Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы"
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы намеснік Міністра
адукацыі Рэспублікі Беларусь
__________________А.І. Жук
15.06.2006
Рэгістрацыйны № ТД-6-054/тып.
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ
Вучэбная праграма для геаграфічных спецыяльнасцей
вышэйшых навучальных устаноў
УЗГОДНЕНА
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі
_____________В.В. Самахвал
_____________2006 г
Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
______________Ю. І. Міксюк
______________2006 г
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы"
_____________В.І. Дыніч
_____________2006 г
Эксперт
_____________Н. П. Машэрава
_____________2006 г
МІНСК
2006
Складальнік:
Л.В.Казлоўская - прафесар кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар эканамічных навук, прафесар.
Рэцэнзенты:
Кафедра эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі Установы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А.С. Пушкіна";
У.С. Фацееў – загадчык кафедрай рэгіянальнага кіравання Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт", доктар эканамічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік.
Г.У. Рыдзеўскі – дацэнт кафедры геаграфіі і аховы прыроды Установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт ім. А.А. Куляшова”, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт.
Рэкамендавана
да зацвярджэння ў якасці тыпавой:
Кафедрай эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 7 ад 17студзеня 2006г.);
Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 3 ад 13 красавіка 2006 г.);
Навукова-метадычным саветам па спецыяльнасці 1-31 02 01 "Геаграфія" Вучэбна-метадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі (пратакол № 2 ад 6 лютага 2006 г.)
Тлумачальная запіска
Курс "Сацыяльна-эканамічная геаграфія Беларусі" з'яўляецца адной з асноўных дысцыплін у падрыхтоўцы айчынных прафесійных географаў: навукоўцаў, спецыялістаў прыкладной геаграфіі ў розных галінах гаспадаркі, педагагічных кадраў.
Мэта і задачы курса - даць студэнтам-географам сістэмныя веды: аб месцы Беларусі ў сусветным супольніцтве; аб яе прыродна-рэсурсным, сацыяльна-дэмаграфічным, вытворчым патэнцыялах; аб асаблівасцях сучаснай спецыялізацыі, структуры і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі, развіцці і размяшчэнні вядучых міжгаліновых комплексаў і галін вытворчай і невытворчай сферы, дасягненнях і праблемах у сферы забеспячэння дабрабыту насельніцтва і якасці жыццевага асяроддзя; аб тэрытарыяльных адрозненнях у сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіенаў, праблемах і перспектывах тэрытарыяльнай арганізацыі краіны.
Змест курса выкладаецца ў трох частках:
-
умовы і фактары сацыяльна-эканамічнага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі краіны;
-
эканоміка-геаграфічная характарыстыка міжгаліновых комплексаў;
-
эканоміка-геаграфічнае раянаванне і характарыстыка рэгіёнаў Беларусі.
Вывучэнне курса грунтуецца на ведах па фізічнай геаграфіі Беларусі, а таксама па фундаментальных дысцыплінах сацыяльна-эканамічнага цыкла - "Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі", "Вучэнне аб ТВК" і інш.
У выніку вывучэння курса студэнт павінен валодаць сучасным фактычным матэрыялам па сацыяльна-эканамічнай геаграфіі Беларусі, а таксама ведаць крыніцы інфармацыі і ўмець іх выкарыстоўваць для аналізу сучаснага стану і прагназіравання развіцця і размяшчэння гаспадаркі краіны, распрацоўкі стратэгіі сацыяльна-эканамічнай і экалагічнай устойлівасці рэспублікі.
Агульная колькасць аудыторных гадзін па дысцыпліне – 55.
ЧАСТКА 1. УМОВЫ І ФАКТАРЫ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ І ТЭРЫТАРЫЯЛЬНАЙ АРГАНІ3АЦЫІ ГАСПАДАРКІ КРАІНЫ
Агульная палітыка-геаграфічная і эканоміка-геаграфічная характарыстыка Рэспублікі Беларусь. Беларусь - новая незалежная дзяржава з пераходнай эканомікай у цэнтральнай частцы Еурапейскага кантыненту. Тэрыторыя. Насельніцтва. Геапалітычнае і эканоміка-геаграфічнае становішча. Месца ў міжнародным супольніцтве. Стварэнне Саюзнай дэяржавы Беларусі і Расіі, удзел у іншых інтэграцыйных супольнасцях.
Фарміраванне сучаснай тэрыторыі Беларусі і шлях да ўтварэння суверэннай дзяржавы. Сучасны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і напрамкі яго удасканалення.
Асноўныя напрамкі рэфармавання эканомікі у 1990-х гадах. Беларуская мадэль сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Сучасная сацыяльна-эканамічная сітуацыя. Узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця ў параўнанні з іншымі краінамі свету. Нацыянальная знешнеэканамічная палітыка ў эпоху глабалізацыі і рэгіяналізацыі. Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця.
Прыродна-рэсурсны патэнцыял. Паняцце аб прыродна-рэсурсным патэнцыяле і яго складзе. Ацэнка прыродных умоу як фактара гаспадарчай дзейнасці і якасці жыццевага асяроддзя насельніцтва. Уплыў на гаспадарчую дзейнасць і ўмовы жыцця насельніцтва рэльефа і клімата.
Колькасная і якасная характарыстыка прыродных рэсурсаў. Зямельныя рэсурсы. Класіфікацыя па мэтаваму прызначэнню. Сельскагаспадарчыя землі, іх натуральная, штучная і эканамічная ўрадлівасць. Зямельны кадастр. Банітыроўка глебаў. Комплексная эканоміка-геаграфічная ацэнка зямельных рэсурсаў.
Мінеральныя паліўна-энергетычныя і сыравінныя рэсурсы, ступень забяспечанасці імі гаспадаркі рэспублікі. Колькасная і якасная характарыстыка рэсурсаў нафты, бурага вугалю, гаручых сланцаў, торфу, калійных солей, каменнай солі, фасфарытаў, жалезнай руды, содавай, алюмініевай і іншай сыравіны. Забяспечанасць сыравінай для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Радовішчы арганічных і мінеральных угнаенняў. Праблемы рацыянальнага выкарыстання мінеральна-сыравінных рэсурсаў.
Водныя рэсурсы. Забяспечанасць імі патрэб гаспадаркі і насельніцтва. Ступень і рацыянальнасць выкарыстання.
Лясныя рэсурсы. Гаспадарчае і прыродаахоўчае значэнне, асаблівасці структуры і забяспечанасць патрэб краіны ў драўніне. Напрамкі рацыянальнага лесакарыстання.
Рэкрэацыйныя рэсурсы. Ацэнка кліматычных фактараў, ландшафтаў, мінеральных вод і гразяў для развіцця курортнай, аздараўленчай, спартыўнай і экскурсійнай галін. Фонд ахоўваемых прыродных аб'ектаў як фактар развіцця экалагічнага турызму.
Экалагічная сітуацыя ў краіне. Агульная характарыстыка стану навакольнага асяроддзя і яго дынамікі. Здольнасць прыродных комплексаў супрацьстаяць тэхнагеннаму ўздзеянню. Экалагічнае раянаванне.
Канцэпцыя ўстойлівага развіцця Беларусі і асноўныя напрамкі прыродаахоўнай дзейнасці. Экалагічная інфраструктура, яе склад і роля ў павышэнні якасці навакольнага асяроддзя. Дынаміка і структура прыродаахоўных капіталаўкладанняў. Напрамкі аптымізацыі маштабаў, структуры і тэмпаў развіцця экалагічнай інфраструктуры, зыходзячы з неабходнасці вырашэння асноўных экалагічных праблем рэспублікі.
Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял. Паняцце аб сацыяльна-дэмаграфічным патэнцыяле, працоўна-рэсурсным патэнцыяле, узроўні і якасці жыцця насельніцтва.
Фарміраванне насельніцтва і яго дынаміка. Гісторыка-геаграфічныя асаблівасці асваення тэрыторыі. Этнагенез і этнічныя асаблівасці беларусаў. Фактары дынамікі насельніцтва Беларусі: натуральны рух, міграцыйны рух і страты ад войнаў. Уздзеянне на дынаміку насельніцтва чарнобыльскай катастрофы.
Асаблівасці працэсу ўзнаўлення насельніцтва краіны. Полаўзроставая і сямейная структура, яе тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя.
Міграцыйная рухомасць насельніцтва. Формы і напрамкі знешніх і ўнутраных міграцый. Сучасныя экалагічныя міграцыі. Інтэлектуальныя страты ў выніку павялічэння эміграцыі.
Працоўныя рэсурсы і працоўны патэнцыял. Колькасць, дынаміка і геаграфія насельніцтва працаздольнага ўзросту. Адукацыйны узровень. Занятасць насельніцтва. Узровень беспрацоўя.
Размяшчэнне насельніцтва і ўзровень заселенасці тэрыторыі. 3рухі ў шчыльнасці насельніцтва па абласцях і раёнах краіны. Тыпалогія раёнау Беларусі па суадносінах тэрыторыі і колькасці пражываючага насельніцтва, па ступені гаспадарчай асвоенасці.
Характар рассялення. Гарадскія і сельскія населеныя пункты, іх размяшчэнне. Размеркаванне насельніцтва паміж гарадамі рознай велічыні. Дробнасяленны і буйнасяленны тыпы рассялення. Узмацненне дыферэнцыяцыі ў сістэме гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў. Уздзеянне на геаграфію населеных пунктаў чарнобыльскай катастрофы.
Канцэпцыя ўстойлівага развіцця населеных пунктаў. Схема рассялення Беларусі і яе роля ў аптымізацыі развіцця сістэмы населеных пунктаў.
Узровень жыцця насельніцтва і развіццё сацыяльнай сферы. Асноўныя паказчыкі ўзроўню і якасці жыцця, іх дынаміка і тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя: даходы на душу насельніцтва, доля насельніцтва з даходамі ніжэй бюджэту пражытковага мінімуму, захворваемасць, злачыннасць, працягласць жыцця і інш. Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу і яго дынаміка.
Узровень развіцця сацыяльнай інфраструктуры і тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя забяспечанасці яе аб'ектамі як паказчыкі ўмоў жыццядзейнасці насельніцтва. Сацыяльныя нарматывы. Забяспечанасць паслугамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, пасажырскага транспарту, устаноў бытавога абслугоўвання насельніцтва, гандлю і грамадскага харчавання, аховы здароўя, адукацыі, культуры. Праблемы развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі сацыяльнай інфраструктуры ва ўмовах пераходу да сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Праграма адраджэння вёскі і роля ў гэтым працэсе фарміравання аграгарадкоў.
Вытворча-эканамічны патэнцыял. Паняцце аб вытворча-эканамічным патэнцыяле. Узровень эканамічнага развіцця краіны. Паказчыкі для яго характарыстыкі і іх дынаміка: вытворчасць валавога ўнутранага прадукта (ВУП), колькасць занятых у гаспадарцы, велічыня нацыянальнага багацця, аб'ем ВУП ў разліку на душу насельніцтва. Параўнанне гэтых паказчыкаў з паказчыкамі краін свету і СНД. Структура валавага ўнутранага прадукта і яе дынаміка. Суадносіны паміж сферамі вытвочасці тавараў і паслуг, іх роля ў эканамічным патэнцыяле краіны.
Прамысловасць - вядучая галіна эканомікі краіны. Дынаміка аб'емаў і структуры прамысловай вытворчасці. Важнейшыя віды прамысловай прадукцыі Беларусі. Праблемы рэфармавання і развіцця прамысловага комплексу.
Сельская гаспадарка як другая па значнасці галіна вытворчага комплексу. Праблемы рэфармавання і развіцця сельскай гаспадаркі.
Месца і роля у вытворчым комплексе будаўніцтва, вытворчай інфраструктуры (транспарту, сувязі, гандлю, матэрыяльна-тэхнічнага абслугоўвання) і працэсы іх рэфармавання.
Узровень тэхнікі і тэхналогіі вытворчага комплексу. Удзельная вага навукаемістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў розных галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Тэхнічны ўзровень будаўнічага і транспартнага комплексаў.
Навукова-тэхнічны, інавацыйны патэнцыял краіны. Характарыстыка развіцця і размяшчэння арганізацый навукова-тэхнічнага профілю, колькасць і структура навукоўцаў. Фінансаванне навукова-даследчых і эксперыментальна-канструктарскіх работ. Прыярытэтныя напрамкі навукова-даследчых і даследча-канструктарскіх распрацовак. Мэтанакіраванае фарміраванне тэхнаполісаў, тэхнапаркаў, інавацыйных цэнтраў і інш.
Спецыялізацыя і комплекснасць развіцця гаспадаркі як фактары павышэння вытворча-эканамічнага патэнцыялу і канкурэнтаздольнасці краіны. Залежнасць эканомікі Беларусі ад эфектыўнасці знешнеэканамічных сувязей. Эканамічная бяспека дзяржавы.
Спецыялізацыя Беларусі ў падзеле працы ў межах СНД, месца і роля ў сусветнай гаспадарцы.
Комплекснасць развіцця гаспадаркі і трансфармацыя сутнасці гэтага паняцця. Комплекснасць як збалансаванасць (устойлівасць) эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага развіцця краіны ў мэтах забеспячэння сацыяльна і экалагічна камфортных умоў жыццядзейнасці насельніцтва.
Тэрытарыяльная структура вытворчасці і яе роля як фактара эфектыўнасці эканомікі. Узровень тэрытарыяльнай канцэнтрацыі прамысловасці. Найбольш буйныя прамысловыя цэнтры і іх размяшчэнне. Асаблівасці размяшчэння сельскай гаспадаркі. Паняцце аб эканамічным каркасе краіны. Канцэнтрацыя гаспадарчай дзейнасці ў высокаўрбанізаваных зонах уздоўж магістральнай інфраструктуры (чыгуначных, аўтамабільных і водных шляхоў зносінаў, інжынерных камунікацый). Эканамічныя восі. Праблемы ўдасканальвання тэрытарыяльнай структуры вытворчасці. Канцэпцыя "палярнасці" тэрытарыяльнай арганізацыі Беларусі, функцыянальная тыпалогія адміністрацыйных раёнаў рэспублікі.
ЧАСТКА 2. ЭКАНОМІКА-ГЕАГРАФІЧНАЯ ХАРАКТАРЫТЫКА МІЖГАЛІНОВЫХ КОМПЛЕКСАЎ
Міжгаліновыя комплексы як кампаненты структуры гаспадаркі. Паняцце аб міжгаліновых комплексах. Прынцыпы іх фарміравання. Склад і асаблівасці фарміравання міжгаліновых комплексаў у Беларусі.
Паліўна-энергетычны комплекс. Структура комплексу. Роля ў гаспадарцы. Дынаміка развіцця. Ступень задавальнення патрэб краіны ўласнымі крыніцамі паліва. Характарыстыка нафтаздабываючай і нафтаперапрацоўчай, тарфяной галін. Дынаміка структуры паліўнага балансу. Газіфікацыя гаспадаркі.
Электраэнергетыка. Дынаміка развіцця. Найбольш буйныя электрастанцыі - ДРЭС і ЦЭЦ. Сучасная роля і перспектывы ГЭС. Структура паліўнага балансу электрастанцый. Электрабаланс Беларусі. Праблемы і перспектывы развіцця электраэнергетыкі. Меры па энергазберажэнню, выкарыстанню нетрадыцыйных крыніц энергіі. Праблема будаўніцтва АЭС.
Энергетычная інфраструктура: лініі электраперадач, трансфарматарныя падстанцыі, сеткі магістральных і размеркавальных газапровадаў, цеплатрасы і інш. аб,екты. Сістэмы электра-, газа- і цеплазабеспячэння.
Металурга-машынабудаўнічы комплекс. Асаблівасці металургіі Беларусі. Аб'ем спажывання чорных і каляровых металаў. Металургічныя прадпрыемствы, іх сыравінная база і спажыўцы прадукцыі.
Машынабудаванне - вядучая галіна прамысловасці Беларусі. Фактары фарміравання машынабудаўнічага комплексу, сучасная структура і спецыялізацыя. Характарыстыка развіцця і размяшчэння асобных галін машынабудавання: аўтамабілебудавання, трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання, станкабудавання, прыладабудавання і радыеэлектронікі, электратэхнічнай прамысловасці і інш.
Праблемы развіцця комплексу, рэструктурызацыі, тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемстваў у пераходны перыяд.
Хімічны комплекс. Структура і роля ў гаспадарцы краіны. Фактары і дынаміка развіцця хімічнай і нафтахімічнай, хіміка-фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці. Уздзеянне экалагічнага фактара.
Характарыстыка развіцця і размяшчэння вытворчасці мінеральных угнаенняў, хімічных валокнаў і нітак, пластмас і сінтэтычных смол, шын і гумава-тэхнічных вырабаў, лакаў і фарбаў, тавараў бытавой хіміі, лекавых прэпаратаў.
Асноўныя напрамкі ўдасканалення структуры комплексу, тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемстваў, экалагізацыі вытворчасці.
Лесапрамысловы комплекс. Структура і роля комплексу ў гаспадарцы Беларусі. Фактары і дынаміка развіцця.
Характарыстыка развіцця і размяшчэння лясной гаспадаркі, лесанарыхтовак, дрэваапрацоўкі, цэлюлозна-папяровай вытворчасці, лесахіміі. Канцэнтрацыя, камбінаванне і фарміраванне буйных цэнтраў дрэваапрацоўкі. Праблемы забеспячэння вытворчасці сыравінай і рацыянальнага выкарыстання лясных рэсурсаў; удасканалення тэхнікі і тэхналогіі ў мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі.
Будаўніча-прамысловы комплекс. Структура комплексу, узаемасувязь галін і вытворчасцей. Роля комплексу ў эканоміцы рэспублікі.
Характарыстыка развіцця і размяшчэння будаўніцтва, вытворчасці будаўнічых канструкцый і дэталяў, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (цэментнай, сценавых матэрыялаў, здабычы нярудных будаўнічых матэрыялаў, будаўнічых шкляных вырабаў і інш.). Забяспечанасць сыравінай і экалагічныя праблемы прамысловасці будматэрыялаў.
Комплекс галін па вытворчасці тавараў народнага спажывання. Склад комплексу і роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Эканоміка-геаграфічная характарыстыка легкай прамысловасці.
Асаблівасці развіцця і размяшчэння тэкстыльнай, швейнай, скураной, абутковай і другіх галін легкай прамысловасці. Праблемы рынкаў сыравіны і збыту ў пераходны перыяд. Вытворчасць тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння ў розных галінах прамысловасці. Праблемы і перспектывы выпуску канкурэнтаздольных тавараў народнага спажывання.
Аграпрамысловы комплекс. Структура комплексу, яго месца ў гаспадарцы краіны. Вядучыя галіны комплексу - сельская гаспадарка і прамысловасць па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі. Паняцце аб харчовай бяспецы краіны.
Узровень развіцця і формы арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Рэфармаванне сельскагаспадарчых арганізацый. Станаўленне фермерскіх гаспадарак. Суадносіны ў развіцці грамадскага і індывідуальнага сектараў.
Сельскагаспадарчыя землі Беларусі, іх размяшчэнне і структура. Тэрытарыяльныя адрозненні ў ступені сельскагаспадарчай асвоенасці тэрыторыі. Меліярыраваныя землі. Меліярацыйны фонд.
Суадносіны паміж раслінаводствам і жывелагадоўляй, іх дынаміка. Раслінаводства. Структура пасяўных плошчаў і яе дынаміка. Збожжавая гаспадарка - галоўная галіна раслінаводства. Збожжавыя і зернебабовыя культуры. Структура пасеваў, валавыя зборы і ўраджайнасць збожжавых культур. Забяспечанасць збожжам на харчовыя і фуражныя мэты. Дзяржаўная праграма "Збожжа".
Бульбаводства. Пасяўныя плошчы бульбы і іх размяшчэнне. Валавы збор і ўраджайнасць. Суадносіны ў напрамках выкарыстання ўраджаю.
Тэхнічныя культуры. Дынаміка і размяшчэнне пасеваў. Валавы збор і ўраджайнасць ільну-даўгунцу. Размяшчэнне ільнозаводаў. Дзяржаўная праграма "Лён". Геаграфія пасеваў цукровых буракоў. Цукровыя заводы і ступень забяспечанасці іх сыравінай. Дзяржаўная праграма "Цукар". Рапс як тэхнічная культура і яе роля ў дзяржаўнай праграме "Алей".
Агародніцтва. Найбольш пашыраныя культуры, асаблівасці іх размяшчэння, валавы збор. Пладаводства. Структура і геаграфія пладова-ягадных насаджэнняў. Валавыя зборы пладоў і ягад.
Кармавытворчасць. Натуральныя кармавыя ўгоддзі, іх размяшчэнне і прадукцыйнасць. Пасяўныя плошчы і ўраджайнасць кармавых культур. Выкарыстанне зерня і бульбы на корм жывеле. Камбікормавая прамысловасць.
Жывелагадоўля як галіна спецыялізацыі сельскай гаспадаркі краіны. Сучасны ўзровень і праблемы развіцця жывелагадоўлі. Канцэнтрацыя жывелагадоўлі. Жывелагадоўчыя комплексы. Праблемы іх кармазабеспячэння і экалагізацыі.
Развядзенне буйной рагатай жывелы. Тэрытарыяльныя адрозненні ў шчыльнасці пагалоўя на 100 га сельгасугоддзяў, прадукцыйнасці, напрамках гадавання буйной рагатай жывелы. Свінагадоўля, размяшчэнне буйных свінагадоўчых комплексаў. Птушкагадоўля, авечкагадоўля і інш. галіны жывелагадоўлі. Узровень забяспечанасці патрэб у прадукцыі жывелагадоўлі, экспартны патэнцыял, праблемы рэалізацыі прадукцыі і яе канкурэнтаздольнасці.
Прамысловасць на перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Фарміраванне інтэграцыйных аграпрамысловых арганізацый. Структура харчовай прамысловасці. Групоўка галін харчовай прамысловасці. Асаблівасці размяшчэння мясной і малочнай прамысловасці, галін харчасмакавай прамысловасці: хлебапякарнай, макароннай, цукровай, кандытарскай, спіртавой, крухмала-патачнай, пладова-агародніннакансервавай, алейнатлушчавай, дражджавой і інш.
Інфраструктурны комплекс. Структура комплексу, яго роля ў гаспадарцы краіны. Характарыстыка вытворчай інфраструктуры; яе прызначэнне, склад, асаблівасці функцыянавання.
Транспартная сістэма - найважнейшая складаючая ў інфраструктурным комплексе. Забяспечанасць патрэб Беларусі ў розных відах транспарту з улікам яе "транзітнага" геаграфічнага становішча. Транс'еўрапейскія калідоры. Тэхніка-эканамічныя асаблівасці відаў транспарту і іх узаемадзеянне. Паказчыкі работы транспарту. Чыгуначны транспарт і яго роля ў транспартнай сістэме.
Фарміраванне чыгуначнай сеткі краіны. Галоўныя чыгуначныя магістралі. Напрамкі перавозак грузаў і пасажыраў. Чыгуначныя вузлы.
Аўтамабільны транспарт і яго роля ў транспартнай сістэме. Галоўныя аўтамабільныя магістралі, іх транзітнае значэнне. Дзяржаўная праграма "Дарогі Беларусі" аб напрамках удасканалення аўтадарожнай сеткі.
Рачны і марскі транспарт. Трубаправодны транспарт і яго значанне для эканомікі Беларусі. Галоўныя магістральныя нафта-, газа- і прадуктаправоды. Паветраны транспарт. Праблемы і перспектывы развіцця.
Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, месца ў інфраструктурным комплексе. Сучасныя тэндэнцыі развіцця сістэмы забеспячальна-збытавых арганізацый, роля таварных біржаў.
Камунікацыйная інфраструктура. Развіцце матэрыяльна-тэхнічнай базы паслуг сувязі: паштовай, тэлеграфнай, тэлефоннай і інш. Развіцце прагрэсіўных сродкаў сувязі.
Фінансава-банкаўская сістэма як інфраструктурная галіна эканомікі. Размяшчэнне банкаўска-крэдытных устаноў, банкаўскага капітала, інвестыцыйных інстытутаў. Бізнес-інфраструктура.
Знешнеэканамічныя сувязі. Знешні гандаль Беларусі. Аб,ем экспарту і імпарту тавараў, сальда знешняга гандлю. Таварная структура экспарту і імпарту. Экспарт важнейшых відаў прадукцыі. Імпарт важнейшых відаў прадукцыі.
Геаграфія знешняга гандлю. Гандаль з Расіяй, краінамі СНД, краінамі па-за СНД.
Экспарт паслуг (транспартных, будаўнічых, камунікацыйных і інш.) і яго роля ў плацежным балансе краіны.
Замежныя інвестыцыі і іх роля ў развіцці краіны. Свабодныя эканамічныя зоны, сумесныя і замежныя прадпрыемствы на тэрыторыі Беларусі. Міжнародныя фінансава-прамысловыя групы і іх значэнне для развіцця прамысловасці Беларусі.
ЧАСТКА 3. ЭКАНОМІКА-ГЕАГРАФІЧНАЕ РАЯНАВАННЕ І ХАРАКТАРЫСТЫКА РЭГІЕНАЎ БЕЛАРУСІ
Канцэпцыі эканоміка-геаграфічнага раянавання Беларусі. Падыходы да эканамічнага раянавання Беларусі ў 1920-х гадах, у працах па эканамічнай геаграфіі Беларусі 1930-х і 1950-х гадоў.
Эканамічнае раянаванне Беларусі А.Р. Ліса ў 1970-х гадах. Крытэрыі вылучэння эканамічных раенаў (Цэнтральнага, Паўднева-Усходняга, Паўночна-Усходняга і Заходняга) і іх характарыстыка. Выдзяленне ў кожным раене ўнутраных гаспадарчых падраенаў. Канструктыўная накіраванасць раянавання. Яго сучасная ацэнка.
Эканамічнае раянаванне на аснове адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Вылучэнне 6 абласных эканамічных раенаў і 19 падраенаў, аб,ядноўваючых па некалькі адміністрацыйных раенаў у межах абласцей.
Прыродна-гаспадарчае раянаванне. Яго сутнасць. Крытэрыі вылучэння на тэрыторыі Беларусі прыродна-гаспадарчых Паўночнага, Цэнтральнага і Паўдневага раенаў. Кароткая характарыстыка асаблівасцей прыродна-гаспадарчых раенаў.
Сацыяльна-эканамічнае раянаванне. Яго сутнасць, мэты і прынцыпы. Сацыяльна-эканамічнае раянаванне Беларусі ў схемах развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл БССР (1970-ыя гады) у Генеральнай схеме комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Беларусі, распрацаванай у БелНДіП горадабудаўніцтва ў канцы 1980-х гадоў. Мэты і задачы, прынцыпы вылучэння мясцовых тэрытарыяльна-гаспадарчых сістэм. Іх тыпы. Вылучэнне тэрытарыяльных камплексаў (ТК) і ўвязка ў іх межах мясцовых сістэм. Комплекснае сацыяльна-эколага-эканамічнае раянараванне Беларусі на аснове канцэпцыі забеспячэння іх устойлівага развіцця.
Селектыўнае (праблемнае) раянаванне. Неабходнасць тыпалогіі рэгіенаў (абласцей, раёнаў, гарадоў) па праблемах іх развіцця для абгрунтавання аптымальнай рэгіянальнай палітыкі дзяржавы і эфектыўнага кіравання і самакіравання на ўзроўні рэгіёнаў. Крытэрыі выдзялення праблемных рэгіёнаў. Тыпалогія рэгіёнаў Беларусі па праблемнасці развіцця. Роля навукова-абгрунтаванага эканоміка-геаграфічнага раянавання ў вырашэнні праблемы ўдасканалення адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Беларусі, забеспячэння збалансаванага (устойлівага) развіцця яе рэгіенаў, стварэння па ўсей тэрыторыі спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтву.
Эканоміка-геаграфічная характарыстыка сучасных адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэгіёнаў Беларусі: Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілеўскай, Мінскай абласцей і Мінскага гарадскога сталічнага рэгіёна. Па кожнаму з іх даецца ацэнка асаблівасцей эканоміка-геаграфічнага становішча, прыродна-рэсурснага патэнцыялу і экалагічнай сітуацыі, сацыяльна-дэмаграфічнага і вытворча-эканамічнага патэнцыялу, унутрыабласных эканоміка-геаграфічных адрозненняў, праблем і перспектыў развіцця.
Заключэнне. Праблемы і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Сістэма дзяржаўных і рэгіянальных сацыльна-эканамічных і экалагічных прагнозаў і праграм.
ЛІТАРАТУРА
Асноўная
-
Козловская, Л.В. Социально-экономическая география Беларуси: курс лекций. В 3 ч. Ч.1. Условия и факторы социально-экономического развития и территориальной организации хозяйства Беларуси / Л.В. Козловская.- Мн.: БГУ, 2002.- 107 с.
-
Козловская, Л.В. Социально-экономическая география Беларуси: курс лекций. В 3 ч. Ч. 2. Экономико-географическая характеристика межотраслевых комплексов / Л.В. Козловская.- Мн.: БГУ, 2004.- 99 с.
-
Козловская, Л.В. Социально-экономическая география Беларуси: курс лекций. В 3 ч. Ч.3. Экономико-географическое районирование и характеристика регионов Беларуси / Л.В. Козловская.- Мн.: БГУ, 2005.- 113 с.
-
Национальная стратегия устойчивого социально-экономического развития Республики Беларусь на период до 2020 г. – Мн.: Юнипак, 2004. – 202 с.
-
Национальная экономика Беларуси: Потенциалы. Хозяйственные комплексы. Направления развития. Механизмы управления: Учеб. пособие / В.Н. Шимов, Я.М. Александрович, А.В. Богданович и др. Под общ. ред. В.М. Шимова. – Мн.: БГЭУ, 2005. – 844 с.
-
Нацыянальны атлас Беларусі. – Мн.: Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савете Міністраў Рэспублікі Беларусь, 2002. – 299 с.
Дадаткавая
-
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн.2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2004. – 760 с.
-
Геаграфія Брэсцкай вобласці: Дапам. для студэнтаў геаграф. спецыяльнасцей ВНУ / С.В. Арцёменка, А.У. Грыбко, В.К. Карпук і інш.; Пад рэд. С.В. Арцёменкі, А.У. Грыбко.- Мн.: Выд. Цэнтр БДУ, 2002. – 388 с.
-
География Могилевской области: Монография / Под общ. ред. И.И. Пирожника, И.Н. Шарухо.- Могилев: МГУ им. А.А. Кулешова, 2004. 420 с.
-
Государственная схема комплексной территориальной организации Республики Беларусь: Основные положения. – Мн.: Министерство архитектуры и строительства Республики Беларусь, 2001. – 70 с.
-
Киреенко Е.Г. Социально-экономическая география Республики Беларусь: Учеб. пособие.- Мн.: Аверсэв, 2003. -400 с.
-
Рогач П.И., Сосновский В.Н. Размещение производительных сил: Учеб.пособие. - Мн.: “Экоперспектива”, 2000. – 244 с.
-
Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2005 (стат.сб.) Минстат Республики Беларусь – Минск, 2005. – 609 с.
-
Статистический сборник “Регионы Республики Беларусь”, 2005 (стат.сб.) Минстат Республики Беларусь – Минск, 2005. – 783 с.
-
Фатеев В.С. Региональная политика: теория и практика.- Мн.: ЕГУ, 2004.- 480 с.
-
Экономика и общество Беларуси: диспропорции и перспективы развития. Национальный отчет о человеческом развитии 2004 – 2005. Мн.: “Альтиора – Живые краски”, 2005. – 95 с.
|