Метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, сппс “гармонія”




Дата канвертавання01.05.2016
Памер188.77 Kb.
Установа адукацыі ЗАЦВЯРДЖАЮ

“Даматканавіцкая Дырэктар школы

дзяржаўная агульнаадукацыйная _______________ К. А. Камінскі

сярэдняя школа Клецкага раёна” “___” ____________ 2010г.



ПЛАН

работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, СППС “ГАРМОНІЯ”

на 2010 – 2011 навучальны год

Установа адукацыі

“Даматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа

Клецкага раёна”


Выпіска з загаду

  1. 09. 2010

Аб стварэнні метадычнага

аб’яднання класных кіраўнікоў,

СППС “Гармонія”


З мэтай арганізацыі работы па павышэнню тэарэтычнага і практычнага ўзроўню педкалектыва школы, забеспячэння выканання адзіных прынцыповых падыходаў да выхавання педработнікаў сучаснымі выхаваўчымі тэхналогіямі і відамі сучасных форм і метадаў работы
ЗАГАДВАЮ:


  1. Стварыць метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў, СППС “Гармонія”.

  2. Увясці ў склад удзельнікаў метадычнага аб’яднання наступныя катэгорыі работнікаў школы:

  1. Класных кіраўнікоў 1 – 11 класаў;

  2. Педагога-арганізатара;

  3. Педагога-псіхолага;

  4. Педагога сацыяльнага;

  5. Кіраўнікоў гурткоў.

  1. Пасяджэнні метадычнага аб’яднання праводзіць адзін раз у месяц.

  2. Тэматычныя пасяджэнні метадычнага аб’яднання з класнымі кіраўнікамі праводзіць адзін раз у чвэрць.

  3. У межах метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў “Гармонія” спланаваць і праводзіць заняткі Школы маладога класнага кіраўніка.

  4. Справаздачы кіраўнікоў гурткоў праводзіць 1 раз у паўгоддзе навучальнага года.

  5. Кіраўніком аб’яднання назначыць намесніка дырэктара школы па выхаваўчац рабоце Маліноўскую В. Я.

Дырэктар школы К. А. Камінскі




Аналіз

работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў “Гармонія”

за 2009 – 2010 н. г.

На працягу навучальнага года ў школе працавала МА класных кіраўнікоў “Гармонія", якое аб'яднала вакол сябе класных кіраўнікоў школы 1-11 класаў. Асноўная ўвага ў рабоце метадычнага аб'яднання ўдзялялася ўкараненню ў выхаваўчы працэс перадавых ІКТ, шырокамаштабнаму прымяненню пры арганізацыі выхаваўчых мерапрыемстваў мультымедыйных тэхналогій. Складзены банк дадзеных аб выхаваўчых мерапрыемствах, якія падрыхтавалі і правялі класныя кіраўнікі. Варта адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення інфармацыйнай класнай гадзіны "Каб стаць мужным...", класны кіраўнік Карповіч Л.Л.; вечара адпачынку " Калыхала маці сына ў калысцы ў ліповай", класны кіраўнік Савош Л.М.; завочнага падарожжа "Паход выхаднога дня", класны кіраўнік 11 "В" кл. Гадун А.А.; класнай гадзіны "Ніхто не забыт - нішто не забыта", класны кіраўнік Хоміч А.У., інфармацыйнай гадзіны "'Хроніка мужнасці", класны кіраўнік :Ждановіч Л. М.

За справаздачны перыяд МА класных кіраўнікоў працавала над тэмамі:


  • "Роля класнага кіраўніка ва ўкараненні здароўезберагаючых выхаваўчых тэхналогій пры фарміраванні ў вучняў навыкаў ЗЛЖ";

  • “Маральна-прававое выхаванне падрастаючага пакалення: традыцыі і інавацыі”;

  • “Фарміраванне прафесійнага самавызначэння школьнікаў ва ўстойлівай адукацыйнай прасторы”;

  • "Формы і метады работы з вучнямі па фарміраванню каштоўнасных адносін да прыроды, экалагічнаму выхаванню школьнікаў з прымяненнем ІКТ.

Неабходна адзначыць, што ўсе класныя кіраўнікі былі ахоплены работай клуба, праведзены па вывучаных тэмах адкрытыя мерапрыемствы, падрыхтаваны выступленні па тэмах МА. Дзейсную даламогу ў арганізацыі работы, правядзенні заняткаў аказвалі педагог-псіхолаг Багеша Ю. М., педагог сацыяльны Грыб Т. М.

Метадычны кабінет папоўніўся новымі метадычнымі дапаможнікамі, распрацоўкамі сцэнарыяў выхаваўчых мерапрыемстваў, класных гадзін. Праведзена сістэматызацыя выхаваўчых мерапрыемстваў на месячніках згодна праграмы бесперапыннага выхавання школьнікаў на 2006 - 2010 г.г. Працягвалася падпіска на наступныя выданні: “Педсавет", "Последний звонок", «Классный руководитель».

На працягу года вывучаўся і абмяркоўваўся вопыт класнага кіраўніка 2 класа Зуйкевіч А. М. па тэме "Выкарыстанне ІКТ пры арганізацыі выхаваўчай работы ў класным калектыве"

Працягвала працаваць праграма "Арыенцір", якая дапамагла адсачыць работу класных кіраўнікоў, вылучыць сярод іх лепшых.

Вялася на працягу года мэтанакіраваная работа ўдзельнікаў метадычнага клуба з вучнямі па прапагандзе ЗЛЖ, культуры паводзін школьнікаў у грамадскіх месцах. Нядрэнна спрацавалі ў плане прафілактыкі правапарушэпняў сярод непаўналегніх. Аднак ёсць і праблемы. Не заспакойвае стан паводзін і культура вучняў школы, па выніках маніторынгу ўзроўню выхаванасці нізкая матывацыя вучняў да вучобы, ёсць праблемы ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў, неабходна павысіць актыўнасць у рабоце з сем'ямі.

Заходзячы са зробленага, улічваючы патрабаванні вучняў і іх бацькоў, у 2010 -2011 навучальным годзе метадычны клуб "Гармонія" будзе працаваць над задачамі:

- фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму ў школьнікаў на асновс дзяржаўнай ідэалогіі;


  • падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы;

  • фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

  • авалодванне каштоўнасцямі і навыкамі ЗЛЖ:

  • фарміраванне культуры сямейных адносін.

План работы метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў,

СП ПС школы на 2010 - 2011 н.г.
Жнівень 31.08.2010 г.
Тэма: ''Мадэляванне выхаваўчай сістэмы школы, класа на 2010-2011навучальны год"

Форма правядзення - інструктыўна-метадычная нарада


План работы:

  • Аналіз работы МА класных кіраўнікоў, СППС школы за 2009-2010 н. г.

  • Выбары кіраўніка МА на 2010-2011 н. г.

- Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма МА “Надзённыя аспекты арганізацыі выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйнай установе ў 2010-2011 навучальным годзе"

  • Падыходы да мадэлявання выхаваўчых планаў класных кіраўнікоў 1-11 класаў.

  • Планаванне работы СППС на 2010-2011 н. г.

- Планаванне праграмы "Суботні калейдаскоп", плана '"Работа з бацькамі'", выхаваўчага плана школы.
Адказныя:

намеснік дырэктара школы па ВР Маліноўская В.Я.

педагог сацыялъны Грыб Т.М.

педагог-псіхолаг Багеша Ю.М.

класныя кіраўнікі 1-11 класаў

кіраўнікі гурткоў


Літаратура


  1. Дэкрэт Прэзідэнта РБ №15 ад 17.07.2008г. “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі".

  2. Iнструктыўна-метадычнае пісьмо МА па арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы МА РБ у 2010-2011 н.г.

  3. Закон РБ "Аб правах дзіцяці".

  4. Н.Г. Дзераклеева "Спутнік класнага кіраўніка".

“Бацькоўскія сходы".

5. Ідэалагічны веснік "" Ідэалагічнай рабоце - пэўныя вынікі (Рэкамендацыі ідэалагічнага аддзела Клецкага райвыканкама).

6. Зборнік загадаў № 18, 2008 г. МА РБ.

Кастрычнік 03.10.2010г.
Школа маладога класнага кіраўніка

Тэма "Функцыянальныя абавязкі класнага кіраўніка”.


Форма правядзення – к руглы стол
Літаратура
Часопіс "'Праблемы выхавання"

Настольная кніга класнага кіраўніка

Часоніс "Класны кіраўнік".

Дакумент "Функцыянальныя абавязкі класнага кіраўніка"


Вынікі: афармленне пратакола, вывучэнне палажэння, папаўненне папкі нарматыўных дакументаў, рэкамендацыі.

Лістапад 25.11. 2010 г.
Тэма “ Прымяненне інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій у рэалізацыі выхаваўчай праграмы школы. Фарміраванне прававой культуры школьнікаў”
Форма правядзення – семінар – практыкум
План правядзення

Выступленні класных кіраўнікоў, СППС школы па тэме работы МА:



  • Прымяненне інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій у выхаваўчай рабоце з вучнямі.

Хоміч А. У., кл. кіраўнік 1 класа


  • Стратэгія навучання асновам права.

Багеша Г. С., кл. кіраўнік 9 ”Б” класа


  • Метады, выкарыстоўваемыя на класных гадзінах па фарміраванню прававой культуры школьнікаў.

Карповіч Л. Л., кл. кіраўнік 5 класа


  • Прававыя акты, пастановы, дакументы, дапаможнікі па вывучэнню правоў дзяцей, выхаванні прававой культуры вучняў.

Бурак Г. М., бібліятэкар УА

Наведванне і абмеркаванне выхаваўчых мерапрыемстваў у 8 класе, класны кіраўнік Карповіч В. М.; 3 класе, класны кіраўнік Зуйкевіч А. М.сацыяльнага педагога Грыб Т. М.


Літаратура
Часопісы «Образование Минщины», 2007 – 2010гг.

Н. М. Ганчарова. Асаблівасці выхаваўчай работы з вучнямі

С. П. Кашуба “Изучаем право»

М. П. Осіпава “Работа з бацькамі”



Снежань 06. 12. 2010г.

Тэма "Формы работы класных кіраўнікоў школы, СППС з сем'ямі групы ўліку СНС. Вынікі рэйда "Сям’я"


Форма правядзення - справаздача
Літаратура
М.П.Осіпава "'Работа з бацькамі"

Часопіс "'Здаровы лад жыцця"

В.В. Лях "Родительское собрание"

Н.І. Дзераклеева "Бацькоўскія сходы"


Вынікі: афармленне пратакола, рэкамендацыі, справаздачы класных кіраўнікоў, СППС

Студзень 08.01.2011г.

Школа маладога класнага кіраўніка


Тэма "Выхаваўчая работа з "праблемнымі вучнямі" (планаванне, маніторынг)
Форма правядзення — інструктыўна-метадычная нарада.
Літаратура
Н.М. Ганчарова "Асаблівасці выхаваучай работы з вучнямі”
Вынікі: афармлепне пратакола, рэкамендацыі, папаўненне папкі нарматыўных дакументаў Дэкрэтам № 18


Люты 05.02.2011г.
Тэма "Асобасны рост вучняў”

(Параўнальны аналіз узроўню выхаванасці вучняў 20010, 2010 гг.)


Форма правядзення – справаздача
Вынікі: афармленне пратакола, рэкамендацыі, справаздачы класных кіраўнікоў.

Сакавік 12.03.2011г.

Школа маладога класнага кіраўніка


Тэма: "Як арганізаваць вучнёўскае самакіраванне ў класным кадектыве?".
Форма правядзення - абмен вопытам
Літаратура

В.Т. Кабуш. Самакіраванне вучняў


Вынікі: афармленне пратакола, рэкамендацыі, афармленне памятак для кл. кіраўнікоў.

Красавік 22. 04. 2011г.
Тэма “Эканомія і беражлівасць – асноныя прыярытэты выхавання школьнікаўва ўстойлівай адукацыйнай прасторы”
Форма правядзення – семінар – практыкум
План правядзення
Выступленні класных кіраўнікоў, СППС па тэме работы МА:

  • Актыўныя формы выхаваўчай работы ў школе.

Салата В. У., кл. кіраўнік 2 класа

  • Асноўныя накірункі дзейнасці класнага кіраўніка з вучнямі па выкананню Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007г. №3.

Ждановіч Л. М., кл.кіраўнік 11 класа

  • Агляд навінак метадычных дапаможнікаў, перыядычнага друку па тэме МА.

Бурак Г. М., бібліятэкар УА


  • Выкарыстанне магчымасцей ІКТ у выхаваўчым працэсе па фарміраванню культуры эканоміі і беражлівасці школьнікаў.

Багеша Г. М., кл. кіраўнік 9 “Б” класа

Наведванне і абмеркаванне выхаваўчых мерапрыемстваў у 9 “А” класе, класны кіраўнік Багеша Г. С.; 4 класе, класны кіраўнік Паляшчу Н. А., бібліятэкара Буряк Г. М.


Літаратура

Часопіс «Образование Минщины», № 1,2,2009г.

Дырэктыва Прэзідэнта РБ ад 14 чэрвеня 2007 г. №3

Часопіс “Воспитание школьников”


Вынікі: афармленне пратакола, рэкамендацыі, сістэматызацыя матэрыялаў МА.

Май 20.05.2011г.
Тэма: "Пошукі. Знаходкі. Інавацыі.".

Форма правядзення - фестываль-прэзентацыя педагагічнага майстэрства класных кіраўнікоў “Самая класная класная гадзіна”.

План правядзення:
- панарама напрацовак мерапрыемстваў.
Вынікі: афармленне пратакола, сістэматызацыя матэрыялаў, выпрацоўка задач на 2011 - 2012 н.г.

Палажэнне

аб метадычным аб’яднанні класных кіраўнікоў "Гармонія"


  1. Метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў "Гармонія" - структурная арганізацыя унутрышкольнай сістэмы кіравання выхаваўчым працэсам, каардынуючая навукова-метадычную і арганізацыйную работу класных кіраўнікоў, СППС, кіраўнікоў гурткоў.

  2. Асноўныя задачы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў “Гармонія'":

- Павышэнне тэарэтычнага ўзроўню педкалектыва, навукова-метадычнай і арганізацыйнай работы класных кіраўнікоў па пытаннях псіхалогіі і педагогікі выхаваўчай работы.


- Забяспечванне выканання адзіных прынцыповых падыходаў да выхавання і сацыялізацыі вучняў.
- Узбраенне класных кіраўнікоў сучаснымі выхаваўчымі тэхналогіямі і ведамі сучасных форм і метадаў работы.

Метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў:

  • Каардынацыя планавання, арганізацыі і педагагічнага аналізу выхаваўчых мерапрыемстваў.

  • Вывучэнне, абагульненне і выкарыстанне на практыцы перадавога педагагічнага вопыту работы класных кіраўнікоў.

  • Садзейнічанне станаўленню і развіццю сістэмы выхаваўчай работы ў класных калектывах.


3. Функцыі метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў “Гармонія"

  • Арганізуе калектыўнае планаванне і калектыўны аналіз жыццядзейнасці класных калектываў.

  • Каардынуе выхаваўчую дзейнасць класных калектываў і арганізуе іх узаемадзеянне ў педагагічным працэсе.

  • Выпрацоўвае і рэгулярна карэкціруе прынцыпы выхавання і сацыялізацыі вучняў.

  • Арганізуе вывучэнне і асваенне класнымі кіраўнікамі сучасных тэхналогій выхавання, форм і метадаў выхаваўчай работы.

  • Абмяркоўвае сацыяльна - педагагічныя праграмы класных кіраўнікоў, матэрыялы атэстацыі класных калектываў.

4. Метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў "Гармонія" вядзе наступную дакументацыю:


  • Гадавы план работы метадычнага аб’яднання;




  • Пратаколы пасяджэнняў метадычнага аб’яднання;




  • Праграмы дзейнасці;

  • Інструктыўна - метадычныя дакументы, якія датычацца выхаваўчай работы ў класных калектывах.


5. Функцыянальныя абавязкі кіраўніка метадычнага аб’яднання "Гармонія"
Кіраўнік метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў “Гармонія" адказвае:


  • За планаванне, падрыхтоўку, правядзенне і аналіз дзейнасці метадычнага аб’яднання.




  • За папаўненне метадычнай капілкі класнага кіраўніка.

  • За своечасовае складанне дакументаў аб рабоце аб’яднання і праведзеных мерапрыемствах.


Сумесна з намеснікам дырэктарам школы па выхаваўчай рабоце адказвае:


  • За выкананне класнымі кіраўнікамі іх функцыянальных абавязкаў.




  • За павышэнне навукова - метадычнага ўзроўню выхаваўчай работы.




  • За ўдасканаленне псіхолага- педагагічнай падрыхтоўкі класных кіраўнікоў.


Арганізуе:

  • Узаемадзеянне класных кіраўнікоў - членаў метадычнага аб’яднання паміж сабой і другімі падраздзяленнямі школы:

  • Адкрытыя мерапрыемствы, семінары, канферэнцыі, пасяджэнні метадычнага аб'яднання ў іншых формах.

  • Вывучэнне, абагульненнне і выкарыстанне ў практыцы перадавога педагагічнага вопыту работы класных кіраўнікоў.

  • Кансультацыі па пытаннях выхаваўчай работы класных кіраўнікоў .

  • Садзейнічае станаўленню і развіцню сістэмы выхаваўчай работы ў класных калектывах.

  • Удзел у падрыхтоўцы і правядзенні атэстацыі класных кіраўнікоў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка