Кузьня кадраў наступнага




Дата канвертавання15.03.2016
Памер25.34 Kb.
Кузьня кадраў наступнага

Акадэмічны дэпартамэнт палітычных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту абвяшчае набор на бакалаўрскую і магістарскую праграмы. ЭГУ зьяўляецца ўнікальным унівэрсытэтам, у якім грамадзяне Беларусі могуць атрымаць сучасную эўрапейскую адукацыю ў галіне гуманітарных навук, аналягаў якой не існуе ў краіне. Гэта адзін з нешматлікіх унівэрсытэтаў, які прапануе адукацыю на беларускай і расейскай мовах у ЭЗ.


Акадэмічны дэпартамэнт палітычных навук ЭГУ прапануе абітурыентам бліскучыя пэрспэктывы навучаньня і наступнай прафэсійнай і навуковай дзейнасьці. Навучаньне на адукацыйных праграмах дэпартамэнту ажыцьцяўляецца з улікам міжнародных стандартаў у галіне палітычных навук. Працэс навучаньня ахоплівае самы шырокі спэктар паліталягічных праблемаў і пазбаўлены ўсялякага ідэалягічнага ціску.
Бакалаўрская праграма “Паліталёгія і эўрапейскія дасьледваньні”, магістарскія праграмы “Эўрапейскія дасьледваньні” і “Публічная палітыка” выключна ўнікальныя для беларускай адукацыйнай прасторы па зьмесьце, выкладчыцкім складзе і якасьці. Выкладчыцкі склад зьяўляецца адным з моцных бакоў акадэмічнага дэпартамэнту палітычных навук. Студэнты маюць магчымасьць пазнаёміцца зь ведамі вядомых усходнеэўрапейскіх выкладчыкаў. Сярод выкладчыкаў дэпартамэнту можна вылучыць аўтара манаграфіяў па паліталёгіі, прафэсара Уладзіміра Роўду; старшыню паліталягічнай асацыяцыі Літвы, прафэсарку Ірміну Матанітэ, доктара палітычных навук, прафэсара, загадчыка катэдры паліталёгіі Чарнавіцкага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Ю. Фядзьковіча Анатоля Круглашова і шмат іншых.

Выпускнікі дэпартамэнту палітычных навук стажыруюцца і працуюць у розных эўрапейскіх і міжнародных фондах і арганізацыях, беларускіх аналітычных структурах і СМІ. Студэнты праграмы зьяўляюцца каардынатарамі і ўдзельнікамі ўнікальнага для постсавецкай прасторы міжнароднага праекту “Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка”, у межах якога навучаюцца ў выкладчыкаў унівэрсытэту Бэргэна (Нарвэгія), а затым выкарыстоўваюць атрыманыя веды на практыцы падчас назіраньняў за выбарамі ў розных краінах (місіі мелі месца ў Нарвэгіі, Грузіі, Літве і ва Ўкраіне).



Адукацыйныя праграмы дэпартамэнту скіраваныя на падрыхтоўку спецыялістаў, здольных стаць ня толькі эфэктыўнымі палітычнымі тэхнолягамі і ўплывовымі палітолягамі-аналітыкамі, але і беларускім істэблішментам у наступным.

Дыплём ЭГУ прызнаецца ва ўсіх краінах Эўрапейскага зьвязу.

Кошт навучаньня на бакалаўрскай праграме – 1200 эўра за год (дзённая форма), з улікам пасьпяховасьці магчымыя зьніжкі да 100 %; 600 эўра (завочная форма). Кошт навучаньня на дзённай магістарскай праграме – 600 эўра за год. Унівэрсытэт садзейнічае ў пытаньнях разьмяшчэньня у Вільні, мэдычнага страхаваньня і візавага суправаджэньня.
Набор ажыцьцяўляецца па выніках напісаньня эсэ, тэставаньня ведаў замежнай мовы (пры неабходнасьці) і сярэдняга балу дыплёма па шэрагу прадметаў. Яшчэ да пачатку ўступных іспытаў профільнае эсэ можна напісаць 18 красавіка і 23 траўня 2010 году ў Вільні пасля дзён адчыненых дзьвярэй у ЭГУ 17 красавіка і 22 траўня 2010 году.

Дакумэнты для паступленьня ў 2010 годзе прымаюцца:
на дзённую бакалаўрскую праграму (http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003714/) – да 25 чэрвеня;
на завочную бакалаўрскую праграму (http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003714/) – да 24 ліпеня;
на дзённую магістарскую праграму (http://www.ehu.lt/studies/master/programs/fields/0003737/; http://www.ehu.lt/studies/master/programs/fields/0013347/) – да 10 ліпеня;
на курсы дыстанцыйнага навучаньня – да 12 верасня на восеньскі сэмэстар.
Форум для абітурыентаў:

moodle.ehu.lt

Кантакты

Дзённае аддзяленьне: admission.b.polscience@ehu.lt
Завочное аддзяленьне: phildistance@ehu.lt


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка