Маслабойка, бандарны выраб; пасудзіна для збівання масла. Лакальная назва біянка. Вызначалася разнастайнасцю форм І канструкцій. Найчасцей вузкая высокая кадачка з клёпак




Дата канвертавання13.05.2016
Памер6.65 Kb.
БОЙКА
Маслабойка, бандарны выраб; пасудзіна для збівання масла. Лакальная назва біянка. Вызначалася разнастайнасцю форм І канструкцій. Найчасцей – вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатойкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, а да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (пашыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка). Такой жа формы бойка выдзёўбвалі з суцэльнай круглай калодкі. На Беларусі (пераважна на Палессі) былі вядомы бойкі цыліндрычнай формы гарызантальнага профілю (у выглядзе 2 – доннай бачачкі, у якой было “акенца” з засоукай); масла збівалі вярчэннем ручкі, што прыводзіла у рух лопасці. У даўнім сялянскім побыце масла збівалі і ў ганчарных пасудзінах (гаршку, макітры і іншых) з дапамогай драўлянай лыжкі ці калатоўкі. На Усходзе Палессі гэты спосаб захаваўся да пачатку 20 стагодзя.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка