Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці




старонка22/24
Дата канвертавання15.03.2016
Памер3.63 Mb.
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   24

1942г.

У канцы 1941 — пачатку 1942 г. войскі Калінінскага фронту выйшлі да граніцы Беларусі на віцебскім напрамку, і з імі ў непасрэднае ўзаемадзеянне ўступілі партызанскія атрады Сумеснымі намаганнямі каля лініі фронту быў утвораны 40-кіламетровы праход, які праіснаваў да верасня 1942 г. Гэта былі вядомыя «Віцебскія (Суражскія) вароты”



3 вясны 1942 г. складваецца новы від партызанскіх фарміраванняў — брыгады, што ствараліся на аснове асобных партызанскіх атрадаў. Камісарам адной з іх на Расоншчыне (Віцебская вобласць) стаў П. М. Машэраў. Брыгады кантралявалі партызанскія зоны- тэрыторыі вольныя ад акупантаў.

Характэрнай асаблівасцю партызанскага руху ў 1942 г. стала вызваленне ад акупантаў значных тэрыторый і ўтварэнне там партызанскіх зон. Першая такая зона ўзнікла ў студзені — лютым 1942 г. у Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці. На яе тэрыторыі размяшчаўся партызанскі гарнізон, які налічваў 13 атрадаў і больш за 1300 народных мсціўцаў

Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі рух прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуючага цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання, які ўзначаліў П.К.Панамарэнка. У верасні 1942г. быў створаны Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР) начале з П.З.Калініным.



1943г.

Вялікі ўплыў на ўзмацненне партызанскага руху аказалі спачатку перамога Краснай Арміі пад Сталінградам (лістапад 1942 г.), якая паклала пачатак карэннаму пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай і другой сусветнай войнаў, а потым і бітва на Курскай дузе (ліпень 1943 г.), якая завяршыла карэнны пералом у вайне і замацавала за савецкім камандаваннем стратэгічную ініцыятыву да канца вайны.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60 % . На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны. Іх было больш за 20, у тым ліку Ушацкая — у Віцебскай вобласці, Барысаўска-Бягомльская — у Мінскай, Клічаўская — у Магілёўскай.

У 1943 г. прыняў удзел у партызанскім руху ў якасці сувязнога ўжо знаёмы нам дзед Талаш, якому было на гэты час 99 гадоў.



Асаблівасцю антыфашысцкай барацьбы ў заходніх раёнах Беларусі было існаванне на гэтай тэрыторыі падпольных арганізацый і груп, дзейнасцю якіх кіраваў Лонданскі эмігранцкі ўрад Польшчы. Пасля заключэння ў жніўні 1941 г. ваеннага дагавора паміж СССР і эмігранцкім урадам Польшчы ў Лондане аб сумеснай барацьбе супраць фашыстаў польскія групы на Беларусі аб'ядноўваюцца ў адзіную ваенную структуру пад назвай Армія Краёва (АК). Разрывам адносін паміж савецкім і польскім лонданскім урадам вясной 1943 г. абодва бакі сталі на шлях сутычак.

Акрамя гэтага ў заходніх раёнах Беларусі дзейнічалі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (аўнаўцаў).

З 1943г. разгортвалася так званая «рэйкавая вайна» — акцыя партызан па масавым разбурэнні чыгунак з мэтай дэзарганізацыі нямецкіх ваенных перавозак. У Беларусі яна праводзілася ў тры этапы.

Першы этап «рэйкавай вайны» праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі савецкія войскі распачалі контрнаступленне пад Курскам. Узрываліся рэйкі, пускаліся пад адхон ваенныя эшалоны, разбураліся варожыя гарнізоны і г. д.

Самы вялікі дыверсійна акт Другой сусветнай вайны: У ноч на 30 ліпеня 1943 г. падпольшчыкі Асіповіч здзейснілі на чыгуначным вузле адну з самых буйных дыверсій другой сусветнай вайны. Камсамолец Фёдар Крыловіч падлажыў дзве магнітныя міны пад эшалон з гаручым. Раздаліся выбухі, і гі-ганцкі вогненны слуп падняўся над станцыяй. Пажар працягваўся 10 гадзін. У выніку аперацыі былі поўнасцю знішчаны 4 эшалоны, у тым ліку адзін з танкамі «тыгр», 31 цыстэрна з гаручым, 63 вагоны са снарадамі, авіябомбамі, мінамі.
Другі этап «рэйкавай вайны» пад назвай «Канцэрт» праводзіўся ў другой палове вераснякастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР.

Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні
Беларускай наступальнай аперацыі, і працягваўся да поўнага
вызвалення Беларусі.

Ва ўмовах разгортвання масавай партызанскай барацьбы актывізаваўся і падпольны рух. Адным з кіраўнікоў партыйнага падполля ў Віцебску стала В. 3. Харужая.



У 1943 г.мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ, падлажыўшы яму ў ложак міну. Удзельнікі гэтай аперацыі А. Р. Мазанік, М. Б. Осіпава Н. В. Траян сталі Героямі Савецкага Саюза.

Супраць захопнікаў вялі барацьбу як партызаны, так і насельніцтва акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Бессмяротны подзвіг здзейснілі жыхары палескай вёскі Навіны, браты, сталыя ўжо людзі, Міхаіл і Іван Цубы. Карнікі, уварваўшыся ў вёску, схапілі братоў і загадалі ім паказаць дарогу ў партызанскі лагер. Міхаіл Цуба наадрэз адмовіўся і тут жа на вачах брата быў застрэлены. 70-гадовь( Іван Цуба завёў фашыстаў у гібельную дрыгву. Так, подзвіг братоў Цубаў паўтарыў 12-гадовы хлопчык Ціхан Баран. Прыкладам для піянераў усёй краіны доўгія часы з'яўлялася дзейнасць Марата Казея юнага разведчыка партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні ворага. Пасмяротна быў узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза.



Вызваленне Беларусі.

Пачатак вызвалення Беларусі. Атрымаўшы перамогу ў Курскай бітве, Чырвоная Армія распачала наступленне на велізарным фронце і восенню 1943 г. уступіла на тэрыторыю Беларусі 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР — г. Камарын.

26 лістапада — вызвалены першы абласны цэнтр г. Гомель, куды адразу ж пераехалі ЦК КП(б)Б, урад рэспублікі і БШПР. У студзені 1944 г. войскі Беларускага фронту правялі Калінкавіцка-Мазырскую аперацыю і з дапамогай партызан вызвалілі абласны цэнтр Мазыр і чыгуначны вузел Калінкавічы. У раёне Азарычаў войскамі Чырвонай Арміі былі выратаваны вязні 3 канцлагераў, дзе знаходзілася больш за 33 тыс. чалавек.

Разам з Чырвонай Арміяй у наступальных баях удзельнічалі салдаты і афіцэры 1польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраванай на тэрыторыі СССР па ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў. Камандаваў дывізіяй палкоўнік Э. Берлінг. Яе гераічны шлях пачаўся ў кастрычніку у


1943 у бітве каля в. Леніна населены пункт недалёка ад Горак Магілёўскай вобласці

У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны — поўнае выгнанне акупантаў з

савецкай зямлі, вызваленне. Значную ролю ў рашэнні гэтых задач адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назвай «Баграціён».



Лінія савецка-германскага фронту к лету 1944 г. уяўляла выступ, вядомы як «беларускі балкон». Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, таму Лінію абароны назвалі «Фатэрлянд» (Айчына), бо ён быў тым плацдармам, які прыкрываў галоўныя стратэгічныя напрамкі — усходне-прускі і варшаўска-берлінскі.

У красавіку — маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі «Баграціён». Для яго ажыццяўлення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (камандуючы I генерал арміі К. К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Ф. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы самы малады ў Чырвонай арміі генерал-лейтэнант I. Д. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. X. Баграмян), а таксама Дняпроўская флатылія і парты-заны. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі і Г. К. Жукаў.



Аперацыя «Баграціён». Праводзілася ў два этапы.

Аперацыя пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. Пасля артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках перайшлі ў наступленне войскі 1-га Прыбалтыйскага, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў. На другі дзень на варожыя пазіцыі абрушылі ўдар войскі 1-га Беларускага фронту.



1 этап.: 23 чэрвеня – 4 ліпеня 1944г. Наступленне пачалося раніцай 23 чэрвеня 1944 г. На трэці дзень быў вызвалены Віцебск, а затым — Орша. Пры вызваленні Оршы, у, час танкавага дэсанта, быў паранены 17-гадовы радавы Юрый Смірноў. Ён упаў з брані танка, страціў прытомнасць быў захоплены фашыстамі ў палон. Ворагі здзекаваліся над ім, жадаючы атрымаць ваенную тайну. Але Смірноў, распяты фашыстамі на сцяне бліндажа, застаўся верным прысязе.

Танк П. Рака прарваўся праз замініраваны фашыстамі мост цераз раку Бярэзіна ў г. Барысаў. Гітлераўцы ўзарвалі мост, і адрэзаныя ад асноўных сіл танкісты на працягу 17 гадзін вялі няроўны бой. Экіпаж згарэў у агні, але не здаўся ворагу. 1 ліпеня Барысаў быў вызвалены.



Летам 1944 г. вызначыліся лётчыкі французскага знішчальнага авіяпалка «Нармандыя — Нёман», які прымаў удзел у вызваленні Беларусі. Чатыры французскія лётчыкі з авіяпалка «Нармандыя — Нёман» былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

З ліпеня 1944г. быў вызвалены Мінск. Гэта пачыналася так. Танкавы корпус генерала А. С. Бурдзейнага завязаў баі на ўсходняй ускраіне Мінска. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Д. Г. Фролікава. У баях на вуліцах горада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. I. Колычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якому савецкія танкі бесперашкодна прайшлі ў цэнтр горада. Фролікаў і Бурдзейны сталі першымі ганаровымі грамадзянамі горада Мінска.

Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў. Капітан_А. Ф. Кузняцоў асабіста зняў 12 зарадаў



У ходзе 1-га этапа было акружана две групіроўкі ворага – “Мінскі кацёл” і “Бабруйскі кацёл”.

Другі этап: 5 ліпеня – канец жніўня 1944г.

Была вызвалена Заходняя Беларусь, частка Літвы і Польшчы. У ходзе далейшага наступлення савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. 16 ліпеня 1944 г. быў вызвалены Гродна і ў Мінску адбыўся партызанскі парад, прысвечаны вызваленню сталіцы.



Героі-беларусы.

Назаўсёды застаўся ў памяці народа подзвіг беларуса Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца, які збіў у адным з баёў на Курскай дузе 9 варбжых самалётаў.

На Ленінградскім фронце змагаўся і аддаў сваё жыццё снайпер Ф. А. Смалячкоў.

Воін-беларус Пётр Купрыянаў паўтарыў бессмяротны подзвіг Аляксандра Матросава.

Беларуска Марыя Акцябрская на свае грошы набыла танк і на ім змагалася за Радзіму.

Другая полацкая дзяўчына— санінструктар Зінаіда Тусналобава-Марчанка, якая вынесла з поля бою больш за 140 цяжкапараненых байцоў, усё сваё жыццё зрабіла подзвігам. Застаўшыся пасля ранення і абмаражэння без рук і ног, яна навучылася зноў хадзіць і пісаць. Нарадзіла дзяцей. Тусналобава-Марчанка не толькі Герой Савецкага Саюза. У знак прызнання выключных прафесійных якасцей, праяўленых пры аказанні дапамогі раненым і хворым, Міжнародным камітэтам «Чырвонага Крыжа» яна была ўдастоена вышэйшай узнагароды — медаля Флорэнс Найтынгейл.

На завяршальным этапе вайны пры штурме Берліна і вызваленні Прагі праславіліся танкісты роты пад камандаван-нем ураджэнца Гомельшчыны А. А. Філімонава, якому было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго імем названа адна з вуліц беларускай сталіцы.

Шырока вядомай стала легенда пра нашага земляка Трыфана Лук'яновіча, які, вярнуўшыся на фронт Пасля трэцяга ранення, выратаваў пры штурме Берліна нямецкую дзяўчынку, а сам быў смяротна паранены. Ён сам і яго подзвіг сталі правобразам для стварэння ў Берліне помніка савецкаму салдату-вызваліцелю.



8 мая 1945 г. фашысцкая Германія падпісала акт аб безага-ворачнай капітуляцыі. 9 мая было аб'яўлена Днём Перамогі. У жніўні 1945 г. на Далёкім Усходзе Чырвоная Армія з удзелам войск Мангольскай Народнай Рэспублікі разграміла японскую Квантунскую армію.

2 верасня 1945 г. падпісаннемакта аб безагаворачнай капіталяцыі мілітарысцкай Японіі

закончылася другая сусветная вайна.



ТЭМА 8. БЕЛАРУСЬ У 1945—1991 гг.

ПЕРАХОД ДА МІРНАГА ЖЫЦЦЯ (1945—1953)

Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР.

У выніку вайны эканоміка Беларусі аказалася амаль поўнасцю разбуранай, асабліва ў тых раёнах, якія былі разрабаваны фашысцкімі акупантамі.

У 1945 г. узровень прамысловай вытворчасці ў рэспубліцы быў у 5 разоў ніжэйшы, чым у 1940 г.

Цалкам або часткова была разбурана большасць гарадоў, значная частка сельскіх населеных пунктаў.



Асаблівасцю аднаўлення прамысловасці стала тое, што Беларусь, якая з'яўлялася часткай адзінай саюзнай дзяржавы, атрымала дапамогу ад астатніх рэспублік СССР, якія пазбеглі гітлераўскай акупацыі. Акрамя таго, згодна з пасляваеннымі міжнароднымі дамоўленасцямі, рэспубліка атрымала пэўную частку германскіх рэпарацый і дапамогу з боку ААН.

Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі пачалося ў 1943 г., з пачатку вызвалення тэрыторыі рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. 21 жніўня 1943 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прынялі пастанову «Аб неадкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі». Галоўнай задачай аднаўленчай працы ў гэты перыяд было як мага хутчэй аднавіць і наладзіць работу аб'ектаў, прадукцыя якіх была вельмі неабходна фронту. Асаблівая ўвага ўдзялялася аднаўленню металаапрацоўчай прамысловасці і машынабудавання.

22 жніўня 1944 г. СНК СССР прыняў пастанову о «Аб аказанні Беларускай ССР па забеспячэнню на-сельніцтва харчовымі І прамысловымі таварамі». У 1944 г. рэспубліка атрымала харчовых і прамысловых тавараў амаль на 485 млн руб.

У 1944-1948гг. Старшынёй СНК і адным з распрацоўшчыкаў 4 пяцігадовага плана быў П.К. Панамарэнка (ён жа: 1938-1947гг.Першы сакратар ЦК КП(б)Б; начальнік ЦШПР).



У верасні 1946 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў «Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946—1950 гг.». Гэта быў чацвёрты па ліку пяцігадовы план у гісторыі Савецкай Беларусі. Характэрнай яго асаблівасцю было не толькі аднаўленне разбуранай гаспадаркі, але, і гэта галоўнае, стварэнне новых галін вытворчасці. Аб'ём капіталаўкладанняў на пяцігодку перавышаў памер капітала-ўкладанняў за тры даваенныя пяцігодкі, разам узятыя. Асноўным напрамкам прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі вызначаўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, вытворчасці будматэрыялаў.

Даволі паспяхова ішло аднаўленне прамысловасці, найперш цяжкай прамысловасці. У 1945 г. аб'ём валавой прадукцыі машынабудавання і металаапрацоўкі ў рэспубліцы склаў 45 % даваеннага ўзроўню. Ужо ў 1950 г. аб'ём прадукцыі прамысловасці перавысіў даваенны ўзровень, а яе вядучых галін — машынабудавання і металаапрацоўкі — у 2,4 раза. У 1947 г. даў сваю першую прадукцыю Мінскі мотавела-завод. Пачалося будаўніцтва МАЗа (гэтаму прысвечаны твор М. Паслядовіча “Цёплае дыханне”) На Мінскім аўтамабільным заводзе быў асвоены выпуск аўтамабіляў ( 1947г. – першыя самазвалы МАЗ-205), У 1946г. пачалося будаўніцтва МТЗ (гэтаму прысвечана аповесць А. Кулакоўскага “Закалка”; мастацкая карціна Моносзона “Мінскі трактарны – палям”), у 1950 г. на Мінскім трактарным заводзе пачаўся выпуск трактароў «Кіравец» (1953г. – першы калёсны трактар Беларусь”), пачаў выпускаць прадукцыю Мінскі мотавелазавод і інш. Далейшае развіццё атрымала і лёгкая прамысло- ! васць. Асабліва высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці заходніх абласцей Беларусі: у 1950 г. выпуск прамысловай прадукцыі амаль у 2 разы перавысіў узровень 1940 г.

Ужо ў 1950 г. даўжыня адноўленай чыгункі склала 93 % ад даваеннай.

Характэрнай асаблівасцю чацвёртай пяцігодкі й БССР з'яў-ляліся апераджальныя й параўнанні з адпаведнымі паказчыкамі па СССР тэмпы індустрыяльнага развіцця.

Сельская гаспадарка ў першыя пасляваенныя гады. Ваенныя разбурэнні ў сельскай гаспадарцы былі ў параўнанні з прамысловасцю менш значнымі. Аднак трэба адзначыць, што колькасць жывёлы за гады вайны значна скарацілася. Вялікія цяжкасці ўзнікалі ў сувязі са знішчэннем на вёсцы жылля, гападарчых пабудоў.

Вялікае значэнне мела пастанова СНК СССР і ЦКВКП(б) «Аб аказанні дапамогі вызваленым раёнам Віцебскай,Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей Беларускай ССР па аднаўленню МТС і калгасаў» (27 снежня 1943 г.).Згодна з гэтай пастановай у Беларусь было завезена з усходніх раёнаў СССР 1542 трактары і інш.



19 верасня 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) прынялі пастанову «Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах" Калгасам бьіла вернута зямля і жывёла, якія знаходзіліся ў карыстанні прыватных асоб і ўстаноў.

Да 1947 г. існавала картачная сістэма прадуктовага забеспячэння насельніцтва.

Тым не менш аграрная палітыка' партыі пасля вайны поўнасцю захавалася. Таму побач з адраджэннем калгасаў, з 1949г. была ажыцціўлена суцэльная калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Ужо ў 1950 г. плошчы пасеваў у рэспубліцы дасягнулі 95 % ад даваеннага ўзроўню, а валавы збор збожжа і таго больш. Такімі ж былі паказчыкі і ў жывёлагадоўлі. Аднак у пачатку 50-х гг. адбылося рэзкае падзенне сельскагаспадарчай вытворчасці (у 1953 г. збор збожжа скараціўся на 40% у параўнанні з 1950 г.).

. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў пасляваенны час (1945—1953)

Узмацненне сталінскага рэпрэсіўнага рэжыму пасля вайны.

Ва ўмовах панавання ў краіне таталітарнага сталінскага рэжыму грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў рэспубліцы ў пасляваенныя гады вызначалася гэтым рэжымам.



Асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця ў СССР, у складзе якога была і БССР, з'яўлялася забарона шматпартыйнасці, пры якой Камуністычная партыя была не столькі палітычнай,
колькі дзяржаўнай арганізацыяй.

У 1946 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР.

У 1947 г.адбыліся першыя ў пасляваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР і ў 1948 г.— у мясцовыя Саветы рэспублікі. З 1948г. па 1967г. – Старшыня Пэрзідыума Вярхоўнага Савета БССР – В.І. Казлоў.

Пэўную ролю ў жыцці грамадства адыгрываў камсамол ЛКСМБ, кіраўнікамі якога пасля вайны былі К.Т. Мазураў і П.М. Машэраў.

У кастрычніку 1952 г. пасля 13-гадовага перапынку адбыўся XIX з'езд партыі, які перайменаваў ВКП(б) у КПСС. Але з'езд не ўнёс ніякіх змен у грамадска-палітычнае жыццё краіны.


Культурнае жыццё ў першыя пасляваенныя гады.
К 1950 г. колькасць школ у рэспубліцы перавысіла даваенную. У 1944г. пачаў дзейнасць Беларускі палітэхнічны інстытут і Акадэмія навук БССР. 1945г. – Беларускі тэатральны інстытут. 1948г. – Беларускі педагагічны інстытут замежных моваў.
Рэпрэсіі закранулі і пісьменніцкую арганізацыю БССР. Пачатак гэтаму паклала пастанова ЦК ВКП(б) «Аб часопісах) «Звязда» і «Ленінград» (жнівень 1946 г.).У студзені 1947 г. была прынята пастанова ЦК ВКП(б) «Аб рабоце ЦК КП(б) Беларусі», у якой абвінавачваліся ў безыдэйнасці і буржуазным нацыяналізме некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты. Цэнтральны камітэт партыі ў 1946 г. патрабаваў узмацніць барацьбу за ідэалагічную чысціню ва ўсім, што датычыла культурнага жыцця, забяспечыць прынцып партыйнасці. Кампартыя Беларусі адрэагавала на гэта прыняццем у ліпені 1947 г. Пастановы аб рабоце Саюза пісьменнікаў, літаратурна-мастацкіх часопісаў, газеты «Літаратура і мастацтва». Пад сцягам барацьбы з буржуазным уплывам укараняліся класавая нецярпімасць, падазронасць, культ Сталіна як вялікага правадыра ўсіх часоў народаў. Адбыліся новыя арышты сярод інтэлігенцыі па палі-тычных матывах, ахвярамі якіх сталі шэраг дзеячаў культуры, пісьменнікі, вучоныя. Так, паэт і празаік У. М. Дубоўка першы раз быў арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў па справе «Саюза вызвалення Беларусі» ў 1930 г. У 1937 г. ізноў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў, а ў 1949 г. сасланы ў Краснаярскі край. Цяжкасці ГУЛАГа пазнаў вядомы вучоны-гісторык М. М. Улашчык. Першы раз ён быў арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і сасланы ў Вяцкую вобласць на пяць гадоў. У 1941 г. яго зноў арыштавалі і выслалі на пяць гадоў у Новасібірскую вобласць. У 1951 г. быў асуджаны на 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў і этапіраваны ў Сібір. Рэпрэсіі зведалі пісьменнікі Сяргей Грахоўскі, Алесь Звонак, Павел Пруднікаў.

Складаныя працэсы адбываліся ў навуковай дзейнасці. За “ўхіл у бок буржуазнай навукі генетыкі” быў рпрасаваны прэзідэнт Акадэміі навук БССР А.Р. Жэбрак. З 1952 па 1969гг. Акадэміяй кіраваў батанік В.Ф. Купрэвіч.

Акрамя рэпрэсій былі і станоўчыя ўзнагароды: 1951г. – дзяржаўную прэмію атрымаў П.І. Альсмік за распрацоўку лепшых гатункаў бульбы; 1952г. – дзяржаўную прэмію атрымаў Г.В.Багамолаў за адкрыццё Старобінскага радовішча калійных салей.

Працэс пераўтварэння ў заходніх абласцях Беларусі атрымаў назву саветызацыі.

У беларускай літаратуры і культуры гэтых гадоў галоўнай была ваенная тэма. З'явіўся першы беларускі партызанскі раман «Глыбокая плынь» I. Шамякіна, паспеў закончыць свой раман «Млечны шлях» К. Чорны, былі напісаны раманы «Мінскі напрамак» I. Мележам і «Векапомныя дні» М. Лыньковым, І. Гурскага “У агні”(1952г.)

П. Броўка выдаў у тым жа 1946 г. паэму «Хлеб», а А. Куляшоў — паэму «Новае рэчышча». Гэтыя творы ў 1949 г. былі адзначаны Сталінскай прэміяй.

Разам з тым, у 1947г. выходзіць паэма Якуба Коласа “Рыбакова хата”, за якую ён атрымаў дзяржаўную прэмію. 1954г. – скончана трылогія “На ростанях”.

У тэатральным мастацтве з'явіліся п'есы «Заложнікі» А. Кучара пра Бацьку Міная, «Канстанцін Заслонаў» Л. Маўзона, К. Губарэвіча “Брэсцкая крэпасць”.

У выяўленчым мастацтве — карціны «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 г.» Ахрэмчыка І., “Парад беларускіх партызан у 1944 годзе у Мінску” Я. Зайцава; В. Волкава «Мінск 3 ліпеня 1944 г.»; А. Шыбнёва “Палонных вядуць”; В. Хрусталёва “Канстанцін Заслонаў”, В. Сухаверхава “ За родную Беларусію”.

Адукацыя. Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя. У 1944/45 на-вучальным годзе аднавілі працу 22 вышэйшыя навучальныя ўстановы з 25, якія былі да вайны. Адкрыліся новыя ВНУ: у 1945 г.— Беларускі тэатральны інстытут (з 1953 г.— тэатральна-мастацкі інстытут), у 1948 г.— Мінскі дзяржаўны педага-гічны інстытут замежных моў, у 1950 г.— Брэсцкі педагагічны інстытут (створаны на базе настаўніцкага інстытута). у 1951 г.— Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1952 г.— Мазырскі педагагічны інстытут (створаны на базе настаўніцка-га інстытута), у 1953 г.— Полацкі педагагічны інстытут і Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, у 1954 г.— Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску, у 1958 г.— Гродзенскі медыцынскі інстытут, у 1961 г.— Магілёўскі машынабудаўнічы ін-стытут, у 1964 г.— Мінскі радыётэхнічны інстытут, у ,1965 г.— Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, у 1966 г.— Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1975 г.— Мінскі інстытут культуры. У 1969 г. на базе Гомельскага педінстытута быў створаны Гомельскі, а ў 1978 г. на базе Гродзенскага педінстытута — Гродзенскі дзяржаўныя універсітэты

1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   24


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка