Мастацкая дзіцячая цацка




Дата канвертавання18.05.2016
Памер21.36 Kb.
Мастацкая дзіцячая цацка
Беларуская народная цацка мае шматвяковую гісторыю. Спачатку цацка выконвала ахоўную ролю, фігуркі жывёл і людзей надзялілі магічнымі якасцямі, спадзяючыся на іх дапамогу. Забаўляльная функцыя ў цацак з’явілася пазней.

Многія цацкі – сапраўдныя творы мастацтва, дзе праявіліся багатая фантазія і творчы густ народных майстроў. І як творы мастацтва цацкі маюць вялікія духоўныя і эстэтычныя каштоўнасці, значны гісторыка-культурны патэнцыял. Гэта робіць іх неацэнным матэрыялам у выхаваўча-адукацыйнай рабоце з дзецьмі. Цацкі знаёмяць іх з мастацкай спадчынай беларускага народа, яе лепшымі традыцыямі і ўрэшце рэшт садзейнічаюць фарміра-ванню патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай свядомасці дзяцей. Традыцыйная цацка з'яўляецца нацыянальным гістарычным помнікам, яна важны сродак сувязі пакаленняў, праз яе перадаец-ца сацыяльна-культурны вопыт, выхоўваюцца маральныя і эстэтычныя ўяўленні.

Для вырабу цацак выкарыстоўвалі беларусы разнастайны прыродны матэрыял: гліну, салому, лён, бяросту, шышкі, кару дрэў, жалуды, кавалачкі тканіны.

Асабівую цікавасць выклікаюць драўляныя цацкі. Асновай такой цацкі быў драўляны чурбанок, да якога прымацоўвалі валасы з ільну, твар малявалі вугалем, а вопратку шылі з ласкуткоў тканіны.

Асартымент традыцыйных цацак адпавядаў самым розным запатрабаванням. Дзяцей рыхтавалі да няпростага і нялёгкага сялянскага жыцця з яго ўкладам і законамі, у якіх знаходзіў стыхійнае ўвасабленне асноўны прынцып народнай педагогікі — працоўнае выхаванне. Пэўныя працоўныя навыкі дзеці атрымлівалі ў рухомых гульнях, дзе праяўляліся іх умельства, вынаходлівасць, назіральнасць. Вельмі яскрава гэта ўвасаблялася і ў гульнях з лялькамі, у якіх знайшлі адлюстраванне і быт вёскі, і сялянская святочная абраднасць, асабліва вясельная. І ў той жа час гэта былі дзіцячыя забавы, у якіх раскрываўся свет дзіцячых інтарэсаў і ўражанняў, дзе дзеці далучаліся да народных абрадаў і традыцый.

Найбольш распаўсюджаны на Беларусі гліняныя цацкі. Фігуркі з гліны адлюстроўвалі хатніх жывёл і птушак: козлікаў, пеўнікаў, бычкоў, конікаў, рабілі таксама свісцёлкі.



Узніклі такія цацкі з развіццём ганчарства ў XI – XIII стагоддзях, аб чым сведчаць раскапаныя фрагменты цацак у Пінску, Гародні. Але больш распаўсюджаны яны былі ў XIX – п.XX ст. На кірмашах і рынках побач з розным гліняным посудам можна было ўбачыць і набыць россыпы рознакаляровых яркіх цацак, якія былі таннай і даступнай забаўкай для дзяцей. Шырока выкарыстоўваліся і самаробныя цацкі, асабліва з шышак. Выраблялі іх адразу ў лесе. Возьмуць шышку, абгорнуць яе пушыстым імхом, перавяжуць траўкай, надзенуць шапку-лісток – і лялька гатова.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка