Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці




старонка5/24
Дата канвертавання15.03.2016
Памер3.63 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   24

2. ЯН Вісліцкі “Пруская вайна” пач. 16 ст.

“Так у панцырах, шлемах фанабэрлівыя тэўтоны Падалі, стрэламі бітыя з тугіх калчанаў татарскіх. Далей, нібы волаты, крочылі ў бой беларусы, 3 імі — літоўцы з коп'ямі, настойлівыя і без страху...”



Значэнне бітвы:

1. Паражэнне Тэўтонскага ордэна ў бітве пад Грунвальдам азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі ў Еўроце.

2. Пасля перамогі над крыжакамі істотна ўзрос аўтарытэт Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства сярод іншых краін.

3. Значна ажывіўся іх гандаль, болып паспяхова сталі развівацца гаспадарка і культура.

1413 г. – Гарадзельская вунія.

- 47 радоў феадалаў Польшчы перадалі 47 каталіцкім радам феадалам ВКЛ свае гербы

- Гарадзельскі прывілей: засведчана тое, што толькі каталікі мелі права займаць пасады ў ВКЛ -- гэта пачатак палітычнай няроўнасці паміж праваслаўнымі і каталіцкімі феадаламі.



- Утвораны першыя ваяводствы: Трокскае і Віленскае.
1415г. – узноўлена Наваградская мітраполія начале з мітрапалітам Рыгорам Цамблакам. Мітраполія, тое ж, што і незалежная, аўтакефальная царква, якая напрамую падпарадкоўвалася канстанцінопальскаму патрыярху, а не Кіеўскай ці Маскоўскай патрыярхіі. Першую спробу зрабіць падобную царкву ажыццявіў Гедымін.
Увесь час Вітаўт жадаў каранавацца. Тут варта ўзгадаць папярэджанне Вітаўту епіскапа кракаўскага З. Алясніцкага: «Ведай, што карона каралеўская хутчэй прынізіць тваю веліч, чым узвысіць: паміж князямі ты першы, а паміж каралямі будзеш апошнім»
1430г. – Смерць Вітаўта.


ФЕАДАЛЬНАЯ (ГРАМАДЗЯНСКАЯ) ВАЙНА Ў ВКЛ (1432—1436гг.)

1430 г. – у ВКЛ выбіраецца князем Свідрыгайла

1432г. – каталікі паспрабавалі забіць Свідрыгайлу і абралі князем Жыгімонта Кейстутавіча. Княства раскалолася на дзве часткі.

На чале адной з іх была Вільня, на чале другой — Полацк. У Полацку Свідрыгайла аб’явіў аб стварэнні Вялікага княства Рускага.

У 1432 г. паміж варожымі бакамі пачалася вайна.
Жыгімонт: 1. На дапамогу Жыгімонту сваё войска прыслала Польшча.

2. Каб не даць Свідрыгайлу апоры на праваслаўных феадалаў вялікі князь Жыгімонт выдаў два прывілеі 1432 і 1434гг. Галоўным у гэтых прывілеях было зрабіць роўнымі, аднолькавымі асабістыя і маёмасныя(эканамічныя ) правы ўсіх феадалаў — і католікаў і праваслаўных.
Свідрыгайла: 1. На баку Свідрыгайлы былі Полацкая, Смаленская, Кіеўская, Чарнігава-Северская землі, часткова Валынь і Падолле.

2. Свідрыгайла ўступіў у .саюз з Лівонскім ордэнам, спустошыў Літву, заняў Брэстчыну, Верхняе Панямонне, Заслаўе, Мінск.



3. Князь западозрыў, што мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Русі Герасім схіляецца на бок Жыгімонта і спаліў яго, што адхінула ад яго праваслаўных.

Крыніцы:

«Князь вялікі Свідрыгайла спаліў у Віцебску мітрапаліта Герасіма».

«I за тое Бог не дапамог князю Свідрыгайлу, што ён спаліў мітрапаліта Герасіма. і дапамог Бог вялікаму князю Жыгімонту...»
1435г. – У бітве пад Вількамірам Свідрыгайла быў разбіты. Свідрыгайла ўцёк на Валынь (Украіна).

1440г. Умацоўваючы сваю ўладу, Жыгімонт меў намер вызваліцца ад залежнасці Польшчы. Разгадаўшы яго задумы, польскія паны, прадстаўнікі літоўскай буйной шляхты, арыстакраты выступілі супраць Жыгімонта. Жыгімонт быў забіты змоўшчыкамі.

Вялікім князем літоўскім быў абраны ў 1440 г. сын Ягайлы Казімір.


КАЗІМІР ЯГАЙЛАВІЧ 1440—1492гг.

Прывілей Казіміра 1447г. Казімір выдаў прывілей, які

  1. паклаў пачатак афармленню прыгоннага права (залежнаці сялян ад феадалаў): а) Яны мелі права на суд над залежным ад іх насельніцтвам. б )Ім забаранялася прымаць беглых сялян.

  2. Павялчыўся імунітэт феадалаў ад дзяржавы: а)Феадалам забяспечвалася валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці. б) з іх уладанняў не збіраліся падаткі на карысць дзяржавы;

  3. Прывілей Казіміра ўстанавіў парадак набыцця зямельных надзелаў, дзяр-жаўных пасад, ганаровых званняў.

1468г. – Судзебніка Казіміра. Першы збор законаў, які ва ўсім княстве ўстанавіў адзіныя віды пакаранняў. Іх было тры: грашовы штраф, пабоі, смяротная кара. Паводлэд Судзебніка баярам давалася права судзіць сялян.

1481г. – змова праваслаўных феадалаў супраць Казіміра, сярод іх: Алелькавічы, Бельскія, Гальшанскія.

Барацьба з крымскімі татарамі.

Беларуска-літоўскае войска разбіла татар у 1502 г. на рацэ Ушы, у 1503 г. — каля Давыд-Гарадка.

Асабліва значныя перамогі над татарамі войска Вялікага княства Літоўскага здабыло ў жніўні 1506 г. пад Клецкам. Летам гэтага года войска крымскіх татар уварвалася ў Беларусь. Галоўная яго сіла спынілася пад Клецкам( р. Лань). Супраць рабаўнікоў выйшлі менскае, но-вагародскае і гародзенскае апалчэнні на чале з князем Міхаілам Глінскім. Войска князя нечакана атакавала праціўніка, ушчэнт яго разбіла і вызваліла 40-тысячны палон.

Частка татар прыйшла пад Слуцк, дзе, як зафіксавана ў летапісе, «в Слуцком замку заперлася княгиня Анастасия... але случане боронилися добре и много татар побили».



Ужо ў 1508 г. татары зноў з'явіліся на Беларусі. Цярпела наша зямля ад паўднёвых рабаўнікоў таксама ў 1510, 1521, 1527 гг.
Войны з Маскоўскай дзяржавай.

  1. 1492—1494гг. ВКЛ згубіла Вяземскае княства і іншыя памежныя княствы.

  2. 1500—1503гг. У 1500г. Маскоўскае войска разбіла войска ВКЛ у бітве пры раце Ведрыш. “і пабіла Масква Літву” ВКЛ згубіла Гомель і Чарнігава-Северскія землі”.

  3. 1507—1508гг. Вайна супала з мяцежом Міхала Глінскага супраць вялікага князя ВКЛ Жыгімонта І Старога. I, як адзначае ў сва-ёй «Хроніцы» гісторык XVI ст. Мацей Стрыйкоўскі, «было іх ужо вельмі многа... якія Глінскаму дапамагалі і з ахвотай засталіся б з ім да канца». Змоўшчыкі дагаварыліся аб стварэнні з падтрымкай Масквы і цара Васіля ІІІ самастойнай дзяржавы, на чале якой стане Міхаіл Глінскі. у 1508 г. князь Міхаіл са сваім атрадам пайшоў да Мазыра і, як паведамляе летапіс, «Мазыр узяў ды сваіх людзей там пасадзіў». Далей летапісец занатаваў, што «прысталі таксама да яго князі Друцкія і князь Міхаіл Мсціслаўскі з замкамі сваімі, той з Друцкім, а гэты з Мсціслаўскім, так жа і аршанцы, Крычаў, Гомель паддаліся яму».

  4. 1512—1522гг.

    • 1514г. згублены Смаленск

    • 8 верасня 1514г. – Канстанцін Астрожскі разграміў 80-тыс. рускую армію ў бітве пад Оршай (Дубровінская бітва, на рацэ Крапіўна)

  1. 1534—1537гг. Быў вернуты Гомель.

Праўленне Аляксандра Ягелончыка 1492—1506г.

Праўленне Жыгімонта І Старога 1506—1548гг.

Тэндэнцыя пач. XVI ст.: 3 пачатку XVI ст. усё выразней праводзілася лінія на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя Вялікага княства Літоўскага незалежна ад этнічнага паходжання) і рэлі-гійнай прыналежнасці. 3 гэтага часу праваслаўная знаць з беларускіх, суседніх украінскіх зямель паступова ўлівалася ў па-літычную эліту Вялікага княства Літоўскага і мела рэальны ўплыў на дзейнасць як цэнтральных, так і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання. Нягледзячы на пацвярджэнні артыкулаў Гарадзельскага прывілея Жыгімонтам Старым у 1529 г. і Жыгімонтам Аўгустам у 1547 г., на практыцы ён да канца не вытрымліваўся. Прычы-най таму была наяўнасць у ВКЛ вялікай колькасці буйных землеўладальнікаў праваслаўнага веравызнання, якія імкнуліся далучыцца да кіравання дзяржавай і ўяўлялі значную сілу.
Залаты век» ВКЛ. 1520—1560-я гг. сталі адным з самых узнёслых перыядаў гісторыі нашай Бацькаўшчы-ны. Менавіта гэтыя дзесяцігоддзі пазней нярэдка называлі «залатым векам». Напрыклад, шляхціц з-пад Ляхавіч Фёдар Еўлашоўскі, які пакінуў нам свае ўспаміны (мемуары), у XVII ст. так ацэньваў гэты час: «Той век залатым мне бачыцца ад цяперашняга веку». Чаму? Па-слухаем адказ самога Еўлашоўскага: «Бо на той час рознасць у веры не чыніла нават самай малой розніцы ўлюбові прыяцельскай».
Праўленне Жыгімонта ІІ Аўгуста 1548—1572гг.
1557г. – аграрная рэформа “Валочная памера”.

3 1563 г. вышэйшыя дзяржаўныя пасады маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага і пратэстанцкага веравызнанняў.



Статуты ВКЛ: І – 1529г.; ІІ – 1566г.; ІІІ – 1588г.

Лівонская вайна (Інфлянцкая вайна). Пасля пакарэння Расійскай дзяржавай Казані і Астрахані, што прынесла ёй бяспеку на ўсходзе, Іван IV паставіў перад сабой задачу забяспечыць выхад да Балтыйскага мора. Авалоданне марскімі партамі на Балтыцы вывела б Расійскую дзяржаву на захад. Але выхад у Еўропу закрывалі Польшча, Вялі-кае княства Літоўскае і Лівонія. Апошняя была самым слабым звяном у ланцугу дзяржаў, што перашкаджалі Расійскай дзяржаве мець доступ да Балтыкі. Супраць яе і нацэліў удар Іван IV.

У 1558 г. Лівонскі ордэн адмовіўся плаціць даніну за эстонскія землі і Юр'еў (сучасны Тарту) маскоўскаму цару Івану IV. Апошні ў студзені 1558 г. паспяхова пачаў вайну супраць Ордэна і захапіў шэраг прыбалтыйскіх гарадоў. Але Швецыя, Данія, Польшча і ВКЛ не жадалі замацавання ўсходняга суседа на Балтыйскім узбярэжжы. У 1561 г. Лівонскі ордэн спыніў сваё існаванне і быў падзелены паміж Швецыяй, Даніяй, Польшчай і ВКЛ на чатыры часткі. Апошні магістр Готард Кетлер стаў васалам караля Польшчы і вялікага князя Літвы Жыпмонта II Аўгуста.)

У 1562 г. Іван IV пачаў вайну з Жыгімонтам II Аўгустам. У пачатку вайна была даволі ўдалай для

маскоўскага цара. У 1563 г. былі захоплены Полацк і паўночна-ўсходняя частка Беларусі. Іван IV меў намер рухацца ў бок Менска і Наваградка. Аднак 26 студзеня 1564 г. пад Улай (каля Чашнікаў) яго войскі былі разбіты арміяй гетмана М. Радзівіла, пасля чаго вайна набыла пазіцыйны характар.

У канцы 1569 г. паміж Рэччу Паспалітай і царствам Маскоўскім было заключана часовае пагадненне.

Саслоўі ВКЛ.

Пад станамі-саслоўямі ў феадальным грамадстве разумеліся сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое становішча. Па іншаму называліся станы-саслоўі. у Вялікім княстве Літоўскім саслоўі былі свецкія, або служылыя (феадалы, шляхта), духоўныя і простыя.

Пануючым, прывілеяваным станам у ВКЛ з'яўлялася шляхта, статус якой быў абумоўлены яе выключным правам на валоданне зямлёй. У XIVXV стст. велікакняжацкімі прывілеямі 1387, 1432, 1434 гг. прадстаўнікам шляхты было гарантавана права ўласнасці на свае маёнткі. Прадстаўнікі самай ніжэйшай не мелі ні зямлі, ні пад-даных, лічыліся «галотай» і выпраўляліся на вайну пешшу. Тыя шляхціцы, што мелі больш за сотню сялянскіх гаспадарак, прылічваліся да шляхты буйной. Сярод яе вылучаліся магнаты, якім належалі велізарныя ўладанні з тысячамі прыгонных гаспадарак. У XVI—XVIII стст. шляхецкае саслоўе налічвала 8—10 % насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.

Духавенства. Духавенства — гэта людзі, якія спецыяльна займаюцца выкананнем рэлігійных мерапрыемстваў і складаюць асобную арганізацыю (карпарацыю).
Простыя саслоўі: мяшчане і сяляне

Мяшчане – жыхары гарадоў.

Мяшчанства ўключала ў свой склад розныя катэгорыі гараджан: рамеснікаў, купцоў, домаўладальнікаў і інш. У ВКЛ тэрмін «мяшчане» замацаваўся за жыхарамі гарадоў (месцаў) у другой палове XV ст. Юрыдычнае афармленне мяшчанскае саслоўе ВКЛ атрымала ў Статутах 1529, 1566, 1588 гг. На ніжэйшай ступені сацыяльна-маёмаснай лесвіцы ў гарадах знаходзіліся «каморнікі», «лёзныя», «гультаі», «парабкі» — гарадскія нізы.


З XIV ст. гарады ВКЛ пачалі атрымоўваць магдэбургскае права – права на самакіраванне, якое куплялася за штогадовыя выплаты былому гаспадару горада ці дзяржаве. Важнейшай юрыдычнай падставай для гэтага з'яўлялася права на арганізацыю мясцовай улады — гарадской рады. Галоўную ролю ў ёй адыгрывалі заможныя вярхі горада — купецтва, рамесныя майстры, цэхмістры.) Гарадскую раду складалі бурмістры, радцы, лаўнікі службовыя асобы гарадскога магістрата, які аб'ядноўваў гарадскую раду і лаву-суд.(войтаўска-лаўніцкі суд) Усе гэтыя пасады былі выбарнымі, за выключэннем пасады войта, які ўзначальваў гарадскую раду і прызначаўся вялікім князем ці ўладалыіікам горада. Як правіла, войтам станавіліся прадстаўнікі мясцовай феадальнай знаці. Магістрат – арган самакіравання засядаў у ратушы.

Шляхта мела ў гарадах свае кварталы — юрыдыкі, мяшчане, якія жылі тут не плацілі падаткаў на карысць магістрата.


Сялянства. Афармленне сялянства ў асобнае саслоўе ў ВКЛ адбылося к сярэдзіне XVI ст.. калі асноўная маса сялян была запрыгонена і ліквідаваны юрыдычныя адрозненні ў становішчы розных груп сялян.

Сяляне падзяляліся на некалькі катэгорый: 1. У XV ст. быў уведзены грашовы аброк — чынш. Чыншавыя сяляне плацілі землеўласнікам чынш за карыстанне зямлёй. 2. Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну. Яны працавалі на зямлі феадала некалькі дзён у тыдзень са сваёй рабочай жывёлай (валом ці канём) і са сваімі прыладамі. 3. Мелася група сялян-слуг. Яны выконвалі розныя работы пры панскім двары: былі конюхамі, агароднікамі,садоўнікамі,рамеснікамі,паляўнічымі. Сярод іх

вылучаліся (у залежнасці ад характару службы) зямяне, баяры (ваенна-служылы люд), леснікі, асочнікі, бортнікі, ніжэйшая вясковая адміністрацыя (цівуны, сотнікі, старцы, войты і інш.). Да слуг прамыкалі сельскія рамеснікі.

Поўнай уласнасцю феадалаў была «чэлядзь нявольная», якая жыла пры іх дварах. Напрыклад, у

канцы XVI ст. сацыяльна-эканамічны статус нявольнай чэлядзі (практычна рабоў) ураўнаваўся са станам

прыгоннага сялянства.

Параўнаўча невялікай колькасцю была прадстаўлена група немаёмасных, беззямельных сялян. Іх называлі «бабылямі», «каморнікамі», «кутнікамі», «халупнікамі».

Пастанова сойма 1768 г. устанаўлівала смяротную кару за забойства селяніна
Органы кіравання ВКЛ.

Цэнтральныя органы кіравання.

Вызначальнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў ВКЛ быў вялікі князь. Да яго прэрагатываў адносілася заключэнне міжнародных пагадненняў, прыём і накіраванне паслоў, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру. Ён лічыўся кіраўніком усіх вышэйшыхі органаў улады: заканадаўчых, судовых, выканаўчых.

Пазней улада вялікага князя стала абмяжоўвацца радай (паходзіць ад слова раіцца). Рада — гэта спачатку дарадчы пры вялікім князю, а пазней заканадаўчы і распарадчы орган улады ў ВКЛ. У складзе рады былі яшчэ паны-рада. У яе ўваходзілі найбуйнейшыя феададыі якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

1492г.- “феадальная канстытуцыя ВКЛ”-прывілей Аляксандра.

вялікі князь Аляксандр у 1492 г. выдаў прывілей, паводле якога гаспадар быў абавязаны весці дыпламатычныя зносіны з іншымі краінамі толькі пасля ўзгаднення з раднымі панамі. Вялікі князь абавязваўся ўсё вырашаць разам з Радай. Без згоды яе членаў ён не мог прызначаць каго-небудзь на дзяржаўныя пасады ці здымаць з іх, распараджацца фінансамі.

У склад Рады ўваходзілі асобы, што займалі вышэй-шыя пасады дзяржаўнага кіравання: ваяводы і кашталяны, каталіцкія біскупы, канцлер (кіраўнік велікакняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі), пад-канцлер, падскарбі (распарадчык дзяржаўнага скарбу), гетманы (начальнікі войска), маршалкі (старшыні на пасяджэннях Рады і сойма), пісары велікакняжацкай канцылярыі і іншыя вышэйшыя чыноўнікі дзяржаўна-га апарату ВКЛ.




Поўны склад Рады да рэформы 1565 г. налічваў 45 чалавек. Пасля 1565 г., калі былі ўтвораны новыя ваяводствы, радных паноў стала 65. Усе яны займалі так званыя «лавіцы» (ад першай да апошняй) у адпавед-насці з важнасцю пасады. Пярэднюю лавіцу (праднейшую раду) займалі віленскі епіскап, віленскія і трокскія ваяводы і кашталяны — самыя блізкія да вялікага князя і самыя ўплывовыя ў дзяржаве людзі. Часта яны вырашалі справы за ўсю Раду.
Сойм

У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага — сойм. У яго склад уваходзілі радныя паны, шматлікія службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага дзяржаўнага апарату і шляхта ўсіх зямель ВКЛ. Спачатку шляхта на сойм запрашалася пагалоўна, што выклікала залішнюю шматлюднасць. Каб пазбегнуць гэтага, ў 1512г. было вырашана пасылаць ад павета па два дэпутаты на агульны (вальны) сойм Вялікага княства.

На працягу XVI ст. у парадак дня соймавых пасяджэнняў выносіліся ваенныя праблемы (аб'ява баявых дзеянняў, норма вайсковай службы, вызначэнне падаткаў на ваенныя патрэбы), заканадаўчыя, судовыя і інш.

З 1492 да 1512г. – у ВКЛ склалася саслоўна-прадстаўнічая манархія.

Такім чынам, у сістэме дзяржаўнага кіравання Рада і сойм адыгрывалі вялікую ролю, таму дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага мы можам вызначыць як шляхецкую саслоўна-прадстаўнічую манархію, дзе ўлада манарха была абмежавана.
Мясцовае кіраванне. На чале мясцовай улады ў ваяводствах стаяў ваявода. Ён вырашаў усе галоўныя пытанні кіравання на сваёй тэрыторыі: гаспадарчыя, фінансавыя, вайсковыя, судовыя. Яго намеснікамі былі кашталян, які камандаваў вайсковымі сіламі ваяводства, і падваявода, што вёў справы канцылярыі. Гараднічы адказваў за рамонт і ўмацаванне ваяводскага замка. Ключнік наглядаў за зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей. Ляснічы і лоучы даглядалі лясныя ўгоддзі; стайнік загадваў ваяводскай стайняй і г. д. У паветах на чале ўлады стаяў староста. Кіраванне ў гарадах было ў руках войта, бурмістраў і гарадской рады. Вясковая адміністрацыя была прадстаўлена цівунамі, сотнікамі, прыставамі, старцамі.

На ўсе значныя пасады мясцовага кіравання рабіў прызначэнні вялікі князь разам з Радай. Аднак у Полацкай і Віцебскай землях:



  1. вялікі князь, узводзячы на ваяводства сваіх стаўленікаў, павінен быў улічваць думку і настроі мясцовай знаці.

  2. Прывілеі вялікіх князёў літоўскіх абмяжоўвалі полацкіх і віцебскіх ваяводаў у судовай уладзе. Калі ў іншых ваяводствах іх кіраўнікі асабіста чынілі суд, то ў Полацку і Віцебску на ваяводскім судзе была абавязковай прысутнасць старэйшых баяр і мяшчан.

  3. Многія пытанні мясцовага кіравання, якія ў іншых землях Вялікага княства вырашаў ваявода, такія, напрыклад, як выбранне службовых асоб, выкананне воінскай службы, некаторыя гаспадарчыя справы, на Полаччыне і Віцебшчыне вялікі князь дазваляў абмяркоўваць і выносіць прысуды па іх мясцовай арыстакратыі.

  4. у Полацкім і Віцебскім ваяводствах права займаць пасады гараднічага, ключніка, лоўчага і іншыя мелі толькі ўраджэнцы гэтых зямель. Інакш, полацкае і віцебскае баярства дабілася ад вярхоўнай улады гарантаванага ! 'права на атрыманне пасад мясцовага кіравання — ключніка, баброўнічага, лоўчага


Суды і заканадаўства.

Адной з галоўных функцый дзяржаўных органаўулады была судовая. Заканадаўства і судовая практыка вызначалі становішча чалавека ў грамадстве.



Вышэйшай судовай установай быў велікакняжацкі суд. Яго функцыі з 1581 г. таксама пачаў выконваць Галоўны трыбунал Вялікага княства Літоўскага. Тут разглядаліся справы аб дзяржаўных злачынствах, аб прыналежнасці да шляхецкага саслоўя, па скаргах на злоўжыванні ўладай вышэйшых службовых асоб.

Мясцовы суд падпарадкоўваўся ваяводзе. Ваяводскі суд разглядаў справы шляхты, што трымала маёнткі на велікакняжацкіх землях, мяшчан тых гарадоў, што не мелі магдэбургскага права, дзяржаўных сялян.


Прыватнаўласніцкіх і царкоўных сялян судзілі самі землеўладальнікі на так званым вотчынным судзе «па звычаі старадаўнім». Яшчэ вялікі князь Свідрыгайла (1430—1435 гг.), калі раздаваў феадалам у спадчыннае валоданне землі, указваў, што ім даецца права «свое люди судити, и вины и пересуд з оных имати». А ў 1447 г. вялікім князем Казімірам быў выдадзены (прывілей, які афіцыйна ўзаконіў права суда феадалаў над сялянамі).
У гарадах, якія валодалі магдэбургскім правам, прысуды па справах мяшчан выносіў войтаўска-

лаўніцкі суд. Войтаўска-лаўнічы суд складаўся з войта, яго намесніка лентвойта і лаўнікаў (засядацеляў), якія выбіраліся мяшчанамі.
Паводле судовай рэформы 1565 г. у кожным павеце ствараліся земскі, гродскі (замкавы) і падкаморскі суды.

Прынцып удзелу мясцовай шляхты ў судовай дзейнасці быў прыняты паводле рэформы 1565, што і

знайшло адлюстраванне ў дзейнасці земскіх судоў.На пасяджэннях земскага суда разбіраліся справы князёў, шляхты, баяр, што мелі ў павеце свае землі.

Камплектаванне іх праходзіла наступным чынам: на павятовым сойміку выбіраліся па 4 кандыдаты на пасаду суддзі,падсудка і пісара.Кандыдатамі маглі стаць толькі:

1.)шляхціцы, якія мелі зямельныя ўладанні былі ўраджэнцамі ВКЛ, у павеце не «новооселые» (практычна мясцовая шляхта)

2) хрысціянамі, якія ведалі права і былі пісьменнымі

3) не займалі іншых дзяржаўных і царкоўных пасад.

Затым' вялікі князь з прадстаўленых кандыдатур зацвярджаў суддзяў.і падсудкаў і пісараў.



Гродскі, ці замкавы, суд быў у значнай ступені ўсесаслоўным. Гродскі суд у адрозненне ад выбарнага

шляхецкага земскага суда камплектаваўся з асоб, якія прызначаліся ваяводам. Тут разглядаліся справы па абвінавачванні і шляхты, і мяшчан, і сялян. Часам скаргі ў суды прыносілі сяляне. Гродскі суд вырашаў у асноўным крымінальныя справы.


Вырашэннем пазямельных спрэчак землеўладальнікаў займаліся павятовыя падкаморскія суды.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   24


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка