Мингорисполком




старонка22/26
Дата канвертавання15.03.2016
Памер5.25 Mb.
1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   26

Г. В. Ш т ы х а ў,


доктар гістарычных навук, Мінск
ДА ПЫТАННЯ ТАПАГРАФІІ МЕНСКА

ХІІ – ХІІІ стст.

Найважнейшым археалагічным помнікам старадаўняга Менска з'яўляецца замчышча, дзе размяшчаўся яго ўмацаваны цэнтр. Вароты крэпасці былі ў тым месцы, дзе зараз знаходзіцца стан цыя метро «Няміга». У 1983 – 1991 гг. тут праводзіліся буйныя археалагічныя раскопкі. Пачатковы грунт (мацярык) выяўлены на глыбіні да 8 м. Знойдзена гаць, якая вяла да брамы дзядзінца і трымалася на пáлях (слупах). Няма даных, што з паўднёвага боку замчышча, дзе вяліся даследаванні, быў штучна вырыты роў, але вадаём у старажытнасці існаваў і ён выконваў ролю рова каля валоў абарончых збудаванняў.

Варта прыгадаць, што ў XVII ст. царскі ваявода, агледзеўшы Менск, паведаміў цару Аляксею Міхайлавічу: « И в Менску, государь, старая осыпь (вал. – Г.Ш.) высока и кругом той осыпи обошла вода и болоты». У гэтых мясцінах у Свіслач упадала Няміга. Намі была прапанавана графічная рэканструкцыя замчышча, абведзенага двума рукавамі Нямігі. Але апаненты выказвалі думку, што Няміга, калі яна сапраўды існавала, была непрыкметным ручайком, не паказаным на планах Менска XVIII – пачатку ХІХ стст. і наогул гістарычнай рэчкі Нямігі не было. Толькі ў ХІХ – пачатку ХХ стст. яна часова аднавілася і трапіла на некаторыя планы горада .


Дзядзінец Менска заснаваны ў канцы ХІ ст. на ўчастку астраўнога тыпу плошчай 3 га, які існаваў на правым беразе Свіслачы і ўзвышаўся над узроўнем вады на 2,5 м. Асаблівасць тапаграфіі старадаўняга Менска ў тым, што ён пабудаваны ў нізкім месцы сярод узвышшаў – з'ява ў гістарычнай тапаграфіі старадаўніх гарадоў выключна рэдкая.

Перш чым гаварыць аб тым, чаму менавіта гэта месца было выбрана для заснавання «града», відаць, Усяславам Полацкім, трэба нагадаць пра тое, як тут утварыўся ўчастак астраўнога тыпу. Ёсць падставы меркаваць, што каля аднаго выгіну Свіслачы ў дагістарычныя часы размяшчаўся невысокі мыс карэннага берага ракі. Тут рэчышча Свіслачы рабіла незамкнёную пятлю, якая з трох бакоў агібала мыс плошчай у 3 га. З паўднёва-заходняга боку ў Свіслач упадала Няміга, і гэта адна з прычын таго, што Свіслач з года ў год, падразаючы цячэннем усходні бераг, прабівала новае рэчышча. Такім чынам, з цягам часу мыс пераўтварыўся ва ўчастак астраўнога тыпу, з трох бакоў абкружаны старыцай Свіслачы, а з чацвёртага – новым сучасным яе рэчышчам. Няміга стала цячы ў старыцы па двух утварыўшыхся рукавах: паўночным і паўднёвым. Старыца Свіслачы, якая дапаўнялася водамі Нямігі, выконвала ролю рова вакол крэпасці. Сляды розных наносаў і тарфяных адкладанняў зафіксаваны на вялікай плошчы пры раскопках у 1986 г.


Абарончая лінія дзядзінца адпавядала прыроднаму рэльефу мясцовасці. Гэта яшчэ раз было пацверджана ў 1986 г. пры назіранні за землянымі работамі ў «адкрытым перагоне» даўжынёй 200 м на захад ад тэрыторыі замчышча (у раёне пр. Машэрава, 5), дзе на глыбіні 7 м назіраліся глей і іншыя прыкметы існаваўшага некалі вадаёма, вельмі магчыма, старыцы Свіслачы. Дзядзінец Менска і яго жыхары былі заўсёды забяспечаны вадой, што асабліва важна ў выпадку варожай аблогі. Крэпасць мела прыродныя рубяжы, зручныя для абароны.

Змена рэчышча ракі мела месца каля Полацкага (Рагвалодавага) гарадзішча. Вось што пісаў аб гэтым вядомы археолаг А.М.Ляўданскі: «Гарадзішча змешчана на астраўку, на правым беразе р. Палаты, супраць Ніжняга замка… Рака Палата калісьці, – магчыма да пабудовы гарадзішча, – цякла каля мыса, а потым рэчышча яе перарэзала мыс (у тым месцы, дзе і цяпер цячэ рака), чаму і ўтварыўся астравок. Сляды старога рэчышча Палаты каля гарадзішча захаваліся і цяпер у выглядзе возера і ручая. На гэтым ручаі каля самай р.Палаты калісьці была запруда, сльляды якой і зараз відаць».

Канфігурацыя Полацкага «града», як і замчышча ў Менску, вызначалася формамі мысоў, ператварыўшыхся ва ўчасткі астраўнога тыпу, дзе размяшчаўся ўмацаваны цэнтр горада. Дзядзінцы гарадоў былі вельмі шчыльна забудаваны ў адрозненне ад неўмацаваных пасадскіх паселішчаў, размешчаных побач. Пасадскія паселішчы Менска ў ХІІ – ХІІІ стст. знаходзіліся ў некалькіх месцах: на правым беразе Свіслачы на поўнач і паўднёвы ўсход ад замчышча і на левым беразе гэтай ракі, каля Траецкай гары. Агульная плошча паселішчаў магла налічваць да 18 га, але яна была рэдка забудаванай: культурны пласт мае невялікую магутнасць. Паводле зробленых падлікаў, у дзядзінцы Менска пражывала прыкладна 500 чалавек, на пасадскіх паселішчах – каля 1400 жыхароў.




Г. В. А л е к с а ш и н а,

ассистент кафедры экономической истории БГЭУ, Минск



ЖИЛИЩНЫЕ УСЛОВИЯ РАБОЧИХ И СЛУЖАЩИХ МИНСКА В НАЧАЛЕ ХХ в.

В советской историографии проблема социально-эконо-мического положения людей наемного труда в начале ХХ в. преподносилась в негативном свете. Утверждалось, что лица наемного труда получали нищенскую заработную плату, ютились в тесных, плохо отапливаемых комнатушках на окраине города. Безусловно, немногие трудящиеся имели возможность селиться в центре города, где за одну комнату нужно было платить не менее 125 рублей в год. Вместе с тем исследование архивных материалов показывает, что работающие и получающие жалованье люди, как правило, имели достаточно благоустроенное жилье.

В советский период, несмотря на огромный интерес исследователей к вопросам положения рабочего класса в конце XIX – начале ХХ в., проблема условий жизни городских служащих освещена поверхностно. Таким образом, социально-экономи-ческое положение служащих белорусских городов является актуальной темой для исследователей.

Одной из задач, решение которой необходимо для раскрытия условий жизни рабочих и служащих Минска, является освещение их жилищных условий.

Важный источник – материалы переписи недвижимого имущества горожан, проведенной в августе – декабре 1910 г. Перепись была организована Минской городской управой в связи с необходимостью более точного определения стоимости и доходности недвижимого имущества минчан. Площадь города было поделена на 790 кварталов, каждый из которых охватывал около 30 владений (недвижимых имуществ). Был разработан специальный бланк переписи «Описание недвижимого имущества», где фиксировались имя владельца, городской адрес, состав имущества, его валовой и чистый доход, оценивалось местонахождение дома, обозначался характер рельефа, описывались тротуары на улицах (асфальтовые, плитовые или деревянные), давались сведения о водообеспечении, наличии помойных и отхожих ям и др.

В рубрике 19 «Список помещений и других источников дохода» перечислялись не только все постройки, которые нанимались, но и имена лиц, снимавших у хозяина площади под жилье, магазины, лавки, мастерские, конторы и склады. В дополнение к этой рубрике создавался бланк под названием «Описание помещения». Именно в нем приводились точные сведения и о помещениях, сдаваемых в наем, и о квартирантах. Этот бланк заводился на каждое помещение. Он позволяет определить фамилию и имя человека, снимавшего квартиру, его служебное положение, количество членов семьи и прислуги, состояние снимаемого помещения (количество комнат, наличие водопровода, ванной комнаты и туалета) и арендную плату за квартиру. Полную картину жилищных условий городских служащих перепись, конечно, не дает. Например, отсутствуют сведения о реальной наемной плате относительно доходов квартиранта, хотя такая графа в «Описании помещения» имеется. Однако даже несколько примеров могут разрушить существовавший стереотип об условиях, в которых жили служащие городов.

Так, служащий банка Нисельсон с семьей (4 чел.) и прислугой (1 чел.) занимал квартиру на втором этаже дома на Соборной площади (владелец – Правление Северного банка). Семья пользовалась пятью комнатами и кухней (общая площадь 148 кв. аршин). В квартире имелись два водопроводных крана, один туалет. Стоила квартира 225 руб. в год. Другой служащий банка жил в этом же доме с семьей (7 чел.) на первом этаже, примерно в таких же условиях, с арендной платой 200 руб. в год. Служащий банка Айзенштадт с семьей (3 чел.) и прислугой (1 чел.) снимал за 300 руб. в год квартиру с еще более комфортными условиями. Семья пользовалась четырьмя комнатами, одной кухней (общая площадь 144 кв. аршина), тремя водопроводными кранами, ванной комнатой и туалетом. Семья из двух человек чиновника суда Преснякова с прислугой (2 чел.) снимала квартиру на третьем этаже дома на Соборной площади. Они занимали семь комнат с кухней и прихожей (512 кв. аршин). В квартире имелись три водопроводных крана, ванная комната, туалет и одна комната с паркетом. Наемная плата была 900 руб. в год.

В этом же доме с семьей (2 чел.) и прислугой (1 чел.) жил переписчик Акунь. Семья размещалась в квартире на первой этаже с тремя комнатами, кухней (144 кв. аршин). Арендная плата составляла 400 руб. в год. В помещении было два водопроводных крана, туалет. Служащий типографии с семьей (7 чел.) и прислугой (1 чел.) снимал пять комнат с кухней и двумя коридорами (182 кв. аршина) на втором этаже в доме на Петропавловской улице за 500 руб. в год. В помещении имелся водопроводный кран, туалет. Кроме того, были случаи, когда общественное учреждение предоставляло своим служащим жилье бесплатно. Так, в здании Северного банка находились бесплатные квартиры служащих, в том числе и директора Бутлера. Приказчики Наумов, Кулев, Кубякин занимали однокомнатную квартиру с кухней (131 кв. аршин) в доме купца Мухина бесплатно.

Высококвалифицированные рабочие тоже имели возможность снимать достаточно дорогие квартиры. Например, слесарь Голуб, который проживал в доме на улице Койдановской с семьей (7 чел.), занимал три комнаты, кухню, прихожую за 140 руб. в год и имел возможность еще нанять для семьи служанку. А братья Арон и Янкель Фишкины – маляры – владели двумя каменными двухэтажными и одним каменным одноэтажным домом по ул. Богодельной.

Этот перечень можно продолжить, однако уже приведенных примеров достаточно, чтобы представить себе, какие помещения занимали люди, работающие за жалованье.

Таким образом, на основе материалов переписи можно сделать вывод о достаточно комфортных условиях жизни городских служащих. По своим удобствам их квартиры мало отличались от современных: они были снабжены водопроводом, отоплением, ванными комнатами и туалетами, а по площади были даже больше.

Перепись домовладельцев 1910 г. охватывает огромное количество дел (более 700). Приведенные примеры являются только начальной стадией в исследовании жилищных условий трудящихся дореволюционного Минска.


З. В. Ш ы б е к а,

доктар гістарычных навук, Мінск


НЕКАТОРЫЯ ВЫНІКІ ВЫВУЧЭННЯ

ГІСТОРЫІ МІНСКА (гістарыяграфічны агляд)
Мінск мае багатае мінулае. Стагоддзямі ён быў перакрыжаваннем важных гандлёвых шляхоў, эканамічных інтарэсаў, гістарычных падзей і людскіх лёсаў. Здавалася б, такой разнастайнасці павінна адпавядаць прыстойная бібліяграфія прац пра самыя розныя бакі гарадскога жыцця. Аднак пра Мінск напісана ўсяго каля сотні кніг (з улікам даведнікаў). Навуковаму ж даследаванню гісторыі Мінска кніг прысвечана яшчэ менш – каля шасці з паловай дзесяткаў, у той час як бібліяграфія еўрапейскіх сталіц налічвае па некалькі тысяч выданняў.

Прычыны недастатковай уважлівасці да сталіцы крыюцца ў традыцыях нашага грамадства. Гэта недастатковая пашана да ўласнай гісторыі, недастатковае разуменне грамадскай ролі сталіцы і пераважна «глабалісцкі» характар дзяржаўных заказаў на навуковую прадукцыю гісторыкаў. Вывучэнне канкрэтных гарадскіх аб’ектаў ці канкрэтных праблем на аснове матэрыялаў асобнага горада лічыцца чамусьці драбнатэмнасцю.

Вывучэнне Мінска мае сваю гісторыю. Першай кнігай пра Мінск можна назваць «Слова пра паход Ігаравы». Але прадметам нашага даследавання стануць толькі кніжкі, спецыяльна прысвечаныя гісторыі Мінска. Іх дастаткова, каб атрымаць даволі поўны малюнак вывучанасці мінулага горада.

Цікавасць да гісторыі Мінска ўзрасла пасля далучэння Міншчыны да Расіі і надання гораду статусу губернскага цэнтра. У царскі перыяд пра мінскую мінуўшчыну было напісана не меней 15 кніжак. Гэта значная лічба. Друкаваліся ўспаміны (У. Сыракомля, З. Кавалеўская, Т. Корзан), этнаграфічныя матэрыялы (Д. Бохан, Я. Сладкапеўцаў), даведачныя кнігі, рабіліся першыя навуковыя абагульненні па гісторыі Мінска (А. Смародскі), Мінскай епархіі (С. Рункевіч), санітарнаму стану горада (С. Урванцаў), дзейнасці гарадскога кіраўніцтва.

У даваенныя гады савецкай улады (1920 – 1941) пра сталіцу БССР пісалася мала. У той перыяд свет убачылі ўсяго шесць кніг. Інбелкульт выдаў зборнік дакументаў па гісторыі паўстання 1863 г. на Міншчыне, а гісторыю Мінска ХV – XVI стст. разгледзеў у сваёй кнізе В. Дружчыц. М. Поляк надрукаваў успаміны аб дзейнасці Мінскага таварыства ўрачоў. Пасля ўста-лявання сталінскага рэжыму былі надрукаваны толькі два даведнікі па Мінску і то адзін з іх – для міліцыянераў. Перад вайной Б. Ліберман выдаў першаую абагульняючую гісторыю Мінска, вытрыманую ў традыцыях таго часу. Мінск маляваўся правінцыйным, рамесным горадам.

У пасляваенны савецкі перыяд (1945 – 1991) надрукавана найбольшая колькасць кніг пра Мінск – больш паўсотні. Праўда, у 1950-я гг. іх было не шмат і вылучаліся яны ідэалагічнай скіраванасцю. В. Шаціла пісаў пра рэвалюцыю 1905 г., В. Івашын – пра вялікі кастрычнік, А. Нетылькін даследаваў сацыяльна-эканамічную гтсторыю Мінска другой паловы ХІХ ст. Важнейшай жа падзеяй таго часу быў выхад у 1957 г. першага акадэмічнага выдання па гісторыі Мінска.

У 1960-я гг. колькасць выдадзеных пра Мінск кніг узрасла з 4 да 14. Хрушчоўская «адліга» ў спалучэнні са святкаваннем 900-годдзя горада стваралі спрыяльныя ўмовы. Акрамя выключна парадных кніг, Э. Загарульскі надрукаваў свой «Древний Минск», А. Косач абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі гарадской медыцыны 1861 – 1917 гг., Т. Фёдарава прысвяціла сваю кніжку грамадска-палітычнай думцы 1886 – 1902 гг. У 1967 г. выйшла фундаментальная юбілейная гісторыя Мінска. Пачалося выданне даследаванняў пра Мінскае падполле ў мінулай вайне.

У 1970-я гг. кніжак пра Мінск было яшчэ больш – каля 17. Магутны ўздым перажывала ваенная тэматыка. Па даручэнню першага сакратара ЦК КПБ П. Машэрава Інстытут гісторыі партыі працаваў над абгрунтаваннем надання Мінску ганаровага звання горада-героя. Цікавасць да тэмы Вялікай Айчыннай вайны павялічыла і публікацыя ўспамінаў В. Казлова, аднаго з кіраўнікоў падпольнага і партызанскага руху ў часова акупіраванай Беларусі. На хвалі зацікаўленасці Мінскам пачалося масавае выданне даведачнай літаратуры і альбомаў (тут улічаны толькі тыя, якія маюць пэўную навуковую вартасць. – З.Ш.). Гістарыяграфія Мінска ўзбагацілася значнымі і арыгінальнымі даследаваннямі: географ В. Жучкевіч напісаў кніжку «Улицы помнят», а дэмограф С. Польскі прысвяціў сваё выданне вывучэнню дэмаграфічнага феномену пасляваеннага Мінска.

У 1980-я гг. колькасць выдадзеных кніг пра Мінск змяншылася да 14, але ўзрасла іх змястоўнасць. Калектыў БелСЭ падрыхтаваў і выдаў энцыклапедычны даведнік «Мінск». Перавыдаў сваю кніжку Э.Загарульскі. Вынікі археалагічнага даследавання Мінска ў ХIV –XVIII стст. апублікаваў В. Собаль. Даследчыкі звярнуліся да вывучэння архітэктурнай спадчыны горада. У сярэдзіне 80-х гг. амаль адначасова ў продажы з’явіліся кніжкі Т. Чарняўскай (у сааўтарстве), У. Дзянісава і З. Пазняка. Калекцыянер з Рыгі В. Целеш і мінскі калекцыянер В. Каляда выдалі кнігі з фатаграфічнымі выявамі горада ў мінулым. З. Шыбека надрукаваў працу пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінска ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. Яго навуковае даследаванне перарасло потым у навукова-папулярную кнігу, якая вытрымала два выданні. Далучыўся да вывучэння гісторыі Мінска ў 1863 г. і вядомы даследчык Г. Кісялёў.

Пасля абвяшчэння Беларусі суверэннай дзяржавай выданні пра Мінск становяцца яшчэ больш шматлікімі (выдадзена каля 27 кніг) і разнастайнымі. Працягнута даследаванне мінскай архітэктуры (А. Лакотка, У. Дзянісаў). Выйшлі кніжкі беларускіх археолагаў, якія зацікавіліся старажытнымі збудаваннямі горада (П. Русаў, Ю. Заяц). Праведзена навуковая канферэнцыя, прысвечаная праблеме аховы гістарычных помнікаў Мінска (1998). В. Чарнатаў прапанаваў аматарам мінулага дзве кнігі пра творчасць савецкіх архітэктараў Г. Заборскага і А. Духана. В. Шамаў выдаў даведнік пра помнікі Мінска, а Г. Шэйкін – пра цэрквы і прыходы горада. Мінулым сталіцы зацікавіліся за мяжой: у Польшчы выйшла кніга Т. Зянкевіча аб літаратурным жыцці ў дасавецкім Мінску і даследаванне Кальварыйскіх могілак, а ў Лондане даведнік пра горад. Большая ўвага звернута на вывучэнне гарадской спецыфікі: Е. Ёдчык даследаваў гарадскі транспарт, А. Сакалоўская – Кальварыйскія могілкі, С. Крапівін і І. Куркоў напісалі пра мінскі ГУМ, І. Куркоў выдаў альбом пра міжваенны Мінск і тым палажыў пачатак вывучэнню новай старонкі ў гісторыі горада, М. Гілевіч пераклаў кніжку ізраільскага даследчыка Г. Смоляра пра Мінскае гета. Сфарміраваўся зусім новы цэнтр навуковых даследаванняў гісторыі Мінска пры гарвыканкаме. Менавіта тут сканцэнтравалася праца па выданню шматтомнай гісторыі Мінска з серыі «Памяць», разгарнуў сваю дзейнасць Мінскі навукова-даследчы інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем, які сёлета адзначае сваё 10-годдзе. Кнігі гэтага інстытута, прысвечаныя гарадскім праблемам, занялі віднае месца ў гістарыяграфіі найноўшай гісторыі горада. Намецілася вывучэнне гісторыі асобных раёнаў горада.

Калі звярнуцца да аналізу распрацаванасці асобных тэм і праблем, то тут высвятляюцца наступныя прабелы. Адсутнічае фундаментальнае даследаванне гісторыі Мінска з улікам апошніх дасягненняў гістарычнай навукі. Выданне з серыі «Памяць» набывае спецыфічны характар. Яго складальнікі і аўтары імкнуцца да як мага поўнага ўліку фактаў і публікацыі цікавых дакументаў. І гэта – важна. Для інтэрпрэтацыі сабраных фактаў не хапае месца, ды яно і не прадугледжваецца.

Практычна ніхто, акрамя археолагаў, не вывучаў перыяд мінскай гісторыі часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Застаюцца нераспрацаванымі гісторыя Мінска ў першай палове ХІХ ст., увесь савецкі і сучасны перыяд. Гэта значыць, што большая частка гістарычнага развіцця Мінска спецыяльна і грунтоўна не даследавалася.

З асобных гістарычных тэм вывучаны муніцыпальнае і культурнае жыццё пераважна ХІХ ст., паўстанні і рэвалюцыі, сацыяльна-эканамічныя праблемы першай паловы ХХ ст., гісторыя праваслаўя, Мінскае падполле, а найбольш за ўсё – гарадская архітэктура і археалогія ў сувязі рэканструкцыяй і мадэрнізацый горада. Толькі сучасныя гісторыкі пачынаюць паварочвацца тварам да «звычайнага чалавека» мінулых часоў. Праўда, праводзіць даследаванні на такім «мікраўзроўні» намнога цяжэй, чым маляваць глабальныя схемы. Таму і кніг такога роду вельмі мала. Асобным мінчанам увага надаецца пераважна ў мемуарнай літаратуры. Толькі ў апошні час пачала закранацца вельмі перспектыўная і запатрабавальная тэма – гісторыя асобных аб’ектаў горада. У нас усё яшчэ няма прыстойнага даведніка па Мінску з належнай інфармацыяй пра яго дамы, вуліцы, плошчы і скверы як страчаныя, так і захаваныя.

Наперадзе ў навукоўцаў шмат неадкладнай працы, бо шлях Мінска да еўрапейскай сталіцы пралягае праз вывучэнне і шанаванне яго гісторыі. Існуе шмат цікавых даследчыкаў Мінска (Р. Баравы, В. Собаль, І. Сацукевіч, С. Харэўскі), якія ўжо зараз у стане надрукаваць цікавыя кнігі. Была б толькі падтрымка.


Бібліяграфія г. Мінска
Дасавецкі перыяд

  1. Бохан Д.Д. Минские подания и легенды. Мн., 1902.

  2. Весь Минск. Мн., 1911.

  3. Врачебный указатель г.Минска. Мн., 1913.

  4. Kowalewska Z. Obrazki mińskie 1850 – 1863 rr. Wilno, 1912.

  5. Корзон Т. Минск в первой половине ХІХ века. Из личных воспоминаний. Варшава, 1906.

  6. Краткий очерк деятельности Минского городского общественного управления с 1909 по 1913 г. Мн., 1913.

  7. Рункевич С.Г. Материалы для истории Минской епархии. К истории Минского кафедрального собора. Мн., 1893.

  8. Рункевич С.Г. Краткий исторический очерк Минской епархии. Мн., 1893.

  9. Рункевич С.Г. История Минского архиепископства (1793 – 1832). СПб., 1893.

  10. Сладкопевцев Е. Тайны грода Минска. Мн., 1911.

  11. Смородский А.П. Столетие Минской губернии. Мн., 1893.

  12. Справочная книга и спутник по Минской губернии. Мн., 1889.

  13. Справочный адресный указатель с планом Минска и календарем на 1904 год. Мн., 1904.

  14. Сыракомля У. Мінск: Беглы агляд сучаснага стану Мінска. Мн., 1992 (перавыданне).

  15. Урванцов С. Медико-санитарныи очерк г. Минска. СПб, 1910.



1920 – 1941 гг.

  1. Дружчыц В. Места Менск у канцы ХV і пачатку ХVІ ст. Мн., 1926.

  2. Либерман Б.И. Город Минск. Мн., 1940.

  3. Поляк М. Краткий очерк 50-летней деятельности Общества минских врачей. Мн., 1928.

  4. Спадарожнік па Менску. Мн., 1930.

  5. Справочник милиционера. Мн., 1939.

  6. 1863 год на Меншчыне. Мн., 1927.


1950-я гг.

  1. Ивашин В.Г. Великий Октябрь в Минске. Мн., 1957.

  2. История Минска, Мн., 1957.

  3. Нетылькин А.Т. Минск во второй половине ХІХ столетия. Автореф. дис... канд. ист. наук. Мн., 1953.

  4. Шаціла В.В. Рэвалюцыйная барацьба ў Мінску ў гады першай рускай рэвалюцыі (1905 – 1907 гг.). Мн., 1956.


1960-я гг.

  1. Богушевич Ю., Гребенников Д. Имени Великого Октября. Мн., 1967.

  2. Галенчик Н.И. Хроника важнейших событий г. Минска. Мн., 1967.

  3. Гісторыя Мінска. Мн., 1967.

  4. Горад і гады: Апавяданні. Вершы. Нарысы. Замалёўкі. Артыкулы. Успаміны. Мн., 1967.

  5. Загорульский Э.М. Древний Минск. Мн., 1963.

  6. Казаченок В. Когда Родина в опасности: Записки о Минском подполье. Мн., 1961.

  7. Косач А.К. Развитие здравоохранения и медицины в г. Минске в период капитализма 1861 – 1917 гг.: Автореф. дис... канд. мед. наук. Мн., 1968.

  8. Минск в творчестве художников: Альбом. Мн., 1964.

  9. Минск: Краткая хроника (ноябрь 1917 – 1966). Мн., 1967.

  10. Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. М., 1966.

  11. Мінск: Фотааповесць аб 900-годдзі сталіцы Савецкай Беларусі. Мн., 1967.

  12. О партийном подполье в Минске в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941– июль 1944 гг.). Мн., 1961.

  13. Сілейка В.М., Лазарук Т.К. Мінску – 900 год: Рэкамендацыйны паказальнік літаратуры. Мн., 1967.

  14. Федорова Т. Общественно-политическая мысль в Белоруссии и «Минский листок» (1886 – 1902 гг.). Мн., 1966.


1970-я гг.

  1. Акалович Н.М. Стоять насмерть: Очерк о героях-защитниках г. Минска. Мн., 1975.

  2. Аникин В.И., Григорьев Ю.П. Город-герой Минск. Мн., 1976.

  3. Грахоўскі С.І. Мінск: Спадарожнік турыста. 2 выд. Мн., 1975.

  4. Жучкевич В.А. Улицы помнят: История, события, люди в названиях улиц и площадей города-героя Минска. Мн., 1979.

  5. Калинин Ф.А. Центр вызывает Минск. Мн., 1973.

  6. Козлов В.И. Верен до конца: 2-е изд. Мн., 1973.

  7. Козлов В.И. Люди особого склада. Мн., 1973.

  8. Кудрявцев Ф.И. Минск и минчане. Мн., 1973.

  9. Минск – город-герой: Справочник. Мн., 1976.

  10. Минск и окрестности: Справочник-путеводитель. Мн., 1979.

  11. Мінск. Спадарожнік турыста: 2-е выд. Мн., 1972. (На рус., бел., англ., фр. і ням. мовах.)

  12. Минск. Фотоальбом. Мн., 1975.

  13. Минск – город и мать. Т.1. Тель-Авив, 1975.

  14. Неўміручы твой подзвіг, Мінск. Мн., 1978.

  15. Паўловіч Л.А., Малышаў А.Я. Прамысловасць Мінска: Эканоміка-геаграфічны нарыс. Мн., 1972.

  16. Петраченко Д.Н. Именами героев. Мн., 1978.

  17. Польский С.А. Демографические проблемы развития Минска. Мн. 1976.


1980-я гг.

  1. Денисов В.Н. Площадь Свободы в Минске. Мн., 1985.

  2. Загорульский Э.М. Возникновение Минска. Мн., 1982.




  1. Кісялёў Г. На пераломе дзвух эпох: Паўстанне 1863 г. на Міншчыне. Мн., 1990.

  2. Минск: Адресно-справочная книга. Мн., 1981.

  3. Мінск учора і сёння/ Аўт.-складальнік В.І. Каляда. Мн., 1988.

  4. Минск: Энцикл. справочник. Мн., 1980. 2-е выд., 1983.

  5. Мінск на старых паштоўках (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.) / Укладальнік В. Целеш. Мн., 1984.

  6. Пазняк З.С. Рэха даўняга часу. Мн., 1985.

  7. Соболь В.Е. Минск XIV – XVIII вв. (по материалам археологического изучения). Автореф. дис... канд. ист. наук. Л., 1988.

  8. Чарняўскі М.М. Археалагічныя помнікі Міншчыны. Мн., 1988.

  9. Чернявская Т.И., Петросова Е.Ю. Памятники архитектуры Минска ХVІІ – начала ХХ вв. Мн.,1984.

  10. Шарпило В.В. Минск: Музеи и мемориальные комплексы. Путеводитель. Мн., 1984.

  11. Шибеко З. Минск в конце ХІХ – начале ХХ вв.: Очерк социально-экономического развития. Мн.,1985.

  12. Шибеко З.В., Шибеко С.Ф. Минск: Страницы жизни дореволюционного города. Мн., 1990.


1991 – 2002 гг.

  1. Войцехович З. Минск: Путеволитель по городу. Мн., 2002

  2. Денисов В.Н. Касьцёл Сьв. Сымона і Сьв. Алены. Мн., 1996.

  3. Заяц Ю.А. Оборонительные сооружения Менска ХІ—ХІІІ вв. Мн., 1996.

  4. Zienkiewicz Tadeusz. Polske życie literackie w Mińsku w XIX i na początku XX wieku (do roku 1921). Olsztyn, 1997.

  5. Етчик Е. Минск от конки до метро. Мн., 1991.

  6. Карповіч Т.А. Культурнае жыццё Мінска першай паловы ХІХ стагоддзя. Мн., 2000.

  7. Каштоўнасці мінуўшчыны: Праблемы зберажэння гістарычна-культурнай спадчыны Мінска: Матэрыялы канф. / Пад рэд. С.Марцэлева. Мн., 1998.



  1. Крапивин С., Курков И. Минский ГУМ: История и современность. Мн., 2001.

  2. Лакотка А.І. Сілуэты старога Мінска: Нарысы драўлянай архітэктуры. Мн., 1991.

  3. Мароз У.В. Мінск старадаўні і малады. Мн., 2002.

  4. Минск: Ист. очерк. Мн., 1994.

  5. Мінск незнаёмы 1920 – 1940 / Аўт.-укладальнік І.М. Куркоў. Мн., 2002.

  6. Минск. Октябрьский район, 1938 – 1998: 60 лет. Мн., 1997.

  7. Памяць. Мінск: Гісторыка-дакументальная хроніка. Кн. 1. Мн., 2001.

  8. Памяць. Мінск: Гісторыка-дакументальная хроніка. Кн. 2. Мн., 2002.

  9. Picarda Guy. Minsk. A Historical Guide оf Short Administrative, Professional and Commercial Direktory. Мinsk; L., 1994.

  10. Проблемы городской консолидации. Мн., 2003.

  11. Русов П.А. Деревянные сооружения Менска ХІІІ – ХVІІ вв. (Опыт архитектурно-археологической реконструкции). Мн., 1992.

  12. Rzymsko-katolicki cmentarz Kalwaryjski w Mińsku na Białorusi/ Red. nauk. Ryszard Brykowski. Warszawa, 1996.

  13. Сакалоўская А.С. Кальварыя. Мн., 1997.

  14. Смаляр Г. Менскае гета / Пер. М.Гілевіча. Мн., 2002.

  15. Туризм в городе Минске: состояние и перспективы. Мн., 2003.

  16. Церкви и приходы Минска/ Авт.-сост. Г.Н. Шейкин. Мн., 1996.

  17. Чернатов В.М. Георгий Заборский. Мн., 1998. (Материалы каменной летописи).

  18. Чернатов В.М. Абрам Духан. Мн., 2002. (Материалы каменной летописи).

  19. Шамов В. Памятники Минска. Мн.,1991.

  20. Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада. Мн., 1994.

1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   26


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка