Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт




старонка3/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.66 Mb.
1   2   3

Заключэнне
Землі Паўднёва-Заходняй Русі маюць складаны гістарычны лёс. У Х ст гэты рэгіён апынуўся між дзвюма феадальнымі дзяржавамі: Польшчай і вялікім княствам Кіеўскім. Абедзве гэтыя дзяржавы праводзілі палітыку актыўнай экспансіі на суседнія землі. Калі яшчэ ўлічыць, што тэрыторыя Пабужжа была месцам праходжання значных магістральных гандлёвых шляхоў, то ўвага да яе суседніх дзяржаў выглядае поўнасцю натуральнай. У Х ст тэрыторыя Чэрвенскіх гарадоў – менавіта так сталі называць землі ніжняга Пабужжа, па аднаму з яго гарадоў Чэрвену – пападае ў залежнасць ад Польскай дзяржавы, якая праводзіць актыўную экспансію ў заходнім напрамку.

У пачатку 80-ых гг Х ст Чэрвенскія гарады пападаюць у сферу цікавасці і Кіеўскага княства. У 981 г Кіеўскі князь Уладзімір І далучыў Чэрвенскія гарады да сваёй дзяржавы. Гэтая падзея адкрыла доўгі перыяд супрацьстаяння між Польшчай і Кіеўскім княствам, а потым – і Галіцка-Валынскай Руссю. На працягу канца Х і першай паловы ХІ стст адносіны між Польшчай і Кіевам характарызаваліся пастаяннымі сутыкненнямі, у цэнтры якіх была барацьба за Чэрвенскія гарады. Для кожнай з краін змаганне ішло з пераменным поспехам. Так, у 1018 г польскі князь Баляслаў І заняў Чэрвенскія гарады і нават на кароткі час Кіеў, аднак у 1031 г Червенскія гарады былі зноў далучаны князем Яраславам І да сваіх уладанняў.

У другой палове ХІ ст землі Русі ўступаюць у паласу феадальнай дробнасці. Тое ж самае назіралася і ў Польшчы таго часу. Нягледзячы на спробы аб’яднання сваіх краін такімі правіцелямі, як Баляслаў ІІ у Польшчы і Уладзімір ІІ і Мсціслаў у Кіеве, палітычная дробнасць у ХІІ ст канчаткова перамагае. Актывізуюцца дынастычныя канфлікты, якія, дарэчы, адыгрывалі значную ролю ў жыцці як Польшчы, так і Русі і ў ранейшыя часы. У ХІІ ст паступова становіцца ўсё больш бачнай і яшчэ адна тэндэнцыя. Па меры аслаблення Кіеўскага княства на палітычную арэну ўсё больш выходзяць такія дзяржаўныя ўтварэнні Паўднёва-Заходняй Русі, як Галіцкае і Валынскае княствы.

Утварэнне новай дзяржаўнасці Паўднёва-Заходняй Русі з’яўляецца значным этапам у яе гісторыі. Пасля таго, як Галічына і Валынь канчаткова адасабляюцца ад Кіева, пачынаюцца спробы іх аб’яднання ў адной дзяржаве. Упершыню гэта здолеў зрабіць Валынскі князь Раман у 1199 г. Адзіная Галіцка-Валынская дзяржава праіснавала тады толькі да 1205 г, але паказала магчымасць існавання ў Паўднёва-Заходняй Русі адзінай дзяржаўнасці.

Ва ўмовах дробнасці Польшчы адносіны з рускімі княствамі сталі характэрны ў першую чаргу для малапольскіх і мазавецкіх князёў. Іх палітыку на ўсходнім напрамку ў гэты час вызначала лавіраванне між ітарэсамі розных княстваў, у першую чаргу – Галіцкага і Валынскага. Частымі сталі звычайна непрацяглыя саюзы з аднымі рускімі княствамі супраць другіх. Пасля распаду Галіцка-Валынскага княства ў 1205 г пачынаецца новае ўзмацненне польскай і венгерскай экспансіі ў землі Паўднёва-Заходняй Русі. Нягледзячы на гэта, як і на пастаянныя міжусобныя канфлікты, у Паўднёва-Заходняй Русі ўсё ж знаходзяцца сілы, здольныя зноў аб’яднаць рэгіён. Аднаўленне адзінай Галіцка-Валынскай дзяржавы неадрыўна звязана з іменем Валынскага князя Данііла, які ў 1238 г змог канчаткова аб’яднаць Валынь і Галічыну, а неўзабаве далучыць да сваіх уладанняў і Кіеў. Узвышэнню Галіцка-Валынскай Русі не перашкодзіла і мангольскае ўварванне пачатка 40-ых гг ХІІІ ст. Нягледзячы на тое, што далей уладарам Галіцка-Валынскай дзяржавы прыйшлося дзейнічаць ва ўмовах існавання такой палітычнай сілы, як мангольская дзяржава, іх палітыка ў ХІІІ – пачатку ХІV стст заставалася паспяховай.

У праўленне Данііла, які ў 1254 г прыняў тытул караля, і яго сына Льва Галіцка-Валынская дзяржава працягвала заставацца самай буйной і моцнай дзяржавай рэгіёну. Але ёй прыходзілася існаваць у вельмі складаных умовах уздзеяння суседніх палітычных сіл – Польшчы, Венгрыі, манголаў. Яшчэ адной такой новай палітычнай сілай сярэдзіны ХІІІ ст становіцца Літоўскае княства, якое пачне хуткае ператварэнне ў адну з наізначнейшых дзяржаў ва Усходняй Еўропе. Цяжкае знешнепалітычнае становішча стане адной з галоўных прычын заняпаду Галіцка-Валынскай дзяржавы ў ХІVст. Гэтаму паспрыяе і Польшча, якая ў канцы ХІІІ ст была аб’яднана каралямі Пшэмыславам ІІ і Вацлавам ІІ. Тым не менш стварэнне і існаванне Галіцка-Валынскай дзяржавы стала значнай часткай гісторыі Паўднёва-Заходняй Русі і украінскай гісторыі. Дзяржаўнасць Паўднёва-Заходняй Русі хоць і не атрымала далейшага непасрэднага развіцця, значна паўплывала на гістарычныя працэсы ў суседніх дзяржавах, у тым ліку і на беларускіх землях, і стала складанай і цікавай з’явай гісторыі.




Спасылкі

_____________________________________________________________


1 Головко А. Б. Древняя Русь и Польша в политических взаимоотношениях Х-первой трети ХІІІ вв. Киев, 1988, стар. 8.

2 Повесть временных лет / Под ред. В.П. Адриановой-Перетц. СПб., 1996, стар. 175.

3 Там жа, стар. 189.

4 Головко А. Б. Древняя Русь и Польша в политических взаимоотношениях Х-первой трети ХІІІ вв. Киев, 1988, стар. 16.

5 Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. М., 1968, стар. 36.

6 Головко А. Б. Древняя Русь и Польша в политических взаимоотношениях Х-первой трети ХІІІ вв. Киев, 1988, стар. 23.

7 Повесть временных лет / Под ред. В.П. Адриановой-Перетц. СПб., 1996, стар. 200.

8 Там жа, стар. 201.

9. Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. М., 1968, стар. 37.

10 Там жа, стар. 37.

11 Галл Аноним. Хроника деяний князей или правителей Польских. М., 1961, стар. 38.

12 Там жа, стар. 39.

13 Повесть временных лет / Под ред. В.П. Адриановой-Перетц. СПб., 1996, стар. 203.

14 Там жа, стар. 205.

15 Щавелева Н.И. Древняя Русь в „Польской истории“ Яна Длугоша. М., 2004, стар. 251.

16 Галл Аноним. Хроника деяний князей или правителей Польских. М., 1961, стар. 47.

17 Головко А. Б. Древняя Русь и Польша в политических взаимоотношениях Х-первой трети ХІІІ вв. Киев, 1988, стар. 49.

18 Там жа, стар. 49.

19 Слова пра паход Ігаравы. Мн., 1986, стар. 121.

20 Повесть временных лет / Под ред. В.П. Адриановой-Перетц. СПб., 1996, стар. 212.

21 Великая хроника о Польше, Руси и их соседях ХІ – ХІІ вв / Под ред. В.Л.Янина. М., 1987, стар. 72.

22 Щавелева Н.И. Древняя Русь в „Польской истории“ Яна Длугоша. М., 2004, стар. 263.

23 Грабеньский В. История польского народа. Мн., 2006, стар. 41.

24 Великая хроника о Польше, Руси и их соседях ХІ – ХІІ вв / Под ред. В.Л.Янина. М., 1987, стар. 84.

25 Галл Аноним. Хроника деяний князей или правителей Польских. М., 1961, стар. 65.

26 Позняк С.В. Курс лекций по истории Украины. Мн., 2000, стар. 32.

27 Головко А. Б. Древняя Русь и Польша в политических взаимоотношениях Х-первой трети ХІІІ вв. Киев, 1988, стар. 80.

28 Повесть временных лет / Под ред. В.П. Адриановой-Перетц. СПб., 1996, стар. 221.

29 Слова пра паход Ігаравы. Мн., 1986, стар. 118.

30 Головко А. Б. Древняя Русь и Польша в политических взаимоотношениях Х-первой трети ХІІІ вв. Киев, 1988, стар. 81.

31 Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. М., 1968, стар. 161.

32 Галицко-Волынская летопись. / Под ред. О.П. Лихачевой. // Библиотека литературы Древней Руси. СПб, 1997. Т. V, стар. 81.

33 Там жа, стар. 88.

34 Там жа, стар. 90.

35 Головко А. Б. Древняя Русь и Польша в политических взаимоотношениях Х-первой трети ХІІІ вв. Киев, 1988, стар. 91.

36 Галицко-Волынская летопись. / Под ред. О.П. Лихачевой. // Библиотека литературы Древней Руси. СПб, 1997. Т. V, стар. 92.

37 Там жа, стар. 94.

38 Великая хроника о Польше, Руси и их соседях ХІ – ХІІ вв / Под ред. В.Л.Янина. М., 1987, стар. 79.

39 Позняк С.В. Курс лекций по истории Украины. Мн., 2000, стар. 64.

40 Великая хроника о Польше, Руси и их соседях ХІ – ХІІ вв / Под ред. В.Л.Янина. М., 1987, стар. 81.

41 Позняк С.В. Курс лекций по истории Украины. Мн., 2000, стар. 65.

42 Грабеньский В. История польского народа. Мн., 2006, стар. 80.




Крыніцы


  1. Великая хроника о Польше, Руси и их соседях ХІ – ХІІ вв / Под ред. В.Л.Янина. М., 1987.

  2. Галицко-Волынская летопись. / Под ред. О.П. Лихачевой. // Библиотека литературы Древней Руси. СПб, 1997. Т. V.

  3. Галл Аноним. Хроника деяний князей или правителей Польских. М., 1961.

  4. Повесть временных лет / Под ред. В.П. Адриановой-Перетц. СПб., 1996.

  5. Слова пра паход Ігаравы. Мн., 1986.

  6. Щавелева Н.И. Древняя Русь в „Польской истории“ Яна Длугоша. М., 2004.



Даследаванні


  1. Головко А. Б. Древняя Русь и Польша в политических взаимоотношениях Х-первой трети ХІІІ вв. Киев, 1988.

  2. Грабеньский В. История польского народа. Мн., 2006.

  3. Греков Б. Киевская Русь. М., 2002.

  4. Грушевский М. История Украины-Руси. М., 2001.

  5. История южных и западных славян. Под ред. Г. Ф. Матвеева и З. С. Ненашевой. М., 2001. Т. І. Средние века и Новое время.

  6. Любавский М.К. История западных славян (прибалтийских, чехов и поляков). М., 1918.

  7. Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. М., 1968.

  8. Позняк С.В. Курс лекций по истории Украины. Мн., 2000.

  9. Похлёбкин В.В. Внешняя политика Руси, России и СССР за 1000 лет в именах, датах, фактах. М., 1995.

  10. Соловьёв С.М. История России с древнейших времён. М., 1990.

  11. Субтельний О. Історія Україні. Київ, 1991.



1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка