Літаратурнае чытанне 3клас Тэма: М. Хведаровіч “Зіма” Мэта




Дата канвертавання01.05.2016
Памер41.42 Kb.
Літаратурнае чытанне

3клас

Тэма: М. Хведаровіч “Зіма”

Мэта: фарміраваць навыкі правільнага, выразнага, свядомага чытання;

садзейнічаць асэнсаванню твора, развіццю творчага , вобразнага

мыслення, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў,выхаванню

ўмення знаходзіць прыгожае ў звычайнай рэчаіснасці.



Абсталяванне: выстава кніг М. Хведаровіча; выявы прадметаў да зместу

твора; малюнкі , слайды з адлюстраваннем зімовай прыроды;



прэзентацыя па тэме ўрока, карткі са словамі для рэфлексіі.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант .Настрой на ўрок.

  1. – Што пачулі вы?

  • Званок.

  • Гэта значыць?

  • Пачынаецца ўрок.

  • Вы гатовы працаваць, нешта новае пазнаць?

  • Мы гатовы працаваць, нешта новае пазнаць.

  • Значыць будзем працаваць і не будзем сумаваць.

  1. Пажаданне поспехаў у працы на ўроку.

  1. Праверка дамашняга задання.

  • Звернемся думкамі да прошлага ўрока літаратурнага чытання. Аб чым мы вялі размову на прошлым уроку? (Выказванні дзяцей)

( У класе на сценах, дошцы, слайдах размешчаны малюнкі з адлюстраваннем зімовай прыроды). Слайд 1 - “Прырода зімой”

  • Паглядзіце навокал і скажыце, якая зіма ў нас у класе? (Выказванні вучняў)

  • Дома вы рыхтавалі свае зімовыя загадкі. ( Дзеці загадваюць загадкі, паказваюць ілюстрацыі да слоў-адгадак)

  1. Маўленчая размінка

Зачаравала бор зіма-

Завеямі заваражыла. Слайд 2

  • Стараемся правільна вымаўляць зычныя гукі, выразна вымаўляць галосныя.

  • Прагаварыць моцна, ціха.

  • Сказаць так, каб было зразумела, што менавіта зіма зачаравала бор. Што менавіта бор зачаравала і г.д.

  • Як разумееце сэнс гэтых радкоў? Як можна назваць зіму? Чым, на вашу думку, магла заваражыць зіма бор? ( Выказванні вучняў)

  1. Тэма ўрока.

  • Паведамленне тэмы і задач ўрока.

  • Сёння мы прадоўжым працаваць над творамі з раздзела “ Ляжыць зямля ў адзенні белым” .

А цяпер я прапаную вам разгадаць крыжаванку. (Слайд 3) Калі крыжаванка будзе разгадана правільна, то ў выдзеленых клетачках вы прачытаеце назву твора, з якім мы пазнаёмімся на ўроку. (Разгадванне крыжаванкі ) Слайд 4

  • Так, твор сапраўды называецца “Зіма”. А напісаў яго беларускі паэт Мікола Хведаровіч. (Слайд 5) М. Хведаровіч напісаў шмат твораў, але ў асноўным ён пісаў для дарослых. Яго творы змешчаны вось у гэтых зборніках. ( Увага звяртаецца на выставу твораў М. Хведаровіча) У гэтых зборніках мы можам знайсці і творы для дзяцей. “Першы дожджык”, “Красавік”, “Здарэнне”, “Хвалько”, “Вожык” – вось назвы некаторых з іх. Сярод іх і наш верш “Зіма”.

  • Як вы думаеце, пра якія падзеі нам можа расказаць аўтар у сваім вершы “Зіма”? ( Выказванні дзяцей)

  • А цяпер паслухайце верш і паспрабуйце ўявіць сабе зіму, якую апісвае паэт.

  • Што хацелася рабіць калі слухалі верш? Чаму?

  1. Самастойнае паўторнае гудзячае чытанне верша.

  2. Фізхвілінка “ Прагулка ў зімку”

  3. Аналіз твора

Адказ на пытанні:

  • Што зрабілі вятры? Якія гэта песні? Чаму аўтар называе вятры бяздомнымі?

  • Што нарабілі вятры? ( Знайсці адказ у вершы)

  • Якой паказана прырода ў вершы? Як вы ўяўляеце лес ад інею касматы? (Слайд 6)

  • Хто намаляваў узоры на шыбінах? Назавіце любімыя колеры зімы.

  • Якія прадметы аўтар надзяліў рысамі жывых істот? З якой мэтай ён гэта зрабіў?

Работа з малюнкам да твора. (Слайд 7)

  • Падпісаць малюнак радкамі з верша. ( Стаяць у цёплых шапках хаты, абліты месячным святлом). ( Слайд 8) Як вы разумееце гэтыя радкі.?

Вызначэнне галоўнай думкі твора.( Слайд 9)

  • Зімовы сон змарыў усё наваколле.

Складанне замалёўкі “Зімовы сон”, абапіраючыся на змест верша і выкарыстоўваючы выявы прадметаў. ( На дошцы)

  1. Работа над выразным чытаннем верша.

  • Знаходжанне радкоў, якія рыфмуюцца. (Слайд 10)

  • Складанне партытуры верша (Слайд 11)

  • Чытанне “ланцужком” па радку

  1. Фізхвілінка для вачэй. Дыхальная гімнастыка.

  • Чытанне ў парах са зменай партнёра

  • Гульнёвае практыкаванне “ Аднаві радкі верша” (Слайд 12)

  • Прачытаць радкі, якія набольш спадабаліся ў вершы.

  • Выразнае чытанне верша.

  1. Вынік урока

  • З якім творам пазнаёміліся на ўроку?

  • Работа ў групе. Складанне сінквейна на тэму “Зіма”

Сінквейн – белы верш, які складаецца з пяці радкоў і напісаны згодна з алгарытмам: (Слайд 13)

1-ы радок – тэма

2- і радок – два прыметнікі

3-і радок – тры дзеясловы

4-ы радок – выраз, сказ з чатырох слоў, які адлюстроўвае нашы адносіны да тэмы

5-ы радок – слова-сінонім да тэмы.



  • Абарона работ

  1. Дамашняе заданне ( на выбар дзяцей) (Слайд 14)

  1. Навучыцца выразна чытаць верш “Зіма”;

  2. Вывучыць верш “Зіма” на памяць;

  3. Зрабіць малюнак да твора.

  1. Рэфлексія.

Ацаніць адносіны да ўрока, выбраўшы карткі з адпаведнымі словамі: зацікавіў, спадабаўся, не спадабаўся, здзівіў,стаміў, прымусіў задумацца, расчараваў,



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка