Мазалава гістарычнае і сучаснае




Дата канвертавання19.03.2016
Памер14.36 Kb.
Мазалава – гістарычнае і сучаснае”
Пад такой назвай 18 красавіка 2015 года адбылася пешая экскурсія па аграгарадку Мазалава (Віцебскі раён), у якой узялі ўдзел мясцовыя школьнікі, жыхары і госці населенага пункта, якіх можна было налічыць больш за 40 чалавек.

Арганізатары, мясцовыя культработнікі і настаўнікі, запрасілі ў падарожжа па населеным пункце, першыя ўзгадкі пра які датуюцца 1589-м годам. Маршрут экскурсіі пачаўся ад сярэдняй школы, дзе на тэрыторыі побач у 60-70-х гадах ХХ стагоддзя быў пабудаваны пасёлак меліяратараў. Удзельнікі экскурсіі змаглі пабачыць мясцовую жывую крыніцу – рачулку Лужаснянку, месца былога вісячага мастка, рэшткі млына, помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя – сядзібу “Мілае” колішняга дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Ігната Манькоўскага, наведаць мясцовы Дом культуры (этнавыставу “З гарышчаў бабуль і дзядуль”, выставу народных інструментаў, паслухаць народныя песні ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Вераснянка” і ансамбля песні “Крыніцы”, этнаграфічны куток “Майстэрства народа жыве ў стагоддзях” у бібліятэцы).

Удзельнікі фэста змаглі паслухаць чароўныя легенды ў выканні вучаніцы школы Паліны Казінец, уласныя вершы ў выкананні Алы Дружковай.

Мерапрыемства прайшло ў межах “Фэста экскурсаводаў – 2015” – шэрагу бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18-19 красавіка). Арганізатарамі Фэста выступілі: ГА “Беларускае аб’яднанне экскурсаводаў гідаў-перакладчыкаў”, ГА “Беларускі камтэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС)”, ГА “Беларускі Фонд Культуры” і інш.

Галоўная задума Фэста – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.

Тыя, хто завітаў на экскурсію, атрымалі ад арганізатараў на памяць каляндарыкі з выявай фэста.



Андрэй Струнчанка,

краязнаўца,



арганізатар экскурсіі


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка