Добры дзень, дзеці! Сёння да нас на мерапрыемства павінна была прыйсці беларуская мова, але яе схапілі злыя людзі. Яны кажуць, што нам , беларусам, не патрэбна мова, і мы яе не ведаем. І зараз лёс нашай мовы залежыць ад вас, мае сябры. Дапаможам мове? Дык вось, на дошцы вы бачыце звычайны, на першы погляд, квадрат, але гэта не так. Наш квадрат - чароўны, ён складаеццаз 9 маленькіх квадрацікаў, у якіх змешчаны розныя заданні. Вы павінны выканаць іх і даказаць людзям, што мы, беларусы, любім і ведаем сваю мову. Вы згодны са мной? Тады пачынаем.
(Настаўнік называе слова. Калі яно абазначае жывую істоту, дзеці імітуюць яе рухі, калі нежывую – спакойна стаяць. Вучань, які памыліўся выходзіць з гульні.)
Казуля – кашуля
Лыжка – мышка
Дошка – кошка
Крот – рот
Жабка – шапка
Ножык – вожык
Рак – мак
Качка – тачка
квадрацік. Гульня “Літара заблудзілася”.
“Малако дае карова”, -
напісаў на кошцы Вова. (Дошцы)
Ліза мазі папрасіла:
Лізу вуха ўкусіла .(Муха)
Закрычаў Рыгорка:
З неба ўпала горка. (Зорка)
Горка плача Лена:
Ой баліць палена! (Калена)
Назбіралася народу.
Дзіва, поўны вулей лёду. (Мёду)
квадрацік. Гульня “Скорагаворкі”
Скорагаворка напісана на дошцы. Удзельнікі моўчкі вывучаюць яе тэкст, затым па чарзе чытаюць. Умова: найбольшая хуткасць, выразная дыкцыя, інтанацыя, захаване правіл арфаэпіі.
квадрацік. Ну, а гэты квадрацік прапануе вам красворд “Школьны дыктант”.
1
Д
з
ё
н
н
і
к
2
3
с
ш
Ы
т
а
к
б
у
К
в
а
р
П
а
р
Т
а
5
р
А
н
е
ц
з
в
а
Н
о
к
н
а
с
Т
а
ў
н
і
к
Люстэрка вучня.
Прыналежнасць для пісьма.
Самы першы падручнік.
Мэбля ў класе.
Школьная сумка.
Доўгачаканая мелодыя, якая сведчыць аб заканчэнні ўрока.
Чалавек, які дае веды.
квадрацік. Гульня “Наадварот” праводзіцца з мячом. Настаўнік гаворыць слова і кідае мяч вучню, а вучань называе слова з супрацьлеглым значэннем.
дзень (ноч)
ранак (вечар)
зіма (лета)
мяккі (цвёрды)
купіў (прадаў)
часта (рэдка)
ідзе (стаіць)
высока (нізка)
сумна (весела)
згуьіў (знайшоў)
цяжка (лёгка)
шырокі (вузкі)
справа (злева)
квадрацік. “Домік”. Устаўце галосныя літары ў акенцы доміка. Якія словы атрымаліся? (На дошцы вісіць нагляднасць)
с
н
с
р
с
д
с
г
с
к
с
д
квадрацік. Назвы якіх беларускіх гарадоў зашыфраваны ў гэтай сетцы?
М
С
Г
Р
Н
В
Е
К
А
Л
Ў
Г
Е
Р
Т
Настаўнік. Малайцы! Вы адказалі на ўсе пытанні і выканалі ўсе заданні. Наша мова зноў з намі. і я сёння заклікаю вас: “Беражыце сваю родную мову, шануйце яе, таму што, як сказаў беларускаі пісьменнік Уладзімір Караткевіч, - “хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў”.