Ландшафтазнаўства з асновамі глебазнаўства Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне




Дата канвертавання31.03.2016
Памер132.17 Kb.


Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар, прафесар

_________________ І.М. Жарскі

____________________

Рэгістрацыйны № УД-______/баз.
Ландшафтазнаўства з асновамі глебазнаўства
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне

для спецыяльнасці:
1-89 02 02 Турызм і прыродакарыстанне

2013 г.


СКЛАДАЛЬНІК:

Андрэй Уладзіміравіч Юрэня, старшы выкладчык кафедры лясных культур і глебазнаўства, установы адукацыі Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, кандыдат сельскагаспадарчых навук




РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Бярозка Вольга Міхайлаўна, дацэнт кафедры ландшафтнага праектавання і садова-паркавага будаўніцства установы адукацыі Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, кандыдат сельскагаспадарчых навук


Герасіменка Марыя Валянцінаўна, загадчык сектарам узнаўлення лесу і лесамеліярацыі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь


РЕКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
Кафедрай лясных культур і глебазнаўства (пратакол № 10 ад 21.06.2013 г.);
Вучэбна-метадычным саветам Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» (пратакол № _2_ ад _30.11.2013 г._)

Адказны за рэдакцыю: Юрэня А.У.


Адказны за выпуск: Юрэня А.У.

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Ландшафтазнаўства з’яўляецца адным з асноўных раздзелаў фізічнай геаграфіі, якая вывучае прыродную складальную геаграфічнай абалонкі Зямлі і яе структурныя часткі – прыродныя тэрытарыяльныя комплексы и прыродныя аквальные комплексы ўсіх рангаў. Глебазнаўства вывучае заканамернасці ўтварэння глеб, іх класіфікацыю, уласцівасці, выкарыстанне, распрацоўвае метады паляпшэння ўрадлівасці, аховы ад забруджвання і дэградацыі.

У сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці 1–89 02 02 «Турызм і прыродакарыстанне» ландшафтазнаўства з асновамі глебазнаўства з’яўляецца агульнаадукацыйнай дысцыплінай, на падставе якой больш поўна могуць быць засвоены такія дысцыпліны як лесазнаўства, лесаводства і інш.



Мэтай вывучэння дысцыпліны з’яўляецца прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў па турызму і прыродакарыстанню ў вобласці ландшафтазнаўства і глебазнаўства.

Задачы дысцыпліны:



  • даць веды аб відах ландшафтаў, фактарах іх утварэння і іх кампанентах, аб ландшафтным раяніраванні;

  • даць веды аб фарміраванні глеб, глебавага покрыву ў залежнасці ад змены фактараў глебаўтварэння;

  • сфарміраваць веды аб рацыянальным выкарыстанні глеб, аб шляхах захавання і павелічэння іх урадлівасці.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

мець уяўленне

  • аб фактарах утварэння ландшафтаў;

  • асноўных відах ладшафтаў;

  • пра будову Зямлі, яе геасферах;

  • аб шляхах утварэння горных і глебаўтваральных парод;

  • аб гарызантальнай і вертыкальнай занальнасці глеб;

  • аб ролі глебы ў біясферы;

ведаць:

  • класіфікацыю ландшафтаў;

  • асноўныя ландшафты Беларусі;

  • фактары і агульную схему глебаўтварэння ;

  • склад, уласцівасці і рэжымы глеб;

  • глебаўтварэнне і глебы ў гарызантальнай і вертыкальнай занальнасці;

валодаць:

  • метадамі вызначэння тыпаў геаграфічных ландшафтаў;

  • метадамі даследавання глеб у палявых умовах;

умець:

  • вызначаць фактары ўтварэння ландшафтаў;

  • праводзіць апісванне глеб, вызначаць іх прыкметы і даваць ім назву згодна з класіфікацыяй.

У працэсе выкладання дысцыпліны студэнты павінны пазнаёміцца з дасягненнямі айчыннай і замежнай навукі па ландшафтазнаўству і глебазнаўству.

Лекцыі і практычныя заняткі рэкамендуецца праводзіць у спецыялізаваных аўдыторыях, якія маюць неабходныя матэрыялы, абсталя-ванне, прыборы.

Праграмай прадугледжана для вывучэння дысцыпліны 70 гадзін для спецыяльнасці 1–89 02 02 «Турызм і прыродакарыстанне», з якіх 34 гадзіны займаюць аўдыторныя заняткі. Размеркаванне аўдыторных гадзін па відах заняткаў: лекцый – 18 гадзін, лабараторных – 16 гадзін. Кіруемая самастойная праца студэнтаў займае 36 гадзін.

Вывучэнне дысцыпліны праводзіцца на першым курсе ў другім семестры.

Кантроль ведаў ажыццяўляецца шляхам здачы заліку па заканчэнні другога семестра.

Дысцыпліна вывучаецца на першым курсе на працягу другога семестра.

Дысцыпліна «Ландшафтазнаўства з асновамі глебазнаўства» мае сувязь з такімі дысцыплінамі, як «Ланшафтнае лесаводства», «Ахова навакольнага асяроддзя і маніторынг лясных экасістэм», «Ландшафтнае праектаванне» і некаторыя іншыя.

Засваенне праграмы дысцыпліны павінна забяспечыць фарміраванне наступных груп кампетэнцый:

акадэмічных кампетэнцый:

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам;

АК-4. Умець працаваць самастойна.

АК-9. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

сацыяльна-асобасных кампетэнцый:

САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.

САК-6. Умець працаваць у камандзе.

прафесійных кампетэнцый:

ПК-4. Арганізоўваць і забяспечваць распрацоўку праграм турыстычных маршрутаў.

ПК-11. Распрацоўваць планы ўладкавання і ствараць аб'екты экалагічнага і паляўнічага турызму з улікам іх функцыянальнага прызначэння.

ПК-32. Распрацоўваць праграмы вывучэння дзейнасці турыстычных арганізацый у розных умовах.

ПК-39. Ужываць метады аналізу і арганізацыі ўкаранення інавацый.

Самастойная работа студэнтаў арганізоўваецца кафедрай і выкладчыкамі. Мэта самастойнай працы – павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускнікоў з дапамогай фарміравання ў іх кампетэнцый самаадукацыі.

Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта ажыццяўляецца шляхам выяўлення факту яго навучальных дасягненняў, вымярэння і ацэнкі (з дапамогай шкалы ацэнак) ступені адпаведнасці вучэбных дасягненняў патрабаванням адукацыйнага стандарту.

Для дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнтаў у выніку вывучэння пэўнага раздзела і пры выніковым ацэньванні (залік) будуць выкарыстоўвацца тэставыя заданні, рознаўзроўневыя кантрольныя заданні па практычных занятках.
ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

Тэмы заняткаў

Колькасць гадзін

Лекцыі

Практычныя

1 ЛАНДШАФТАЗНАЎСТВА

1.1 Геасістэмы і ландшафтазнаўства

2

2

1.2 Ландшафт і геасістэмы лакальнага ўзроўню

2

2

1.3 Ландшафты Беларусі

2

2

1.4 Узаемасувязь паміж ландшафтамі і чалавекам

2



2 АСНОВЫ ГЛЕБАЗНАЎСТВА

2.1 Гісторыя развіцця глебазнаўства. Фактары глебаўтварэння

2

4

2.2 Марфалагічныя прыкметы глеб. Грануламетрычны склад глебы

2

2

2.3 Водны рэжым і водныя ўласцівасці глеб. Радыёактыўнасць глеб

2



2.4 Класіфікацыя глеб. Глебы таёжна-лясной зоны. Балотныя і балотна-падзолістыя глебы

2



2.5 Глебы Беларусі. Глебавае раяніраванне тэрыторыі Беларусі. Глебавыя карты. Групіроўка глеб

2

4


ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
1 ЛАНДШАФТАЗНАЎСТВА
1.1 Геасістэмы і ландшафтазнаўства
Асноўныя задачы ландшафтазнаўства і яго значэнне. Сувязь з іншымі дысцыплінамі. Ландшафтазнаўства – вывучэнне геасістэм рэгіянальнага і лакальнага ўзроўню.

Паняцце аб геасістэмах, іерархія геасістэм у ландшафтазнаўстве. Узроўні арганізацыі геасістэм.

Паняцце аб прыродных тэрытарыяльных комплексах.
1.2 Ландшафт і геасістэмы лакальнага ўзроўню
Паняцце аб ландшафце. Умовы аднароднасці ландшафта. Ландшафт па сацыяльна-эканамічнай кропцы гледжання, як нізавы прыродна-рэсурсны і экалагічны раён.

Кампаненты ландшафта і ландшафтаўтваральныя фактары.

Межы ландшафтаў. Марфалогія ландшафтаў. Паняцце фацыя і урочышча і іх віды. Дынаміка і развіццё ландшафтаў.
1.3 Ландшафты Беларусі
Асаблівасці беларускіх ландшафтаў у адрозненні ад іншых. Класіфікацыя беларускіх ландшафтаў. Падтыпы, роды і віды ландшафтаў Беларусі.

Ландшафтнае раяніраванне. Паняцце аб ландшафтным раёне. Ландшафтныя правінцыі Беларусі.


1.4 Узаемасувязь паміж ландшафтамі і чалавекам
Ландшафтазнаўства і ўзаемасувязь прыроды і грамадства. Асаблівасці уздзеяння тэхнагеннага працэсу на ландшафты.

Ацэнка антрапагеннага ўздзеяння на ландшафты, уздзеянне на структуру і функцыянаванне геасістэм. Праектаванне экалагічных сцежак.

Устойлівасць геасістэм да ўздеяння антрапагеннага фактара.

Паняцце культурнага ландшафта і асаблівасці яго стабілізацыі.



2 АСНОВЫ ГЛЕБАЗНАЎСТВА
2.1 Гісторыя развіцця глебазнаўства. Фактары глебаўтварэння
Асноўныя задачы глебазнаўства. Глеба – прыроднае цела і асноўны сродак вытворчасці. Этапы развіцця глебазнаўства.

Агульная схема глебаўтварэння. Клімат, глебаўтваральныя пароды, раслінны і жывёльны свет, рэльеф, узрост краіны, гаспадарчая дзейнасць чалавека як фактары глебаўтварэння.

Галоўныя глебаўтваральныя пароды, іх паходжанне і ўласцівасці.
2.2 Марфалагічныя прыкметы глеб. Грануламетрычны склад глебы
Уяўленне аб марфалагічных прыкметах глебы. Працягласць глебавага профілю і яго будова. Генетычныя гарызонты і іх асаблівасці ў залежнасці ад глебаўтваральнага працэсу. Галоўныя марфалагічныя прыкметы генетычных гарызонтаў: афарбоўка, грануламетрычны склад, структура, уключэнні, увільгатненне, новаўтварэнні, размеркаванне карэння.

Класіфікацыя грануламетрычных элементаў і іх уласцівасці. Палявыя і лабараторныя метады вызначэння грануламетрычнага складу глеб. Уплыў грануламетрычнага складу на ўласцівасці глебы.


2.3 Водны рэжым і водныя ўласцівасці глеб. Радыёактыўнасць глеб
Вільготнасць глебы. Крыніцы паступлення вады ў глебу. Водныя ўла-сцівасці глебы: гіграскапічнасць, водапрапушчальнасць, вільгацяёмістасць, водапад’ёмная і водаўтрымальная здольнасць. Метады вызначэння вільгот-насці глебы. Даступнасць глебавай вільгаці для раслін. Каэфіцыент завядання раслін.

Тыпы воднага рэжыму глеб: мярзлотны, прамыўны, перыядычна прамыўны, непрамыўны, выпатны, іррыгацыйны.

Радыеактыўнасць глеб. Натуральная і штучная радыеактыўнасць. Радыеактыўныя элементы і іх распаўсюджанне ў глебе. Міграцыя радые-актыўных элементаў у глебе.
2.4 Класіфікацыя глеб. Глебы таёжна-лясной зоны. Балотныя і балотна-падзолістыя глебы
Генетычныя класіфікацыі В.В. Дакучаева. Прынцыпы сучаснай класіфікацыі глеб. Асноўныя таксанамічныя адзінкі класіфікацыі глеб: тып, падтып, від, род, разнавіднасць.

Прыродныя ўмовы таёжна-лясной зоны.

Асноўныя глебаўтваральныя працэсы. Падзолаўтварэнне.

Дзярновы працэс глебаўтварэння і роля травяністай расліннасці ў яго развіцці.

Дзярнова-падзолістыя глебы, іх класіфікацыя, будова і ўласцівасці. Асноўныя накірункі рацыянальнага выкарыстання ўрадлівасці глеб таежна-лясной зоны.

Распаўсюджанне балотаў. Балотны працэс глебаўтварэння. Торфаназапашванне і агляенне. Тыпы забалочвання. Нізінныя, пераходныя і верхавыя балоты. Прыроднае значэнне балотаў і балотных глеб.


2.5 Глебы Беларусі. Глебавае раяніраванне тэрыторыі Беларусі. Глебавыя карты. Групіроўка глеб
Прыродныя ўмовы Беларусі: клімат, рэльеф, глебаўтваральныя пароды, расліннасць. Класіфікацыя, будова і ўласцівасці глеб Беларусі. Працэсы глебаўтварэння.

Глебавыя правінцыі і раёны Беларусі, іх межы.

Глебавыя карты і іх прызначэнне. Этапы работ па састаўленні глебавай карты. Састаўленне картаграм і картасхем.

Групіроўка глеб. Глебава-тыпалагічныя групы і прынцып іх састаўлення. Уплыў ўрадлівасці глебы на фарміраванне жывога наглебавага покрыва. Улік паходжання глебаўтваральных парод пры састаўленні глебава-тыпалагічных груп.



ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Табліца 2

ПЕРАЛІК ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ




ЛЗ


Тэмы практычных заняткаў

Колькасць

гадзін


1

Прыродныя тэрытарыяльныя комплексы, іх выдзяленне

2

2

Кампаненты ландшафта. Межы ландшафтаў. Марфалогія ландшафтаў

2

3

Ландшафтнае раяніраванне. Ландшафтныя правінцыі Беларусі.

2

4

Праектаванне экалагічных сцежак

2

5

Глебаўтваральныя пароды на Беларусі і іх

распаўсюджанне. Глебаўтваральныя працэсы і марфалагічныя прыкметы глеб Беларусі



2

6

Глебавая карта Беларусі. Глебавыя правінцыі,

вобласці, раёны і іх кароткая характарыстыка



2

7

Узаемасувязь паміж тыпамі лесу і глебай. Глебава-

тыпалагічныя групы і іх характарыстыка



2

8

Глебавыя карты лясгасаў і лясніцтваў Беларусі.

Картасхема рацыянальнага размеркавання дрэвавых

парод


2

Усяго 16 гадзін
ПЕРАЛІК МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ СТУДЭНТАЎ

Для атэстацыі студэнтаў на адпаведнасць іх персанальных дасягненняў паэтапным ці канчатковым патрабаванням адукацыйнай праграмы ствараюцца фонды ацэначных сродкаў, якія ўключаюць 2 кантрольныя работы, тэматыку рэфератаў, праектаванне экалагічных сцежак і інш.


ПЕРАЛІК ВЫКАРЫСТОЎВАЕМЫХ СРОДКАЎ ДЫЯГНОСТЫКІ

Для дыягностыкі кампетэнцый выкарыстоўваюцца наступныя формы: вусная і пісьмовая. Да вуснай формы дыягностыкі адносяцца: даклады на семінарскіх занятках і вусны залік. Да пісьмовай формы дыягностыкі адносяцца: кантрольныя работы, тэсты, рэфераты.


РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА
Асноўная


  1. Арманд, Д. Л. Наука о ландшафтах / Д. Л. Арманд. – М., 1975.

  2. Исаченко, А. Г. Основы ландшафтоведения и физико-географическое районирование / А. Г. Исаченко. – М., 1991.

  3. Марцинкевич, Г. И. Основы ландшафтоведения / Г. И. Марцинкевич, Н. К. Клицунова, А. Н. Матузко. – Минск, 1986.

  4. Блинцов И.К. Курс геологии с основами минералогии, петрографии и геоморфологии. Мн.,1970.

  5. Блинцов И.К., Забелло К.Л. Практикум по почвоведению. Мн., 1979.

  6. Почвоведение. / Под ред. Кауричева И.С., 4-е издание. М., 1989.

  7. Почвоведение с основами геоботаники. / Под ред. Л.П. Груздевой, А.А. Яскина. М., 1991.

  8. Роде А.А., Смирнов В.Н. Почвоведение. Изд. 2-е. М., 1972.

  9. Соколовский И.В. Почвоведение: учеб. пособие для студентов специальностей «Лесное хозяйство», «Садово-парковое строительство». Мн.: БГТУ, 2005.

Дадатковая




  1. Юренков, Г. И. Основные проблемы физической географии и ландшафтоведения / Г. И. Юренков. – М., 1982.

  2. Александрова Л.Н. Органическое вещество почвы и процессы его трансформации. Л., 1980.

  3. Геаграфія глеб з асновамі глебазнаўства: Падручнік для студэнтаў геагр. спец. выш. навуч. устаноў. / Пад рэд. В.С.Аношко. – Мн.: БДУ, 2000.

  4. Почвы Белорусской СССР. / Под ред. Т.Н. Кулаковской, П.П. Рогового, Н.И. Смеяна. Мн., 1974.

  5. Полевые исследования и картографирование почв БССР (Методические указания). / Под ред. Н.И. Смеяна, Т.Н. Пучкаревой, Г.А. Ржеутской. Мн., 1990.

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ


Назва вучэбнай

дысцыпліны,

з якой

патрабуецца ўзгадненне



Назва

кафедры


Прапановы

аб зменах у змесце вучэбнай праграмы

ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне


Рашэнне, прынятае кафедрай, распрацаваўшай вучэбную праграму (з указаннем даты і

нумара пратокола)



1. Лесазнаўства і балотазнаўства

Лесаводства







2. Ландшафтнае праектаванне і арганізацыя аб’ектаў экалагічнага турызму

Ландшафтнае праектаванне і садова-паркавае будаўніцтва







3. Водныя рэсурсы і турызм

Турызму і прырода-карыстання











База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка