Міхась скрыпка свіння I баран




Дата канвертавання13.06.2016
Памер6.66 Kb.
Міхась СКРЫПКА

СВІННЯ I БАРАН

Свіння, задраўшы лыч угору,

Да Барана зайшла ў кантору,

Зарохкала наконт пасады.

Куды б вы думалі? — У грады!

Баран, абклаўшыся паперамі па вушы,

Зірнуў: асоба ў капялюшы!

I, бэкнуўшы ў нядобрую пару:

— Бяру! —

Накіраваў Свінню у агарод.

А тая лыч пусціла ў ход:

Спаласавала ўсё ушчэнт,

Пасля яшчэ,

Зрабіўшы разварот,

Перакуліла плот!

Калі прынеслі акт аб шкодзе

Ў агародзе

Барану,


Той прачытаў

I забляяў:

— Ну й ну!..

Дык як жа так? Чаму ж?

А капялюш?..

----------------------

Як ты свінню ні апранай

I як ні кліч —



Не забывай

Пра лыч.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка