Матусевiч Наталля, супрацоўнік рэдакцыі «Беларускi гiстарычны часопіс»




Дата канвертавання23.03.2016
Памер28.91 Kb.
Матусевiч Наталля,

супрацоўнік рэдакцыі «Беларускi гiстарычны часопіс»

Полацкая настаўніцкая семiнарыя

Полацкая настауніцкая семінарыя была заснавана ў 1872 г. і з'яўлялася адной са старэйшых i найбольш вядомых педагагічных навучальных устаноў Беларусі. З ей непасрэдна звязаны імены многіх знакамітых дзеячаў навукі і адукацыі нашай краіны. Дзейнасць семінарыі адыграла значную ролю ў станаўленні айчыннай педагагічнай думкі, выхаванні настаўніцкіх кадраў. Яна з'яўлялася своеасаблівай творчай лабараторыяй, дзе распрацоўваліся перадавыя на той час формы i метады выкладання, што ў далейшым сталі пачаткам нацыянальнай школы.

Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 г.г. галоўная роля ў правядзенні палітыкі русіфікацыі ў Паўночна-3аходнім Kpai адводзілася чыноўнікам, настаўнікам i праваслаўнаму духавенству. Папячыцель Віленскай навучальнай акругі І.П.Карнілаў адзначаў: «Народные школы имеют здесь громадное значение, как проводники, как восстановители православия, а с тем вместе народного сознания и языка. Мы нуждаемся в нравственных и крепких в вере и народности наставниках» [1, с. 34-35].

Стварэнне настауніцкай семінарыі ў Полацку i павінна было забяспечыць мясцовымі кадрамі пачатковыя школы і спрыяць ажыццяўленню адукацыйнай палітыкі, мэтай якой:

было адраджэнне «православия и истинно русских основ» у Паўночна-Заходнім Kpai.

Да канца XIX ст. у Віленскай навучальнай акрузе працавала 5 настаўніцкіх семінарый. Першая была адкрыта ў 1864 г. у мястэчку Маладзечна Віленскай губ., у 1872 г. пачалі працаваць Полацкая ў г. Полацку Віцебскай губ. i Панявежская ў г. Панявежы Ковенскай губ. семінарьі. Нясвіжская семінарыя была заснавана ў 1874 г. у Нясвіжы, заштатным горадзе Мінскай губ., а з 1875 г. начала працаваць Свілацкая семінарыя ў Гродзенскай губ. Настаўніцкія семінарыі акругі разам з icнyючымi пры ix пачатковымі вучылішчамі з'яўляліся асветнiцкімi цэнтрамі для мясцовага насельніцтва.



Згоднай інструкцыяй Міністэрства народнай асветы, паведамленне пра адкрыццё настауніцкіх семінарый i ўмовы паступлення i навучання ў ix публікаваліся на старонках ry6epнскix выданняў. Так, 8 ліпеня 1872 г. у «Витебских губернских ведомостях» была надрукавана абвестка пра прыём навучэнцаў у Полацкую настаўніцкую семінарыю. Змест яе складалі пералік неабходных для паступлення дакументаў, а таксама інфармацыя пра ўступныя іспыты — Закону Божаму, рускай мове, арыфметыцы i спевах. Пры паступленні выкладчыкі перш за ўсе звярталі ўвагу на здольнасці паступаючых да навучання i засваення ведаў. Прымаліся ў семінарыю людзі ўcix саслоўяў, праваслаўнага веравызнання i не маладзей за 16 гадоў. Пры паступленні неабходна было прайсці медыцынскі агляд тыя, хто пакутаваў на цяжкія хваробы, прэтэндаваць на залічэнне не маглі [2, а. 3].

Кіруючыя органы былі зацікаўлены ў падтрыманні сярод навучэнцаў атмасферы лаяльнасці ўраду. Сярод дакументаў Полацкай ceмінарыі ёсць цыркуляр ад кіраўніцтва акругі, у якім выказваецца занепакоенасць, што сярод паступаючых у семінарыі i настауніцкія інстытуты ёсць асобы, што ўжо былі выключаны з сярэдніх навучальных устаноў. Каб прадухіліць ix паступленне ў семінарыі, Kipaўнiкi тых устаноў павінны былі падаваць звесткі пра такіх навучэнцаў у акругу [26, а. 7].


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка