Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт




старонка4/4
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.64 Mb.
1   2   3   4

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Украінскія землі з іх вялізным тэрытарыяльным, эканамічным і чалавечым патэнцыялам заўсёды былі прыцягальнымі для моцных суседзяў, таму і станавіліся аб’ектам іх экспансіі. У ХІV – першай палове ХV стст. землі Украіны былі ў асноўным падзеленыя між Вялікім княствам Літоўскім (у яго склад увайшлі Цэнтральная і Усходняя Украіна з Кіеўшчынай, Чарнігаўшчынай, Ноўгарад-Северскай зямлёй, большая частка Валыні, частка Падолля і інш.) і Польшчай, да якой былі далучаны Галічына і значная частка Падолля. Ва ўмавах палітыкі распаўсюджвання ў ВКЛ каталіцызму, якую пачаў праводзіць Вялікі князь Ягайла пасля Крэўскай уніі 1385 г., насельніцтва украінскіх земляў заставалася ў абсалютнай большасці праваслаўным. Калі ў часы праўлення Вітаўта Вялікага палітычнае і этнаканфесіянальнае сановішча ў ВКЛ заставалася даволі стабільным, то пасля яго смерці ў 1430 г. пачалося моцнае абвастрэнне ўнутры- і знешнепалітычных і рэлігійных праблем. Значным сюжэтам супрацьстаяння, што ўзнікла ўнутры ВКЛ, з’яўлялася барацьба праваслаўных феадалаў за вяртанне свайго высокага палітычнага і эканамічнага становішча, якое было страчана ў часы збліжэння з каталіцкай Польшчай пасля заключэння Крэўскай уніі. Ва ўмовах пастаянных спробаў Польшчы інкарпараваць ВКЛ узрастала супраціўленне з боку антыпольскі настроеных феадалаў Вялікага княства, што адстойвалі самастойнасць сваёй дзяржавы.

Вялікі князь Свідрыгайла, што ўзыйшоў на трон у 1430 г. пры падтрымцы большай часткі феадалаў ВКЛ, хутка страціў сваю шырокую папулярнасць з-за ўзвышэння праваслаўных феадалаў і частковага адхілення ад пануючых пазіцый каталіцкай шляхты, часта ўласнай жорсткасці. Пагоршыліся і адносіны з Польшчай, у тым ліку і з-за канфлікта за Падолле. У выніку замовы, якая склалася пры актыўнай падтрымцы Польшчы, у 1432 г. князь Свідрыгайла быў скінуты з трона.

Аднак у Свідрыгайлы ў ВКЛ заставалася шмат прыхільнікаў, якімі былі ў асноўным феадалы антыпольскай арыентаванасці, а таксама кола асабліва набліжаных да яго паноў. Большасць з іх з’яўляліся праваслаўнымі, але былі сярод іх і католікі, да якіх належаў і сам Свідрыгайла. Землі, якія захавалі вернасць Свідрыгайле, – Валынь, Кіеўшчына, Чарнігаўшчына, Ноўгарад-Северская, Смаленская, Полацкая, Віцебская землі і інш. – склалі аснову новаўтворанага Свідрыгайлам і яго прыхільнікамі Вялікага княства Рускага ў 1432 г. ВКЛ фактычна аказалася расколатым на дзве часткі: уласна Вялікае княства Літоўскае, на чале якога стаў князь Жыгімонт Кейстутавіч, і Вялікае княства Рускае на чале з князем Свідрыгайлам. Пік узброенага супрацьстаяння падчас грамадзянскай вайны ў ВКЛ прыйшоўся на 1432 – 1435 гг. Нягледзячы на тое, што спачатку Свідрыгайла змог атрымаць пэўную падтрымку (вайсковую ці дыпламатычную) з боку Тэўтонскага ордэна, Свяшчэннай Рымскай імперыі, Масквы, Ноўгарада, Малдовы і татараў, а таксама меў значную вайсковую сілу, ён не здолеў распарадзіцца ёю з карысцю для сябе. Вялікую ролю ў гэтым адыграла выданне ў 1432 г. каралём Ягайлам і ў 1434 г. Вялікім князем Жыгімонтам прывілеяў, што ўраўноўвалі ў правах каталіцкіх і праваслаўных феадалаў (акрамя права займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады, якое засталося за католікамі). Гэта паўплывала на тое, што многія праваслаўныя феадалы, саюзныя Свідрыгайле, сталі пераходзіць на бок яго праціўнікаў. Не аказалася паслядоўнай і рэлігійная палітыка Свідрыгайлы. Перамовы з Рымам пра магчымае заключэннне уніі, а потым і нечаканыя арышт і спаленне метрапаліта Герасіма ў 1435 г. у значнай ступені паменшылі папулярнасць князя сярод праваслаўных. У генеральнай бітве пад Вількамірам у 1435 г. князь Свідрыгайла атрымаў поўную паразу.

Украінскія землі, якія складалі аснову Вялікага княства Рускага, засталіся апошняй абапорай Свідрыгайлы пасля паразы 1435 г. Аднак лёс Вялікага княства Рускага быў ужо перадвызначаны, ні перамовы Свідрыгайлы з палякамі і галіцкай шляхтай, ні спробы заключыць новы саюз з Нямецкім ордэнам не прынеслі плёну. Да канца 1430-х гг. усе валоданні Свідрыгайлы былі заняты войскамі Жыгімонта, які аб’яднаў ВКЛ. Грамадзянская вайна скончылася. Аднак ужо ў 1440 г. Вялікі князь Жыгімонт быў забіты ўдзельнікамі замовы, прыхільнымі Свідрыгайле феадаламі-католікамі, якія аднак былі незадаволеныя прапольскім курсам Вялікага князя і яго жорсткай палітыкай у адносінах да феадалаў ВКЛ. Нягледзячы на тое, што ў ВКЛ былі ўплывовыя паны, якія жадалі б бачыць Свідрыгайлу зноў на троне, агульны выбар шляхты Вялікага княства спыніўся канчаткова на юнаку каралевічу Казіміру, малодшаму сыну Ягайлы, які ў 1440 г. і стаў новым Вялікім князем. У выніку сваёй палітычнай дзейнасці князь Свідрыгайла пазбавіўся многіх сваіх прыхільнікаў і не здолеў ні затрымацца на троне ВКЛ, ні стварыць самастойнае Вялікае княства Рускае. Прычынамі гэтага сталі больш прадуманая палітыка яго праціўнікаў – Вялікага князя Жыгімонта і Польшчы, – якія здолелі перацягнуць на свой бок многіх прыхільнікаў Свідрыгайлы, непаслядоўныя і часта жорсткія дзеянні самаго князя, якія таксама не спрыялі яго папулярнасці. Непаслядоўнасць палітыкі Свідрыгайлы і нявызначанасць далейшага лёсу ВКЛ у выпадку яго выбрання сталі аднымі з галоўных прычын таго, што ў 1440 г. Свідрыгайла ўсё ж не быў абраны на трон.

Нягледзячы на адыход многіх украінскіх феадалаў ад падтрымкі Свідрыгайлы, сярод іх засталося нямала яшчэ і яго прыхільнікаў, і асабліва прыхільнікаў антыпольскай арыентацыі. Гэта стала прычынай таго, што ўрад Казіміра пайшоў на саступкі украінскім феадалам, стварыўшы аўтаномныя Валынскае і Кіеўскае княствы. Свідрыгайла застаўся князем Валынскім з тытулатурай “Вялікі князь”. Хоць палякі і мелі моцныя намеры далучыць да сваёй дзяржавы Валынь, пасля смерці Свідрыгайлы яна засталася ў складзе ВКЛ, чаму садзейнічала і перадсмяротнае жаданне самаго князя. У выніку цэнтралізатарскай палітыкі ўрада Валынскае княства пасля смерці Свідрыгайлы ў 1452 г. і Кіеўскае княства ў 1470 г. былі ліквідаваны. Але ва ўмовах узмацнення пытання пра унію ВКЛ з Польшчай супрацьстаянне паміж феадаламі прапольскай і антыпольскай арыентацыі, часта католікамі і праваслаўнымі працягвала абвастрацца.

Украінскі фактар адыграў вялікую ролю ў паўстанні князя Свідрыгайлы, якое стала значным эпізодам гісторыі Украіны часоў супрацьстаяння за украінскія землі паміж Польшчай і ВКЛ. Падзеі грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1430-х гг., што адбываліся на украінскіх землях, непарыўна звязаны як з нашай, так і з агульнаеўрапейскай гісторыяй.



СПАСЫЛКІ

_____________________________________________________________


1 B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848. T. I, s. 93.

2 Любавский М.К. История западных славян (прибалтийских, чехов и поляков). М., 1918, стар. 262.

3 Позняк С.В. Курс лекций по истории Украины. Мн., 2000, стар. 68.

4 Грамота польского короля Ягайло о привилеях феодалам за переход в католическую веру. // Белоруссия в эпоху феодализма: сборник документов и материалов. Т. І. Мн., 1959, стар. 101-102.

5 Из постановления Городельского сейма об унии Великого княжества Литовского с Польшей о привилегиях феодалов-католиков Литвы и Белоруссии. // Белоруссия в эпоху феодализма: сборник документов и материалов. Т. І. Мн., 1959, стар. 117.

6 Грушевский М. История Украины-Руси. М., 2001, стар. 205.

7 B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848. T. I, s. 159.

8 Lewicki A. Powstanie Świdrygiełły. Ustep z dziejów unii Litwy z Korona. Kraków, 1892, s. 59.

9. B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848. T. I, s.303, T. II, s. 36.

10 Лойка П.А. Палітычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім у XІV – першай палове XV ст.: вытокі і вынікі. // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992, стар. 78-79.

11 B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848. T. ІI, s. 94.

12 Грушевский М. История Украины-Руси. М., 2001, стар. 271.

13 B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848. T. ІI, s. 108-109.

14 Там жа, s. 112-113.

15 Там жа, s. 118.

16 Там жа, s. 122.

17 Tomasz Stolarczyk. Świdrygiełło przeciwko Jagielle –tzw. Wojna Łucka w 1431 r. Warsztat historyka. [zasobów elektronicznych] Łódź, 2007. Тryb dostępu: http:\\www.warsztathistoryka.uni.lodz.pl/sredniowiecze/swidrygiello _2.pdf. Data dostępu: 19.03.2010.

18 B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848. T. ІI, s. 132.

19 Там жа, s. 133-135.

20 Там жа, s. 136.

21 Там жа, s. 138.

22 Там жа, s. 145-146.

23 Александров Д.Н., Володихин Д.М. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в ХІІ – XVI веках. М., 1994, стар. 32.

24 B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848. T. ІI, s. 166.

25 Там жа, s. 166-168.

26 Lewicki A. Powstanie Świdrygiełły. Ustep z dziejów unii Litwy z Korona. Kraków, 1892, s. 76-78.

27 Лойка П.А. Палітычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім у XІV – першай палове XV ст.: вытокі і вынікі. // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992, стар. 78.

28 Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии влючительно. М., 1915, стар. 59, 64-65.

29 Александров Д.Н., Володихин Д.М. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в ХІІ – XVI веках. М., 1994, стар. 37.

30 Грушевский М. История Украины-Руси. М., 2001, стар. 279.

31 Коцебу А. Свидриглайло, Великий князь Литовский, или Дополнение к историям литовской, польской и русской. СПб., 1835, стар. 160-161.

32 Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии влючительно. М., 1915, стар. 95; Лойка П.А. Палітычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім у XІV – першай палове XV ст.: вытокі і вынікі. // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992, стар. 79.

33 Белоруссия в эпоху феодализма: сборник документов и материалов. Мн., 1959, стар. 142.

34 Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии влючительно. М., 1915, стар. 95.

35 Жалованная грамота вел. кн. Литовского Сигизмунда Кейстутовича о подтверждении прав и привилегий феодалам Великого княжества Литовского. // Белоруссия в эпоху феодализма: сборник документов и материалов. Т. І. Мн., 1959, стар. 119-121.

36 Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии влючительно. М., 1915, стар. 95.

37 B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848. T. ІI, s. 188.

38 Там жа, s. 225.

39 Lewicki A. Powstanie Świdrygiełły. Ustep z dziejów unii Litwy z Korona. Kraków, 1892, s. 160.

40 Хроника Быховца. М., 1966, стар. 66.

41 Грушевский М. История Украины-Руси. М., 2001, стар. 301.

42 B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848. T. ІI, s. 248.

43 Грушевский М. История Украины-Руси. М., 2001, стар. 304.

44 Хроника Быховца. М., 1966, стар. 67.

45 Грушевский М. История Украины-Руси. М., 2001, стар. 305.

46 Roczniki, czyli Kroniki sławnego Królestwa Polskiego. Dzeło czcigodnego Jana Długosza. Księgi 1 – 12 (tom 1 – 11), przewodniczący Komitetu Redakcyjnego J. Wyrozumski. Т. V. Warszawa 1962 – 2004, s. 582.

47 Грушевский М. История Украины-Руси. М., 2001, стар. 312.

48 Там жа, стар. 317.

49 Там жа, стар. 318.

50 Roczniki, czyli Kroniki sławnego Królestwa Polskiego. Dzeło czcigodnego Jana Długosza. Księgi 1 – 12 (tom 1 – 11), przewodniczący Komitetu Redakcyjnego J. Wyrozumski. Т. V. Warszawa 1962 – 2004, s. 601 - 602.

51 Дворник Ф. Славяне в европейской истории и цивилизации. М., 2001, стар. 173.

52 Хроника Быховца. М., 1966, стар. 67.

53 Там жа, стар. 68.

54 Там жа, стар. 68.

55 Грушевский М. История Украины-Руси. М., 2001, стар. 323.

56 Halecki O. Ostatnie lata Świdrygiełły i sprawa wolyńska za Kazimira Jagiełłończyka. Kraków, 1915, s. 41.

57 Грушевский М. История Украины-Руси. М., 2001, стар. 330.

58 Там жа, стар. 333.

59 Roczniki, czyli Kroniki sławnego Królestwa Polskiego. Dzeło czcigodnego Jana Długosza. Księgi 1 – 12 (tom 1 – 11), przewodniczący Komitetu Redakcyjnego J. Wyrozumski. Т. IV. Warszawa 1962 – 2004, s. 657

60 Грушевский М. История Украины-Руси. М., 2001, стар. 338.

61 B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848. T. ІI, s. 431.

62 Грушевский М. История Украины-Руси. М., 2001, стар. 342.

63 Roczniki, czyli Kroniki sławnego Królestwa Polskiego. Dzeło czcigodnego Jana Długosza. Księgi 1 – 12 (tom 1 – 11), przewodniczący Komitetu Redakcyjnego J. Wyrozumski. Т. IV. Warszawa 1962 – 2004, s. 45; B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848. T. ІІI, s. 83.

64 B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848. T. ІІI, s. 115 – 116, 118



КРЫНІЦЫ


  1. Грамота польского короля Ягайло о привилеях феодалам за переход в католическую веру. // Белоруссия в эпоху феодализма: сборник документов и материалов. Т. І. Мн., 1959.

  2. Жалованная грамота вел. кн. Литовского Сигизмунда Кейстутовича о подтверждении прав и привилегий феодалам Великого княжества Литовского. // Белоруссия в эпоху феодализма: сборник документов и материалов. Т. І. Мн., 1959.

  3. Из постановления Городельского сейма об унии Великого княжества Литовского с Польшей о привилегиях феодалов-католиков Литвы и Белоруссии. // Белоруссия в эпоху феодализма: сборник документов и материалов. Т. І. Мн., 1959.

  4. Хроника Быховца. М., 1966.

  5. B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848.

  6. Roczniki, czyli Kroniki sławnego Królestwa Polskiego. Dzeło czcigodnego Jana Długosza. Księgi 1 – 12 (tom 1 – 11), przewodniczący Komitetu Redakcyjnego J. Wyrozumski. Warszawa 1962 – 2004.



ДАСЛЕДАВАННІ


  1. Александров Д.Н., Володихин Д.М. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в ХІІ – XVI веках. М., 1994.

  2. Грабеньский В. История польского народа. Мн., 2006.

  3. Грушевский М. История Украины-Руси. М., 2001.

  4. Гумилёв Л.Н. От Руси к России. М., 1992.

  5. Дворник Ф. Славяне в европейской истории и цивилизации. М., 2001.

  6. Коцебу А. Свидриглайло, Великий князь Литовский, или Дополнение к историям литовской, польской и русской. СПб., 1835.

  7. Лойка П.А. Палітычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім у XІV – першай палове XV ст.: вытокі і вынікі. // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992.

  8. Любавский М.К. История западных славян (прибалтийских, чехов и поляков). М., 1918.

  9. Любавский М.К. К вопросу об ограничении политических прав православных князей, панов и шляхты в Великом княжестве Литовском до Люблинской унии. // Сборник статей, прсвящённых В.О.Ключевскому. М., 1909.

  10. Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии влючительно. М., 1915.

  11. Позняк С.В. Курс лекций по истории Украины (ІХ – первая половина XVІІ в.). Мн., 2000.

  12. Субтельний О. Історія Україні. Київ, 1991.

  13. Яковенко Н. Нарис історії Україні з найдавніших часів до кінця ХVIII cт.

  14. Halecki O. Ostatnie lata Świdrygiełły i sprawa wolyńska za Kazimira Jagiełłończyka. Kraków, 1915.

  15. Lewicki A. Powstanie Świdrygiełły. Ustep z dziejów unii Litwy z Korona. Kraków, 1892.

  16. Tomasz Stolarczyk. Świdrygiełło przeciwko Jagielle –tzw. Wojna Łucka w 1431 r. Warsztat historyka. [zasobów elektronicznych] Łódź, 2007. Тryb dostępu: http:\\www.warsztathistoryka.uni.lodz.pl/sredniowiecze/swidrygiello _2.pdf



1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка