворы.

3) акно;





А 37 Адзначце назоўнікі ІІІ скланення:

1) лебедзь;

4) фальш;

2) запіс;

5) любоў.

3) шыр;





А 38 Адзначце рознаскланяльныя назоўнікі:

1) гумно;

4) парася;

2) бярэмя;

5) цемя.

3) бацька;





А 39 Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -А:

1) кантракт;

4) суботнік;

2) адварот;

5) лік.

3) статут;





А 40 Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -У:

1) веласіпед;

4) бэз;

2) націск;

5) салон.

3) фрэгат;





А 41 Адзначце словазлучэнні з граматычнымі памылкамі:

1) з задзірай Алёшай;

4) афрыканскае какаду;

2) белы гусь;

5) гарадская ТЭЦ.

3) коцікавае манто;





А 42 Адзначце словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі:

1) мядзведжая бярлога;

4) каменны будынак;

2) зялёная трава;

5) матчына ласка.

3) чытальная зала;





А 43 Адзначце словазлучэнні з адноснымі прыметнікамі:

1) лісіная нара;

4) драўляны слуп;

2) каменнае сэрца;

5) бацькаў капялюш.

3) гарадская вуліца;





А 44 Адзначце прыметнікі з прыналежнымі прыметнікамі:

1) Алесеў парасон;

4) дзядзькава хата;

2) норкавае манто;

5) гусінае пер’е.

3) руская мова;





А 45 Адзначце прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання:

1) цікавы;

4) рабы;

2) стараваты;

5) вішнёвы.

3) вялікі;





А 46 Адзначце прыметнікі, якія пішуцца праз злучок:

1) асенне(зімовы);

4) светла(зялёны);

2) адна(баковы);

5) мала(актыўны).

3) леса(нарыхтоўчы);





А 47 Адзначце прыметнікі, якія пішуцца разам:

1) магнітна(механічны);

4) лячэбна(санаторны);

2) усе(славянскі);

5) паў(афіцыйны).

3) каротка(часовы);





А 48 Адзначце адносныя займеннікі:

1) колькі;

4) якія;

2) нічога;

5) увесь.

3) штось;





А 49 Адзначце лічэбнікі, пры скланенні якіх дапушчаны памылкі:

1) пяцью вучнямі;

4) шасцюстамі рублямі;

2) у двух тысячах сёмым годзе;

5) з двума дзяўчынкамі.

3) у паўтары тонах;




А 50 Адзначце дзеясловы І спражэння:

1) крыць;

4) глядзець;

2) выехаць;

5) везці.

3) залегчы;





А 51 Адзначце словазлучэнні з пераходнымі дзеясловамі:

1) чытаць кнігу;

4) сумаваць па радзіме;

2) ехаць лесам;

5) нарэзаць хлеба.

3) радаваць сяброў;





А 52 Адзначце сказы з дзеясловамі незалежнага стану:

1) Паштальён разносіць пісьмы;

4) Лясы высякаліся, выпальваліся;

2) Ветрык гнаў лісце;

5) Хутка змяркаецца.

3) Кніга прачытана вучнем;





А 53 Адзначце дзеясловы, якія не ўтвараюць трывальнай пары:

1) ляжаць;

4) дабрадзейнічаць;

2) мыць;

5) уваходзіць.

3) перастуквацца;





А 54 Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі:

1) вяжучы світэр;

4) калючы дрот;

2) прышыты гузік;

5) плакучая іва.

3) заасфальтаваны двор;





А 55 Адзначце словазлучэнні з няправільна ўжытымі дзеепрыметнікамі:

1) прыціхшая вярба;

4) запрошаны госць;

2) рухаючая сіла;

5) загоеная рана.

3) паколанныя пальцы;





А 56 Адзначце словазлучэнні з дзеепрыслоўямі:

1) праросшая бульба;

4) беручы за руку;

2) стоячы ля акна;

5) нягледзячы на абставіны.

3) неўзаранае поле;





А 57 Адзначце прыслоўі, якія пішуцца праз злучок:

1) па(ранейшаму);

4) на(ўздагон);

2) па(асобку);

5) дзе(нідзе).

3) на(перад);





А 58 Адзначце прыслоўі, якія пішуцца разам:

1) пер(наперш);

4) усё(роўна);

2) (у)рассыпную;

5) (за)цемна.

3) на(ўцёкі);




А 59 Адзначце словазлучэнні з правільна ўжытымі прыназоўнікамі:

1) ажаніцца на дзяўчыне;

4) цешыцца з малога;

2) пайсці па хлеб ;

5) хварэць грыпам.

3) дзякаваць настаўніку;





А 60 Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, у якіх НЕ-(НЯ-) са словамі пішацца разам:

  1. (ня)шчыра, (не)навідзець, (ня)якасны, (не)далёка;

  2. (не)ціхае, а ветранае надвор’е, (не)трэба, (не)жыў, (не)ты;

  3. (не)па-летняму, (не)замужам, (яшчэ)не выканана,(не)раз;

  4. (не)чакаў, (не)выпітае малако, (не)купіла, (не)адзін;

  5. (ня)добразычлівы,(не)пагадзь, (ня)шчасце,(ня)лёгка.


А 61 Адзначце сказы, у якіх НЕ(НЯ) пішацца асобна:

  1. Часам, калі сустракалі гасцей выходзіў ледзь не/ня)увесь штабны атрад…

  2. Я ведаю цану хвіліны і гаркату (не/ня)збытных мар.

  3. Я (не/ня)мог (не/ня)згадзіцца з ёй.

  4. Ніхто мяне са шляху (не/ня)саб’е.

  5. (Не/ня)нармальны? Блажэнны? Дзівак? Я адказваю весела: “Так!”


А 62 Адзначце сказы, у якіх часціца НІ надае выказванню сцвярджальнае значэнне:

  1. Дзе б ён ні быў, што б ні рабіў, ён адчуваў, бачыў адну Ганну.

  2. На вуліцы ні душы не было.

  3. Іван сядзеў ні жывы ні мёртвы.

  4. Ні кроку назад!

  5. Летам, куды ні кінеш вокам, зачароўвае зялёны прастор і прыгажосць.


А 63 Адзначце пропускі, дзе пішацца НІ:

Н1… чуваць было н2… ляскату машын, н3… грукату матораў, н4… людскіх галасоў, н5… шолаху дрэў.


А 64 Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:

1) браты і сёстры;

4) лес шумеў;

2) няхай прыедзе;

5) добра маляваць.

3) вітаю вас;





А 65 Адзначце сказы з састаўнымі іменнымі выказнікамі:

1) Вада ў канале цёмная і глыбокая.

2) Бор стары за сцяной усё шуміць ды шуміць.

3) Кусты лазы, як стада на папасе, раскіданы прыгожа за ракой.

4) Маці тупала каля стала і не зводзіла з сына вачэй.

5) Праспект – найпрыгажэйшая магістраль беларускай сталіцы.



А 67 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца азначэннямі:

  1. Партызанам быў дадзены загад – выступаць.

  2. Закаханы я сэрцам ў сцежкі над Бугам і Сожам.

  3. Ночы стаяць цёплыя, зорныя.

  4. Трэці полк з боем перапраўляўся цераз балота.

  5. Танкісты заўсёды першыя.


А 68 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:

  1. Гуляючы розуму не прыдбаеш.

  2. Сонца было яшчэ высока і свяціла не спяшаючы на сустрэчу з ноччу.

  3. Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы.

  4. Пільна пазіраючы лёгка ўбачыць, як зачыняюць мурашкі свае дзверы.

  5. Сёмка-матрос жартуючы назваў параход браняносцам.


А 69 Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы (словазлучэнні, сказы) трэба выдзеліць коскамі:

  1. Пранікніцеся любоўю да маёй роднай Беларусі людзі.

  2. Раніца выдалася ў той дзень на дзіва сонечная, ласкавая.

  3. У летнюю спёку ручай бадай можа перасохнуць.

  4. Цяпер стаіць тут светлы дом музей славутага паэта.

  5. Воўк авечак бярэ не выбіраючы.


А 70 Адзначце сказы, у якіх коска перад параўнальнымі злучнікамі ставіцца:

  1. Як з вядра лінуў дождж.

  2. Голас звініць так гучна як ручаёк.

  3. Дарога як дарога. Ехаць можна.

  4. Мабыць, нідзе так хораша не адчуваў сябе Якуб Колас як у родных беларускіх вёсках, сярод родных людзей.

  5. Няйначай як Марыя вярнулася ў хату.


А 71 Адзначце тып сказа па структуры:

Калі сонца не ўзыходзіць – над сусветам цьма, калі мілы не прыходзіць – радасці няма.



  1. просты;

  2. складаназлучаны;

  3. складаназалежны;

  4. складаны бяззлучнікавы;

  5. складаны з рознымі відамі сувязі.


А 72 Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў ставяцца коскі:

  1. У кожнага партызана была вінтоўка__або аўтамат__ці пісталет.

  2. Праз заснежаныя лапкі ён добра бачыў лісіцу__асветленую сонцам__зграбную__прывабную ў сваім рыжым уборы__далікатную і прыгожую.

  3. У поўдзень поезд выйшаў у бяскрайнія__стэпавыя прасторы.

  4. Трэба ведаць__чым быў славен наш край__і што было на нашай роднай зямлі да нас.

  5. Ведаў здаўна__яблыні__як і кветкі__без чалавечай любові расці не могуць.


А 73 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставяцца працяжнікі:

  1. Паэзія Коласа __такая ж натуральная, простая і такая ж складаная, як і сама прырода.

  2. Аблокі __нібы воўна.

  3. Няма народаў малых __ бываюць малыя паэты.

  4. Абодва __гарадскія жыхары.

  5. Двор без мамы __народ без мовы.


А 74 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:

  1. Як цуд чужы вачэй ні цешыў, душа шаптала мне адно__ёсць край цяплейшы, багацейшы, але раднейшага няма.

  2. Разуцца і пайсці сцяжынкай___то травяністай, лугавой, то гладка ўбітай, палявой.

  3. То не снег__то чаромха цвіце.

  4. Буду стаяць на сваім__паэзія – гэта ўздым, паэзія – гэта падзенне, малітва і ачышчэнне, неба твайго непазбежнасць.

  5. Ціха булькала вада ў канаве, сыпалася лісце, чырыкалі недзе вераб’і__усё гэта здавалася такім звыклым, добрым, прыгожым.


А 75 Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

  1. За вокнамі шумяць у садзе слівы і месяц стаў над стрэхамі сяла.

  2. Цудоўны бор, сасна ў сасну, абступіў невялікую паляну.

  3. Жывой паэзіі крыніца напоіць смагу маладых і будзе, светлая, бруіцца праз незлічоныя гады.

  4. Для цябе, маё сонейка, высь любую вазьму, скажаш толькі ты слованька зорку з неба здыму.

  5. Спазнаў Купала і знявагу і нягоду, і матчыны песні прыгадаў, і ў спадчыну пакутніку-народу ўсё, што бурліла ў сэрцы, перадаў.


А 76 Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць тры коскі:

  1. Быў той слаўны вечар якія бываюць у пачатку жніўня калі яшчэ цёпла калі нават ноччу не адчуваеш яшчэ восеньскай стыні калі на бярозах яшчэ рэдка-рэдка патрапіш на жоўты лісток.

  2. Бацька яшчэ хвіліну-другую спадзяецца што сын перадумае але той глядзіць толькі на спакойную шырокую раку у якой вада чамусьці здаецца зялёнай.

  3. Калі на Ушачай лятуць журавы і поўня спакойна барвее запахне трывогаю мох баравы жывіцай заплачуць бярвенні.

  4. У ноч наступную ледзь на дварэ сцямнела і прыціснула ноч да шыбаў свой твар нехта ў ніжнія дзверы пастукаў нясмела і ў пакоі святло пагасіў гаспадар.

  5. Амаль нідзе не адчувае чалавек сябе больш вольным як у дарозе і асабліва сярод шырокага поля калі ўсё відаць навокал і ты ўпэўнены што ніхто не чуе тваіх думак.


А 77 Азначце віды сувязі ў складаным сказе:

За Глускам у глухіх барах яшчэ маё блукае рэха, і дзень суніцамі прапах, даспелі першыя арэхі.



  1. злучальная;

  2. бяззлучнікавая;

  3. злучальная і падпарадкавальная;

  4. бяззлучнікавая і падпарадкавальная;

  5. бяззлучнікавая і злучальная.


А 78 Адзначце, колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе:

Прыпадзі да зямлі цёплай ніцма да ўзоранай плугам раллі ты пачуеш як б’ецца крыніцай сэрца вечна жывое зямлі.



1) 4 коскі, 1 працяжнік;

4) 3 коскі, 1 працяжнік;

2) 6 косак, 1 двукроп’е;

5) 2 коскі, 2 працяжніка.

3) 5 косак, 1 двукроп’е;






А 79 Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў дадзеным сказе з простай мовай:

Усю дарогу ён пакрыкваў на шафёра (Ц, ц)ішэй, Ціма, цішэй быццам Вера была нейкай дарагой цацкай.



1) А: “П”, – а.

4) А – “П!” – а.

2) А: “П!” – а.

5) А – “П…” – а.

3) А: “П!” – А.






А 80 Адзначце правільныя сцвярджэнні:

  1. паводле лексічных значэнняў і граматычных асаблівасцей прыметнікі падзяляюцца на чатыры разрады: якасныя, колькасныя, адносныя і прыналежныя;

  2. усе прыслоўі маюць ступені параўнання і формы суб’ектыўнай ацэнкі;

  3. паводле функцыянальнага значэння злучнікі падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя.

  4. словазлучэнне – гэта свабоднае аб’яднанне двух і болей слоў.

  5. састаўны іменны выказнік складаецца з дзеяслова-звязкі і слова, выражанага іменнымі часцінамі мовы.



Заданні В





Пытанні

Адказы




Як называе(ю)цца:




В 1

разнавіднасць амонімаў – словы, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае напісанне і значэнне;





В 2

значэнне, уласцівае слову як часціне мовы;




В 3

словы і выразы, запазычаныя з татарскай, мангольскай і інш. цюркскіх моў;





В 4

словы, якія не толькі называюць што-небудзь, але адначасова выражаюць дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні;





В 5

кароткі закончаны народны выраз з павучальным зместам, які носіць абагульняльны характар;




В 6

назоўнікі, якія з’яўляюцца назвамі прадметаў, што існуюць у рэчаіснасці;







Вызначце:




В 7

разрад займеннікаў па значэнні: сам, самы, увесь, усякі, іншы;




В 8

разрад прыслоўяў па значэнні: амаль, дужа, занадта, трохі, шмат;




В 9

разрад часціц па значэнні: так, але, нібы, няхай, давай;




В 10

тып словазлучэння ў залежнасці ад спосабу выражэння галоўнага слова: недзе далёка;




В 11

тып аднасастаўнага сказа: Углядайся, мой сыне, пільней углядайся ў святыя абрысы бацькоўскай зямлі.







Запішыце:




В 12

назоўнік пяро ў назоўным склоне множнага ліку;




В 13

назоўнік шыр у творным склоне адзіночнага ліку;




В 14

назоўнік каваль у месным склоне адзіночнага ліку.







Замяніце сінтаксічную канструкцыю адным іншамоўным словам:




В 15

увоз у краіну замежных тавараў;




В 16

навука аб жывой прыродзе;




В 17

кіруючая роля, першынство.







Перакладзіце рускія словы на беларускую мову:




В 18

клеёнка;




В 19

фата;




В 20

образование.



ЛІТАРАТУРА

1 Бадзевіч, Э. І. 50 асноўных правілаў беларускай пунктуацыі : дапаможнік для вучняў старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў, гімназій / Э. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя. – Мн., 2000.

2 Беларуская мова : дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных экзаменаў / склад. Л. А. Гіруцкая. – Мн., 2004.

3 Беларуская мова : дапаможнік для падрыхтоўкі: цэнтралізаванае тэсціраванне, адзіны экзамен / аўт.-склад. Л. А. Гіруцкая. – Мн., 2004.

4 Беларуская мова : дапаможнік для абітурыентаў / Э. Д. Блінава, Н. В. Гаўрош, М. Ц. Кавалёва [і інш.] – Мн., 1992.

5 Беларуская мова: сцісла і даступна : дапаможнік для старшакласнікаў і абітурыентаў / пад рэд. Ул. Г. Будай. – Мн., 2000.

6 Беларуская мова ў практыкаваннях і тэстах : дапаможнік для падрыхтоўкі да экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання. – Мн., 2007.

7 Беларуская мова ў табліцах і схемах: вучэб. дапам. для вучняў ст. кл. сярэд. шк./ Г. М. Валочка, Я. М. Лаўрэль, В. П. Красней і інш. – Мн., 1998.

8 Беларуская мова ў табліцах і схемах: вучэб. дапам. для вучняў ст. кл. сярэд. шк./ Г.М. Валочка, Я.М. Лаўрэль, В.П. Красней і інш. – Мн., 1998.

9 Беларуская мова : рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання : аналіз памылак, каментарый да адказаў, трэніровачныя тэсты. – Мн., 2007.

10 Беларуская мова : у 2 ч. / пад рэд. Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 1998.

11 Блінава, Э. Д. Беларуская мова : практычны дапаможнік для абітурыентаў / Э. Д. Блінава, Н. В. Гаўрош, М. Ц. Кавалёва і інш., – Мн., 1994.

12 Бурак, Л. І. Сучасная беларуская мова : арфаграфія і пунктуацыя : Практыкум / Л. І. Бурак, І. Л. Бурак. – Мн., 1993.

13 Здаём экзамен па беларускай мове : экзаменацыйныя і даведачныя матэрыялы / В. П. Красней, І. С. Роўда, У. Р. Шкраба. – Мн., 1994.

14 Камароўскі, Я. М. Беларуская мова : дапаможнік для абітурыентаў / Я. М. Камароўскі, Е. С. Мяцельская. – Мн., 1993.

15 Капылоў, І. Л. Беларуская мова ў табліцах і схемах : дапаможнік для школьнікаў і абітурыентаў / І. Л. Капылоў, С. Я. Рапацэвіч. – 2-е выд. – Мн., 2004.

16 Красней, В. П. Беларуская мова ў табліцах і схемах : для школьнікаў / В. П. Красней. – Мн., 2007.

17 Кулеш, Г. І. Беларуская мова : Тэставыя заданні. Адказы да тэставых заданняў. давед. матэрыял : дапам. для падрых. да вынік. атэстацыі / Г. І. Кулеш, І. Р. Шкраба. – Мн., 2004.

18 Малажай, Г. М. Дапаможнік для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання / Г. М. Малажай. – Мн., 2004.

19 Малажай, Г. М. Цэнтралізаванае тэсціраванне : Беларуская мова : Тэсты (прыкладныя варыянты) з адказамі / Г. М. Малажай. – Мн., 2004.

20 Прыгодзіч, М. Р. Асобна, разам, праз дэфіс / М. Р. Прыгодзіч. – Мн., 1994.

21 Роўда, І. С. Экзамен па беларускай мове / І. С. Роўда, В. П. Красней,

І .Р. Шкраба. – Мн., 2001.

22 Рэпенка, І. У. Тэставыя заданні па беларускай мове для вучняў старэйшых класаў і абітурыентаў / І. У Рэпенка. – Мн., 1998.

23 Смольская, Т. М. Беларуская мова ў экзаменацыйных тэстах / Т. М. Смольская. – Мн., 2004.

24 Старычонак, В.Д. Беларуская мова : Узоры моўнага аналізу. Трэніровачныя заданні. Тэсты : у дапамогу абітурыентам і школьнікам /

В. Д. Старычонак. – Мн., 2002.

25 Тэставыя заданні па беларускай мове для вучняў старэйшых класаў і абітурыентаў / І. У. Рэпенка. – Мн., 1998.

26 Тэсты : Беларуская мова : матэрыялы для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання / УА Рэсп. ін-т кантролю ведаў. – Мазыр, 2003.

27 Тэсты : Беларуская мова : матэрыялы для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання / УА Рэсп. ін-т кантролю ведаў. – Мазыр, 2004.

28 Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова : зборнік тэстаў / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. – Мн., 2007.

29 Цыбульская, С. І. Беларуская мова : інтэнсіўны курс падрыхтоўкі да тэсціравання і экзамену / С. І. Цыбульская. – Мн., 2004.

30 Цыбульская, С. І. Рыхтуемся для пераказу па беларускай мове : дапаможнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы / С. І. Цыбульская, А. М. Копач. – Мн., 2002.

31 Куліковіч, У. І. Беларускі правапіс / У. І. Куліковіч. – Мн., 1997.

32 Лепешаў, І. Я. Практыкум па беларускай мове : дапаможнік па беларускай мове / І. Я. Лепешаў, Г. М. Малажай, К. М. Панючыц. – Мн., 2001.

33 Практыкум па беларускай мове : вучэбны дапаможнік для нефілалагічных факультэтаў ВНУ / пад рэд. Г. М. Малажай. – Мн., 1993.




Вучэбнае выданне


Чайкова Святлана Віктараўна

БЕЛАРУСКАЯ МОВА
ЗБОРНІК ТЭСТАЎ

для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення

і падрыхтоўчых курсаў, абітурыентаў
Падпісана да друку 20.09.2007 г. (58). Фармат 60х84 1/16. Папера пісчая №1. Гарнітура «Таймс». Умоўн. друк. арк.6,6. Улік.- выд. арк. 5,1.

Тыраж 25 экз.

Аддрукавана на рызографе з арыгінала-макета

ва ўстанове адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Францыска Скарыны»



246019, г. Гомель, вул. Савецкая, 104




1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка