Міжнародная асацыяцыя ўніверсітэцкіх тэатраў (aitu-iuta) Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт IX сусветны Кангрэс Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў




Дата канвертавання17.03.2016
Памер137.61 Kb.
Міжнародная асацыяцыя ўніверсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA)

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

IX Сусветны Кангрэс

Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў

Мінск, Беларусь: 2 – 6 ліпеня, 2012
Традыцыі, даследванне, эксперыментаванне:

Асноўныя элементы сучаснага ўніверсітэцкага тэатру”
Міжнародная асацыяцыя ўніверсітэцкіх тэатраў (www.aitu-iuta.org) заснавана Ўстаноўчым кангрэсам у Льежскім універсітэце (Бельгія) у 1994 годзе з мэтай развіцця і стымулявання тэатральнага адукацыйнага і творчага працэса, тэарытычнага і практычнага даследвання на ўзроўні ўніверсітэцкай або іншай вышэйшай ступенні адукацыі. Асацыяцыя прадстаўлена на пяці кантынентах і ў больш за 50 краін.

Заснаваная прадстаўнікамі і для прадстаўнікоў універсітэтаў і іншых вышэйшых устаноў, Міжнародная асацыяцыя ўніверсітэцкіх тэатраў з’яўляецца ўнікальным форумам, на якім вучоныя, выкладчыкі і творыя людзі – тэарэтыкі і практыкі – маюць магчымасць падзяліцца адкрыццямі і абмеркаваць агульныя праблемы. Асацыяцыя прапануе платформу для абмену вопытам і паслугамі і адкрыта для ўсіх членаў тэатральнага супольнасці.

З моманту правядзення кангрэсу ў Бельгіі, Міжнародная асацыяцыя ўніверсітэцкіх тэатраў ладзіць гэты Сусветны форум пераважна адзін раз на два гады: г. Валіфілд, Квэбэк (Канада) (1997); г. Дакар, Сенегал (1999); г. Кракаў, Польшча (2001); г. Алімпія, Грэцыя (2003); г. Урбіна, Італія (2006); г. Пуэбла, Мексіка (2008); г. Лестэр, Злучанае Каралеўства Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (2010). У 2012 годзе IX Сусветны Кангрэс, арганізаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам, адбудзецца ў Мінску.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – вядучы навуковы, адукацыйны, інавацыйны і культурны цэнтр Рэспублікі Беларусь. Патэнцыял універсітэта заснаваны на лепшым нацыянальным і міжнародным вопыце ў адпаведнасці з інтэлектуальнымі, культурнымі і сацыяльнымі інтарэсамі асобы, грамадства і дзяржавы і садзейнічае ўстойліваму развіццю краіны.

На працягу васьмі гадоў універсітэт арганізоўвае Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны Куфар», які прызнаны экспертамі адным з вядучых сярод падобных фестываляў ва еўрапейскіх і постсавецкіх краінах. Фестываль дэманструе лепшыя мастацкія дасягненні ва ўніверсітэцкіх і моладзевых тэатрах. Разнастайнасць яго нацыянальнасцяў і практык прапануе магчымасць ўмацавання творчых абменаў і культурнага ўзаемаразумення ва ўсім свеце.

З задавальненнем мы прапануем Вам прыняць удзел у IX Сусветным Кангрэсе і ўнесці свой уклад у міжнародны тэатральны рух! Калі ласка, звярніце ўвагу на прыкладзеную інфармацыю, якая змяшчае правілы правядзення Кангрэсу, заяўку да ўдзелу і іншую важную дакументацыю. Па дадатковыя звесткі просім неадкладна звяртацца да нас асабіста альбо наведаць нашу вэб-старонку: http://www.theatre-fest.bsu.by/aitu/index_by.html


Кацярына Саладуха

Дырэктар IX Сусветнага Кангрэса Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA)

Ад імя арганізацыйнага камітэта IX Сусветнага Кангрэса
Зам.начальніка ўпраўлення па справах культуры БДУ

Дырэктар Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэтральны Куфар»

Член выканаўчага камітэта Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA)

k_saladukha@yahoo.com

Т/ф:+375172095469



IX СУСВЕТНЫ КАНГРЭС МІЖНАРОДНАЙ АСАЦЫЯЦЫІ ЎНІВЕРСІТЭЦКІХ ТЭАТРАЎ

Традыцыі; даследванне; эксперыментаванне:

Асноўныя элементы сучаснага ўніверсітэцкага тэатра
Мінск, Беларусь: 2 – 6 ліпеня, 2012


ПРАВІЛЫ КАНГРЭСУ


  1. МЕСЦА І ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ

  1. Кангрэс праводзіцца ў горадзе Мінску, Беларусь, з 2 па 6 ліпеня 2012г. Міжнароднай асацыяцыяй універсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

  2. Удзельнікам, якія пражываюць за мяжой Мінска, прапаноўваецца прыбыць 1 ліпеня і адбыць 7 ліпеня 2012 г.

  3. Калі Вы жадаеце працягнуць сваё знаходжанне (за ўласны кошт), мы будзем рады дапамагчы Вам, напрыклад, у візавай падтрымцы, у размяшчэнні па зніжаных расцэнках або ў пошуку экскурсійных маршрутаў.




  1. ТЭМА

Традыцыі; даследванне; эксперыментаванне: асноўныя элементы сучаснага ўніверсітэцкага тэатра

У свеце тэатра ўвогулле і ва ўніверсітэцкім, у прыватнасці, адзначаецца ўсвядомленае аднаўленне цікавасці да культурных, антрапалагічных і нават непасрэдна тэатральных традыцый. Мы лічым, што гэты рух, які назіраецца ў шматлікіх краінах усяго свету, выходзіць за межы добра вядомых механізмаў пабудовы ідэнтычнасці і супраціўлення стандартызацыі дзейнасці, якія стымулююцца каланіялізмам і глабалізацыяй.


У тэатры мы сапраўды перажываем зусім новы перыяд, які характарызуецца:

1. масавым выкарыстанне тэхналогій прайгравання гуку і выявы як на сцэне, так і ў самім працэсе тэатральнай творчасці;

2. агульнай тэндэнцыяй да гібрыдызацыі ў практыках культуры і мастацтва, грані і палажэнні якіх становяцца ўсё больш размытымі.
Вяртанне да традыцыі ў такім кантэксце можа азначаць інстынкт самазахавання, жаданне ўтрымацца ў свеце, які радыкальна змяняецца і таму выклікае асцярогу, але таксама можа быць успрынята як прылада трансфармацыі і змены, дзе мадыфікаваная традыцыя спрыяе абнаўленню існуючай тэатральнай сцэны.

У дадатак да пераазначэнне адносін паміж сучасным і мінулым, лакальным і глабальным, такі ўзрастаючы і дынамічны падыход да выкарыстання традыцыі адкрывае дзеячам тэатра, і ўніверсітэцкага тэатра ў асаблівасці, новыя формы выказвання, новыя спосабы ўвасаблення, новыя тэмы і новыя драматычныя персанажы.

Такім чынам, жадаючы стымуляваць удзельнікаў да даследавання тэмы традыцыі з пункту гледжання калектыўнага або індывідуальнага стварэння ідэнтычнасці, мы хацелі б пашырыць кола разважанняў аб гэтых новых формах і аб функцыях традыцыі ў сучасным тэатры, і якія можна пабачыць ў значнай ступені ў універсітэцкім тэатры.
Мы прапаноўваем тры сферы ўвагі для навуковых прац. Прапановы дакладаў, безумоўна, павінны ўключаць гістарычны план, але могуць быць сканцэнтраваны і на ролі новых тэхналогій у дадзеным працэсе абнаўлення:
Сфера ўвагі 1: Эксперыментуючы з традыцыямі

Дадзеная сфера прысвечана даследаванню пастановак і творчых працэсаў, у якіх незвычайным чынам выкарыстоўваюць традыцыі, культурныя альбо тэатральныя.


Сфера ўвагі 2: Прадстаўляючы традыцыі

Дадзеная сфера тычыцца мастацкіх пастановак і працэсаў, арыентаваных на публіку, якая цалкам альбо часткова не знаёмая з пэўнымі традыцыямі. Якім чынам ажыццяўляюцца дадзеныя рэпрэзентацыі традыцыі і якую ролю ў іх граюць новыя тэхналогіі?


Сфера ўвагі 3: Выкарыстоўваючы традыцыі як форму супраціву

Дадзеная сфера даследуе выкарыстанне традыцыі як спосабу пабудовы ідэнтычнасці і супраціўлення пагрозам асіміляцыі, такі як стандартызацыя практык і культур, у вызначаных супольнасцях.



  1. ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Праграма Кангрэсу складаецца з навуковых, адукацыйных і культурных мерапрыемстваў:

пленарныя паседжанні, секцыйныя даклады, майстар-класы, дыскусіі ў фармаце «Open Space», экскурсіі, Кангрэс-клуб і спецыяльны выпуск 9-га Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны Куфар» ў вячэрні час.

Усе асноўныя месцы правядзення мерапрыемстваў Кангрэсу размяшчаюцца ў цэнтры горада на пешым адлегласці адзін ад аднаго.


  1. АФІЦЫЙНЫЯ МОВЫ КАНГРЭСУ

  1. Афіцыйныя мовы Кангрэсу - англійская, беларуская, іспанская, руская, французская.

  2. Афіцыйныя цырымоніі і пленарныя пасяджэнні будуць суправаджацца сінхронным перакладам.

  3. З мэтай эканоміі часу пераклад секцыйных дакладаў ажыццяўляцца не будзе. Мы пераканаўча просім Вас звярнуць увагу пры падрыхтоўцы матэрыялаў на фактар таго, каб яны спрыялі разуменню і стымулявалі дыскусію, нягледзячы на мову прэзентацыі (праекцыя на экран асноўных ідэй, напрыклад, можа служыць візуальнай падтрымкай).




  1. ПАДАЧА ЗАЯЎКІ ДА ЎДЗЕЛУ

Кангрэс запрашае да наступных асноўных формаў актыўнага ўдзелу:

  • навуковы даклад (20 хвілін);

  • наглядны паказ / дэманстрацыя (20 - 60 хвілін);

  • майстар-клас (60 - 120 хвілін).

Заяўка да ўдзелу павінна змяшчаць кароткую анатацыю, якая азагалоўлена, (макс. 500 слоў) з перакладам на ангельскую мову (калі анатацыя не на англійскай мове), поўную кантактную інфармацыю і інстытуцыйную прыналежнасць заяўніка, а таксама кароткую біяграфію (гл. прыкладзеную анкету).


  1. ТЭРМІН ПРЫЁМУ ЗАЯВАК

  • Заяўкі да ўдзелу з навуковым дакладам, дэманстрацыяй і майстар-класам: 15 лютага 2012 года.

Навуковы камітэт Кангрэсу будзе вырабляць адбор на пастаяннай аснове і высылаць афіцыйнае апавяшчэнне па электроннай пошце на працягу месяца па атрыманні заяўкі і не пазней за 15 сакавіка 2012 года.


  1. НАВУКОВЫ КАМІТЭТ КАНГРЭСУ

Дадзены камітэт складаецца з вядучых прадстаўнікоў тэатральнай навукі і педагогікі, абіраецца выканаўчым камітэтам Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA) і нясе адказнасць за навуковую арганізацыю мерапрыемстваў Кангрэсу (адбор дакладаў да ўдзелу ў Кангрэсе, публікацыя).

Члены Навуковага камітэта IX Сусветнага Кангрэса AITU-IUTA:

  • Джэйн Болдуін (англійская мова)

ЗША, Бостанская кансерваторыя мастацтваў

  • Крысціян Паж (французская мова)

Францыя, Рэнскі ўніверсітэт

  • Зінаіда Пасюціна (беларуская і руская мовы)

Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

  • Марыя С. Хорн (іспанская мова)

ЗША, Універсітэт Бафала


  1. ФІНАНСАВЫЯ УМОВЫ

  • Удзельнікі Кангрэсу аплачваюць:

- унёсак за ўдзел;

- праезд да / з Мінска;

- візавы збор (пры неабходнасці); і

- медыцынская страхоўка (пры неабходнасці).




  1. УНЁСАК ЗА ЎДЗЕЛ У КАНГРЭСЕ




  • Беларускія і мінскія ўдзельнікі

    1. Усе беларускія і мінскія навуковыя ўдзельнікі Кангрэсу і слухачы запрашаюцца стаць членам Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA). Членства не ўключана ва ўнёсак удзельнікаў Кангрэсу, але пры жаданні Вы можаце аплаціць членскі ўнёсак па прыбыцці.

    2. Унёсак удзельнікаў Кангрэсу аплачваецца па атрыманні афіцыйнага запрашэння і не пазней за 1 мая 2012 года праз сістэму PayPal на вэб-старонцы Кангрэсу ці міжнародным банкаўскім пераводам; альбо па прыбыцці, але неабходна папярэдне ўзгадніць з арганізатарамі.

БАНКАЎСКІЯ РЭКВІЗІТЫ: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 220030 Мінск, пр. Незалежнасці, 4

Разліковы рахунак 3632900493017 у філіяле МГД ААТ «Белінвестбанк», Код 739, УНП 100235722

Пры аплаце, калі ласка, пазначце Ваша імя і "AITU-IUTA КАНГРЭС 2012".


БЕЛАРУСКІЯ НАВУКОВЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ

30 Еўра

(На Ваша меркаванне:

+ 130 Еўра за 1 год інстытуцыйнага членства ў AITU-IUTA АБО

+ 40 Еўра за 1 год індывідуальнага членства ў AITU-IUTA)



Дадзеныя расцэнкі ўключаюць усе панэльныя і секцыйныя пасяджэнні Кангрэсу, майстар-класы і ўваход на спектаклі 9 Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар»; асноўны камплект матэрыялаў Кангрэсу, а таксама з 1 па 7 ліпеня ўніверсітэцкае бюджэтнае пражыванне і кава-паўзы, абед і вячэра, у тым ліку фуршэт адкрыцця і закрыцця. За дадатковую плату могуць быць замоўлены экскурсіі па г. Мінску, Нацыянальнаму мастацкаму музею і Мірскаму замку (Сусветная спадчына ЮНЕСКА) падчас рэгістрацыі.

МІНСКІЯ НАВУКОВЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ

15 Еўра

(На Ваша меркаванне:

+ 130 Еўра за 1 год інстытуцыйнага членства ў AITU-IUTA АБО

+ 40 Еўра за 1 год індывідуальнага членства ў AITU-IUTA)



Дадзеныя расцэнкі ўключаюць усе панэльныя і секцыйныя пасяджэнні Кангрэсу, майстар-класы і ўваход на спектаклі 9 Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар»; асноўны камплект матэрыялаў Кангрэсу, а таксама з 1 па 7 ліпеня ўніверсітэцкае бюджэтнае пражыванне і кава-паўзы, абед і вячэра, у тым ліку фуршэт адкрыцця і закрыцця. За дадатковую плату могуць быць замоўлены экскурсіі па г. Мінску, Нацыянальнаму мастацкаму музею і Мірскаму замку (Сусветная спадчына ЮНЕСКА) падчас рэгістрацыі.

СТУДЭНТЫ / ПЕНСІЯНЕРЫ*

10 Еўра

(На Ваша меркаванне:



+30 Еўра за 1 год індывідуальнага членства ў AITU-IUTA)

Дадзеная расцэнка уключае ўсе панэльныя і секцыйныя пасяджэнні Кангрэсу, майстар-класы і ўваход на спектаклі 9 Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар»; асноўны камплект матэрыялаў Кангрэсу; кава-паўзы, фуршэт адкрыцця і закрыцця. За дадатковую плату могуць быць замоўлена пражыванне, абед і вячэра, а таксама экскурсія ў Мірскі замак (Сусветная спадчына ЮНЕСКА) загадзя і не пазней двух месяцаў да пачатку Кангрэсу.

* Заяўнікі павінны прыкласці да анкеты адпаведны дакумент, які пацвярджае дадзены статус.




  1. ВАРЫЯНТЫ ПРАЖЫВАННЯ

Па жаданні, пражыванне можа быць арганізавана ў 3 -, 4 - ці 5-зоркавых гатэлях г. Мінска, якія прапануюць зніжаныя расцэнкі для ўдзельнікаў Кангрэсу. Пражыванне павінна браніравацца арганізатарамі і аплачвацца ўдзельнікамі па прыбыцці. Больш падрабязная інфармацыя будзе даступная на вэб-старонцы Кангрэсу ў снежні 2011г.


  1. ПАТРАБАВАННІ ДА ПРЫЯЗДЖАЮЧЫХ

  1. Удзельнікі Кангрэсу павінны падаць не пазней 15 красавіка 2012 года:

  • Пашпартныя дадзеныя ў фармаце: імя, прозвішча; пол; дата нараджэння; № пашпарта; грамадзянства;

  • Інфармацыю аб прыбыцці і адбыцці: даты і час, транспартны сродак і г.д.

  1. Удзельнікам, якія маюць патрэбу ў візе для ўезду ў Беларусь, варта самастойна даведацца пра неабходную інфармацыю, падрыхтаваць усю звязаную дакументацыю і паведаміць арганізатарам загадзя і не пазней за 15 красавіка 2012 года!

  2. Кангрэс аказвае візавую падтрымку і выкарыстоўвае прадастаўленыя пашпартныя дадзеныя для адпраўкі афіцыйнага ліста ў адпаведнае Беларускае Консульства.

  3. Прадстаўнік Кангрэсу сустракае ўдзельнікаў па прыбыцці ў аэрапорце, на чыгуначным або аўтобусным вакзале і суправаджае на працягу ўсяго візіту.




  1. ГОРАД МІНСК

Дзякуючы геаграфічнаму размяшчэнню ў цэнтры Еўропы, на легендарным шляху з варагаў у грэкі, горад Мінск на працягу ўсёй сваёй гісторыі з'яўляўся найважнейшым цэнтрам навукі і мастацтва, гандлю і рамесніцтва. Заснаваны ў 1067 г., горад атрымаў Магдэбургскае права у 1499 г. За сваю гісторыю Мінск не раз уваходзіў у тыя ці іншыя дзяржаўныя фарміраванні, што абумовіла сфармаванае тут унікальнае і заўсёды талерантнае змешванне народнасцяў і культур - частка Вялікага княства Літоўскага ў 1326г., сталіца Мінскага ваяводства ў Польска-літоўскім Саюзе з 1569г., далучэнне да Расіі ў выніку Другога падзелу Польшчы ў 1793г., сталіца Беларускай ССР у 1919 г. і з 1991г. сталіца Рэспублікі Беларусь.
Сучасны Мінск – дынамічны еўрапейскі горад, які развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі, з насельніцтвам каля 1,8 мільёна жыхароў; жывы вобраз яго культуры складаюць яркія вуліцы, шырокія праспекты, гістарычная і пасляваенная архітэктура і, безумоўна, жыхары, бязмежная дабрыня і ветлівасць якіх робяць кожнага госця жаданым!
Вы можаце даведацца больш падрабязна пра Мінск і знайсці практычныя рэкамендацыі аб падарожжы ў Беларусь тут:

  • http://www.belarus.by/ru/

  • http://www.radzima.org/ru/gorod/minsk.html

  • http://www.privet-minsk.com/ru/minsk-ru.html


КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Упраўленне па справах культуры БДУ

пр. Незалежнасці, 4-211, 220030 Мінск, БЕЛАРУСЬ

Т / Ф: +375 17 2095469

Вэб-сайты: http://www.theatre-fest.bsu.by / / www.aitu-iuta.org

Кантактная асоба: Кацярына Саладуха

Моб.: +375 29 6116776 / E-mail: k_saladukha@yahoo.com / Skype: katsiaryna.saladukha



IX СУСВЕТНЫ КАНГРЭС МІЖНАРОДНАЙ АСАЦЫЯЦЫІ ЎНІВЕРСІТЭЦКІХ ТЭАТРАЎ

Традыцыі; даследванне; эксперыментаванне:

Асноўныя элементы сучаснага ўніверсітэцкага тэатра
Мінск, Беларусь: 2 – 6 ліпеня, 2012




ЗАЯЎКА ДА ЎДЗЕЛУ

Зварот:

( Д-р., Праф.,Сп-р, Сп-ня):




Прозвішча/Імя:




Установа адукацыі/ арганізацыя




Займаемая пасада/статус




Поўны адрас:




Тэлефон (укл. код):




Эл.адрас:





Фармат ўдзелу (калі ласка, адзначце адпаведную катэгорыю прэзентацыі):

Навуковы даклад (20 хвілін прэзентацыі)







Наглядны паказ / дэманстрацыя (20 - 60 хвілін)







Майстар-клас (60 - 120 хвілін)













Мова прэзентацыі:







Назва дакладу:




Кароткае апісанне (500 слоў):

Пераклад на ангельскую (калі мова прэзентацыі іншая):







Назва дэманстрацыі :




Кароткае апісанне (500 слоў):

Пераклад на ангельскую (калі мова прэзентацыі іншая):





Назва майстар-класа:




Кароткае апісанне (500 слоў):

Пераклад на ангельскую (калі мова прэзентацыі іншая):



Калі ласка, пазначце неабходнае тэхнічнае абсталяванне:




Калі ласка, падайце кароткую біяграфічную даведку:





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка