ТЭСТ 9
АБАГУЛЬНЯЮЧЫ ТЭСТ
ВАРЫЯНТ 1
Заданні А
А 1 Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся звязны тэкст:
-
На ім працавітыя насякомыя разводзяць грыбы.
-
У трапічным лесе часам сустракаюцца працэсіі мурашоў-лістарэзаў, якія нясуць на сябе дадому акуратна настрыжанае лісце.
-
Вучоныя даўно заўважылі, што на гэтым лісці, як правіла, “едуць” іншыя мурашы, значна меншыя.
-
Гэта іх асноўны харч.
1) 2, 1, 4, 3;
|
4) 2, 3, 1, 4;
|
2) 4, 3, 1, 2;
|
5) 3, 4, 2, 1.
|
3) 3, 2, 4, 1;
|
|
А 2 Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:
1) цвёрды грунт;
|
4 ) жалезны дах;
|
2) бура пачуццяў;
|
5) круглы сірата.
|
3) цяжкі сон;
|
|
А 3 Адзначце радкі слоў з няправільна ўжытымі паронімамі:
1) адзінарная кватэра;
|
4) аптэкарскі кіёск;
|
2) арэшнікавы зараснік;
|
5) асабістая справа.
|
3) бронь танка;
|
|
А 4 Адзначце рады, у якіх усе словы з’яўляюцца іншамоўнымі (запазычанымі):
1) вока, волат, поспех;
|
4) карчма, фермер, восень;
|
2) фунт, імпарт, школа;
|
5) свёкар, тэатр, піва.
|
3) свіння, плуг, апарат;
|
|
А 5 Адзначце, у якім з радоў першым напісана ўстарэлае слова, а запазычанае – другім:
1) спінінг, катэр;
|
4) цырульнік, канцэрт;
|
2) тарыф, піраміда;
|
5) гарадавы, асамблея.
|
3) біфштэкс, вецер;
|
|
А 6 Адзначце слова, якое з’яўляецца сінонімам да фразеалагізма БІЦЬ У ХАМУТ:
1) рабаваць коней;
|
3) рашуча не пагаджацца, упарціцца.
|
2) празмерна хваліцца нечым;
|
|
А 7 Устанавіце адпаведнасць паміж парамі слоў і іх сэнсавай характарыстыкай і адзначце нумар правільнага адказу:
А дыпламат – дыпламант;
|
1) амонімы;
|
Б дарожка – сцежка;
|
2) амаформы;
|
В дзень – ноч;
|
3) паронімы;
|
Г ручка дзіцяці – ручка дзвярэй;
|
4) антонімы;
|
Д вусны пераказ – вусны шэпчуць.
|
5) сінонімы.
|
1) А2Б4В5Г3Д1;
|
4) А1Б2В5Г4Д3;
|
2) А2Б5В1Г4Д3;
|
5) А3Б5В4Г1Д2.
|
3) А3Б4В2Г5Д1;
|
|
А 8 Адзначце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае:
1) кап’ё;
|
4) жменя;
|
2) ехаць;
|
5) дзянёк.
|
3) паўзці;
|
|
А 9 Адзначце словы, у якіх літара Я абазначае два гукі:
1) старая;
|
4) Янка;
|
2) алімпіяда;
|
5) выганяць.
|
3) мядок;
|
|
А 10 Адзначце словы, напісанне якіх не супадае з вымаўленнем:
1) лісце;
|
4) зжаць;
|
2) скінуць;
|
5) красамоўства.
|
3) узвышша;
|
|
А 11 Адзначце словы, у якіх правільна пастаўлены націск:
1) павéдаміць;
|
4) цыгáны;
|
2) зáняць;
|
5) камбалá.
|
3) пурпур;
|
|
А 12 Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя літары абазначаюць націскныя гукі:
1) аб’інелы, грамадзянін;
|
4) бульбяны, дэфіс;
|
2) ціхенечка, апрануты;
|
5) імя, жальба.
|
3) беларусы, тытунь;
|
|
А 13 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара А:
1) гл...таць, р...чны, р...парцёр;
|
4) сол..., лод...р, ц...гельня;
|
2) ч...снок, др...васек, ч...ромха;
|
5) ж...ніцьба, ч...цвер, д...лікатэс.
|
3) лат...рэя, вод...р, д...лікатны;
|
|
А 14 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара О:
1) выс...кагорны, р...значасовы;
|
4) ч...рнавокі, мн...гавугольны;
|
2) г...рналыжны, с...кавыціскалка;
|
5) п...лімер, п...ўкіламетра.
|
3) ст...тысячны, сл…вазмяненне;
|
|
А 15 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Э:
1) барт…р, пр...зідэнт;
|
4) фламаст…р, хр...шчэнне;
|
2) майст...р, Ц...йлон;
|
5) гард...роб, ч...кавы.
|
3) п’ед...стал, ц...рымонія;
|
|
А 16 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Я:
1) зн...вага, п...чатка;
|
4) м...даль, н...добра;
|
2) п...шчотны, б...тон;
|
5) Св...тлана, дроб...зь.
|
3) в...сна, персп...ктыва;
|
|
А 17 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара І:
1) су…скальнік, аб…ржавець;
|
4) за...нтрыгаваць, за…сці;
|
2) тра...няты, над…шоў;
|
5) пры...сці, адна…менны.
|
3) пабо...шча, за…ка;
|
|
А 18 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара ў (нескладовае):
1) паўднёва-...сходні, бра…нінг;
|
4) тры...мф, на ...краіне;
|
2) пажа...целы, тэрары ...м;
|
5) Ма...рытанія, ска...тызм.
|
3) джо...ль, ліноле...м;
|
|
А 19 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца апостраф:
1) раўнапраў...е, ман...як;
|
4) мыш...як, узмор...е;
|
2) лас...ён, пад...ёмны;
|
5) пад...езд, з...яднанне.
|
3) за верф...ю, раз...юшаны;
|
|
А 20 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара Ь (мяккі знак):
1) ас...вяціць, грыл…яж;
|
4) будз...це, кан…як;
|
2) Мал...ер, шас...цю;
|
5) дз...ме, Яўціх…еў.
|
3) хтос...ці, гіл…ятына;
|
|
А 21 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх дапушчаны памылкі:
1) юнат, птаства;
|
4) добрушскі, Ефрасіння;
|
2) бястрашны, аванпосны;
|
5) расстраляць, меца.
|
3) фашыстскі, манна;
|
|
А 22 Адзначце рады слоў з падваеннем зычных:
1) коннік, Аўдоцця;
|
4) насценны, аддаць;
|
2) узлессе, замежжа;
|
5) каменне, рассыпаць.
|
3) аддзяліць, бяззбройны;
|
|
А 23 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара В:
1) на...одшыбе, ...озера;
|
4) за...улак, На...уменка;
|
2) ...аконны, …(О, о)рша;
|
5) ...угор, ...(О, о)льга.
|
3) па...учок, ...улада;
|
|
А 24 Адзначце словы, якія маюць прыстаўкі:
1) ажына;
|
4) акула;
|
2) акідаць;
|
5) ажыць.
|
3) акварыум;
|
|
А 25 Нулявы канчатак маюць словы:
1) добра;
|
4) сынаў;
|
2) дошка;
|
5) санаторый.
|
3) зацікаўлены;
|
|
А 26 Адзначце словы, якія маюць формаўтваральныя афіксы:
1) садовы;
|
4) маляваць;
|
2) устаньце;
|
5) несучы.
|
3) прыдарожны;
|
|
А 27 Адзначце словы з аднолькавай марфемнай будовай:
1) подбегам;
|
4) ускочыць;
|
2) тройка;
|
5) абараняцца.
|
3) дубовы;
|
|
А 28 Адзначце словы, якія ўтвораны аднолькавым спосабам:
1) завоблачны;
|
4) безгалосы;
|
2) тагачасны;
|
5) непарыўнасць.
|
3) даверху;
|
|
А 29 Адзначце неадушаўлёныя назоўнікі:
1) моладзь;
|
4) натоўп;
|
2) нябожчык;
|
5) Марс (планета).
|
3) валет;
|
|
А 30 Адзначце канкрэтныя назоўнікі:
1) цяжар;
|
4) гонар;
|
2) мяцеліца;
|
5) навальніца.
|
3) смеласць;
|
|
А 31 Адзначце назоўнікі, якія не маюць формы множнага ліку:
1) каменне;
|
4) зямля;
|
2) клён;
|
5) золата.
|
3) ціш;
|
|
А 32 Адзначце назоўнікі агульнага роду:
1) дырыжор;
|
4) выкладчык;
|
2) задавака;
|
5) манюка.
|
3) заіка;
|
|
А 33 Адзначце, лік якіх назоўнікаў не супадае ў беларускай і рускай мовах:
1) грудзі;
|
4) каноплі;
|
2) бацька;
|
5) суткі.
|
3) арэлі;
|
|
А 34 Адзначце да якіх назоўнікаў правільна дапасаваны прыметнікі:
1) прыгожая подпіс;
|
4) злая сабака;
|
2) залаты медаль;
|
5) вялікая гусь.
|
3) цёплае Сочы;
|
|
А 35 Адзначце назоўнікі І скланення:
1) краіна;
|
4) дзядуля;
|
2) выскачка прыйшоў;
|
5) возера.
|
3) хваля;
|
|
А 36 Адзначце назоўнікі ІІ скланення:
1) семя;
|
4) паліто;
|
2) горад;
|
5) дзяжурны.
|
3) поле;
|
|
А 37 Адзначце назоўнікі ІІІ скланення:
1) плюшч;
|
4) радасць;
|
2) рукапіс;
|
5) шынель.
|
3) верф;
|
|
А 38 Адзначце рознаскланяльныя назоўнікі:
1) імя;
|
4) полымя;
|
2) качаня;
|
5) племя.
|
3) старшыня;
|
|
А 39 Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -А:
1) кампрэс;
|
4) спартсмен;
|
2) крос;
|
5) твар.
|
3) табар;
|
|
А 40 Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -У:
1) дах;
|
4) экскаватар;
|
2) рэцэпт;
|
5) агняцвет.
|
3) гукапіс;
|
|
А 41 Адзначце словазлучэнні з граматычнымі памылкамі:
1) з няўмекай Антонам;
|
4) сумчатае кенгуру;
|
2) крывавая мазоль;
|
5) раённы ЗАГС.
|
3) двухмеснае купэ;
|
|
А 42 Адзначце словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі:
1) жанаты чалавек;
|
4) залаты характар;
|
2) разумнае дзіця;
|
5) буслава гняздо.
|
3) студэнцкі інтэрнат;
|
|
А 43 Адзначце словазлучэнні з адноснымі прыметнікамі:
1) воўчы след;
|
4) жалезны характар;
|
2) сонечная ўсмешка;
|
5) карысныя рэчы.
|
3) пяцітонны самазвал;
|
|
А 44 Адзначце словазлучэнні з прыналежнымі прыметнікамі:
1) Кацін сшытак;
|
4) леснікова пасада;
|
2) нутрыевае футра;
|
5) салаўіная песня.
|
3) беларускі пераклад;
|
|
А 45 Адзначце прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання:
1) малады;
|
4) буланы;
|
2) каляровы;
|
5) васільковы.
|
3) малы;
|
|
А 46 Адзначце прыметнікі, якія пішуцца праз злучок:
1) будаўніча(мантажны);
|
4) агніста(чырвоны);
|
2) трох(зменны);
|
5) мала(спрыяльны).
|
3) вода(напорны);
|
|
А 47 Адзначце прыметнікі, якія пішуцца разам:
1) сацыял(шавінісцкі);
|
4) контр(адміральскі);
|
2) усе(баковы);
|
5) напаў(разбураны).
|
3) рыба(гандлёвы);
|
|
А 48 Адзначце адносныя займеннікі:
1) чый;
|
4) каторы;
|
2) ніякі;
|
5) уся.
|
3) некалькі;
|
|
А 49 Адзначце лічэбнікі, пры скланенні якіх дапушчаны памылкі:
1) трымястамі кнігамі;
|
4) сямісот чалавек;
|
2) у дзвюх тысячах восьмым годзе;
|
5) з абедзюма хлапчукамі;
|
3) у паўтара літрах;
|
|
А 50 Адзначце дзеясловы ІІ спражэння:
1) піць;
|
4) сядзець;
|
2) разрэзаць;
|
5) плесці.
|
3) запрэгчы;
|
|
А 51 Адзначце словазлучэнні з пераходнымі дзеясловамі:
А 52 Адзначце сказы з дзеясловамі незалежнага стану:
1) Вучань прачытаў кнігу;
|
4) Лясы высякалі, выпальвалі;
|
2) Пісьмы разносяцца паштальёнам;
|
5) Сінеецца бор.
|
3) Лісце гналася ветрыкам;
|
|
А 53 Адзначце дзеясловы, якія не ўтвараюць трывальнай пары:
1) стаяць;
|
4) важнічаць;
|
2) бяліць;
|
5) разысціся.
|
3) перашэптвацца;
|
|
А 54 Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі:
1) чытаючы твор;
|
4) пясчаны курган;
|
2) парэзаны хлеб;
|
5) нержавеючая сталь.
|
3) праштудзіраванае правіла;
|
|
А 55 Адзначце словазлучэнні з няправільна ўжытымі дзеепрыметнікамі:
1) растаяўшы снег;
|
4) дагледжаны сад;
|
2) бастуючы рабочы;
|
5) прыціхлая зямля.
|
3) расколаннае палена;
|
|
А 56 Адзначце словазлучэнні з дзеепрыслоўямі:
1) сустрэўшыся вечарам;
|
4) пазіраючы на хлопца;
|
2) бягучыя справы;
|
5) носячы ваду.
|
3) неасветленая вуліца;
|
|
А57 Адзначце прыслоўі, якія пішуцца праз злучок:
1) па(мойму);
|
4) калі(нікалі);
|
2) на(перакор);
|
5) па(дзіцячы).
|
3) (з)размаху;
|
|
А 58 Адзначце прыслоўі, якія пішуцца разам:
1) (да)смаку;
|
4) што(тыдзень);
|
2) (паў)сядзённа;
|
5) раз(пораз).
|
3) (у)адзіночку;
|
|
А 59 Адзначце словазлучэнні з правільна ўжытымі прыназоўнікамі:
1) смяяцца над сястрой;
|
4) пайсці ў суніцы;
|
2) хварэць на сухоты;
|
5) клапаціцца пра маці.
|
3) больш за сотню чалавек;
|
|
А 60 Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, у якіх НЕ-(НЯ-) са словамі пішуцца разам:
-
(не)ахайны, (не)дзе, (не)даядаць, (ня)зробленае заданне;
-
(не)сустрэць, (ня)шчыра, (не)хта, (не)трэба;
-
(не)праздольнасць, (не)цікава, (ня)ўклюда, (не)далёт;
-
(не)людзімы, (не)зроблена, (не)шкада, (не)мінуча;
-
(не)ўпапад, (не)ўжываючы, (не)надта, (не)як.
А 61 Адзначце сказы, у якіх НЕ(НЯ) пішацца асобна:
-
Як сцягі, вынімаюць кашулі – напамінкі (не/ня)сцерпных страт.
-
Сакавітыя пожні мурожныя (не/ня)заменіш нічым і нідзе.
-
Шлях да цябе – аблогай (не/ня)ходжанай.
-
Мяняецца толькі адзенне – (не/ня)мяняецца сутнасць мая.
-
Калі паразважаеш, (не/ня)цяжка дазнацца, бо сведчаць на ўсю (не/ня)абсяжную шыр, што продкі любілі спакойную працу, – Шклоў, Клецк, Мір.
А 62 Адзначце сказы, у якіх часціца НІ надае выказванню сцвярджальнае значэнне:
-
Куды ні глянь – людзі, людзі…
-
Трэція суткі яна не спала ні часіны і ўсё ішла.
-
Ён прачнуўся ні свет ні зара.
-
Ні з месца!
-
Людзі вартыя шчасця, дзе б яны ні жылі.
А 63 Адзначце пропускі, дзе пішацца НІ:
Калі б і ў якім настроі н1…ішоў, залюбуешся, н2… можаш, каб н3… залюбавацца, спынішся, н4… ў сілах адвесці вачэй, зачараваны н5… бывалай прыгажосцю.
А 64 Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) хлопцы і дзяўчаты;
|
4) адпачнуць на поўдні;
|
2) вакол хаты;
|
5) буду ад’язджаць.
|
3) дзякаваць сябру;
|
|
А 65 Адзначце сказы з састаўнымі іменнымі выказнікамі:
1) Васілю стала добра, хораша.
2) Лось – вялікі майстар прабірацца па балоце.
3) Лілася, лілася песня і гэта было падобна на дзіва.
4) Раніца выдалася ў той дзень на дзіва сонечная, ласкавая.
5) Хата затраслася ад смеху.
А 67 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца азначэннямі:
-
Начальнік выдаў загад – працаваць усім без выключэння.
-
Паплылі Дняпровы хвалі ажно ў сіне мора.
-
Падводчыкам быў пажылы селянін гадоў пад шэсцьдзесят.
-
Цяплом агорнутае поле цвіце, красуецца, шуміць.
-
Дзень ішоў пагодны.
А 68 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:
-
Стараючыся не рабіць многа шуму ў гэты ранні час імшыстай сцежкай паміж балотам і лесам ішло многа людзей расцягнуўшыяся доўгім ланцугом.
-
Па праходзе не спяшаючы ідзе Купала і хаваецца за дзвярыма.
-
Уздымаючы горы ўсё больш і больш затулялі неба, здавалася, падпіралі яго.
-
Дамоў я ішоў падскокваючы.
-
Чэсь апусціў галаву ў знак свае віны і стаяў панурыўшыся.
А 69 Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы (словазлучэнні, сказы) трэба выдзеліць коскамі:
-
Зямля вільготная і мяккая дыхала на поўныя грудзі.
-
Ты ж каханне маё стань пакутным агнём, стань вялікім акіянам без дна.
-
Трэба быць аптымістам і жыць не апускаючы рук.
-
Дрэвы у(ў) прыватнасці вольхі і асіны зімой вельмі крохкія.
-
Поўдзень або Палессе дарэмна лічыць адной суцэльнай нізінай.
А 70 Адзначце сказы, у якіх коска перад параўнальнымі злучнікамі ставіцца:
-
Ён адчуў, як шурпаты быццам тарка язык звера лізнуў яго шыю.
-
Восень адышла, а зіма не бралася як след.
-
На гарызонце віднеецца не што іншае як старажытны Нясвіжскі замак.
-
Хворая як хворая. Такіх ён бачыў сотні.
-
Пасля канцэрта ён спаў як пшаніцу прадаўшы.
А 71 Адзначце тып сказа па структуры:
Зачыняйце шчыльна хату, каб не дзьмулі халады, на акно пляціце мату, каб не клаў мароз сляды.
1) просты;
|
2) складаназлучаны;
|
3) складаназалежны;
|
4) складаны бяззлучнікавы;
|
5) складаны з рознымі відамі сувязі.
|
А 72 Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў ставяцца коскі:
-
Нягледзячы на шматлікія перашкоды__Максім Іванавіч Гарэцкі працаваў___не пакладаючы рук.
-
Праз заснежаныя лапкі ён добра бачыў лісіцу__асветленую сонцам__зграбную__прывабную ў сваім рыжым уборы__далікатную і прыгожую.
-
Хмурынкі белыя ў сіняве __нібыта гусі-лебедзі__плывуць.
-
Ігнась вярнуўся дадому праз два тыдні__схуднелы__абарваны.
-
Глушэц пачынае такаваць на досвітку__калі вакол цёмна __ і лес яшчэ не абудзіўся.
А 73 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставяцца працяжнікі:
-
Чалавек па натуры сваёй __шукальнік.
-
Квадрат __ёсць роўнастаронні прамавугольнік.
-
Зямля на Случчыне__багатая, урадлівая.
-
Сэрца __не камень.
-
Песня __ гэта крыніца, яна будзе сачыцца, покуль сэрца жыве.
А 74 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:
-
На шыбе ўсё __снапкі ржаныя, чароты хвацкія, буйныя, і розных красак траў нямала.
-
Адчуванне дакладнасці слова, уменне карыстацца ім, культура мовы і пісьменнасць__усё залежыць ад таго, як загучала слова, пачутае ў маленстве.
-
То не снег __то чаромха цвіце.
-
Буду стаяць на сваім___паэзія – гэта ўздым, паэзія – гэта падзенне, малітва і ачышчэнне, неба твайго непазбежнасць.
-
Адразу ж я заўважыў__вецер пачаў дзьмуць нам у бок, потым і зусім у твар.
А 75 Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:
-
У гэту журботную восень, здаецца, зямля ўся галосіць, і вецер праклёны разносіць, і пушча трывожна гудзе.
-
Да спаткання ж, рэчка, да другога лета, дарагія пушчы, нівы і лугі.
-
Хутка, праз дзень ці праз тыдзень, восень дажджлівая прыйдзе яблыкі ў садзе атрэсці.
-
Цудоўны бор, сасна ў сасну, абступіў невялікую паляну.
-
Жывой паэзіі крыніца напоіць смагу маладых і будзе, светлая бруіцца праз незлічоныя гады.
А 76 Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць тры коскі:
-
І шугнуў дождж налётам смелым павіс абрусам густа-белым над гэтым лугам над палямі і льецца коса ручаямі бы невад цягнецца грымотны і б’юцца кроплі ў пыл вільготны
-
Я глядзеў у неба і бачыў як у вышыні над лесам адзінока кружыў коршак і толькі яго тонкі адрывісты крык даносіўся да зямлі і абуджаў гэты лясны спакой.
-
Калі апускаецца над ракой глухая палеская ноч і тады заціхае Пінск маўклівымі робяцца вуліцы і завулкі і рэдкія крокі прахожых рэхам аддаюцца ў каменных сценах.
-
Гэта была яшчэ раніца ранняя раніца калі толькі пачынала брацца на дзень калі яшчэ сонца недзе далёка за лясамі.
5) Нарэшце дзённыя і начныя турботы змарылі хлопцаў і яны заснулі так моцна што мусціць цяпер іх не разбудзіў бы ні гром ні мароз.
А 77 Азначце віды сувязі ў складаным сказе:
А хлопец гаварыў, і голас яго зрываўся на дзіцячы ўскрык, у якім чулася нечалавечая крыўда, крывавы боль растаптаных мар, спадзяванняў…
-
злучальная;
-
бяззлучнікавая;
-
злучальная і падпарадкавальная;
-
бяззлучнікавая і падпарадкавальная;
-
бяззлучнікавая і злучальная.
А 78 Адзначце, колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе:
А ліст-хітрэц выжыга хуткі па снезе цягне шнур раўнюткі слядок з слядочкам супадае бы лапка тут адна ступае.
1) 2 коскі, 1 працяжнік;
|
4) 2 коскі, 1 двукроп’е;
|
2) 3 коскі, 1 працяжнік;
|
5) 2 коскі, 2 працяжніка.
|
3) 3 коскі, 1 двукроп’е;
|
|
А 79 Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў дадзеным сказе з простай мовай:
Генерал выйшаў у завіруху і крыкнуў (П, п)а конях хоць усе былі іменна на конях.
1) А: “П”, – а.
|
4) А – “П!” – а.
|
2) А: “П!” – а.
|
5) А – “П…” – а.
|
3) А: “П!” – А.
|
|
А 80 Адзначце правільныя сцвярджэнні:
-
прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета асобе ці іншай жывой істоце;
-
паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на вытворныя і невытворныя;
-
словазлучэнне – гэта аб’яднанне двух слоў;
-
выклічнікі ў адрозненне ад паўназначных слоў не маюць лексічнага значэння.
-
састаўны дзеяслоўны выказнік складаецца з асабовай формы дапаможнага дзеяслова-звязкі і інфінітыва дзеяслова.
Заданні В
|
Пытанні
|
Адказы
|
|
Як называе(ю)цца:
|
|
В 1
|
асноўная мінімальная адзінка мовы, якая называе прадметы і з’явы і служыць для зносін паміж людзьмі;
|
|
В 2
|
разнавіднасць амонімаў – словы, якія маюць аднолькавае напісанне, але рознае гучанне і значэнне;
|
|
В 3
|
сінонімы, якія збліжаюцца сэнсава толькі ў пэўным кантэксце;
|
|
В 4
|
словы і выразы, запазычаныя з нямецкай мовы;
|
|
В 5
|
народны выраз, які мае выразнае іншасказальнае значэнне, не з’яўляецца закончаным суджэннем і не мае павучальнага зместу;
|
|
В 6
|
назоўнікі, якія абазначаюць розныя адцягненыя паняцці, пачуцці, працэссы, дзеянні, уласцівасці, якасці.
|
|
|
Вызначце:
|
|
В 7
|
разрад займеннікаў па значэнні: ніхто, нішто, ніякі, нічый;
|
|
В 8
|
разрад прыслоўяў па значэнні: высока, далёка, зверху, сюды, дома;
|
|
В 9
|
разрад часціц па значэнні: што за, ну і, вось дык, ажно, такі;
|
|
В 10
|
тып словазлучэння ў залежнасці ад спосабу выражэння галоўнага слова: мурожная трава;
|
|
В 11
|
тып аднасастаўнага сказа: У гэты вечар сцямнела раней, чым звычайна.
|
|
|
Запішыце:
|
|
В 12
|
назоўнік неба ў назоўным склоне множнага ліку;
|
|
В 13
|
назоўнік верф у творным склоне адзіночнага ліку;
|
|
В 14
|
назоўнік герой у месным склоне адзіночнага ліку.
|
|
|
Замяніце сінтаксічную канструкцыю адным іншамоўным словам:
|
|
В 15
|
пункт найвышэйшага напружання, пад’ёму, развіцця чаго-небудзь;
|
|
В 16
|
непрымірымыя супярэчнасці;
|
|
В 17
|
усе словы, якія ўваходзяць у склад якой-небудзь мовы.
|
|
|
Перакладзіце рускія словы на беларускую мову:
|
|
В 18
|
макароны;
|
|
В 19
|
уксус;
|
|
В 20
|
охрана.
|
|
|