М. У. Сільчанка паходжанне дзяржавы І права




старонка3/9
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.99 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

5. Паходжанне дзяржавы ў Афінах.

Плутарх распавядае пра тое, як грэчаскі герой Тэсэй, задумаўшы вялікую справу, аб’яднаў усе абшчыны Атыкі ў адзін горад і адзін народ, між тым, як раней апошні быў рассеяны і толькі з вялікімі цяжкасцямі мог быць сабраны для нейкай нарады па агульнай справе1. Акрамя гэтага, паведамляе Плутарх, сярод народа ўспыхвалі спрэчкі і крывавыя разборкі, што ўскосна можа сведчыць аб тым, што ў народзе ўжо існавалі пэўныя супярэчнасці маёмаснага характару. Праводзячы ў жыццё гэтыя мерапрыемствы, Тэсэй склаў з сябе царскую ўладу і пакінуў за сабой толькі начальства над войскам і права захоўваць законы. Забягаючы крыху наперад, можна паставіць пытанне: ці не гэта ж у свой час зробіць Салон?

Хутчэй за ўсё, эпоха жыццядзейнасці Тэсэя – гэта пачатковы перыяд распаду першабытнага грамадства і фармавання пераддзяржаўнай улады з усімі яго складанасцямі і супярэчнасцямі, калі то з’яўляліся, то знішчаліся першыя парасткі дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Афінах. Жадаючы павялічыць колькасць насельніцтва горада Афіны і кінуўшы кліч «сюды, усе народы», Тэсэй запрасіў народы сяліцца ў горадзе на роўных правах, але адначасова ён падзяліў народ на саслоўі, замацаваўшы за кожным з іх кола пэўных правоў і абавязкаў. Пры гэтым вялікіх перакосаў у аб’ёме правоў і абавязкаў паміж саслоўямі не было. Рэформы Тэсэя ў гэтым плане паслужылі пэўнай перадумовай наступных крокаў па стварэнню дзяржавы ў Афінах яго «наступнікамі» ў гэтай справе, і перш-наперш Салона і Клісфена.

У Старажытнай Грэцыі не было ў VIII-VI ст. да н. э. неабходнасці ва ўсталяванні, як гэта мы назіраем на Усходзе, цэнтралізаванай эканамічнай сістэмы і сістэмы гаспадарання, бо геаграфічныя і кліматычныя ўмовы былі вельмі спрыяльнымі для таго, каб кожная абшчына магла весці сваю гаспадарку і забяспечваць свае ўнутраныя патрэбы ў матэрыяльных каштоўнасцях і найперш у харчаванні, адзенні, жыллі. Часовыя аб’яднанні абшчын, пра якія паведамляюць літаратурныя крыніцы, былі абумоўлены ў асноўным тым, што гэтым абшчынам пагражала знешняя небяспека ў форме войнаў і набегаў і яны вымушаны былі аб’ядноўваць свае намаганні ў барацьбе з агульным знешнім ворагам.

У сувязі з гэтым працэсы фармавання сацыяльнай неаднароднасці грамадства і ўсіх іншых наступстваў, што прывялі да фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства на тэрыторыі Атыкі, адбываліся не па-за межамі, а ўнутры абшчын, а дакладней, арганічна вырасталі з патрэбаў асобных абшчын.



Вельмі важнае значэнне для фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Афінах мела каланізацыя грэкамі пабярэжжа Міжземнага мора, якая была выклікана шматлікімі прычынамі – племяннымі зрухамі, шчыльнасцю насельніцтва, недахопам сродкаў харачавання і г. д. Пад уплывам зыходу масы насельніцтва ў калоніі, увозу сырых прадуктаў з калоніі ў метраполію, развіцця індустрыі ў метраполіі і вывазу яе прадуктаў у калоніі актыўна развіваўся тавараабмен, паказчыкам чаго можа служыць узнікненне і распаўсюджанне ў грэчаскім міры манеты. Нават пасрэдніцтва ў гандлі, падвоз і перавоз тавараў сталі ўжо ў Грэцыі ў гэты час аднымі з асноўных крыніц існавання вялікай групы людзей і нават асобных абшчын1.

Сур’ёзнымі наступствамі, якія адбыліся пасля развіцця тавараабмену, зыходу эмігрантаў у калоніі і іх вяртання на радзіму, прытоку новых пасяленцаў у метраполію, якія не былі карыснымі для старой родавай (фратрыева-філавай) структуры грэчаскага грамадства і найперш для старой родавай арыстакратыі, сталася тое, што з’явілася мноства людзей, якія не належалі да старых родавых абшчын – філаў і фратрыяў. У Грэцыі іх называлі метойкамі (перасяленцамі, абывацелямі)2. Пры гэтым дадзены слой насельніцтва не ўпісваўся ў старую родавую структуру і таму не падпарадкоўваўся ўладзе яе органаў, але быў настолькі вялікі ў колькасных адносінах і моцны ў эканамічных стасунках, што не лічыцца з гэтай з’явай было нельга.

Важную ролю ў фармаванні дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Афінах адыграла так званая гамераўская эпоха, той час, калі грэкі стварылі сваю адметную вайсковую арганізацыю, мэтамі якой былі заваяванне, захоп чужых тэрыторый, рабаванне і падзел заваяванай маёмасці. У выніку гэтай дзейнасці былі фактычна створаны асобныя групоўкі прыватнага характару, добрай вайсковай вывучкі, якія фактычна «вырывалі» яе ўдзельнікаў з асяродку старых родавых (філа-фратрыевых) груп3. Ваенная арганізацыя разбурала стары лад грэчаскай супольнасці. Акрамя таго, што ваенныя групоўкі дазвалялі карэнным чынам змяніць маёмаснае становішча асобы і адначасова абагаціцца альбо пераўтварыцца ў раба, яны фактычна разбуралі старую родавую арганізацыю ўлады. Паралельна, побач з родавай арганізацыяй улады і кіравання, узнікала новая і вельмі ўплывовая ўладная структура. Людзі прывыкалі да таго, што ёсць іншыя цэнтры ўлады, якія могуць задаволіць іх інтарэсы і патрэбы.

Такім чынам, развіццё вытворчых сіл і тавараабмену прывяло ў Афінах да абагачэння старой родавай знаці, узнікнення за кошт ваенных дзеянняў новага слою багатых і знатных людзей, разарэння мелкіх вытворцаў, росту рабства, яўнай маёмаснай дыферэнцыяцыі людзей і росту сацыяльнай напружанасці. Адначасова з гэтым адбывалася перамешванне паміж сабой прадстаўнікоў розных родаў і плямёнаў.

Найбольш значнымі мерапрыемствамі, што прывялі да фармавання дзяржавы ў Афінах, былі рэформы Салона (564 г. да н. э.) і рэформы Клісфена (509 г. да н.э.). Можна сказаць, што «тэхналагічна» працэс фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Афінах быў завершаны ў выніку рэформаў Салона і Клісфена.

Плутарх піша, што маёмасная няроўнасць паміж багатымі і беднымі ў часы Салона дайшла да вышэйшай кропкі1. Простыя людзі былі ў даўгу ў багатых людзей. Яны апрацоўвалі зямлю і аддавалі багатым шостую частку ўраджаю. Іншыя бралі ў багатых у доўг грошы, іх пазычальнікі мелі права вярнуць іх у рабства. Пры гэтым адны заставаліся рабамі на радзіме, а іншых прадавалі ў рабства за мяжу. Многія за даўгі вымушаны былі прадаваць у рабства нават сваіх дзяцей ці бегчы са сваёй радзімы з-за жорсткасці крэдытораў.

У гэты складаны для Афінаў час па просьбе суайчыннікаў, як багатых, так і бедных, кіраванне агульнымі справамі супольнасці ўзяў на сябе Салон, за якім не было ніякай віны і які не быў хаўруснікам багатых у іх злачынствах і ў той жа час не быў чалавекам бедным. Багатыя лічылі яго сваім таму, што ён быў чалавекам заможным і паходзіў са знакамітага роду, а бедныя давяралі яму таму, што ён быў чалавекам шчырым. Салон доўга не рашаўся ўзяць у свае рукі кіраванне, таму што баяўся «как сребролюбья людей, так и надменности их»2. Пры правядзенні рэформаў Салон адмовіўся ад «адзінаўладдзя» і праводзіў рэформы на падставе здаровага розума і закона, з’яўляючыся па пасаде толькі пасярэднікам (архонтам) і заканадацелем. Сябрам жа, якія пераконвалі яго ўзяць усю паўнату ўлады, Салон сказаў: «Тирания – это хорошая крепость, только выхода из нее нет»3.

Салон перш-наперш выдаў законы, у якіх адмяніў кабалу і забараніў забяспечваць ссуды асабістай кабалой, адмяніў усе пазыкі, як прыватныя, так і дзяржаўныя, дазволіў кожнаму рабіць апеляцыю да народнага суда, павялічыў меры, вагі і манеты. Арыстоцель паведамляе аб тым, што свае законы Салон усталяваў на сто гадоў і напісаў іх на 16 кірбах – драўляных выбеленых дошках памерам прыблізна ў рост чалавека, якія былі складзены ў выглядзе прызмы, што паварочвалася вакол сваёй восі для зручнасці прачытання таго, што там было напісана4. Разам з тым, паколькі законы не былі напісаны простай мовай, то ўзнікала

шмат спрэчак, як грамадскіх, так і прыватных, якія даводзілася вырашаць суду. Афіняне паставілі гэтыя законы ў «царскім порціку» і далі клятву іх выконваць.



Выдаўшы законы і правёўшы неабходныя рэформы, Салон здзейсніў падарожжа ў Егіпет часткова па гандлёвых справах, а часткова з цікавасці і паведаміў пры гэтым афінянам, што вернецца на радзіму праз 10 гадоў. Арыстоцель тлумачыць гэтыя дзеянні наступным чынам: «Когда Солон устроил государство таким, как сказано, образом, к нему стали то и дело обращаться с докучливыми разговорами о законах, одни пункты порицая, о других расспрашивая. Ввиду этого он, не желая ни изменять их, ни навлекать на себя вражды, предпринял путешествие в Египет… Он не считал себя вправе, если бы лично присутствовал, истолковывать законы, но думал, что каждый обязан исполнять написанное»1.

Галоўным у рэформах Салона быў афіцыйны падзел насельніцтва па маёмаснай прымеце, незалежна ад прыналежнасці да той ці іншай абшчыны, на чатыры катэгорыі (класы): пентакасіямедзімнаў, вершнікаў, зеўгітаў і фетаў. Да першай катэгорыі належалі тыя афіняне, якія атрымлівалі са сваёй зямлі 500 мер сухіх і вадкіх прадуктаў, да другой – 300 мер, да трэцяй – 200. Пры гэтым кожнаму з адзначаных класаў ён дазволіў займаць пасаду ў органах улады ў адпаведнасці з велічынёй маёмасці, гэта значыць, увёў своеасаблівы цэнз, а тым, хто належаў да фетаў, дазволіў прымаць удзел толькі ў народных сходах і судах. Напрыклад, казначэеў можна было выбіраць толькі з класа пентакасіямедзімнаў. Вышэйшыя пасады Салон зрабіў выбіраемымі па жрэбію з ліку папярэдне выбраных, якіх намячала кожная з філаў.

Такім чынам, па сваёй накіраванасці рэформа Салона, у якой гаварылася аб скасаванні пазыкаў і юрыдычным замацаванні маёмаснага стану людзей, іх падзеле па маёмаснай прымеце на пэўныя катэгорыі, тычылася ў першую чаргу характару размеркавання і пераразмеркавання лішкавага прадукту, які з’явіўся ў вялікіх памерах у афінян і які размяркоўваўся ва ўмовах «поўнай свабоды» тавараабмену. Такое становішча з размеркаваннем і пераразмеркаваннем лішкавага прадукту і прывяло да хуткага размежавання маёмасці і абвастрэння сацыяльных супярэчнасцяў. Салон сваімі рэформамі ўвёў стабільнасць і парадак у тавараабменныя працэсы, урэгуляваў працэсы размеркавання і пераразмеркавання лішкавага прадукту. Адняўшы ў багатых афінян напачатку рэформаў пэўную частку лішкавага прадукту і задаволіўшы тым самым інтарэсы бедных, ён забяспечыў гарантаваную частку лішкавага прадукту багатым праз тыя дзяржаўныя пасады, якія яны змаглі займаць згодна са сваім юрыдычна замацаваным маёмасным становішчам. Недарэмна пасады казначэяў, як было адзначана, маглі займаць толькі тыя афіняне, якія ўваходзілі ў першую катэгорыю.

Акрамя гэтага, Салон паспрабаваў сфармаваць новую сістэму цэнтральнага

кіравання ў Афінах для вырашэння супольных спраў, якая б прыйшла на змену першабытнаабшчыннай сістэме арганізацыі ўлады. Дзеля гэтага ён стварыў Савет чатырохсот, па сто асобаў з кожнай філы. Пры гэтым кожная філа падзялялася на тры трыціі, а кожная трыція – на 12 наўкрарый. Аднак рэформы Салона ў дадзеным кірунку не былі паслядоўнымі і радыкальнымі, а таму старыя родавыя (філавыя) сувязі не былі знішчаны, а значыць, «стварэнне» дзяржаўна-арганізаванага грамадства не было завершана.

І толькі Клісфен сваімі рэформамі канчаткова ліквідаваў рэшткі рода-племянной арганізацыі грамадства і завяршыў стварэнне дзяржавы ў Афінах. Ён на месца родавых сувязяў насельніцтва паставіў тэрытарыяльную яго арганізацыю. Усю тэрыторыю чатырох раней аб’яднаўшыхся паміж сабой плямёнаў (філаў – па грэчаску) ён раздзяліў на 10 тэрытарыяльных філаў і даў ім новыя назвы па імёнах герояў роданачальнікаў, у сувязі з чым рашаючым для чалавека было месца жыхарства на тэрыторыі адной з іх, а не прыналежнасць да родавай арганізацыі. Арыстоцель слушна заўважае, што Клісфен імкнуўся пры гэтым « смешать их, чтобы большее число людей получило возможность участия в делах государства. Отсюда и пошло выражение: «не считаться филами» – в ответ тем, кто хочет исследовать происхождение»1.

Дасягненню дадзенай мэты спрыяла тое, што ў склад новых філаў былі ўключаны іншаземцы і нават рабы. Клісфен усталяваў Савет пяцісот замест Савета чатырохсот, у які абіралася па пяцьдзесят чалавек ад кожнай ізноў створанай філы. Акрамя гэтага, усю тэрыторыю краіны Клісфен падзяліў на трыццаць частак (дэмаў) і прымусіў усіх лічыцца дэмамі. А каб канчаткова знішчыць старыя родавыя сувязі, ён прымусіў усіх публічна называць сябе па імені новых дэмаў. Назвы дэмаў ён даваў па іх мястэчках і па імёнах заснавальнікаў, таму што далёка не ўсе дэмы былі звязаны з месцамі.



Галоўнай мэтай рэформаў Клісфена было перамешванне насельніцтва. Раздрабіўшы насельніцтва па невялікіх акругах і аб’яднаўшы ў кожнай акрузе прадстаўнікоў розных родаў і фратрыяў, Клісфен разбурыў вялікія старынныя групоўкі насельніцтва і «адсунуў» іх значэнне і ролю ў жыцці грамадства на «другія ролі». І самае галоўнае – ен «адсунуў» на «другія ролі» старынныя групоўкі насельніцтва, г.зн. старыя рода-фратрыевыя сувязі ў фармаванні менавіта органаў улады і кіравання. І, як сцвярджае Р. Віпер, у далейшай гісторыі Афін ранейшыя арыстакратычныя роды не выступаюць больш у якасці самастойнай сілы2. Праўда, трэба адзначыць і тое, што старая родавая арганізацыя працягвала існаваць і надалей, таму што былі захаваны ранейшыя роды, фратрыі і жрэчаствы, але яны не мелі свайго ранейшага значэння пры фармаванні органаў улады і кіравання, пры наданні статуса афінскага грамадзянства.

6. Узнікненне дзяржавы ў Рыме.

Утварэнне дзяржаўнасці ў Старажытным Рыме шмат у чым нагадвае працэс фармавання дзяржавы ў Афінах. І перш-наперш у тым, што ён адбываўся пад рашаючым і вызначальным уздзеяннем сацыяльна-эканамічных працэсаў, што праходзілі ўнутры родавай абшчыны, а не па-за яе межамі.

Асаблівасцю ўзнікнення і развіцця горада Рыма было тое, што ён быў заснаваны Ромулам на «роўным месцы», а яго першымі насельнікамі былі людзі, якія раней належалі да розных родаў і плямёнаў. Заснаваўшы горад, Ромул стварыў перш-наперш войска, уключыўшы ў яго склад самых ваяўнічых жыхароў, а астатняя частка насельнікаў горада склала народ, які атрымаў імя populus. Сто лепшых жыхароў былі абраны дарадцамі і названы патрыцыямі, а іх сход атрымаў назву сената – савета старэйшын. Так быў створаны ў Рыме слой арыстакратыі. Прычым арыстакратаў Ромул назваў патронамі (пакравіцелямі) і абавязаў іх клапаціцца аб астатніх насельніках, якія атрымалі назву кліентаў.

Ромул, на думку Плутарха, зрабіў гэтым самым вельмі разумны крок, бо злучыў насельнікаў горада – арыстакратаў і просты народ – клопатам аб агульнай справе, усклаўшы на іх узаемныя абавязкі1. Такім чынам, у факце ўтварэння Рыма ўтрымліваецца момант перамешвання насельніцтва. У гэтым плане першыя крокі заснавальніка горада Рыма падобныя на тое, што ў Афінах зрабіў Тэсэй. Перамешванню насельніцтва ў далейшым і аслабленню родавых сувязяў моцна спрыяла палітыка, якую праводзіў Рым. У войнах з суседзямі ваяўнічыя рымляне шкадавалі палонных, даравалі ім жыццё і прымусова перасялялі іх у Рым, праўда, на роўных правах з карэннымі насельнікамі.

Праўда, трэба мець на ўвазе, што перамешванне насельніцтва, аб якім ідзе гаворка, не магло істотна парушыць (а тым больш адмяніць) старую родавую арганізацыю і істотна падарваць кроўна-роднасныя сувязі, бо пераселеныя людзі і народы прымусова ўключаліся ў склад існаваўшых родавых адзінак Рыма. Разам з тым, такая палітыка як бы стварала перадумовы для далейшых крокаў па разбурэнню старых кроўна-роднасных сувязяў. Такая палітыка, як адзначае Плутарх2, спрыяла ўзвышэнню магутнасці Рыма. Але, падкрэслім гэта асабліва, толькі да пэўнага часу. Да таго часу, пакуль старая родавая арганізацыя магла «пераварваць» прышлае насельніцтва ў сваім унутрыродавым катле, «зраманізаваць» яго. На пэўным этапе развіцця такой палітыкі Рыма ўключаць заваяванае ці прышлае насельніцтва ў склад старых родавых супольнасцяў больш не ўяўлялася магчымым. Калі гэта зрабілася, адказаць дакладна вельмі цяжка.

Адметнай рысай фармавання дзяржавы ў Рыме было тое, што ў гэты працэс актыўна ўмяшалася трэцяя сіла – plebs – прышлае насельніцтва, прадстаўнікі іншых родаў і плямёнаў. Гэта былі асабіста вольныя людзі, але яны не былі звязаныя з

рымскім народам кроўна-роднаснымі сувязямі. Рlebs валодаў гандлёвым і прамысловым багаццем, зямельнай уласнасцю, плаціў падаткі і адбываў вайсковую павіннасць. Але разам з тым plebs не мог удзельнічаць у сходах рымскага народа, не меў права займаць службовыя пасад у органах улады і кіравання рымскага народа. Не маючы доступа да кіраўніцтва супольнасцю, plebs не прымаў удзел у падзеле заваяваных земляў і нарабаванага пад час бясконцых ваенных дзеянняў багацця.

Рlebs, такім чынам, выконваў аднолькавыя з populus romanus – уласна рымскім народам – абавязкі ў сферы «публічнага права», але не меў «публічных правоў», бо сістэма кіравання і ажыццяўлення ўлады цалкам знаходзілася ў руках populus romanus, ад імя якога кіравала рымская арыстакратыя (патрыцыі). Пры гэтым трэба адзначыць, што патрыцыят (ад патрыцыі) у Рыме сфармаваўся паступова, пасля таго, як у рымлян склаўся звычай абіраць старэйшын (сенатараў), як правіла, з адной і той жа сям’і кожнага рода, што прывяло да ўзнікнення прывелеяваных, г. зн. знатных сем’яў, члены якіх і сталі называцца патрыцыямі.

Барацьба plebsа супраць старой сістэмы кіравання, якая выглядала барацьбой плебеяў і патрыцыяў, і сталася адной з рашаючых сілаў, што прывялі да ўтварэння дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Рыме. Вынікам гэтай барацьбы і стала разбурэнне старой рода-пляменнай арганізацыі, якая вызначала парадак фармавання органаў улады і кіравання і якая альбо давала магчымасць удзельнічаць у кіраванні і ажыццяўленні ўлады, альбо цалкам выключала з гэтага працэсу людзей у залежнасці ад таго, уваходзілі яны ў склад populus romanus ці не.

Гэтая барацьба доўжылася звыш за 200 гадоў, плебеі паступова «вырывалі» ў патрыцыяў адну пазіцыю за другой, пакуль не дасягнулі поўнай роўнасці ў правах з populus romanus. Увянчала яе вынікі і цалкам парушыла рэшткі дадзяржаўнай арганізацыі грамадства рэформа цара Сервія Тулія, якая абапіралася на вопыт грэчаскіх рэформаў, асабліва на вопыт рэформаў Салона і Клісфена.



Першае, што зрабіў Сервій Тулій, адзначае Ціт Лівій, ён «... учредил ценз – самое благодетельное для будущей великой державы установленье, посредством которого повинности, и военные, и мирные, распределяют не подушно, как до того, но соответственно имущественному положению каждого. Именно тогда учредил он и разряды, и центурии, и весь основанный на цензе порядок – украшенье и мирного и военного времени»1. Сэнс гэтай «цэнзавай рэформы» Сервія Тулія ў тым, што «... тяготы были с бедных переложены на богатых. Зато большим стал и почет. Ибо не поголовно, не всем без разбора (как то повелось от Ромула и сохранялось при прочих царях) было дано равное право голоса и не все голоса имели равную силу, но были установлены степени, чтобы и никто не казался исключенным из голосования, и вся сила находилась бы у виднейших людей государства»2.

Фактычна падзел насельніцтва па маёмаснай прымеце выглядаў так: да

першага разраду адносіліся тыя, хто меў маёмасць у 100 тыс. асаў (ас – медная манета вагай 327,5 г), да другога – 75 тыс. асаў, да трэцяга – 50 тыс. асаў, да чацвёртага – 25 тыс. асаў, да пятага – 12, 5 тыс. асаў. Усё астатняе насельніцтва не ўваходзіла ў склад гэтых разрадаў і атрымала назву пралетарыяў (ад лац. рroles – нашчадкі), намёк на тое, што ўсё багацце гэтых людзей зводзілася да таго, што яны мелі нашчадкаў.

Падзел насельніцтва па маёмаснай прымеце меў як вайсковы, так і палітычны сэнс. Вайсковы сэнс зводзіўся да наступнага. Кожны разрад (слой, клас) рымскага насельніцтва абавязаны быў выстаўляць пэўную колькасць цэнтурый (соцен) воінаў. Першы – 98 цэнтурый (80 цэнтурый пехацінцаў і 18 цэнтурый вершнікаў), другі, трэці і чацвёрты – па дваццаць цэнтурый пяхоты і апошні (пяты) – 30 пяхотных цэнтурый. Палітычны сэнс рэформаў Сервія Тулія зводзіцца да таго, што Сервій Тулій утварыў новы орган улады (народны сход), у якім прымалі ўдзел або з якога выключаліся як прадстаўнікі ўласна рымскага народа, так і плебеі ў залежнасці ад таго, неслі яны вайсковую службу, гэта значыць уваходзілі ў склад цэнтурый, якія фармаваліся пэўным разрадам, альбо не. Калі ўлічыць, што галасаванне ў народным сходзе стала праводзіцца па цэнтурыях, а кожная цэнтурыя мела адзін голас, то атрымліваецца, што першы па маёмаснай прымеце разрад рымлян атрымліваў перавагу ў галасаванні перад астатнімі разрадамі і мог абіраць, калі захоўваў адзінадушша, у склад новых органаў улады сваіх прадстаўнікоў, бо валодаў большасцю галасоў у цэнтурыяльным народным сходзе.



Акрамя гэтага, тэрыторыя Рыма была падзелена не па родавай прымеце, а былі створаны чатыры «тэрытарыяльныя» племені, кожнае з якіх жыло ў асобным квартале горада і мела палітычныя правы. Правы асобы сталі вызначацца не старой родавай сувяззю, а месцам пражывання, прыналежнасцю да аднаго з чатырох новых «тэрытарыяльных» плямёнаў. Да новых, зараз ужо тэрытарыяльных трыб было прыпісана ўсё насельніцтва, як уласна рымскага народа, так і насельніцтва плебейскае, якое пражывала на дадзенай тэрытарыяльнай адзінцы і валодала зямлёй. Такім чынам, у выніку рэформы плебеі фактычна і юрыдычна былі ўключаны ў склад адзінай з уласна рымскім народам супольнасці. А дакладней, у выніку рэформаў была створана новая рымская супольнасць, у склад якой уваходзілі як прадстаўнікі былога populus romanus, так і прышлага насельніцтва. Ціт Лівій на гэта заўважае: «Ведь когда он разделил город – по населенным округам и холмам – на четыре части и назвал эти части трибами (я полагаю, от слова «трибут» – налог, потому что от Сервия же идет и способ собирать налог равномерно, в соответствии с цензом), то эти тогдашние трибы не имели никакого касательства ни к распределению по центуриям, ни к их числу»1.

Для паўнаты карціны трэба ўзгадаць, што да рэформы Сервія Тулія насельніцтва Рыма, што даказаў у свой час нямецкі даследчык Нібур, складалася з 300 родаў, кожныя дзесяць родаў аб’ядноўваліся ў курыю, а кожныя дзесяць курый – у трыбы. Такім чынам, існавала тры трыбы, кожная з якіх першапачаткова была самастойным племенем і мела сваю назву – Рамны, Тыцыі, Луцэры. Нібур лічыў гэтыя трыбы своеасаблівым аб’яднаннем лацінскіх, сабінскіх і этрускіх родаў. Насельніцтва, якое ўваходзіла ў склад гэтых старых трыб (рода-пляменных аб’яднанняў), і складала ўласна рымскі народ (populus Romanus), да якога мог належаць толькі той, хто быў членам рода, а праз свой род – членам адпаведнай курыі і трыбы. Да рэформаў Сервія Тулія органамі ўлады ў рымлян былі народны сход па курыях (курыяцкія каміцыі), сенат (савет старэйшын родаў), які па колькасці родаў складаўся з 300 сенатараў, частка ўлады знаходзілася ў руках цара – да этрускай дынастыі цар быў выбарнай асобай, яго паўнамоцтвы былі абмежаваны народным сходам і сенатам. Пры гэтым народны сход вырашаў пытанні вайны і міра, прымаў ці адвяргаў законы, меў права выносіць смяротныя прысуды, а таксама выбіраў усіх вышэйшых службовых асоб, у тым ліку і цара1.

Можна пагадзіцца з Ф. Энгельсам у тым, што на момант правядзення рэформаў Сервія Тулія рымляне знаходзіліся на той стадыі развіцця грамадства, якая называецца «ваеннай дэмакратыяй» і характарызуе заключную фазу рода-пляменнай арганізацыі грамадства, калі вядзецца вайна дзеля грабяжоў і пераразмеркавання нарабаванага. У гэтых умовах прышлае насельніцтва (plebs), якое выконвала ў Рыме ўсе публічныя, у тым ліку і ваенныя абавязкі, у прыватнасці, забяспечвала войска ўсім неабходным, удзельнічала ў войнах абароннага характару, знаходзілася ў «нераўнапраўным» становішчы ў параўнанні з populus Romanus і патрыцыятам уласна рымскага народа. Рэформы Сервія Тулія, забяспечыўшы роўны доступ да ўлады як прадстаўнікам plebs, так і populus Romanus, у залежнасці ад памеру іх маёмаснага становішча, ураўнялі іх у правах і ў атрыманні даходаў ад ваенных паходаў. Іншымі словамі, рэформы Сервія Тулія забяспечылі роўны доступ да размеркавання і пераразмеркавання лішкавага прадукту ўсім членам «новай рымскай абшчыны» ў залежнасці ад іх становішча ва ўладных структурах, якое, у сваю чаргу, вызначалася памерам (велічынёй) іх маёмасці.



Пры параўнанні працэсаў паходжання дзяржавы ў Афінах і ў Рыме найперш відавочна, што пры ўсёй непаўторнасці гістарычных асобаў і падзеяў, якія прывялі да ўтварэння дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў гэтых народаў, агульная схема, агульная «тэхналогія» стварэння дзяржаваў вельмі падобная, і можна нават сцвярджаць, амаль люстэркавая. Адзначанае падабенства наводзіць на думку аб тым, што выказаныя ў літаратуры першапачаткова яшчэ Плутархам меркаванні аб тым, што рымская цывілізацыя была заснавана грэкамі, з’яўляюцца вельмі праўдападобнымі2.

Разам з тым, пры параўнанні працэсаў стварэння дзяржаўна-арганізаваных грамадстваў у Афінах і ў Рыме, можна адзначыць і розныя моманты, у тым ліку і вельмі істотныя.

Па-першае, у існуючых літаратурных крыніцах пры апісанні ўтварэння дзяржавы ў Афінах найбольшая ўвага надаецца апісанню маёмаснага расслаення сярод грэкаў і дзеянням гістарычных асобаў (Салон), якія спрабавалі перш-наперш вырашыць маёмасныя супярэчнасці ў грамадстве і пры гэтым прыстасаваць новую сістэму ўлады і кіравання пад новыя сацыяльна-эканамічныя ўмовы, забяспечыўшы перавагу пры заняцці пасадаў у зноў створаных структурах улады і кіравання найбольш забяспечаным у маёмасных адносінах асобам незалежна ад родавай прыналежнасці. У той жа час пры апісанні стварэння дзяржавы ў Рыме найбольшая ўвага ў літаратурных крыніцах надаецца барацьбе прышлага насельніцтва з старой родавай структурай рымлян, якая выглядала як барацьба старой родавай рымскай знаці і прышлага насельніцтва, а, па сутнасці, была накіравана на ліквідацыю ранейшага значэння старых родавых структураў у вызначэнні месца асобы ў структурах улады і кіравання, а значыць, і ў доступе да размеркавання і пераразмеркавання матэрыяльных каштоўнасцяў.

Па-другое, працэсы стварэння дзяржавы ў Афінах былі расцягнуты ў часе і складаліся як бы з двух адносна адасобленых крокаў. Першы быў ажыццёўлены Салонам, а другі давялося зрабіць Клісфену. Пры гэтым, маючы на ўвазе вышэйпрыведзенае меркаванне Арыстоцеля аб значнасці перамешвання насельніцтва ў стварэнні дзяржавы, нельга сцвярджаць, па меншай меры, тое, што рэформы Салона ў стварэнні дзяржавы адыгралі большую ролю, чым рэформы Клісфена. Такой была паслядоўнасць у стварэнні дзяржавы менавіта ў Афінах. Не больш і не менш. Яна, гэтая паслядоўнасць, дыктавалася гістарычнымі абставінамі. Што тычыцца стварэння дзяржавы ў Рыме, то там былі адначасова праведзены ў жыццё тыя меры (Сервій Тулій), якія ў Афінах правялі паасобку Салон і Клісфен.

Па-трэцяе, працэсы станаўлення дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Рыме і Афінаў істотна розняцца па парадку фармавання і размеркавання лішкавага прадукту. У Афінах лішкавы прадукт ствараецца галоўным чынам у выніку вытворчай дзейнасці саміх афінян, размяркоўваецца і пераразмяркоўваецца праз развіццё тавара-абменных працэсаў, што працякалі таксама галоўным чынам унутры грэчаскай абшчыны. У Рыме ж, ужо з самага пачатковага моманту заснавання горада, значную, калі не большую, частку лішкавага прадукту здабывалі ў выніку бясконцых войнаў, якія вялі рымляне.
7. Узнікненне дзяржавы ў франкаў (германскага народа).

Франкская дзяржава ўзнікла на мяжы V і VI стагоддзяў, пасля таго, як франкі і іншыя больш дробныя варварскія плямёны, якія знаходзіліся на стадыі распаду рода-пляменных адносінаў і фармавання самых першасных элементаў дзяржаўна



арганізаванага грамадства, у другой палове V стагоддзя паступова захапілі Паўночна–Усходнюю Галію, для абазначэння якой пачынае выкарыстоўвацца назва Francia (Францыя). Канкрэтныя абставіны рассялення франкаў у Галіі малавядомыя, але дакладна можна сцвярджаць, што, замяніўшы на тэрыторыі Галіі ўладу рымскай імперыі, франкская дзяржава запазычыла ад яе многія дзяржаўныя інстытуты, напрыклад, падатковую сістэму. Прычым падаткамі абкладалася па-ранейшаму не толькі гальска-рымскае насельніцтва, але і свабодныя франкі, для якіх гэта было незвычайнай справай і супраць чаго яны неаднаразова бунтавалі. На насельніцтва таксама быў ускладзены абавязак забяспечваць караля і яго служачых пастоем і кармленнем1. Акрамя гэтага, насельніцтва павінна было па таму звычаю, які застаўся з старадаўніх германскіх часоў, даваць каралю «падарункі». Сродкі на падарункі збіралі з усяго насельніцтва, а прыносілі іх каралю знакамітыя людзі і каралеўскія служачыя.

На гэтых прыкладах з падаткамі яскрава бачна, як франкі вельмі лёгка запазычваюць інстытуты і атрыбуты дзяржавы, бо яны ўжо ходам сваёй папярэдняй гісторыі падрыхтаваны да іх, і як яны трансфармавалі частку сваіх рода-пляменных інстытутаў у інстытуты дзяржавы.



Франкі, такім чынам, вызвалілі гальска-рымскае насельніцтва ад рымскай дзяржавы, і той лішкавы прадукт, які забіралі праз існуючую ў рымскай дзяржаве сістэму падаткаў, рымляне, сталі збіраць з карэннага рымскага насельніцтва самі. Акрамя гэтага, яны сталі абкладаць і сваіх ранейшых суродзічаў падаткамі, трансфармаваўшы пры гэтым сістэму вядомых франкам «падарункаў» у сістэму пастаянных падаткаў.

Апісваючы побыт германцаў перад тым, як была створана франкская дзяржава, Гай Юлій Цэзар у «Запісках аб гальскай вайне» падкрэслівае, што «они не особенно усердно занимаются земледелием... И никто из них не имеет в собственности земельного участка точных размеров или с определенными границами… этот порядок препятствует возникновению жадности к деньгам, из-за которой происходят постоянные распри и раздоры, и помогает поддерживать спокойствие в простом народе ощущением имущественного равенства его с самыми могущественными людьми… Когда племя ведет наступательную или оборонительную войну, то избираются должностные лица, несущие обязанности военачальников и имеющие право распоряжаться жизнью и смертью членов племени. В мирное время у племени нет общего правительства, старейшины отдельных областей и округов творят там суд и улаживают споры»2.

Важнай крыніцай, якая дае ўяўленне аб стадыі развіцця германцаў перад іх нашэсцем на Заходнюю рымскую імперыю, з’яўляецца праца Публія Карнелія

Тацыта «Германцы».

Вось найбольш цікавыя замалёўкі аўтара: «Королей германцы выбирают по знатности, а военачальников – по доблести. При этом у королей нет неограниченной или произвольной власти, и вожди главенствуют скорее тем, что являются примером, чем на основании права приказывать, тем, что они смелы, выделяются в бою, сражаются впереди строя и этим вызывают удивление… О менее значительных делах совещаются старейшины, о более важных – все, причем те дела, о которых выносит решение народ, предварительно обсуждаются старейшинами… Перед народным собранием можно также выступать с обвинением и предлагать на разбирательство дела… На этих же собраниях производятся также выборы старейшин, которые творят суд по округам и деревням… Дружинники же от щедрот своего вождя ждут себе и боевого коня… а вместо жалованья для них устраиваются пиры, правда, не изысканные, но обильные. Средства для такой щедрости и доставляют грабеж и война. Этих людей легче убедить вызывать на бой врага и получать раны, чем пахать землю и выжидать урожая; даже больше – они считают леностью и малодушием приобретать потом то, что можно добыть кровью»1.

Такім чынам, германцы (франкі) перад захопам часткі тэрыторыі Заходняй рымскай імперыі знаходзіліся на стадыі «ваеннай дэмакратыі», калі побач з элементамі «класічнага» родавага ладу – старэйшынамі, агульным сходам, маёмаснай роўнасцю суродзічаў і г. д. – з’явіліся, існуюць і распаўсюджваюцца элементы дзяржаўна-арганізаванага грамадства – улада военачальніка, пастаянная ваенная дружына для рабаўніцтва, перадзел нарабаванай маёмасці, рознае маёмаснае становішча ў стане дружыннікаў і г. д. Рашаючы ўплыў на фармаванне дзяржавы ў германцаў (франкаў) аказала заваяванне імі часткі тэрыторыі Заходняй рымскай імперыі. Заваяванне і яго вынікі значна паскорылі працэсы дзяржаваўтварэння ў франкаў. У гэтым сэнсе слова заваяванне франкамі часткі Заходняй рымскай імперыі стала своеасаблівым каталізатарам у фармаванні дзяржавы ў гэтай часткі германцаў. І гэта складае адну з істотных асаблівасцяў узнікнення дзяржавы ў франкаў.



Бліжэйшым вынікам заваявання стаў падзел зямлі і ўсяго захопленага багацця на карысць перш-наперш старой родавай германскай знаці, военачальнікаў і дружыны. «Первым делом франкского короля, превратившегося из простого верховного военачальника в настоящего монарха, – пісаў Ф. Энгельс, – было превратить это народное достояние (земли, завоеванные у Римской империи.М.С.) в королевское имущество, украсть его у народа и раздать его в виде подарков или пожалований своей дружине»2. Гэта значна паскорыла маёмаснае размежаванне сярод германцаў. Па-другое, захоп тэрыторый прывёў да перамешвання насельніцтва

былой Рымскай імперыі і германцаў. І, нарэшце, па-трэцяе, ва ўмовах, калі сфармавалася сацыяльна-неаднародная супольнасць і тэрытарыяльная абшчына, ранейшая рода-пляменная сістэма кіравання была ўжо не ў стане ажыццяўляць уладу. Яна была заменена новай, месца ўлады военачальніка і родавай знаці заняла каралеўская ўлада. Паскарэнню трансфармацыі старой сістэмы ўлады на ўладу каралеўскую садзейнічала знешняя пагроза германскім заваяванням і вялікія абсягі заваяваных тэрыторый. У гэтых умовах кіраваць эфектыўна можна было, толькі сканцэнтраваўшы ўладу ў адных руках – руках караля і яго бліжэйшага атачэння.



Яшчэ адной важнай асаблівасцю ўзнікнення дзяржавы ў германцаў было тое, што яна сфармавалася ў якасці дзяржавы раннефеадальнага грамадства. Можна пагадзіцца з меркаваннем, што франкская дзяржава была адным з варварскіх каралеўстваў, якія ўзніклі на руінах разбуранай Заходняй рымскай імперыі, і з’яўлялася пераходнай формай ад познерымскай дзяржаўнасці і ў той жа час ад ваеннай дэмакратыі варвараў да раннефеадальнай дзяржавы1. Асаблівасцю варварскіх каралеўстваў, у тым ліку і франкскай дзяржавы, было тое, што ў грамадстве захавалася сацыяльная структура познерымскага грамадства, але асноўная частка пануючага слою сфармавалася з вярхушкі пляменнай («варварскай») знаці.
8. Узнікненне дзяржавы шляхам «запрашэння на княжэнне».

Адной з адметных форм паходжання дзяржавы можна лічыць утварэнне дзяржаўнасці праз «запрашэнне на княжэнне». Прычым запрашэнне прадстаўнікоў іншаземнай дынастыі, якое не было выклікана знешнімі прычынамі, а было абумоўлена выключна ўнутранымі абставінамі жыццядзейнасці грамадства, не было нейкай выпадковай з’явай, а сустракалася асабліва на позніх этапах фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства даволі часта ў розных народаў2. Вядома, што заходнія славяне (венды) у свой час (VI ст.) выбралі сваім князем франкскага купца Сама, які па свайму паходжанню быў раманізаваным кельтам; з Польшчы паходзіў род Міхаіла Вышэвіча – сербскага князя ў Захум’е (IХ ст.). Балгарскі князь Самуіл быў родам з Арменіі (Х ст.). Прычым ва ўсіх як адзначаных вышэй, так і не ўзгаданых тут выпадках прыход чужаземнай дынастыі не парушаў унутранага развіцця супольнасці.

Але вельмі вялікае пашырэнне інстытут «запрашэння на княжэнне» атрымаў у ўсходніх славян. Вядома, што палачане ў свой час запрасілі на княжэнне Рагвалода. Не менш вядомым з’яўляецца той факт, што старажытнаруская дзяржава ў Ноўгарадзе і Кіеве таксама ўзнікла шляхам «запрашэння на княжэнне» варагаў – братоў Рурыка, Сіневуса і Трувора. Наўгародскія славяне, як сведчыць летапісец Нестар, паслухаўшы свайго старэйшыну Гастомысла, накіравалі пасланнікаў за



мора, да скандынаваў, каб сказаць: «Земля наша велика и обильна, а порядка в ней нет: идите княжить и владеть нами»1. Не адмовіліся ад паслугаў іншаземнага князя і пскавічы, якія запрасілі на княжэнне літоўскага князя Даўмонта. Вядома, што Даўмонт у 1266 годзе збег у г. Пскоў, там ахрысціўся з усім сваім родам і сваімі баярамі і атрымаў пасля хрышчэння імя Цімафей. Даўмонт верна служыў пскавічам і быў нават прылічаны да ліку святых.

У беларускай гістарычнай навуцы найбольш паслядоўна і лагічна дадзеную канцэпцыю распрацоўваў Мікола Ермаловіч. Абвяргаючы думкі аб тым, што калісьці Літва заваявала старажытныя беларускія землі і стварыла Вялікае княства Літоўскае, першай сталіцай якога стаў горад Новагародак, ён прыйшоў да высновы аб тым, што «… факт прыняцця Міндоўгам хрысціянства «от Востока» пацвярджае тое, што ён не заваяваў Новагародак, а быў абраны тут князем… Яму як заваёўніку не патрэбна было б прымаць праваслаўе… Міндоўг быў адным з перабежчыкаў, якія ўцякалі з Літвы з усімі сваімі роднымі і акружэннем»2.

Вышэйузгаданыя летапісныя факты з жыцця ўсходніх славян леглі ў падмурак так званай «нарманскай тэорыі», заснавальнікі якой Г.З. Байер і Г.Ф. Міллер лічылі, што менавіта нарманы (варагі) і стварылі дзяржаву ў Старажытнай Русі. Гэтую тэорыю імкнуліся абвергнуць М.В. Ламаносаў, Д.І. Ілавайскі і іншыя даследчыкі, якія лічылі, што такія высновы прыніжаюць гонар і годнасць славян у справе дзяржаўнага будаўніцтва.



Для правільнага разумення месца і ролі інстытута «запрашэння на княжэнне» ў справе фармавання дзяржаўнасці на тэрыторыі ўсходніх славян трэба мець на ўвазе некалькі абставінаў. І перш-наперш тое, што на момант перасялення славян на тэрыторыю Усходняй Еўропы ў іх панаваў не родавы лад, а абшчыннае жыццё. У славян дамінавала ў справе кіравання супольнасцю веча, што з’яўляецца, на думку І.Д. Бяляева, прыметай не родавай, а абшчыннай арганізацыі супольнасці3. Усё гэта дае падставы сцвярджаць аб тым, што на момант запрашэння на княжэнне ў славян былі ўсе неабходныя перадумовы для стварэння дзяржаўна-арганізаванага грамадства.

Ва ўмовах панавання абшчыннага ладу жыцця роднасныя сувязі страцілі сваё ранейшае значэнне і не маглі больш выконваць ролю таго падмурка, на якім грунтавалася сістэма ўлады і кіравання. Больш таго, наяўнасць веча ў якасці галоўнага інструмента ўлады гаворыць аб тым, што гэта была слабая ўлада, прычым прамежкавая па сваёй сутнасці. З аднаго боку, веча працягвала выконваць пэўныя ўладныя паўнамоцтвы агульнага сходу суродзічаў. Але разам з тым на вечы панавала багатая ў маёмасных адносінах частка абшчыннікаў4. Менавіта яна выбірала з свайго

складу вышэйшых службовых асобаў – пасаднікаў, тысяцкіх, ваяводаў і г. д. Гэты факт пацвярджае, што сярод славян была пашырана маёмасная дыферэнцыяцыя. Такім чынам, у ўсходніх славян на момант запрашэння на княжэнне існавалі ўсе «класічныя» перадумовы для фармавання «класічнай» дзяржавы.



Такім чынам, дзяржаўна-арганізаванае грамадства ва ўсходніх славян фармуецца ў выніку тых жа самых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, якія прывялі да ўзнікнення дзяржавы ў іншых народаў і аб якіх ужо ішла размова. Разам з тым, у стварэнні якасна новай сістэмы кіравання ў дзяржаўна-арганізаваным грамадстве ўсходніх славян рашаючую ролю выканаў інстытут «запрашэння на княжэнне». Яго можна разглядаць у якасці завяршаючага тэхналагічнага працэсу, які дазволіў нашым продкам годна выйсці са складаных сацыяльна-эканамічных супярэчнасцяў, з якімі яны сутыкнуліся ў выніку развіцця таварна-грашовых адносінаў, і з’яўленнем сацыяльна неаднароднага грамадства, стварыць якасна новую форму ўлады і забяспечыць з яе дапамогай цэласнасць грамадства1. У гэтым сэнсе можна цалкам пагадзіцца і з думкай аб тым, што «… норманская экспансия в Восточной Европе не могла сыграть самостоятельную роль и выливалась в деятельность вспомогательного характера, обслуживающую интересы русской знати»2.

Факт «запрашэння на княжэнне», на нашу думку, ніколькі не прыніжае годнасці славян у справе дзяржаўнага будаўніцтва. Наадварот, нашы продкі гэтым самым запрашэннем найбольш глыбока зразумелі сутнасць дзяржавы ў якасці нейтральнай, «трэцяй сілы», якая б стаяла над унутранымі супярэчнасцямі, не была звязана з супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі групамі кроўнымі сувязямі. Такой нейтральнай сілай і сталі запрошаныя варагі, якія склалі ядро (ці значную яго частку) асаблівай прафесійнай групы кіраўнікоў, што сталі ажыццяўляць не супадаючую з усім насельніцтвам публічную ўладу. Аналізуючы ўзаемаадносіны Русі і нарманаў і ролю апошніх у стварэнні дзяржавы ў Кіеве, Х. Лаўмянскі адзначае, што «киевское ядро государства было созданием не одного, а двух или более племенных органов – отсюда возможность трений внутри самого политического союза; правитель чужого происхождения, в силу своей нейтральности, скорее мог сгладить эти трения и потому был полезен для поддержания единства»3. Акрамя гэтага, пры «запрашэнні на княжэнне» ўсходнія славяне кіраваліся і іншымі матывамі, сярод якіх не апошнюю ролю адыгрывалі вайсковыя веды і навыкі скандынаваў, іх здольнасці ў арганізацыі вайсковых паходаў, асабліва воднымі шляхамі, якія скандынавы ведалі дасканала. Скандынавы добра ведалі таксама гандлёвыя справы і маглі іх наладзіць у Кіеве, іншых гарадах-княствах усходніх славян.

Знакаміты даследчык гісторыі дзяржаўнасці і права Беларусі, прафесар, доктар юрыдычных навук Я.А. Юхо ў шэрагу сваіх грунтоўных прац значна пашырыў нашы ўяўленні аб першапачатковых этапах фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў нашых далёкіх продкаў. Прынамсі, ён лічыць, што наяўнасць ворнага земляробства, рамеснай вытворчасці і гандлёва-эканамічных сувязяў у народаў Усходняй Еўропы ў пачатку нашай эры дазваляе зрабіць вывад пра існаванне ў той час на нашай зямлі дзяржаваў-княстваў4. На наш погляд, выказаныя Я.А. Юхо меркаванні і доказы наконт узнікнення дзяржаўна-арганізаванага грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў больш раннія, чым гэта вынікае з вядомых нам летапісных крыніц, часы вельмі пераканаўчыя.

У той жа самы час, пашыраючы ўяўленні аб паходжанні дзяржаўнасці і адносячы яе карані на больш раннія стадыі гісторыі нашага народа, нельга ды і немагчыма з гэтай жа гісторыі гэтага ж самага народа выкрэсліваць і неабвержаныя факты аб удзеле варагаў у стварэнні дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў усходніх славян. Як бы там ні было, нават калі створаныя варагамі на тэрыторыі пражывання ўсходніх славян дзяржаўныя ўтварэнні і не былі гістарычна першымі, факт застаецца фактам – шлях фармавання дзяржаўнасці ў усходніх славян з дапамогай варагаў настолькі ўнікальны і своеасаблівы, што выдзяленне яго ў асобную спецыфічную форму паходжання дзяржавы «шляхам запрашэння на княжэнне» не можа выклікаць істотных пярэчанняў.

Узнікненне дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў усходніх славян уяўляе цікавасць і з пункту гледжання той ролі, які мае лішкавы прадукт у фармаванні дзяржавы ўвогуле. Вядома, што варагі рэгулярна здзяйснялі ваенныя набегі на славянскія землі і рабавалі іх. Запрасіўшы варагаў на княжэнне нашы далёкія продкі як бы пагадзіліся добраахвотна, легальна, на «прававых падставах» перадаваць частку лішкавага прадукту варагам, забяспечваць жыццядзейнасць князя і яго дружыны на сталай падставе. Але ўзамен яны атрымалі тавар іншага кшталту – паслугі (працу) па ажыццяўленню ўлады і кіравання, па ажыццяўленню правасуддзя і абароне сваіх земляў ад розных ворагаў, у тым ліку і ад іншых варагаў.

У сувязі з гэтым можна правесці параўнаўчы аналіз узнікнення дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў усходніх славян і ў тых германцаў, якія заснавалі дзяржаўныя ўтварэнні на руінах Заходняй рымскай імперыі, так званыя «варварскія каралеўствы», прыкладам якіх з’яўляецца дзяржава ў франкаў. Франкі прыйшлі на тэрыторыю Паўночна-заходняй Галіі як заваёўнікі і як пераможцы заснавалі там новую дзяржаву. У усходніх славян на момант запрашэння варагаў дзяржавы не было. Франкі разбурылі рымскую дзяржаву, прынамсі, на тэрыторыі Галіі. Варагі на тэрыторыі пражывання ўсходніх славян не разбуралі дзяржаўных утварэнняў, яны сталі той дзяржаваствараючай сілай, вакол якой узніклі першасныя дзяржавы



княствы на тэрыторыі ўсходніх славян. Франкі запазычылі многія дзяржаўныя інстытуты разбуранай імі рымскай дзяржавы, хаця маглі гэтага і не рабіць. Варагі вымушаны былі прыняць умовы ўсходніх славянаў «старыны не рушыці», але выкарысталі ў справе пабудовы дзяржавы практычна ўсе свае веды і інстытуты, прынамсі, у арганізацыі вайсковай справы і ажыццяўленні правасуддзя, але вымушаны былі іх, безумоўна, адаптаваць да рэальнасцяў жыцця ўсходніх славян.
Праблемныя пытанні


  1. Ці можна звесці прычыны неалітычнай рэвалюцыі толькі да прыродных, у прыватнасці, кліматычных фактараў?

  2. Якім чынам неалітычная рэвалюцыя паўплывала на працэсы спецыялізацыі ў вытворчасці матэрыяльных каштоўнасцяў і да якіх зрухаў у вытворчасці матэрыяльных каштоўнасцяў яна прывяла?

  3. Чаму тры вялікія падзелы грамадскай працы не маглі ўзнікнуць да неалітычнай рэвалюцыі?

  4. Да якіх зменаў і наступстваў у сацыяльнай структуры грамадства прывяла неалітычная рэвалюцыя?

  5. Чым характарызуецца эпоха так званай «ваеннай дэмакратыі»? Чаму «ваенная

  6. дэмакратыя» лічыцца важным этапам станаўлення дзяржаўнасці?

  1. Як Вы думаеце, чаму дзяржава здаўна, можна сказаць, з моманту ўзнікнення, зацікаўлена ва ўсталяванні стабільнай і дакладнай падатковай сістэмы?

  2. Абгрунтуйце палажэнне, згодна з якім з’яўленне ў грамадстве лішкавага прадукту ёсць вузлавы, ключавы і самы значны момант у з’яўленні дзяржаўна-арганізаванага грамадства.

  3. Чаму ў адных месцах зямнога шара лішкавы прадукт размяркоўваўся і пераразмярковаўся пераважна праз тавараабмен і заставаўся ў таваравытворцаў, а ў іншых месцах размяркоўваўся і пераразмяркоўваўся ўладнай сілай і кіраўнічым апаратам?

  4. Дакажыце палажэнне, згодна з якім наяўнасць гарадоў у пэўнага народа з’яўляецца адной з знешніх праяў таго, што гэты народ арганізаваны ў дзяржаву.

  5. Ці можна лічыць апарат кіравання, які ўзнік на Усходзе па-за межамі абшчын да з’яўлення лішкавага прадукту і яго пераразмеркавання на карысць улады, дзяржавай?

  6. Чаму Ф. Энгельс называў узнікненне дзяржавы ў Афінах самай чыстай і класічнай формай паходжання дзяржавы і ці згодны Вы з такой характарыстыкай?

  7. Параўнайце змест рэформаў Сервія Тулія са зместам рэформаў Салона і Клісфена, пакажыце агульную накіраванасць і агульныя рысы, абгрунтуйце розніцу паміж імі.

  8. Якія прычыны ляжалі ў падмурку стварэння дзяржавы шляхам «запрашэння на княжэнне», у прыватнасці, у ўсходніх славян?

  9. Якую ролю ў фармаванні дзяржаўна-арганізаванага грамадства адыграў інстытут «запрашэння на княжэнне»?

  10. Як Вы лічыце, чаму «запрашэнне на княжэнне» стала вельмі пашыранай і найбольш тыповай формай узнікнення дзяржавы ў усходніх славян, хаця дадзены інстытут пры ўтварэнні дзяржаўнасці сустракаецца і ў іншых рэгіёнах?


Спіс рэкамендаванай літаратуры


  1. Аристотель. Афинская полития. – М.-Л., 1936.

  2. Беляев И.Д.История русского законодательства. – Санкт-Петербург, 1999.

  3. Бутенко А.П. Государство: его вчерашние и сегодняшние трактовки // Государство и право. – 1993. – № 7.

  4. Васильев Л. Становление политической администрации // Народы Азии и Африки. – 1980. – № 1.

  5. Венгеров В.Б., Барабашева Н.С. Нормативная система и эффективность общественного производства. – М.: Издательство МГУ, 1985.

  6. Виппер Р.Ю. Греция. – Ростов-на -Дону: «Феникс», 1995.

  1. Виппер Р.Ю. Рим. – Ростов-на -Дону: «Феникс», 1995.

  1. Вишневский А.Ф., Горбаток Н.А., Кучинский В.А. Общая теория государства и права. – Минск: «Тесей», 1999.

  2. Гумплович Л. Общее учение о государстве. – СПб., 1910.

  3. Дробязко С.Г., Козлов В.С. Общая теория права. –Минск: НО ООО «БИП –С», 2003.

  4. Дробышевский С.А. Политическая организация, право и доклассовое общество // Правоведение. – 1988. – № 5.

  5. Дрожжин В.А. Откуда есть пошло государство // Актуальные проблемы истории и теории российского права. – 2000. – № 4. – С. 2528.

  6. Дрожжин В.А. Суд в древнем Египте // История государства и права. – 2000. – № 3. – С. 4547.

  7. Карамзин Н.М. История государства Российского. – Т. 1. – М.: Наука, 1991. – Гл. 3.

  8. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  9. Ковалевский М.М. Очерк происхождения и развития семьи и собственности. – СПб, 1896.

  10. Ковалевский М.М. Происхождение семьи, рода, племени, собственности, государства и религии // Итоги науки в теории и практике. – М., 1914.

  11. Королёв А.И., Мушкин А.Е. Диалектика возникновения классового общества и государства // Правоведение. – 1977. – № 1.

  12. Крашенинникова Н.А. О некоторых теоретико-методологических вопросах истории государства зарубежного Востока // Методологические и теоретические проблемы юридической науки. – М.: Изд-во МГУ, 1986.

  13. Ленин В.И. Государство и революция // Полн. собр. соч. – Т. 33.

  14. Ливий Тит. История Рима от основания города. – Т. 1.– М.: «Наука», 1989.

  15. Ловмяньский Х. Русь и норманы. – М.: Прогресс, 1985.

  16. Мамут Л.С. Государство как публичновластным образом организованный народ // Журнал российского права. – 2000. – № 3. – С. 88100.

  17. Межуев В.М. Социализм как идея и как реальность // Вопросы философии. – 1990. – № 11.

  18. Мэн Г.С. Древнее право, его связь с древней историей общества и его отношение к новейшим идеям. – СПб., 1873.

  19. Нагих С.И. Происхождение властных структур предгосударственного общества в свете исследований политической антропологии // Вестник МГУ. – Сер. 11. – Право. – 1999. – № 2.

  20. Народы Азии и Африки. – 1984. – № 2.

  21. Нечай Ф.М. Образование Римского государства. – Минск: Изд-во БГУ, 1972.

  22. Плутарх. Избранные жизнеописания. – Т. 1. – М.: «Правда», 1987.

  23. Общая марксистско-ленинская теория государства и права. – Т. 2. – М.: Юридическая литература, 1971.

  24. Ортега-Гассет Х. Спортивное происхождение государства // Философская и социологическая мысль. – Киев, 1990. – № 6.

  25. От доклассовых обществ к раннеклассовым. – М.: Наука, 1987. – С. 2338, 7388.

  26. Ромашов Р.А. Античный полис как форма социального устройства и государственного управления // Правоведение. – 1999. – № 4.

  27. Сільчанка М.У., Басюк І.А. Беларуская дзяржаўнасць. – Гродна, 1997.

  28. Тимонин А.Н. Об историческом соотношении классов и государства // Правоведение. – 1987. – № 3.

  29. Тихомиров Л.А.Монархическая государственность. – М., 1992.

  30. Тойнби А. Постижение истории. – М., 1990.

  31. Цветов В. Пятнадцатый камень сада Рёанди. – М.: Политиздат, 1986.

  32. Чайлд Г. Древнейший Восток в свете новых раскопок. – М., 1956.

  33. Честнов И.Л. Природа и этапы развития государственности // Правоведение. – 1998. – № 3.

  34. Чертков А.Н. Древнерусская федерация // Журнал российского права. – 2000. – № 2-3.

  35. Штыхов Г.В. Древний Полоцк. – Минск, 1974.

  36. Утченко С.Л. Древний Рим: события, люди, идеи. – М.: «Наука», 1969.

  37. Утченко С.Л. Цицерон и его время. – М.: Мысль, 1974.

  38. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства // Маркс К., Энгельс Ф. – Соч. 2-е изд. – Т. 21.

  39. Юхо Я.А. Паходжанне дзяржавы на Беларусі // Спадчына. – 1990. – № 4.

  40. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мінск, 1992.

  41. Юхо Я.А. Гісторыя дзяржава і права Беларусі. – Частка 1. – Мінск: РІВШ БДУ, 2000.

1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка