ЛЮБЛЮ
МОЙ КРАЙ,
СТАРОНКУ ГЭТУ...
( 1 клас)
Выхавацель
Крывец С. В.
Праграмны змест:замацаваць веды пра Беларусь, правілы паводзін на прародзе; навучаць уменню слухаць і разумець беларускую мову, выразна чытаць вершы; навучаць на прыкладзе вершаў, загадак, праказак, прымавак, гульняў адчуваць прыгажосць беларускага маўлення; выхоўваць у дзяцей любоў да роднага краю, разуменне неабходнасці зберагчы багацця расліннага і жывёльнага ассяродзя.
Папярэдняя работа: знаёмства з раслінным і жывёльным ассяродзем Беларусі, з цацкамі, якія знаходзяцца ў “Беларускім кутку” групы, мастацка-моўная дзейнасць дзяцей ( вывучанне вершаў, лічылак, заклічак, прыказак); правядзенне дыдактычных і развіваючых гульняў: “Лес – наш дом”, “Знадзі сваё дрэва”, “Забараняльныя знакі”; работа з прыродным матэрыялам: “З якога дрэва лісток”.
Матэрыял: карта Беларусі. складзенная з частак; дыдактычныя гульні “Наш лес”, “Лес наш дом”; сілуэты дрэў, птушак, жывёл, раслін; запіс беларускай музыкі.
Ход занятка
Залацістыя прасторы,
Незлічона ясных зор,
Рэкі ціхія, азёры,
Галасісты шумны бор!
Ты нас ласкай атуліла,
І я ў шчасці гавару:
Як ты сэрцу майму міла,
Дарагая Беларусь!
(П. Броўка)
Гучыць музыка.
Выхавальнік. Дзеці, адгадайце, пра што сёння пойдзе гаворка?
Сення мы будзем гаварыць пра тое, што для чалавека з’яўляецца самым дарагім – пра Радзіму. Сёння да нас у госці завітаў Несцерка. У яго да вас ёсць шмат пытанняў.
Вікратына.
-
У якім горадзе мы жывем? (Гродна)
-
Якія вы яшчэ ведаеце буйные гарады нашай краіны? ( Мінск, Віцебск, Магілёў, Брэст, Гомель)
-
Як называецца наша Радзіма? (Беларусь)
-
З чаго яна складаецца? (З абласцей)
Несцерка прапануе гульню. Называе горад, а дзеці ўтвараюць назву вобласці (Мінск – Мінская і г.д.)
Выхавальнік. А зараз заданне: складзіце з частак карту Рэспублікі Беларусь (дзеці групамі выконваюць заданне)
Гульня “Рака”. ( Дзеці паказваюць і называюць на карце рэкі Беларусі).
Выхавальнік.
-
Чаму мы любім нашу Радзіму?
-
Якія азёры вы ведаеце?
-
Чаму называюць нашу Радзіму багатай?
-
Якія расліны растуць у нас? (Прапануе знайсці іх на картках)
Несцерка загадвае загадкі.
-
Яно для ўсіх нас добры друг
Хоць дзіваком здаецца
Што адзяе вясной кажух
А ў восень – раздзяецца (Дрэва)
Выхавальнік. Зараз мы раскажам Несцерку, якія дрэвы растуць у нашых лясах (на кожную загадку пасля адгадкі выстаўляць сілуэт адпаведных дрэў)
Маё насенне жалуды (Дуб)
Паю вас сокам веснавой парой (Бяроза)
Мае іголачкі са мной
Галінак у мяне багата
Зімой прыходжу к вам на свята (Ёлка)
З прадвеку слаўлюся жывіцай (Сасна)
- Я зацветаю кожным летам
Не пышным, ледзь прыкметным цветам
Але як толькі зацвіту
Дык пчолкі чуюць за версту (Ліпа)
А ўся затрымцела, а уся задрыжала (Асіна)
- Стаіць у лесе дрэўца
Пад ветрам лёгка гнецца,
А гронкі ягадак гараць
І снегіры да і’х ляцяць (Рабіна)
Выхавальнік. Як мы павінны шанаваць дрэвы? (Дзеці паказваюць забараняльныя знакі).
Праводзіцца рухомая гульня “Знайдзі дрэва”. (Дзеці пазнаюць дрэвы па пладам і змяшчаюць іх на дрэвы).
Выхавальнік. У нас атрымаўся лес. Што гэта вырасла пад дрэвамі? (Малюнкі грыбоў і ягад)
Загадкі.
Вырас беленькі Рыгорка
Маша з кошыкам ішла
І Рыгорку знайшла (Грыб)
- У чырвонай шапачцы расту
Сярод лістоў асінавых
Завуся ... (Падасінавік)
Многа белых ножак
У шапках розна каляровых
Добра кожнаму знаёмых (Сыраежкі)
Хто ідзе, ёй паклон аддае (Суніца)
Пад кустом лёг на бачок (Баравік)
На іх – жоўтыя кашулькі
Ні колі шапкі не здымаюць
Бо ні адной рукі не маюць (Апенькі)
Схавалася ў цянёк
Чырвонае сукеначка
А беленькі пянёк (Маліна)
Выхавальнік. Як мы павінны збіраць грыбы і ягады, каб зберагчы багацце нашых лясоў? (Адказы дзяцей) Здагадайцеся, пра каго зараз пойдзе гаворка: “Без страху і гора праляціць рэкі і мора” (Птушка). Ці ведаеце вы якія птушкі жывуць у нашым краі? (Дзеці чытаюць верш).
У нашым крі – Беларусі
Ёсць буслы, сарокі, гусі,
Качкі, чыбісы, саколкі,
Чаплі, совы, перапёлкі.
У нашым крі – Беларусі
Ёсць буслы, сарокі, гусі,
Галкі, крмкачы, вароны,
Галубок нахахалёны.
У нашым крі – Беларусі
Ёсць буслы, сарокі, гусі,
Ластаўкі і верабейкі,
Чыжыкі і салавейкі.
(А. Гурло)
Фізмінутка.
Вольна дыхаць на прасторы
Рукі ўніз – пасля ў гору
Лётаць хочацца, як птушкам,
І сыночкам, і дачушкам.
Вельмі хочацца скакаць,
Сонейка рукой дастаць.
Гусі шэрыя ляцелі,
Ды ляцелі, ды ляцелі.
Вось прыселі, пасядзелі
І зноў паляцелі
Ды на месца ціха селі.
Гульня “Лес – наш дом”. Гульня праводзіцца паводле верша Н. Рыжова “Лясныя правілы” з выкарыстаннем экалагічных знакаў.
Загадкі.
-
У дрэве – хатка, арэшкаў горка,
Гаспадыня тут ... (Вавёрка)
А мяне кальнуў клубок (Вожык)
- Летам носіць ён кажух,
Уплятае мёд за двух (Мядзведзь)
-
Што за гаспадыня ходзіць каля гаю,
Залатое футра па зямлі цягае (Ліса)
Выхавальнік. На каго багата яшчэ наша Беларусь? (На добрых людзей)
Як завуць людзей, якія нарадзіліся і жывуць у Беларусі? (Беларусы)
Дзеці чытаюць вершы “Блакіт Нябёс” П. Прыходзька і “Беларусачка” М. Пазнякоў. Знайдзіце слова, якое згубілася ў вершы “Беларус” А. Бадака
Ты хто?
Уркаінец?
Малдаванін?
Мо кубінец?
Англічанін?
Ці француз?
Не, няпраўда...
(Беларус)
На якой мове гавораць беларусы? (Беларускай)
Я вас, беларусаў, прашу:
На мове сваёй гаварыце,
Спявайце, як птушкі ў блакіце.
Не пусцім мову на звод
Бо мы – беларускі народ!
А народ наш таленавіты і працавіты. Вось што сказаў паэт:
Беларусь – Радзіма,
Сёлы, хаты, нівы,
Гарадоў цудоўных нам не палічыць.
І жывуць тут людзі –
Рукі залатыя,
Усё яны ўмеюць:
Будаваць, расціць
(Г Васілеўская – Якубенене)
Што ж умеюць рабіць працавітыя рукі беларусаў? (Халадзільнік, тэлевізар, машына, трактар, веласіпед, мэбля, адзенне, абутак і г.д.) З чаго робяць цацкі народныя майстры? (З гліны, саломкі, дрэва, ільну)
Вось і скончылася наша падарожжа.
Выхавальнік успамінае прыказкі, а дзеці тлумачаць іх змест:
-
Зямелька – матка наша: і накорміць, і напоіць, і адзенне.
-
Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
-
Няма смачней вадзіцы, як з роднай крыніцы.
-
Родная зямля мягчэй, як чужая пярына.
-
У чужой старонцы не так свеціць і сонца.
|