Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці




старонка9/24
Дата канвертавання15.03.2016
Памер3.63 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   24

1700г. – Расія была разбіта шведамі пад Нарвай. Шведы хутка разбілі і Данію і заняліся РП.

У маі 1704 г. стварылася так званая Сандамірская канфедэрацыя прыхільнікаў Аўгуста II. (Канфедэрацыямі называліся палітычныя шляхецкія саюзы, якія аб'ядноўвалі аднадумцаў, каб са зброяй у руках адстойваць тыя ці іншыя мэты). Сандамірскія канфедэраты заключылі саюз з Расіяй і аб'явілі вайну Швецыі. Неўзабаве пасля гэтага з ініцыятывы швецкага караля Карла XII нарадзілася на свет новая, Варшаўская канфедэрацыя, якая абвясціла каралём Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага.


Увосень 1704 г. на тэрыторыю Беларусі ўступіла армія Пятра I. I цяпер на беларускай зямлі свае адносіны высвятлялі Расія і Швецыя.

У 1705 г. каля Гародні сканцэнтравалася больш чым 60-тысячнае расійскае войска пад камандаваннем маршала Агільві.

У 1706г. – у Беларусь увайшла армія шведаў разам з Сапегамі. Яны спачатку прайшлі па цэнтры Беларусі, у асноўным па ўладаннях шляхты, што падтрымлівала Расію. Былі разбураны Наваградак, Слонім, Клецк, Слуцк, Пінск і інш. гарады і мястэчкі Беларусі. Потым шведская армія павярнула ў Польшчу, дзе летам 1706 г. нанесла паражэнне Аўгусту II.

У выніку, у 1706г. Аўгуст ІІ падпісаў са шведскім каралём Карлам ХІІ “трэцці дагавор на –ал”- Альтранштацкі. Умовы дагавора: Аўгуст быў прымушаны адмовіцца ад сваіх правоў на прастол у Рэчы Паспалітай на карысць Станіслава Ляшчынскага, разрываў саюз з Пятром і пагадзіцца на ўтрыманне ў Саксоніі шведскіх войскаў.

У 1707 г. у Львоў на сустрэчу з Пятром I прыбылі прыхільнікі Сандамірскай і Віленскай канфедэрацый. Прадстаўнікі Кароны. і ВКЛ на чале з Янушам Антоніем Вішнявецкім і Рыгорам Антоніем Агінскім абвясцілі сваё пасяджэнне Вольнай Радай і пацвердзілі саюз Рэчы Паспалітай з_Расіяй. Пётр I быў абвешчаны абаронцам вольнасці ВКЛ.

У ліпені 1708 года каля мястэчка Галоўчын пад Віцебскам адбылася сутычка варожых армій. Карл XII разграміў расійскі корпус Рапніна.
Маючы падтрымку ўкраінскага гетмана Мазепы, шведскі манарх накіраваў галоўныя сілы на Украіну. Туды ж павінен быў падысці з неабходнымі боезапасамі, фуражом і правіянтам корпус Левенгаўпта. Пётр вырашыў не дапусціць злучэння. У верасні 1708 г. пад вёскай Лясная каля Прапойска (цяпер Слаўгарад) расійскае войска атакавала шведаў, што ішлі з-пад Рыгі і захапіў каля 6000 павозак з трафеямі, таму Пётр І назваў гэту бітву “маці Палтаўскай перамогі”- у гэтай бітве ў 1709г. на Украіне шведы былі ўшчэнт разбіты.
1710г. – у Варшаве сойм аднавіў Аўгуста II на прастоле і пацвердзіў «Вечны мір» 1686 г. Станіслаў Ляшчынскі збег з Польшчы

У 1717 г. пасля забойства саксонцамі двух польскіх чыноўнікаў пачалося паўстанне супраць Аўгуста II. Па просьбе апошняга расійскае войска ўступіла ў Рэч Паспалітую. Расійскі бок прапанаваў прымірыць шляхту і караля на сойме. Сойм, які працягваўся ўсяго 6 гадзін, увайшоў у гісторыю як “нямы сойм”, таму што на ім ніхто не выступіў. Умовы прымірэння, якія ад расійскіх улад прадставіў генерал Даўгарукі, былі наступныя:

- саксонская армія пакідае Рэч Паспалітую;

- улада гетманаў абмяжоўваецца;

- магнатам забараняецца ствараць ваенныя саюзы;

- армія РП скарачалася да 24000: Польшча-18000, ВКЛ—6000.
У 1733г. пасля смерці Аўгуста ІІ каралём РП да 1763г. становіцца Аўгуст ІІІ, яго сын.

ПАДЗЕЛЫ РП.

Першы план падзелу РП існаваў яшчэ ў 1719 г. моцныя дзяржавы — Аўстрыя, Саксонія, Прусія— падрыхтавалі план падзелу Рэчы Паспалітай і звярнуліся з ім да Расіі. Але Пётр I не падтрымаў дадзены план.



Прычыны падзелаў РП.

1.Бязладдзе:

-шляхецкія прывілеі

- вольныя выбары караля

-існаванне ліберум вета(адлац.свабода забароны) —

звычай у Рэчы Паспалітай, калі любы дэпутат сойма мог выказаць нязгоду з якім-небудзь рашэннем. У гэтым выпадку рашэнне не прымалася, нават калі было падтрымана 99,9 %



дэпутатаў. Такім чынам, адзін дэпутат мог сарваць работу сойма. (Упершыню ў 1652г. такое здарылася калі пасол з Упіцкага павета У. Сіцынскі па жаданні Януша Радзівіла не пагадзіўся з пастановай сойма. 3 1652 па 1764 г., калі было ўведзена абмежаванне на вы-карыстанне гэтага права, з 55 соймаў Рэчы Паспалітай дзякуючы «ліберум вета» было сарвана 48.

2.Адсутнасць вялікай арміі.

3. Не вырашанасць рэлігійнага пытання.


ПЕРШЫ ПАДЗЕЛ.

У 60-я гг. XVIII ст. Еўропа падзялілася на два саюзы — Паўднёвы і Паўночны. У першы ўвайшлі Францыя, Іспанія і Аўстрыя, у другі — Англія, Прусія і Расія. У 1763 г. пасля смерці Аўгуста III распачалася барацьба дзвюх магнацкіх груповак. Першую з іх складалі магнаты Мнішкі, Браніцкія, Радзівілы і Патоцкія, якія з'яўляліся прыхільнікамі Паўднёвага саюза і хацелі пасадзіць на трон прадстаўніка саксонскай дынастыі. У склад другой уваходзілі магнаты Чартарыйскія і Масальскія, якія былі прыхільнікамі Паўночнага саюза і жадалі бачыць на троне былога літоўскага стольніка, родзіча Чартарыйскіх Станіслава Аўгуста Панятоўскага
1764г. – Пры падтрымцы Расіі і магнатаў Чартарыйскіх апошнім каралём РП быў абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У гэты ж год Расія і Прусія заключылі сакрэтны дагавор аб захаванні дзяржаўнага ладу РП.
Чартарыйскія паспрабавалі умацаваць РП і ў 1764г. забаранілі ўжываць ліберум вета па эканамічных пытаннях.

Расія і Прусія вырашылі ўмяшацца ў справы РП праз пытанне аб дысідэнтах ( Дысідэнт — іншадумец; асоба, якая не прытрымліваецца пануючай рэлігіі.
,У Рэчы Паспалітай так называлі праваслаўных і пратэстантаў.) у рэлігійнай сферы.

1767 г.Было створана дзве канфедэрацыі:

Расія-Слуцкая-праваслаўная Прусія-Торуньская-пратэстанская. Яны запатрабавалі ўраўняць іх з каталікамі.
У 1767 г. Варшаўскі сойм задаволіў памкненні дысідэнтаў. Яны былі ўраўнаваны ў правах з католікамі. Заадно былі скасаваны і рашэнні чатырохгадовай даўнасці аб абмежаванні права «ліберум вета».

1768г. Праціўнікі парушэння «старыны»,каталікі арганізавалі ў мястэчку Бар, што на Украіне, канфедэрацыю. Барскую канфедэрацыю падтрымаў Паўднёвы саюз: Францыя — грашыма, зброяй, інструктарамі; Аўстрыя — прадстаўленнем надзейнага тылу і права падрыхтоўкі на сваёй тэрыторыі атрадаў канфедэрацыі. Барская канфедэрацыя пачала баявыя дзеянні. У гэтай сітуацыі кароль Панятоўскі і польскі сенат звярнуліся за дапамогай да Расіі. Антыдысідэнцкая канфедэрацыя аб'яднала даволі шырокія колы шляхецкага саслоўя ўсёй Рэчы Паспалітай. Аднак супрацьстаяць царскаму войску канфедэрацкія атрады не маглі. На працягу 1768— 1771 гг. яны былі разбіты.

Пасля гэтых падзей у 1772 г. адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Аўстрыі адыходзіла Галіцыя, да Прусіі — Памор'е (без порта Гданьск) і частка заходніх прускіх зямель Да Расіі адышла Усходняя Беларусь з гарадамі Полацк, Віцебск, Орша, Магілёў, Рагачоў, Гомель,



або Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае ваяводствы.
ДРУГІ ПАДЗЕЛ.

У 1788 г. сабраўся Чатырохгадовы сойм. Ён распачаў шырокамаштабныя рэформы:

1. Найперш павялічыў колькасць войска да 100 тыс

2. аб'явіў незалежнасць і суверэнітэт Рэчы Паспалітай.

3. абмежаваў некаторыя прывілеі шляхты і, наадварот, пашырыў правы мяшчанства.

У прыватнасці, гараджане займелі магчымасць | набываць ва ўласнасць маёнткі.

4. 3 мая 1791 г. была абвешчана Канстытуцыя – першая ў Еўропе. (да канстытуцыи РП падобнымі дакументамі з’яўляліся: 1776 г. – Дэкларацыя незалежнасці ЗША. Яна з'явілася першым у гісторыі заканадаўчым дакументам, дзе абвяшчаліся прынцып народнага вяршэнства, прававая роўнасць людзей, права народа на звяржэнне тыраніі і стварэнне новага ўрада. Сваё далейшае ўвасабленне вызначаныя ідэі атрымалі ў канстытуцыі ЗША 1787 г Да таго ж, рэвалюцыя ў Францыі дала найбольш поўнае і паслядоўнае практычнае ўвасабленне ідэй Асветніцтва. У прынятай у 1789 г. «Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна» Канстытуцыя 1793 г. пайшла яшчэ далей. Яна аб'явіла Францыю рэспублікай)

Канстытуцыя РП вызначала наступнае:

- адмянялася выбарнасць каралёў, уводзілася выбарнасць дынастый

- Яна ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ. Для агульнай дзяржавы ствараўся адзіны ўрад, які, меркавалася, служыў бы «ўсяму нашаму грамадству, Кароне Польскай і Вялікаму княству Літоўскаму». Гэтаму ўраду падначальвалася агульнае войска. У яго распараджэнні павінен быў быць «агульны непадзельны скарб народны».

-Упарадкоўвалася праца сойма, куды ўключалася частка мяшчанства.

- Ліквідавалася ліберум вета

- Прадугледжвалася стварэнне судоў, незалежных ад адміністрацыі.

Акрамя гэтага, у 1790 г. кароль Панятоўскі пад уздзеяннем сойма абвясціў аб саюзе з Прусіяй, абедзве дзяржавы абавязваліся весці, калі спатрэбіцца, сумесныя баявыя дзеянні.
У 1792г. Пад апекай імператрыцы Кацярыны II была ўтворана Таргавіцкая (ад назвы ўкраінскага мястэчка Таргавіцы) канфедэрацыя. Яна сабрала незадаволеных пераменамі прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя. У сярэдзіне мая 1792 г. разам са 100-тысячнай расійскай арміяй яны ўварваліся ў Рэч Паспалітую, каб абараніць парушаныя з іх пункту гледжання старашляхецкія правы. Да канфедэрацыі далучыўся кароль і канстытуцыя была адменена.

А ў студзені 1793 г. Расіяй і Прусіяй пры згодзе Аўстрыі быў здзейснены другі падзел Рэчы Паспалітай. Да ўсходняга суседа — Расійскай імперыі — далучаліся цэнтральныя беларускія землі прыкладна па лініі



Друя — Пінск і Правабярэжная Украіна. Была ўтворана Мінская губернія.

Прусія атрымоўвала Торунь, Познань, Гданьск. Аўстрыя – не ўдзельнічала.

Восенню 1793. – Гродна – адбыўся апошні сойм РП-замацаваў 2-гі падзел.
Тадэвуш Касцюшка даводзіў: «Кім жа я з'яўляюся? Хіба я не ліцвін, Ваш зямляк?»
Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі 1794г.

Лозунг паўстання: цэласнасць, роўнасць, незалежнасць. Кастюшка выступаў за аднаўленне канстытуцыі РП.

24 сакавіка 1794 г. паўстанне пачалося ў Кракаве.

4 красавіка 1794 г. пад Рацлавіцамі, што ў Польшчы, Касцюшка атрымаў перамогу.

18 красавіка 1794 г. паўстанцы авалодалі Варшавай.

23 красавіка 1794 г.Вялікае княства Літоўскае далучылася да паўстання, быў атакаваны расійскі гарнізон у Вільні. Горад перайшоў у рукі паўстанцаў. У Вялікім княстве на чале іх стаяў палкоўнік, паэт, рэспубліканец па поглядах трыццацітрохгадовы Якуб Ясінскі. Быў утвораны асобны ад Польшчы вышэйшы орган кіраўніцтва паўстаннем, які атрымаў назву «Найвышэйшая Літоўская рада».

I ў атрады паўстанцаў пацягнуліся касінеры — сяляне, узброеныя косамі.


Май 1794г. – Касцюшка выдае Паланецкі ўніверсал, які адмяняў прыгоннае права для сялян.
1 чэрвеня 1794 г. Якуб Ясінскі аддаў загад аб стварэнні атрадаў, якія павінны былі распачаць партызанскія дзеянні ў тыле царскага войска. Найбольш буйнымі рэйдамі ўглыб тэрыторыі Беларусі былі паходы Міхала Клеафаса Агінскага( «Развітанне з Радзімай». такую назву мае славуты паланез Агінскага) праз Браслаўшчыну на Дынабург (цяпер Даўгаўпілс) і Стафана Грабоўскага на Меншчыну. Апошні быў няўдалы, бо 4 верасня 1794 г пад Любанню атрад Грабоўскага быў разбіты, а сам кіраўнік трапіў у палон.
Атрады Касцюшкі не вытрымлівалі ўдараў царскіх войскаў I. Я. Ферзена і А. В. Суворава. У жніўні 1794 г. капітулявала Вільня.
У верасні каля вёскі Крупчыцы, пад Кобрынам пацярпелі паражэнне атрады К. Серакоўскага.
10 кастрычніка 1794 г. адбылася вырашальная бітва войскаў Касцюшкі з царскімі злучэннямі пад Мацяёвіцамі недалёка ад Варшавы. Паўстанцы пацярпелі паражэнне, а іх начальнік трапіў у палон.

4 лістапада 1794 г. А. В. Сувораў авалодаў Прагай — прадмесцем Варшавы. Пры яго абароне загінуў Якуб Ясінскі.

6 лістапада 1794 г. капітулявала Варшава.
1795г. – Апошні падзел Рэчы Паспалітай. Прусія атрымлівала Кракаў, Аўстрыя — Сандамір, Хелм

і Люблін. Да Расіі адыходзілі Літва, Курляндыя, Валынь, заходняя частка Беларусі.
25 лістапада 1795 г. апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад прастола.


Эканоміка 2-й паловы 16 –18ст.

Сацыяль-на-эканамічныя працэсы ў Заходняй Еўропе непасрэдным чынам уплывалі на эканамічны стан краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Вялікага княства Літоўскага. У сувязі з развіццём капіталістычнай вытворчасці павялічыўся попыт на хлеб у краінах Заходняй Еўропы, выраслі кошты на яго, што дало магчымасць атрымання вялікіх прыбыткаў ад продажу хлеба. Гэта прымусіла ўласнікаў зямлі ў ВКЛ перабудоўваць сваю гаспадарку. Яны пачынаюць ствараць прадпрыемствы па вытворчасці збожжа. Але для гэгага трэба было, па- першае, пашырыць плошчу панскай ворнай зямлі, і, па-другое, прымусіць сялян працаваць на ёй. Таму распачынаецца рэарганізацыя панскага двара ў фальварак. Фальварак гэта феадальная гаспадарка, у якую ўваходзілі гаспадарскі двор з рознымі пабудовамі, а таксама ворыўныя землі і сельскагаспадарчыя ўгоддзі, заснаваныя на працы феадальна-залежных сялян.( Першыя фальваркі ў ВК.Л з'явіліся ў XV ст.) і прадукцыя якой арыентавалася на продаж (на рынак, прадукцыя мела таварны характар).


Рэформа 1557г. – Валочная памера на аснове дакумента “Устава на валокі”. Рэформа была выклікана попытам на сельска-гаспадарчую прадукцыю ў краінах Заходняй Еўропы. Аграрная рэформа якая ўводзіла новы парадак падаткаабкладання і фальваркі. Замест падаткаабкладання ад дыма (сялянская гаспадарка, сінонімы: дворышча, жарэб’е, служба) уводзілася падаткаабкладанне ад валокі. Уся зямля, паводле Уставы, падзялялася на валокі. Валока з'яўлялася зямельнай мерай, роўнай 21,36 га, але адначасова і выступала як норма павінасцяў.

Усе павіннасці і падаткі вылічваліся з валокі. Сяляне,якія працавалі на паншчыне фальварка называліся цяглымі, у сялян,у якіх асноўнай павіннасцю з’яўляўся грашовы чынш, называліся асаднымі. Фальваркі вядомы з 15ст. Цяглыя валокі, фальваркі і валочная рэформа найбольш атрымалі распаўсюджанне ў рэгіёнах Падзвіння і Панямоння (Нёман і Зах. Дзвіна ўпадалі ў Балтыйскае мора, што забяспечвала зручны экспарт збожжа па вадзе), а асадныя валокі – на Падняпроўі. У структуры павіннасцяў даніна і чынш саступаюць першае месца паншчыне.

Колькасць дзён пашнчыны на тыдзень: 1-я пал.16 ст. – 1дзень; 2-я пал. 16ст. – 2дня; 1-я пал. 17 ст.—3 дні.

Тэндэнцыя:1. Стабільна высокі попыт на заходнееўрапейскім рынку на сельскагаспадарчую прадукцыю вызначыў аграрны характар эканомікі ВКЛ, а фальварак зрабіў вызначальным паказчыкам эканамічнага развіцця Беларусі аж да канца XVIII ст.

2. У сувязі з развіццём фальварковай гаспадаркі ў знешні гандаль, акрамя купцоў, пачынаюць актыўна ўключацца і феадалы

  1. Такім' чынам галоўнай асаблівасцю эканамічнага развіцця Вялікага княства Літоўскага'ў XVIXVIII стст. стала ўзнікненне фальварковай гаспадаркі.

  2. Такім чынам, у Сярэдневякоўі і ў пачатку Новага часу землі .Вялікага княства Літоўскага, як і

іншыя ўсходнееўрапейскія, былі сыравінным прыдаткам прамыслова развітага Захаду. Аб гэтым яскрава сведчыць, напрыклад, экспартна-імпартны баланс Вялікага княства Літоўскага ў канцы XVIII ст.: вываз прадуктаў сельскай і лясной гаспадарак складваў 96 % экспарту з гэтай краіны, а ў імпарце — 95 % прыходзілася на прамысловую прадукцыю.
Запрыгоньванне сялян.

Тэндэнцыя: Развіццё фальваркова-паншчыннай сістэмы паскарала прэцэс прымацавання сялян да зямлі.
Статут 1588г. завяршыў запрыгоньванне сялян (працэс пачаўся прывілеем 1447г.)

Цалкам адлучаў земляроба ад зямлі артыкул 26 раздзела III Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г.: «Простага стану чалавек, не атрымаўшы раней ад нас, гаспадара, шляхецкай вольнасці, маёнткаў і зямель шляхецкіх, ніякім звычаем займець, а ні купляю сваёю трымаць не можа».


Паводле Статута 1588 г. вольныя, ці «пахожыя», сяляне маглі скарыстаць сваю волю, г. зн. пайсці адтсвайго гаспадара ў іншае ўладанне, толькі ў тым выпадку, калі 1) адпрацуюць на карысць землеўладальніка «столькі, колькі на волі сядзелі».2) Калі вольны селянін не жадаў адпрацоўваць, ён быў павінен сплочваць «свайму» пану па 6 грошаў за тыдзень.
Другой нормай запрыгоньвання сялян быў 10-гадовы тэрмін даўнасці. Згодна са Статутам 1588 г., той селянін, што больш за 10 гадоў пражыў на зямлі шляхціца, станавіўся яго ўласнасцю.
Такім чынам, катэгорыі сялян, якія існавалі раней, — «людзі пахожыя» (вольныя), «непахожыя» сяляне (без права пераходу з аднаго ўладання ў другое), «чэлядзь нявольная» (рабы) — да канца XVI ст. пераўтварыліся ў адзіны клас-саслоўе — прыгоннае сялянства.
Павіннасці прыгонных сялян.
Вельмі цяжкай для беларускага селяніна і яго гаспадаркі была падводная павіннасць. Каб яе выканаць, прыгонны павінен быў сваім канём і «на сваёй страве» даставіць панскія грузы да найбліжэйшай прыстані ці ў ган-длёвыя цэнтры, часцей за ўсё ў Вільню, Рыгу, Каралевец.
Асаблівае і даволі значнае месца ў павіннасным аб-кладанні сялян у Беларусі ў другой палове XVII—XVIII ст. займалкграшовыя плацяжы. Сярод іх, як і раней, на першым месцы стаяў чынш.
Грашовыя плацяжы сялян сваім панам дапаўняліся самымі разнастайнымі падаткамі.

Згадаем такі пабор, як жарнавое, што спаганяўся за права мець свае жорны і не ездзіць

на панскі млын.
За карыстанне панскімі ляснымі угоддзямі сяляне плацілі такія падаткі грашыма, угайнае, ялавічнае, вепраўшчызна.
За дазвол на выраб гарэлкі і піва феадал спаганяў з падуладных яму сялян так званае чопавае.
Землеўладальнікі забаранялі падданым дзяўчынам самавольна выходзіць замуж ва ўладанні іншага феадала. Але, калі каханне было мацнейшае за грошы, селянін сплачваў пану падатак — так званую куніцу
Штогод кожны сялянскі двор (дым) уносіў пэўную суму грошай — так званае падымнае.
Прыгонныя мелі на ўтрыманні таксама войска. Для гэтага з дзяржаўных сялян спаганялася гіберна, , а з прыватнаўласніцкіх — рэйтаршчына.
Дапаўняла адработачныя і грашовыя павіннасці даніна натураю — дзякла. Аснову яго складалі збожжавыя: жыта, ячмень, авёс, пшаніца. Удзякла ўваходзіла таксама абавязковая здача свайму пану гусей, курэй, яек, масла, хмелю, канапель, грыбоў, ягад.
Сялянскія паўстанні:

1595 г. – паўстанне пад кіраўніцтвам казака Налівайкі. Захапілі Магілёў, але былі разбіты пад Бунічамі.
Кычаўскае паўстанне 1740-1744г.

Пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы паўстанне было накіравана супраць арандатараў

братоў Іцкавічаў, потым, арандатара Хрыптовіча, якім Крычаўскае староства было здадзена ў арэнду Радзівіламі. (староства – дзяржаўнае зямельнае ўладанне, якое магло здавацца ва ўладанне магнатам).
Цэнтр паўстання – вёска Царкавішча.

Студзень 1744г. – паўстанцы паспрабавалі захапіць Крычаў.
У лютым 1744 г. у Крычаў прыбыў гаспадар уладання Геранім Радзівіл. Тады ж адбыўся суд над кіраўнікамі паўстанцаў. Шаснаццаць чалавек, у тым ліку Івана Карпача, Стэся Бачко, Васіля Ветра, Навума Буяна, Івана Дакуку, Івана Галёнку, прысудзілі да пакаран смерцю.
Паўстанне на Каменшчыне (Мазыршчына) 1754-1756г.

Цэнтр паўстання – Славечна. Паўстанне падаўлялася шляхцічам Панятоўскім.


ГОРАД 14-18 ст.
Магдэбургскае права – права на самакіраванне, якое горад атрымліваў за штогадовы падатак на карысць дзяржавы, ці прыватнага гаспадара горада.
Храналогія атрымання магдэбургскага права:
Вільня – 1387г. – першы горад на тэрыторыі ВКЛ.

Берасце – 1390г. – першы горад на сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Слуцк – 1441г.

Гародня – 1496г.

Полацк – 1498г.

Менск – 1499г.
Ратуша-магістрат -рада і лава. Начале магістрата – войт, адзіная не выбарная пасада.

Склад магістрата захоўваўся той жа. У яго ўваходзілі бурмістры, радцы і лаўнікі. На чале горада стаяў прызначаны каралём войт. Яму дапамагалі намеснікі — лентвойты. Судовыя функцыі выконваў магістрацкі суд. За мяшчанамі Магілёва і Гародні было за-мацавана права выбіраць войта горада.


3 насельніцтва гарадоў спаганяліся на карысць дзяржавы падымнае, гіберна, паштовае і іншыя падаткі. За карыстанне ворнай зямлёй, сенажацямі і агародамі гарадское жыхарства сплачвала чынш.
Рамёствы:

У 16 ст.актыўна ўтвараліся цэхі.

У першай палове XVI ст. яны ў розных мясцовасцях называліся па-рознаму:

сотні ў Гародні,

староствы ў Магілёве,

брацтвы ў Полацку і Менску.

Цэх з'яўляўся арганізацыяй майстроў. Каб да-біцца гэтага высокага звання, трэба было на пра-цягу некалькіх гадоў прайсці школу вучня, затым падмайстра. Толькі пасля гэтага можна было ры-зыкнуць здаць экзамены на майстра. Для праверкі ступені валодання сваім рамяством прэтэндэнт на майстра павінен быў зрабіць узорны абразчык прадукцыі “штуку”.



NB

На беларускіх землях у XVII—ХУІІІ стст. намецілася пэўная тэрытарыяльная вытворчая спецыялізацыя. Так, кушнерскае рамяство (апрацоўка аўчын) было найбольш развіта ў Магілёве, слуцкія рамеснікі ў гэты час спецыялізаваліся на выпрацоўцы скур, а пераважная большасць рамеснікаў Капыля займалася ткацтвам і вырабам адзення

1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   24


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка