Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь уа «полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра айчыннай І ўсеагульнай гісторыі




старонка1/3
Дата канвертавання20.03.2016
Памер356.52 Kb.
  1   2   3
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА «ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Ў ДАПАМОГУ СТУДЭНТАМ-ГІСТОРЫКАМ

ЗАВОЧНАЙ ФОРМЫ НАВУЧАННЯ

ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ ПРАКТЫЧНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ

ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

(3 семестр)


Наваполацк 2013
Як падрыхтавацца да семінарскіх заняткаў

Мэта семінарскіх заняткаў — фарміраванне ўмення аналізаваць і крытычна ацэньваць розныя крыніцы ведаў, а таксама — развіццё творчых і пошукава-даследчых здольнасцяў. Для абмеркавання на семінарах выносяцца вузлавыя або найбольш складаныя, спрэчныя пытанні, засваенне якіх спрыяе развіццю самастойнага мыслення.

Падрыхтоўка да семінараў уключае:

— вывучэнне канспектаў лекцый, вучэбнай і спецыяльнай літаратуры;

— азнаямленне з ілюстрацыйнымі матэрыяламі, рашэнне тэставых задач;

— падрыхтоўку вусных паведамленняў, складанне тэзаў для выступу;

— падрыхтоўку аргументацыі для ўдзелу ў дыскусіях;

— падрыхтоўку да розных формаў кантролю ведаў;

— падрыхтоўку да ўдзелу ў вучэбных гульнях.

Якаснае рашэнне гэтых задач мае на мэце сістэматычную працу. Эфектыўнасць семінарскіх заняткаў у значнай ступені залежыць ад жадання і здольнасцяў студэнта самастойна здабываць веды. Семінары не дублююць лекцыйную інфармацыю, яны спрыяюць яе паглыбленню, самастойнаму і крытычнаму асэнсаванню.

Пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў не варта абмяжоўвацца толькі канспектам лекцыі. Высокія адзнакі на семінары можна атрымаць толькі пры ўмове актыўнага засваення матэрыялу на аснове выкарыстання творчага падыходу.

У планах семінарскіх заняткаў прадстаўленая вучэбная і спецыяльная літаратура, якая можа быць карысная для актыўнага ўдзелу ў семінарах.



Як падрыхтаваць вуснае паведамленне

Падрыхтоўка вуснага паведамлення прадугледжвае самастойнае даследаванне пэўнай навуковай праблемы, артыкула або манаграфіі. Выбар тэмы і зместу паведамлення — паказчык творчага патэнцыялу аўтара.

Пры адзнацы выкананага студэнтам даследавання выкладчык арыентуецца на наступныя крытэры:

— узровень даследчых навыкаў студэнта: якасць плану паведамлення, падбору літаратуры, сістэматызацыі і аналізу фактаў і ідэй; творчы характар аўтарскіх меркаванняў, выяўленых ім супярэчнасцяў і недахопаў;

— самастойнасць мыслення студэнта: абгрунтаванасць, дакладнасць і палемічнасць ідэй і асноўных палажэнняў;

— разуменне аўтарам значэння тэарэтычных пошукаў для жыццёвай практыкі і абранай прафесіі;

— уменне студэнта аргументаваць уласныя высновы, весці дыялог з апанентамі, адказваць на пытанні аўдыторыі.

Асноўныя патрабаванні да навуковага дакладу:

— актуальнасць тэмы даследавання;

— крытычна-творчая інтэрпрэтацыя навуковых ідэй, выкарыстанай літаратуры;

— самастойнасць і доказнасць аўтарскіх меркаванняў па навуковай праблеме.

Пошук літаратуры з'яўляецца складовай часткай працы над абранай тэмай. Пры падрыхтоўцы выступу трэба выкарыстаць некалькі крыніц, прычым інфармацыя павінна быць крытычна асэнсавана.

Пры падрыхтоўцы і заслухванні вуснага паведамлення галоўнымі крытэрамі яго высокай адзнакі з'яўляюцца навізна матэрыялу; захапляльнасць прапанаваных звестак; даступнасць інфармацыі; аптымальная форма выкладу. Непадрыхтаванае чытанне студэнтам інфармацыі з ксеракопіі крыніцы не расцэньваецца як заслугоўваючы станоўчай адзнакі даклада.

Як падрыхтавацца да дыскусіі

Дыскусія (ад лацін. discussio — разгляд, даследаванне) — спрэчка, абмеркаванне якога-небудзь пытання — вымагае кампетэнтнасці ўдзельнікаў дыскусіі і захавання імі нормаў палемікі.

Эфектыўнасць дыскусій зніжаюць наступныя недахопы:

— спрэчка не па сутнасці (неразуменне некаторымі ўдзельнікамі праблемы, іх непадрыхтаванасць да абмеркавання);

— непавага да апанентаў, нецярпімасць да чужога меркавання і няўменне адстойваць уласныя погляды і перакананні;

— павярхоўнасць меркаванняў і прапаноў;

— неразвітасць уяўленняў аб мастацтве палемікі.

Да дыскусіі трэба загадзя рыхтавацца. Трэба засвоіць сутнасць асноўных ідэй і палажэнняў тэорыі, асэнсаваць іх, прадумаць аргументы "за" і "супраць". Карысна звярнуцца да літаратуры аб мастацтве дыскусіі.



Як напісаць эсэ

Эсе (фран. essai — спроба, нарыс) — празаічны аповед невялікага аб'ёму і вольнай кампазіцыі на вольную тэму, якая раскрываецца суб'ектыўна і звычайна няпоўна. Напісанне эсэ спрыяе фарміраванню здольнасці выкладаць свае думкі на паперы.

Эсэ выяўляе індывідуальныя ўражанні і меркаванні аўтара па пэўнай тэме. У дачыненні аб'ёму і функцыі мяжуе, з аднаго боку, з навуковым артыкулам і літаратурным нарысам (з якім эсэ нярэдка блытаюць), з іншага — з філасофскім трактатам. Эсэістычнаму стылю ўласцівыя такія асаблівасці, як вобразнасць, рухомасць асацыяцый, афарыстычнасць, устаноўка на інтымную шчырасць і гутарковую інтанацыю.

Структура эсэ, як правіла, складаецца з наступных кампанентаў:

— уводзіны ўключаюць абгрунтаванне выбару дадзенай тэмы;

— асноўная частка (развіццё тэмы) уяўляе сабой аргументаванае раскрыццё тэмы на аснове сабранага матэрыялу;

— заключэнне ўтрымлівае абагульненні і аргументаваныя высновы па тэме.

Уводзіны павінны ўключаць кароткі выклад вашага разумення праблемы. Карысна асвятліць вашы мэты, а таксама даць кароткія азначэнні ключавых тэрмінаў. Паспрабуйце звесці да мінімуму колькасць азначэнняў (тры або чатыры). Уласныя меркаванні варта прыводзіць у асноўнай частцы эсэ.

Змест асноўнай часткі эсэ ўтрымлівае развіццё вашай аргументацыі і аналізу, зыходзячы з наяўных дадзеных. Для захавання лагічнай паслядоўнасці выкладу можна выкарыстаць падзагалоўкі. У межах аднаго параграфа (абзаца) абмяжуйцеся разглядам адной галоўнай думкі.

Ад вас не патрабуецца канчатковага і катэгарычнага адказу на пытанні, ваша задача — зразумець сутнасць фактычнага матэрыялу і прадэманстраваць гэта ў сваім эсэ.

Пры напісанні эсэ могуць узнікаць цяжкасці з-за няведанні таго, як належным чынам выкарыстаць літаратуру па дадзенай тэме. Каб пазбегнуць падобных праблем, улічыце наступныя рэкамендацыі. Пры цытаванні заўсёды бярыце тэкст у двукоссі і давайце дакладную спасылку на крыніцы, уключаючы нумар старонкі. Прысваенне чужых думак расцэньваецца як плагіят. Даваць спасылку на крыніцы неабходна нават тады, калі вы пераказваеце тэкст сваімі словамі. Не спасылайцеся на працы, якія не чыталі; адзіным выключэннем можа быць выпадак, калі вы спасылаецеся на аўтара, які цытуе іншага аўтара.

Заключная частка эсэ можа змяшчаць кароткі выклад вашых асноўных аргументаў.

Пры ацэньванні эсэ ўлічваецца самастойнасць мыслення аўтара і здольнасць аргументаваць уласную пазіцыю на аснове набытых ведаў. Бяздумная згода з пунктам гледжання лектара (або меркаваннем іншага аўтарытэту), адсутнасць уласнай пазіцыі не заслугоўваюць высокай адзнакі.

Тэма 1. ЛІВОНСКАЯ ВАЙНА
Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Назавіце прычыны Лівонскай вайны.

2. Як разгортваліся баявыя дзеянні на пачатку кампаніі (узяцце маскоўскім войскам Полацка; бітва на р. Ула)?

3. Дайце характарыстыку заключнаму этапу вайны і вызначыце яе вынікі.


Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №1 па схеме:




Дата

Падзея

Колькасць дат — не менш 10-ці.


2. Падрыхтуйце біяграфічныя даведкі па тэме №1 па схеме:


Прозвішча, імя, імя па бацьку

Сціслая біяграфічная даведка

Колькасць біяграфій — не менш 5-ці.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 200—202.

2. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд ВКЛ / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2008. — С. 437—457, 479—490.

3. Сагановіч, Г. Полацкая вайна: 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Вып. 1 / Склад. і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — С. 63—82.

4. Янушкевіч, А. М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558—1570 гг. : манаграфія / А. М. Янушкевіч. — Мінск : Медисонт, 2007. — 356 с.
Тэма 2. ЛЮБЛІНСКАЯ УНІЯ 1569 г.
Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Назавіце ўнутры- і знешнепалітычныя прычыны страты ВКЛ суверэнітэту.

2. Вызначыце абставіны інкарпарацыі ў склад Польшчы Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны.

3. Які змест і гістарычнае значэнне акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай?


Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №2 па схеме:




Дата

Падзея

Колькасць дат — не менш 10-ці.


2. Падрыхтуйце біяграфічныя даведкі па тэме №2 па схеме:


Прозвішча, імя, імя па бацьку

Сціслая біяграфічная даведка

Колькасць біяграфій — не менш 5-ці.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 169—177.

2. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд ВКЛ / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2008. — С. 457—479.

3. Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. — Т. 1 / Под ред. А. И. Азарова. — Минск : Издательство АН БССР, 1959. — 516 с.

4. Хрестоматия по истории Белоруссии : с древнейших времен до 1917 г. / А. П. Игнатенко, В. Н. Сидорцов. — Минск : Издательство БГУ, 1977. — 469 с.

5. Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я. А. Юхо. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 269 с.


Тэма 3. КАНФЕСІЙНАЯ СІТУАЦЫЯ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІІ ст.
Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Вызначыце сацыяльна-палітычныя падставы прывілеяванага становішча каталіцкай царквы.

2. У чым заключалась спецыфіка пачатку Рэфармацыі на беларускіх землях?

3. Які змест і гістарычнае значэнне Берасцейскага царкоўнага сабору 1596 года?

4. Назавіце прычыны эміграцыі прадстаўнікоў пратэстантскай і праваслаўнай інтэлігенцыі з Рэчы Паспалітай.
Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №3 па схеме:




Дата

Падзея

Колькасць дат — не менш 10-ці.


2. Падрыхтуйце біяграфічныя даведкі па тэме №3 па схеме:


Прозвішча, імя, імя па бацьку

Сціслая біяграфічная даведка

Колькасць біяграфій — не менш 5-ці.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 184—199.

2. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2004. — С. 42—70.

3. Грицкевич, А. П. Социальная борьба горожан Белоруссии (XVI—XVIII вв.) / А. П. Грицкевич. — Мн.: Наука и техника, 1979. — 152 с.

4. Лойка, П. А. Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI — першай трэці XVII ст. / П. А. Лойка. — Мн.: БДУ, 2002. — 98 с.

5. Мараш, Я. Н. Из истории борьбы народных масс Белоруссии против экспансии католической церкви / Я. Н. Мараш. — Минск : Вышэйшая школа, 1969. — 218 с.

6. Мараш, Я. Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569—1795) / Я. Н. Мараш. — Минск : Вышэйшая школа, 1971. — 272 с.

7. Подокшин, С. А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XV — начало XVI в.) / С. А. Подокшин. — Мн. : Наука и техника, 1970. — 222 с.


Тэма 4. ПАЛІТЫЧНЫ КРЫЗІС У РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІІ ст.
Пытанні для самападрыхтоўкі

1. У чым заключаўся канфлікт паміж магнацтвам і шляхтай?

2. Як разгортвалася грамадзянская вайна 1696—1700 гг. у ВКЛ.

3. Вызначыце прычыны спробаў разрыву уніі ВКЛ з Польшчай.


Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №4 па схеме:




Дата

Падзея

Колькасць дат — не менш 10-ці.


2. Падрыхтуйце біяграфічныя даведкі па тэме №4 па схеме:


Прозвішча, імя, імя па бацьку

Сціслая біяграфічная даведка

Колькасць біяграфій — не менш 5-ці.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 224—230.

2. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2004. — С. 93—103.

3. Грицкевич, А. П. Социальная борьба горожан Белоруссии (XVI—XVIII вв.) / А. П. Грицкевич. — Мн.: Наука и техника, 1979. — 152 с.

4. Лойка, П. А. Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI — першай трэці XVII ст. / П. А. Лойка. — Мн.: БДУ, 2002. — 98 с.
Тэма 5. АФАРМЛЕННЯ ШЛЯХЕЦКІХ ПРАВОЎ
Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Назавіце і ахарактарызуйце юрыдычныя крыніцы прававога становішча шляхты.

2. Вызначыце правы шляхты на падставе «Генрыхавых артыкулаў» і статутаў ВКЛ.

3. Раскрыйце сутнасць сарматызму як шляхецкай ідэалогіі.


Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №5 па схеме:




Дата

Падзея

Колькасць дат — не менш 10-ці.


2. Падрыхтуйце біяграфічныя даведкі па тэме №5 па схеме:


Прозвішча, імя, імя па бацьку

Сціслая біяграфічная даведка

Колькасць біяграфій — не менш 5-ці.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 215—217, 224—226.

2. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд ВКЛ / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2008. — С. 368—373.

3. Мальдзіс, А. І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVIII стагоддзя / А. І. Мальдзіс. — Мн.: Маст. літ., 1982. — 256 с.

4. Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я. А. Юхо. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 269 с.
Тэма 6. СТАТУТЫ ВКЛ
Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Назавіце гістарычныя крыніцы Статутаў ВКЛ.

2. Інтарэсы якіх сасловій рэалізаваліся ў заканадаўстве ВКЛ? Прывядзіце прыклады.

3. Якая была роля Статутаў ВКЛ у афармленні прыгоннага права на беларускіх землях?


Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №6 па схеме:




Дата

Падзея

Колькасць дат — не менш 5-ці.


2. Падрыхтуйце біяграфічныя даведкі па тэме №6 па схеме:


Прозвішча, імя, імя па бацьку

Сціслая біяграфічная даведка

Колькасць біяграфій — не менш 5-ці.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 182—184.

2. Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. — Мінск : Універсітэцкае, 1992. — С. 161—174.

3. Сокол, С. Ф. Политическая и правовая мысль в Белоруссии XVI — первой половины XVII вв. / С. Ф. Сокол. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984. — 186 с.

4. Спиридонов, М. Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV—XVI вв.) / М. Ф. Спиридонов. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 223 с.

5. Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я. А. Юхо. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 269 с.


Тэма 7. ЦЭХАВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ
Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Вызначыце дынаміку развіцця гарадоў і сацыяльна-эканамічнага становішча гарадскога насельніцтва на беларускіх землях.

2. Раскрыйце цэхавую арганізацыю беларускіх рамеснікаў.

3. Вызначыце вынікі барацьбы шляхецтва з гарадскім патрыцыятам.


Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №7 па схеме:




Дата

Падзея

Колькасць дат — не менш 5-ці.


2. Падрыхтуйце слоўнік тэрмінаў па тэме №7 па схеме:


Тэрмін

Вызначэнне

Колькасць тэрмінаў — не менш 5-ці.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 220—224.

2. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд ВКЛ / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2008. — С. 365—367.

3. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2004. — С. 30—32.

4. Абецедарский, Л. С. Белорусы в Москве XVII в. Из истории русско-белорусских связей / Л. С. Абецедарский. — Минск : Издательство БГУ, 1957. — 62 с.

5. Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. — Т. 1 / Под ред. А. И. Азарова. — Минск : Издательство АН БССР, 1959. — 516 с.

6. Грицкевич, А. П. Социальная борьба горожан Белоруссии (XVI—XVIII вв.) / А. П. Грицкевич. — Мн.: Наука и техника, 1979. — 152 с.

7. Грицкевич, А. П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI—XVIII вв. — Мн., 1975.

8. Игнатенко, А. П. Ремесленное производство в городах Белоруссии в XVII—XVIII вв. / А. П. Игнатенко. — Минск : Издательство Министерства высшего, средне-специального и профессионального образования БССР, 1963. — 87 с.

9. Копысский, З. Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. / З. Ю. Копысский. — Минск : Наука и техника, 1966. — 227 с.

10. Копысский, З. Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. / З. Ю. Копысский. — Минск : Наука и техника, 1975. — 193 с.

11. Мелешко, В. И. Могилев в ХVI середине ХVII в. / В. И. Мелешко. — Минск : Наука и техника, 1988. — 264 с.


Тэма 8. СТАНАЎЛЕННЕ ФАЛЬВАРКАВА-ПАНШЧЫННАЙ ГАСПАДАРКІ
Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Вызначыце прычыны і сутнасць аграрнай рэформа 1557 г. («валочная памера»).

2. Назавіце адрозненні ў правядзенні рэформы на заходніх і ўсходніх землях ВКЛ.

3. Якая была роля аграрнай рэформы 1557 г. у станаўленні прыгоннай сістэмы на беларускіх землях?


Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №8 па схеме:




Дата

Падзея

Колькасць дат — не менш 5-ці.


2. Падрыхтуйце слоўнік тэрмінаў па тэме №8 па схеме:


Тэрмін

Вызначэнне

Колькасць тэрмінаў — не менш 5-ці.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 128—137, 217—220.

2. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд ВКЛ / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2008. — С. 300—318.

3. Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. — Т. 1 / Под ред. А. И. Азарова. — Минск : Издательство АН БССР, 1959. — 516 с.

4. Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст. / П. А. Лойка. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с.

5. Спиридонов, М. Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV—XVI вв.) / М. Ф. Спиридонов. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 223 с.


Тэма 9. РЭФАРМАЦЫЙНЫ РУХ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ
Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Вызначыце асаблівасці распаўсюджвання ідэй Рэфармацыі ў Беларусі.

2. Назавіце асаблівасці пашырэння кальвінізма на беларускіх землях.

3. Дайце характарыстыку дзейнасці антытрынітарыяў у Беларусі.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 217—220.

2. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд ВКЛ / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2008. — С. 504—518.

3. Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии / Науч. ред.: Е. М. Бабосов [и др.]. — Мн.: Наука и техника, 1978. — 344 с.

4. Падокшын, С. А. Этычная думка ў культуры Беларусі XVI—XVII стст. / С. Падокшын. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 151 с.

5. Сокол, С. Ф. Политическая и правовая мысль в Белоруссии XVI — первой половины XVII вв. / С. Ф. Сокол. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984. — 186 с.


Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №9 па схеме:




Дата

Падзея

Колькасць дат — не менш 10-ці.


2. Падрыхтуйце біяграфічныя даведкі па тэме №9 па схеме:


Прозвішча, імя, імя па бацьку

Сціслая біяграфічная даведка

Колькасць біяграфій — не менш 10-ці.

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка