Магалінскі ігар Уладзіміравіч




старонка2/2
Дата канвертавання17.03.2016
Памер368.29 Kb.
1   2

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

1. Полацкія ювеліры для вытворчасці вырабаў з каляровых металаў выкарыстоўвалі прывазную сыравіну. Можна вылучыць два асноўныя вектары яе паступлення на тэрыторыю горада: 1) Заходні (Заходняя, Цэнтральная і Паўночная Еўропа); 2) Усходні (Волжская Булгарыя, Арабскі халіфат). Роля кожнага з іх залежала ад геапалітычных абставін, а таксама ад унутрыпалітычнай сітуацыі. З XIII ст. галоўным пунктам пасрэдніцкага гандлю металічнай сыравінай становіцца Рыга. На аснове аналізаў 149 вырабаў з каляровых металаў з Полацка ўстаноўлена, што іх хімічны склад характарызуецца перавагай (41,61% выбаркі) сплаваў з высокай канцэнтрацыяй цынка (да 25,71%). Бронзавыя сплавы складаюць 36,24% выбаркі пры перавазе алавяна-свінцовых бронз з нізкім утрыманнем волава. Легкаплаўкія сплавы на аснове волава і свінцу складаюць 12,1% выбаркі, “чыстая” медзь – 8,75%. Высокі працэнт металаў з павялічаным ўтрыманнем цынка дазваляе адносіць Полацк да “прыбалтыйскай” зоны распаўсюджвання сплаваў. Можна вылучыць два этапы ў выкарыстанні асобных тыпаў сплаваў: 1) Х–ХІІІ стст. (шырока распаўсюджваюцца латуні з высокай канцэнтрацыяй цынка і нізкаалавяныя бронзы, ужываюцца шматкампанетныя латуні і бронзы, сплавы на аснове волава і свінцу, “чыстая” медзь); 2) XIV–XVII стст. (змяншэнне ў выбарцы медна-цынкавых і бронзавых сплаваў, шматкампанентных латуней; колькасць вырабаў са шматкампанентнай бронзы, са сплаваў на аснове волава і свінцу, працэнт “чыстай” медзі застаецца стабільным) [5; 11].

2. Інструменты і прыстасаванні вытворчасці з каляровых металаў адлюстроўваюць шматлікасць і складанасць вытворчых працэсаў. Разнастайнасць тэхналагічных аперацый па апрацоўцы каляровых металаў рабіла неабходным існаванне набору спецыяльных інструментаў (кавадлы, малаткі, пінцэты, напільнікі, зубілы, барадкі, вагі). Інструменты і гатовыя вырабы з’яўляюцца сведчаннем выкарыстання полацкімі майстрамі такіх аперацый як ліццё, свабодная коўка, валачэнне, чаканка, чарненне, зярненне, філігрань, цісненне, шліфаванне, паліраванне. Найбольш поўна ў полацкай калекцыі прадстаўлены прылады, звязаныя з ліццём (ліцейныя формы і тыглі). Храналогія полацкіх ліцейных форм дазваляе вылучыць тры этапы ў развіцці ліцейнай тэхнікі: 1) Х–ХІ стст. (з’яўленне аднабаковых каменных ліцейных форм); 2) ХІІ–ХІІІ стст. (выкарыстанне раздымных каменных форм, ліцейных форм для адліўкі аб’ёмных рэчаў са складанай арнаментацыяй, з’яўленне прыстасаванняў з гліны і рогу.); 3) XIV–XVIIстст. (зніжэнне ролі ліцейных форм у ювелірнай вытворчасці). Ступень пашырэння практыкі ліцця па васковай мадэлі на розных этапах складана ацаніць у сувязі з цяжкасцю выяўлення такіх форм у археалагічным матэрыяле. Дынаміка змяненняў ліцейнай тэхнікі тлумачыцца попытам на прадукцыю, а таксама эвалюцыйнымі зменамі ювелірнага ўбору. Тыглі для плаўкі каляровых металаў адносяцца да трох асноўных тыпаў: 1) цыліндрычныя; 2) конусападобныя; 3) тыглі-талерачкі. Цыліндрычныя тыглі атрымалі найбольшае распаўсюджванне ў X–XIIIстст. і надзейна атаясамліваюцца з майстэрнямі Х–ХІ стст. (Ніжні замак) і ХІІ–ХІІІ стст. (Вялікі пасад). Падобныя ёмістасці выкарыстоўваліся некалькі разоў, на што ўказвае вялікая ступень ашлакованасці паверхні. Конусападобныя тыглі найбольш шырока прадстаўлены ў полацкай калекцыі. У прыгатаванні фармовачнай масы для іх вырабу выразна вылучаюцца два падыходы. Конусападобныя тыглі з вялікімі дамешкамі буйной жарствы лакалізуюцца ў межах Верхняга замка (ХІІІ ст.). Пасудзіны з добравымучанага глінянага цеста канцэнтруюцца ў межах ювелірнай майстэрні першай паловы XVII ст. Адзіны экзэмпляр тыгля-талерачкі таксама адносіцца да гэтага рамеснага комплексу [3; 6; 12; 13].

3. Вытворчыя комплексы адносяцца да трох храналагічных груп: 1) X–XI стст.; 2) XII–XIII стст.; 3) XVII ст. Комплекс X–XI стст. вылучаецца вялікай плошчай (каля 100 м²), наяўнасцю спецыяльных інструментаў (тыглі, пінцэты, кавадлачка, вагі), перавагай ліцейнага спосабу апрацоўкі каляровых металаў (тыглі), невялікім асартыментам вырабаў (крыж-цельнік, фібулы, спражкі), ажыццяўленнем вытворчых працэсаў у межах жылых пабудоў. Вытворчыя комплексы XII–XIII стст. характарызуюцца павелічэннем колькасці (тры майстэрні), істотным адрозненнем майстэрняў паводле займаемай плошчы ў залежнасці ад іх размяшчэння, з’яўленнем новых рамесных прыёмаў (адліўка аб’ёмных рэчаў, імітацыя на паверхні літых вырабаў складай арнаментацыі), пашырэннем асартыменту (пярсцёнкі, манетападобныя падвескі, пацеркі, гузікі і інш.), шматпрофільнасцю (у межах майстэрняў зафіксаваны сведчанні апрацоўкі бурштыну і скуры). Вытворчыя аперацыі, якія не патрабавалі выкарыстання спецыяльных горнаў, праводзіліся ў межах жылых пабудоў. Вогненебяспечныя тэхналагічныя працэсы майстры ажыццяўлялі па-за межамі сядзіб, у спецыяльных печах, якія размяшчаліся пабач з майстэрняй на адкрытым паветры. На аснове тапаграфіі вытворчых комплексаў ХІІ–ХІІІ  стст. можна меркаваць пра існаванне спадчынай пераемнасці полацкага рамяства. Майстэрні Х–ХІІІ стст. характарызуюцца выразнай шматпрофільнасцю, якая праяўлялася ў суіснаванні апрацоўкі каляровых металаў з іншымі галінамі рамеснай дзейнасці. Комплекс XVII ст. прадстаўляе сабой новы этап у развіцці мясцовай вытворчасці вырабаў з каляровых металаў. Назіраецца адасабленне рамяства ад іншых галін вытворчай дзейнасці, што з’яўляецца сведчаннем паглыблення падзелу працы, арыентацыі рамеснай вытворчасці на рынак. Майстэрня XVII ст. вылучаецца спецыялізацыяй на вырабе вузкага асартыменту прадметаў, выкарыстаннем абмежаванага набору інструментаў і прыстасаванняў. Дадзены комплекс арыентаваўся на вытворчасць масавых рэчаў утылітарнага характару. Вузкая спецыялізацыя на вырабе абмежаванага набору прадметаў стандартызаванага выгляду з’яўляецца характэрнай і для іншых сінхронных комплексаў XVII ст. Акрамя вытворчых комплексаў вылучаюцца сведчанні вытворчай дзейнасці, якія лакалізаваны на абмежаванай тэрыторыі у выглядзе знаходак інструментаў ці нарыхтовак, не звязаных з канкрэтным сядзібным комплексам. Сведчанні вытворчай дзейнасці фіксуюцца на тэрыторыі Верхняга і Ніжняга замка, Гарадзішча, Селішча, у Вялікім і Запалоцкім пасадах, Экімані [2; 12].

4. Вырабы з каляровых металаў з тэрыторыі Полацка адносяцца да двух храналагічных груп: 1) канец Х–ХІІІ/XIV стст.; 2) XIV–XVII стст. Каляровыя і каштоўныя металы выкарыстоўваліся для вытворчасці прадметаў гаспадарчага і бытавога прызначэння, узбраення, прадметаў хрысціянскага культу і пісьменства. У полацкай калекцыі найбольш поўна прадстаўлены ўпрыгажэнні і дэталі адзення. Адметнасцю металічнага ўбору канца Х–ХІІІ/XIV стст. з’яўляецца значная колькасць дэкаратыўных элементаў: галаўныя ўпрыгажэнні – скроневыя колцы; упрыгажэнні зоны грудзі – падвескі, шпількі, фібулы і інш.; упрыгажэнні рук – пярсцёнкі, бранзалеты; паясная гарнітура – спражкі, кольцы, накладкі. Для ювелірнага ўбору XIV–XVII стст. характэрны пераход асноўнай дэкаратыўнай нагрузкі з металічных упрыгажэнняў на само адзенне. Элементы папярэдняга перыяду змяняюцца функцыянальнымі рэчамі. Ювелірны ўбор полацкіх жанчыну XIV–XVII стст. складаўся з завушніц, пярсцёнкаў, шпілек і іншых дробных дэталяў [4; 5; 7; 8; 10].

5. Вядучую ролю ў культурна-эканамічных сувязях Полацка X–XVII стст. адыгрывала Паўночна-заходняя Русь. На тэрыторыі горада атрымалі распаўсюджванне артэфакты, якія паводле тыпалагічных асаблівасцяў і адметнасцяў хімічнага складу найбольш блізка стаяць да адпаведных старажытнасцяў сінхронных помнікаў гэтых тэрыторый. Важным накірункам культурных кантактаў з’яўляліся прыбалтыйскія землі. Акрамя тыпалагічных адметнасцяў асобных прадметаў доказам сувязяў з прыбалтыйскай тэхналогіяй металаапрацоўкі з’яўляецца хімічны склад металу дадзеных артэфактаў. Характэрная для Прыбалтыкі перавага медна-цынкавых сплаваў з сярэдняй і высокай канцэнтрацыяй цынка фіксуецца і на полацкіх матэрыялах. На розных этапах гісторыі ў залежнасці ад геапалітычных і эканамічных абставін ролю ў структуры гандлю і накірунках культурных кантактаў адыгрывалі таксама і іншыя тэрыторыі. Для перыяду Х–ХІІ стст. актуальным быў скандынаўскі культурны вектар. Скандынавія з’яўлялася адным з галоўных накірункаў паступлення металічнай сыравіны на тэрыторыю горада. У выніку палітычных падзей ХІІІ ст. адбываецца аслабленне кантактаў з Паўднёвай Руссю і краінамі Усходу, у структуры міжнароднага гандлю павялічваецца роля Заходняй і Цэнтральнай Еўропы [5].

6. На тэрыторыі горада існавала ўласная вытворчасць шырокага асартыменту вырабаў з каляровых металаў, што пацвярджаецца не толькі знаходкамі адмысловых інструментаў для іх вырабу, але і хімічным складам гатовых рэчаў. Важнае месца ў полацкай вытворчасці адводзілася латуням (пераважае свінцовая латунь) і бронзам (алавяна-свінцовыя бронзы). Медна-цынкавыя сплавы з высокімі канцэнтрацыямі цынка ў асноўным выкарыстоўваліся для вырабу прадметаў, якія маюць аналогіі ў прыбалтыйскім матэрыяле (фібулы, бранзалеты і інш.). Алавяна-свінцовая бронза з’яўлялася сыравінай для вытворчасці рэчаў, якія маюць усходнеславянскія карані (прадметы хрысціянскага культу, падвескі і інш.). Такім чынам, можна весці гаворку пра існаванне дзвюх асноўных традыцый у каляровай металаапрацоўцы Полацка Х–ХVII стст., якія можна назваць “прыбалтыйскай” і “усходнеславянскай” [5; 11].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў. Матэрыялы дысертацыі могуць выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі абагульняючых даследаванняў па гісторыі і археалогіі Беларусі, пры напісанні спецыяльных работ, складанні лекцыйных матэрыялаў для вучняў школ і студэнтаў, у тым ліку профільных навучальных устаноў. У фондавай і музейна-экспазіцыйнай рабоце вынікі даследавання могуць выкарыстоўвацца для атрыбуцыі асобных артэфактаў, падрыхтоўкі тэматычных выстаў, а таксама улічвацца спецыялістамі-археолагамі падчас апрацоўкі адпаведных рэчавых комплексаў.

CПІС ПУБЛІКАЦЫЙ САІСКАЛЬНІКА

ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ
Артыкулы ў навуковых рэцэнзуемых часопісах
1. Магалінскі, І.У. Гісторыя вывучэння вырабаў з каляровых металаў з тэрыторыі Полацка / І.У. Магалінскі // Вестник ПГУ. Серия А. Гуманитарные науки. История. – 2011. – №1. – С. 25–40.

2. Магалінскі, І.У. Вытворчыя ювелірныя комплексы старажытнага Полацка (X–XVII стст.) / І.У. Магалінскі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – Мінск, 2011. – Вып. 21 : Вывучэнне археалагічных помнікаў на тэрыторыі Полацкай зямлі (да 1150-годдзя Полацка). – С. 115–121.

3. Магалінскі, І.У. Ліцейныя формы і тыглі для плаўкі каляровых металаў з тэрыторыі Полацка X–XVII стст. / І.У. Магалінскі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – Мінск, 2011. – Вып. 21 : Вывучэнне археалагічных помнікаў на тэрыторыі Полацкай зямлі (да 1150-годдзя Полацка). – С. 184–193.

4. Магалінскі, І.У. Ювелірныя ўпрыгажэнні старажытнага Полацка (Х–XVII стст.) / І.У. Магалінскі // Вестник ПГУ. Серия А. Гуманитарные науки. История. – 2012. – № 9. – С. 16–27.

5. Магалінскі, І.У. Вырабы з каляровых металаў у кантэксце культурна-эканамічных кантактаў Полацка ў Х–ХVII стст. / І.У. Магалінскі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – Мінск, 2013. – Вып. 24 : Даследаванне сярэдневяковых старажытнасцей Цэнтральнай Беларусі (памяці Ю.А. Заяца). – С. 113–118.
Матэрыялы навуковых канферэнцый
6. Магалінскі, І.У. Металічныя ювелірныя інструменты X–XVII стст. у фондах НПГКМЗ / І.У. Магалінскі // Полацкі музейны штогоднік: (зборнік навуковых артыкулаў за 2010 г.) / уклад. Т.А. Джумантаева, А.У. Шумовіч. – Полацк, 2011. – С. 55–71.

7. Магалінскі, І.У. Шпількі “пус епі” з тэрыторыі Полацка: класіфікацыя, храналогія і праблема паходжання / І.У. Магалінскі // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: у 2 ч. – Наваполацк, 2011. – Ч. 1. – С. 78–83.

8. Магалінскі, І.У. Вырабы з каляровых металаў гаспадарчага і бытавога прызначэння з тэрыторыі Полацка (X–XVII стст.) / І.У. Магалінскі // Полацкі музейны штогоднік: (зборнік навуковых артыкулаў за 2011 г.) / уклад. Т.А. Джумантаева, А.У. Шумовіч. – Полацк, 2012. – С. 64–78.

9. Магалінскі, І.У. Металічныя крыжы-цельнікі канца Х–XVIII ст. з тэрыторыі Полацка (класіфікацыя, храналогія і тэхналогія вытворчасці) / І.У. Магалінскі // Полацкі музейны штогоднік: (зборнік навуковых артыкулаў за 2011 г.) / уклад. Т.А. Джумантаева, А.У. Шумовіч. – Полацк, 2012. – С. 252–265.

10. Магалінскі, І.У. Прывескі-амулеты з тэрыторыі Полацка (Х–ХІІІ стст.) / І.У. Магалінскі // Віцебскія старажытнасці. Матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Л.В. Аляксеева. – Мінск, 2012. – С. 287–299.

11. Магалинский, И.В. Предварительные результаты исследования химического состава изделий из цветных металлов X–XVII вв. из Полоцка / И.В. Магалинский, С.Н. Райков, М.В. Бельков // Полоцк в истории и культуре Европы : матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Полацк, 22–23 мая 2012 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі, Полацкі дзярж. ун-т ; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.] ; навук. рэд., уклад. В.М. Ляўко. – Мінск, 2012. – С. 392–399.


Раздзел у калектыўнай манаграфіі
12. Магалинский, И.В. Ювелирное производство / И.В. Магалинский // Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX–XIII вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIVXVIII вв., ремесло, денежное обращение и торговые связи Полоцка в средневековье (по данным археологии, нумизматики и письменных источников), культура и просвещение в средневековом Полоцке / О.Н. Левко [и др.] ; редкол.: А.А. Коваленя (гл. ред.); науч. ред. О.Н. Левко ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск, 2012. – С. 349–363.
Артыкулы ў энцыклапедычных выданнях
13. Магалінскі, І.У. Пінцэт ювелірны / І.У. Магалінскі // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя. У 2 т. / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2011. – Т. 2. – С.190.

14. Магалінскі, І.У. Ювелірнае ўпрыгажэнне / І.У. Магалінскі // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя. У 2 т. / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2011. – Т. 2. – С.442.

15. Магалінскі, І.У. Ювелірнае рамяство / І.У. Магалінскі // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя. У 2 т. / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2011. – Т. 2. – С.441.
РЭЗЮМЭ
Магалінскі Ігар Уладзіміравіч
Вытворчасць, тыпалогія і храналогія вырабаў з каляровых

металаў X–XVII стст. з тэрыторыі Полацка
Ключавыя словы: Полацк, рамяство, гандаль, вырабы з каляровых металаў, археалагічныя артэфакты, вытворчасць, тыпалогія, храналогія.

Мэта працы – раскрыццё сутнасці і вызначэнне асаблівасцяў вытворчасці, месца і ролі вырабаў з каляровых металаў у матэрыяльнай культуры Полацка X–XVII стст.

Метады даследавання. Пры падрыхтоўцы дысертацыі былі выкарыстаны параўнальна-гістарычны (кампаратыўны), картаграфічны, статыстычны, параўнальна-тыпалагічны, стратыграфічны і іканаграфічны метады, а таксама вынікі натуральнанавуковых метадаў даследаванняў.

Атрыманыя вынікі і іх навізна. У дысертацыі ўпершыню ў беларускай археалогіі вытворчасць вырабаў з каляровых металаў даследуецца самастойна, у якасці асобнай галіны гаспадаркі. На падставе выкарыстаных вынікаў натуральнанавуковых метадаў даследавання (даныя аналізаў хімічнага складу вырабаў), праблема вывучана комплексна (ад асаблівасцяў сыравіннага металу, які выкарыстоўваўся рамеснікамі, да культурнага кантэксту асобных прадметаў). Саіскальнікам упершыню сістэматызаваны і класіфікаваны вялікі масіў артэфактаў з археалагічных раскопак Полацка (усяго 1294 прадметы), што дало магчымасць скласці максімальна поўнае ўяўленне аб асартыменце вырабаў з каляровых металаў і іх месцы ў матэрыяльнай культуры буйнога усходнееўрапейскага сярэдневяковага цэнтра на працягу значнага перыяду. Прасочаны асноўныя накірункі паступлення вырабаў з каляровых металаў і сыравіны для іх вытворчасці на тэрыторыю горада, вылучаны характэрныя рысы полацкай вытворчасці вырабаў з каляровых металаў X–XVII стст.



Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў. Матэрыялы дысертацыі могуць выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі абагульняючых даследаванняў па гісторыі і археалогіі Беларусі, пры напісанні спецыяльных работ, складанні лекцыйных матэрыялаў для студэнтаў і факультатыўных заняткаў для вучняў школ, у тым ліку профільных навучальных устаноў. У фондавай і музейна-экспазіцыйнай рабоце вынікі даследавання могуць выкарыстоўвацца для атрыбуцыі асобных артэфактаў, падрыхтоўкі тэматычных выстаў, а таксама улічвацца спецыялістамі-археолагамі падчас апрацоўкі адпаведных рэчавых комплексаў.

Вобласць выкарыстання: музеялогія, археалогія, гісторыя Беларусі, педагогіка, гістарычная інфарматыка.

РЕЗЮМЕ
Магалинский Игорь Владимирович


Производство, типология и хронология изделий из цветных

металлов X–XVII вв. с территории Полоцка
Ключевые слова: Полоцк, ремесло, торговля, изделия из цветных металлов, археологические артефакты, производство, типология, хронология.

Цель работы – раскрытие сущности и определение особенностей производства, места и роли изделий из цветных металлов в материальной культуре Полоцка X–XVII вв.

Методы исследования. При подготовке диссертации были использованы сравнительно-исторический (компаративный), картографический, статистический, сравнительно-типологический, стратиграфический и иконографический методы, а также результаты естественнонаучных методов исследования.

Полученные результаты и их новизна. В диссертации впервые в белорусской археологии производство изделий из цветных металлов исследуется самостоятельно, в качестве отдельной отрасли хозяйства. На основе использования результатов естественнонаучных методов исследования (данные анализов химического состава изделий), проблема изучена комплексно (от особенностей сырьевого металла, использовавшегося ремесленниками, до культурного контекста отдельных предметов). Соискателем впервые систематизирован и классифицирован значительный массив артефактов из материалов исследований Полоцка (всего 1294 предмета). Это позволило проследить основные направления поступления изделий из цветных металлов и сырья для их производства на территорию города на протяжении длительного периода, выделить характерные черты полоцкого производства изделий из цветных металлов в X–XVII вв.

Рекомендации по практическому использованию результатов. Материалы диссертации могут использоваться для подготовки обобщающих исследований по истории и археологии Беларуси, при написании специальных работ, составлении лекционных материалов студентов и факультативных занятий для учеников школ, в том числе профильных учебных заведений. В фондовой и музейно-экспозиционной работе результаты исследования могут быть использованы для атрибуции отдельных предметов, подготовки тематических выставок, а также учитываться специалистами-археологами при обработке соответствующих вещевых комплексов.

Область применения: музеялогия, археология, история Беларуси, педагогика, историческая информатика.

SUMMARY
Mahalinski Ihar Uladzimiravich



Manufacture, typology and chronology of the products made from non-ferrous metals of the X–XVII centuries from the territory of Polotsk
Key words: Polotsk, handicraft, trade, products made from non-ferrous metals, archaeological artifact, manufacture, typology and chronology.

Research objective: determination of the essence and peculiarities of manufacturing, assessment of the position and role of the products made from non-ferrous metals in the material culture of Polotsk in the X–XVII centuries.

Research methods: in this research such methods as comparative historical, cartographic, statistic, comparative typological, stratigraphic and iconographic were used.

Outcomes of the research and its novelty: for the first time in Belarusian archaeology the manufacture of the products made from non-ferrous metals is investigated independently, as a separate field of economy. In this dissertation the results of natural-science research methods (the chemistry of the products analyses’ data) are used; and this made it possible to study the problem entirely (from the peculiarities of raw metal, that was used by craftsmen, to the cultural context of separate articles). Considerable part of the artifacts from the research materials of Polotsk (1294 articles) were for the first time systematized and classified by the author. This made it possible to analyze the main directions of the non-ferrous metals products and its raw material’s arrivals to the territory of Polotsk, and single out the main features of non-ferrous metals products manufacture.

Recommendations on application: the materials of this dissertation can be used for the preparation of generalized research in history and archaeology of Belarus, for the writing of special studies, for the working out of lecture materials for schoolchildren, students and profiled educational institutions. In the museum-exhibition and archival work the materials of this research can be used for the identification of some articles, for the preparation of subject exhibitions; also the materials of this research can be used by archaeologists during manufacturing of appropriate articles.

Field of application: museums, archaeology, the history of Belarus, pedagogy, historical informatics.

1 Даследаванне хімічнага складу вырабаў з каляровых металаў X–XVII стст. праводзілася ў Інстытуце фізікі НАН Беларусі па метаду лазернага спектральнага аналізу пад кіраўніцтвам доктара фізіка-матэматычных навук С.М. Райкова.
1   2


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка