Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “ Гомельскі дзяржаўны універсітэт




старонка1/12
Дата канвертавання18.03.2016
Памер1.84 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт



імя Францыска Скарыны”
Кафедра давузаўскай падрыхтоўкі

і прафарыентацыіі

С.В. ЧАЙКОВА


БЕЛАРУСКАЯ МОВА
ЗБОРНІК ТЭСТАЎ

для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення

і падрыхтоўчых курсаў, абітурыентаў


Гомель 2007

бБЕ,

а давузаўс

УДК 811.161.3 (079.1)

ББК 81.411.38644-922


Ч – 153

Рэцэнзент:

кафедра давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”

Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам установы

адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”

Беларуская мова : зборнік тэстаў для слухачоў падрыхтоўчага

Ч–153 аддзялення і падрыхтоўчых курсаў, абітурыентаў /аўт.-склад.

С.В. Чайкова; М-ва адук. РБ, Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Францыска Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф.Скарыны, 2007.

– 119 с.


Зборнік тэкстаў па беларускай мове складзены ў адпаведнасці з праграмай уступных іспытаў па беларускай мове для паступаючых ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе і ставіць на мэце праверку ведаў па беларускай мове.

Адрасаваны слухачам падрыхтоўчага аддзялення і падрыхтоўчых курсаў, абітурыентам.

УДК 811.161.3 (079.1)

ББК 81.411.38644-922


© Чайкова С.В., 2007

© УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2007

ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………......4

ТЭСТ 1..…………………………………………………………………….....5

ВАРЫЯНТ 1…………………………………………………………...…5

ВАРЫЯНТ 2……………………………………………………..……...12



ТЭСТ 2..…………………………………………………………………..….19

ВАРЫЯНТ 1……………………………………………………..……...19

ВАРЫЯНТ 2………………………………………………………..…...23

ТЭСТ 3..………………………………………………………………..….....27

ВАРЫЯНТ 1…………………………………………………..………...27

ВАРЫЯНТ 2……………………………………………………..……...32

ТЭСТ 4..…………………………………………………………………..….37

ВАРЫЯНТ 1………………………………………………………..…...37

ВАРЫЯНТ 2………………………………………………………..…...42

ТЭСТ 5..…………………………………………………………………..….47

ВАРЫЯНТ 1………………………………………………..…………...47

ВАРЫЯНТ 2…………………………………………………..…….......51

ТЭСТ 6..………………………………………………………………..….....55

ВАРЫЯНТ 1………………………………………………….….……...55

ВАРЫЯНТ 2……………………………………………………..……...60

ТЭСТ 7..………………………………………………………………….......65

ВАРЫЯНТ 1………………………………………………………..…...65

ВАРЫЯНТ 2…………………………………………………….….…...71

ТЭСТ 8.…………………………………………………………….…….…..77

ВАРЫЯНТ 1……………………………………………….……….…...77

ВАРЫЯНТ 2………………………………………………………….....85

ТЭСТ 9.…………………………………………………………….…….…..93

ВАРЫЯНТ 1……………………………………………….……….…...93

ВАРЫЯНТ 2…………………………………………………………...106

ЛІТАРАТУРА…......…………………………………………………........118

УВОДЗІНЫ
Выпускнікам сярэдніх навучальных устаноў, каб прадоўжыць навучанне ў ВНУ, неабходна прайсці тэсціраванне па мове. Канцэпцыя моўнай адукацыі прадугледжвае, што выкладанне беларускай мовы павінна быць арганізавана такім чынам, каб глыбокае і дасканалае валоданне мовай дало магчымасць навучэнцам свабодна ўступаць у зносіны паміж сабой, добра адчуваць сябе ў беларускамоўным асяродзі, а галоўнае быць сапраўднымі носьбітамі беларускай мовы.

Састаўнымі пунктамі канцэпцыі моўнай адукацыі з’яўляецца выпрацоўка фанетычных, арфаэпічных, арфаграфічных, стылістычных навыкаў, валоданне марфалагічным, сінтаксічным, словаўтваральным і іншымі відамі разбораў.

Акрамя тэарэтычнай падрыхтоўкі абітурыентам вельмі важна практычнае замацаванне ведаў па курсу беларускай мовы, выпрацоўка ўменняў і навыкаў.

Дадзены зборнік тэставых заданняў складзены з той мэтай, каб даць магчымасць навучэнцам сістэматызаваць набытыя веды па розных раздзелах беларускага мовазнаўства на больш высокай ступені.

Зборнік тэстаў адпавядае Праграме ўступных іспытаў для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджаных Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым ён змяшчае заданні павышанай цяжкасці, у сувязі з тым, што разлічаны на слухачоў падрыхтоўчага адзялення і падрыхтоўчых курсаў, якія, як вядома, зарыентаваны на паглыбленае вывучэнне беларускай мовы.

Тэставыя заданні разбіты на 9 тэстаў, кожны з якіх змяшчае 2 варыянты. Кожны варыянт складаецца з заданняў А і заданняў В. Заданні А – заданні закрытага тыпу (з выбарам адказаў з 5 прапануемых варыянтаў), заданні В – заданні адкрытага тыпу (без выбару адказаў). Тэст 1 ахоплівае праверку ведаў па такіх раздзелах мовазнаўства як «Стылістыка», тэст 2 – «Лексікалогія, лексікаграфія, фразеалогія», тэст 3 – «Фанетыка, арфаэпія, акцэнталогія, графіка», тэст 4 – «Арфаграфія», тэст 5 – «Марфеміка і словаўтварэнне», тэст 6 – «Марфалогія і правапіс часцін мовы», тэст 7 – «Сінтаксіс і пунктуацыя простага сказа», тэст 8 – «Сінтаксіс і пунктуацыя складанага сказа», тэст 9 уключае ў сябе заданні па ўсяму курсу беларускай мовы і з’яўляецца абагульняючым.




ТЭСТ 1




СТЫЛІСТЫКА



ВАРЫЯНТ 1

Заданні А

А 1 Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст:


    1. Дзякуючы гэтаму, яна заснавала жаночы манастыр, якім і кіравала.

    2. Еўфрасіння Полацкая была не проста манашкаю.

    3. Як князёўна, яна мела шмат грошай.

    4. Яе родная сястра Гарыслава таксама пастрыглася ў манашкі.

    5. Яны разам перапісвалі кнігі дзеля асветы народа.

1) 3, 2, 5, 4, 1;

4) 4, 3, 5, 1, 2;

2) 2, 3, 1, 4, 5;

5) 1, 4, 2, 3, 5.

3) 5, 1, 4, 2, 3;



  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка