Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці




старонка23/24
Дата канвертавання15.03.2016
Памер3.63 Mb.
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   24

У Удзел Беларусі ў заснаванні і дзейнасці ААН.

Палітыка СССР у адносінах да ААН і яе вынікі.

Выхад Беларусі на міжнародную арэну пасля другой сусветнай вайны перш за ўсё звязаны з утварэннем Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У 1944 г. урад СССР пайшоў на


і ўтварэнне ў кожнай саюзнай рэспубліцы міністэрстваў замежных
| спраў і абароны.
Адпаведныя змяненні былі ўнесены ў Канстыту-
цыю СССР і Канстытуцыі рэспублік. 24 сакавіка 1944 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб стварэнні Народнага камісарыята замежных спраў (з 1946 г.— Мініс-
тэрства замежных спраў).

Дамоўленасці аб стрварэнні ААН і членстве БССР і УССР у ААН была дасягнута кіраўнікамі трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі на Крымскай (Ялцінскай) канферэнцыі ў лютым 1945 г.


27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін — заснавальніц гэтай арганізацыі.
26 чэрвеня 1945г. кіраўнік дэлегацыі БССР К. В. Кісялёў падпісаў разам з іншымі прадстаўнікамі краін Устаў ААН.

У 1947 г. мірныя дагаворы з былымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі — Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй ад БССР дагаворы падпісаў яе міністр замежных спраў В. Кісялёў.

БССР падпісала міжнародную канвенцыю аб паляпшэнні лёсу ахвяр вайны (1949 г.) і канвенцыю аб ахове культурных каштоўнасцей (1954 г.). Усяго з 1944 па 1955 г. рэспублікай было падпісана больш за 30 дагавораў, пагадненняў і канвенцый па палітыч-ных, прававых і іншых пытаннях.



Па ініцыятыве беларускай дэлегацыі 1-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН (1946 г.) прыняла рэзалюцыю аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў

Прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце такіх міжнародных устаноў, як Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Міжнароднае


агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Членства ў ААН дазволіла Беларусі ўдзельнічаць і ў іншых міжнародных арганізацыях: у Міжнародным саюзе электрасувязі і Сусветным паштовым саюзе (з 1947 г.), Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (з 1948 г.), Міжнароднай арганізацыі працы (з 1954 г.), Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па справах адукацыі, навукі і культуры (з 1954 г.) і інш.

1951г. – Быў зацверджаны дзяржаўны сцяг БССР. ( арнамент належыць працы сялянкі з в. Касцілішча Сененскага раёна Матроны Маркевіч)
БЕЛАРУСЬ У 1953—1964 гг.

Першыя спробы дэсталінізацыі савецкага грамадства

Пасля смерці ў 1953 г. I. В. Сталіна ў грамадска-палітычным жыцці рэспублі-кі, як і ўсёй краіны, вызначыўся адыход ад сталінскай рэпрэсіўнай сістэмы. Ён быў звязаны з прыходам да кіраўніцтва краінай М. С. Хрушчова і яго курсам на дэсталінізацыю грамадства.

Палітычны курс М. С. Хрушчова атрымаў у гісторыі назву «курсу XX з'езда», таму што менавіта на ім у 1956 г. кіраўнік КПСС упершыню ўзняў пытанне аб кульце асобы Сталіна і злоўжываннях у час яго праўлення. 30 чэрвеня 1956 г. ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў».

У БССР пасаду першага сакратара ЦК КПБ займаў, пачынаючы з 1956 г., Кірыл Трафімавіч Мазураў — актыўны ўдзельнік партызанскай барацьбы ў гады вайны з фашызмам, першы беларус, які заняў гэту пасаду пасля вайны. ( Да 1947г. – Панамарэнка; да 1950г. – І.І. Гусараў; да 1956г. – Н.С. Патолічаў). Тыя мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і адпаведйа ў БССР, пасля смерці Сталіна атрымалі ў літаратуры назву палітыкі «адлігі» і сведчылі аб лібералізацыі палітычнага курсу.



Былі спынены масавыя рэпрэсіі, пачала ажыццяўляцца рэабілітацыя (аднаўленне добрага імя) бязвінна асуджаных, людзі cталі больш свабодна выказвацьсвае думкі. У перыяд лібералізацыі былі рэабілітаваны ўжо вядомыя вам дзеячы: у 1957 г. паэт У. М. Дубоўка, які
быў асуджаны на 15 гадоў лагераў, у 1960 г.— вучоны-гісторык М. М. Улашчык і інш. Працэс рэабілітацыі, прыпыненыў сярэдзіне 60-х гг.

Былі пашыраны правы мясцовых Саветаў. Ім было перададзена вырашэнне шэрага пытанняў, якія раней уваходзілі ў кампетэнцыю рэспубліканскіх органаў. Аднак дабіцца сапраўднага поўнаўладдзя Саветаў у гэты час не ўдалося.



У маі 1956 г. ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прыняў пастанову аб пашырэнні правоў Саюзных рэспублік. У распараджэнне рэспублік перадаваўся шэраг прадпрыемстваў і арганізацый, якія раней падпарадкоўваліся саюзным міністэрствам. У 1956 г. БССР было перададзена 356 такіх прадпрыемстваў, а ў 1957 г.— брльш чым 500.

11 сакавіка 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога рэспублікі самі маглі вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага будаўніцтва. Пашыраліся заканадаўчыя правы саюзных рэспублік.

Рух за камуністычныя адносіны да працы набыў новае дыханне пасля XXII з'езда КПСС (1961г.), на якім была прынята праграма будаўніцтва камунізму. Былі вызначаны і тэрміны, калі гэта павінна было завяршыцца,— 80-я гг. Але нічога такога не адбылося, а тая палітыка, якая праводзілася М. С. Хрушчовым без уліку аб'ектыўных законаў развіцця грамадства і рэальных аб-ставін, атрымала назву «палітычнага авантурызму».


Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 50-х — першай палове 60-х гг.

Паскарэнне тэмпаў індустрыяльнага развіцця рэспублікі. Пачатак 50-х гг. акрэсліўся разгортваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая ахапіла развітыя краіны свету. Савецкая краіна па многіх паказчыках адставала ад краін Захаду, але яе кіраў-ніцтва заўсёды імкнулася да таго, каб пераадолець адставанне. Таму прадугледжваліся апераджальныя тэмпы развіцця тых галін прамысловасці, якія забяспечвалі тэхнічны прагрэс усёй народнай гаспадаркі: машынабудавання і металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі.

У 1950 г. у Мінску пачалося будаўніцтва новага радыёзавода (пазней вытворчае аб'яднанне «Гарызонт»), які ў 1951г. выдаў першую прадукцыю — радыёлу «Мінск Р-7», а ў далейшым асвоіў вытворчасць чорна-белых і каляровых тэлевізараў. У 1957 г. уступіў у строй прыборабудаўнічы завод імя У. I. Леніна (пазней базавае прадпрыемства Мінскага вытворчага аб'яднання імя У. I. Леніна).

Першынцам аптычнага прыборабудавання ў Беларусі з'явіўся Мінскі механічны завод імя С. I. Вавілава, які пачаў будавацца ў 1957 г. Пазней на базе гэтага завода было створана Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне (БелОМА). У 1959 г. у Мінску быў здадзены ў эксплуатацыю вытворчы корпус завода электронна-вылічальных машын (пазней Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі).



1959г. Хрушчоў замяніў галіновы прынцып кіраўніцтва прамысловасцю праз міністэрствы на тэрытарыяльны прынцып і замест міністэрстваў былі ўведзены Саветы народнай гаспадаркі (Саўнаргасы). Беларусь увайшла ў адзін саўнаргас.

1958г. – у Жодзіна пачалі выпускацца кар’ерныя самазвалы БелАЗ.

1960г. – Мінск, на заводзе электронных вылічальных машын была створана першая ЭВМ “Мінск-1”.

1962г. – пачалі выпускацца халадзільнікі на Мінскім заводзе халадзільнікаў.

1963 г. бярэ свой пачатак нафтаперапрацоўчая прамысловасць у Беларусі. Былі пабудаваны Полацкі, а затым Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы, якія сталі выпускаць больш за 50 відаў нафтапрадуктаў

1964г. – першая нафта пачала дабывацца каля Рэчыцы.
Выхад сельскай гаспадаркі з крызісу. Выхад з крызісу ў 50-я гг. бачыўся ў некаторым пера-размеркаванні дзяржаўнага бюджэту на карысць сельскай гаспадаркі, павышэнні закупачных цэн на яе прадукцыю, прыцягненні да непасрэднага ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў.

Першай спробай рэфармаваць сельскую гаспадарку з'явіліся рашэніі вераснёўскага (1953 г.) Пленума ЦК КПСС. Згодна з імі з калгасаў і саўгасаў была спісана запазычанасць, павышаны нарыхтоўчыя і закупачныя, цэны на сельгаспрадукты, больш чым у 2 разы зніжаны падатак на падсобныя сялянскія гаспадаркі.

Галоўную ролю ў гэтым побач з мерамі эканамічнага характару адыграла ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў, у межах якога ў 1958г. былі ліквідаваны МТС і сельскагаспадарчая тэхніка перададзена непасрэдна калгасам.

БССР стала ўдзельніцай і яшчэ аднаго эканамічнага мерапрыемства, якое праводзілася ў гады дзейнасці М. С. Хрушчова. Беларускія юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у асваенні цалінных зямель у Казахстане, пачынаючы з пачатку 50-х гг. ХХ ст.

У 1958 г. за паспяховае аднаўленне зруйнаванай вайной народнай гаспадаркі і вялікія дасягненні ў далейшым развіцці прамысловасці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі БССР была ўзнагароджана другім ордэнам Леніна.



Другой спробай выпрацаваць эфектыўную аграрную палітыку з'явіліся рашэнні сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК К.ПСС. Яны прадугледжвалі значны рост капіталаўкладанняў у сельскую гаспадарку. Павелічэнне паставак тэхнікі калгасам і саўгасам увядзенне цвёрдых планаў дзяржаўных закупак прадукта. павелічэнне закупачных цэн на іх спісанне запазычанасці з калгасаў, правядзенне меліярацыі зямель за кошт дзяржавы, устанаўленне гарантаванай аплаты працы калгаснікаў увядзенне іх пенсіённага забеспячэння,,умацаванне падсобньіх гаспадарак і інш.

3 1965 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці.
Лібералізацыя ў культуры

Аслабленне адміністрацыйнага дыктату ў культуры. Пачалося духоўнае разняволенне народа, адбывалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх ,рэпрэсій. Пашыралася ў гэты час роля грамадскіх арганізацый, якія дзейнічалі ў сферы культуры. З'явіліся новыя творчыя аб'яднанні — у 1959 г. Саюз журналістаў БССР, у 1962 г.— Саюз кінематаграфістаў БССР.

Шырокую вядомасць сваімі ваеннымі апавяданнямі набыў В. Быкаў. Такімі, напрыклад, як

«Жураўліны крык», «Трэцяя ракета», «Альпійская балада» і інш. У іх аўтар выступае супраць здрадніцтва, эгаізму.

У 1954 г. завяршыў работу над трылогіяй «На ростанях»і Я. Колас. У 60-я гг. адзін за адным сталі з'яўляцца раманы «Людзі на балоце» з трылогіі I. Мележа «Палеская хроніка», і «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Сасна пры дарозе» I. Навуменкі; і многія іншыя. У якасці вядучага жанру ўсталяваўся беларускі раман.



Музычнае мастацтва. п'еса «Калючая ружа» Ю. Семянякі, прысвечаная жыццю студэнцтва. Была пастаўлена опера А. Туранкова «Яснае світанне» аб уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР, з'явіліся спектаклі беларускага балета, напрыклад «Альпійская балада» Я. Глебава. На працягу многіх гадоў не сыходзііла са сцэны тэатраў камедыя А. Макаёнка «Лявоніха на арбіце».

Скульптура. Дасягненнем беларускай скульптуры з'явіліся работы 3. Азгура, А. Бембеля і інш. Найбольш важныя з іх — манумент Перамогі ў Мінску, які быў пабудаваны ў 1954 г., і гарэльефы да яго скульптары — 3. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, С. Селіханаў, архітэктары У. Кароль, Г. Заборскі), мемарыяльныя комплексы «Хатынь» (скульптар С. Селіханаў, архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін), «Брэсцкая крэпасць-герой» (скульптары А. Кібальнікаў, А. Бембель, У. Бабыль, архітэктары У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Казакоў, А. Стаховіч, Г. Сысоеў), манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі ў Жодзіне (скульптары А. Заспіцкі, I. Міско, М. Ры-жанкоў, архітэктар А. Трафімчук)

.

Атрымала росквіт і беларуская музыка, а песня Н. Саклоўскага на словы М. Клімковіча «Мы — беларусы» была зацверджана ў якасці Дзяржаўнага гімна БССР.


Пераўтварэнні ў вобласці народнай адукацыі. Развіццё школы ў другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. адбывалася пад уздзеяннем тых працэсаў у грамадстве, якія звязаны былі са спробай аслаблення сталінскага таталітарызму, актывізацыі палітычнага і грамадскага жыцця ў краіне.

Буйным дасягненнем з'явілася тое, што ў рэспубліцы з 1958 г. уведзена была абавязковая 8-гадовая адукацыя дзяцей.

У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай асветы ў СССР». Ён паклаў пачатак рэформы сістэмы народнай адукацыі. Рэформа прадугледжвала політэхнічнае навучанне, працоўнае выхаванне. 7-гадовыя школы пераўтвараліся ў 8-гадовыя, сярэднія — у агульнаадукацыйныя

11-гадовыя з вытворчым навучаннем, ствараліся школы-інтэрнаты, школы і групы з падоўжаным днём. У жніўні 1959 г. Міністэрства асветы БССР зацвердзіла новыя вучэбныя планы для ўсіх тыпаў школ, у якіх былі адлюстраваны дасягненні навукі і тэхнікі. Ва ўсіх сярэдніх і большасці 8-гадовых школ рэспублікі меліся майстэрні, ствараліся вучэбныя кабінеты.



У сакавіку 1966 г. ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР пры-нялі пастанову «Аб мерах далейшага паляпшэння работы ся-рэдняй агульнаадукацыйнай школы», а ў чэрвені 1972 г.— «Аб завяршэнні пераходу да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі і далейшым развіцці агульнаадукацыйнай школы». Гэтыя па-становы паклалі пачатак чарговай мадэрнізацыі сістэмы адука-цыі.
ПАВАРОТ ДА КАНСЕРВАТЫЗМУ. НАСПЯВАННЕ КРЫЗІСУ (1965—1985)

Змена палітычнага курсу

Адыход ад папярэдняга палітычнага курсу. У кастрычніку 1964 г. М. С. Хрушчоў — ініцыятар палітыкі лібералізацыі грамадска-палітычнага жыцця быў зняты з пасады Першага сакра-тара ЦК КПСС.Кіраўніком Камуністычнай партыі, а гэта значыць фактычна і ўсёй савецкай дзяржавы, стаў Л. I. Брэжнеў, гады ўлады якога (1964—1982) атрымалі ў некаторых гісторыкаў вельмі яскравую назву «застою».

Асаблівасцю палітычнай сістэмы таго часу стала непасрэднае прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай (так, планы пяці-годак прымаліся на з'ездах КПБ, у структуры парторганаў дзейнічалі аддзелы, якія кіравалі асобнымі галінамі эканомікі), а таксама наменклатурны прынцып фарміравання кіруючых органаў у самой партыі і грамадскіх арганізацыях. Стварылася вялікая армія партыйна-дзяржаўных бюракратаў, якая кірава-лася зверху, з Масквы.

Але сярод партыйных кіраўнікоў былі сапраўдныя дзеячы, не страціўшыя сувязь з народам. Такім з'яўляўся Пётр Міронавіч Машэраў, які з 1965 па 1980 г. узначальваў рэспубліканскую партыйную арганізацыю. Але і на яго аказвалі вялікі націск з Масквы. Тое ж можна сказаць і пра Ц. Я. Кісялёва, які на працягу амаль 20 гадоў узначальваў Савет Міністраў БССР, а ў 1980—1983 гг. быў першым сакратаром ЦК КПБ.



Змены ў грамадскім жыцці. Усеўладдзе ў краіне бюракратаў сведчыла аб тым, што рэспубліка, як і ўвесь Саюз, спынілася ў сваім грамадска-палітычным развіцці. У гэты час была прыпы-нена рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій, узмацнілася роля КДБ, фармальны характар набылі абвешчаныя ў Канстытуцыі БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды. Гэта канстытуцыя паўтарала фармуліроўкі Канстытуцыі СССР 1977г., у якой было дадзена вызначэнне паняцця “развіты сацыялізм”. (аб тым, што ў СССР пабудавалі “развіты сацыялізм” заявіў 24 з’езд КПСС у 1971г. Было заяўлена і аб новай супольнасці, якая склалася і атрымала назву “савецкі народ”). Адсутнасць свабоды слова выяўлялася ў кантролі партыі за сродкамі інфармацыі, друку.

У 1979 г. савецкія войскі (у першую чаргу Віцебская паветрана-дэсантная дывізія) былі ўведзены ў Афганістан.


Эканамічная рэформа і яе вынікі

Эканамічная рэформа 60-х гг. Спад тэмпаў развіцця прамысловасці. Нягледзячы на высокія тэмпы пашырэння вытворчасці ў 50-я — першай палове 60-х гг., тэхнічны ўзровень пра-мысловасці, як і раней, не адпавядаў дасягненням навукі і тэхнікі, а большасць выпускаемай прадукцыі якасна ўступала замежнай. К. сярэдзіне 60-х гг. пагоршыліся і эканамічныя па-казчыкі работы прамысловасці.

У сувязі з гэтым была зроблена адна з рашучых у пасляваенныя гады спроб радыкальных змен у эканоміцы на аснове рэформы 1965 г., аўтарам якой з'яўляўся тагачасны Старшыня Савета Міністраў СССР А. М. Касыгін.



У верасні 1965 г. Пленум ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці». Меры, якія ажыццяўляліся на яго аснове, назвалі эканамічнай рэформай.

Яна прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механізмы, гэта значыць элементы рыначнай эканомікі, не паслабляючы, аднак, камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай. Гэтым апошнім рэформа з самага пачатку была асуджана на няўдачу.

Спачатку дасягненні рэформы былі даволі значнымі. Асабліва гэта праявілася ў гады восьмай пяцігодкі (1966—1970 гг.). За дадзены перыяд у БССР аб'ём прадукцыі прамысловасці павялічыўся амаль у 1,8 раза. Найбольш паскоранымі тэмпамі развівалася хімічная і нафтахімічная прамысловасць. Аб'ём яе прадукцыі за 1966—1970 гг. павялічыўся ў 3,3 раза. У 1966 г. быў уведзены ў эксплуатацыю Гомельскі хімічны завод, у 1968 г.— Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (пазней вытворчае аб'яднанне «Хімвалакно»), у 1970 г.— 3-і Салігорскі калійны камбінат, а ў 1971 г. пачалося будаўніцтва 4-га калій-нага камбіната. На базе дзеючых калійных камбінатаў у 1971 г. быў створаны адзіны Беларускі калійны камбінат (пазней вы-творчае аб'яднанне «Беларуськалій»). У 1970 г. на базе гродзенскіх азотна-тукавага і капралактамавага заводаў быў створаны Гродзенскі хімічны камбінат імя С. В. Прытыцкага (пазней вытворчае аб'яднанне «Азот»).

Аднак развіццё прамысловасці характарызавалася пераважна колькасным ростам, ці праходзіла экстэнсіўным шляхам. Пераход на інтэнсіўны шлях развіцця аказаўся задачай цяжкай і невырашальнай. Гэта было сведчаннем няўдачы эканамічнай рэформы 1965 г., якая праводзілася ў жыццё па-ранейшаму каманднымі метадамі.



Адной з асаблівасцей эканамічнага развіцця Беларусі ў гэ-тыя гады з'явіўся пераважны і хуткі рост цяжкай прамысловасці, якая, асабліва ў 70-я гг., усё больш пераўтваралася ў галіну вытворчасці для абслугоўвання ваенна-прамысловага комплекса.

Пасля эканамічнай рэформы павялічыўся аб'ём будаўніцтва, але доля ручной працы ў ім складала каля 57 %, а аб'екты зда-валіся з недаробкамі. Развіваўся і транспарт, у прыватнасці з 1984 г. Мінску пачало дзейнічаць метро. Камсамол Беларусі прыняў удзел у будаўніцтве Байкала-Амурскай чыгуначнай магістралі (БАМа), якую называлі «будоўляй стагоддзя».



Ускладненне праблем сельскай гаспадаркі. Паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці ў 60—70-я гг. адкрыла новыя магчымасці для пашырэння матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі, укаранення ў сельскагаспадарчую вытворчасць дасягненняў навукі, тэхнікі, і перш за ўсё яе хімізацыі. 3 1965 па 1985 г. колькасць штучных угна-енняў, якія ўносіліся ў глебу, павялічылася амаль у 20 разоў.

Рашэнне задачы забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі вырашалася праз стварэнне аграпрамысловага комплексу (АПК), задачай якога было аб'яднанне ў адзіны арганізм сельскай гаспадаркі і абслуговых яе структур. Была нават распрацавана і прынята ў 1982 г. «Харчовая праграма СССР».


Культурна-нацыянальнае жыццё рэспублікі (1965—1985)

Партыйнае кіраўніцтва культурай. У партыйным кіраўніцтве культурай наглядалася пэўная цыклічнасць: перыяды ганенняў на інтэлігенцыю змяняліся перыядамі адноснай дэмакратыза-цыі, лібералізацыяй у культурным жыцці.

Прыклад ганенняў беларускіх пісьменнікаў: Гродна, дзе але справай гродзенскіх пісьменнікаў Васіля Быкава і Аляксея Карпюка займаўся сам Старшыня КДБ СССР Ю. У. Андропаў. Камітэт дзяржаўнай бяспекі яшчэ ў канцы 60-х гг. прызнаў гэтых пісьменнікаў дысідэнтамі, гэта значыць непажаданымі асобамі. Ужо ў другой палове 60-х гг. рэзка ўзмацнілася ідэалагізацыя культурнага жыцця. У рэспубліцы клопатамі партыі на першае месца была пастаўлена марксісцка-ленінская адукацыя. На XXIV з'ездзе КПСС у 1971 г. Генеральны сакратар ЦК КПСС Л. I. Брэжнеў заявіў, што ў краіне ўжо «ўзнікла новая гістарычная супольнасць людзей — савецкі народ”.



Развіццё народнай адукацыі. Галоўным дасягненнем у развіцці народнай адукацыі з'явіўся пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі, які адбыўся ў рэспубліцы ў другой палове 70-х гг.

Месца навукі ў жыцці беларускага грамадства. Хуткія тэмпы развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу ў пасляваенныя гады сталі рашаючым фактарам агульначалавечага прагрэсу. Яшчэ ў 50-я гг. у Мінск на пастаянную работу прыехалі вучоныя-фізікі, матэматыкі М. Ельяшэвіч, А. Сеўчанка, В. Сцяпанаў, М. Яругін і інш. Іх дзейнасць адыграла важную ролю ў развіцці ў рэспубліцы новых навуковых напрамкаў, падрыхтоўцы мясцовых кадраў вучоных. Званне Героя сацыялістычнай працы было прысвоена члену-карэспандэнту АН БССР, хірургу-афтальмолагу Т.В. Бірычу.

. Па некаторых напрамках навуковых распрацовак былі дасягнуты вынікі, якія атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за яго мяжой. Акадэмік АН БССР М. Мацэпура за распрацоўку і ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць высокаэфектыўнай тэхналогіі механізацыі забалочаных зямель ў 1962 г. стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі. Такогаі ж звання ўдастоіліся акадэмік АН БССР М. Ельяшэвіч за навуковыя працы ў галіне фізічных навук (1966 г.), акадэмік АН БССР У. Платонаў за работы ў галіне матэматыкі (1978 г.).

Пускам у 1962 г. атамнага рэактара ў Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР быў пакладзены пачатак развіццю ядзерных даследаванняў у рэспубліцы.



Беларусы Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак сталі сусветнавядомым лётчыкамі-

касманаўтамі СССР, якія сваімі касмічнымі палётамі ўнеслі непасрэдны ўклад у асваенне космасу.



Узмацненне прынцыпу партыйнасці ў літаратуры і мастацтве..

Імкненне да асвятлення рэальнай праўды жыцця, праўды гісторыі асабліва ўласціва было беларускай літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну. Жудасныя факты недаверу да людзей, якія ў час вайны апынуліся пад немцамі, прывёў С. Грахоўскі ў дакументальнай аповесці «Зона маўчання». Падзеі вайны пісьменнікі 70-х гг. пачалі разглядаць у кантэксце часУ мінулага і сённяшняга дня. Найбольш яскрава гэта адлюстравалася ў рамане В. Быкава «Кар'ер». Іншыя творы пісьменніка: “Круглянскі мост”, “Абеліск”, “Дажыць да рассвета”, “Волч’я зграя”, “Трэццяя ракета”, “Знак бяды”, “Здрада”, “Нельга забыць”, Выйшлі «Хатынская аповесць» і “Партызаны” А. Адамовіча. Апавяданне аб зверствах фашыстаў на зямлі беларускай у кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка «Я з вогненнай ,вёскі...». Здабыткам беларускай літаратуры пра сучаснасць з'явіўся раман У. Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» і іншыя творы: “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Кастусь Каліноўскі”, “Званы Віцебска”, “Маці ўрагана”, “Зямля пад белымі крыламі”, “Каласы пад сярпом тваім”.



Творы І. Чыгрынава: “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”.

І. Навуменка: “Сасна пры дарозе”; “Вецер у соснах”; “Сорак трэці”

Значна пашырылася ў гэтыя гады літаратура пра У. I. Леніна, на тэму рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. З'явіліся аповесці I. Шамякіна «Браняпоезд Ленін», “Петраград-Брэст”, «Лёс майго земляка», ( іншыя творы; “Крыніцы”, “Турботнае шчасце”; “Сэрца на далоні”; “Снежныя зімы”; “Злая звязда”, “Атланты і карыятыды”). апавяданне П. Броўкі «Разам з камісарам»; зборнікі: “Пахне чабор”, “Далёка ад дома”; “А дні ідуць”; паэма “Заўжды з Ленінам”. У 1974 г. сатырычная камедыя К. Крапівы «Брама неўмяручасці», якая крытыкавала мяшчанства як зло ў нашым жыцці, была ўдастоена дзяржаўнай прэміі БССР. У тэатральным мастацтве вехай сталі камедыі Андрэя Макаёнка: “Лявоніха на арбіце”, “Святая прастата”, “Трыбунал”, “Таблетка пад язык”, п’еса А. Дударава “Радавыя”.


1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   24


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка