Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці




старонка17/24
Дата канвертавання15.03.2016
Памер3.63 Mb.
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   24

1829 г. – была створана Беларуская навучальная акруга ў складзе Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Неўзабаве да яе далучылі Мінскую, Гродзенскую і Віленскую губерніі і Беластоцкую вобласць.

Пасля падаўлення паўстання 1830—1831 гг. спрабавалі наладзіць падрыхтоўку рускамоўных выкладчыкаў у Віцебскай настаўніцкай семінарыі. Але яна праіснавала ўсяго 5 гадоў.



У 1850 г. Беларуская навучальная акруга была расфарміравана: Мінскую, Гродзенскую, Віленскую і Ковенскую губерні ўлады аднеслі да адноўленай Віленскай, а Віцебскую і Магілёўскую — да Пецярбургскай навучальнай акругі.
Адукацыя і навука ў 60—90-я гг. Як адзначана школьная рэформа 1864 г. мела ў цэлым прагрэсіўны характар, паколькі абвяшчала ўсесаслоўнасць адукацыі і адкрывала (пры наяўнасці сродкаў) магчымасць навучання

і ў сярэдняй, і ў вышэйшай школе для прадстаўнікоў непрывілеяваных саслоўяў. Аднак пачатак яе ў Беларусі супаў з падаўленнем паўстання 1863—1864 гг. і масавымі рэпрэпрэсіямі: 1864 г. былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і 8 сярэдніх навучальных устаноў Віленскай акругі, у тым ліку Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі.



Пачатковую адукацыю давалі народныя вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы граматы. Народныя вучылішчы падпарадкоўваліся міністэрству народнай асветы і давалі больш грунтоўныя веды, чым царкоўна-прыходскія школы і школы граматы, падпарадкаваныя ведамству праваслаўнай царквы. Каталіцкае беларускае і польскае насельніцтва пасылала сваіх дзяцей у народныя вучылішчы.. У сувязі з гэтым на захадзе Беларусі больш пашыранымі былі народныя вучылішчы. У канцы XIX ст. у Магілёўскай і Мінскай губернях царкоўна-прыходскія школы складалі да 85 % усіх пачатковых школ.
3 прычыны адсутнасці земстваў у Беларусі не было земскіх школ.

Настаўнікі для пачатковай школы рыхтаваліся ў Маладзечанскай, Полацкай, Нясвіжскай і Свіслацкай настаўніцкіх семінарыях. Сярэдняй адукацыі настаўніцкія семінарыі не давалі, і іх выпускнікі не маглі паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.



Адукацыя напачатку ХХ ст. У 1905 г. утварыўся Усерасійскі саюз настаўнікаў, які падтрымліваў гэтыя патрабаванні і ўдзельнічаў у барацьбе з царызмам. У ліпені 1906 г. да яго далучыўся нелегальны з'езд народных настаўнікаў, праведзены ў сяле Мікалаеўшчына Мінскага павета. Адным з арганізатараў яго быў К. Міцкевіч (Якуб Колас).

У маі 1907 г. з'езд настаўнікаў у Вільні прыняў рашэнне аб заснаванні Беларускага настаўніцкага саюза.

Востры недахоп спецыялістаў-педагогаў прычыніўся да адкрыцця ў 1909—1916 гг. Настаўніцкіх

інстытутаў у Віцебску, Магілёве і Мінску, настаўніцкіх семінарый у Рагачове, Оршы, Барысаве,

Гомелі і Бабруйску. Настаўніцкія інстытуты давалі няпоўную вышэйшую, а семінарыі — няпоўную

сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Навука.

1-я палова ХІХ ст. Пачатак вывучэння гісторыі Вялікага княства Літоўскага як беларуска-літоўскай дзяржавы паклалі прафесары Віленскага універсітэта Міхаіл Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Тэадор Нарбут, Іосіф Ярашэвіч. Зарыян Даленга-Хадакоўскі, ураджэнец Лагойшчыны, паказаў агульнасць паходжання славян, а разам з тым і асаблівасці славянскіх народаў у мове, песнях, побыце, у тым ліку беларускага.

Гісторык і мовазнавец Іван Грыгаровіч сабраў і выдаў у чатырох тамах «Беларускі


архіў старажытных грамат
», а затым пяць тамоў «Актаў Захадняй Расіі», склаў «Слоўнік заходнерускай гаворкі» і «Збор слоў літоўска-рускай (беларускай) гаворкі».

Актыўным збіральнікам беларускага фальклору з часу'вучобы ў Віленскім універсітэце быў Ян Чачот. Адбыўшы 10-гадовую ссылку за прыналежнасць да таварыства філаматаў, ён у 1833 г. вярнуўся на радзіму, а ў 1837—1846 выдаў у Вільні 6 зборнікаў «Вясковых песень»

Выдатнымі дзеячамі куль-туры Беларусі былі графы браты Тышкевічы — Канстанцін і Яўстафій. Канстанцін Тышкевіч стварыў у родным Лагойску Музей старажытнасцей, Яго брат Яўстафій падрыхтаваў і выдаў «Апісанне Барысаўскага павета» і ў 1855г. у Вільні стварыў Музей старажытнасцяў.

Адам Кіркор — археолаг, этнограф, гісторык, літаратар. Быў выдаўцом-рэдактарам многіх зборнікаў, а таксама газет і часопісаў. Раскапаў каля 1000 курганоў. Пазней для шматтомнага выдання “Живопісная Россія» А. Кіркор амаль цалкам напісаў вялікі том, у якім асвятліў прыроду і гісторыю Літвы-Беларусі, побыт, матэрыяльную і духоўную культуру беларускага народа.

Для распаўсюджвання навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ у расійскім друку ў той час многа зрабіў Павел Шпілеўскі. Найбольш вядомымі былі яго нарысы



«Падарожжа па Палессі і Беларускім краі»

«Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках.

Шпілеўскі склаў слоўнік і граматыку беларускай мовы.


У пачатку 40-х гг. знакаміты чэшскі вучоны Павел Шафарык:

1. Распрацаваў і апублікаваў этнаграфічную карту Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

2. Карыстаючыся звесткамі іншых даследчыкаў, ён на гэтай карце упершыню даволі дакладна паказаў этнічную тэрыторыю беларусаў. Аднёс да яе Магілёўскую, Мінскую, большую частку Віцебскай і Гродзенскай губерняў, Беластоцкай вобласці і меншую частку Віленскай губерніі 3. У беларускай мове Д. Шафарык адзначыў 15 уласцівых толькі ёй асаблівасцей.

4. I менавіта мову паклаў у аснову размежавання беларусаў, вблікарусаў, украінцаў і палякаў.
2-я палова ХІХ ст.

Навуковыя даследаванні. Паўстанне 1863 г. выклікала небывалую цікавасць да Беларусі ў шырокіх колах расійскага грамадства, а таксама ў Заходняй Еўропе. У выніку М. Каяловічам была распрацавана ідэалогія «заходне-русізму». Беларусаў ён характарызаваў як «заходнерускую народнасць», не прызнаваў асобнай беларускай народнасці і лічыў беларусаў “вялікаросамі”, сапсаванымі палякамі. Таму прапагандаваў неабходнасць поўнага нацыянальна-культурнага зліцця беларусаў я велікарусамі. З урадавых пазіцый гісторыя Беларусі асвятлялася таксама ў працах I. Бяляева, П. Бранцава, П. Башкава, А. Турцэвіча, К. Гаворскага і інш.

Значную навуковую дзейнасць разгарнуў Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства (РГТ), створаны ў 1867 г. у Вільні. Актыўнымі супрацоўнікамі РГТ з'яўляліся этнографы і мовазнаўцы Іван Насовіч, Павел Шэйн, Юльян Крачкоўскі, Аляксандр Семянтоўскі і інш



Іван Насовіч (1788—Т877 нарадзіўся ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губ. у сям'і святара.

У 1865 г. быў абраны членам-супрацоўнікам РГТ. Самым вялікім укладам I. Насовіча{ ў беларусазнаўства з'яўляецца «Слоўнік беларускай гаворкі” (1870), над якім ён працаваў 16 гадоў. У гэтай кнізе змешчаны больш за 30 000 слоў.

Іван Шэйн (1826—1900) нарадзіўся ў Магілёве ў яўрэйскай сям'і. Распрацаваў падрабязную праграму па збіранні фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў і разаслаў яе па многіх месцах Беларусі. У 1873 г. выдаў зборнік «Беларускія песні», у якім змешчана) каля 1000 народных песень, казак, легенд, паданняў і іні Асноўныя этнаграфічныя зборы П. Шэйна і яго памочнікаў у Беларусі апублікаваны ў 1887—1902 гг. у трохтомніку «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю». Але Шэйн прытрымліваўся поглядаў “заходнерусізму» (называў беларускі народ «рускім насельніцтвам», а Бёларусь паўночна-заходнім краем Расіі).

У вывучэнні гісторыі Віцебшчыны шмат зрабіў гісторык і краязнавец А. Сапуноў. У пачатку 80-х гг. ён выдаў тры тамы архіўных дакументаў пад назвай «Вітебская старына»; а ў 90-я гг.— даследаванні «Рака Заходняя Дзвіна: гісторыка- геаграфічны агляд», «Матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Дзісненскага і Вілейскага паветаў».

Выдатным навуковым дасягненнем краязнаўцаў Магілёўшчыны з'явілася выданне ў

пачатку 80-х гг. пад кіраўніцтвам губернатара А. Дамбавецкага даследавання ў трох кнігах пад назвай «Вопыт апісання Магілёўскай губерні...»



У 70—90-х гг. на Палессі працавала экспедыцыя пад кіраўніцтвам расійскага вучонага I. Жылінскага.
Навуковая дзейнасць у пачатку XX ст. Актыўна вяліся этнаграфічныя даследаванні беларускага на-рода: мовы, фальклору, этнічных межаў, сямейнага і грамадскага побыту. Найбольшым навуковым укладам у беларусазнаўства з'явілася трохтомнае (у 4 выпусках) даследа ванне Я. Карскага «Беларусы», надрукаванае ў 1903—1922 гг. Праца «Беларусы» ацэньваецца спецыялістамі як энцыклапедыя беларусазнаўства.

Федароўскі Міхал (1853—1923) нарадзіўся ў Варшаве. Польскі і беларускі этно-
граф, фалькларыст і археолаг. На тэрыторыі заходняй Беларусі сабраў каля 5 тыс.
беларускіх народных песень, каля 10 тыс. прыказак, сотні казак, загадак, народных павер'яў і лекавых парадаў. Асноўныя фальклорныя матэрыялы Федароўскага выдадзены ў 1897—1981 гг. у 8 тамах яго найбуйнейшай працы «Люд беларускі».

Раманаў Еўдакім Раманавіч (1855—1922) нарадзіўся ў мяст. Нова-Беліца каля Гомеля. Беларускі этнограф, фалькларыст, археолаг. Апублікаваў больш за 200 прац.
Асноўная з іх — «Беларускі зборнік» у 9 выпусках (1886—1912 гг.).

Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч (1867—1934) нарадзіўся ў г. Рэчыца Мінскай губ., гісторык. Абгрунтоўваў ідэю аб існаванні самастойнага беларускага этнасу, неабходнасці развіцця беларускай культуры, навукі і літаратуры.

Ластоўскі Вацлаў (1883—1938) нарадзіўся ў фальварку Калеснікі Дзісненскага пав. Віленскай губ. у збяднелай шляхецкай сям'і. асобнай кніжкай апублікаваў “Кароткую гісторыю Беларусі» (1910 г.),
Літаратура.

Літаратура 1-й паловы ХІХ ст.

Прадстаўнікамі беларускай творчай інтэлігенцыі, выхаванай у рускай культуры, былі

выдатныя паэты, аўтары паэмаў «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», імёны якіх, на жаль, засталіся невядомымі. «Энеіда навыварат» была напісана ў 10—20-я гг. XIX ст. як пародыя на

старажытна-рымскую паэму Вергілія. Упершыню была апублікавана ў 1845 г. у пецярбургскім часопісе «Маяк».

Яшчэ больш высокім мастацкім узроўнем вызначаецца ананімная паэма «Тарас на Парнасе», напісаная не пазней сярэдзіны 50-х гг. Упершыню была апублікавана ў 1889 г. у

газеце «Минский листок».



Адам Міцкевіч (1798—1855) — класік польскай літаратуры. Ёсць звесткі

, што ён пісаў і па-беларуску. 3 паэмы «Пан Тадэвуш»:



Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое: Не цэнім, маючы, а страцім залатое — Шкада, як і красы твае, мой родны краю. Тугою па табе тут вобраз твой ствараю.
Ян Баршчэўскі нарадзіўся на Віцебшчыне ў канцы XVIII ст. Доўгі час жыў у Пецярбургу

Вядомы толькі тры вершаваныя творы Баршчэўскага на беларускай мове, у тым ліку невялікая паэма «Рабункі мужыкоў», прысвечаная падзеям 1812 г. у Беларусі. Ён стварыў некалькі вершаў на беларускай мове галоўны твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», напісаным на польскай мове.


Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807—1884) — першы класік новай беларускай літаратуры, які прысвяціў сваю творчасць беларускаму народу. Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета, пазней жыў ва ўласным фальварку Люцынка ў Мінскім павеце. 3 сярэдзіны 40-х гг. ён вызначыўся як беларускі пісьменнік. У творах «Сялянка», «Вечарніцы», «Гапон», «Купала», «Шчароўскія дажынкі».

Уладзіслаў Сыракомля (1823—1862) быў выдатным паэтам і патрыётам Літвы-Беларусі.
Паўлюк Багрым (1813 — каля 1890) — адзіны ў гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. паэт сялянскага паходжання, сын прыгоннага каваля з мястэчка Крошын Навагрудскага

павета.Вядомы толькі адзін верш П. Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы”.



Літаратура 2-й паловы ХІХ ст.

Па заданні магілёўскага губернатара нейкі Апанас Кісель напісаў і выдаў у 1861 г. «Бяседу старога вольніка з новымі пра іхняе дзела», у якой вуснамі селяніна тлумачыліся і ўхваляліся «Палажэнні 19 лютага 1861г.”

Пасля падаўлення паўстання 1863г. у гісторыі беларускай літа-ратуры наступіў самы цяжкі перыяд.
Ф. Багушэвіч (1840—1900) нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскага павета ў сям'і збяднелага шляхціца. Удзельнічаў у паўстанні 1863 г., быў паранены.

У 1891—1894 гг. за межамі Расійскай імперыі (у Кракаве і Познані) выйшлі з друку зборнікі вершаў Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Для першага аўтар выкарыстаў псеўданім Мацей Бурачок, для другога — Сымон — Рэўка з-пад Барысава.

Яго словы: “Мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як французская, альбо


нямецкая, альбо іншая якая».
Разам з тым папярэдзіў бела-
русаў: «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!».

Я. Лучына (I. Неслухоўскі) (1851—1897) нарадзіўся ў Мінску. Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду. Як нацыянальны паэт абудзіўся ў 1887 г. пад уражаннем выступленняў украінскіх артыстаў у Мінску і з гэтай нагоды Я. Лучына напісаў верш «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова».

На беларускай мове пры жыцці паэт змог апублікаваць усяго некалькі вершаў. Верш «Роднай старонцы». Толькі пасля яго смерці, у 1903г. гурток беларускіх студэнтаў выдаў у Пецярбургу зборнік беларускамоўных вершаў Я. Лучыны «Вязанка».



А. Гурыновіч (1869—1894) нарадзіўся ў Вілейскім павеце ў сям'і збяднелага шляхціца.

У вершах «Чаго спіш, мужычок», «Перш душылі паны» А. Гурыновіч заклікаў сялянства абудзіцца, асэнсаваць сваё становішча.



К. Каганец (Казімір Кастравіцкі) (1868—1918) нарадзіўся ў Сібіры, дзе бацька адбываў ссылку. Паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду. («Прамова», «Наш

сымболь», «Згадка пра Галубка»). Яны прасякнуты ідэяй нацыянальнага адраджэння.
Беларуская літаратура нашаніўскага перыяду.

У 1906 г. у першым легальным беларускім выдавецтве «Загляне сонца ў наша ваконца» ў Пецярбургу былі выпушчаны:

- «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» Каруся Каганца

- «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі.

Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру Цётка (А. Пашкевіч). Яе кнігі «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду» сталі першымі арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі XX ст. Цётка з'явілася адной з пачынальнікаў апавядальнага жанру.



Купала Я. (Луцэвіч Іван Дамінікавіч, 1882—1942) нарадзіўся ў фальварку Вязынка Вілейскага пав. Віленскай губ. у сям'і арандатара.

Першы зборнік яго вершаў меў назву «Жалейка», выдадзены ў 1908 г. петярбургскай суполкай

«Загляне сонца і ў наша ваконца». У 1909—1913 гг. ён вучыўся на агульнаадукацыйных курсаху Пецярбургу. Творы, напісаныя ў той час, склалі зборнікі «Гусляр» (1910) і «Шляхам жыцця» (1913). Фальклорна-рамантычныя паэмы Купалы «Курган», «Бандароўна», «Яна і я», «Магіла льва» па сваёй выключнайі мастацкай дасканаласці сталі класічнымі.
Колас Я. (Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч, 1882—1956) нарадзіўся ў засценку Акінчыцы

Мінскага павета ў сям'і малазямельнага селяніна-лесніка. У газеце «Наша доля». ўбачылі свет яго вершы «Наш родны край”, «Асенні вечар», «Беларусам», а таксама сатырычнае апавяданне «Слабода». У 1910 г. рэдакцыя «Нашай нівы» выдала першы зборнік паэта «Песні жальбы». У 1912—1914 гг. убачылі свет празаічныя зборнікі Коласа «Апавяданні» і «Родныя з'явы». У вершах «Вобразы самаўладдзя», «Мікалаю II», «Асадзі назад!», «Канстытуцыя», апавяданнях «Слабода», «Соцкі падвёў», «Маніфест 17 кастрычніка» і інш. з'едліва-саркастычна, з сялянскага пункту гледжання паказаны прадстаўнікі самаўладдзя



Багдановіч Максім Адамавіч (1891—1917) нарадзіўся ў Мінску ў сям'і настаўніка, беларускага фалькла-рыста. Геніяльны паэт, перакладчык, літаратуразнавец. Творы Багдановіча, выдадзеныя ў зборніку «Вянок» (1913 г.). Палымянай любоўю да Радзімы пранізаны адзін з апошні) твораў М. Багдановіча — верш-гімн «Пагоня».
Друк. Бібліятэкі.

У 1776 г. у Веларусі з'явілася першае перыядычнае выданне — «Газета Гродзеньска», якая выходзіла ў Гродне на польскай мове. Полацкай акадэміяй выдаваліся «Каляндар Полацкі», «Штомесячнік Полацкі», а Віленскім універсітэтам — навукова-літаратурны штомесячнік «Віленскі дзённік» і штотыднёвая газета «Вулічныя навіны» (усе — на польскай мове). Найболыпай працягласцю выдання з мясцовых газет выдзяляўся «Кур'ер Літоўскі», «Літоўскі веснік»). Выходзіў ён як орган віленскага генерал-губернатара з канца XVIII ст. да 1917 г. (з 1841 г. пад назвай «Віленскі веснік”)



У 1838 г. урадавыя газеты з'явіліся ў кожнай губерні — («Губернские ведомости». Галоўнай іх задачай з'яўлялася асвятленне дзейнасці ўрада і мясцовых органаў улады.

У 1886г. пачала выходзіць газета “Мінскі лісток”. У якасці літаратурна-краязнаўчага дадатка да «Минского листка» публікаваўся «Северо-Западный календарь», які змяшчаў шмат этнаграфічных матэрыялаў.



3 1902 г. газета пачала выходзіць пад назвай «Северо-Западный край». Менавіта на яе старонках з'явіўся першы друкаваны верш Янкі Купалы.
Бібліятэкі.

Найбольш значныя бібліятэкі існавалі пры вучэбных установах і буйных панскіх дварах. Багаццем і разнастайнасцю кнігазбораў вызначаліся бібліятэкі Віленскага універсітэта і Полацкай акадэміі. У 1812 г. бібліятэка акадэміі ў Полацку налічвала каля 40 тыс. тамоў, у тым ліку 90 Біблій

У 30— 50-я гг. у Гродне, Магілёве, Мінску, Віцебску былі створаны першыя публічныя (агульнадаступныя) бібліятэкі, дзе за ўстаноўленую плату можна было карыстацца кнігамі, часопі-самі і газетамі.

Самай буйной у Беларусі была Мінская гарадская публічная бібліятэка імя А. С. Пушкіна. У 1913 г. яна мела каля 17 тыс. кніг і дзесяткі розных газет і часопісаў


Жывапіс.

Жывапіс 1-й паловы ХІХ ст. У выяўленчым мастацтве першай паловы XIX ст. асноўнымі жанрамі былі гістарычны і партрэтны. У той жа час складваліся новыя жанры — пейзажны і бытавы.

I. Аляшкевіч (1777—1830) паходзіў з сям'і беднага музыканта з мястэчка Радашковічы Мінскага павета. .Стварыў партрэты вядомых беларускіх магнатаў — Адама Чартарыйскага, Лявона Сапегі, Мікалая Радзівіла, графа Плятэра і інш.

В. Ваньковіч (1794—1842) нарадзіўся ў в. Каможыцы, што на Міншчыне, вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, Віленскім універсітэце і Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Пасля жыў у Мінску. Працаваў у жанры гістарычнага жывапісу. Напісаў карціны «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе», «Напалеон каля вогнішча», шэраг партрэтаў. да ліку лепшых твораў мастака адносіцца кампазіцый-ны партрэт «А. Міцкевіч на скале Аюдаг», напісаны ў 1828 г.

Я. Дамель (1780—1340) пакінуў значны след у мас-тацтве Літвы-Беларусі. Скончыў Віленскі універсітэт, затым працаваў у ім як вы-кладчык, адбыў двухгадовую ссылку ў Сібіры. 3 1822 г. жыў у Мінску. Пісаў пераважна на гістарычныя тэмы: «Смерць князя Панятоўскага», «Хрышчэнне славян», «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы », «Смерць магістра крыжаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам» «Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.» і інш. Вядомыя яго творы і на рэлігійныя сюжэты, партрэты князя Д. Радзівіла, графаў I. Храптовіча, К. Тышкевіча, пейзажы Мінска і яго ваколіц, малюнкі і замалёўкі на тэмы побыту народаў Сібіры.

I. Хруцкі (1810—1885) нарадзіўся на Віцебшчыне ў мястэчку Ула, вучыўся ў Полацку, скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. 3 1845 г. жыў у маёнтку Захарнічы ў Полацкім павеце. Праславіўся карцінамі ў жанрах нацюрморта, партрэта, пейзажа. Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаюцца яго карціны «Кветкі і садавіна»( за гэту карціну атрымаў званне акадэміка), «Грыбы і агуркі», «Партрэт невядомай», «Партэт жонкі», «Сямейны партрэт», партрэт мітрапаліта Сямашкі, «Від у маёнтку», «Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы».

Вікенцій Дмахоўскі вядомы як стваральнік рамантычных пейзажаў. Мастак у асноўным маляваў месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю А. Міцкевіча, сябрам якога ён быў («Возера Свіцязь», «Дом Міцкевіча ў Навагрудку», «Заход сонца» і інш.)
Жывапіс 2-й паловы ХІХ ст. У другой палове XIX ст., як і ў першай, не існавала нацыянальнай беларускай школы, ці плыні, жывапісу.

Постаці. А. Гараўскі (1833—1900) нарадзіўся ў маёнтку Уборкі Ігуменскага пав. Мінскай губерні ў збяднелай дваранскай сям'і.. У 1861 г. яму было нададзена званне акадэміка. Да ліку лепшых твораў мастака адносяцца пейзажы, на якіх адлюстраваны краявіды роднай Міншчыны: «Вечар у Мінскай губерні», «Купальшчыцы», «Свіслач», «Час жніва», «На радзіме», «Пінскія балоты». Сярод партрэтаў вылучаюцца «Жанчына з палітрай», «Жаночы партрэт», «Старая моліцца», партрэт М. Глінкі.

Н. Сілівановіч (1834—1919) нарадзіўся ў в. Цынцавічы Вілейскага павета (непадалёк ад Маладзечна) у сям'і селяніна. Удзельнічаў у стварэнні кампазіцыі «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса Ісакіеўскага сабора, за што атрымаў званне акадэміка. Не парываў сувязі з радзімай. 3 падарожжаў па Беларусі прывозіў багаты матэрыял, які выкарыстоўваў у сваіх бытавых карцінах «Дзеці ў двары», «У школу», «Гульня дзяцей вёскі Цынцавічы»). Найболып значны твор у гэтым жа стылі «Стары пастух». У рэалістычнай манеры мастак выканаў карціну «Пастух са Свянцяншчыны».

К. Альхімовіч (1840—1916) нарадзіўся ў Лідскім павеце ў сям'і небагатага шляхціца. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Прымаў удзел у паўстанні 1863 г., адбыў ссылку ў Сібіры. Закончыў Мюнхенскую акадэмію мастацтваў. Працаваў у Парыжы, Варшаве і іншых гарадах. Пісаў карціны на гістарычныя тэмы («Пахаванне Гедыміна», «Пасля бітвы», «Смерць Глінскага ў турме»), паказаў лёс ссыльных паўстанцаў («Смерць у выгнанні», «Пахаванне на Урале», «На этапе»), адлюстраваў цяжкую працу і ўмовы жыцця сялян і парабкаў Жніво», «Парабкава хата»).
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   24


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка