Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі




Дата канвертавання03.04.2016
Памер194.25 Kb.
Установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбна-метадычнай рабоце

________________ А. М. Бондараў

______________ 2013 года
Электронная версія адпавядае арыгіналу
Заданні ІІ (завочнага) этапу навучання

ў вочна-завочнай школе па беларускай мове і літаратуры

пры УА “МДАІРА” ў 2013 годзе
Тэрмін выканання: верасень-кастрычнік 2013 года.


  • УВАГА! Адказы на заданні, даведкі і каментарыі будуць змешчаны на сайце УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” 31 кастрычніка 2013 года.

  • Вучні праводзяць самаправерку і аналізуюць выкананыя заданні разам з настаўнікам.

Выкананыя заданні ІІ этапу высылаць на адрас УА “МДАІРА” не трэба!
Дыягнастычны тэст

  1. Знайдзіце пару, у якой змешчаны семантычныя сінонімы.

а) Ісці-крочыць; б) ісці-шыбаваць; в) ісці-плесціся; г) ісці-валачыся; д) ісці-часаць.
2. Знайдзіце пару, у якой змешчаны стылістычныя сінонімы.

а) Маёмасць-манаткі; б) маёмасць-багацце; в) маёмасць-скарб; г) маёмасць-набытак; д) маёмасць-пажыткі.


3. Знайдзіце пару, у якой змешчаны абсалютныя сінонімы.

а) Вопратка-апранаха; б) балота-імшара; в) вораг-непрыяцель; г) крумкач-груган; д) сіла-мужнасць.


4. У якім радзе ўсе словы спрадвечна беларускія?

а) Лямпа, жаўрук, маці;

б) вуліца, ордэн, яблык;

в) раніца, балерына, гектар;

г) бусел, асілак, жывіца;

д) інтуіцыя, знаходка, кантраст.


5. У якім радзе ўсе словы ўстарэлыя?

а) Жырандоль, каганец, чало, мезенец;

б) брукаванка, конка, крама, паходня;

в) асадка, фіранкі, вершнік, факел;

г) кнігар, скарбнік, сподак, вочап;

д) скрыжалі, рыдван, раць, войт.


6. У якім радзе паронімаў прысутнічае лішняе слова?

а) Грэчкавы, грэчаскі, грэцкі;

б) вадзяны, водны, вадзяністы;

в) абанент, абітурыент, абанемент;

г) лісцевы, лісцёвы, ліставы;

д) дыпламат, дыпламант, дыпломнік.


7. Размяжуйце выпадкі мнагазначнасці і аманіміі.

а) Блок партый – хірургічны блок – шлакабетонны блок;

б) выхоўваць кадры – найлепшыя кадры фільма;

в) вышыня палёту – вышыня трохвугольніка – завоблачная вышыня;

г) цяжкі абавязак – цяжкі сон;

д) добрая дысцыпліна ў групе – новая дысцыпліна ў вучэбным плане;

е) музычны такт – мець такт у паводзінах;

ж) вучоныя запіскі – маладыя вучоныя паехалі ў інстытут;

з) працаваць у аўтобусным парку – пажаўцелыя дрэвы ў парку.
8. Укажыце пары слоў, якія не звязаны антанімічнымі значэннямі.

а) Наступны дзень – мінулы дзень; б) наступны радок – папярэдні радок; в) наступны крок –

зроблены крок; г) рэзкі рух – плаўны рух; д) рэзкае святло – слабае святло; е) рэзкае павышэнне

тэмпературы – плаўнае павышэнне тэмпературы; ж) вольны ход – замаруджаны ход; з) вольны

чалавек – палонны чалавек; і) вольнае месца – занятае месца.
9. Вызначце “чацвёртае лішняе” з пункту гледжання лексікі.

а) Тук, тын, лой, лярд;

б) гарнушак, саган, штыкетнік, варэйка;

в) праснак, жур, гладыш, крупнік;

г) дохтар, істужка, кукуля, картопля;

д) аканом, чынш, цаля, дзядзькаванне;



е) дысплей, імідж, біятлон, дызайн.
Практыкум па тэме “Лексіка”
1. Падбярыце да архаізмаў сучасныя адпаведнікі.

Атрамант




раць




вакацыі




кляштар




вуглякоп




напой




веча




печыва




губерня




рабунак




дойлід




адродак




іспыты




апавядач




ланіты




варункі




лемантар




дакора




раме




зацьма




чало











2. Замяніце іншамоўныя словы беларускімі адпаведнікамі.

Абрэвіятура




фрагмент




авацыя




абеліск




анархія




антаганізм




антракт




вібрацыя




атэлье




дырэктыва




дыспут




інтэрв’ю




дэфект




кампетэнтнасць




дэкальтэ




дыскусія




ілюстрацыя




дыплом




іронія




інцыдэнт




кашнэ




імітацыя




п’едэстал




аналогія





3. Запішыце словы па-беларуску.

Живопись




кольцо




риск




жимолость




стебель




георгин




ежевика




клевер




блюдце




голубика




горбушка




пресмыкающееся




дублёнка











4. Падбярыце і запішыце сінонімы да слоў.

Балота




мяцеліца




гаварыць




гарэць




мужны




спакойны




5. Пачынаючы з дамінанты, размясціце сінонімы ў парадку аддаленасці іх значэння ад значэння асноўнага слова.

а) Малы, невялікі, мікраскапічны, маленькі, мініяцюрны, малюсенькі;

б) крочыць, ступаць, ісці, шыбаваць, валачыся, плесціся;

в) праціўнік, вораг, нядобразычлівец, непрыяцель;

г) няшчасце, катастрофа, ліха, бяда, гора;

д) весяліцца, радавацца, забаўляцца, святкаваць, цешыцца;

е) здольны, геніяльны, таленавіты, разумны, кемлівы.
6. Растлумачце значэнне кожнага слова.

Выцінанка




нэндза




прысак




бравэрка




гляк




каганец




скавыш





7. Укажыце тып моўнай аманіміі.

1) Імкнецца ўперад кожны выдацца і ў серыі рамана выдацца (Р. Барадулін).

2) А раніцай туман над сопкай – густая пара над катлом: знаёма пахла бульбай сопкай... (Р. Барадулін).

3) Унізе сцелецца туман, як шэрыя папахі: здаецца, сотні партызан ідуць уброд па пахі (С. Грахоўскі).

4) Белае пакрывала снегу пакрывала і палі, і лясы, і лугі (з газеты).

5) Завеі знясіленай млявы лёт, ахрыплае рэха прастору не мае. Застогне ў адчаі на возеры лёд, заные ад холаду ціша нямая (Р. Барадулін).

6) Хвала сталу, кухоннаму сталу, чыя вага такой вялікай стала! Я на тым настойліва стаю, што да стала свайго прыходжу стала (П. Паначанка).
8. Растлумачце розніцу ў значэнні слоў.

Ганаровы – ганарлівы – ганарысты




Гарбар – грабар




Рэальны - рэалістычны





9. Вызначце від пераноснага значэння.

а) Выпіць шклянку вады;

б) на стале шмат срэбра;

в) у групе 10 душ;

г) у небе плывуць ласкавыя аблокі (Я. Брыль).

д) І жураўлі звыкліся з тым, што хата Пухоўскага не спіць, калі спіць уся вёска (В. Казько).

е) Год пасляваенны. Год работны. Шчэ з руін не выветрыўся дым, а на танцах, звыклыя ад поту, кірзачы і хромавыя боты рэжуць польку крокам страявым (У. Някляеў).

ж) Чытаў Коласа, дарэвалюцыйныя апавяданні і першыя раздзелы трэцяй кнігі трылогіі (Я. Брыль).

з) Чыровныя курткі выйшлі недзе скора за рабочымі на прыпынку (І. Пташнікаў).
10. Зрабіце пераклад на беларускую мову.

Мшистые стволы упавших деревьев, ямы, высокий папоротник, жасмин, шиповник и орешник мешали ей [Ассоль] на каждом шагу; одолевая их, она постепенно теряла силы, останавливаясь всё чаще и чаще, чтобы передохнуть или смахнуть с лица липкую паутину. Когда потянулись, в более широких местах, осоковые и тростниковые заросли, Ассоль совсем было потеряла из вида алое сверкание парусов, но, обежав излучину течения, снова увидела их, степенно и неуклонно бегущих прочь. Раз она оглянулась, и лесная громада с её пестротой, переходящей от дымных столбов света в листве к тёмным расселинам дремучего полумрака, глубоко поразила девочку (А. Грин).



Бліц-размінка


  1. У сучасным тэатры няма амплуа, якое раней называлася “актор-батлей”. Калі

гэта назва існавала і з чым была звязана?
2. Чаму выраз сягонняшні дзень – гістарычная таўталогія?
3. Як правільна кваліфікаваць члены лексічных пар – як варыянты аднаго слова або як самастойныя словы?

Век – века, таполя – топаль, шум – шума, пачак – пачка, пасад – пасада, апал – апала,

насып – наспа, бур – бура, чарапок – чаропка, хіб – хіба, схоў – схова, руль – руля, храп – храпа,

абраз – абраза, лёх – лёха.


4. Растлумачце фразу А Ярыла рэха з яра слаў, ярына на ярышчы ярэла.


5. Музычны гурт носіць назву “Крамбамбуля”. Гэта слова мае гістарычныя карані ў беларускай мове. Што яно магло абазначаць?
6. Якія прыметы адлюстраваны ў наступных геаграфічных назвах?

Аргенціна

Грэнландыя

Манблан


Нідэрланды

Польшча
7. Што агульнага ў словах апельсін, крэпдэшын, сінантрап, сінолаг?


8. У беларускіх песнях фальклорнага паходжання сустракаюцца шматлікія выпадкі, на першы поглад здавалася б, адступлення ад логікі. Звяртаюць увагу незвычайныя спалучэнні: Кумочак на куце мёд-віно п’е; Прыляцеў ясны сокал-салавейка; А брат сястрыцы ўлякнуўся да з хлебам-соллю схамянуўся; А жыта-пшанічанька нязжатая стаіць; Плавала вутачка-гусь па вадзе. Як растлумачыць іх значэнне?
9. Якое слова выступае як “чацвёртае лішняе” з пункту погляду прысутнасці ў сучасным беларускім лексіконе?

Грэцкія крупы, аўсяныя крупы, пярловыя крупы, манныя крупы.




  1. Паводле якой сувязі аб’яднаны словы ў наступных лексіка-семантычных групах?

Кветка – ружа, півоня, дзьмухавец, лілея, васілёк;

Памяшканне – гасцёўня, кабінет, палата, стадола, казарма;

Кашуля – каўнер, рукаў, кішэня, гузік, манжэта;

Спорт – стадыён, трэнер, мяч, суддзя, матч.




  1. Якія словы з’яўляюцца зыходнымі для наступных вытворных лексем?

Спартакіяд

гасцінец

домна

сакратар

зрэнка

заможны
Лінгвакультуралагічны кампанент па тэме “Лексіка”


  1. Спецыфіка бачання і разумення свету носьбітамі розных моў замацавана перш за ўсё ў лексіцы. У беларускай мове шмат слоў “гаваркіх”: снежань, нядзеля, святаяннік, снеданне, конік, запалка. Перакладзіце іх на рускую мову. Прасачыце нацыянальную адметнасць моў пры параўнанні перакладу і арыгіналу.




  1. Чаму збан без ручкі ў беларускай мове называецца гладыш? А якая падказка аб значэнні схавана ў наступных словах: дуддзё, палегліца, шапкаваць, падсуседзіцца, выструніцца, здарожыцца?




  1. Высокай ступенню інфарматыўнасці валодаюць уласныя назвы геаграфічных аб’ектаў (тапонімы). Крыніцай звестак аб чым з’яўляюцца наступныя тапонімы?

Бортнікі

Гута

Бялынічы
Жлобін

Бабруйск

Дрыбін

Талачын

Ляхавічы

Баранавічы

Лошыца

Валожын

Лепель


  1. Як адным словам беларус можа назваць тое, што рускі выказвае фразай?

  • Начать сильно сокрушаться, плакать, скорбеть;

  • стать бледным, как полотно;

  • побыть вдоволь, продолжительное время;

  • стать нелюдимым от уединённой жизни;

  • чувствовать себя.




  1. Растлумачце лексічнае значэнне мнагазначных слоў булён, дзічка, скіба, лядоўня, гасціна і вызначце, да якіх значэнняў гэтых слоў у рускай мове няма аднаслоўных адпаведнікаў.




  1. Як сказаць па-беларуску адным словам:

  • слишком поздно – ...

  • слишком мало – ...

  • становиться ярче, яснее, выразительнее – ...

  • становиться короче – ...

  • становиться острее – ...

  • стать многолюднее – ...

  • стать лучше – ...

  • место, где было гумно – ...

  • место, на котором стояла мельница – ...

  • поле, на котором рос или растёт картофель – ...

  • место за углом дома, за домом – ...

  • место за забором – ...




  1. Прывядзіце сінонімы нематываваных назваў колераў, улічыўшы іх мнагазначнасць.

Зялёны – ...

чырвоны – ...

белы – ...

шэры – ...

чорны – ...

сіні – ...


Расфарбуйце” наступныя фразеалагізмы:

Шыта ............................................... ніткамі,

……………………………... кроў,

у …………………………..... целе,

…………………………... птушка,

пускаць …………………………... пеўня,

...................................... гадзіна,

у …………………………….. святле,



........................................... вуліца.


  1. Вызначце словы па іх лексічным значэнні:

  1. Самае шаноўнае і сімвалічна значнае месца ў традыцыйнай хаце - ...

  2. Народны звычай узаемадапамогі, калектыўная дабравольная праца “за пачастунак” - ...

  3. Прадметы, выявы, дзеянні, якім прыпісвалі магічную здольнасць засцерагаць ад няшчасцяў і ад злых духаў - ...

  4. Традыцыйная прылада для памолу зерня, ручны млын - ...

  5. Керамічныя пліткі для абліцоўкі печаў, камінаў, сцен у памяшканні - ...




  1. !!! Знаўцы нацыянальнай культуры (традыцыі, святы, абрады, вопратка, рамёствы, стравы, “знакі”).

  1. Хлеб быў неабходным атрыбутам разнастайных абрадаў, урачыстасцей і свят: сватання, .......................................................................................................................................................................

  2. У Беларусі здаўна найбольш пашыранымі відамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва былі разьба па дрэве, .......................................................................................................................................................................

  3. Галаўныя ўборы жанчын адрозніваліся асаблівай разнастайнасцю, сярод іх наміткі, .......................................................................................................................................................................

  4. Большасць народных свят працягвалася адзін дзень, аднак існавалі і шматдзённыя святы: Каляды, .......................................................................................................................................................................

  5. Асаблівую ролю ў інтэр’еры традыцыйнага жылля адыгрывалі тыя рэаліі, што выконвалі жыццёва важныя практычныя і ідэйна-абрадавыя функцыі: печ, .......................................................................................................................................................................




  1. Дастаткова сказаць тры словы – карнавал, самба і футбол, – і вы адразу зразумееце, пра якую краіну ідзе гаворка. У гэту яркую, феерычную краіну так імкнуўся “вялікі камбінатар” дваццатага стагоддзя, які меў вытанчаны густ. Турыстаў тут абавязкова запросяць узняцца на вяршыню гары Каркаваду, дзе стаіць знакамітая на ўвесь свет статуя, што стварае незабыўнае ўражанне.

Паводле Я. Салдаценкі

  • Пра якую краіну ідзе гаворка ў тэксце?

  • У якім значэнні ўжыта слова “самба”?

  • Назавіце імя “вялікага камбінатара”.

  • Пра якую статую паведамляецца ў тэксце?

  • Запішыце тры словы, якія, на вашу думку, выразна характарызуюць нацыянальную культуру Беларусі.

  • Як на працягу гісторыі нашай краіны называлі беларусаў? Чым былі абумоўлены гэтыя назвы?


Дыягнастычны тэст па тэме “Фразеалогія”


  1. Якому значэнню адпавядае фразеалагізм “пайсці да Абрама па піва”?

а) Напіцца; б) памерці; в) пайсці невядома куды; г) пакрыўдзіцца; д) адпачываць.


  1. Якому значэнню адпавядае фразеалагізм “у рожкі брацца”?

а) Расці, станавіцца дужым; б) біцца; в) задзірацца, спрачацца; г) ганарыцца; д) не пагаджацца.


  1. Якому значэнню адпавядае фразеалагізм “казу пасвіць”?

а) Бадзяцца; б) гультайнічаць; в) займацца непатрэбнай справай; г) доўга працаваць; д) марудна ісці.


  1. Якому значэнню адпавядае фразеалагізм “табаку важыць”?

а) Драмаць; б) смаліць; в) нічым не займацца; г) разважаць; д) вудзіць рыбу.



  1. Якому значэнню адпавядае фразеалагізм “абуць у лапці”?

а) Пажартаваць; б) падмануць; в) пазбавіць кагосьці грошай; г) набыць новыя чаравікі; д) паздзекавацца.



  1. Вызначце “чацвёртае лішняе”.

а) Век-вяком, абое-рабое, хоць гаць гаці, гады ў рады;

б) не за гарамі, за дзедам шведам, рукой падаць, пад носам;

в) плячысты на жывот, на хуткую руку, птушка высокага палёту, не лыкам шыты;

г) ганяць сабак, бібікі біць, біць лынды, гуляць у бірулькі;



д) на злодзею шапка гарыць, задаць драпака, слацца лістам, даць прачуханца.


  1. Каму з беларускіх пісьменнікаў належыць дадзены афарызм: “Добра быць у дарозе, якую сам сабе выбіраеш”?

а) А.Куляшову; б) Я.Купалу; в) Я.Коласу; г) Р.Барадуліну; д) К.Чорнаму.


  1. Каму з беларускіх пісьменнікаў належыць дадзены афарызм: “Раны гояцца часам, а дружбаю – гора”?

а) К. Крапіве; б) К.Чорнаму; в) М.Багдановічу; г) А.Куляшову; д) П. Панчанку.


  1. Каму з беларускіх пісьменнікаў належыць дадзены афарызм: “Кожны чалавек – цэлы свет”?

а) П.Панчнку; б) Я.Коласу; в) А.Куляшову; г) М.Танку; д) К.Чорнаму.
Практыкум па тэме “Фразеалогія”


  1. Замяніце фразеалагізмы адным словам і падбярыце фразеалагізм-сінонім.

Душа ў душу







На адзін зуб







Табаку важыць







На злом галавы







Пускаць пыл у вочы










  1. Падбярыце фразеалагізм-антонім да прыведзенай фраземы.

Абы дзень адбыць




Душа ў душу




Не за гарой




Біць лынды




Як агню ўхапіўшы







  1. Вызначце стылявую афарбоўку фразеалагізмаў.

Браць слова




Брахаць на сабак




Святая святых




Альфа і амега




Плесціся ў хвасце




Сёмая вада на кісялі







  1. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў.

Стаяць стаянцом




Дзясятаму заказаць




Пайшла пісаць губерня




Не спаць у шапку




Як піліп з канапель




Брацца ў рожкі







  1. Падбярыце беларускія адпаведнікі да рускіх фразеалагізмаў.

Без царя в голове




Видно птицу по полёту




Отмочить штуку




Ушки на макушке




С глазу на глаз




Ни шатко ни валко







  1. Узнавіце прыказкі.

а) Рыхтуй летам сані, ...

б) Словы – срэбра, ...

в) Хто парасё ўкраў, ...

г) Пад ляжачы камень ...

д) Стары вол ...


  1. Размяжуйце прыказкі і прымаўкі.

а) Не ў службу, а ў дружбу.

б) Працуюць і смаку не чуюць.

в) Першага торгу не мінай.

г) Конь на чатырох нагах і той спатыкаецца.

д) Пераначуем – болей пачуем.


  1. Эмацыянальныя жэсты перадаюць разнастайныя адценні пачуццяў. Якія з іх замацаваны ва ўстойлівых выразах (фразеалагізмах)?




  1. Якія сталыя прыфразеалагічныя дзеясловы ўводзяць у тэкст фразеалагізмы:

(......................................) на лес гледзячы;

(.....................................) лахі пад пахі;

(.....................................) як Заблоцкі на мыле;

(....................................) як баран на новыя вароты;

(....................................) на горкі яблык;


(....................................) як дурань з пісанай торбай;

(....................................) дзе ракі зімуюць;

(.....................................) як серада на пятніцу;

(.................................) з хворай галавы на здаровую.






  1. Наступныя выразы можна размеркаваць у дзве групы. Паспрабуйце гэта зрабіць, абгрунтаваўшы крытэрый размеркавання.




Праявіць зацікаўленасць;

Глядзець праўдзе ў вочы;

Атрымаць перамогу;

Набіць кішэні;

Унесці карэктывы;

Весці даследаванне;



Быць прыкаваным да ложка;

Адкрываць душу;

Хварэць на пана;

Зрабіць перасядку;

Задаць пытанне;

Весці сваю лінію






  1. Якія семантычныя адпаведнікі можна падабраць да наступных іншамоўных устойлівых выразаў?

Снегавы балван (польск.);

індзейскае лета (англ.);

земляныя яблыкі (франц.);

зімнія свечкі (польск.);

адарваны лісток (франц.);

бліскучы тыдзень (ням.);

райскі яблычак (чэшск.);

белая муха (італ.).




  1. У аснове ўстойлівых параўнанняў – супастаўленне фізічных і псіхічных асаблівасцей чалавека з рысамі жывёл, уласцівасцямі раслін і інш. У народных параўнаннях выяўляюцца назіральнасць, уважлівасць, “пільнае вока” беларусаў, здольнасць трапна характарызаваць паводзіны, знашні выгляд, унутраны стан людзей: напрыклад, чырвоны як бурак.




  1. Дапоўніце ўстойлівыя параўнанні: сыкае як .........................., задзірлівы як ........................, упарты як ........................, звяглівы як .............................., аблізваецца як ......................................., галодны як ..............................., глухі як ..........................., учэпісты як .........................;

........................ як чорны вол, ......................... як гарох пры дарозе, .......................... як мыш пад венікам, ..............................як жару ўхапіўшы, .......................... як камень пры дарозе, ................................... як вецер на прыгуменні, ......................................... як жаба на купіну.


  1. Многія фразеалагізмы ўтварыліся ў выніку скарачэння прыказак (так званыя “прыказкавыя абломкі”). Дапоўніце запісаныя фразеалагізмы, каб узнавілася прыказка. Патлумачце яе значэнне.




  • Трапіў у нерат – ..................

  • Паспееш з козамі на торг: .............

  • Прыйдзе коза да воза, .........

  • Ні села ні пала, ........




  1. Устанавіце значэнне ўстарэлых слоў: аршын, сажань, шарварка, кол, ражон, капыл. У складзе якіх фразеалагізмаў сустракаюцца гэтыя словы? Ці суадносіцца іх прамое значэнне і значэнне фразеалагізма?




  1. Запоўніце табліцу “Беларускія афарызмы”




Афарызм

Аўтар

Сэнс

Прыказка-сінонім

“Вучыся, нябожа, вучэнне паможа”










“Другі баран – ні “бэ”, ні “мя”, а любіць гучнае імя










“Рупная пчала ўмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак”










“Мой родны кут, як ты

мне мілы ...”















  1. Патлумачце, хто каму і кім даводзіцца.

Цешча –

Свёкар –

Сват –

Зяць –


Нявестка –

Дзевер –

Залоўка –

Братавая –

Ятроўка –

Швагер –


У якіх прыказках і прымаўках адлюстроўваюцца сваяцкія адносіны?


  1. Прадоўжыце прыказкі. Патлумачце іх значэнне.

  1. Галодны француз ...............................

  2. Не проста пані, а пані ..................................

  3. Каму па каму, а каму ........................................

  4. Чым такі скорам, дык лепш ................................

  5. Дзе фэст, там і ............................................

  6. Раскажаш пра вераб’я, а ...................................

  7. Прыйшла талака – ............................................

  8. Зямля талерка: што ................................................

  9. Скажы кумцы па сакрэту, а ......................................

  10. Гультай за дзела – .......................................................

  11. Прыйшоў Пятрок – апаў лісток, ............................................

  12. Куды вецер вее, ..................................................................

  13. Не вялікая бяда, што без рыбы ...................................


Складальнік: Вараб’ёва А.А., метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “МДАІРА”


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка