ПАЛАЖЭННЕ
літаратурнай гасцёўні для вучняў 6 – 11-ых класаў
“ДУМАЦЬ ВЕРШЫ”:
творы на прыродную і гарадскую тэматыку
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці праводзіць літаратурную гасцёўню для аматараў беларускай літаратуры, накіраваную на выяўленне здольных вучняў, якія цікавяцца беларускай літаратурай і пішуць уласныя творы; на развіццё творчага патэнцыялу моладзі і грамадскай актыўнасці.
1. Мэта: стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў і ўдасканалення іх літаратурных дараванняў.
Задачы:
-
развіваць цікавасць да вывучэння беларускай літаратуры;
-
умацоўваць міждысцыплінарныя сувязі (літаратура і мастацтва);
-
фарміраваць пазнаваўчую актыўнасць;
-
знаёміць з сучаснымі паэтамі і пісьменнікамі Беларусі;
-
вучыць творча думаць, знаёміць з рознымі аспектамі літаратурнага майстэрства;
-
выхоўваць нацыянальную самасвядомасць вучняў.
2. Месца і час правядзення:
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі.
-
дата правядзення: 24 лютага 2015 г.;
-
прыём заявак для ўдзелу: 3 – 10 лютага 2015 г.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі (якія своечасова падалі заяўкі) прыходзяць за палову гадзіны да пачатку мерапрыемства і займаюць указанае месца ў зале. Час пачатку гасцёўні будзе ўказаны 20.02.2015 г. на сайце МДПДіМ – mddm.org.
Арганізатары маюць права карэкціраваць выбар памяшкання для правядзення мерапрыемства, паслядоўнасць выступлення ўдзельнікаў і ўзгадняць матэрыял выступлення ў залежнасці ад яго зместу і аб’ёму.
3. Умовы правядзення:
3.1.У літаратурнай гасцёўні ўдзельнічаюць вучні 6 – 11-х класаў школ, гімназій, ліцэяў, навучэнцы гурткоў, клубаў, устаноў дадатковай адукацыі г. Мінска, сябры дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый.
3.2. Запрашаюцца настаўнікі і бацькі вучняў.
Разам з аўтарам твораў пажадана накіраваць ад навучальнай установы 2 – 5 і больш гледачоў.
УВАГА: удзел у літаратурнай гасцёўні платны (8.000 з чалавека, аўтара або госця).
3.3. Вучні рыхтуюцца да ВЫРАЗНАГА прачытання сваіх твораў (паэзія, проза, драматургія) на сцэне.
3.4. Дапускаецца музычнае выступленне (музычны фонавы запіс, акампаніраванне, песня) і драматургічная інсцэніроўка. УВАГА: удзельнікі адразу, у заяўцы, падаюць колькасць аўтараў, суправаджаючых артыстаў, гасцей, а таксама неабходны музычны матэрыял ў файле (AVI, MP3), апісанне інсцэніроўкі (Word).
4. Тэма літаратурнай гасцёўні. ПРЫРОДА, РОДНЫ ГОРАД, ВЁСКА, ПАДАРОЖЖЫ, ЭКАЛОГІЯ, РАСЛІННЫ І ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ.
Увага: не прымаюцца творы: а) рэзка негатыўнага зместу (пагібель, шкодныя звычкі і пад.),
б) падобныя на школьнае сачыненне.
5. Арганізацыя правядзення:
5.1. Выступоўцам гасцёўні “Думаць вершы” неабходна прывесці ў электронным і раздрукаваным выглядзе заяўку на ўдзел, візітоўку і твор, неабходныя суправаджальныя мультымедыйныя файлы.
Заяўка на выступоўцу і гледачоў запаўняецца агульная.
Візітоўка афармляецца толькі на беларускай мове. Фарматы: а) Word2007 (тэкст + устаўлены ў яго фотаздымак), або б) JPG (фота) + Word (тэкст), або в) PowerPoint2007 (1 слайд: фота + тэкст). Для твора – фармат Word 2007.
Візітоўка аўтара павінна змяшчаць наступныя дадзеныя:
-
добры якасны фотаздымак;
-
уласныя звесткі: імя і прозвішча;
-
звесткі пра месца навучання (нумар навучальнай установы, клас);
-
цікавую інфармацыю пра сябе (2-5 сказаў: захапленні, жыццёвая пазіцыя і г.д.).
Інфармацыя, якую вы прадставіце пра сябе, будзе выкарыстана для кароткага паведамлення перад выступленнем.
Узоры візітовак аўтараў:
Галіна Аляксандраўна нарадзілася 5 ліпеня 1998-га ў Мінску. Вучыцца ў гімназіі № 17 у 10 “Б” класе. Марыць перакласці на беларускую тое-сёе з Булгакава. Любіць восень і дождж. На сняданак выбірае каву з вяршкамі, а да яе — кавалачак дэсерту.
Аляксандр Кускоў нарадзіўся 3 снежня 1997 года ў Маладзечна. Вучыцца ў СШ № 66. Друкуецца ў літаратурных часопісах. Гатовы спрачацца, што ў літаратурным творы на першым месцы павінна быць ідэя, а ўжо потым мова. Лічыць, што ў сутках працавітага чалавека сорак восем гадзін.
Вольга Мінская нарадзілася 6 жніўня 2000 года ў Мінску. Апавяданні піша з сямі гадоў. Марыць стаць філолагам. Любіць варэнікі з макам.
Заяўка запаўняецца ТОЛЬКІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. За недакладнасць пададзеных у заяўцы звестак аргкамітэт адказнасці не нясе.
У заяўцы неабходна пазначыць:
1. Колькасць удзельнікаў (прозвішча, імя, клас).
2. Кіраўніка ўдзельнікаў (прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка, тэлефоны).
Заяўка павінна быць завершана подпісам дырэктара і пячаткай школы.
Узор:
Заяўка
на ўдзел у літаратурнай гасцёўні
“ДУМАЦЬ ВЕРШЫ”
вучня(ў)….. класа сярэдняй школы (ліцэя, гімназіі) № …. г. Мінска.
-
Прозвішча, імя, клас, літара класа, мабільны тэлефон (аўтар);
-
Прозвішча, імя, клас, літара класа (госць)
-
……………………
Кіраўнік: прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка (поўнасцю),
кантактны тэлефон (мабільны і працоўны).
Пячатка школы.
Подпіс дырэктара.
З 3 лютага да 10 лютага 2015 г. удзельнікі аплачваюць арганізацыйны ўзнос у касе МДПДіМ і падаюцьзаяўку з квітком аб аплаце на ўдзел у гасцёўні, візітоўку, твор.
Наш адрас: МДПДіМ, Старавіленскі тракт, 41, каб. 308 (тэл. 233-80-90), час прыёму заявак з 10.00 да 13.00 і з 14.30 да 17.00, субота, нядзеля – выхадныя.
5.2. Аргкамітэт:
-
распрацоўвае палажэнне і неабходную дакументацыю;
-
зацвярджае склад гасцей;
-
распрацоўвае план гасцёўні;
-
вызначае дату і месца правядзення літаратурнай гасцёўні;
-
падводзіць вынікі гасцёўні.
6. Фінансаванне гасцёўні:
Для забеспячэння правядзення мерапрыемства ўдзельнікі здаюць арганізацыйны ўзнос (8.000 рублёў з чалавека) у касу МДПДіМ у дзень падачы заяўкі.
З арганізацыйнага ўзносу фарміруецца накапляльны фонд мерапрыемства, які выкарыстоўваецца на наступныя патрэбы:
Афіцыйны сайт МДПДіМ – www. mddm.org.
Аддзел інтэлектуальнай творчасці,
каб. 308, тэл. 233-80-90,
Куратар: Шчасная Кацярына Дзмітрыеўна
Узгоднена:
Загадчык аддзела Юшчанка В.К.
Намеснік дырэктара Вафіна С.М.
|