Маёнтак Скарынаў на Расоншчыне 3 артыкула Г. Лебедзева «Пуцявiны вя­лiкага палачанiна» ў газеце «Вiцебскi рабочы» ад 8 верасня 1990 г




Дата канвертавання18.03.2016
Памер24.15 Kb.
Маёнтак Скарынаў на Расоншчыне

3 артыкула Г. Лебедзева «Пуцявiны вя­лiкага палачанiна»

ў газеце « Вiцебскi рабочы» ад 8 верасня 1990 г.
...Род Скарынаў валодаў на Полаччыне не толькi «именьем» - сялом Тройдавi­чы (сучасныя Тродавiчы на Расоншчыне), але i “дворищами, что в замку полоцьком суть». Невялiкi маёнтак i замкавая не­рухомая маёмасць яшчэ ад бацькi пе­райшлi да абодвух братоў Скарынаў - Iвана i Францыска, а затым былi, пасля дамоўленасцi з Францыскам, якi ад'яз­джаў за мяжу, перададзены зяцю Iвана - Еску Сцяпанавiчу...

Тое, што Францыск Скарына быў саў­ладальнiкам, разам з братам, некалькiх дворышчаў у замку-градзе полацкiм, стала вядома больш за сотню гадоў назад, пры першай публiкацыi судовых актаў 1535 г. буйнейшым сярод скарыназнаў­цаў XIX ст. П. У. Уладзiмiравым. А тое, што датычыць валодання iмi ж маёнткам на поўначы Полацкай зямлi, дык гэтае пытанне толькi зусiм нядаўна паспраба­ваў узняць аўтар гэтых радкоў(«Лiта­ратура i мастацтва» за 30 верасня 1988 г.). Усе скарыназнаўцы, у тым лiку скла­дальнiк найноўшага зборнiка дакумен­таў i матэрыялаў пра жыццё i дзейнасць Ф. Скарыны В. І.Дарашкевiч (Мн., 1988), упэўнены, што браты Скарыны маглi мець нейкую маёмасць у Полацку, але каб гэта быў яшчэ маёнтак дзесьцi ў Полацкай зямлi, дык пра гэта, здава­лася б, гаворкi быць не можа. Праўда, дакументы 1535 года сведчылi, што бра­там Скарынам перад тым належала нейкае «именье», аднак гэта было падтасавана пад паняцце аб маёмасцi ў самiм Полацку.

Канкрэтнае апiсанне былога маёнтка братоў Скарынаў ёсць у дакументах По­лацкай рэвiзii 1552 г., якiя складзены ўжо пасля смерцi Францыска. Тады iмi валодалi: зноў той жа Еска Сцяпанавiч i сын Мiхны Аўсяннiкава - Марка Mix­навiч. Яны мелi «именье - село Трой­девичи... дворец с пашнею. К тому двор­цу людей волных дымов тры: с тых людей прыходеть им со всякого збожа четьвер­тая часть. В том же именю мають дерево бортное и ловы. Ку служъбе земской коня ставять”.

Толькi невядома, колькi феадальна­-залежных сялян жыло ў сяле «Тройде­вичы». Сама назва гэтага сяла таксама здаецца загадкавай, бо менавiта такой назвы няма сярод населеных пунктаў сучаснай Вiцебскай вобласцi. Але суцяшае тое, што ў гэтай назве адбiлiся недаклад­насцi старога скарапiснага запiсу. Самi ж дакументы рэвiзii Полацкага ваяводства 1552 г. захавалiся ў двух розных ва­рыянтах: па спiсе з колiшняй бiблiятэкi польскiх графаў Бранiцкiх ix надрука­ваў у 1880 г. ў Кракаве I. Шуйскi, а па спiсе Ваенна-вучонага архiва Галоўнага штаба Расiйскай apмii - у 1905 г. у Маскве І. І. Лапо. Спiсы маюць розна­чытаннi, адны запiсы зроблены там бела­рускай лацiнкай, другiя - кiрылiцай.



Таму назву «Тройдевичы» трэба прымаць з некаторымi папраўкамi. А з даку­ментаў той жа рэвiзii высвятляецца, што нашчадкi роду Скарынаў у Полацку мелi абавязак рамантаваць адну з гародняў у крапасной сцяне Полацкага замка­града. Гэтую ж гародню таксама раман­тавалi тыя людзi, хто валодаў землямi каля возера Няшчэрда. Побач з ёю былi тры Асвейскiя гароднi. Значыць, можна шукаць на поўначы Вiцебскай вобласцi, на Расоншчыне, паблiзу возера Няшчэрда. Менавiта там i цяпер ёсць невялiкая вёска Тродавiчы ў Краснапольскiм сельсавеце.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка