Летам чатыры сезоны, або чым жывуць падлеткі ў “Вясёлцы”




Дата канвертавання15.03.2016
Памер31.78 Kb.
Летам чатыры сезоны,

або чым жывуць падлеткі ў “Вясёлцы”
Гэтым летам Рытанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа начале з Леанідам Часлававічам Радзька гасцінна сустракаў 40 вучняў-актывістаў раёна, якія прыехалі адпачыць у профільным летніку актыву вучнёўскага самакіравання і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў “Вясёлка” з кругласутачным знаходжаннем дзяцей. Астравецкі ЦТДзіМ традыцыйна з’яўляецца арганізатарам змен летніка, які штогод запрашае на адпачынак членаў вучнёўскага самакіравання, лідараў і актывістаў дзіцячых грамадскіх арганізацый раёна. І трэба сказаць, што заўсёды хапае жадаючых падзяліцца сваімі ідэмі і думкамі з равеснікамі, рэалізаваць уласныя ініцыятывы, навучыцца нечаму новенькаму. Папулярнасць сярод навучэнцаў школ летнік набыў дзякуючы ўмеламу падбору педагагічных кадраў, здольных сваім задорам, цікавымі і заўсёды свежымі ідэямі захапіць выхаванцаў.

Каб зрабіць летні адпачынак дзяцей яскравым і запамінальным педагогі Цэнтра пачынаюць рыхтавацца ўжо з верасня: выконваюць работу над “памылкамі”, наведваюць усемагчымыя майстар-класы і семінары па арганізацыі аздраваўлення, прымаюць удзел у конкурсах, “штудзіруюць” навінкі літаратуры і “накідваюць” ідэі для новай змены. Сёлета ў “Вясёлцы” рэалізуецца праграма выхавання “Лета: 4 сезоны”, аўтарам якой з’яўляецца намеснік дырэктара Астравецкага ЦТДзіМ, старэйшы выхавацель аздараўленчага лагера Вольга Валянцінаўна Сцефановіч.



  • Праграма падзелена на чатыры тэматычных блокі - сезоны. Тры з іх атаясамліваюцца з сімваламі лагатыпу Года моладзі: спорт, навука, творчасць і мастацтва, адзін – прысвечаны піянерыі. Кожны з гэтых блокаў мае сваю адметную сімволіку, органы самакіравання і канчатковую мэту. Дзеці імкнуцца “зарабіць” як мага больш бонусаў праз свае актыўнасць, ідэі, перамогі ў конкурсах, таму што на падвядзенні вынікаў кожнага сезона іх чакаюць узнагароды і трапіць ў Лігу моладзі – вышэйшы орган самакіравання летніка, - расказвае Вольга Валянцінаўна.

Але не былі б гэта людзі апантаныя, каб не прыцягнулі да ажыццяўлення сваіх ідэй не толькі аднадумцаў, але і грантавыя сродкі. Так у межах праграмы рэалізуецца фотапраект “SelfiЛета”. Выхаванцы і педагогі на працягу змены робяць індывідуальныя і ўласныя фотаздымкі, якія заклікаюць да здаровага ладу жыцця і “падказваюць”, як можна праводзіць свой вольны час. У выніку гэтыя матэрыялы будуць выкарыстоўвацца ў інфармацыйна-прапагандыстскіх валанцёрскіх акцыях сярод насельніцтва раёна.

Прайсці ўводны курс валанцёра, навучыцца аказваць першую медыцынскую дапамогу і паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях, знаходзіць выйсце з любых праблем, прапагандаваць здаровы лад жыцця і многаму іншаму на працягу трох дзён вучылі дзяцей і падлеткаў супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па Астравецкаму раёну ў Школе Маладога Лідара.

У летніку выхаванцы далучацца і да ўдзелу ў антынаркатычным міні-праекце Астравецкага ЦТДзіМ “Ратуйся ад СПАЙСУ!”, які быў “запушчаны” ў маі гэтага года. Рабяты паўдзельнічаюць у інфармацыйным брэйн-рынгу, прыдумаюць і прадэманстрыруюць флэш-моб, пакажуць форум-тэатр для мясцовага насельніцтва, адным словам, дзеці ўнясуць сваю маленькую крупінку ў агульную добрую справу.

- Спадзяёмся, што ўсё гэта стане дзейсным штуршком для непрыняцця такой негатыўнай сацыяльнай з’явы і дасць добрыя парасткі са здаровымі захапленнямі сярод моладзі! – дзеліцца выхавацель Таццяна Анатольеўна Касюк.

Менавіта ў гэту змену даецца пачатак ажыццяўленню яшчэ аднаго праекту - “Культурное наследие”. Гэта ініцыятыва атрымала грант акцыянернага таварыства “Ніжагародская інжынірынгавая кампанія Атамэнергапраект”. У межах праекту выхаванцы летніку распачнуць краязнаўчую дзейнасць па гістарычных мясцінах нашай Радзімы, яны наведваюць музейна-культурныя комплексы, а лепшыя з іх, самыя актыўныя, атрымаюць магчымасць з’ездзіць у верасні ў Санкт-Пецярбург.



Творча мысліць, ствараць прыгожае, развіваць свае прыродныя здольнасці і займацца любімай справай у летніку выхаванцам дапамагаюць і тэматычныя майстар-класы па вакалу, харэаграфіі, футболу, дэкаратыўнаму і выяўленчаму мастацтву, якія праводзяць педагогі дадатковай адукацыі Астравецкага ЦТДзіМ.

  • На наш погляд рабяты, якія прыехалі ў “Вясёлку”, змогуць не толькі аздаравіцца і выкарыстаць свой творчы патэнцыял, але і “панясуць” у моладзевыя масы шмат цікавых мерапрыемстваў, ідэй і ініцыятыў, - гаворыць Ірына Баляславайна Мілешка, выхавацель аздараўленчага лагера.

Калі будуць шчаслівыя нашы дзеці, - тады будзе квітнець і наша краіна, калі мы, дарослыя, навучым дзяцей “бачыць” будучыню, тады будзе будучыня і ў дзяржавы. А летнік для актывістаў вучнёўскага самакіравання – гэта адна з прыступак здаровай моладзевай ініцыятывы, актыўнасці і ўпэўненых крокаў наперад.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка