Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці




старонка4/24
Дата канвертавання15.03.2016
Памер3.63 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   24

Графіці – надпісы на прадметах, камянях і манументальных пабудовах.

Надпіс XI ст. быў выяўлены ў Сафійскім саборы ў Полацку. На вялікім плоскім камені ў падмурку выдрапаны імёны людзей, якія будавалі сабор: «Давидь, Тоума, Микоула», а таксама «Петьрь, Воришъ».;

Надпісы XII ст. сустракаюцца на прасліцах, амфарах. Яны даюць звесткі аб тагачасных імёнах, а таксама лексіцы:«Бабино праслень» (Віцебск),

«Ярополче вино» (Пінск), «Настасино праслен» (Пінск).;


Берасцяныя граматы. Выключную навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы. На баку бяросты, які прылягаў да дрэва, пры дапамозе пісала надрапвалі літары. Найбольш старажытная берасцяная грамата (XI ст.) была выяўлена ў Ноўгарадзе, якую напісаў Жыравіт, жыхар Полацка або Віцебска.

На тэрыторыі Беларусі выяўлена 2 граматы: Берасцяная грамата канца XIII ст. была знойдзена у Віцебску. У ёй Сцяпан просіць Няжылу купіць яму жыта за 6 грыняў. У фрагменце граматы пачатку XIII ст. з Мсціслава гаворыцца аб пакупцы пшаніцы на 4,5 грыўні. Берасцяныя граматы сведчаць аб тым, што ў гарадах пісьменнымі людзьмі былі не толькі прадстаўнікі духавенства і знаці, але і простыя гараджане.



Грамата з Віцебска.

Рукапісныя кнігі.

Сярод рукапісных царкоўных кніг самая ранняя — Тураўскае евангелле» створана ў XI ст. Гэта кніга ўпрыгожана загаловачнымі літарамі, якія намаляваны чырвонай, сіняй, зялёнай фарбамі.


Аршанскае евангелле» (XIII ст.). У ім змешчаны дзве мініяцюры з адлюстраваннем евангелістаў Лукі і Мацфея. Яны паказаны за нізкімі пісьмовымі столікамі з лістамі папірусу ў руках.
Самай каштоўнай крыніцай нашых ведаў аб жыцці ўсходніх славян з'яўляецца летапіс «Аповесць мінулых гадоў».

1. Летапіс пачынаецца словамі: «Се повести і времянных лет, откуда есть пошла Руская земля, кто в Киеве нача первее княжити и откуда Руская земля есть стала».

2. Пачатак складання летапісу – ХІІ ст., у Кіеве

3. Склаў – Нестар.

Вяршыняй усходнеславянскай сярэдневяковай мастацкай літаратуры лічыцца вядомы ва ўсім свеце твор «Слова аб палку Ігаравым»,.канец ХІІ ст. У ім аўтар выступае з крытыкай княжацкіх усобіц, якія аблегчылі напады стэпавым качэўнікам-полаўцам на Русь.
Кнігі ў той час пісалі на пергаменце — тонка вырабленай скуры маладых жывёл.
Дэкаратыўнае мастацтва.

На каменным абразку з Полацка змешчана рэльефная выява св. Канстанціна і св. Алены. Яны трымаюць перад сабой вялікі васьміканцовы крыж.


На вырабах прыкладнога мастацтва сустракаюцца выявы музыкантаў і іх інструментаў, што дае некаторае ўяўленне пра музычную культуру таго часу. У Навагрудку, напрыклад, сярод рэштак пабудовы XII ст. быў знойдзены касцяны выраб, на верхняй частцы якога змешчана выява музыканта. Ён іграе на струнным шчыпковым інструменце.
Шахматы.

У старажытныя гарады Беларусі з Персіі і Сярэдняй Азіі праз Хазарскі каганат і Волжскую

Булгарыю траплялі фігуркі для гульні ў шахматы. Гульня ў шахматы не заахвочвалася царквой, але была распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі ў XIIXIII стст. Шахматныя фігуры вырабляліся і беларускімі майстрамі. Кожная такая фігура — гэта па-майстэрску выкананая мініяцюрная скульптура:

выява караля, які сядзіць на троне, знойдзена ў Слуцку

баявая ладдзя таго выгляду, якія была на хаду на Нёмане (знаходкі з Гродна і Ваўкавыска),

пешка ў выглядзе барабаншчыка падае сігнал да бою (знойдзена
Ваўкавыску).

ТЭМА III. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ВКЛ (СЯР. ХІІІ – 1569г.)
Утварэнне ВКЛ.

Аб'яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву вынік сацыяльна-эканамічных з'яў, якія тады адбываліся ( сярод іх: 1) развіццё сельскай гаспадаркі, 2) узмацненне феадальнай эксплуатацыі, 3) рост гарадоў і г. д.).

Палітычнай прычынай утварэння ВКЛ з’явілася неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. якая значна паскорыла аб'яднанне літоўцаў і беларусаў у адной дзяржаве, якая стала асновай Вялікага княства Літоўскага. Небяспека зыходзіла з захаду ад нямецкіх феадалаў-рыцараў і з усходу ад мангола-татарскіх ордаў. З поўдня пагроза для Наваградскага княства зыходзіла ад галіцка-валынскіх князёў (Даніла Галіцкі).

Працэс утварэння асновы Вялікага княства Літоўскага пачаўся ў сярэдзіне XIII ст. а закончыўся ў другой палове XIV ст., калі канчаткова сфарміравалася тэрыторыя гэтай дзяржавы.
Да сярэдзіны XV ст. дзяржава афіцыйна называлася Вялікім княствам Лі-
тоўскім і Рускім, а пазней — Вялікім княствам Літоўскім,
Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. У Вялікім княстве тэрмін
«Літва» тады адносіўся да тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння,

а пад <<Руссю>> разумелася Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Заходнія этнічна-літоўскія землі (Жамойць) канчаткова далучыліся да Вялікага княства ў першай, палове.


XV ст. Магутны ўсходнеславянскі зачын Вялікага княства (9/10 яго тэрыторыі і 8/10 насельніцтва) у значнай ступені прадвызначыў унутры- і знешнепалітычны курс дзяржавы ў XIV ст. як цэнтра абъяднання ўсходне-славянскіх зямель.

Назва «Літва» ўпершыню ў заходнееўрапейскіх пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1009 г. у запісах невялікага нямецкага горада Кведлінбурга. У «Аповесці мінулых часоў» - усходнееўрапейскай крыніцы пра Літву паведамляецца пад 1040 г.калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў яе плаціць Кіеву даніну.


Пад 1235 г. летапіс паведамляе пра «Літву Міндоўга». Князь Міндоўг здолеў падпарадкаваць сабе іншых князёў і стаў вялікім князем. «Хроніка Быхаўца» адзначае, што Міндоўг
адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы «і пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай адзін і вельмі гэтым ганарыўся, меў славу і гонар вялікі і не цярпеў супраць сябе нікога».
Версіі знаходжання “Летапісная Літвы”

1 версія. Па меркаванню літоўскіх даследчыкаў і польскага гісторыка Г. Лаўмянскага, летапісная Літва размяшчалася ва ўсходняй частцы сучаснай Літоўскай Рэспублікі (Летувы) з гістарычнай назвай Аўкштайтыяй.

2 версія. Беларускі гісторык М. I. Ермаловіч у сваёй манаграфіі «Старажытная Беларусь» (1990 г.) выказвае меркаванне, што Літва XIIXIII стст. знаходзілася ў Верхнім Панямонні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў прасторы паміж Маладзечнам, Наваградкам, Слонімам і Менскам.

3 версія. Летапісная Літва размяшчалася на тэрыторыі сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна-заходніх беларускіх зямель (А. К. Краўцэвіч. «Стварэнне Вялікага княства Літоўскага», 1998 г.)
. Чаму менавіта Наваградак, а не іншы горад рэгіёна стаў цэнтрам аб'яднання зямель?

Па-першае, Наваградак у XIII ст. быў ужо даволі развітым цэнтрам рамяства і гандлю.

Па-другое, у XIII ст. Наваградак — цэнтр княства (у Іпацьеўскім летапісе пад 1235 г. упамінаецца наваградскі князь Ізяслаў). У другой палове 40-х гг. Наваградскае княства выходзіць з-пад улады магутнага на той час Галіцка-Валынскага княства.

Па-трэцяе, Наваградак у першай палове XIII ст. не закранулі тыя крывавыя падзеі, што былі звязаны з барацьбой прыбалтыйскіх і ўсходнеславянскіх зямель з крыжакамі і мангола-татарамі.

1246 г. – пасля смерці наваградскага князя Ізяслава князем у горадзе становіцца Міндоўг.

У канцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIII ст. Міндоўг адваёўвае ў сваіх сапернікаў Літву і далучае яе да Наваградка.

Каля 1248 г. супраць Міндоўга склалася магутная кааліцыя. У ёй удзельнічалі галіцка-валынскія князі Даніла і Васілька, пляменнік Міндоўга Таўцівіл, Лівонскі ордэн.
1253 г. – Міндоўг прыняў каталіцтва і каранаваўся ў Навагрудку

1254 г. – Міндоўг перадаў уладу ў Навагрудку сваяму сыну Войшалку, а той перадаў уладу ў горадзе сыну галіцкага князя Раману Данілавічу.

Войшалк адыйшоў ад палітыкі і заснаваў Лаўрышаўскі манастыр.



1258 г. – Войшалк з полацкім князем Таўцівілам захапіў Наваградак і забіў Рамана.
у 1263 г. Супраць князя Міндоўга была арганізавана змова Траняты. Змоўшчыкі падкупілі княжацкага слугу Астапа, напалі на спячага князя і забілі яго разам з двума малалетнімі сынамі.

1264 г. – Войшалк забіўТраняту,потым перадаў уладу ў Навагрудку Шварну Данілавічу.
У 70-я гг. ХІІІ ст. у ВКЛ правіў Трайдэн, самае вядомае яго дзеянне – разгром мангола-татар у 1277 г.





У канцы XIII ст. вялікім князем стаў Віцень. Княжыў ён з 1295 да 1316 г.

«Пачаў княжыць у Літве Віцень, учыніў сабе герб і ўсяму княству Літоўскаму пячатку — узброены рыцар на кані з мячом, што цяпер называюць Пагоня».

Шляхі ўваходжання зямель у склад ВКЛ.

1. Дамоўны (сін:добраахвотны). Так, у 1307 г. палачане звярнуліся да вялікага князя літоўскага Віценя за дапамогай у барацьбе з немцамі, якія пачалі сяліцца ў Полацкай зямлі і самім Полацку. Палачане і літоўцы прагналі немцаў з Полацка і яго наваколля. 3 таго часу Полацк канчаткова ўвайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага і стаў яго буйнейшым горадам. Такім чынам, Полацкая зямля аказалася пад уладай Вялікага княства Літоўскага не ў выніку заваявання, а са згоды мясцовага баярства і купецтва.

2. Далучэнне праз шлюб.(сін: добраахвотны) Такім шляхам да Вялікага княства Літоўскага была далучана. Віцебская зямля ў 1320г. Віцебскі князь Яраслаў выдаў сваю дачку Марыю замуж за літоўскага князя Альгерда. Праз два гады Яраслаў памёр. Віцебскім князем стаў Альгерд, які пазней быў вялікім князем (1345—1377).

3. Шляхам ваеннага падпарадкавання. У 1315г. Берасцейская зямля была адваявана ў Польшчы.

Дзяржава з назвай «Вялікае княства Літоўскае», што з'явілася на палітычнай карце Еўропы ў XIII ст., паўстала як адна з дзяржаў федэратыўнага тыпу (пад федэрацыяй маецца на ўвазе форма дзяржаўнага ладу

якая заснавана на аб'яднанні розных дзяржаўных утварэнняў у адзіны саюз з захаваннем пэўнай іх самастойнасці пры падначаленасці адзінаму цэнтру. Менавіта такія прыклады міждзяржаўных, міжэтнічных супярэчнасцей спарадзіла эпоха сярэдневякоўя. Так, 1397 г. стаў годам заключэння Кальмарскай уніі, якая аб'яднала ў адзіным дзяржаўным арганізме тры скандынаўскія краіны Данію, Швецыю, Нарвегію.
Давыд Гарадзенскі


  • дапамагаў ВКЛ змагацца супраць крыжакоў, хадзіў у паходы на Прусію

  • У 1314 г. Давыд зняў асаду Наваградка з боку крыжаносцаў і захапіў іх абоз.

  • Давыд быў забіты наёмным забойцай –рыцарам Андрэем у 1326г.


Княжанне Гедыміна 1316—1341гг. Пасля смерці Віценя
велікакняжацкі трон заняў Гедымін (Гедзімін). Уся яго дзейнасць была накіравана на далейшае ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага і пашырэнне яго тэрыторыі. I

1. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню (цяперашні Вільнюс з'яўляецца сталіцай Літоўскай Рэспублікі — Летувы).

2. Узросшая роля кіраўніка дзяржавы яскрава бачна ў змене яго тытула. (Тытул — ганаровае званне, якое прысвойваецца знакамітым асобам) Гедымін пачаў называць сябе “каралём літоўцаў і многіх рускіх» (пад назвай «рускія» маюцца на ўвазе жыхары беларускіх зямель).
3. Пры Гедыміне (1316—1341) большая частка сучаснай Беларусі была ўжо ў складзе Вялікага княства Літоўскага (згадайце Віцебскае княства-1320г.).

4. Актыўна змагаўся з крыжакамі, для гэтага:

4.1. Заключыў саюз з Польшчай.

4.2. Пабудаваў замкі-кастэлі ў Лідзе і Крэва.

4.3. У 1331 г. Перамог крыжакоў у кравапралітнай бітве на р. Акмяне.[І бітва на рэках у храналагічных паслядоўнасцях XIV ст.]



5. 1341 – Гедымін быў забіты куляй пры асадзе крыжацкага замка.
Праўленне Еўнута. 1341—1345 гг.

Сыны Гедыміна, якога пазбавілі ўлады Альгерд і Кейстут і пачалі правіць сумесна. Альгерд з’яўляўся старэйшым сынам Гедыміна і меў больш улады чым Кейстут.


Праўленне Альгерда. 1345—1377гг.


  1. Пры Альгердзе ўсе беларускія землі ўвайшлі ў склад ВКЛ. Адбылося далучэнне Смаленскіх, Бранскіх зямель, Кіеўскай зямлі да Вялікага княства Літоўскага. У выніку агульная тэрыторыя дзяржавы павялічылася ўдвая.

  2. «Ён не піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум і падпарадкаваў многія землі.//

Скрытна рыхтаваў свае у паходы, ваяваў не столькі колькасцю (людзей), колькі

ўменнем».


  1. У барацьбе з крыжакамі Альгерду дапамагаў Кейстут.

У 1348г. Паміж ВКЛ і крыжакамі адбывалася бітва на р. Стрэве,вынік нічэйны. [ІІ бітва на рэках у храналагічных паслядоўнасцях XIV ст.]

Бітва ля Сініх вод. .[ІІІ бітва на рэках у храналагічных паслядоўнасцях XIV ст.]

  1. Вялікаму князю Альгерду даводзілася ваяваць супраць ардынцаўтатар. Буйная перамога над імі была атрымана ў 1363 г.на рацэ Сінія Воды (прыток Паўднёвага Буга). Пасля гэтага была далучана Кіеўшчына, Валынь, Падолле.

  2. Тры паходы Альгерда на Маскву у падтрымку Цвярскога князя Міхаіла, бо быў жанаты на яго сястры Ульяне і Цвер аспрэчвала першынсва ва Усходняй Еўропе ў Масквы.

І паход: У 1368 г. на чале вялікага войска нечакана з'явіўся Альгерд у Маскоўскай зямлі. Маскоўская раць (войска), высланая супраць Альгерда, была разбіта. Амаль усе рускія ваяводы загінулі. Трое сутак прастаяў Альгерд пад белакаменнымі сценамі Крамля ў Маскве. Аднак штурмаваць яго не рызыкнуў і вярнуўся дадому.

ІІ паход: У 1370 г. Альгерд зноў накіраваўся да Масквы. На гэты раз ён прастаяў каля Крамля восем дзён, пасля чаго пачаліся мірныя перагаворы.

ІІІ паход: У 1372 г. Альгерд робіць трэці паход на Маскву, але дайсці да сталіцы ямуне давялося. Быў заключаны мір. На пэўны час адносіны паміж княствам і Масквой набылі мірны характар. Летапіс коратка паведамляе, што Альгерд «мяжу ўчыніў па Мажайску і Каломне і з усімі сваімі людзьмі шчасліва вярнуўся дадому».

1377 – памірае Альгерд.


Праўленне Ягайлы. 1377—1392гг. Пасля смерці Альгерда вялікім князем літоўскім стаў яго малодшы сын Ягайла(сын ад другога шлюбу з Ульянай Цвярской).
Унутрыдынастычная барацьба ў ВКЛ у 2-й палове XIV ст.
1. Адразу супраць яго выступіў старэйшы сын Альгерда Андрэй Полацкі. Князь Андрэй вымушаны быў пакінуць Полацк. Ен заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам (Данскім).

У 1380 г. два браты Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы ўдзельнічалі ў Кулікоўскай бітве на баку Масквы супраць мангола-татар. Ягайла выступіў з войскам на дапамогу татарам, але не паспеў своечасова падыйсці. Мангола-татары былі рагромлены.


2. Другімі выступілі супраць Ягайлы Кейстут і яго сын Вітаўт. Ягайла падманам захапіў Кейстута і Вітаўта і пасадзіў у Крэўскі замак. «Князя вялікага Кейстута, дзядзьку свайго, Ягайла паланіў і, закаваўшы, паслаў у Крэва і там пасадзіў яго ў вежу..І там, у Крэве, у пятую ноч князя вялікага Кейстута задушылі». Вітаўт уцёк у Прусію да крыжакоў і пачаў з іх дапамогай ваяваць за вяртанне ВКЛ сабе. «I пайшоў (вялікі князь Вітаўт) са сваёй княгіняю і баярамі да магістра (у Прусію) і адтуль пачаў і ваяваць Літоўскую зямлю з нямецкаю дапамогаю. I заваяваў быў (палову) Літоўскай зямлі па раку Вілію, і Полацк паддаўся яму».
Крэўская унія 1385г.

У гэты час у сталіцы Польшчы Кракаве адбылася каранацыя Ядвігі. Было ёй толькі 13 гадоў і не было нашчадка на трон па мужчынскай лініі. Польскі каралеўскі трон практычна абменьваўся на каталізацыю Літву з далейшым прыцэлам на акаталічванне ўсходнеславянскіх зямель ВКЛ. Становішча Ягайлы было не трывалым у ВКЛ, таму ў чэрвені 1385г. Ягайла заключыў Крэўскую унію з Польшчай (дынастычная вунія), У выніку, у 1386г. Ягайла прыняў каталіцтва, ажаніўся на Ядвізе і стаў каралём польскім як Уладзіслаў ІІ і адначасова заставаўся вялікім князем літоўскім.

Паводле прывілея 1387_г. праваслаўныя феадалы ставіліся ў няроўнае эканамічнае становішча з феадаламі каталіцкага веравызнання, што паходзілі галоўным чынам з балцка-літоўскіх зямель.

У 1392 г. Вітаўт нанёс паражэнне намесніку Ягайлы ў ВКЛ Скіргайле. Так, у 1392 г. паміж Ягайлам і Вітаўтам было заключана Востраўскае пагадненне аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе Вітаўту. Вялікаму княству Літоўскаму забяспечвалася незалежнасць дзеянняў, але ў саюзе з Польскім Каралеўствам і пад уладай польскага караля Ягайлы.

Вітаўт «пайшоў у Літву і сеў у Вільні на вялікім княжанні...».


ПРАЎЛЕННЕ ВІТАЎТА 1392—1430ГГ.

  1. Пры Вітаўце Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшай магутнасці і памераў. У склад дзяржавы была ўключана паўднёвая Падолія (Украіна), што дало выхад да Чорнага мора.

  2. «Вялікі князь Вітаўт валодаў Вялікім княствам Літоўскім і Рускім і шмат яшчэ якімі землямі, проста кажучы, усёю Рускаю зямлёю... Князь вялікі Вітаўт, расшырыўшы гаспадарства ад мора да мора, яшчэ шмат гадоў жыў». Войска Вялікага княства Літоўскага зрабіла паспяховы паход супраць татар да ракі Дона. Межы Вялікага княства Літоўскага дасягнулі Чорнага мора. У гістарычнай літаратуры паход гэты называецца"братаннем Вітаўта з Чорным морам».

  3. Войска Вітаўта ажыццявіла паспяховыя паходы на Вялікі Ноўгарад і Пскоў. Па дагавору ў гэтыя гарады былі накіраваны княжацкія намеснікі і яны вымушаны былі плаціць данінуI давалі наўгародцы даніну вялікаму князю Вітаўту... А пскавічы давалі палову таго, што наўгародцы...»

  4. 1393—1395 гг. Вітаўт ліквідаваў удзельныя княствы і ўвёў намесніцтвы. Намеснік – прадстаўнік князя, а не наследнік спадчыннага княства – паляпшэнне цэнтралізацыі дзяржавы.

  5. 1398г. Вітаўт заключыў з Тэўтонскім ордэнам на востраве Салін, накіраваны супраць Польшчы. Па пагадненні Вітаўт абвяшчаўся «каралём Літвы і Русі».

  6. У 1399 г. Вялікаму княству Літоўскаму давялося сутыкнуцца з ардынцамі на рэчцы Ворскле (прыток Дняпра, Украіна). Ён паспрабаваў пасадзіць на залатаардынскі трон хана Тахтамыша, каб той выдаў Вітаўту “ярлык вялікага князя” для кіравання ўсходнеславянскімі землямі. «Витовт рече: Я тебя (Тахтамыша) пасажю на Орде и на Сараи, и на Болгарах, и на Азтархан, и на Озове и на Заятцькой Орде, а ты мене посади на Московском великом княжении... и на Новгороде Великом, н на Пскове, а Тверь и Рязань моа и есть, а Немцы и сам возьму». У выніку бітвы паражэнне Вітаўта на Ворскле было поўным і катастрафічным ад войска Цімура-Кутлуема и Едзігея і перашкодзіла яму падпарадкаваць сваёй уладзе новыя ўсходнеславянскія землі. «Князь вялікі Вітаўт сабраў войска незлічонае... і пабілі яны (татары) вялікага князя Вітаўта і ўсё яго войска, сам жа вялікі князь уцёк з малаю дружынаю». Па іншаму: «побеже в мале дружине».

  7. Вітаўт і маскоўскі князь Васіль і заключылі пагадненне. Межы паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай былі вызначаны па рацэ Угры — прытоку Акі. Пасля смерці Васіля Вітаўт падпарадкаваў сабе Цвярское і Разанскае княствы, а таксама землі ў вярхоўях Акі.

  8. 1401г. Паміж Польшчай і ВКЛ была падпісана Віленска-радамская вунія, асноўнае: саюз супраць Тэўтонскага ордэна.

  9. 1404г. Вітаўт канчаткова падпарадкаваў Смаленскае княства.

Барацьба з Тэўтонскім ордэнам.

1408 г. –нарада Вітаўта і Ягайлы ў Навагрудку і выпрацоўка плана барацьбы супраць ордэна.

1409 г. У выніку паўстання крыжакі былі канчаткова выгнаны з Жамойціі яна далучылася да Вялікага княства Літоўскага.
1409-1411г. – Вялікая вайна ВКЛ, Польшчы супраць Тэўтонскага ордэна. Іншая назва: Пруская вайна.
май 1410 г. у Гродне закончыўся збор харугваў (баявых атрадаў) ВКЛ. Харугвы ўзначаліў вялікі князь літоўскі Вітаўт.
15 ліпеня 1410г. Грунвальдская бітва.

Удзельнікі на баку ВКЛ:

- руская дружына з Ноўгарада Вялікага

- атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам Яна Жыжкі (ў будучым героя

гусіцкага руху)

- татарская конніца.

- 50 хругваў выставіла Польшча і 40 — ВКЛ.

- Удзельнік з боку ордэна: галоўны маршал ордэна Фрыдрых фон Валенрод.
Па ходу бітвы:

- Пачалася ж бітва атакай татарскай конніцы Вялікага княства Літоўскага, якая панесла значныя страты з прычыны «воўчых ям», накапаных крыжакамі, куды трапіў князь Іван Жадзевід «и еще многим людям большой вред от тех ям был».

- Выключную стойкасць праявілі тры палкі Смаленскага княства пад камандай мсціслаўскага князя Сямёна Лінгвена: Смаленскі, Аршанскі, Мсціўлаўскі.
У бітве загінуў вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген. (Вялікі магістр — галоўны кіраўнік ордэна.)
Бітва адлюстравана:

1. Ян Длугаш “ Гісторыя Польшчы” 15 ст. ««нага наступала на нагу, даспехі ўдараліся аб даспехі, і дзіды накіроўваліся ў твары ворагаў... Нарэшце, калі дзіды былі пераламаны, шэрагі таго і другога боку і даспехі з даспехамі настолькі самкнуліся, што рабілі пад ударамі мячоў і сякер, насаджаных на дрэўкі, страшны грукат, які (можна пачуць ад удараў молата аб кавадла, і людзі біліся і коні давілі людзей».

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   24


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка