Лёс адмірала П. Ц. Бандарэнкі




Дата канвертавання04.05.2016
Памер25.35 Kb.
Лёс адмірала П. Ц. Бандарэнкі
Не так даўно мне давялося пабываць у Цэнтральным ваенна-марскім музеі ў Леніградзе. У адной з залаў экскурсавод паказаў фатаграфію контр-адмірала П. Бандарэнкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён быў начальнікам палітаддзела Волжскай ваеннай флатыліі. Здымак зроблены ў адзін з дзён Сталінградскай бітвы летам 1942 г. На маё пытанне пра далейшы лёс воіна стар-шы навуковы супрацоўнік гісторыка-архіўнага аддзела музея Л. Філіпава адказала, што ён рэпрэсіраваны ў 1950 г.

Фатаграфію П. Ц. Бандарэнкі мне даслаў настаўнік сярэдняй школы № 2 г.п. Карма А. Спадабаеў. У школьным музеі захоўваюцца некаторыя асабістыя рэчы адмірала. Навучэнцы вядуць пе-рапіску з дачкой Пятра Ціханавіча — Святланай, якая жыве ў Ленінградзе. Жыхары вёскі Старая Зенькавіна, дзе нарадзіўся П. Бандарэнка, шануюць памяць свайго легендарнага земляка.

У жніўні 1949 г. контр-адмірал П. Ц. Бандарэнка наведаў родную вёску. Зыступіў на сходзе партыйнага актыву раёна. Гэта была апошняя сустрэча з землякамі. Адмірал успомніў у дэталях сваё дзяцінства і юнацтва. Яго бацька, Ціхан Якімавіч, таксама доўга служыў на флоце. Удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904 — 1905 гг. на крэйсеры "Вараг". Раненні падарвалі здароўе. У маці, Марыі Анісімаўны, засталося пяцёра дзяцей — два сыны і тры дачкі. Старэйшым быў Лётр.

"Эх, дай Бог веку Ціхану, ганарыўся і сваім сынам. Сапраўдны гаспадар", — гаварылі пра Пятра яго суседзі. А ён на ўсё жыццё запомніў словы бацькі: “Вучыся, сынок, лягчэй будзе жыць на свеце". Нават калі батрачыў да рэвалюцыі, з кнігай ніколі не развітваўся.

Пасля рэвалюцыі, летам 1918 г., у сямі кіламетрах ад роднага сяла — у Ліцвінавічах саратнік У. I. Леніна П. М. Лепяшынскі арганізаваў першую на Беларусі школу-камуну. Пётр не раз бегаў з сябрамі паглядзець, як жывуць там. Разам са стрыечным братам I. А. Ільюшчанкам стварыў у роднай вёсцы атрад чонаўцаў. Ён жа быў і адным з першых камсамольцаў у Карме. Калі ў 1918 г. эсэры паднялі тут мяцеж, Пётр прыняў удзел у яго падаўленні. Не абышлося і без страт — загінуў у час бою Іван Ільюшчанка, які працаваў старшым міліцыянерам.

Вясной 1919 г. Пётр з сябрам Апанасам Маскалёвым сталі маракамі-добраахвотнікамі ў Дняпроўскай флатыліі. У гэты ж час Пятра прымаюць у камуністычную партыю. Васемнаццацігадовы юнак удзель-нічае ў баях на Дняпры, Доне, Днястры, змагаецца супраць белапалякаў, Махно, Урангеля, прымае ўдзел у падаўленні Кранштацкага мяцяжу. У 1922 г., закон-чыўшы курсы старшых рулявых, Пётр зна-ходзіцца на караблях Балтыйскага флоту.

Арганізатарскі талент камісара Чарна-морскага флслу праявіўся ў перыяд абароны Адэсы і Севастопаля. Вось што піша пра П. Ц. Бавдарэнку ў сваёй кнізе "Асаджаная Адэса" віцэ-адмірал I. I. Азараў: "Самы сумленны, адкрытай душы камуніст, ураўнаважаны і бясхітрасны. Да яго кож-ны мог трапіць на прыём у любы час. Ён умеў выслухаць, даць разумную параду.

На флоце яго любілі і паважалі". Ап-тыміст па натуры, Пётр Ціханавіч ніколі не губляўся нават у самай складанай франтавой абстаноўцы.

У баях пад Сталінградам камандуючы Волжскай ваеннай флатыліяй адмірал Д. Рогаў так ацаніў камісара флатыліі контр-адмірала П. Ц. Бандарэнку: "Стойкі салдат. Умелы арганізатар, выдатны военачальнік і палітработнік".

Так, Пятру Ціханавічу нярэдка да-водзілася знаходзіцца па пояс у вадзе, пад градам куль і асколкаў побач з мат-росамі. Там, на берагах Волгі, ён атрымаў цяжкае раненне.

Да апошняга часу мы мала што ведалі пра героя. Цяпер людзі шануюць яго памяць у Ленінградзе, Адэсе і Севастопалі. На радзіме, у Карме, у яго гонар названа адна з вуліц райцэнтра. У музеі сярэдняй школы № 2 герою прысвечана экспазіцыя. У школе, дзе яшчэ да рэвалюцыі вучыўся Пётр Ціханавіч, праводзіцца вялікая ваенна-патрыятычная работа. Аб яе выніковасці гавораць такія факты: за апошнія 15 гадоў з выпускнікоў школы каля 100 чалавек выбралі нялёгкую ваенную прафесію.

Б. Дз. Даўгатовіч




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка